środa, 15 października 2014

ЎЎЎ 1. Гаўгамэля Пясец. Ганаровы грамадзянін места Якуцк Кастусь Сьвятліцкі. Сш. 1. Койданава. "Кальвіна". 2014.


 

    Канстантын Мікалаевіч Сьвятліцкі – “нарадзіўся ў дваранскай сям’і ў Гарадзенскай губэрні, 23 верасьня 1842 года” /Кухта А. Константин Николаевич Светлицкий, (1842-?). Иркутский губернатор в 1889-1897 годах. // О. В. Рудаков. Очерки, рассказы и сказки белорусов Иркутской области. Альманах. Иркутск. 2019. С. 87./; “Будучы Якуцкі, Іркуцкі ды Енісейскі губэрнатар, будучы генэрал-маёр Генэральнага штабу Канстантын Сьвятліцкі нарадзіўся ў 1842 году. У паслужным сьпісе яго бацька, капітан Сьвятліцкі, лічыўся гарадзенскім дваранінам, аднак у архіве места Горадні зьвестак пра дваранскі род Сьвятліцкіх не захавалася. Затое згадваньне пра Сьвятліцкіх ёсць у сьпісе дваранскіх родаў Менскай губэрні. Магчыма, бацька нёс службу ў адным з палкоў, раскватараваных у Гарадзенскай губэрні.” /Люстрицкий Д. Г., Гимельштейн А. В., Ануфриев А. В.  Губернатор Константин Светлицкий. На государевой службе. Иркутск. 2010. С. 27./ Калі, нават, і нарадзіўся Канстантын Сьвятліцкі ў Гарадзенскай губэрні, але душою ён быў сапраўдным расіянінам. “Вялікі прыток палякаў у Сыбір ды Якутыю меў месца ў канцы XVIII стагодзьдзя пасьля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793 і 1795 гадоў) і вызваленчага паўстаньня 1794 г пад кіраўніцтвам Т. Касьцюшкі... Аднак усе яны, як і пазьнейшыя службоўцы... К. М. Сьвятліцкі, зусім абруселі і, у сілу вызначаных палітычных акалічнасьцяў, наўрад ці ўспаміналі пра сваіх магчымых польскіх продкаў”. /Боякова С. И.  Поляки. // Якутия – наш общий дом. Очерки истории народов Якутии. Якутск. 2012. С. 48./

    Канстантын выхоўваўся ў 2-м кадэцкім корпусе і скончыў поўны курс навук у Мікалаеўскай Акадэміі Генэральнага Штабу па 2-му разраду.

    Службу Сьвятліцкі пачынаў прапаршчыкам у 6-й лёгкай батарэі 18-й артылерыйскай брыгады, адтуль у студзені 1866 г. у званьні падпаручніка быў пераведзены ў Маскоўскі полк. Праз тры месяцы яго адпраўляюць у Мікалаеўскую Акадэмію Генэральнага Штабу дзеля атрыманьня вышэйшай вайсковай адукацыі. Па заканчэньні яе ў лістападзе 1868 г. ён быў адпраўлены ў штаб войскаў гвардыі Пецярбурскай ваеннай акругі. 10 чэрвеня 1871 г. найвышэйшым загадам Сьвятліцкі быў прызначаны старшым падручным у штаб 14-й пяхотнай дывізіі. Ад 31 студзеня 1872 г. ён старшы падручны штабу Казанскай ваеннай акругі, а ад 24 верасьня 1874 г. ён афіцэр асобых даручэньняў пры камандуючым войскамі Ўсходне-Сыбірскай ваеннай акругі ў Іркуцку, дзе загадваў дыпляматычнаю перапіскаю пры Галоўным Кіраваньні Ўсходняй Сыбіры. За выдатную службу 10 красавіка 1878 г. Сьвятліцкаму быў нададзены чын палкоўніка. У гэтым званьні найвышэйшым загадам ад 10 жніўня 1878 году ён прызначаны выконваючым абавязкі начальніка штабу войскаў Забайкальскай вобласьці з пакіданьнем у Генэральным штабе. 26 ліпеня 1884 г. ён залічаны ў запас Генэральнага штабу.

    10 кастрычніка 1885 г. Сьвятліцкі прызначаны выконваючым абавязкі губэрнатара Якуцкай вобласьці з залічэньнем у Генэральны штаб.

    У пачатку 1886 г. па хадайніцтву эпіскапа Іякава клопатамі Сьвятліцкага ў Якуцку ў грамадзкай залі якуцкай гарадзкой управы была адчынена першая гарадзкая публічная бібліятэка-чытальня.

    7 ліпеня 1886 г. Сьвятліцкі зьвярнуўся да генэрал-губэрнатара Ўсходняй Сыбіры, генэрал-лейтэнанта графа А. Ігнацьцева, які прыбыў у Якуцк з рэвізіяй, з дакладной пісулькай, у якой ён прапаноўваў узнавіць Якуцка-Аянскі (адрэзак Нелькан-Аян) тракт, як яшчэ адзін выхад да Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа ў першапачатковым стане. Ігнацьцеў ухваліў захады Сьвятліцкага і даручыў яму асабіста агледзіць стан тракту ды прыбыць са справаздачай у Іркуцк.

    У жніўні - верасьні 1886 г. гэтае даручэньне Канстанцін Сьвятліцкі пасьпяхова выканаў і ў справаздачы ад 6 лістапада 1886 г. на імя генэрал-губэрнатара, з дадаткам 45-старонкавай “Запіскі аб Аянскім тракце”.

    Генэрал-губэрнатар Усходняй Сыбіры А. Ігнацьцеў даў наступную характарыстыку службовай дзейнасьці якуцкага губэрнатара К. Сьвятліцкага: “...я меў магчымасьць непасрэдна пераканацца ў карыснай дзейнасьці і ўзмоцненых службовых турботах палкоўніка Сьвятліцкага, які зьдзейсьніў, між іншым, дзеля карысьці даручанай яму вобласьці асабістыя пошукі шляху ад места Якуцк да порту Аян”.

    Якуцкі губэрнатар К. М. Сьвятліцкі 25 кастрычніка 1886 г. прадставіў у Галоўнае кіраваньне Ўсходняй Сыбіры прапанову пра выбар Калымскай і Верхаянскай акругаў для адміністрацыйна-ссыльных габрэяў і прапанаваў сяліць па 15 чал. у м. Сярэдне-Калымску, у Калымскім і Верхаянскім улусах, і 10 чал. - у м. Верхаянск, адзначаючы, што “у абедзьвюх жа акругах магчыма ўсяліць 55 чалавек ссыльных, за якімі быў бы забясьпечаны нагляд паліцыі”. Гэтае рашэньне неўзабаве прывяло да ўзброеных пратэстаў сасланых габрэяў пры дапамозе іншых сасланых.

    30 жніўня 1887 г. за выдатную службу Сьвятліцкі атрымаў званьне генэрал-маёра са старшынствам і быў зацьверджаны на пасадзе якуцкага губэрнатара з залічэньнем па Генэральнаму штабу.

    Разам з рамонтам Нелькана-Аянскага ўчастку, Сьвятліцкі займаўся і уладкоўваньнем участка ад м. Якуцк да с. Вусьць-Мая.

    У 1888 г. губэрнатар Сьвятліцкі асабіста дае заданьне казаку Сьцяпану Растаргуеву вывучыць і адкрыць напрамую дарогу Якуцк - Верхаянск., што той і зрабіў.

     Губэрнатар К. М. Сьвятліцкі адшукаў грашовыя сродкі на заснаваньне ў Якуцку ў 1888 г. начлежнага дому для жабрачых і беспрытульных, ды таксама дзіцячага прытулку для арыштанцкіх дзяцей. Пазьней, як заснавальніка прытулку, Сьвятліцкага папрасілі прыняць на сябе званьне ганаровага папячыцеля і даслаць свой партрэт, што ім было і зроблена.

    Места Якуцк было абавязанае К. Сьвятліцкаму ўзьнікненьнем бібліятэкі Якуцкага дзіцячага прытулку, а гарадзкая публічная бібліятэка ўзбагацілася ягонымі каштоўнымі ахвяраваньнямі кніг па геаграфіі і статыстыцы Расійскай імпэрыі ды Сыбіры. Сьвятліцкім былі заснаваныя абласны музэй і ўзорная земляробчая фэрма. Ім не было пакінутае без увагі таксама разьвіцьцё гандлю і прамысловасьці.

    Сьвятліцкі з разуменьнем паставіўся да справы выданьня “Словаря якутского языка”, складзенага Эдуардам Пякарскім і спрыяў таму каб рукапіс слоўніка быў перададзены ва Усходне-Сыбірскі аддзел Імпэратарскага Рускага геаграфічнага таварыства, куды ён трапіў у пачатку 1890 г.

    Найвышэйшым Указам ад 12 траўня 1889 г. якуцкі губэрнатар К. Сьвятліцкі быў прызначаны іркуцкім губэрнатарам. Якуцкая гарадзкая дума пад прадстаўніцтвам гарадзкога галовы М. Самылоўскага ў прысутнасьці 16 галосных 3 жніўня 1889 г. аднагалосна абрала былога якуцкага губэрнатара генэрал-маёра К. М. Сьвятліцкага ганаровым грамадзянінам места Якуцк. Прычым было зазначана, што ў бытнасьць якуцкім губэрнатарам ім былі заснаваныя і распачатыя такія меры, за якія места застанецца заўсёды яму ўдзячным. Імпэратар Аляксандр III па найпадданейшаму дакладу міністра ўнутраных спраў 25 кастрычніка 1890 г. найвышэйшым загадам зацьвердзіў прысваеньне званьня ганаровага грамадзяніна места Якуцк былому якуцкаму губэрнатару К. М. Сьвятліцкаму, аб чым іркуцкі генэрал-губэрнатар апавясьціў яго лістом ад 10 сьнежня таго ж году.

    30 чэрвеня 1890 г. браты Шайхула і Загідула Шафігуліны, сяляне Казанскай губэрні, падаюць прашэньне іркуцкаму губэрнатару аб дазволе пабудовы ў Іркуцку мячэці і ўжо 11 сьнежня 1896 г. Шайхуле Шафігуліну было выдадзенае падпісанае губэрнатарам Сьвятліцкім пасьведчаньне на дазвол прыстасаваньня драўлянага дому да разьмяшчэньню ў ім мячэці, пакуль ня будзе пабудаваная новая саборная.

    Вечарам 28 студзеня 1892 г. ў доме генэрал-губэрнатара адбылося першае паседжаньне Іркуцкага тэатральна-будаўнічага камітэта. Старшынёй быў абраны генэрал-губэрнатар Усходняй Сыбіры, а таварышам старшыні К. Сьвятліцкі.

    Дарэчы у Канстантына Сьвятліцкага было два родныя браты: генэрал-маёр Мікалай ды палкоўнік Аляксандар, 1854 і 1855 году нараджэньня.

    24 студзеня 1897 г. К. Сьвятліцкага прызначаюць енісейскім губэрнатарам і ён пераяжджае ў Краснаярск, але ўжо ў 1898 г. ён зьвярнуўся з просьбай аб адстаўцы па стану здароўя, якая была прынятая. Сьвятліцкі атрымаў поўны пэнсіён і эпалеты генэрал-лейтэнанту.

    Пасьля сьмерці Канстантын Сьвятліцкі быў пахаваны на могілках Смуткуючага манастыру ў Маскве. У 1930 г. на месцы зруйнаваных могілак адкрылі Дзіцячы парк.

 

    Намесьнік міністра энэргетыкі Расійскай Фэдэрацыі Станіслаў Сьвятліцкі з таго часу як летам 2009 г. ён быў абраны старшынёй рады дырэктараў “Іркуцкэнэрга” пабываў у Іркуцку і пры гэтым паведаміў, што нібыта: “Іркуцк – сямейна не чужы горад для мяне. Мой прапрадзед Канстантын Мікалаевіч Сьвятліцкі быў губэрнатарам Іркуцкай губэрні. Тут ён знайшоў сабе жонку з купецкага роду. Пры ім быў куплены губэрнатарскі дом, у якім ён жыў. Я яго бачыў пад час візыту ў горад”. /Светлицкий С.  «Иркутск для меня не чужой город». // Восточно–Сибирская правда. Совместный выпуск с газетой «Сибирский энергетик». Иркутск. № 195. 22 декабря 2009. С. 2./ Але ў сакавіка 2012 г. Станіславу Сьвятліцкаму былі прад’яленыя абвінавачваньні па арт 159, ч. 4. КК РФ (махлярства ў буйных памерах) у рамках крымінальнай справы аб крадзяжы 14 мільёнаў даляраў.

    Творы:

    Записка об Аянском тракте. [Публикация П. Казаряна] // Полярная звезда. № 4. Якутск. 2002. С. 78-96.

    Записка об Аянском тракте. // Дорога к океану. Новый взгляд на старый тракт. Сборник статей. Якутск. 2004. С. 183-218.

    Всеподданнейший отчет якутского губернатора К. Н. Светлицкого за 1887 год. // История Якутии в отчетах якутских губернаторов. Якутск. 2007. 46-55.

    Літаратура:

*   Діонео [Шкловскій И. В.].  На Крайнемъ Сѣверо-Востокѣ Сибири. С.-Петербургъ. 1895. С. 33-34, 245-246.

*    Константинъ Николаевичъ Свѣтлицкій, Генеральнаго Штаба Генералъ-Маіор, Енисейскій Губернаторъ. // Альманахъ Современныхъ Русскихъ Государственныхъ Дѣятелей. С.-Петербургъ. 1897. С. 726-727.

*    Розеноер С.  Ледзяная турма (Якуцкая ссылка). Пераклад з рускай В. Макоўскай. Менск. 1935. С. 19, 40.

*    Шустерман С.  Монастыревская трагедия. Из революционного прошлого. // Социалистическая Якутия. Якутск. № 81. 5 апреля 1958. С. 4.

*    Грыцкевіч В.  Эдуард Пякарскі. Біяграфічны нарыс. Мінск. 1989. С. 60.

*    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Составитель Калашников А. А. Якутск. 2000. С. 230, 242-243, 442.

*    Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. 2-ое издание, дополненное. Составитель А. А. Калашников. Якутск. 2002. С. 258, 271, 468.

*    Губернаторы и вице-губернаторы Якутской области. // История Якутии в документах архивов г. Санкт-Петербурга. (Краткий справочник.) Составитель А. А. Калашников. Якутск. 2003. Вкладка.

*    Первый почетный гражданин Якутска. // Якутия: рекорды, самое первое, самое-самое. Якутск. 2004. С. 81.

*    Казарян П.  К «Записке...» Светлицкого. // Дорога к океану. Новый взгляд на старый тракт. Сборник статей. Якутск. 2004. С. 164-165.

*    Светлицкий К. Н.  77, 79, 174, 187. // Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск 2006. С. 461.

*    Калашников А. А.  Якутский губернатор К. Н. Светлицкий. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2007. С. 59-61.

*    Светлицкий Константин Николаевич. Почетный гражданин г. Якутска с 1889 г. // Почётные граждане города Якутска 1889-2008. Биобиблиографический справочник. Составитель И. В. Уваровская. Якутск. 2008. С. 7-8.

*    Баркоўскі А.  Ганаровы грамадзянін горада Якуцка. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 34. Верасень. 2009. С 7.

*    Светлицкий С.  «Иркутск для меня не чужой город». // Восточно–Сибирская правда. Совместный выпуск с газетой «Сибирский энергетик». Иркутск. № 195. 22 декабря 2009. С. 1-2.

*    Ануфриев А.  Жизнь и деятельность К. И. Светлицкого. // Земля Иркутская. История, архитектура, археология, краеведение. Научно-популярный журнал. № 2. Иркутск. 2010. С. 93–94.

*    Люстрицкий Д. Г., Гимельштейн А. В., Ануфриев А. В.  Губернатор Константин Светлицкий. На государевой службе. Иркутск. 2010. 269 с.

*   Светлицкий Константин Николаевич. // Иркутск. Историко-краеведческий словарь. 350-летию Иркутска посвящается. Иркутск. 2011. С. 449.

*    Боякова С. И.  Поляки. // Якутия – наш общий дом. Очерки истории народов Якутии. Якутск. 2012. С. 48.

*    Губернаторы и вице-губернаторы Якутской области. // История Якутии в фондах федеральных архивов России. Справочник. Издание второе, дополненное. Составитель А. А. Калашников. Якутск. 2012. Вкладка.

*    Светлицкий Константин Николаевич. Почетный гражданин г. Якутска с 1889 г. // Почётные граждане города Якутска 1889-2011. Биобиблиографический справочник. 2-е издание, переработанное и дополненное. Составитель  И. В. Уваровская. Якутск. 2012. С. 12-13.

*    Кухта А.  Короткие заметки о выдающихся беларусах Иркутска. [Константин Николаевич Светлицкий, (1842 - ?) Иркутский губернатор в 1889-1897 годах.] // Очерки, рассказы и сказки белорусов Иркутской области. Альманах. О. В. Рудаков. Редактор-составитель. Иркутск. 2019. С. 87-88.

*    Светлицкий Константин Николаевич (1842-?). // Энциклопедический словарь Якутии. Новосибирск. 2019. С. 375.

    Гаўгамэля  Пясец,

    Койданава

 





















Brak komentarzy:

Prześlij komentarz