piątek, 10 października 2014

ЎЎЎ Ідалія Хмызьняк. Якуцянка Тацьцяна Фурлет ва Вузьдзе. Койданава. "Кальвіна". 2014.


 
    У 1999 г. Тацьцяна Фурлет, разам з бацькамі, пераехала ва Вузду, адміністрацыйны цэнтар Вуздзенскага раёну Мінскай вобласьці Рэспублікі Беларусь, каб зьліцца з беларускай нацыяй.
    Працавала ў дашкольным цэнтры разьвіцьця дзіцяці, затым памочнікам выхавальніка. У 2003 Тацьцяна скончыла эканамічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Падчас вучобы пазнаёмілася з будучым мужам, за ім і прыехала ў вёску Каралёва Азерскага сельсавету Вузьдзенскага раёну. Тацьцяна Ўладзімераўна, ўжо Зыза, працуе эканамістам у ПМК-69. “Работа эканаміста, лічыць Тацьцяна, цікавая і творчая. Гэта не толькі паперы і лічбы, але і магчымасьць прыдумаць нешта новае, прагназаваць і назіраць за яго ажыцьцяўленьнем, аналізаваць Падчас сваёй працы на прадпрыемстве Тацьцяна яшчэ больш упэўнілася ў правільнасьці свайго выбару. Менавіта тут яна знайшла тое асноўнае, што неабходна кожнаму: стабільнасьць і разьмеранасьць жыцьця, упэўненасьць у заўтрашнім дні”.
    Літаратура:
*    Казнадзей А.  Змяніла Якуцк на Узду. // Чырвоная зорка. Узда. № 39. 30 красавіка 2004. С. 5.
*    Астравух С.  Правільны выбар. // Чырвоная зорка. Узда. № 97. 11 снежня 2013. С. 1.
    Ідалія Хмызьняк,
    Койданава




 


Brak komentarzy:

Prześlij komentarz