wtorek, 28 października 2014

ЎЎЎ Сакранэля Бяздушная. Падахвіцэр БКА Пятрусь Дубовік ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 

    Пятрусь Дубовік, сын Яна, нарадзіўся 22 лютага 1912 г. на х. Віньніца Наваградзкага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, беларус, 5 клясаў.
    6 лістапада 1945 г. быў арыштаваны ворганамі НКУС, якія выявілі што:
    Падсудны Дубовік, які пражываў на тэрыторыі часова акупаванай нямецкімі войскамі, здрадзіў Радзіме, у ліпіне месяцы 1942 года паступіў на службу ў батальён “Самаахова”. У 1943 г. быў пераведзены ў батальён БКА на падахвіцэрскія курсы СД у м. Менск, па заканчэньні якіх застаўся ў Менску, выкладчык шыхавай падрыхтоўкі, ў званьні падахвіцэр. Курсантам завэрбаваны тайным агентам СД, даў падпіску. Начальнік курсаў, неаднаразова удзельнічаў у барацьбе з партызанамі ў 1943 г. і пачатку 1944 г.
    Баючыся адказнасьці перад Савецкай уладай за свае злачынствы выехаў ў 1944 г. у Нямеччыну, дзе знаходзіўся да сакавіка 1945 года.
    29 студзеня 1946 г. ваенны трыбунал войскаў НКУС па Баранавіцкай вобласьці БССР у закрытым паседжаньні ў м. Баранавічы прыгаварыў яго па арт. 63-1 КК БССР да 10 гадоў ППЛ з паразаў у правах да 5 гадоў. Тэрмін з 6 лістапада 1945 года.
    Маці Кацярына Іванаўна, брат Уладзімер Іванавіч 1907 г. н., сястра Корсак Марыя Іванаўна 1907 г. н. засталіся на радзіме.
    17 траўня 1948 г. заключэньнем у м. Малатоўск Дубовіка, як агента нямецкай контрвыведкі накіравалі ў Асобы лягер Берляг.
    3 красавіка 1954 г. вызвалены з Асобага лягера, з лягернага атрада № 7 Упраўленьня Асобага лягера № 5 (Берляга) капальні Аляскітавы МУС СССР. Знаходзіўся ў п. Вусьць-Нэра. Нежанаты
    4 красавіка 1954 г. з Берлягу накіраваны ў ссылку на пасяленьне бестэрмінова ў Аймяконскі раён ЯАССР за здраду радзіме па загаду МУС СССР № 00894 ад 8 кастрычніка 1953 г. Сьвідроўшчык, цесьля капальні Перамога ІГПУ
    29 кастрычніка 1955 г. справа здадзеная ў архіў.
    Літаратура:
    Л. д. № 15962 11440, нач. 5 апреля 1954. 1 – 12621. Архіў МУС РС(Я).
    Сакранэля Бяздушная,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz