czwartek, 16 października 2014

ЎЎЎ Юрась Ляшкевіч. Ляшкевічы ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 

    ЛЯШКЕВІЧ — беларускае прозьвішча, якое ўтворана шляхам дабаўленьня да карэннай асновы суфікса -віч. Такі тып прозьвішчаў дастаткова распаўсюджаны ў цэнтральнай і заходняй Беларусі, а таксама на тэрыторыі сучаснай Польшчы.

    Нягледзячы на тое, што прозьвішча Ляшкевіч ужо ўзгадваецца ў першай палове 16-га стагодзьдзя (у 1515 годзе князь Фёдар Яраслававіч зацьвердзіў дар на Альпень нейкаму Зеновію Сямёнавічу Ляшкевічу), у час перапісу 1795 года многія жыхары ваколіцы Альпень былі запісаныя як Zienowowicz Lezko

    Паколькі нашы продкі па геапалітычных прычынах жылі ў польскай або ў рускай дзяржаве і карысталіся адпаведна польскай або рускай мовамі, то першапачаткова склаліся два варыянты напісаньня прозвішча: LESZKIEWICZ — па-польску і ЛЕШКЕВИЧ — па-руску. Мігрыруючы за акіян, выхадцы з Польшчы захавалі і на новым месцы ранейшае напісаньне прозьвішча: LESZKIEWICZ. У немалой ступені гэтаму спрыяла выкарыстаньне лацінскага шрыфту. А вось тыя, хто прыяжджаў з Расейскай імпэрыі ці з СССР, дзе выкарыстоўвалася кірыліца, звычайна рабілі просты пераклад і запісвалі сябе ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі сучаснай англійскай мовы. У выніку атрымалася LESHKEVICH.

    У адпаведнасьці з правіламі беларускай мовы, якія патрабуюць нават у запазычаных словах зьмяніць у першым складзе перад націскам літару "Е" на "Я", мы атрымліваем беларускамоўны варыянт ЛЯШКЕВІЧ прозвішча, якое, як мы згадалі, па-руску пішацца ЛЕШКЕВИЧ. Ды вось бяда — разам з тым існуе прозьвішча, якое па-руску пішацца таксама ЛЯШКЕВИЧ, а па-польску LASZKIEWICZ. Гэта таксама шляхецкі род, даволі распаўсюджаны ў Беларусі, які мае ўласны герб. Але гэта зусім іншы род, нягледзячы на тое, што у беларускамоўным напісаньні мы маем абсалютна аднолькавыя прозьвішчы.

    У заключэньне некалькі слоў пра варыянты прозьвішча, якія далі іншыя мовы: нямецкая — LESCHKEWITSCH і LESCHKEWITZ, літоўская — LEŠKEVIČINE, LEŠKEVIČIUS і LEŠKEVIČ.

 

                                                       АЛЬПЕНЬ – ОЛЬПЕНЬ - JLPIEŃ

 

 

    Альпе́нь — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 2 км на захад ад Велямічаў, за 3 км на поўдзень ад Давыд-Гарадка, за 10 км на паўночны ўсход ад Рубля, уваходзіць у склад Веляміцкага сельсавету.

    Першая згадка пра населены пункт ў архіўных дакументых прыпадае на 1479 год. У гэтым годзе княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, падарыла Альпень Зяновічу-Альпенскаму. У той час вёскі як такой, мяркуючы па ўсім, яшчэ не было. Паселішча складалася з некалькіх дворышчаў — узгадваюцца, у прыватнасьці, Катлукоўскае, Адаліскае, Іванаўскае, Мануйлавіцкае, Кухаравецкае і іншыя. Дворышчы, якія былі па сутнасьці хутарамі, складаліся з некалькіх двароў, у іх маглі жыць па некалькі сем’яў. У 1515 годзе князь Фёдар Яраслававіч падарыў Альпень Зяновію Сямёнавічу Ляшкевічу. У тым жа годзе землі ў Альпені атрымаў Ян Цюхай-Ліпскі (герб Дзебіч).

    Вёска доўгі час мела статус ваколіцы. Менавіта тут назіраў незвычайныя падзеі беларускі пісьменьнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, якія былі пакладзены ў аснову яго бессмяротнага фарс-вадэвіля “Пінская шляхта”. Тут жа ён напісаў і верш “Вясна!”.

    У 1884 годзе ў ваколіцы Альпень была адкрыта школа пісьменнасьці, у якой навучаліся 20 хлопчыкаў. А ўжо ў 1908 годзе ў Альпені пачало дзейнічаць аднакляснае народнае вучылішча, дзе займаліся 52 дзіцяці.

    У 1909 годзе ў Альпені было 175 двароў і пражывала 1150 чалавек.

    У 1939 годзе колькасьць насельніцтва вёскі склала 1470 жыхароў. Праз год у Альпені налічвалася 276 гаспадарак, прычым толькі 184 з іх увайшлі ў склад створанага тут пасьля ўстанаўленьня савецкай улады калгаса “Парыжская камуна”. Кіраўніком калгаса быў прызначаны мясцовы селянін-бядняк І. Ю. Ляшкевіч. Аднак ужо ў верасьні 1940 года яго зьнялі за тое, што ў калгасе не скасілі своечасова сена. Трэцім старшынёй калгаса быў М. А. Ляшкевіч, які таксама доўга не пратрымаўся, паколькі пры Польшчы быў даволі заможным чалавекам: да ўступленьня ў калгас меў 35 га ворнай зямлі, 10 галоў буйной рагатай жывёлы, 2 сьвіньні, 2 новыя хаты, крытыя гонтай, наймаў работнікаў на сэзонныя працы. У канцы 1940 года 32 гаспадаркі альпенскіх сераднякоў расчараваліся ў калгасным жыцьці і пажадалі выйсьці з “Парыжскай камуны”. На 1 сьнежня 1940 года “антысавецкіх і варожых” людзей было налічана ў Альпені 88 чалавек. Іх дзейнасьцю тлумачыліся слабыя паказчыкі ў калгасе. На адзін працадзень тут прыходзілася 2 кіляграмы бульбы, 5 — сена і 1 — проса. Такім чынам рыхтавалася глеба для рэпрэсій.

    Паводле перапісу 1970 года ў Альпені пражывалі 1536 чалавек. На пачатак 1988 года ў вёсцы было 403 дамы і толькі 857 чалавек (491 жанчына і 366 мужчын). У 1994 годзе зарэгістравана 351 гаспадарка і 689 жыхароў. На пачатак 2000 года ужо засталіся толькі 323 хаты і 627 жыхароў, з якіх толькі 87 дзяцей, а ў 2002 годзе налічвалася 315 двароў і 635 жыхароў.

    Так, самая галоўная праблема вёскі — імклівае выміраньне. За апошнія 10 гадоў тут зачынены тры магазыны, фактычна перасталі працаваць фэльчарска-акушэрскі пункт і клюб; закрыты цагельня і дом бытавых паслуг; сярэдняя школа рэарганізавана ў базавую — зараз у ёй вучацца не больш за 60 дзяцей.

     Асноўны мясцовы работадаўца — былы калгас “За радзіму”, а цяпер сельгаскаапэратыў “Веляміцкі”. З дасягненьняў цывілізацыі засталіся толькі адна крама з прамысловымі і харчовымі таварамі, пошта, каса “Беларусбанка”. Вёска знаходзіцца ў зоне дзейнічаньня сеткі сотавай сувязі апэратараў МТС і Velcom.

    Вёска мае вулічны тып пасяленьня. Тут налічваецца каля 20 вуліц і 5 завулкаў. Маецца помнік архітэктуры — Усьпенская царква, пабудаваная ў 1888 годзе. З гэтай нагоды 28 жніўня ў вёсцы штогод праходзіць прастольнае сьвята, якое зьяўляецца неафіцыйным днём вёскі.

    Сёньня прыкладна тры чвэрці жыхароў Альпеня носяць прозьвішча Ляшкевіч. Сярод астатніх найчасцей сустракаюцца прозьвішчы Ліпскі, Бруцкі, Сцямпкоўскі, Шпакоўскі, Канапліцкі, Кажаноўскі, Лемяшэўскі.

    У 2004 годзе Альпень адзначыў сваё 525-годзьдзе. Планавалася, што сьвята вёскі будзе прымерквана якраз на сьвяток — 28 жніўня. Да пачатку навучальнага года прымерквалі і сьвяткаваньне 120-х угодкаў школы. У райцэнтры была распрацавана адмысловая праграма добраўпарадкаваньня, але з-за адсутнасьці фінансаваньня да прызначанай даты нічога не было зроблена. Толькі ў канцы восені мясцовыя ўлады крыху загардзілі платы на цэнтральнай вуліцы і пачалі класьці на ёй асфальт. Ужо ў пачатку 2005 года былі выдзелены грошы на ўпарадкаваньне іншых вуліц. Дзякуючы гэтаму былі засыпаны калдобіны і велізарныя лужыны.

 

                                                       РОСЬПІС  РОДУ

     1 Павел ЛЯШКЕВІЧ

    + …

      2 Андрэй ЛЯШКЕВІЧ *1851 - †…

   + … ЛЯШКЕВІЧ

      3 Рыгор ЛЯШКЕВІЧ *1879

      + Ева Мікалаеўна … *1898 - †1969

         4 Мікалай ЛЯШКЕВІЧ *07.1927 - †1995

         + Людміла Іванаўна ЛЯШКЕВІЧ *26.01.1933

            5 Аляксандра ЛЯШКЕВІЧ *22.02.1955 (Гомель)

            5 Валянцін ЛЯШКЕВІЧ *13.04.1958 (Гомель)

            + … (разведзены)

               6 Іван ЛЯШКЕВІЧ * 09.11.1996

            5 Сьвятлана ЛЯШКЕВІЧ *27.11.1963

         4 Іван ЛЯШКЕВІЧ *1929 (Літва)

         + Людміла Віктараўна … *1931

            5 Віктар ЛЯШКЕВІЧ *1950

            5 Марыя ЛЯШКЕВІЧ *1956

            5 …

      3 Павел ЛЯШКЕВІЧ *1875 - †1959

      + Ева Мікалаеўна ПАТОЦКАЯ *1898 - †1969

         4 Віктар ЛЯШКЕВІЧ *1904 - †1990

         + Настасься Рыгораўна ЛЯШКЕВІЧ (Зайцава)

            5 Уладзімір ЛЯШКЕВІЧ (Лісовічы) (Валошта)

            + Тахіля Сцяпанаўна ЛЯШКЕВІЧ *1930

               6 Віктар ЛЯШКЕВІЧ *… - †…, Севастопаль

               + …

                  7 дачка (Севастопаль)

               6 Міхаіл ЛЯШКЕВІЧ (Лісовічы)

            5 Канстанцін ЛЯШКЕВІЧ *21.03.1941 (Лісовічы)

            + Ніна Рыгораўна САВІЦКАЯ *22.05.1938

         4 Аляксей ЛЯШКЕВІЧ (эмігрыраваў у Аўстралію)

         + …

            5 Хрысьціна ЛЯШКЕВІЧ

            5 сын (Аўстралія)

         4 Мікалай ЛЯШКЕВІЧ *08.05.1909 - †1997

         + Надзея КАЖАНОЎСКАЯ (Лагішын)

            5 Людміла ЛЯШКЕВІЧ (Столін)

            + …

            5 Вячаслаў ЛЯШКЕВІЧ *30.06.1936 (Д-Гарадок)

            + Вольга Гаўрылаўна КАЛЬКО *26.11.1939, Д-Гарадок

               6 Вадзім ЛЯШКЕВІЧ *26.03.1960 (Мінск)

               + Ала Антонаўна ЛУКАШЭВІЧ * 26.04.1959, в. Явішчы

                  7 Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ *07.03.1985 (Мінск)

                  + …

                     8 Раман ЛЯШКЕВІЧ *08.2009

                  7 Антон ЛЯШКЕВІЧ *05.01.1989 (Мінск)

               6 Мікалай ЛЯШКЕВІЧ *10.01.1962 (Мінск)

               + Зоя Іванаўна КАРКОЦКАЯ *09.11.1963 (в. Жалткі)

                  7 Вячаслаў ЛЯШКЕВІЧ *21.06.1985 (Мінск)

                  + Вольга ПЯТРОВІЧ *15.03.1985

                     8 Арцём ЛЯШКЕВІЧ *28.03.2007

                  7 Натальля ЛЯШКЕВІЧ *16.07.1996 (Мінск)

            5 Аляксей ЛЯШКЕВІЧ (Рэчыца)

            + Тацьцяна …

            5 Ева ЛЯШКЕВІЧ (Лагішын)

            + …

      3 Іван ЛЯШКЕВІЧ *1894 - †1981(4)

      + Марыя Міхайлаўна ЛЯШКЕВІЧ (з Тадаркоў) *… - † 1929

         4 Кузьма ЛЯШКЕВІЧ *13.02.1914 - †1990

         + Аляксандра Пятроўна БРУЦКАЯ (Лісовічы)

            5 Міхаіл ЛЯШКЕВІЧ (Лісовічы)

            + …

            5 Казіміра ЛЯШКЕВІЧ (Брэст)

            + …

            5 Марыя ЛЯШКЕВІЧ

            + …

            5 Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ (Мінск)

            + …

            5 Валянціна ЛЯШКЕВІЧ (Рэчыца)

            + …

            5 Сцепаніда ЛЯШКЕВІЧ (Мінск)

            + …

         4 Вольга ЛЯШКЕВІЧ *1918 - †1999

         + Рыгор ЛЕМЯШЭЎСКІ

         4 Канстатын ЛЯШКЕВІЧ *11.03.1921

         + Ганна Уладзіміраўна ЛЯШКЕВІЧ *20.12.1921

            5 Іван ЛЯШКЕВІЧ *23.07.1943

            + Алена Іванаўна БРУЦКАЯ-СЦЯМПКОЎСКАЯ 16.07.1941

               6 Сьвятлана ЛЯШКЕВІЧ

               6 Жана ЛЯШКЕВІЧ *21.04.1968

               6 Іна ЛЯШКЕВІЧ *21.04.1968 (Брэст)

                  7 Уладзіслаў Алегавіч ШАПЕЦЬКА *20.11.1996

                  7 Марына Алегаўна ШАПЕЦЬКА *09.10.2002

            5 Казімір ЛЯШКЕВІЧ *1947 (Свярдл., в. В. Возера)

            + Людміла …

               6 Уладзімер ЛЯШКЕВІЧ (Брэст)

               + …

                  7 Павел ЛЯШКЕВІЧ

               6 Тацьцяна ЛЯШКЕВІЧ (Брэст)

               + …

            + Тамара …

               6 Марыя ЛЯШКЕВІЧ *каля 1985

            5 Марыя ЛЯШКЕВІЧ *1950 (Беражное)

            5 Раіса ЛЯШКЕВІЧ *1955 (Брэст)

            + … БРУЦКІ

   2 Пётр ЛЯШКЕВІЧ

   + Паўліна Пятроўна ЛЯШКЕВІЧ *08.1873 - †1963 (з Зайцоў)

      3 Сьцяпан ЛЯШКЕВІЧ *10.04.1892 - †1983

      + Ганна Мацвееўна ЛЯШКЕВІЧ *02.01.1896 - †1994 (Ляхнова)

         4 Віктар ЛЯШКЕВІЧ *1918 - †1998 Альпень

         + Лізавета Пятроўна ЛЯШКЕВІЧ (з Якімцоў) *21.11.1918 - †2001

         4 Пётр ЛЯШКЕВІЧ *21.05.1921 Альпень - † 7.03.1996 Мінск

         + Аляксандра Васільеўна СЕГЕНЬ *27.12.1923, Іванава (Мінск)

            5 Васіль ЛЯШКЕВІЧ *25.05.1943 (Мінск)

            5 Вячаслаў ЛЯШКЕВІЧ *01.04.1948 (Мінск)

            + Рэгіна Станіславаўна МАЛАЖАВАЯ *18.04.1948

               6 Ірына ЛЯШКЕВІЧ *12.11.1971 Мінск

               + Уладзімер ГАРУПА *06.01.1972 Мінск

                  7 Аляксандра ГАРУПА *07.01.1995 Мінск

               6 Віталь ЛЯШКЕВІЧ *03.12.1974 Мінск

               + Алена КРАЎЧУК *1976 (Мінск)

                  7 Максім ЛЯШКЕВІЧ *02.04.2000 Мінск

            5 Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ *09.03.1958 (Мінск)

            + Вольга Віктараўна КУЗЬМІЧОВА *02.02.1963, Мінск

               6 Уладзімір ЛЯШКЕВІЧ *20.07.1989 Мінск

         4 Іван ЛЯШКЕВІЧ *25.06.1924

         + Валянціна Рыгораўна … *1926

         + Надзея Антонаўна СУПРУНЧЫК *06.10.1931

            5 Ганна ЛЯШКЕВІЧ *1950 (Екаўпілс, Латвія)

            + …

               6 Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ

               6 Дзмітрый ЛЯШКЕВІЧ

            5 Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ *1957 (Далёкі Усход)

            + Ганна

               6 Аляксандра ЛЯШКЕВІЧ (Якуція)

               6 Ганна ЛЯШКЕВІЧ (Якуція)

         4 Любоў ЛЯШКЕВІЧ *1933 (Пінск)

         + Сьцяпан Іванавіч ПАЛЯШЧУК

            5 Натальля ПАЛЯШЧУК *1957 Пінск

            + Фёдар

            5 Аляксандр ПАЛЯШЧУК *1961 (Масква)

         4 Надзея ЛЯШКЕВІЧ *10.10.1926 - †2004 Альпень (Лісовічы)

         + Анатоль Антонавіч ЛЯШКЕВІЧ (з Прымакоў) *26.09.1922

            5 Міхаіл ЛЯШКЕВІЧ *23.05.1947 Лісовічы (Мінск)

            + + Ірына Аркадьеўна ІВАНОВА *14.11.1951 Мінск

               6 Ігар ЛЯШКЕВІЧ *19.10.1977 (Мінск)

               + Тацьцяна …

                  7 Арцём ЛЯШКЕВІЧ *1999 Мінск

               6 Алена ЛЯШКЕВІЧ *15.04.1975 Мінск

               + Юрый Анатольевіч КОХАН *31.08.1974

            5 Васіль ЛЯШКЕВІЧ *02.01.1949 - †14.02.1987 Пінск

            + Марыя …

            5 Марыя ЛЯШКЕВІЧ *4.12.1953 Лісовічы (Мінск)

            + Уладзімер Уладзіміравіч САКАЛОЎСКІ *25.03.1957

               6 Надзея САКАЛОЎСКАЯ *20.09.1987 Мінск

         4 Вера ЛЯШКЕВІЧ *1929 - †1937

      3 Марыя ЛЯШКЕВІЧ *30.03.1896 - †1978

      + Пётр Рыгоравіч ЛЯШКЕВІЧ *12.1893 - †1974 (Дзімічукоў)

         4 Павел ЛЯШКЕВІЧ *02.05.1914 - †1979

         + Марыя Рыгораўна ЛЯШКЕВІЧ *08.1915 (Дарахі)

         4 Вера ЛЯШКЕВІЧ *1925 (Лісовічы)

         + Міхаіл Паўлавіч ЛЯШКЕВІЧ *1920 (з Грыцукоў) †…

            5 Мікалай ЛЯШКЕВІЧ

            5 Валянціна ЛЯШКЕВІЧ

            5 Клаўдзія ЛЯШКЕВІЧ

      3 Аляксандра ЛЯШКЕВІЧ

      + Рыгор Цімафеевіч КАНАПЛІЦКІ

      3 Вольга ЛЯШКЕВІЧ

      + … ВАБІШЧЭВІЧ

   2 Якаў ЛЯШКЕВІЧ

   + …

   2 Сьцяпан ЛЯШКЕВІЧ

   + Алена Фёдараўна ЛЯШКЕВІЧ *03.1871/4

      3 Мікалай ЛЯШКЕВІЧ *25.05.1897

      + Валянціна Максімаўна ЛЯШКЕВІЧ *10.1899 (з Зайцоў)

         4 Іван ЛЯШКЕВІЧ *23.01.1927 Альпень

         + Аляксандра Іванаўна БРУЦКАЯ *23.05.1921 - †2011 Альпень

            5 Людміла ЛЯШКЕВІЧ *15.06.1953

            + Рыгор Антонавіч ЛЯШКЕВІЧ *20.03.1948 (грыцукі)

               6 Сяргей ЛЯШКЕВІЧ

            5 Вячаслаў ЛЯШКЕВІЧ *13.10.1955 - †1995 Альпень

            5 Мікалай ЛЯШКЕВІЧ *23.05.1963 - †1997 Альпень

         4 Ганна ЛЯШКЕВІЧ *08.06.1925  (Дывень Кобрынскі раён)

         + Мікалай Якаўлевіч ЛЯШКЕВІЧ *12.1916 (з Якаўцоў)

         4 Паўліна ЛЯШКЕВІЧ *12.1929

      3 Серафіма ЛЯШКЕВІЧ (Рамель)

      + … ПАШКЕВІЧ

      3 Вера ЛЯШКЕВІЧ

      3 Марыя ЛЯШКЕВІЧ (Д.-Гарадок)

      + … ГАЛАВАЧ

    Copyright© 2004-2006,

    Юрась Ляшкевіч,

    Койданава.

 

 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz