czwartek, 9 października 2014

ЎЎЎ Альляханьня Вуляхан. Пакрыўджаная Лізавета Жмаева з Нюрбы. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    У 1993 гаду ў аддзел МУС РС(Я) па рэабілітацыі пазапраўна рэпрэсаваных грамадзян з просьбай аб рэабілітацыі зьвярнулася грамадзянка Беларусі [220114. Менск, пр. Ф. Скарыны, д. 133, кв. 47.] Жмаевадзявоцтве Седалішчава) Лізавета Міхайлаўна.
    У прыватнасьці яна пісала: “Мой бацька Седалішчаў Міхаіл Іванавіч жыў у сяле Нюрба Нюрбінскага раёну ЯАССР. У 1930 годзе ён быў рэпрэсаваны, а ўсю маёмасьць і дом адабралі. Нас выхоўваў адзін бацька, бо маці памерла ў 1924 годзе. Мы з сястрой, непаўналетнія дзеці, былі выкінутыя, без сродкаў да існаваньня, на вуліцу і аддадзеныя чужым людзям”.
 
 
    26 сакавіка 1993 года МУС РС(Я) дало Лізавеце Жмаевай адказ, што дакумэнтаў аб Седалішчаве Міхаілу Іванавічу ў архіве МУС РС(Я) не маецца, але ў Цэнтральным Рэспубліканскім Архіве РС(Я) маецца пратакол № 5 Паседжаньня камісіі па разбору лішэнцаў пры Прэзыдыюме ЯЦВК ад 21 сакавіка 1931 года, дзе пад № 38 значыцца Седалішчаў Міхаіл Іванавіч ураджэнец Качайскага насьлега Мархінскага вулусу, які быў пазбаўлены правоў насьлежным выбаркамам і адноўлены, як няправільна пазбаўлены правоў служачы. У 1933 годзе Седалішчаў М. І. праходзіць як пазбаўлены правоў падрадчык, у свой час адноўлены, 21 сакавіка 1931 года, у правах: ф. 50, воп. 1, спр. 4253, арк. 42; воп. 6, спр. 329, арк. 106, 154; спр. 330, арк. 40, 41 (адв).

    У сьнежні 1997 году, каб зразумець гэтую гісторыю ад відавочцы, былў зьдзейсьнены візыт у Мінску па адрасу: вуліца Францыска Скарыны, дом 133, кватэра 47. Пасьля груканьня ў дзьверы, бо званка ня было, спалоханы мужчынскі голас праз зачыненыя дзьверы адразаў, што Жмаева тут ужо не пражывае. А дзе? - Невядома...

    Альляханьня  Вуляхан,

    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz