niedziela, 27 kwietnia 2014

ЎЎЎ 4-1. Нэрчана Індзігірская. Цярністы шлях Сяргея Новіка ды Якутыя. Ч. 4. Сш. 1. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Ад 26 чэрвеня 1941 г. Слонім быў акупаваны нямецкімі войскамі і Слонімскі гэбіт увайшоў у Генэральбецырк Беларутэнь, які ўваходзіў у склад рэйхскамісарыяту “Остлянд” /цэнтар ў м. Рыга/ Дойчлянду (Райху).
    Новик в мае м-це 1941 года Слонимским райвоенкоматом был призван в Красную армию и служил в 16 роте связи, в июне /м-це 1941 года Новик отступил вместе/ со своёй частью, из Красной Армии дезертировал и остался проживать на временно оккупированной немцами территории Барановичской области в гор. Слоним, где с августа 1941 года по 25 ноября 1943 года /работал директором краеведческого музея/, одновременно состоял членом антисоветской организацииБНС./Личное дело ссыльного поселенца Новик Сергея Михайловича. Койданава. 2010. С. 9./.
    Вайна застала мяне ў горадзе Гродна, дзе я ляжаў у шпіталі. На чацьверты дзень вайны я быў ранены ў галаву. Немцы нас адцялі і затрымалі ў акупацыі”. /Личное дело ссыльного поселенца Новик Сергея Михайловича. Койданава. 2010. С. 20./.
    “Настаў чэрвень 1941 года. Над нашым Слонімам навіслі грозныя хмары крывавага фашысцкага нашэсця. Азвярэлыя гітлераўцы пачалі бязлітасны рабунак у горадзе і раёне, якія зрабіліся суцэльным канцэнтрацыйным лагерам. Нямецкія  фашысты і іх прыслужнікі - здраднікі народа - пачалі шалёнае праследавання мірных савецкіх грамадзян”. /Сяргей Новік-Пяюн.  Горад над Шчарай. // Голас Радзімы. Мінск. Ліпень. № 22. 1961. С. 2./
    Ды у хуткім часе - Вялікая Айчынная вайна. Сяргей Міхайлавіч становіцца падпольшчыкам. Акрамя іншых спраў, дапамагае захаваць экспанаты Слонімскага краязнаўчага музея. Пад пагрозай арышту разам са Стаброўскім хавае багатую бібліятэку, многія каштоўныя экспанаты. За дапамогу партызанам Сяргея Міхайлавіча арыштоўваюць фашысты, асуджаюць да пакарання смерцю”. /Карлюкевіч А., Карлюкевіч В.  Ёсць такая выключная планета. Гімназічнае выхаванне на прыкладзе лёсу выпускніка Нясвіжскай рускай гімназіі, беларускага паэта, кампазітара, мастака, краязнаўца Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пеюна. // Настаўніцкая газета. Мінск. 20 сакавіка 1999. С. 4./
    “Напачатку і палякаў усе віталі... Ад савецкай улады чакалі нечага добрага, а пасля, як пачаліся арышты (за ноч па 10 тысяч), тады ўжо неспакойна на душы было. Ну а потым, як немцы прыйшлі, трэба было з’явіцца на рэгістрацыю...” /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54./
    На пачатку вайны разам са Стаброўскім Сяргей Міхайлавіч вынес музейныя экспанаты на ўскраіну горада, выратаваў тысячы кніг, каштоўных мемарыяльных рэчаў – і сведчанняў багатай гісторыі нашай радзімы. Зараз, мусіць, і паловы тых экспанатаў не знойдзеш. І войнаў жа пасля не было”. /Карлюкевіч А.  Вязень стагоддзя. Вольны вязень трох рэжымаў. 27 жніўня 1996 года паэту Сяргею Новіку-Пяюну споўнілася б 90 гадоў. // Звязда. Мінск. 28 жніўня 1996. С. 4./
    Сяргей Міхайлавіч рабіў усё магчымае, каб захаваць унікальныя экспанаты музея, найбольш кашоўныя кнігі з бібліятэкі. рупіўся з разам са Стаброўскім... Звязаўся з партызанамі, распаўсюжваў лістокі, дапамагаў народным мсціўцам медыкаментамі... /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне...” // Літаратура і мастацтва. Мінск. 8 снежня 1989. С. 14./
    С первых дней войны Сергей Михаилович своим гражданским долгом считал сохранение музея от погрома. Когда пришли фашисты, все ценности были надежно спрятаны. /Жуковский А.  Нестареющая песня ветерана. // Гродненская правда. Гродно. 10 августа 1984. С. 3./
    О, лёс! Іншы раз ты прымушаеш чалавека хадзіць па вастрыі ляза, а жыццё ягонае трымаць на танюсенькай нітачцы... Менавіта так адчуваў сябе Новік-Пяюн амаль усе гады фашысцкай акупацыі. Напачатку працаваў там жа, у Слонімскім музеі. Разам са Стаброўскім ратаваў вартасныя экспанаты, бібліятэку, дапамагаў падпольшчыкам распаўсюджваць лістоўкі, перапраўляць у партызанскі атрад медыкаменты - словам, кожны дзень аддаваў “ціхай” барацьбе і кожны дзень чакаў самага страшнага”. /Пархута Я.  Адысея Маладога Дзядка. // Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Кніга падарожжаў. Мінск. 1992. С. 451-452./
    “Калі прыйшлі немцы, я быў дырэктарам музея. Нямецкая адміністрацыя не перашкаджала нам адкрыць музей. Найбольш каштоўныя экспанаты мы схавалі. А ў падвал зрабілі тайны ход, адкуль можна было збегчы ў лес. Там у нас захоўвалася папера, машынка, лякарствы, якія пры патрэбе выкарыстоўвалі партызаны. Так наш музей стаў канспіратыўнай кватэрай падпольшчыкаў”. /Антонава Т.  “Шматпаважаны Сяргей Міхайлавіч, вы ні ў чым не вінаваты...” // Звязда. Мінск. 27 сакавіка 1993. С. 2./
    Здаецца, зусім нядаўна быў той - жаданы, доўгачаканы верасень. Колькі радасці, шчасця прынёс ён людзям. Не паспелі нарадавацца, выпрастаць сагнутыя спіны, надыхацца ўволю на ўсе вольныя грудзі, а тут – зноў навалач, яшчэ больш чорная, яшчэ больш страшная. Вясёлы і ўтульны гарадок на Шчары нібы вымер. У гарадку гаспадараць фашысты. Рабуюць, спальваюць, забіваюць. Толькі голад вымушаў людзей выходзіць на гулкія, бязлюдныя вуліцы.
    І гэтыя двое - адзін: стары, прыгорблены гадамі, другі малады, танклявы, амаль юнак - былі. падобны да іншых рэдкіх пешаходаў: з клуначкам пад пахай ці мяшочкам за плячыма.
    Старога звалі Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі. Яго.ведаў, бадай, увесь Слонім. Дзіўны стары, казалі пра яго людзі. Меў сваю зямлю - аддаў яе сялянам, яшчэ тады,. “пры панскай Польшчы”. Сам жа ўсё нешта шукаў у старых курганах, на былых замчышчах. Іосіф Іосіфавіч - археолаг. Усё сваё жыццё ён вывучаў гісторыю і прыроду Слонімшчыны. Сабраны ім матэрыял даў магчымасць адкрыць у Слоніме музей яшчэ “пры паляках”. У 1939 годзе музей стаў дзяржаўным; Іосіф Іосіфавіч з радасцю перадаў свае экспанаты народу.
    Малады спадарожнік Іосіфа Іосіфавіча - Сяргей Новік. У Слонім ён трапіў не па сваёй волі. Яго, актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў былой Заходняй Беларусі, маладога беларускага паэта Сяргея Пяюна (так ён падпісваў свае вершы), улады “ўсходніх крэсаў” выслалі сюды ў ссылку. Малады ссыльны паэт пасябраваў са старым археолагам, памагаў яму арганізоўваць у горадзе краязнаўчы музей. У 1940 годзе Сяргей Міхайлавіч Новік стаў дырэктарам гэтага музея.
    І вось фашысцкая навала - усё рушыцца, усё гіне. Разрабаваны школы, клубы... У двары гарадской управы ляжыць, мокне, гніе гара кніг: іх павінны адправіць у Альбярцін, на кардонную фабрыку на перапрацоўку. Як выратаваць хоць бы частку гэтага скарбу? А што, калі рызыкнуць?
    I. Стаброўскі ідзе ў гарадскую ўправу прасіць дазволу адабраць з гэтай гары кніг сёе-тое для музея. “О, не, вядома, не бальшавіцкія выданні” Дазвол дадзены: як-ніяк І. Стаброўскі – былы царскі афіцэр.
    Каля двух тыдняў корпаліся сябры ў грудзе кніг (адшуквалі кнігі і ў іншых месцах горада), выбіралі, напакоўвалі мяшкі і сумкі і ішлі да паўразбуранага доміка на ускраіне горада, на вуліцы імя Пушкіна. Тут, у падвале, складвалі прынесенае - кнігі, партрэты, плакаты, музейныя каштоўнасці. Сюды, у гэты куток горада, не дужа часта заглядалі фашысты і іх паслугачы, але ўсё ж проста так трымаць у падвале кнігі было рызыкоўна.
    На дапамогу прыйшоў іх даўні знаёмы Абрам Зелікоўскі. Ён адгарадзіў кнігі сякой-такой сценкай, насыпаў каля яе вазы са тры торфу - нібыта на паліва.
    Паспакайнела крыху на душы, але ненадоўга. Дайшлі чуткі, што гарадскія ўлады мяркуюць зусім разбурыць гэты домік, як непрыгодны для жылля. Давялося дом ратаваць: рабіць тэрміновы рамонт. Падмазалі, пабялілі сцены, і дом стаў выглядаць не зусім блага. А каб не занялі яго акупанты, вырашылі сябры адкрыць у доміку “музей”: выставілі на паказ саху, драўляную барану і іншыя малакаштоўныя экспанаты, на якія б не маглі паквапіцца фашысты. Неўзабаве “музей” стаў служыць і яшчэ адну Добрую службу: тут зручней за ўсё можна было сустракацца падпольшчыкам і партызанам”. /Гілевіч М. /спец. кор. “Літаратуры і мастацтва”/  Слонім, Чырвонаармейская, 19. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 18 верасня 1964. С. 1./
    С первых дней войны Сергей Михайлович считал своим гражданским долгом уберечь музей от погрома (до войны он  работал директором Слонимского историко-краеведческого музея). Когда пришли фашисты, всё ценное было надежно припрятано.
    - Гитлеровцы заподозрили нас в укрывательстве, - вспоминает Сергей Михайлович. - Сначала вызвали на допрос Иосифа Иосифовича Стабровского – основателя музея, затем меня. Пригрозили расстрелом, если мы не укажем, где музейные ценности. Молчали. /Рылко М.  Его песни – в народе. // Гродненская правда. 2 октября 1976. С. 4./
                                              ВОСЕНЬСКІЯ НАСТРОІ
                                          Хмарнае неба ад раніцы плача,
                                          Слёзы патокам лятуць на зямлю,
                                          Зжоўклае лісце “Лявоніху” скача,
                                          Кінуўшы дрэва - матулю сваю.
                                              Стогне за вокнамі восеньскі вецер,
                                              Рве на кавалкі палотнішчы хмар. -
                                              Нейк непрытульна зрабілася ў свеце!
                                              Згінуў ад нас лета сонечны жар!
                                          Звялі ў засмучаным садзе ўсе краскі.
                                          ІІтушкі у вырай ўцяклі на паўдзень.
                                          Сонца не песціць нас ветлівай ласкай.
                                          Шэры, кароткі зрабіўся ўжо дзень.
                                              Часам увечары конік стракоча
                                              Блізенькі недзе ля хаткі маёй, -
                                              Мо ён тугу вырваць з сэрца мне хоча
                                              І хоць на міг даць душы супакой.
                                          Зжоўклае лісце “Лявоніху” скача.
                                          Музыку вецер заводзіць сваю.
                                          Хмарнае неба аб леце ўсцяж плача,
                                          Слёзы патокам лятуць на зямлю.
                                       [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 1941 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 32-33./

     Пры немцах Зося, ратуючыся ад вывазу ў Нямеччыну, згадзілася на працу сакратаркай у адным зь невялікіх прамысловых прадпрыемстваў, што існавалі тады пад нямецкім кантролем.

    Пазнаёміўся я з Зосяй Макарэвіч у верасьні 1941 году на кароткім курсе нямецкае мовы, які наведвалі шмат людзей зь беларускіх установаў. Бліжэйшае знаёмства з ёю завязалася, калі Сяргей Новік-Пяюн і палк. Язэп Стаброўскі намагаліся адчыніць Слонімскі краязнаўчы музэй, і зацікавілі гэтай справай жменьку моладзі. У яе ліку былі й Зося Макарэвіч, я ды некалькі іншых маладых беларусаў. Бачачы нашае зацікаўленьне музэям, а таксама беларускай гісторыяй і культурай, Новік-Пяюн намовіў нас стварыць драматычны гурток, які ўлетку 1942 году паставіў на сцэне Народнага дому аднаактавую п’есу па назвай, здаецца, “Мікітаў лапаць”. У п’есе Зося Макарэвіч выдатна выканала ролю цыганкі.

     Адзначыўшыся ўдзелам у працы на беларускай культурнай ніве, Зося Макарэвіч была запрошаная, з колькімі яшчэ прадстаўнікамі моладзі, на ўрачыстасьць у гонар старшыні Акруговае ўправы Беларускае Самапомачы інж. Рыгора Зыбайлы. Урачыстасьць была з нагоды ягонага дня нараджэньня, што слонімскае беларускае грамадства спраўляла ці ў перадапошнюю, ці ў апошнюю, нядзелю верасьня 1942 году ў харчоўні Самапомачы на цяперашняй Першамайскай вуліцы. Імпрэза доўжылася амаль да зьмярканьня, а з ім да пачатку камэнданцкага часу, калі можна было нарвацца на непрыемнасьць зь нямецкімі ці паліцыйнымі патрулямі. Таму мая будучая жонка, што жыла недалёка ад харчоўні Самапомачы, запрапанавала Зосі спыніцца на ноч у яе, замест каб ісьці некалькі кілямэтраў дахаты на ўскраіну Слоніму, Новы Сьвет.

    Але Зося ніяк не згаджалася, выглядала нэрвовай, казала нам, што мусіць ісьці дахаты, бо там засталася яе меншая сястра. Мы правялі яе да касьцёлу Сьв. Андрэя, дзе і разьвіталіся. Мы ня ведалі тады, што разьвіталіся зь ёю назаўсёды.

    Назаўтра Слонім абляцела маланкаю вестка, што Зося Макарэвіч застрэленая. Што гэтае злачынства зрабілі немцы — сумневу не было. Але як і хто менавіта зрабіў гэта? Пачуўшы пра гэтае няшчасьце, я зараз-жа пайшоў да Зосінай хаты. Я застаў яшчэ ейнае цела, з застылым на абліччы выразам жаху, пры парозе ў хату. Памаліўшыся йзь сьлязьмі ў вачах за супакой ейнае душы, я азірнуўся вакол хаты і пабачыў у гародзе трупы яшчэ трох маладых дзяўчат. Гэта былі тры маладыя гэбрайкі. З усяго я зразумеў, што Зосіны бацькі хавалі трох гэбраяк. Нехта заўважыў гэта і ўдаў немцам, якія бязьлітасна зьнішчылі чатыры ў нічым нявінныя, маладыя жыцьці.

     Абурэньне ў Слоніме з прычыны Зосінае сьмерці было нагэтулькі вялікае, што немцы былі змушаныя прыняць дэлегцыю на чале з бурмістрам, Аляксандрам Кіслым, што хадзіла пратэставаць з гэтае прычыны ў гэбітскамісарыят. У выніку немцы дазволілі публічныя паховіны Зосінага цела. Сам я, нажаль, на Зосіных паховінах ня быў, з прычыны неадкладнага службовага падарожжа ў Менск. Але вярнуўшыся, чуў ад Новіка-Пяюна, што на паховінах было шмат людзей, працэсія прайшла празь места да могілак на Лабазоўцы з харугвамі й бел-чырвона-белымі сьцягамі. На могілках гучэлі прамовы, а Язэп Стаброўскі, былы царскі палкоўнік, нават прачытаў верш, складзены ў чэсьць Зосінай памяці, і прымацаваў яго да надмагільнага крыжа.

     Пасьля вяртаньня зь Менску я меў гутарку з парабкам немца Гэрца Хаванскім (імя ня памятаю). Гэрц займаў палову ксяндзоўскай плябані, у другой палове якой мясьцілася Самапомач і школьны інспэктарат. Гэты парабак прагаварыўся, што ягоны гаспадар браў як быццам “на працу” маладых гэбраяк і, выкарыстаўшы іх, забіваў. Аднак калі дайшло да размовы пра Зосіну сьмерць, ён стаў плесьці непраўдападобны аповяд пра нейкую “айнзацгрупу СС”, што быццам прыехала ў Слонім, забіла дзяўчат і зьнікла бязь весткі. З словаў Хаванскага выстыркала, што ён ведаў праўдзівы ход падзеяў, і што Зося загінула ад рук Гэрца, і не без удзелу самога Хаванскага. Гэтае падазрэньне падцьвердзіла тое, што Гэрц неўзабаве зьнік са Слоніму”. /Данілюк Б.  Зося Макарэвіч - праведная народаў сьвету. // Беларус. ЗША. № 537. Кастрычнік 2007./

    Дня 11 Х, адбылося адчыненьне Слонімскага музэю ў новым памяшканьні”. /Раніца. Berlin. № 42. 1942. Б. 3./
    У кастрычніку 1942 г. пад кіраўніцтвам вядомага паэта і краязнаўцы С. М. Новіка-Пяюна (займаў пасаду дырэктара з 1940 г.) ўзнавіў сваю работу Слонімскі музей, дзе асноўны акцэнт рабіўся на адукацыйна-асветніцкай дзейнасці. У сціслыя тэрміны на аснове захаваўшыхся калекцый і новых паступленняў была праведзена реэкспазіцыя. Цяпер яна структурна складалася з чатырох раздзелаў. Першыя два дэманстравалі матэрыялы археалагічных раскопак на Слонімшчыне, трэці раздзел быў прысвечаны беларускай этнаграфіі і гісторыі кнігадрукавання, чацвёрты - нацыянальнаму адраджэнню. У экспазіцыі меліся два тэматычныя комплексы, прысвечаныя Ф. Скарыне і М. К. Агінскаму. Музей карыстаўся папулярнасцю сярод мясцовага насельніцтва. За першыя 9 месяцаў яго работы экспазіцыю аглядзела больш 3 тыс. чалавек, якія мелі магчымасць пакідаць свае ўражанні ў кнізе водгукаў”. /Гужалоўскі А. А.  Музеі Беларусі (1941-1991 гг.). Мінск. 2004. С. 13./
    У ваенны час, працуючы ў Слонімскім краязнаўчым музеі, арганізаваў літаратурны гурток, у якім займаліся Алег Лойка, Васіль Супрун, Уладзімір Шундрык і інш”. /Барыс С.  Малады дзядок. // Беларуская мова і літаратура ў школе. № 7-8. Мінск. 1991. С. 154./
                                                                НАСТРОІ
                                          На небе, восеньскімі хмарамі засланым,
                                          Блісне часамі промень сонца залаты,
                                          І закрасуюць, як персідскія дываны,
                                          На дрэвах жоўтыя й чырвоныя лісты.
                                              І ажыве на момант ценькая прырода, -
                                              Здаецца, восень пераменіцца ў вясну.
                                              І цуды створацца на здзіў ўсяго народа:
                                              Ўміг лес прабудзіцца ад восеньскага сну.
                                          Але дарма, бо вось хмарынка наляцела,
                                          Прамень загінуў і ўжо болей не блішчыць,
                                          І, зміраючы, зноў лес асірацелы
                                          Праз сон пажоўклым лісцем сумна шапаціць.
                                              Так і ў жыцці людскім неаднакрот бывае:
                                              Туга, як восеньская хмара, набяжыць,
                                              Крылом агромністым ўсю радасць засланяе,
                                              А Сэрца плача, стогне, рвецца і баліць.
                                               [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 1942 г.]
                           /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 34-35./
    Однажды Иосиф Иосифович сказал, что в Слониме у кого-то находится картина В. П. Верещагина Осада Троице-Сергиевской лавры”. Сразу проверить в это было трудно. Запросили католог русского музея. Около названия картины и фамилии автора было написано Местонахождение картины неизвестно. Тогда мы начали поиски ее в своем городе. Но их прервала война. Вскоре я получил ранение. Слоним был оккупирован. Мы со Стабровским решили спасти музей от немцев. И наиболее ценные экспонаты спрятали./С. Новик-Пяюн. /Минск/  Судьба одной картины. // Советская культура 21 сентября 1963. С. 2./ “Але на пачатку 1943 года ўдалося даведацца [вдруг случайно узнали], што карціну Верашчагіна хавае жыхар Слоніма С. Багдановіч. 6 студзеня 1943 года я і І. Стаброўскі пайшлі на Падгорную вуліцу, дзе жыў Багдановіч. Увайшоўшы ў невялікі драўляны дом, мы ўбачылі, як з суседняга пакоя дачка Багдановіча вынесла карціну В. П. Верашчагіна “Асада Троіца-Сергіеўскай лаўры” і ўжо хацела апусціць яе ў таз з мыльнай вадой.
    - Што вы робіце?! – спытаўся я.
    - А мы яе заўсёды так мыем! – спакойна адказала дзяўчына.
    Тут прыйшоў і сам гаспадар. Ён зірнуў на карціну, на дачку і сказаў:
    - Па яе?
    - Па яе,Сымон Антонавіч! – адказаў я.
    - З 1917 года хаваў. А цяпер вам прыйдзецца хаваць ад немцаў. Няхай яна бузе ў нашым музеі...
    Узяўшы ад Багдановіча распіску, што ён перадаў карціну Слонімскаму музею, я папрасіў расказаць пра яе лёс.
    - Служыў я калісьці на чыгунцы ў Віцебску, - пачаў Сымон Антонавіч. пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года дзяжурыў аднойчы на вакзале. Прыйшоў петраградскі цягнік, з якога выскачыў хлопец. Ён нёс карціну, якую мне даводзілася бачыць у рэпрадукцыях. Я здагадаўся, што яна ўкрадзена з Петраградскага рускага музея, і звярнуўся да хлопца:
    - Прадай, хлопчык карціну!
    - Купляйце, дзядзечка!
    - А колкі ж ты за яе хочаш?
    - Не ведаю, дзядзечка!
    Тады я выняў з кашалька трохрублёўку і даў хлопчыку.
    - Дзякуй. дзядзечка!
    Хлопчык аддаў мне карціну і знік. Я ж занёс карціну дадому, а пасля звальнення з чыгункі прывёз яе ў родны Слонім.
    Мы падзякавалі Багдановічу і ўзялі карціну. Цудоўны твор рускага мастацтва спачатку хаваў ад немцаў я, затым І. Стаброўскі”. /С. Новік-Пяюн /былы дырэктар Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея/.  Па слядах адной карціны. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 27 кастрычніка 1961. С. 4./ Мы хранили в тайнике чудесное произведение до ноября 1943года, до моего ареста слонимским гестапо /С. Новик-Пяюн. /Минск/  Судьба одной картины. // Советская культура 21 сентября 1963. С. 2./. Як піша С. Чыгрын: “Аднойчы ў 1943 годзе ў Слонімскі музэй зайшоў нямецкі афіцэр. Ён паказаў на карціну Верашчагіна на сьцяне і сказаў: “Рус это не разумель. Верашчагін месца ў Дрэздэн”. Дык Стаброўскі паказаў яму дулю. Фашыст яго моцна зьбіў, але ў канцлягер старога не забралі, уратавала тое, што ён быў палкоўнікам царскай арміі. Немцы ведалі цану слонімскім экспанатам”.
    У 1943 г. для Слонімскага музею слонімская мастачка Алена Мечыславаўна Бялецкая да гадавіны паўстання 1863 году намалявала копію з карціны Пятра Сергіевіча “Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў”. Неўзабаве яна была зняволеная немцамі ў турму”. /Рылко М.  Подзвіг мастачкі. // Беларусь. № 3. Мінск. 1974. С. 27./ [Пасля вайны Алена Бялецкая-Гвяздоўская жыла ў г. Быдгашч (Польшча)]
    Я вярнуўся ў Слонім. І стаў працаваць у Акруговым камітэце самапомачы [Беларуская Народная Самапомач]. Сустракаюся ў горадзе з Міско і Новікам. Але яны чамусьці мяне сталі баяцца. Чаму? А справа была вось у чым. Калі мяне дапытвалі энкэвэдэшнікі, дык адным з доказаў маёй віны было тое, што я дапамог уцячы са Слоніму Адаму Станкевічу [Адам Станкевіч (1891-1949) – беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч. у 1938-1939 гг. жыў у Слоніме. двойчы арыштоўваўся органамі НКУС, знішчаны ў засценках НКУС у Іркуцкай вобласці РСФСР]. Сапраўды, аднойчы мы з ім патаемна сустрэліся на вуліцы (ён быў пераапрануты ў звычайную грамадзянскую вопратку) і Адам пытае, што рабіць: альбо заставацца ў Слоніме, альбо вяртацца ў Вільню. Я параіў яму хутчэй уцякаць у Вільню, бо саветы хочуць яе аддаць літоўцам. Праз дзень Адам Станкевіч скрыўся са Слоніма і дабраўся да Вільні. Я пра гэта ў рэдакцыі “Вольнай працы” расказаў Іверсу і Новіку. Больш нікому На допытах у НКВД быў закід у мой адрас, што я дапамог уцячы Адаму Станкевічу Хто з іх сказаў - хіба дваіх. Бо дваіх іх і звольнілі з рэдакцыі. Але гэта яшчэ не канец. У часы нямецкай акупацыі Слоніму, у горадзе з’явіліся два браты Пяткевічы [Сяргей Хмара памыліўся. Гэта былі не браты Пяткевічы, а Алёйзы і Уладыслаў Пецюкевічы - родныя браты Мар’яна Пецюкевіча. Абодва загінулі ў барацьбе. Алёйзы каля году сядзеў у канцэнтрацыйным лагеры Калдычава каля Баранавічаў, а калі яго выратавалі сябры, пайшоў на фронт і загінуў пад Варшавай. Уладыслаў у гады вайны быў застрэлены партызанамі ў Слоніме.] - каталікі, беларусы, працаўнікі СД (тайнай паліцыі). Вядома, якія б яны не былі беларускія патрыёты, мы - грамадоўцы, якія ўжо мелі сваю патайную арганізацыю, ставіліся да іх асцярожна. Затое Іверс і Новік з імі хутка пасябравалі і суткамі ў іх прападалі, асабліва ў малодшага, які любіў чарку, з-за чаго яго і кінула жонка. Іверс і Новік зноў зрабілі на мяне данос. Маўляў, Хмара - грамадовец, але камуніст і ён мае нейкую патаемную камуністычную арганізацыю. Мяне хутка выклікалі ў СД, дзе Пяткевіч сказаў, што на мяне паступіў данос, што я камуніст, але таму, што я беларус, дык мне толькі прапануюць выезд у Нямеччыну на прымусовую працу, бо ў Слоніме я перашкаджаю працаваць і жыць мясцовым беларусам. Калі я ня выеду - арыштуюць. Для мяне гэта быў ясны данос, што я проста спытаўся: “Данёс Міско з Новікам?”. “А ты скуль ведаеш?”, - спытаўся Пяткевіч. Я ўсё расказаў, і папрасіў Пяткевіча, каб ён патэлефанаваў у Менск і спытаў пра мяне ў Саковіча [Юльян Саковіч (1906-1943) - беларускі палітычны дзеяч, належаў да Беларускай незалежніцкай партыі, кіраваў Менскім акруговым камітэтам БНП. У гады вайны быў начальнікам менскай паліцыі, працаваў у Беларускай народнай самапомачы, пахаваны ў Лідзе.]. Што Пяткевіч і зрабіў, пасля чаго мяне больш ніхто не чапаў...
    У акупаваным Слоніме для нас галоўнай задачай было: не ўступаць на працу ў гітлераўскія адміністрацыйныя ўстановы, а толькі ў культурныя, школьныя і сельскагаспадарчыя ды медыцынскія. Сяргей Новік-Пяюн паслухаўся і падаўся на працу ў музей, я - у бібліятэку, а Міско пайшоў служыць у нямецкую адміністрацыю, а калі немцы пачалі адыходзіць, перабег да савецкіх партызанаў”. [З лісту Сяргея Хмары (сапраўднае прозвішча Сіняк) ад 17 сакавіка 1991 года з г. Таронта (Канада) да Сяргея Чыгрына ў г. Слонім РБ /Хмара С.  Рабінавы хмель. Выбраныя творы. Мінск. 2009. С. 197-200.]
    В конце 1942 года Новик вступил в существующую в городе Слоним антисоветскую организацию. Весной 1943 года Новик подробно рассказал Данелюк, который являлся агентом „СД” о существовавшей антисоветской организации в гор. Слоним. Агент „СД” подробно ознакомившись с работой этой организации сообщил полученные сведения в контрразведывательные органы „СД” в результате чего, в ноябре месяце 1943 года немецкой полицией были арестованы члены антифашистской организации, Менчук, Сенчик, Борисевич и другие; в том числе был арестован и Новик. Будучи арестованным Новик на допросе шефу „СД” подробно рассказал о деятельности антифашистской организации и выдал дополнительно Прешкину, Макаревич и Кушица, которые были арестованы и направлены в концлагеря, судьба которых не известна. /Личное дело ссыльного поселенца Новик Сергея Михайловича. Койданава. 1910. С. 9./
                                          Я ВАЗЬМУ ЦЯБЕ ЗА РУКІ...
                                          Я вазьму цябе за рукі,
                                          Ў цудны край свой павяду,
                                          Дзе няма нядолі, мукі,
                                          Дзе не стрэнеш ты бяду.
                                              Песняй звонкаю зальецца
                                              Птушак райскіх грамада,
                                              Сэрца радасна заб’ецца,
                                              Як крынічная вада.
                                          Для цябе з краіны шчаснай
                                          Кошык казак прынясу,
                                          Пазбіраю з красак ясных
                                          Брыльянтовую расу.
                                              І ніхто нас не засмуціць,
                                              Шчасце зоркай заблішчыць.
                                              Усміхнуцца доля мусіць.
                                              Будзем шчэ мацней любіць.
                                   [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 8-1-1943 г.]
                 /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 36-37./
                                              ТАБЕ НЕ КАЗАЎ Я...
                                          Табе не казаў я ніколі ні слова,
                                          Як сэрца сумуе мае па табе,
                                          Душа мая цела пакінуць гатова
                                          I рвацца-імчаць чым хутчэй да цябе.
                                              К табе мае думкі ў бяссонныя ночы,
                                              Як хуткія птушкі, стралою ляцяць,-
                                              Твае ж прада мною чароўныя вочы,
                                              Як цудныя зоркі, усцяж зіхацяць.
                                          Ці чуеш напевы маёй песні новай?
                                          Ці чуеш, як сэрца баліць па табе?
                                          Хоць я не казаў табе йшчэ ані слова,
                                          Як моцна кахаю, галубка, цябе!
                                       [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 6-2-1943 г.]
                         /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 38./
                                                  ХТО СКАЗАЎ?
                                          Хто сказаў, што, я бядняк? -
                                          Гэй, нашто хлусіць:
                                          І панам не снілась так
                                          Добра, як я,жыць.
                                              Грошай мо, ў мяне няма? -
                                              А яны на што ж? -
                                              Беларусі я дарма -
                                              Служу, - не за грош!
                                          На багацце на маё
                                          Гляньце толькі вось!
                                          Схоча мо са мной сваё
                                          Жыццё змяняць хтось?
                                              Мора жытніх каласоў
                                              І блакіту сінь,
                                              Гоман родных мне лясоў,
                                              Рэкаў нашых плынь!
                                          А гароды, а сады!
                                          Песняў нашых тон!
                                          Вёскі, сёлы, гарады,
                                          Фабрык нашых звон!
                                              Выйду ў поле з плугам я,
                                              Адтачу парог,
                                              Зальюсь песняй салаўя, -
                                              Здзівіцца сам Бог.
                                          З касой выйду на лугі, -
                                          Эх, якая шыр!
                                          Ну, ці ж знойдзецца другі
                                          Гэткі багатыр?
                                              Дзе ні глянь - усюды рай
                                              Цудаў і красы!
                                              Апяваю родны край
                                              Я - сялянскі сын.
                                          Смела кожнаму глядзець
                                          У вочы не баюсь,
                                          Жыцця ўмею не жалець
                                          Я за Беларусь.
                                              Не зайздрошчу я паном
                                              Розным ані-ні!
                                              Сабе самі мы куём
                                              Лепшай долі дні.
                                          За жыцця цудоўны май
                                          Шчырым сэрцам я
                                          Табе дзякую, мой край,
                                          Беларусь мая!
                                              І панам не снілась так
                                              Добра, як я жыць. -
                                              Хто сказаў, што я бядняк? -
                                              Гэй, нашто хлусіць!
                                [г. Слонім, 26-3-1943 г., гітлераўская акупацыя.]
    /Сяргей Новік-Пяюн. Спадчына. [Укл. Л. Шчэрба] // Першацвет. № 10. Мінск. 1997. С. 86-88./
    “Песьню, блізкую па мелодыі да рамансу, “Над Шчарай”, інакш “Слонімскі вальс”, склаў у Слоніме 28 сакавіка 1943 г., падчас акупацыі, перад арыштам. Акупацыя Бацькаўшчыны і падштурхнула напісаць песьню. Гэта песьня-алегорыя”. /Сяргей Новік-Пяюн.  Мае песьні. // Беларуская мова і літаратура ў школе. № 7-8. Мінск. 1991. С. 153./


                                               НАД ШЧАРАЙ
                                                           1
                                          Вечар. Над Шчарай лягла
                                          Белым прывідам імгла.
                                          Вецер заціх, не шуміць.
                                          Сном веснавым Слонім спіць.
                                              Толькі адзін я не сплю -
                                              Сэрца баліць, бо люблю!
                                              Меру за крокам я крок,
                                              Мчыць са мной думкаў паток.
                                          Ішоў бы, здаецца, удаль,
                                          Скінуў бы з сэрца я жаль,
                                          Скінуў бы сум і тугу,
                                          Але дарма, не магу.
                                              Дзе ты, галубка мая?
                                              Чуеш, як мучуся я?
                                              Чуеш, як сэрца баліць?
                                              Чуеш, як цяжка мне жыць?
                                          Ты запытала: - Чаму
                                          Так на цябе я гляджу?
                                          Ты ж ані цар, ані бог! -
                                          Я даць адказу не мог.
                                              Але затое цяпер
                                              Праўду кажу, мне павер,
                                              Слухай, галубка мая:
                                              Шчыра люблю цябе я!
                                                            2
                                          Ведаеш добра й без слоў,
                                          Што маіх мроя ты сноў,
                                          Ты - мая прыстань, жыццё,
                                          Радасць ты й шчасце мае!
                                              Ціха ўдаль Шчара бяжыць,
                                              Хваляй аб бераг плюхціць.
                                              Думкаў нястрыманых ток
                                              Мчыць, як бурлівы паток.
                                          Ноч. А над Шчарай лягла
                                          Дзіўным прывідам імгла.
                                          Вецер заціх, не шуміць.
                                          Сном веснавым Слонім спіць.
                                  [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 28-3-1943 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 39-40./
                                                       МНЕ СУМНА
                                          Мне сумна. На захадзе сонца гарыць
                                          Магутным чырвоным пажарам,
                                          А ночка стараецца неба накрыць
                                          Бясконцым блакітным штандарам.
                                              Мне дня, што у вечнасць сыходзіць,
                                                                                                           шкада, -
                                              Не вернецца ўжо ён ніколі!
                                              Зрабіў для народа замала йшчэ я, -
                                              Хацеў бы, аднак, зрабіць болей.
                                          Каб гэтак, здаецца, стварыць цуд я мог:
                                          Вярнуцца б дзень прошлы прымусіў,
                                          І нейк скарыстаў бы належна яго
                                          Для любай маёй Беларусі.
                                              Але не у моцы маёй гэты чын!.. -
                                              За днямі ўсцяж дні прамінаюць...
                                              Як быццам вугольчыкі згаслых лучын,
                                              Так зоркі на небе міргаюць.
                                          Мне сумна, што сонца зайшло й не гарыць.
                                          Туга ў сэрцы цісне цяжарам... -
                                          А ночка паспела ўсе неба накрыць
                                          Сваім цёмна-сінім штандарам.
                                        [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 29-3-1943 г.]
                  /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 41./
                                      ЗАГУДЗЕЎ Ў ТАПОЛІ ВЕЦЕР
                                          Загудзеў у таполі вецер,
                                          Сумнай песняй загудзеў.
                                          Ты скажы, скажы мне, вецер,
                                          Чаму сумна так запеў?
                                              Дык няўжо ў блакітным небе
                                              І ты з сумам сябраваў,
                                              Што на ліры чула-струннай
                                              Тонам сумным заіграў?
                                          Або, можа, у сваім лёце
                                          Ты маю тугу адчуў
                                          І слязу маю прыкмеціў
                                          У засмучаным ваччу.
                                              А мо ўспомніў пра дзянёчкі,
                                              Калі я шчаслівым быў
                                              Ды пра вочы-васілёчкі
                                              Сны вясёлкавыя сніў.
                                          О, вазьмі на крылля, вецер,
                                          Ты мяне з сабой ляцець!
                                          Не магу больш тут на свеце
                                          Я без радасці гібець.
                                              Паляцім удвох далёка,
                                              Свеціць сонца дзе зырчэй,
                                              Грудзі там ўздыхнуць глыбока,
                                              Запяем з табой званчэй.
                                          Мо сустрэну зноў дзяўчыну,
                                          Што кахаю я тайком,
                                          З васільковымі вачыма,
                                          З каштановых кос вянком.
                                              Не гудзі ж ў таполі, вецер,
                                              Сумнай песняй не гудзі!
                                              Я твой сябра, бо на свеце
                                              Ты адзін і я адзін.
                                       [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 14-6-1943 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 42-43./
                                      БЕЛАРУСУ, ЗВАРУХНІСЯ!
                                          Беларусе, зварухніся!
                                          Не цярпець жа табе век,
                                          За фашыстаў ты вазьміся,
                                          Ты ж адважны чалавек!
                                              Час настаў, лупі гадзюкаў!
                                              Долю сам сабе ты куй!
                                              А калі праспіш мінуту, -
                                              Ну, тады не маракуй!
                             [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 15-6-1943 г.]
          /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 44./
                                                   РАСCЦІЛАЛА СОНЦА
                                          Рассцілала сонца раніцай над Шчарай,
                                          Быццам гаспадыня, кужаль туманоў
                                          І ўздымала к небу нейкай дзіўнай марай,
                                          Каб вярнуць пад вечар на зямлю іх зноў.
                                                 [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 20-6-1943 г.]
                  /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 45./
                                                  БУКЕЦІК ПРАЛЕСКАЎ
                                          Букецік пралескаў ты мне прынясла,
                                          Паставіла ў шклянку з вадою.
                                          Ў пакойчык маленькі мой, быццам вясна,
                                          Прыйшла адначасна з табою.
                                              За мілыя сінія красачкі я
                                              З каханнем ў вачах пазіраю
                                              І час, што правёў з табой, радасць мая,
                                              Пяшчотна няраз ўспамінаю.
                                          І вочы, чароўныя вочы твае,
                                          І доўгія дзіўныя рэскі
                                          Усцяж мне нагадваюць думкі мае,
                                          Ледзь гляну на краскі - пралескі.
                                          [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 14-7-1943 г.]
                   /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 46./
                                                         НЕ ЦВІЦЕ...
                                          Не цвіце для знаўшых горачка
                                          Кветка шчасная купальская,
                                          Не ўзыходзіць ў небе зорачка,
                                          Тая што наніз скацілася.
                                              Як малому, мне здавалася,
                                              Што ўзышло для мяне сонейка,
                                              А яно якраз схавалася,
                                              Бо такая мая долейка!
                                          І цяпер на сэрцы ночанька,
                                          Ночка восеньская, цёмная,
                                          Мучыць гора маю душаньку,
                                          Думкі мучаць неспакойныя.
                             [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 28-9-1943 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 47./
                                                БРАТУ НА ЧУЖЫНЕ
                                          Мой ты родны браце? Веру
                                          Горка ў чужыне.
                                          Шмат чужынскіх сцежак змераць
                                          Давялося й мне.
                                              Але й там мне часта сніўся,
                                              Быццам светлы рай,
                                              Край, ў якім я нарадзіўся -
                                              Беларускі край.
                                          Хоць дазнаў бяды без ліку,
                                          Йшоу я напярод,
                                          Да змагання песняй клікаў
                                          Родны мой народ.
                                              І на бацькаўшчыне роднай
                                              Прычакаў жыцця,
                                              Паўнапраўны і свабодны
                                              Грамадзянін - я.
                                          Суайчыннік, браце любы,
                                          І ты не сумуй!
                                          Моцна, брат, зацісні зубы,
                                          Смела долю куй!
                                              Жджэ цябе, як свайго сына,
                                              Родная зямля,
                                              Твая слаўная Айчына -
                                              Беларусь твая.
                                          Паляцелі у вырай птушкі
                                          З роднае зямлі,
                                          Ў небе ўюцца шэрай стужкай
                                          З крыкам жураўлі.
                                              Паляцелі, ды, напэўна,
                                              Вернуцца назад
                                              З песняй радаснаю, спеўнай
                                              У вясновы час.
                                          Калі птушкі з песняй звонкай
                                          Прылятуць назад,
                                          І ты ў родную старонку
                                          Вернешся, мой брат.
                                [г. Слонім, гітлераўская акупацыя. 14-10-1943 г.]
     /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 48-49./
    С августа 1941-го по 25 ноября 1943-го работал в антифашистском подпольном комитете, пока по доносу не арестовали гестаповцы. К счастью, приговор к смертной казни так и не был исполнен. Спасли партизаны. /Брыль В.  “Чужой” среди своих. // Советская Белоруссия. Минск. 23 декабря 1993. С. 2./
    Сяргея Новіка-Пяюна я добра ведала яшчэ з школьных часоў калі вучылася ў беларускай школе пад нямецкай акупацыяй ў Слоніме. Да верасьня 1939 году мы жылі пад польскай акупацыяй, ды для нас, беларускіх дзяцей, сваіх школ тады не было.
    У 1941 годзе дый раней я шмат разоў чула яго песьню “Зорачкі” якая мне вельмі падабалася, ды ня толькі мне, а ўсім сьвядомым беларусам таго часу. Мела яго кніжку выдадзеную пад псэўданімам “Малады Дзядок”, дзе была вобразна апісана зіма й пададзена пастаноўка да Новага Году — “Сьняжыначкі-пушыначкі”.
    Я пазнаёмілася з спадаром Новікам наступным чынам У мяне была старэйшая сястра Марыя, якая тым часам працавала ў рамеснай школе Слоніму. Дырэктарам гэтай навучальні быў Міхаль Кашэня — яшчэ малады дзяцюк - сын сьвятара зь мястэчка Старыя Дзявяткавічы, які сябраваў з маёй сястрой Марыяй.
    Беларуская моладзь гуртавалася ў адно цэлае — сваё, беларускае, і вось гэтыя патрыёты сябравалі. Памятаю некаторых зь іх, бо яны часта бывалі ў нашай кватэры. Гэта Барыс Данілюк, сын сьвятара зь вёскі Сурынцы, Міхась Лічко, малады хлапец незвычайных здольнасьцяў і прыгажосьці. Апошні ўсё заляцаўся да Зоські Макарэвіч з Новага Сьвету што знаходзіцца недалёка ад Слоніму ў кірунку Альбярціна. Зосю Макарэвіч забілі немцы – у іх доме хавалі габраяў (казалі, за вялікія грошы ці золата), а аднае начы зьншічылі іх і дачку Макарэвічаў, якой было ня больш за сямнаццаць гадоў. Сябраваў зь імі і Асіпчык, што выкладаў ручную працу ў рамеснай школе й гадаваўся ў дзіцячым доме, умеў прыгожа вышываць, вязаў карункі ды рабіў розныя рэчы з саломкі і дрэва, адным словам, быў сапраўдным майстрам на ўсе рукі - а тады, як і цяпер, гэта вельмі цанілася і Асіпчык перадаваў свае веды беларускай моладзі, якая трымалася любых навучальных установаў — каб у Нямеччыну не забралі. Ён быў жанаты, ягоная жонка ў той жа школе выкладала кравецкую справу(вучыла шыць вопратку).
    Да беларускага асяродку далучыліся дзьве дзяўчыны з Рышчыцаў — прыгожыя ды здатныя. Я памятаю прозьвішча адной зь іх — Шундрык. Менавіта ёй дзядзька Новік прысьвяціў песьню “Слонімскі вальс” (“Ночка над Шчара лягла” Самай важкай асобай у беларускім асяродку, як мне здавалася, быў Сяргей Новік-Пяюн - дырэктар Слонімскага краязнаўчага музэю. Ён быў самы старэйшы ў гэтым коле беларускіх патрыётаў. Усе яны гаварылі толькі на нашай мове. Яны самі арганізавалі драматычны гурток, удзельнічалі ў пастаноўках, сьпявалі ў хоры. якім кіраваў Валынчык - слонімскі кампазытар, выконвалі і беларускія народныя танцы.
    Часта, амаль заўсёды пасьля сваіх імпрэзаў, яны заходзілі да нас на кватэру - гутарылі, абмяркоўвалі агульныя справы Хоць я была ўжо немалая, але іх называла “дзядзькамі”
    Цікава, што ўсе ў гэтай кампаніі мелі імёны-мянушкі: Сяргея Новіка называлі “Левам Сапегам”, Барыс Данілюк быў “Кастусём Каліноўскім”, Марыя — “Рагнедай”, Міхася Лічко дражнілі “Янка-Маланка”. Шмат чаго цікавага можна было пачуць ад іх.
    Усе ведалі, што Сяргей Новік за палякамі сядзеў у астрозе, яго зьняволілі за любоў да сваёй Радзімы Калі скончыўся тэрмін пакараньня на Гданьшчыне, яму недазволілі вярнуцца ў родныя мясьціны, бо ягоная вёска знаходзілася недалёка ад польска-савецкай мяжы. Ён быў вымушаны пасяліцца на выгнаньні ў Слоніме, хоць сам быў родам зь вёскі Лявонавічы, што на Нясьвіжчыне. Палякі баяліся яго дзейнасьці ды не дазвалялі жыць ды працаваць дома. Застаецца толькі дзякаваць Богу што ў палякаў не было Сібіры. Таму Новіку прапанавалі на выбар: Гарадзеншчыну, пару гарадкоў у Польшчы ды горад Слонім. Менавіта ў Слоніме яму й давялося жыць у часы савецкага ды нямецкага акупацыйных рэжымаў. Разам зь ім жыла сям’я жонка, дзьве дачкі — Ірына ды Зоя ды маленькі сыночак, якога пазьней разам з маці немцы расстралялі ўКалдычэве.
    Слонім для Сяргея Новіка-Пяюна быў родным домам, хоць і выгнаньнем. Тут ён меў шмат сяброў, яго ведалі й паважалі ўсе гарадзкія жыхары - старыя і малыя. А ён памятаў усіх, бо меў вельмі добрую памяць, быў чулы душой калі даводзілася прайсьці разам па слонімскай вуліцы, зь ім было проста немагчыма пагутарыць, бо яму ўвесь час трэба было вітацца-раскланьвацца зь людзьмі ды здымаць капялюш, ветліва ўсьміхаючыся. Ён не хадзіў — лётаў. У яго чаравіках не сьціраліся абцасы, а дзіркі ўтвараліся ля пальцаў як у балерыны. С. Новік-Пяюн быў нашым кіраўніком - займаўся намі, маладымі паэтамі-пачаткоўцамі. I мы ўсе ўдзячныя яму за гэта, хоць многія з нас прайшлі тыя страшныя этапныя дарогі і тыя бальшавіцкія канцлягеры, што і Новік-Пяюн. Ён жыў толькі для Беларусі, і яму вельмі хацелася жыць вольна ды тварыць дабро сваёй Радзіме.
    Часта ў вайну мы, дзеці ды падлеткі, бегалі да яго ў музэй - ён нам даваў чытаць кніжкі на нашай мове, вучыў любіць роднае, сваё, заўсёды знаходзіў час для ўсіх, каб даць нашым маладым душам сваё, беларускае, шчырае. Ён любіў маладых ды дзяцей ад прыроды, а мы яго любілі таксама, і шанавалі, і хацелі чуць яго новыя вершы-песьні.
    Аднойчы дзядзька Новік сам запрасіў мяне ў музэй. У яго было шмат працы і ён папрасіў памагчы. Цэлую ноч перад гэтым я ня спала – думала, што гэта за праца-сюрпрыз, чаму менавіта мяне, а не каго іншага, папрасілі памагчы. Калі скончыліся заняткі ў школе, я не пайшла дахаты, а адразу пабегла ў музэй. І вось што за праца чакала мяне. У музэі было шмат недазволенай літаратуры ды бальшавіцкіх плякатаў якія трэба было зьнішчыць, пакінуўшы толькі па два паасобкі. Мне было шкада гэта рабіць, бо плякаты былі прыгожыя, ды іх было шмат. З тыльнага боку яны былі чыстыя, ды такая слаўная папера, яе хапіла б пісаць даволі доўга на ўвесь кляс. Я вельмі хацела прысабечыць частку яе і падзяліцца потым зь сябрамі (у вайну папера была дэфіцытная, мы пісалі Бог ведае на якіх шматкох, а тут – золата, а не папера!), каб пісаць на ёй замест сшыткаў. Спыталася дазволу ў гаспадара, але той адмовіў. Мы доўга палілі яе ў кахлянай печцы, што абагравала музэй. Былі прызначаныя для зьнішчэньня і савецкія часопісы ды зборнікі законаў у шыкоўных вокладках. Некалькі гэткіх вокладак, выцерабіўшы асяродак, мне дазволена бьло ўзяць дадому, дзе я потым малявала на іх акварэльлю.
    Па заканчэньні гэтай працы Сяргей Новік уздыхнуў і сказаў: “Ну ўсё, цяпер да мяне не падкапаюцца, але галоўнае –нам трэба зьберагчы вось гэтыя каштоўныя паперы.” Ён паказаў нейкія лісткі паперы, ня ведаю, што на іх было напісана. Яму трэба было, каб хтосьці яшчэ ведаў апрача самога, але гэта было вельмі сакрэтна: “Я давяраю адно табе, Надзейка”. Ён пачаў хаваць тыя паперы так, каб я бачыла: у розныя недасягальныя воку схованкі — пад бляху падваконьнікаў, пад падлогу, пад адарваны, а потым прыбіты і прысыпаны пылам плінтус. Ён зрабіў шмат такіх схованак, паказаў мне іх і загадаў да пэўнага часу маўчаць, што я і выканала - маўчала на ўсё жыцьцё.
    Мінула пару тыдняў. Нейкая трывога не пакідала маёй душы, бо загадана было нікому пра гэтыя справы не казаць. Не хвалілася нават здабытымі вокладкамі, а калі хто пытаўся — казала, што знайшла іх у сутарэньнях, якіх у горадзе было шмат. Мяне зноў пацягнула ў музэй, але там дзядзькі Новіка ўжо не было. Аббегала знаёмыя мясьціны, спаткала знаёмага, папыталася пра дырэктара музэя. Ён адказаў: “Сам няведаю і табе неабавязкова ведаць” Я пакрыўдзілася і, нічога ня кажучы, пабегла да Новікавай хаты. Раней я там была некалькі разоў, як ён хварэў, ведала яго дзяцей і жонку Вось там я і пачула страшную навіну, што ён у астрозе, і моцна захварэў. Жонка зьбіралася ісьці яго адведаць і занесьці хоць чым падсілкавацца, бо там галадаюць. Яна і нейкія лекі падрыхтавала, але няведаю, ці быў на гэта дазвол. Я папрасіла яе, каб узяла мяне з сабою, калі пойдзе да мужыка. Быў прызначаны дзень, і мы пайшлі. Яна несла смажаныя зь белых булак грэнкі, нейкія пакуначкі сяго-таго, розныя прысмакі, а я — кавалачак сала, больш нічога мы тады ня мелі. Скварачка сала, хлеб з аўсянаю мякінай - вось такія прысмакі былі тады ў нашым Слоніме. Жонка Новіка пачаставала мяне адной грэнкай (я ўпершыню паспытала такую смакату!) ды вучыла мяне дарогаю, як іх рабіць.
    У маленькі мураваны будынак, дзе знаходзіўся Сяргей Новік, можна было зайсьці толькі пад наглядам канвою. Там ён ляжаў схуднелы (ён і на волі здаравяком ня быў) на ложку. Прыўзьняўся, прысеў павітаўся з намі і стаў пытацца пра сям’ю, даваць розныя парады. У мяне пацікавіўся пра вучобу, пра вершы, раіў як пісаць. Ён, дарэчы, заўсёды мне нагадваў, што трэба пісаць пра сваё жыцьцё, жыцьцё свайго народу, апісваць прыроду, а ня лезьці ў палітыку. Ды ніколі не ўспамінаць пра тых “правадыроў” - Сталіна і Гітлера. Вельмі не любіў Сіняка-Хмары, які стаў замест яго кіраўніком “Маладых пачынаючых пісакаў” Доўга там быць не давялося — па нас прыйшоў ахоўнік, даў разьвітацца з астрожнікам і вывеў за вахту.
    На вуліцы я папыталася ў спадарыні Новік, чаму ў такой бядноце зь дзецьмі яна стараецца дапамагаць яму (яны былі разьведзеныя), а ен яшчэ й сярдуе - ці ж вінаватая яна ў гэтай бядзе? Зь яе вачэй пакаціліся сьлёзы: “Я перажываю не за мужыка, а за бацьку сваіх дзяцей”.
    Гэта было ў першую нядзелю пасьля Вялікадня ў 1944 годзе. Потым мне хацелася яшчэ раз адведаць нявольніка. Я спакавала перадачку як магла і сама пайшла да тае брамы, дзе мы праходзілі з спадарыняй Новік, але мяне туды не пусьцілі, хоць я й плакала. Дома сварыліся на мяне: маўляў дабегаюся і патраплю ня ў той пакойчык, дзе паэт, а ў шэры мураваны слонімскі астрог або ў дом на Рыбацкай. У той склеп, дзе стогнуць няшчасныя паўжывыя людзі, і адтуль ужо вяртаньня ня будзе. Гэта мне казала старая жанчына, што жыла з намі на кватэры. бацькі ж пра гэта ня ведалі. Такім чынам у часы нямецкай акупацыі мне не давялося больш спаткацца зь дзядзькам Новікам, у яго быў свой лёс і сваё гора-нядоля”. /Дземідовіч Н.  Сяргей Новік-Пяюн – “Малады Дзядок”. // Veritas. № 1. (3). Менск. 2005. С. 12-13./
    Мы бачылі, як немцы б’юць нашых людзёў, паляць іх хаты, сёлы, забіраюць маёмасьць. І мы пачалі з імі змагацца. Я працаваў у падпольным антыфашысцкім камітэце. За гэта немцы каралі сьмерцю. Я параіўся з Людкай і выйшаў з дому, каб усе бачылі, што з сям’ёю ня жыву. Усё было абдумана загадзя. Я жыў у музэі. Вечарамі я прабіраўся да дому, прынасіў дзеткам грошы, а Людцы казаў, каб нікуды не хадзіла, калі мяне схопяць немцы. Ужо калі й буду цярпець, дык адзін, а сям’я будзе выратавана. Людка выратавала ад пагібелі 60 совецкіх дзяцей, якіх памясьціла ў дзіцячым доме. Аднойчы ўначы, як мы даведаліся, перайшлі беларуска-нямецкую мяжу трыста быўшых польскіх ахвіцэраў з падробленымі дакумэнтамі, каб рабіць агідную справу зьнішчэньня нашых людзёў. Пачаліся масавыя растрэлы. Б. ахвіцэры і падахвіцэры паўлазілі ў паліцыю, гестапа. Арыначка і Зоінька знаюць такога пана Жултэк Вацлава Чэслававіча, якому калісь я выратаваў жыцьцё. І ён пайшоў да немцаў працаваць сьледавацелем так званага СД (гестапо). 25 лістапада 1943 года мяне арыштавалі (прыйходзіў за мною Жултэк ды іншыя прадажныя шкуры). /Личное дело ссыльного поселенца Новик Сергея Михайловича. Койданава. 1910. С. 20./
    Пад час вайны Новік працаваў у слонімскім музеі і падпольна дзейнічаў супраць акупантаў, дапамагаў партызанам. Але быў выдадзены і схоплены. Пачалося жудаснае. Спачатку гестапаўская камера адзіночка. Прыгавор да расстрэлу. “Тут моцна б’юць па галаве, нават рукі адбілі, каб на скрыпцы не іграў. У некаторыя ночы па пяць разоў выводзяць да ямы на расстрэл”, - скажа пазней паэт-нявольнік. Але і тады паэзія і натхненне не пакідалі ягоную душу. Менавіта ў “адзіночцы” ён стварыў /выключна па памяці/ цудоўны вальс “Вечар над Шчарай” ) меладычны раманс “Белы снег”. Тут, у камеры смертнікаў, у адну з майскіх начэй ён напіша развітальную песню-паэму /42 куплеты/ “Мама, матуля мая”. /Кляшчук А.  Песні з-за кратаў. // Рэспубліка. Мінск. 15 красавіка 1992. С. 5./
    “Я не верыў. што мяне заб’юць, нават калі немцы  ўсыпалі мне палкамі 200 удараў. Выцярпеў. У Калдычаве мяне называлі апосталам: я падтрымліваў дух вязняў.Там толькі пару немцаў было, астатнія 300 галаварэзаў – свае, здраднікі. Але я нікому зла не зычу. Сіла духу мне заўсёды і ўсюды ратавалі. У лагеры смерці я стварыў раманс “Белы снег”...” /Мацкевіч В.  Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна. // Голас Радзімы. Мінск. 21 мая 1992. С. 6./
    Гитлеровцы бросили меня сначала в слонимскую тюрьму, а затем в лагерь смерти, в Колдычево. Но и здесь я не расставался с песней, сочинял по памяти.
    Стихи тут же передавались из уст в уста. Когда часовых и надзирателей поблизости не было, начинали вполголоса петь. Песня вселяла надежду на жизнь. И поэт наперекор всем невзгодам выстоял, выжил и продолжил своим пером и сердцем служить людям. /Рылко М.  Его песни – в народе. // Гродненская правда. 2 октября 1976. С. 4./
    25 ноября 1943 года за связь с партизанами и подпольщиками я был арестован Слонимским СД по доносу провокатора, - вспоминает поэт Сергей Михайлович Новик-Пяюн. - На допросе у меня пытались выяснить мою связь с партизанами и молодежной подпольной организацией, но так как я это отрицал, то был подвергнут избиению деревянными палками. Со мной были арестованы Миньковский, Осипчик и другие советские граждане, вместе с которыми нас доставили в Барановичское СД, где следователь Кишко объявил, что я приговорен к смерти. Там я узнал, что арестована моя жена Новик Людмила. 9 мая 1944 года человек 90 заключенных, в том числе меня и жену, отправили из Барановичей в Колдычевский лагерь смерти. /З паказання С. М. Новіка-Пяюна на судовым працэсе па справе катаў Калдычэўскага канцлагера. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Баранавіцкага раёна. Мінск. 2000. С. 245. [Друкуецца паводле публікацыі А. Валахановіча і Г. Сенюкова ў газеце “Рэспубліка” за 14 верасня 1993 г.]/
    “25 лістапада 1943 года па даносу здраднікаў я быў арыштаваны за антыфашысцкую дзейнасць намеснікам шэфа Слонімскага СД Варэнбургам і прасядзеў у Слонімскай турме да 9-га чэрвеня 1944 года. Я не маю сіл апісаць усе тыя жахі, здзекі, катаванні, якія мне давялося перанесці ў засценках СД. Як я выжыў, як перанёс усё – не магу растлумачыць. Кармілі нас так: тры разы на дзень вада, раніцай семдзесят пяць грамаў так званага хлеба і столькі ж у абед. Я высах. як шкілет...” /Сяргей Новік-Пяюн.  У Калдычоўскім пекле. // Голас Радзімы. Мінск. Жнівень. № 62. С. 4./
    “25 лістапада 1943 года мяне арыштавалі. Я захварэў на сыпны тыфус. Так загадалі вылечыць. Як толькі змог хадзіць, забралі ў турму і ў лагер смерці адправілі. Асуджаны на кару смерці, седзячы ў адзіночнай камеры, я стварыў “Белы снег”... /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54./
    “25-га лістапада 1943 года па даносе правакатара мяне арыштавалі гестапаўцы і асудзілі на смерць за антыфашысцкую дзейнасць. Са слонімскага музея, дзе я працаваў і жыў, рабаўнікі пазабіралі ўсе мае рэчы і ў тым ліку маю мандаліну. Чакаючы смерці ў адзіночцы слонімскага астрогу, я стварыў песню “Мандаліначка” і “запісаў” яе ў памяці” (з пісьма ад 18 жніўня 1988 года); /Чыгрын С.  Паэт, які заўсёды жыў песняй. // Ніва. Беласток. 27 жніўня 2006. С. 9./
    “Антон Карніцкі вучыўся ў гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Навагрудку, скончыў тут 5 класаў у 1936 годзе, потым 3 класы (у 1939 годзе) у Варшаве. У Варшаве ён вучыўся ў мастацкай школе і адначасова працаваў чарцёжнікам. Мастацкую школу скончыць яму не ўдалося - перашкодзіла другая сусветная вайна. Мяркую, што ўсе яго працы, пакінутыя ў Варшаве, загінулі ў віхуры вайны.
    Антон Карніцкі ішоў пехатою з Варшавы, у дарозе застудзіўся, захварэў. З Баранавічаў прывёз яго бацька. Антона знялі з падводы і неслі на руках...
    У час вайны я наведаў хворага на сухоты Антона Карніцкага. Ен ужо не мог спаць лежачы, сядзеў на ложку, побач стаяла крэсла, на спінцы была падушка, на якую мастак клаў галаву. Толік меў шмат малюнкаў, карцін, а таксама альбом карыкатур на нямецкіх захопнікаў [Лёс гэтых карыкатур невядомы. Захоўванне падобных матэрыялаў ва ўмовах фашысцкай акупацыі пагружала жыццю аўтара і яго сям’і]. Мне ён падарыў алоўкавы аўтапартрэт, які, на шчасце, захаваўся ў мяне дагэтуль. Антон хацеў намаляваць мой партрэт і ўжо расказаў, як хоча паказаць мяне: я сяджу за пісьмовым сталом, а перада мной ляжаць чатыры кніжкі – “Цудоўная ноч”, “Ёлка Дзеда Мароза”, “Пакой у наймы”, “Прадка пад крыжам”. Ён назначыў мне на 26 лістапада першы сеанс, а напярэдадні, 25 лістапада 1943 года а дзевятнаццатай гадзіне гітлераўскае СД арыштавала мяне...
    У адзіночную камеру даляцела трагічная вестка: не стала майго дарагога друга Антона Паўлавіча Карніцкага. Ён памёр у Слоніме 25 студзеня 1944 года, пахаваны на ружанскім магільніку [у г. Слоніме]. /Сяргей Новік-Пяюн.  “Жыў не дарэмна...” // Мастацтва Беларусі. Мінск. №12. 1987. С. 64./
    І тое, страшнае, не прамінула. У лістападзе сорак трэцяга наляцелі гестапаўцы (выдаў здраднік!), схапілі, кінулі ў турму. Катаванні, голад і тыф звалілі чалавека з ног, і ён трапляе ў турэмную бальніцу. Яна здалася раем. Былі там і свае “анёлы”, якія ішлі на розныя прыдумкі, рызыкавалі жыццём, рабілі нават немагчымае, каб толькі адцягнуць яму пакаранне смерцю.
    Ім гэта ўдалося. Бо толькі праз паўгода пераводзяць назад у турму, а адтуль - у Калдычэўскі канцлагер пад Баранавічамі. Фашысты стварылі яго для масавай загубы савецкіх грамадзян навакольных раёнаў. Канвеер смерці дзейнічаў няспынна. Вязняў марылі голадам, непасільнай працай на торфараспрацоўках, гнаілі ў камерах, вешалі, расстрэльвалі, закопвалі жывымі ў зямлю... (Там жа, у Калдычэве, расстралялі і жонку.) Нічога ўжо не заставалася, як чакаць і канца свае адысеі.” /Пархута Я.  Адысея Маладога Дзядка. // Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Кніга падарожжаў. Мінск. 1992. С. 452./
    Са значкамі Пагоня і бела-чырвона-белым сцяжком ён трапіў у фашысцкую турму.
Начальнік Слонімскага гестапа сарваў іх”. /Барыс С.  Малады дзядок. // Беларуская мова і літаратура ў школе. № 7-8. Мінск. 1991. С. 154./
    Данос здрадніка спрацаваў і на гэты раз: апынуўся ў гестапа. [Страшэнныя катаванні, калі, здавалася, ламаюць не толькі рукі і ногі, а саму душу скручваюць вяроўкай, дабіваючыся прызнанняў”. /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне..” // Марціновіч А.  Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1994. С. 116./ “На другі дзень [“На трэці” /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне..” // Марціновіч А.  Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1994. С. 116./] пасля арышту, 27 лістапада 1943 года, быў вынесены смяротны прысуд. Гэты дзень ён не забудзе, колькі жыць будзе. Даведаўшыся, што яго і яшчэ шэсць вязняў вядуць з турмы на так званыя Петралевічы,
зразумеў, што гэта канец, ратунку няма: на гэтай гары расстрэльвалі арыштаваных. Яго і сяброў таксама расстрэльвалі.Не раз, не два, не тры... Ажно сем разоў вадзілі туды, стралялі, зноў вялі ў турму і ізноў на расстрэл. Не маглі паверыць вязні, што засталіся жыць. Неяк раніцай Сяргей Міхайлавіч хацеў было па звычцы прыгладзіць непаслухмяныя галасы і ў здзіўленні затрымаў руку, адчуўшы, што яны... выпадаюць пасмамі... [У руцэ засталася ледзь не ўся прычоска. Адзін з вязняў, таксама з гэтай “расстралянай” групы, здзіўлена паглядзеў на С. Новіка-Пеюна, у недаўменні паківаў галавой. Маўляў, слабыя нервы ў цябе, чалавеча, бач, да чаго дайшоў. Самому няўцям было, што валасы зусім пасівелі, ператварыліся ў суцэльнае белае льняное валакно. Сяргей жа Міхайлавіч таксама не асмельваўся сказаць яму ўсю праўду”. /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне..” // Марціновіч А.  Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1994. С. 121./]


                                                       

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz