piątek, 5 lipca 2019

ЎЎЎ Цыфірыя Жатка. Эстрадавец Нахіма Шыфрын ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2019.


    Нахім [Ефим] Залманавіч [Залманович] Шыфрын [Шифрин] – нар. 25 сакавіка 1956 г. ў пасёлку Нексікан Магаданскай вобласьці РСФСР [СССР], у сяім’і рэпрэсаванага Залмана Шыфрына, урадж. мяст. Дрыбін Магілёўскай губэрні. Маці Раша (Раіса), у дзявоцтве Цыпіна, урадж. мяст. Ляды Магілёўскай губэрні, добраахвотна ў 1950 г. прыехала да Залмана.

    Неаднаразова, разам з бацькамі, Нахіма бываў у Якуцкай АССР.
    У 1966 г. сям’я Шыфрынаў пакідае Магаданскую вобласьць ды нейкі час жыве ў Воршы.
    Як успамінае Нахім: “А калі мы жылі ў Беларусі, у нас ва ўсіх былі сінія майнткі. Бабуля ганялася за курамі, крычала на іх па-габрэйску. Куры не разумелі, насіліся па ўсім двары. Элік [брат] казаў, што куры - птушкі, і ўмеюць лётаць. І я бачыў, як лёталі, садзіліся на плот, праз дзірку ў плоце перабягалі да Фімы Чарняку. А ў таго і свае куры былі. ... Дзядзька Гірша пісаў у гародзе і казаў, што цыбуля ад гэтага лепш расьце. Што самая карысная - цыбуля са стрэлкай, ён абасцаную цыбулю зьядаў, і яблыкі з костачкамі зьядаў, казаў, што глупства, пераварацца, нават хвосьцікі ад яблыкаў зьядаў…”.
     Затым сям’я Шыфрынаў пераехала ў Латвійскую ССР ды пасялілася ў Юрмале, дзе Нахім скончыў сярэднюю школу № 5.
    У 1973-1974 гадах вучыўся на філялягічным факультэце Латвійскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а з 1974 па 1978 год - на эстрадным аддзяленьні Дзяржаўнага вучылішча цыркавога ды эстраднага мастацтва (ГУЦЭИ), на курсе Рамана Вікцюка.
    У 1979 г. зрабіўся Ляўрэатам 1-го Маскоўскага конкурсу артыстаў эстрады, у 1983 годзе - Ляўрэатам 7-го Ўсесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.
    У 1980-1985 гг. вучыўся на факультэце рэжысёраў эстрады ва Унівэрсытэце тэатральнага мастацтва (ГИТИС).
    У 1990 г. стварыў “Шыфрын-Тэатар. Здымаўся ў мастацкіх фільмах, кіначасопісу “Ералаш”, праводзіў бэнэфісы з удзелам зорак расейскай эстрады.
    Летам 2006 г. гастраляваў у Якуцку, сталіцы Рэспубліцы Саха (Якутыя).
    У 2013 г. ізноў наведаў Якутыю.

    У красавіку 2013 г. дабіраючыся да Алдана ды Ніжняга Куранаха, артыст ладна выматаўся. У Алданскім ТЮГу, дзе было арганізаваны два выступы, актор з уласьцівым яму тонкім гумарам распавёў, як пасяліўся ў адной з мясцовых гасьцініц. “Нумар «люкс», а чамусьці двухмесны. Прыйшлося начаваць разам з мастацкім дырэктарам”. У Куранаху артыст выступаў са сцэны пасялковага ДК “Мэталюрг”. Зачаравалі артыста шчырыя і непасрэдныя куранахцы ды алданцы. Яны лёгка ішлі на кантакт, самакрытычна распавялі пра шкодныя звычкі, на якія схільныя, зрэшты, як і ўсе расейцы...


    3 і 4 жніўня 1913 г. Шыфрын ізноў гасьціў у Якуцку, калі сказаць дакладней, то не ў Якуцку, а ў прыгарадных пасёлках Марха ды Жатай. Артыст даваў канцэрты за вельмі “сьмешныя” грошы для выбарнікаў аднаго з кандыдатаў у Іл Тумэн [парлямэнт] ад гэтых пасёлкаў. Кандыдат узначальвае найбуйнейшае воднае прадпрыемства рэспублікі, а таму па-сапраўднаму не абмежаваны ў сродках. Інфармацыя для рэспубліканскіх СМІ была зачыненай, арганізатары выбарнага гумарыстычнага шоў паспрабавалі схаваць факт прыезду артыста Апроч, уласна кажучы, канцэртаў, Шыфрын пасьпеў добра адпачыць. Кандыдат у дэпутаты звазіў яго пакатацца па рацэ Лене, у госьці на турыстычную базу Германа Арбугаева. Ужо ў панядзелак гумарыст вылецеў Маскву.

    Літаратура:
    Могутин Я.  Ефим Шифрин: «Я продолжаю смешить и делаю это с удовольствием» // Столица. Москва. № 9. 1992. С. 56-58.
    Хавренко А. «Я еще помню деревянные мостовые в Якутске». // Комсомольская правда в Якутии. Якутск. 1 июня 2006. С. 21.
    Шмаков Г.  Ефим Шифрин: “Я не грустный, я просто не выспался”. // Якутия. Якутск. 2 июня 2006. С. 40.
    Иванова Е.  Ефим Шифрин: Секс в гостях? Это интересно! // Комсомольская правда в Якутии. Якутск 3 июня 2006. С. 6.
    Шмаков Г.  Душевный вечер с Ефимом Шифриным. // Якутия. Якутск. 3 июня 2006. С. 8.
    Лейкина Е. «Хороший городок Куранах». // Алданский рабочий. Алдан. № 62. 26 апреля 2013. С. 2.
    Цыфірыя Жатка,
    Койданава


  

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz