czwartek, 16 października 2014

ЎЎЎ Мэры Лузен. Джэк Алтаўзен ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Якаў [Джэк] Майсеевіч Алтаўзен - нар. 14 сьнежня 1907 г. на Федосьеўскай капальні Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні Расейская імпэрыі.

    Ягоны бацька, Майсей Ісаевіч Алтаўзен, ссыльна-пасяленец Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні, нарадзіўся ў 1865 г. у Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, у 1895 г. працаваў конюхам у Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці ў Віцімскай золатапрамысловай сыстэме /Численность евреев по первой Всероссийской переписи 1897 г., (данные на 1895 г.) в Витимской золотопромышленной системе Олекминского округа Якутской области. // ЯКУТИЯ - Еврейские корни | Форум forum.j-roots.infoviewtopic.php?t=1545/, а потым выбіўся ў золатапрамыслоўцы.

    Пасьля ўсталяваньня савецкай улады разам з сям’ёй пераехаў у Іркуцк, адкуль з сястрой бацькі іміграваў у Харбін, працаваў матросам на англійскім параплаве, які курсаваў паміж Шанхаем ды Ганконгам, дзе ў ягоных дакумэнтах замацавалася імя Джэк.

    Неўзабаве вярнуўся ў Іркуцк, да бацькі, які асьлеп. Працаваў гарбарам, на лесасплаве. Напрыканцы 1922 г. зрабіўся камсамольцам, у 1923 г. чальцом Іркуцкага літаратурна-мастацкага аб’яднаньня і паехаў па камсамольскай пуцёўцы на вучобу ў Маскву. Займаўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце, а пасьля яго закрыцьця давучваўся на Факультэце грамадзкіх навук МДУ. Быў чальцом літаратурнай групы “Перавал”, з 1934 г. чалец Саюза пісьменьнікаў СССР.

    Калі у 1939 г. пачалася Савецка-Фінляндзкая вайна падаў заяву ў Наркамат абароны каб яго накіравалі на фронт дзеля працы у прэсе дзеючай арміі на пасадзе палітрука але дазвол атрымаў толькі ў сакавіку 1940 г. і прыбыў на фронт калі вайна ўжо заканчвалася.

    Пасьля нападу Нямеччыны на СССР робіцца ваенным карэспандэнтам газэты “Боевая красноармейская” 12-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту, затым ў газэце “Звезда Советов” 6-й арміі.

    Да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцяга.

    Загінуў 25 траўня 1942 г. пад Харкавам, дзе удзельнічаў ў няўдалым наступе ў раёне Ізюм-Барвенкава-Лазавая. Пахаваны ў брацкай магіле сяла Нежданаўка Лазоўскага раёна Харкаўскай вобласьці УССР. У ягоны гонар нейкі час называлася адна з вуліц Іркуцка, цяпер яна 6-ая Савецкая.

    Быў жанаты на настаўніцы масквічцы Клаўдзіі Ільінічне, але дзяцей не пакінуў. Ягоны пляменьнік па сястры Барыс Хаймовіч ў 1957 г. узяў сабе прозьвішча Алтаўзен, скончыў сельскагаспадарчы інстытут, працаваў на катэдры палітэканоміі. Ягоны малодшы брат пайшоў па гандлёвай сьцяжыне, сястра па кулінарнай

    Творы:

    Якутенок Олеська. Москва. 1927. 24 с.

    Безусый энтузиаст. Лирическая поэма. Москва-Ленинград. 1929. 80 с.

    Ровесникам. Стихи. Москва. 1930. 32 с.

    Безусый энтузиаст. Лирическая поэма. Москва. 1930. 85 с.

    Стихотворения. Москва. 1930. 48 с.

    Безусый энтузиаст. Лирическая поэма. Москва-Ленинград. 1931. 104 с.

    Первое поколение. Из лирическая поэмы. Москва. 1932. 45 с

    Безусый энтузиаст. Лирическая поэма. Москва. 1933. 91 с.

    Первое поколение. Лирическая поэма. Москва. 1933. 142 с

    Комсомольские поэмы. Москва. 1934. 265 с.

    Ода молодости. Стихи. Москва. 1935. 106 с.

    Избранные стихи. Москва. 1936. 155 с.

    Избранное. 1928-1942. Москва. 1957. 240 с.

    Стихотворения. Москва. 1959. 207 с.

    Стихи. Москва. 1971. 160 с.

   Літаратура:

    Строка, оборванная пулей. Московские писатели, павшие на фронтах Великой Отечественной войны. Ред.-сост. А. Коган и З. Корзинкина. Москва. 1976. С. 28-41.

*    Гройсман А.  Евреи в Якутии. Ч. I. Община. Якутск. 1995. С. 27.

     Мэры Лузен,

     Койданава

 


































Brak komentarzy:

Prześlij komentarz