sobota, 4 października 2014

ЎЎЎ Адалюка Комінгс. Дырэктар Якуцкага ПКіА Аляксандар Ламака. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Аляксандар Іванавіч Ламака – нар. 3 студзеня 1935 г. у с. Шумарава Мглінскага раёну Заходняй вобласьці РСФСР.

    Мглін — магдэбурскае места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на беларускай этнічнай тэрыторыі. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мглін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну. Аднак 16 студзеня 1919 г. Масква адабрала места разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павету Гомельскай губэрні. У 1929 годзе Мглін зрабіўся цэнтрам раёну ў Заходняй вобласьці (з 1937 году у Арлоўскай вобласьці, з 1944 году ў Бранская вобласьці).

    У 1957 г. Ламака прыехаў у Якутыю з тых часоў працаваў у сыстэме культуры рэспублікі.

     У 1958 г. ён скончыў Маскоўскі дзяржаўны бібліятэчны інстытут па спэцыяльнасьці “мэтадыст культурна-асьветнай працы”.

    У 1958-1960 гг. ён інспэктар МК ЯАССР, у 1960-1963 гг. - завуч Якуцкай рэспубліканскай культпрасьветшколы, у 1973-1984 гг. - дырэктар Рускага дзяржаўнага драмтэатру, у 1984-2002 гг. - дырэктар якуцкага Парку культуры і адпачынку.

    Адмысловае месца ў жыцьці Ламакі займаюць гады працы ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры. У творчым лёсе калектыву тэатра гэта быў пэрыяд узьлёту і мастацкай дасканаласьці за ўсю яго шматгадовую гісторыю. Упершыню Рускі драмтэатар гастраляваў па буйных гарадах Усходняй Сыбіры: Хабараўск, Магадан, Брацк, Бірабіджан, Тында. Вусьць-Кут і г.д. У юбілейным 1980 г. тэатар узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”. 60-годзьдзе Савецкай улады ў Якутыі тэатар сустрэў спэктаклем “Чырвоныя аласы” па драматычнай кампазыцыі А. Ламакі ў пастаноўцы В. Я. Келе-Пеле.

    За час працы Ламакі дырэктарам Якуцкага Парку культуры і адпачынку былі ўстаноўлены 12 новых (не было ніводнага) атракцыёнаў: 5 для дарослых і 7 для дзяцей. Зьменена “цэнтральная алея”, рэканструяваны ўваход і фантан, асфальтаваныя пляцоўкі і пешаходныя дарожкі. На спонсарскія грошы пабудаваны першы каменны 2-павярховы будынак “Грамадзка-культурнага цэнтра”, збудаваны “Дзіцячы пункт пракату”, распрацаваны ПКД ліўневай каналізацыі дзеля выратаваньня лесапаркавай зоны. Наведвальнасьць парку павялічылася. Урад РС(Я) у 1994 г. прыраўнавала ПКІА да статуту Нацыянальных паркаў. Па даручэньні Прэзыдэнта РС(Я) распрацавана канцэпцыя па карэннай рэканструкцыі і стварэньню на яго аснове парку эўрапейскага ўзору.

    Потым Ламака ўзяў у жонкі маладуху, набыў іржавыя маламерныя рачныя судны, заняўся бізнэсам ды зрабіўся вельмі сквапным.

    Ён узнагароджаны мэдалямі “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.”, “50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.”, знакам “За выдатную працу”, ганаровымі граматамі Прэзыдыюму Вярхоўнай Рады ЯАССР, ЦК ВЛКСМ, Міністэрстваў культуры СССР і РСФСР, Якуцкага АК КПСС і Саўміна ЯАССР, АК ВЛКСМ і ГК ВЛКСМ, Падзячным лістом Прэзыдэнта РС(Я).

    Літаратура:

*    Ломако Александр Иванович. // Энциклопедия культуры и искусства Якутии. Кн. 1. Якутск. 2011. С. 278.

    Адалюка Комінгс,

    Койданава

 




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz