piątek, 10 października 2014

ЎЎЎ Ганэфа Ігруша. Навуковец Вікторыя Сьлівоўская ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Вікторыя [Wiktoria] Сьлівоўская [Śliwowska] - нар. 26 чэрвеня 1931 г. ў Варшаве (Польшча) у габрэйскай сям’і Сары і Ёселя Левіна-Ласкага [Józef Lewin- Łaski – пасьля ІІ усясьветнай вайны вядомы пад прозьвішчам Вацлаў Завадзкі (1899-1978) – вядомы польскі бібліяфіл, гісторык ды пісьменьнік, псэўд. Puchatek.]

    Падчас ІІ Усясьветнай вайны разам з сям’ёй знаходзілася ў Варшаўскім гета, дзе ейны бацька арганізаваў тайнае выкладаньне і распаўсюджваньне падпольных друкаў. У 1942 г. ў гета памерла ейная маці, а ў студзені 1943 годзе яна разам з бацька зьбега з гета.

    У 1949-1953 гадах вучылася ў Дзяржаўным пэдагагічным інстытуце імя А. І. Герцэна ў Ленінградзе (СССР), дзе пазнаёмілася са сваім будучым мужам Рэне Сьлівоўскім [нар. 2 лютага 1930 г. у мястэчку Фірміны (дэпартамэнт Луара, Францыя) у сям’і эмігрантаў. З 1953 г. працаваў у Інстытуце Русыстыкі Варшаўскага унівэрсытэту, дзе ў 1964 г. ён атрымаў ступень доктара філязофіі, у 1973 г. габілітаваўся. У 1988 г. атрымаў званьне прафэсара гуманітарных навук. У 1965-1981 гг. быў чальцом Польскай Асацыяцыі Пісьменьнікаў. Пераклаў на польскую мову артыкул А. Баркоўскага, жыхара Койданава (Менская вобласьць Рэспублікі Беларусь): Barkaouski A. [Jakuck]  Czy zesłany powstaniec postyczniowy był w Jakucku? //  Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 9. S. 53-61.]

    Ад 1953 г. Вікторыя працуе ў Інстытуце гісторыі Польскай АН, дзе ў 1960 г. абараніла доктарскую дысэртацыю, ў 1971 году габілітавалася. У 1994 г. атрымала званьне прафэсара гуманітарных навук.

    Прысутнічала ў  Рэспубліцы Саха (Якутыя) на навуковай канфэрэнцыі “Расея і Польшча: Гісторыка-культурныя кантакты (Сыбірскі фэномэн), якая адбылася 24-25 чэрвеня ў Якуцку з дакладам “Загадка ссыльнага 1863 г. Якава Катона, ягоных уцёкаў з Сыбіры ды знаходжаньня ў Якутыі”.

    Яна зьяўляецца аўтарам і рэдактарам шматлікіх прац па гісторыі Расеі ў эпоху Мікалая I ды гісторыі ссыльных палякаў ў Расейскай імпэрыі, дзе маюцца зьвесткі і пра ўраджэнцаў Беларусі. Разам з мужам апублікавала кнігу пра расейскую літаратуру. Яна таксама ўваходзіла ў каманду, якая пад кіраўніцтвам Стафана Kеневіча падрыхтавала для друку шматтомнае выданьне дакумэнтаў, зьвязаных з Паўстаньнем 1863-1864 года.

    У 2003 г. адзначана Афіцэрскім Крыжам Адраджэньня Польшчы.

 


 

    Творы:

*    Сливовская В.  Загадка ссыльного 1863 г. Якова Котона, его побегов из Сибири и пребывания в Якутии. // Россия и Польша: историко-культурные контакты /Сибирский феномен/. Тезисы докладов международной конференции 24-25 июня 1999 г. Якутск. 1999. С. 13-14.

*    Сливовская В.  Загадка ссыльного 1863 г. Якова Котона, его побегов из Сибири и пребывания в Якутии. // Россия и Польша: историко-культурные контакты /Сибирский феномен/. Материалы международной конференции (24-25 июня 1999 г., Якутск). Новосибирск. 2001. С. 54-61.

    Сливовская В.  Память и самоорганизация польских ссыльных XIX века. Перевод с польского В. Спесивцевой, Е. Туманик. // Проблемы российско-польской истории и культурный диалог. Материалы Международной научной конференции (Новосибирск, 23-24 апреля 2013 г.). Новосибирск. 2013. С. 58-70.

    Ганэфа Ігруша,

    Койданава

 










Brak komentarzy:

Prześlij komentarz