czwartek, 16 października 2014

ЎЎЎ Аўрамія Чубчык. Талян Чубайс ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Анатоль [Анатолий] Барысавіч [Борисович] Чубайс – нар. 16 чэрвеня 1955 г. у раённым месьце Барысаў Менскай вобласьці БССР (СССР).
    Ягоны бацька Барыс Мацьвеевіч Чубайс (1918-2000) - палкоўнік у адстаўцы, вэтэран Вялікай Айчыннай вайны, быў пасьля выхаду на пэнсію выкладчыкам філязофіі і навуковага камунізму (марксізм-ленінізм) Ленінградзкага горнага інстытуту. Маці - Раіса Яўхімаўна /Раиса Ефимовна/ [Раіса Хаімаўна] Сагал (1918-2000), ураджэнка места Магілёў, па адукацыі эканаміст, але ніколі не працавала, бо езьдзіла з мужам па гарнізонах. Пасьля вайны ў Лядзішчах, што пад Барысавам, была раскватаравана 10-я Дняпроўская ордэна Суворава танкавая дывізія, куды патрапіў служыць танкіст-палітрук Барыс Чубайс. Сям’я Чубайсаў пражыла ў 3-пакаёвай кватэры, (агульнай плошчай 71 кв. м) у Барысаве чатыры гады, з 1954 г. па 1958-ы год.


    Брат Анатоля - Ігар Чубайс (нар. 26 красавіка ў Бэрліне ў 1947 г.) хадзіў у 16-ю сярэднюю школу ў Лядзішчах, скончыў чатыры клясы. Затым ён доктар філязофскіх навук, прафэсар катэдры сацыяльнай філязофіі факультэта гуманітарных і сацыяльных навук РУДН.
    Анатоль Чубайс пайшоў у сярэднюю школу № 38 у Адэсе ў 1964 г. Пазьней жыў і вучыўся ў Львове. Ад 1967 г. у Ленінградзе, дзе Анатоль ідзе ў пяты кляс школы № 188. У 1977 г. скончыў Ленінградзкі інжынэрна-эканамічны інстытут імя Пальміра Тальяці (ЛИЭИ) па спэцыяльнасьці “эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасьці”.
    У 1977-1982 гг. Анатоль Чубайс інжынэр, асыстэнт, дацэнт Ленінградзкага інжынэрна-эканамічнага інстытута імя Пальміра Тальяці. Ад 1980 г. ён чалец КПСС (па іншых дадзеных - ад 1977 г.). У 1987 г. Чубайс удзельнічаў у заснаваньні ленінградзкага клюбу “Перабудова”. У 1990 г. ён намесьнік, затым першы намесьнік старшыні выканкаму Ленсавету, галоўны эканамічны дараднік мэра Ленінграда Анатоля Сабчака. Пасьля путчу ў жніўні 1991 г. Чубайс выйшаў з КПСС.
    Ад 15 лістапада 1991 г. - старшыня Дзяржаўнага камітэта Расійскай Фэдэрацыі па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю - міністар РСФСР. 1 чэрвеня 1992 г. быў прызначаны намесьнікам старшыні ўрада Расійскай Фэдэрацыі па пытаньнях эканамічнай і фінансавай палітыкі.
 
    Пад кіраўніцтвам Чубайса была распрацавана праграма прыватызацыі і ажыццёўлена яе тэхнічная падрыхтоўка. Шырока вядома абяцаньне Чубайса ў 1992 г., што пасьля адзін ваўчар будзе роўны па кошце двум аўтамабілям. Пазьней у грамадзтве гэта абяцаньне стала ўспрымацца як падман. Праз скупку ваўчараў за бесцань у зьбяднелага ва ўмовах рэформаў і крызысу (лібэралізацыя коштаў і нявыплаты заработнай платы) насельніцтва, якое страціла зьберажэньні і было дрэнна інфармаванае, пераразьмеркаваньні праз фінансавыя піраміды, рэалізацыі карупцыйных схем закладных аўкцыёнаў буйная дзяржаўная ўласнасьць была сканцэнтравана ў “кішэнях алігархаў”. Анатоля Чубайса пасьля гэтага назвалі заснавальнікам алігархічнага капіталізму ў Расеі.
    У сьнежні 1993 г. Чубайс абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі першага скліканьня ад аб’яднаньня “Выбар Расеі”. Ад 5 лістапада 1994 г. па 16 студзеня 1996 г. Анатоль першы намесьнік старшыні Ўрада Расейскай Фэдэрацыі па пытаньнях эканамічнай і фінансавай палітыкі. У студзені 1996 г. Прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын адправіў Анатоля Чубайса ў адстаўку з пасады віцэ-прэм’ера пасьля паразы праўладнай партыі “Наш дом — Расея” на выбарах у Дзяржаўную думу другога скліканьня.
    Увесну 1997 г. Чубайс, па дадзеных СМІ, здолеў перашкодзіць падпісаньню прэзыдэнтам Расеі “Статуту Супольнасьці Расеі і Беларусі”. Тэкст дакумэнта быў складзены Сяргеем Шахраем, яго адкрыта лабіявалі міністар замежных спраў Яўгеній Прымакоў, віцэ-прэм’ер Валер Сяроў і памагаты прэзыдэнта па міжнародных справах Зьміцер Рурыкаў. СМІ паказвалі на зацікаўленасьць у падпісаньні “Статуту” і прэм'ер-міністра Чарнамырдзіна. Па меркаваньні расійскіх лібэралаў, “Статут” ушчамляў як інтарэсы Расеі, так і інтарэсы самага Ельцына. У выніку замест “Статуту” Ельцын і прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісалі шэраг дэклярацый, якія анічога ды анікога не абавязвалі.
    У сакавіку 1997 г. Чубайс быў вызвалены ад пасады кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта і зноў прызначаны першым намесьнікам старшыні ўрада Расеі, адначасова заняўшы пост міністра фінансаў.
    13 траўня 1997 г., як Першы намесьнік Старшыні Ўраду Расійскай Фэдэрацыі, Анатоль Чубайс прыяжджаў з двухдзённым візытам у Рэспубліку Саха (Якуція) з групай кіраўнікоў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў РФ. У Авальнай залі Дому Ўраду ў Якуцку адбылася сустрэча з прэзыдэнтам Міхаілам Яфімавічам Нікалаевым. На сустрэчы, таксама, прысутнічалі чальцы Ўраду, прадстаўнікі Дзяржсходу (Іл Тумэн), рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў. Пра сучасны стан сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця рэспублікі і неадкладных фінансава-эканамічных праблемах, якія стаяць перад ёй, выступіў Старшыня Ўраду РС(Я) Валянцін Фёдараў. На сустрэчы таксама выступіў міністар прамысловасьці РС(Я) Міхаіл Брук, генэральны дырэктар ПА “Якутвугаль” Анатоль Бавулін, дырэктар Інстытута рэгіянальнай эканомікі РС(Я) акадэмік Ягор Ягораў ды іншыя.
    Пад час візыту А. Чубайса азнаёмілі са сталіцай РС(Я) местам Якуцк, ён наведаў Якуцкую ГРЭС, агледзеў гарадзкі калектар, наведаў места Мірны, паселішча Сьветлы, агледзеў будаўніцтва Вілюйскай ГЭС-3, асноўных аб’ектаў АК “АЛРАСА” ды удзельнічаў у паседжаньні ў Алмазнай кампаніі.
    Увосень 1997 г. Чубайс быў вызвалены ад пасады міністра, але пост віцэ-прэм’ера захаваў.
    26 красавіка 2000 г. позна вечарам у Нерунгрынскім аэрапорце Прэзыдэнт РС(Я) М. Нікалаеў сустрэў старшыню РАА “ЕЭС Расіі” Анатоля Чубайса, які прыбыў у РС(Я) з дзелавым візытам. Праграма ягонага двухтыднёвага візыту ўключала наведваньне Нерунгрынскай і Якуцкай ГРЭС ды іншых аб’ектаў паліва-энэргетычнага комплексу. 26 красавіка 2000 г. адбылося сумеснае паседжаньне РАА “ЕЭС Расіі” і Ўрада РС(Я), на якім абмяркоўваліся пэрспэктывы разьвіцьця энэргетыкі ў рэспубліцы. З дакладам аб хадзе выкананьня рашэньня сумеснага паседжаньня, якое адбылося 26 красавіка 2000 г., выступіў Старшыня Ўраду РС (Я) В. М. Уласаў.


    16 чэрвеня 2001 г. адбылося сумеснае паседжаньне Ўраду РС(Я) і праўленьня РАА “ЕЭС Расіі” па пытаньням разьвіцьця малой энэргетыкі. На ім былі падведзены вынікі трохтыднёвай дзелавой паездцы Прэзыдэнта РС(Я) М. Нікалаева і галавы РАА Анатоля Чубайса па арктычным улусам рэспублікі, разгледжаная рэалізацыя дамоўленасьцяў, якія былі дасягнутыя год назад, і акрэсьлены новыя задачы.    У кастрычніку 2004 г. Чубайс выступіў з рэзкай заявай у сувязі з афіцыйнай рэакцыяй МЗС Беларусі на зьбіваньне журналістаў расійскіх тэлекампаній НТБ і REN TV (даччынай кампаніі холдынгу РАА “ЕЭС Расеі”) у Менску. Ён запатрабаваў ад кіраўніцтва Беларусі афіцыйнага рассьледаваньня, пакараньня вінаватых і прынясеньня выбачэньняў пацярпелым супрацоўнікам.


    Ад сакавіка 2011 гады Анатоль Чубай генэральны дырэктар, старшыня кіраваньня ААТ “Раснана”, ад верасьня 2011 г. ведае катэдрай тэхналягічнага прадпрымальніцтва МФТІ.


    Першая жонка - Людміла. Сын Аляксей і дачка Вольга; другая жонка (ад 1990 г.) - Марыя Давыдаўна Вішнеўская; трэцяя жонка (ад 2012 г.) - рэжысёр Аўдоцьця Смірнова.
    Крыніцы:
    Чубайс в Якутии. Бюджетная правда Анатолия Чубайса // Коммерсантъ. Москва. 15 мая 1997.
*     Элляева Т.  Николаев и Чубайс: Противостояние. // Туймаада. Дьокуускай. Бэс ййын 27 – От ыйын 3 куннэрэ 1997. С. 2-3.
*     Гібок-Гібкоўскі А.  Ці трэба баяцца рыжых? // Беларускі дайджэст. Grand Rapids (USA). № 3. Красавік. 1998. С. 5.
*    Чубайс Анатолий Борисович. // Федеральная элита. Кто есть Кто в политике и экономике. Москва. 1999. С. 718-719.
*     Рыжий приедет проверять и делить? // Якутск вечерний. Якутск. 1 июня 2001.С. 1-2.
*    Личные послания Чубайса. // Эхо столицы. Якутск. 14 ноября 2003. С. С. 4.
*    Кнышев В.  Чубайс все-таки обломил Якутию! «Якутэнерго» будет расколото надвое. // Якутск вечерний. Якутск. 16 сентября 2005. С. 7.
*    Якутия. Хроника. Фаты. События. Кн. четвертая. Ч. 2. 1997-январь 2002 г. /Сост. А. А. Калашников/ Якутск. 2007. С. 26, 324, 440.
    Колесников А.  Неизвестный Чубайс. Страницы из биографии. Москва. 2003. 158 с.
*    Кнышев В.  Анатолий Чубайс: Меня? В президенты Якутии? Не дождетесь... // Якутск вечерний. Якутск. 29 февраля 2008. С. 8.
    Обедин В.  Анатолий Чубайс: Я вам как знатный якут обещаю: не замерзнете. // Якутск вечерний. Якутск. 18 июня 2008.
*    Чубайсом довольны не все. // Якутск вечерний. Якутск. 20 июня. 2008. С. 8.
*    Эверест К.  Анатолий Чубайс: Всем спасибо, все свободны! У «Якутскэнерго» новый хозяин. // Якутск вечерний. Якутск. 4 июля 2008. С. 6.
    Бергер М., Проскурина О.  Крест Чубайса. Москва. 2008. 448 с.
    Колесников А.  Анатолий Чубайс. Биография. Москва. 2008. 350 с.
    Аўрамій Чубчык,
    Койданава.




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz