sobota, 25 października 2014

ЎЎЎ Туярына Авечка-Бараноўская. Якуцкі пэдагог Павал Габышаў ды Наваградчына. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Павал Інакенцьевіч Габышаў – нар. у 1889 г. у сям’і селяніна сяла Аляксандраўка Качайскай воласьці Мархінскага ўлуса Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці.

    У 1824 г., каб здабыць урадлівыя зямлі, было, як гэтае рабілася спрадвечна у Якутыі, спушчанае ў раку Вілюй вялікае возера (38 х 18 км), у выніку чаго вызваліліся 7-8 тысячаў гектараў ральлі. На гэтай зямлі ля возера Качай (3 х 2 км), пачалі сяліцца рускія сяляне-перасяленцы, якія заснавалі вёскі Амосаўка, Антонаўка ды Аляксандраўка або Качай, што месьцілася на ўсходнім ускрайку возера. Сярод першых перасяленцаў з Расіі ў 1848 годзе былі і Габышавы. Перасяленцы браліся шлюбамі з якуткамі і іхніх дзяцей ад мяшаных шлюбаў празвалі “пашеннымі”. Паступова жыхарства гэтых вёсак пачало, хаця вонкава паходзіла на славянаў, размаўляць на якуцкай мове, частка гаварыла па “пашеннаму” – руска-якуцкай трасянцы. /Вёска Аляксандраўка (Качай) у 50-60 гг. ХХ стагодзьдзя, пад час узбуйненьня пасёлкаў, была зьліквідавана/.

    Павал Габышаў вучыўся ў Якуцкім рэальным вучылішчы, але з 3 курсу быў выключаны за прыналежнасьць да сацыял-дэмакратычнай арганізацыі “Маяк”.

    Пасьля заканчэньня ў 1914 г. Пятроўска-Разумоўскага вышэйшага сельскагаспадарчага вучылішча Павал Габышаў працаваў земскім аграномам Баранавіцкага ўчастка Навагрудскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.

    У 1916 году ён вярнуўся ў Якуцк, дзе заняў пасаду старэйшага інструктара Якуцкай вобласьці па паляводзтву.

    З 1917 году Павал Габышаў займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю. Ён зьяўляецца стваральнікам Качайскай школы ІІ Канцэнтру, ператворанай пасьля ў ШСМ - школу сялянскай моладзі. У школе ён стварыў прышкольную навучальна-досьледную гаспадарку са сваёй зямлёй, сельскагаспадарчымі машынамі і быдлам. Усё работы: ворыва, сяўба, дагляд за пасевамі і пасадкамі, уборка ўраджаю, малацьба, сенажаць і догляд за быдлам выконваліся сіламі вучняў.

    Ад 1930 г. Павал Габышаў працаваў настаўнікам у сёлах Барагонцы ды Табага.

    Памёр у 1934 годзе.

    Літаратура:

*    Афанасьев В.  Габышев Павел Иннокентьевич. // Ветераны педагогического труда. Вып. 2. Якутск. 1967. С. 15-17.

*    Габышев Павел Иннокентьевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 450.

    Туярына Авечка-Бараноўская,

    Койданава




 


    /Ветераны педагогического труда. Вып. 2. Якутск. 1967. С. 15-17./

 


 




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz