sobota, 13 lipca 2019

ЎЎЎ Зумэра Паліто. Кравец Салямон Шэрман у алёкмінскім выгнаньні. Койданава. "Кальвіна". 2019.

    Салямон Лейбавіч Шэрман (Сэрман) - нар. у павятовым месьце Дрыса Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай мяшчанскай сям’і.
    Працаваў краўцом. Як чалец Адэскага камітэта РСДРП вёў актыўную прапагандысцкую працу сярод працоўных заводаў, арганізоўваў працоўныя кружкі, распаўсюджваў нелегальныя праклямацыі. Быў арыштаваны і зьняволены ў турму губэрнскага места Седльцы. Загадам ад 11 чэрвеня 1903 г. быў сасланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 4 гады.
    Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам быў разьмеркаваны ў Іркуцкую губэрню, а распараджэньнем Іркуцкага губэрнатара 30 верасьня 1903 г. паселены у с. Мартынаўскае Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. 6 красавіка 1904 г. быў пераназначаны з Іркуцкай губэрні ў Якуцкую вобласьць.
    28 ліпеня 1904 г. быў дастаўлены ў акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці ды, паводле прадпісаньня Якуцкага губэрнатара, пакінуты там на жыхарства. Пражываў на казённы кошт. Па маніфэсьце 1904 г. тэрмін ссылкі яму быў скарочаны на адну траціну і генэрал-губэрнатарам да заканчэньня тэрміна ссылкі, 11 ліпеня 1906 г., быў пераназначаны ў Енісейскую губэрню ды рашэньнем Якуцкага губэрнатара ад 19 жніўня 1905 г. быў 24 жніўня 1905 г. пераведзены з Алёкмінска ў Краснаярск.
    Пасьля вызваленьня ад ссылкі выехаў у Эўрапейскую Расею.
    Літаратура:
*    Шерман С. Л. 195, 339. // Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 476.
*    Шерман С. Л. 195, 339. // Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 476.
*    Шерман С. Л. 364. // Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 469.
    Зумэра Паліто,
    Койданава


                                                                     Приложение 4
                                                             КРАТКИЕ БИОГРАФИИ
                              ПОЛИТИЧЕСКИХ ССЫЛЬНЫХ ОЛЕКМИНСКОГО ОКРУГА
                                                                       (1826-1917 гг.)
    ШЕРМАН (СЕРМАН) СОЛОМОН ЛЕЙБОВИЧ род. в 1878 г. в семье мещанина г. Дриссы Витебской губ. Работал портным. Как член Одесского комитета РСДРП вел активную пропагандистскую работу среди рабочих фабрик и заводов, организовывал рабочие кружки и издание нелегальных прокламаций. Арестован и заключен в тюрьму в г. Седлецке. Повелением от 11 июня 1903 г. выслан в Восточную Сибирь сроком на 4 года.
    Иркутским военным генерал-губернатором распределен в Иркутскую губ., а распоряжением иркутского губернатора 30 сентября 1903 г. водворен в с. Мартыновское Киренского уезда. Привлекался к дознанию политического характера. Иркутским губернским совещанием дело прекращено. Генерал-губернатором 6 апреля 1904 г. переназначен из Иркутской губ. в Якутскую обл.
    Доставлен в Олекминск 28 июля 1904 г. и, согласно предписанию якутского губернатора, оставлен на жительство в городе. Жил на казенное пособие. По манифесту 11 августа 1904 г. срок ссылки сокращен на одну треть.
    Генерал-губернатором до окончания срока ссылки, 11 февраля 1906 г., переназначен в Енисейскую губ. и распоряжением якутского губернатора от 19 августа 1905 г. отправлен 24 августа из Олекминска в Красноярск.
    Освобожден от ссылки октябрьской, 1905 г., амнистией и выехал в Европейскую Россию.
                                                                 ИМЕННОЙ УКАЗАТЕЛЬ
    Шерман С. Л. 195, 339.
    /П. Л. Казарян.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 339-340, 476./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz