Сьцяпан
Сяргеевіч Вастрацоў [Вострецов] - нар. 17 сьнежня
1883 г. у с. Казанцава Бірскага вуезда Вуфімскай губэрні Расійскай імпэрыі, у
сям’і селяніна (вясковага пісарчука).
У 12 гадоў адправіўся на заробкі, працаваў
кавалём у Чэлябінску, Вуфе, Вомску.
У 1905 годзе ўступіў у меншавіцкае РСДРП. Ад
1906 г. па 1909 г. служыў у арміі шараговым, за рэвалюцыйную агітацыю ў 1909 г.
быў асуджаны на 3 гады турмы. Удзельнічаў у 1-й Усясьветнай вайне, за адвагу
атрымаў чын прапаршчыка, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі.
Ад 1918 г. у Чырвонай Арміі. У 1918 г.
адышоў ад меншавікоў ды далучыўся да
бальшавікоў.
У 1919-1920 гг. камандаваў 242-м Волскім
палком 27-й стралковай дывізіі на Ўсходнім і Заходнім франтах, вызначыўся пры
ўзяцьці Чэлябінска. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцяга. 14 лістапада
1919 г. чырвонымі быў захоплены Вомск і 27-я дывізія, атрымаўшы найменьне Вомскай,
была адпраўленая на польскі фронт. Чалец РКП(б) ад 1920 г.
Ваяваў
пад Ваўкавыскам. За захоп Менску узнагароджаны 2-м ордэнам Чырвонага Сьцяга.
У 1921 г. удзельнічаў у задушэньні
Кранштацкага мяцяжу. Затым начальнік упраўленьня войскаў ВЧК па ахове межаў Сыбіры,
у 1922 г. камандаваў групай войскаў Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй
рэспублікі пры штурме Спаскай (атрымаў трэці ордэн Чырвонага Сьцяга) і выгнаньні
белагвардзейцаў з Прымор’я. У 1923 г. узначальваў Ахоцка-Аянскі экспэдыцыйны атрад
дзеля ліквідацыі атрада генэрала Анатоля Пепяляева, які пацярпеў паражэньне ў Якуцкай АССР. Пасьля арышту Пепяляева Вастрацоў атрымаў
чацьвёрты ордэн Чырвонага Сьцяга.
У 1924 г. скончыў курсы вышэйшага
каманднага складу РСЧА пры Акадэміі імя Фрунзэ. У 1924-28 гг. камандаваў
дывізіямі ў БССР. У 1927 г., пасьля заканчэньня курсаў пры палітычнай Акадэміі
ў Ленінградзе камандаваў 51-й стралковай дывізіяй.
14 кастрычніка 1929 года камандуючы
войскамі Асобай Далёкаўсходняй арміі В. К. Блюхер прызначыў Вастрацова камандзірам
18-га стралковага корпуса. Камандуючы Забайкальская група войскаў. Удзельнічаў
у Маньчжура-Чжалайнорскай аперацыі ў 1929 г.
Ад 1930 г. камандзір корпуса ў
Новачаркаску.
3 траўня 1932 г. Сьцяпан Вастрацоў скончыў
жыцьцё самагубствам (застрэліўся) на могілках у Новачаркаску. Дасьледчыкі
лічаць што Вастрацоў застрэліўся, таму што чакаў арышту за адмову душыць
паўстаньне казакоў на Кубані.
Пахаваны ў Растове-на-Доне.
У в Вастрацова (былая Казанцава)
Бураеўскага раёна Рэспублікі Башкартастан, дзейнічае “Мэмарыяльны дом-музэй С.
С. Вастрацова”.
Помнік у Аяне
(Хабараўскі край РФ)
Літаратура:
Вострецов
Степан Сергеевич. // Биографический справочник. Т. 5. Минск. 1982. С. 128.
Тимофеев Е. Д. С. С. Вострецов. Москва. 1981.
Федюнинский И.
И. На Востоке. Москва. 1985.
Фанфарыя Тупец,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz