piątek, 24 października 2014

ЎЎЎ Міхасіна Драчка. Меер Фінкельштэйн або Наркам Літвінаў ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2014.

    Меер Генах [Meir-Henoch, Меер, Макс, Максим, Maksim Генох] Майсеевіч [Mojszewicz, Моисеевич, Максимович, Maksimowicz] Валах Фінкельштэйн [Wallach-Finkelstein, Валах, Финкельштейн, Литвинов, Litwinow] - нарадзіўся 5 (17) ліпеня 1876 (1879) года ў месьце Беласток Гарадзенскай губэрні Расійскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і банкаўскага служачага.

    Вучыўся ў хэдэры, затым у рэальным вучылішчы, якое скончыў у 1893 г. і паступіў вольнапісаным у войска. Служыў у складзе 17- га Каўказскага пяхотнага палка, які кватараваў у Баку.

    Пасьля дэмабілізацыі ў 1898 г. працаваў бугальтарам у м. Клінцы Чарнігаўскай губэрні, калі вёў сацыял-дэмакратычную прапаганду ў працоўных кружках, затым быў упраўляючым на цукровым заводзе ў Кіеве. У 1900 г. чалец Кіеўскага камітэта РСДРП. Наладзіў падпольную друкарню, у якой друкаваў рэвалюцыйныя брашуры і ўлёткі. У 1901 г. арыштаваны, у 1902 г. адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў уцёкаў 11 “іскраўцоў” з Лук’янаўскай турмы Кіева.

    Партыйныя псэўданімы: Феликс, Папаша, Кузнецов, Максимович ды інш.

    Агент “Искры”, ведаў транспартаваньнем газэты ў Расію; чалец Адміністрацыі Замежнай лігі рускай рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі. Пасьля 2-го зьезда РСДРП (1903 г.) – бальшавік (хаця па ягонаму прызнаньню, асабістыя сымпатыі ў яго былі да меншавікоў) , чалец Рыскага, Паўночна-заходняга камітэтаў партыі і Бюро камітэтаў большасьці. Дэлегат 3-го зьезду РСДРП (1905 г.); удзельнічаў у арганізацыі першай легальнай бальшавіцкай газэты “Новая жизнь” ў Пецярбургу. У 1907 г. сакратар дэлегацыі РСДРП на Штутгарцкім кангрэсе 2-го Інтэрнацыяналу.

    З 1908 г. сакратар Лонданскай групы бальшавікоў; прадстаўнік ад бальшавікоў у Міжнародным сацыялістычным бюро. У лютым 1915 па даручэньні ЦК РСДРП выступіў на канфэрэнцыі сацыялістаў краін Антанты ў Лёндане з заявай (праект складзены Ў. І. Леніным), якія асуджаюць імпэрыялістычную вайну.

    У 1918 г. прызначаны дыпляматычным прадстаўніком РСФСР у Вялікабрытаніі, але Брытанскі ўрад не прызнаў яго паўнамоцтваў і затрымаў як закладніка. Потым быў абменены на арыштаванага ў Расеі ангельскага выведніка Лёкарта. У 1918-1921 гг. чалец калегіі Наркамзамспраў; у канцы 1918 г. ад імя Савецкага ўрада ў Стакгольме выступіў з мірнымі прапановамі да дзяржаў Антанты (так званая Дэклярацыя Літвінава); у 1920 паўпрэд у Эстоніі. З 1921 г. намесьнік наркама замежных спраў, адначасова чалец калегіі Наркамата рабоча-сялянскай інспэкцыі ды намесьнік старшыні Галоўнага канцэсійнага камітэту пры СНК.

    У 1922 намесьнік кіраўніка савецкай дэлегацыі Г. Чычэрына на Генуэскай канфэрэнцыі (красавік - травень), затым галава дэлегацыі на Гагзкай канфэрэнцыі (чэрвень - ліпень), старшыня Маскоўскай міжнароднай канфэрэнцыі па раззбраеньні (сьнежань). У 1927-1930 гг. галава дэлегацыі ў Падрыхтоўчай камісіі да канфэрэнцыі па раззбраеньні ў Жэнэве. У 1930-1939 гг. наркам замежных спраў СССР; садзейнічаў усталяваньню дыпляматычных адносін са ЗША, прыёму СССР у Лігу Нацый, у якой прадстаўляў СССР у 1934-1938 гг.

    У 1941-1943 гг. намесьнік наркама замежных спраў, адначасова амбасадар СССР у ЗША і ў 1942-1943 гг. пасланец СССР на Кубе.

    Пралятаў па трасе Аляска-Сыбір. “Ёю карысталіся дыпляматы, ці не ледзь са дню адкрыцьця, першым наркам замежных спраў СССР М. М. Літвінаў. Нашы лётчыкі даставілі яго праз Уэлькаль і Якуцк у Краснаярск, а адтуль у Маскву”. /И. Е. Негебля.  Аляска- Сибирь. Трасса мужества. Якутск. 2000. С. 152./

    Удзельнік Маскоўскай канфэрэнцыі міністраў замежных спраў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі ў кастрычніку 1943 г. Ад 1946 г. у адстаўцы.

    Па некаторых дадзеных групай пад кіраўніцтвам Берыі вялося плянаваньне забойства Літвінава па ўказаньні Сталіна. Калі паднялі шэраг дакумэнтаў пасьля сьмерці Сталіна і дапыталі працаўнікоў МДБ, то высьветлілася, што Літвінава павінны былі забіць па дарозе з Масквы на дачу. Мікіта Хрушчоў пісаў у мэмуарах: “Да забойства Літвінава мелася ў Сталіна дваякае падахвочваньне. Сталін лічыў яго варожым, амэрыканскім агентам, як заўсёды зваў усе свае ахвяры агентамі, здраднікамі Радзімы, здраднікамі і ворагамі народа. Мела ролю і прыналежнасьць Літвінава да габрэйскай нацыі”.

    Дэлегат 8, 1418-га зьездаў партыі; на 1718-х зьездах партыі абіраўся чальцом ЦК ВКП(б). Чалец ЦВК СССР. Дэпутат Вярхоўнай Рады СССР 12-га скліканьня. Аўтар шматлікіх прац па пытаньнях зьнешняй палітыкі СССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга.

    У канцы 1951 г. ён перанёс чарговы інфаркт і сканаў 31 сьнежня 1951 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

 

    Жыў у грамадзянскім шлюбе з тэрарысткай Фрыдай Ямпольскай, паплечніцай па рэвалюцыйнай дзейнасьці. Затым у 1916 г. ажаніўся з Айві Лоў [Ivy Lowe], (1889-1978), дочкі габрэйскіх рэвалюцыйных эмігрантаў з Вугоршчыны, пісьменьніцы, якая пісала пад прозьвішчам мужа (Айві Літвінаў). Айві Вальтараўна Літвінава выкладала ангельскую мову ў Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзе. У 1972 году выехала ў Англію, дзе і сканала, усё жыцьцё захоўваючы грамадзянства Вялікабрытаніі. У іх было двое дзяцей: сын Міхаіл, матэматык і інжынэр, ды дачка Тацьцяна - вядомая перакладчыца. Унук Максіма Максімавіча (сын Міхаіла) Павел Літвінаў - актыўны ўдзельнік дысыдэнцкага руху ў СССР, удзельнік “дэманстрацыі семярых” на Краснай плошчы 25 жніўня 1968 г. Унучкі Максіма Максімавіча (дачка Тацьцяны) Маша Слонім (Марыя Ільлінічна Філімор) - брытанская і расійская журналістка, ды Вера Чалідзе (жонка праваабаронцы Валера Чалідзе), абедзьве працавалі ў Рускай службе Бі-Бі-Сі.

 

 

    Літаратура:

    Наринский М. М., Васильева Н. Ю.  М. М. Литвинов - блестящий дипломат, выдающийся нарком. // Известные дипломаты России. Министры иностранных дел - ХХ век. Москва. 2007. С. 179-227.

*    Ермоленко В. А., Черепица В. Н.  400 имен: жизнеописание видных деятелей истории и культуры Гродненщины (с древнейших времен до начала ХХ века). Гродно. 2014. С. 308.

    Міхасіна Драчка,

    Койданава

 










Brak komentarzy:

Prześlij komentarz