niedziela, 27 kwietnia 2014

ЎЎЎ 4-4. Нэрчана Індзігірская. Цярністы шлях Сяргея Новіка ды Якутыя. Ч. 4. Сш. 4. Койданава. "Кальвіна". 2014.


     Ад 10 ліпеня 1944 г. у Слоніме ўжо былі войскі І-га Беларускага фронту РСЧА.
     “Надыйшоў слаўны 1944 год, 8 ліпеня 1944 года гітлераўцы пад ударамі Савецкай Арміі пакінулі Слонім. Увесь горад палаў у агні, і ад квітнеючага зялёнага Слоніма засталіся руіны. Калі мяне ад расстрэлу з  Калдычэўскага лагера смерці выратавалі партызаны і я прыйшоў разам з імі 12 ліпеня 1944 года ў вызвалены Слонім, яшчэ дыміліся пажарышчы, а смуродны дым спаленых трупаў сціскаў дыханне ў грудзях”. /Сяргей Новік-Пяюн.  Горад над Шчарай. // Голас Радзімы. Мінск. Ліпень. № 22. 1961. С. 2./
 
 
    Сразу же, с 12 июля 1944 года, по возвращении в Слоним, принялся за восстановление краеведческого музея, библиотеки. /Брыль В.  “Чужой” среди своих. // Советская Белоруссия. Минск. 23 декабря 1993. С. 2./
    Нарэшце і Слонім. У горадзе аднаўлялася Савецкая ўлада. Уладкаваўся на працу. Адразу вярнуў у бібліятэку 16 тысяч тамоў, якія ў дні акупацыі схаваў у тайніку. Жыццё наладжвалася. І раптам...” /Пархута Я.  Адысея Маладога Дзядка. // Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Кніга падарожжаў. Мінск. 1992. С. 454./
    Уладкаваўся на працу. Адразу вярнуў у бібліятэку 16 тысяч тамоў, якія ў дні акупацыі схаваў у тайніку. Працаваў дырэктарам Слонімскага краязнаўчага музея ды супрацоўнічаў з мясцовай газетай”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54./
    Кнігі былі на месцы, вярнуў іх у бібліятэку, уладкаваўся на працу. Гэтаксама, як і да айны, апантана заняўся краязнаўствам, сяды-тады маляваў, пісаў вершы”. /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне...” // Літаратура і мастацтва. Мінск. 8 снежня 1989. С. 15./
    Драматычна ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе складваўся лёс Слонімскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, які валодаў надзвычай цікавымі фондавымі калекцыямі, сабранымі вядомым беларускім краязнаўцам І. І. Стаброўскім. З’яўляючыся стваральнікам і першым дырэктарам музея, ён прыкладваў шмат намаганняў, каб уратаваць сабранае падчас нямецкай акупацыі. Але, нягледзячы на гэтыя намаганні, акупацыйнымі ўладамі было шмат што вывезена ў Германію. Вялікая шкода была зроблена музею падчас савецкіх бамбардзіровак 10-12 ліпеня 1944 г., калі музей рабаваў хто хацеў. Але нягледзячы на тое, што пасля ваенных страт у фондавым зборы заставалася каля 5,5 тыс. адзінак захоўвання, музей працягваў работу. Пачынаючы з лета 1944 г. яго адзіны супрацоўнік І. І. Стаброўскі праводзіў экскурсіі для ваеннаслужачых і школьнікаў, чытаў лекцыі для настаўнікаў. У сярэднім экспазіцыю Слонімскага музея, якая ў той час складалася з агульнаадукацыйнага, гісторыка-краязнаўчага і ваеннага раздзелаў, аглядала да 250 чалавек у дзень. /Гужалоўскі А. А.  Музеі Беларусі (1941-1991 гг.). Мінск. 2004. С. 31./
    Вярнуўшыся 12 ліпеня ў толькі што вызвалены Слонім, Сяргей Міхайлавіч разам з Іосіфам Іосіфавічам узяўся за ўпарадкаванне музея. А праз некалькі дзён ён прыйшоў да сакратара райкома партыі М. Анішчыка прасіць памяшканне для бібліятэкі. Сакратар здзівіўся:
    - Якая вам бібліятэка? Дзе кнігі возьмеце?
    - Кнігі якраз і ёсць. Хочаце паглядзець?
    І Сяргей Міхайлавіч павёў работнікаў райкома партыі ў патаемнае сховішча. Ударыў ломікам па сценцы і адкрыліся за ёй акуратныя стосікі кніг. Каля шаснаццаці тысяч! Былі тут творы К. Маркса, Ф, Энгельса, Ул. I. Леніна, камплекты Вялікай і Малой савецкіх энцыклапедый, творы Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Талстога, Някрасава, Горкага, Маякоўскага, Купалы, Коласа і іншых савецкіх і зарубежных пісьменнікаў.
    Памяшканне для бібліятэкі было выдзелена. Загадваць ёю прызначылі былую настаўніцу Марыю Міхайлаўну Капітанчык [Сястру Сяргея Новіка]. У цесным, цёмным пакойчыку з незашклёнымі вокнамі была арганізавана нават “чытальная зала”. І 15 жніўня 1944 года сюды прыйшлі першыя чытачы”. /Гілевіч М. /спец. кор. “Літаратуры і мастацтва”/  Слонім, Чырвонаармейская, 19. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 18 верасня 1964. С. 1./
    Пасля вызвалення Слоніма я разам з І. Стаброўскім пачаў наводзіць парадак у музеі, які быў абрабаваны ворагамі. У сховішчах уцалела многа каштоўных экспанатаў: партрэты кіраўнікоў КПСС і Савецкага ўрада, лозунгі, газеты, кнігі камуністычнага падполля Заходняй Беларусі з часоў акупацыі панскай Польшчай, а таксама партызанскія лістоўкі і газеты. Захавалася і карціна В. П. Верашчагіна, якую мы разам з І. Стаброўскім марылі перадаць сапраўднаму яе гаспадару – Рускаму музею ў Ленінградзе. 21 жніўня 1944 гада прыйшоў у музей воін Савецкай Арміі, мастак Б. Рагушын, які накіроўваўся на фронт.
    - Ці ведаеце вы, якое багацце маеце? – сказаў ён, убачыўшы карціну Верашчагіна.
    - Ведаем, таму і беражом”. /Новік-Пяюн С.  Па слядах адной карціны. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 27 кастрычніка 1961. С. 4./ “Мы с И. И. Стабровским намеривались передать картину ее настоящему хозяину – Русскому музею в Ленинграде. Но получилось так, что я должен был вскоре оставить музей”. /С. Новик-Пяюн. /Минск/  Судьба одной картины. // Советская культура 21 сентября 1963. С. 2./
 
 
    Ці, патрэбна было рызыкаваць, дзеля “партрэты кіраўнікоў КПСС і Савецкага ўрада?”. Потым, наступнымі савецкімі дырэктарамі музэя, былі разбазараныя, як непатрэбныя, газэты на польскай мове. Прынамсі, мне давялося на ўласныя вочы бачыў падшыўкі старых газэт на польскай мове, з пячаткамі слонімскага музэя, якія выкідваліся на сьметнік у Менску.
    “У ваеннае ліхалецце многае з музейнай маёмасці зрабілася ахвярай грабежнікаў - фашыстаў і іх прыслужнікаў. Аднак I. I. Стаброўскаму ўдалося схаваць частку экспанатаў і некалькі тысяч тамоў савецкай літаратуры, якія дачакаліся дня вызвалення і экспануюцца зараз у музеі.
    Сяргей Новік-Пяюн, паэт, былы дырэктар Слонімскага музея”. /Звязда. Мінск. 7 кастрычніка 1984. С. 4./
                                                    ЛЕТАПІС АДНАГО ЖЫЦЦЯ
    Грозны сорак першы. Вайна. Дакацілася яна і да Слоніма. Горад спалілі фашысты. Многа тысяч жыхароў загінула ад рук подлых забойцаў. І вось надышло доўгачаканае лета сорак чацвёртага года. Савецкая Армія вызваліла Слонім. Неўзабаве каля доміка-музея затрымалася ваенная аўтамашына. У памяшканне зайшоў генерал-маёр у суправаджэнні афіцэраў і пачаў аглядаць здымкі на сценах фае.
   - А вось і мой родны Альберцін! - усклікнуў генерал. І раптам да мяне: - Даруйце, што без дазволу! Але сярод зруйнаванага горада я ўбачыў астравок культуры, які цудам захаваўся... Глядзіце, ды ж гэта на здымках мае родныя мясціны...
    - Прабачце, вы генерал-маёр Леашэня?
    - Але... А скуль вы ведаеце маё прозвішча? – спытаў ён здзіўлена.
    - Любоўскі пра вас мне расказваў.
    - Дзе ж ён цяпер?—з вялікім хваляваннем спытаў генерал.
    - Расстраляны фашыстамі.
    Спахмурнеў генерал. Зняў шапку. Каб перавесці гутарку ў іншае рэчышча, я сказаў:
    - Вось пазнаёмцеся - заснавальнік Слонімскага музея археолаг Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі...
    Госць прысеў на крэсла побач з Іосіфам Іосіфавічам і доўга гутарыў з ім...
    Сяргей Новік-Пяюн. г. Слонім.
    /Звязда. Мінск. 2 снежня 1962. С. 4./
    Увосень, калі ў школе пачаліся заняткі, я вярнулася ў Слонім з сваіх Падгорцаў – хутара, дзе мы жылі з бацькамі. Вярнулася ў родную беларускую школу каб прадоўжыць вучобу. Перш чым пайсьці ў школу я пабегла шукаць Сяргея Новіка, бо ўжо ведала, што ён вярнуўся дадому з калдычэўскай Ямішчы, дзе немцы ўчынілі масавае зьнішчэньне вязьняў. Там навечна засталіся яго жонка і сыночак, а сам ён, цудам выжыўшы, цёмначы выпаўз з-пад трупаў і вярнуўся ў Слонім. Хаты ягонай ня стала — усе зьнішчыла вайна.
    Я знайшла яго ў жоўтым доме каля музэю на вуліцы Пушкіна. Ён быў з сваімі дочкамі Ірай і Зояй і ўжо прыдбаў сабе спадарожніцу жыцьця, зусім маладую дзяўчыну, старэйшую за мяне гады на два. Яна прыгожа малявала алейнымі фарбамі і рабіла копіі пэйзажаў. Дзядзька Новік пазнаёміў мяне зь ёю і папрасіў заходзіць да іх, запрашаў да сяброўства. Ён жаліўся на былых сяброў, што пасадзілі яго ў астрог, прачытаў верш, прысьвечаны гэтым падзеям “Бог бачыш - крыўду мне ўчынілі, і толькі Ён паможа мне”.
    Разьвітаўшыся зь ім і яго сям’ёю, я стала наведваць іх радзей, бо мне здавалася, што дзядзька Новік стаў халаднейшы душой, ці можа мне так проста падалося. І вось 13 сьнежня 1944 году ў горадзе пачаліся арышты сяброў Саюзу беларускае моладзі. Уначы забралі Ніну Карач. Яе бацька пайшоў шукаць паратунку і дапамогі ў былога вязьня гітлераўскага астрогу Сяргея Новіка. Але атрымаў адказ, што той пра нас нічога ня ведае і дапамагчы нічым ня можа. Тры разы прыходзілі і па мяне ў той дом, дзе была прапісаная... /Дземідовіч Н.  Сяргей Новік-Пяюн – “Малады Дзядок”. // Veritas. № 1. (3). Менск. 2005. С. 13-14./
                                                 ЗАЙЧАНЯТКІ
                                          Пад наглядам любай маткі
                                          Танцавалі зайчаняткі,
                                          Танцавалі, падпявалі,
                                          Лапкай такты адбівалі.
                                              То яны ўсё бокам, бокам,
                                              І ўпрысядку, і з падскокам!
                                              Танцавалі ўлева, ўправа,
                                              Так прыгожа і так жвава.
                                          Ім да самае зары
                                          Дзьмулі ў трубы камары,
                                          На цымбалках конік граў,
                                          Жаўраначак памагаў.
                                              Потым мама павяла
                                              Іх да самага сяла,
                                              Дзе капусты поўны клеці, -
                                              Там і ўбачылі іх дзеці.
                                          Дзімка з Юркам, што зрабілі?
                                          Бочку ўмомант прыкацілі
                                          І ў яе - шусь зайчанят, -
                                          Дзімка рад, і Юрка рад.
                                              Ды сказаў хлапцам Сярожа:
                                               “З зайкаў здзеквацца нягожа!
                                              Ім на волі трэба жыць,
                                              Іх не трэба нам губіць.
                                          Вас у бочку пасадзіць -
                                          Дык пачнеце слемзарыць,
                                          Брыдка мучыць зайчанят!
                                          Аднясіце іх назад!”
                                              Засаромленыя дзеці
                                              Вочы дзе не знаюць дзеці.
                                              Дзімка крыху памаўчаў
                                              І да Юркі так пачаў:
                                           “Праўду нам сказаў Сярожа -
                                          Загубіць маленькіх можам.
                                          Аднясём лепш іх назад,
                                          Вушанястых зайчанят!”
                                              Як сказаў ён, так зрабілі:
                                              На мяжы іх адпусцілі.
                                              Далі зайкі драпака,
                                              Пыл клубіцца, як мука!
                                          Хлопцы весела смяюцца,
                                          Сэрцайкі іх шчасцем б’юцца.
                                          І бягуць назад да хат, -
                                          Дзімка рад, і Юрка рад.
                                              Ну, а ў лесе зайкаў мама
                                              Была радая таксама
                                              І ад радасці нямала
                                              Слёзаў шчасця пралівала.
                                          Зайкі мігам хор сабралі,
                                          Песню пра дзяцей пяялі,
                                          Добрых дзетачак хвалілі,
                                          Што у лес іх адпусцілі.
                                              Потым дружна каля маткі
                                              Танцавалі зайчаняткі,
                                              Танцавалі, падпявалі,
                                              Лапкай такты адбівалі.
                                          То яны ўсё бокам, бокам,
                                          І ўпрысядку, і з падскокам!
                                          Танцавалі ўлева, ўправа,
                                          Люба,міла, гожа, жвава.
                                              Ім да самае зары
                                              Дзьмулі ў трубы камары,
                                              На цымбалах конік граў,
                                              Жаўраначак памагаў...
                                          Я ў гасцях у зайкаў быў,
                                          Аб іх песеньку злажыў.
                                          Падабаецца ці не?
                                          Напішыце, дзеткі, мне!
                                          [1944 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 48-50./
                                                     ВОЖЫК
                                          Выйшаў у садок Сярожык,
                                          Зірк: сядзіць пад кустам вожык.
                                          Ён скруціўся ў клубочак,
                                          Паказаць свой нос не хоча.
                                              Зоя з Іраю прымчалі,
                                              Той клубочак аглядалі.
                                              А пасля сказаў Сярожык:
                                              - Хай жыве ў нас дома вожык.
                                          І карміць мы будзем самі
                                          Панясём, пакажам маме,
                                          Хустку я злажу ў дзве столкі,
                                          Не паколюць рук іголкі.
                                              Ды не хоча есці вожык,
                                              Спаць не йдзе на мяккі ложак,
                                              І нарэшце ён уцёк
                                              У цямнечу,
                                                                    у куток.
                                          За ляском сядала сонца,
                                          Глянуў вечар праз аконца.
                                          Зоркі неба асвяцілі.
                                          Дзеці тварыкі памылі,
                                              Каб здаровымі ўставаць,
                                              І пайшлі у ложкі спаць.
                                              Раптам чуюць у трывозе:
                                              Ходзіць нехта па падлозе!
                                          Іра з Зояй кажуць:
                                                                            “Ах!
                                          Нас палохаць хоча страх!”
                                              Але ім сказаў Сярожык:
                                              - Гэта нас трывожыць вожык,
                                              Мышак наш калючы ком
                                              Коле голкай, як штыком.
                                          [1944 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 50-51./
                                                       БОЙ
                                          Ой, які прыгожы мой
                                          Цюцік, што завецца Бой,
                                          З чорнай спінкай,
                                                                           сівы ледзь
                                          І калматы, як мядзведзь.
                                              Поўсць ягоная, як шоўк,
                                              Зубы скаліць ён, як воўк,
                                              А кудлатка-галава,
                                              Сапраўды, нібы у льва.
                                          Гаўкне - аж зямля дрыжыць!
                                          Найсмялейшы пабяжыць,
                                          Уцякае, хто куды,
                                          Каб чым далей ад бяды.
                                              Ды вы, дзетачкі, смялей!
                                              Вельмі любіць Бой дзяцей,
                                              У любы прыходзьце час,
                                              Не пакрыўдзіць Бой мой вас.
                                          Белым хвосцікам махне,
                                          Рукі ветліва лізне:
                                           “Не пабруджу вас, не, не!..
                                          Лапкі белыя ў мяне!..
                                              Мушу вам яшчэ сказаць,
                                              Лапку ўмею падаваць!..”
                                              Вось які разумны мой
                                              Верны, шчыры цюцік Бой!
                                          [1944 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 10./
    І раптам на яго паступае чарговы данос. У выніку - арышт, ваенны трыбунал. Без аніякага следства. Толькі перад судом сказалі:
   - Калі ты пайшоў да немцаў добраахвотна, то мы цябе павесім. А калі па прымусу - расстраляем.
    Аднак трыбунал вынес іншы вырак: дзесяць гадоў зняволення!
    Везлі ў далёкую Калыму, за палярны круг, у раён сусветнага полюса холаду, а ён не мог зразумець: за што? Яшчэ ўчора здавалася: пакуты закончыліся! Ажно не. Зноў сонца не для цябе, дзіцячыя ўсмешкі - не для цябе, радасць і шчасце - не для цябе. Ты нават не зможаш напісаць блізкім!.. О, літасцівы Божа, - думаў “палітычны” зняволены, - ці не задужа на адно жыццё?!.
    Душа рвалася да працы - да пяра, пэндзля, скрыпкі. Душа прагла пасля гэтулькіх выпрабаванняў абняць кожнага чалавека, даверыцца, расказаць, што на самым донцы сэрца ляжыць, колькі любові ў ім да людзей, роднай зямлі, любові яшчэ не выказанай як след, у поўны голас... Няўжо любоў да Айчыны, да свайго народа ёсць злачынства?!. О, літасцівы Божа! Навошта так здзекуешся з нявінных...” /Пархута Я.  Адысея Маладога Дзядка. // Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Кніга падарожжаў. Мінск. 1992. С. 454-455./
    14. 12. 1944 года арыштаваны. а ў сакавіку 1945 года ваенным трыбуналам НКУС Баранавіцкай вобласці асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў на Калыме”. /Саюз пісьменнікаў Беларусі.  Сяргей Новік–Пяюн. [некралог] // Літаратура і мастацтва. Мінск. 2 верасня. 1994. С. 15./
    Знаходзіцца чалавек, які баіцца, што Сяргей Міхайлавіч пралье святло на яго біяграфію часін акупацыі і... піша данос на Новіка-Пяюна. /Карлюкевіч А.  Вязень гісторыі. // Зрок. № 9-10. Мінск. 1991. С. 38./Абылгаў зноў жа свой чалавек, з якім разам працавалі”. /Мацкевіч В.  Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна. // Голас Радзімы. Мінск. 21 мая 1992. С. 6./] “Знайшоўся чалавек, які палічыў, што С. Новік-Пяюн не можа быць на волі, напісаў на яго данос у адпаведныя органы. Ды не знайшоўся, а – той, ранейшы злыдзень, які прадаў яго і фашыстам”. /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне...” // Літаратура і мастацтва. Мінск. 8 снежня 1989. С. 15./] арыштаваны і зняволены ва, ужо родную Слонімскую турму. [“10 ліпеня прыйшлі савецкія войскі. Я разам з партызанамі рушыў у горад Слонім. Адразу пачалі аднаўляць разбураны музей, бібліятэку. А 14 снежня мяне без ордэра малодшы лейтэнант Колаў арыштаваў і павёў...” /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54./] “Я вам шчыра скажу - дагэтуль не ведаю, за што я там сядзеў. А калі быў трыбунал, хто быў на судзе? Той самы здраднік са сваёй каханкай, гестапавец, што загнаў нас у камеру, і следчы, якога потым арыштавалі, бо адпускаў усё за золата. І ён павесіўся ў камеры... Я азлаблення ні да каго не адчуваў, бо мяне згубіў адзін толькі чалавек. І пры немцах, і пасля. Цяпер ён ходзіць з ордэнам Айчыннай вайны, заслужаны пенсіянер. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54”./
    /У прыватных размовах бавае ўсплывае прозвішча Тут, пэўна, згадка ідзе пра Анатоля Іверса?/
    Новыя нягоды прыйшлі яшчэ больш нечакана, чым папярэднія. На яго паступае чарговы данос, гэты раз - чыста паклёпніцкі. Арышт. Ваенны трыбунал. Ніякага следства. Дзесяць гадоў няволі. Калыма. Лесапавал. Руднікі. Ён – “вораг народа” нумар 417393... Але вясну ў сэрцы зняволены захаваў і там, так далёка ад радзімы, яе разняволеных вёснаў, ціхай музыкі яе лясоў і рэчак”. /Жуковіч В.  Жывая легенда. // Пралеска. № 8. Мінск. 1996. С. 41./
     Сергей  Михайлович, спасший сокровища Слонимской библиотеки, районного музея, в меру сил и возможностей помогавший партизанам, вновь стал узником. На этот раз – режима более жестокого и более страшного. /Карлюкевич А. /капітан/  Узник трех режимов. // Во славу Родины. Минск. 28 января 1992. С. 4./
    В конце июня 1944 г. моя доченька была расстреляна, а зять чудом спасся благодаря приходу Красной Армии, вернулся в Слоним к своим деткам и к своей старой матери, которая тогда еще жила. Не долго, однако, радовался он свободой. Был он арестован русскими властями и сослан в Сибирь.
    Подробностей этого случая я не знаю, но моя внучка Ирина, когда приехала к нам в Сталиногруд в 1945 году рассказывала что папочка поссорился с одной женщиной, которая воровала овощи с их огорода и которая ему угрожала что она имеет знакомство и сделает так что он из тюрьмы не вылезет. Я предполагаю что мой зять действительно пал жертвою клеветы. Мы долго не знали где он находиться. Его мать с горя умерла, а сестра Мария Капитончик живет в Слониме”. Личное дело ссыльного поселенца Новик Сергея Михайловича. Койданава. 2010. С. 23./
    Ад 8 студзеня 1945 г. Слонім зрабіўся цэнтрам раёну Гродзенскай вобласьці БССР.
                                                   ІЗНОЎ ЗА КРАТАМІ
                                          Ізноў за кратамі вясну я сустракаю.
                                          Лісты счарнелыя на ясенях шасцяць.
                                          Ў вільготнай камеры няправы суд чакаю,
                                          Што ён мне вырашыць,
                                                                                      стараюся згадаць.
                                              На поўнач выцята маленькае акенца,
                                              Заслона йржавая прыбіта перад ім.
                                              Сюды ніколі не загляне сонца, -
                                              Я ж так тужу па яго бліску залатым.
                                          Стаіш, я ведаю, за брамаю астрожнай
                                          Ты з перадачай, родная мая,
                                          3 адною думкай,
                                                                         думкаю трывожнай,
                                          Каб хаця з голаду не абяссілеў я.
                                              Здаецца: бачу твае сіненькія
                                              З расою шчырых брыльянтовых слёз.
                                              Яны мне свецяць, быццам зорачкі уночы,
                                              Ўліваюць веру ў лепшай будучыні лёс.
                                          А памятаю, раз на допыт мяне гналі.
                                          Сустрэўся раптам я ля вязніцы з табой.
                                          Ні слова да сябе тады мы не сказалі.
                                          Паволі следам йшла ты, любая, за мной.
                                              На тваім тварыку усмешку я прыкмеціў,
                                              Дагэтуль свеціць мне, як сонейка, яна,
                                               І веру я цяпер, што йшчэ на гэтым свеце
                                              Для нас з табой настане новая вясна.
                                        [г.Слонім. астрог НКУС, адзіночка. 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 98-99./
                                                                ДЫМ
                                          На ўсходзе сонца золатам зіхцела,
                                          А пад нагамі вязняў снег хрумсцеў.
                                          Ўсцяж мая думка да цябе ляцела, Н
                                          Так цябе ўбачыць, любая, хацеў.
                                              Зноў давялося трапіць мне за краты
                                              І разлучыцца, родная, з табой.
                                              Мо для каго “злачынца я закляты”,
                                              А для цябе заўсёды сябра твой.
                                          Над плотам ў шаць срабрыстую прыбраны
                                          Цёк дрот калючы рэчкаю стальной.
                                          Стаяў ў радах я, ўважліва дабраны,
                                          Ў руках са стрэльбамі сачыў канвой.
                                              Над белым дахам ля празрыстых льдзінкаў
                                              Выходзіў з коміна клубамі дым,
                                              І віўся ён між ясеня галінкаў
                                              Ды ў сінім небе дзесь губляў сляды.
                                          І думаў я: няўжо доля судзіла
                                          Жыць мне ў астрозе месяцы, гады?
                                          Няўжо цябе не буду бачыць, мілай,
                                          А шчасце наша згіне, нібы дым?
                                              О, не! Не так! Адбуду час пакуты,
                                              І явай стане мроя маіх сноў,
                                              Бо добры лёс няволі скрышыць путы,
                                              Прыйду к табе, каханая, я зноў.
                                          Будзем ісці супольнай мы дарогай,
                                          Насустрач шчасцю доўгія гады,
                                          I, пэўна, ўспомнім мы не раз з трывогай
                                          Расстанне наша, глянуўшы на дым.
                                      [г. Слонім, падвал КПЗ НКУС. Студзень 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 96-97./
                                                   НОЧ У КАМЕРЫ
                                          Ціха ў камеры хлопцы паснулі,
                                          Толькі я не магу ніяк спаць.
                                          Праз акно штось мне зоркі шапнулі,
                                          Але што? - Не магу я згадаць.
                                              Ў чоўне месяц прыплыў серабрысты,
                                              Каб з астрогу мяне ратаваць,
                                              Паціхутку сярпом залацістым
                                              Мае краты пачаў пілаваць.
                                          Дарма мучышся, друг мой каханы!
                                          Не паможаш мне у гэтай бядзе.
                                          Сам ратуйся, бо стражнік ля брамы
                                          Крыкнуў голасна: “Стой! Хто ідзе?!.”
                                              Месяц знік, не відно яго болей.
                                              Штось шапочуць зноў зоркі з нябёс,
                                              Ды праз шыбы маленькія з волі
                                              Мне вітанне пахучы шле без.
                            [г. Слонім, астрог НКВД, камера № 1. Май 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 100./ 1944 г. /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 19./
                                          ВЕРАБЕЙЧЫКІ
                                          На астрожнае акно
                                          Падаюць
                                                           сняжынкі.
                                          Туды сыплю я штодня
                                          Хлеба акрушынкі,
                                              Для крылатых пеюноў
                                              Снеданне рыхтую,
                                              Верабейчыкаў-сяброў,
                                              Чым магу, частую.
                                          І чырыкаюць ў акне
                                          Шэрыя клубочкі,
                                          Пацяшаюць сэрца мне
                                          Ад рана
                                                         да ночкі.
                                              Верабейчыкі мае,
                                              Шэранькія птушкі,
                                              Паляцеце вы хутчэй
                                              Да маёй дачушкі!
                                          І скажэце,
                                                            што ў турме
                                          Цяжка я гарую
                                          Ды па дочаньцы маёй
                                          Вельмі тут сумую.
                                              Развіднелася між крат
                                              Неба сіняй стужкай.
                                              Паляцелі ў родны край
                                              Шэранькія
                                                                 птушкі.
                           [г. Слонім, астрог НКУС. 18-я камера. 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 102./
                           [г. Слонім, 1943 г. Фашысцкі астрог. камера № 18.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Верабейчыкі. // Ніва. Беласток. 28 жніўня 1966. С. 1./
                                                ЦІ НЕ ЛЮБЛЮ Я?
                                          Ці не люблю я край свой родны?
                                          Ці для яго не працаваў?
                                          Ці не жадаў,
                                                               каб быў свабодны,
                                          Чужацкіх путаў каб не знаў?
                                              Ці песняў бацькаўшчыны мілай
                                              Я сэрцам шчырым не складаў?
                                              Ці ўсё жыццё і усе сілы
                                              Свайму народу не аддаў?
                                          А ці за школы не змагаўся
                                          Для беларускіх дзетак я,
                                          Каб вольным
                                                                   і шчаслівым стаўся
                                          Народ мой, Беларусь мая?
                                              За што ж мяне ў астрог ўсадзілі
                                              І не чужыя, а «свае»?
                                              Ліхую крыўду мне ўчынілі,
                                              А хто цяпер паможа мне?
                                          Я веру,
                                                        праўда пераможа
                                          І буду вольным я ізноў,
                                          Народ мой родны дапаможа
                                         Пазбыцца цяжкіх кайданоў.
                                              Тады я зноў настрою ліру,
                                              Вянок найлепшых слоў збяру
                                              І песняй радаснаю, шчырай
                                              Праслаўлю Маці-Беларусь.
                                 [г. Слонім, астрог НКУС, камера № 18. 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 103-104./
    Гэтыя радкі Сяргей Новік-Пяюн напісаў (хутчэй - выгаварыў, а пасля перадаў на захаванне сваёй памяці) у Слоніме, у астрозе НКУС, у камеры № 18”. /Карлюкевіч А.  Вязень стагоддзя. Вольны вязень трох рэжымаў. 27 жніўня 1996 года паэту Сяргею Новіку-Пяюну споўнілася б 90 гадоў. // Звязда. Мінск. 28 жніўня 1996. С. 4./
                                    ДОБРЫ ДЗЕНЬ, ВЯСНА-КРАСУНЯ!
                                          Добры дзень, вясна-красуня!
                                          Добры дзень, чароўны май!
                                          Хмары сонейка рассуне, -
                                          Добры дзень, мой родны край!
                                  [г. Слонім, астрог НКУС, адзіночка. 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 105./
                                       ПАЧУЎ Я СЁННЯ ЖАЎРУКА
                                          Пачуў я сёння жаўрука,
                                          Што песняй звонкай заліваўся.
                                          Прамень убачыў сонца я,
                                          Што чула з неба усміхаўся.
                                              Надзея ў сэрцы ажыла,
                                              Што маё скончыцца цярпенне,
                                              Вясна жаданая прыйшла,
                                              Прыйдзе, напэўна, вызваленне.
                                          Міне цяжкім няволя сном,
                                          Да хаты роднае вярнуся
                                          І разам з другам-жаўруком
                                          Я песняй звонкаю зальюся.
                                           [1944 г.]
            /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 30./
                                   [г. Слонім, астрог НКУС, камера № 1. 1945 г.]
           /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 106./
    24 сакавіка 1945 г. Ваенным трыбуналам войск НКУС па Баранавіцкай вобласці Сяргей Новік быў асуджаны па арт. 63-2 /здрада радзіме/ КК БССР да 10 гадоў ППЛ з паразай у правах на 3 гады і адпраўлены ў Сібір. Сын Сяргея Новіка памёр зусім маленькім у Слоніме. “А цешча з дзвюма ягонымі дочкамі ўцякла ў Польшчу, пасля чаго дзяцей сваіх Сяргей Міхайлавіч больш ніколі ў жыцці не бачыў”. /Чыгрын С.  Паэт, які заўсёды жыў песняй. // Ніва. Беласток. 27 жніўня 2006. С. 9./
    /Асабовая справа Сяргея Новіка. № П-5614 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл. /Новік-Пяюн Сяргей. // Маракоў Л.  Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991. Энцыклапедычны даведнік у трох тамах. Том другі. Мінск. 2003. С. 123./
    20 мая 1945 года, калі ўся краіна святкавала перамогу над фашысцкай Германіяй, С. Новіка-Пяюна разам з іншымі “ворагамі народа” пагрузілі ў поезд і адправілі на 15 гадоў у запалярную Якуцію, на шахты”. /Антонава Т.  “Шматпаважаны Сяргей Міхайлавіч, вы ні ў чым не вінаваты...” // Звязда. Мінск. 27 сакавіка 1993. С. 2./
    У 1945 годзе. Чарговы данос выправіў паэта ў новую вандроўку па лагерных этапах. Ваенны трыбунал асудзіў Новіка-Пяюна да 10 гадоў пазбаўлення волі”. /Карлюкевіч А.  Вязень стагоддзя. Вольны вязень трох рэжымаў. 27 жніўня 1996 года паэту Сяргею Новіку-Пяюну споўнілася б 90 гадоў. // Звязда. Мінск. 28 жніўня 1996. С. 4./
    Этапам яго адправілі ў пасёлак Нэлькан у Якуцію...” /Чыгрын С.  Паэт, які заўсёды жыў песняй. // Ніва. Беласток. 27 жніўня 2006. С. 9./
    “20 мая 1945 года нас ужо везлі на Калыму. З нямецкага лагера ў савецкі”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54/
    “Сяргея Новіка везлі цягніком праз прыстанкі звычайным шляхам зняволеных, што ён адзначаў у сваіх вершах.
    За што? – гэтая думка не давала спакою ні днём. ні ноччу. “За што, людзі?” – хацелася крычаць на ўвесь голас. Спачатку судзілі белапалякі, потым фашысты, цяпер – свае... “Свае”? Але ж поруч дзесяткі, сотні гэткіх самых, як і ён, абылганых, душэўна скалечаных. Няўжо ўсе яны вінаваты перад савецкай уладай? Нават тыя, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны мужна змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі – ворагі? У гэта не хацелася верыць, у гэта немагчыма было паверыць”. /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне...” // Літаратура і мастацтва. Мінск. 8 снежня 1989. С. 15./
                                        КОЛАМ ЗАЛАЦІСТЫМ
                                          Колам залацістым
                                          Бегла следам сонца
                                          Паміж струнаў медных
                                          Хвояў ды бяроз,
                                          Затрымаць хацела
                                          Ў роднае старонцы
                                          Нас
                                                 і наш пакутны
                                          Перайначыць лёс.
                               [На этапе ў цягніку НКУС. Май 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 107./

                                          КРАСКА ШЧАСЦЯ
                                                      Вальс
                                                          1
                                          Кажуць: на Купалле
                                          У глухім бары
                                          Краскаю караляў
                                          Папараць гарыць.
                                              Ды дарма шукаюць
                                              Людзі краску-жар,
                                              Сіл знайсці не маюць -
                                              Сцеражэ вядзьмар.
                                          А я шчасця краску
                                          Ў лесе не шукаў,
                                          Бо яе, як ласку,
                                          Добры лёс мне даў.
                                              Стаўся з той часіны
                                              Ўміг шчаслівым я
                                              Праз цябе, дзяўчына,
                                              Любая мая!
                                          Любая - мне неба дар!
                                          Любая - душы нектар!
                                          Любая - кахання жар!
                                          Любая - мой скарб!
                                                         2
                                          Не шукайце краску
                                          Папараць дарма,
                                          Яна толькі ў казках,
                                          Сапраўды ж няма!
                                              Добра разглядайцеся
                                              Ля сябе наўкруг
                                              Ды згадаць старайцеся,
                                              Хто ваш шчыры друг!
                                          Не дае багацця
                                          Папараці жар,
                                          Шчырае ж каханне -
                                          Найвялікшы скарб.
                                              Золата, хоць вабіць,
                                              К шчасцю не вядзе,
                                              Верны ж друг не здрадзіць
                                              Нават у бядзе.
                                          Любая - мне неба дар!
                                          Любая - душы нектар!
                                          Любая - кахання жар!
                                          Любая - мой скарб!
                         [г. Курган, на этапе ў цягніку НКУС. 24. 6. 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 108-109./
                                                        ГАЛІНА ПЕСНЯ
    Гэта было ўлетку 1945 года, калі на ўсходзе яшчэ грымела Вялікая Айчынная вайна.
    Наш эшалон рухаўся на ўсход.
    На станцыі Курган быў працяглы прыпынак. Апошнія праменні заходзячага сонца азаралі зялёныя сопкі. Дзе-нідзе ў дамах загараліся вячэрнія агні. Па пероне хутка ішлі дзве маладзенькія дзяўчыны: адна – бландзінка, другая – шатэнка. У руцэ ў апошняй была гітара.
    З суседняга вагона выскачылі два лейтэнанты. Казырнуўшы, яны звярнуліся да дзяўчат:
    - Добры вечар, дзяўчаткі! Едзем самураяў граміць. Зайграйце нам на развітанне!
    - Мы не умеем.
    Але шатэнка , падаючы ёй гітару, запярэчыла:
    - Заспявай Галя!
    - Замёр увесь эшалон, калі раздаліся першыя акорды, а дзяўчына прыемным сапрана заспявала любімую нашым народам песню:
                                          Степь да степь кругом,
                                          Путь далёк лежит...
    Галя праспявала ўсю песню і, калі замерлі апошнія гукі, засмяялася і прамовіла:
    - Вось якія мы артысткі!
    - Дзякуй дзяўчаткі! – паціснуўшы ім рукі, падзякавалі афіцэры і ўскочылі ў цягнік, які ўжо рушыўся з месца.
    Гэта было ўлетку 1945 года, калі яшчэ ішла вайна з Японіяй, але я дагэтуль не магу забыцца аб сустрэчы і, калі чую па радыё “Степь да степь кругом...”, перад маімі вачыма паўстае перон станцыі Курган, зялёныя сопкі, азароныя заходзячым сонцам, дзяўчаты, і ўспамінаецца цудоўная Галіна песня.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Чэрвень. № 50. 1962. С. 4./
                                             САЛДАЦКАЯ ПЕСНЯ
                                          Эшалон наш спыніўся ў дарозе
                                          На далёкіх сібірскіх палетках.
                                          Думаў я безупынна ў трывозе
                                          Аб матулі, аб жоначцы й дзетках.
                                              Супроць нас на жалезнай платформе,
                                              Каля стройнай бярозы купчатай.
                                              Гарманісты-салдат ў шэрай форме
                                              Пераліўна іграў пад гарматай.
                                          Навакол яго сябры стаялі
                                          I пад гукі гармоніка згодна
                                          Чула сумную песню пяялі
                                          Пра сям’ю, свой народ і край родны.
                                              Душна ў брудным вагоне і цесна,
                                              Цяжка мучыцца так ў паняверцы.
                                              Гэта песня, салдацкая песня,
                                              Скалыхнула душу мне і сэрца.
                                          Ніцма ўпаў я ў кутку на падлогу,
                                          Аб радзіме збудзіліся крозы,
                                          І маліцца пачаў шчыра Богу,
                                          А з вачэй пакаціліся слёзы.
                                              Высь блакітную, як ліхадзеі,
                                              Залілі смалой чорныя хмары.
                                              Забліскалі маланкі, як змеі,
                                              І пярун раптам грозна ударыў
                                          Неба срэбным дажджом зарыдала,
                                          Быццам плакала разам са мною,
                                          Быццам гору майму спагадала
                                          I дзялілася горкай тугою.
                                              Праляцела арлом навальніца,
                                              Дзесь раздаўся гудок паравоза,
                                              Зноў на сонцы чароўна іскрыцца
                                              Ў брыльянтовых каралях бяроза.
                                          Хор салдацкі ў сваім эшалоне
                                          На Далёкі Ўсход хутка памчаўся.
                                          Яшчэ доўга я чуў, як гармонік
                                          У сібірскай тайзе заліваўся.
                              [Сібір, ст. Зіма, на этапе ў цягніку НКУС. 1945 г.]
       /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 110-111./
                                              ДУМЫ НАД БАЙКАЛАМ
                                          Калі яшчэ я малым хлопчыкам быў,
                                          Не раз чуў пра вязняў пакутную долю
                                          І песні астрожныя слухаць любіў
                                          Ды змалку цаніць пачаў волю.
                                              Адну песню часта дагэтуль пяю
                                              Пра вязня гаротнага цяжкае гора,
                                              Што з катаргі йшоў на радзіму сваю
                                              Між гор і Байкальскага мора.
                                          Мінулі гады. За свой крыўскі народ,
                                          За волю радзімы я ўстаў на змаганне.
                                          За гэта далі мне палякі пяць год
                                          З радзімага краю выгнання.
                                              Дый там прадчуваў я, што волі зара
                                              Засвеціць на нашых крывіцкіх разлогах.
                                              За гэта ганялі мяне, бунтара,
                                              Па польскіх судох і астрогах.
                                          Фашысцкія з захаду “збаўцы” прыйшлі.
                                          Крывею заліўся край родны мой, мілы.
                                          Дзе ўчора йшчэ вёскі і месты былі -
                                          Руіны, крыжы ды магілы.
                                              У лапах драпежных народ застагнаў,
                                              І мала на волю хто выйшаў з іх цэлы.
                                              Дачку й жонку вораг ў зямлю мне загнаў,
                                              Я ж цудам уцёк ад расстрэлу.
                                          Стварыўся даўнейшае песні працяг,
                                          Што з вязнем ў той песні, са мною збылося,
                                          На катаргу ўвесь перамераць мне шлях
                                          Самому цяпер давялося.
                                              На ўсход за Іркуцкам паміж шэрых скал,
                                              Дзе сівы туман над гарамі бялее,
                                              О, “слаўнае мора, свяшчэнны Байкал”,
                                              Наяве убачыў цябе я!
                                          Здалёк ад цябе была думка мая,
                                          Цяпер жа вось веліч тваю аглядаю,
                                          Праз шчыльку вагона цябе песняй я,
                                          Пясняр беларускі, вітаю!
                                              Тваіх берагоў супроцьлежных ніяк
                                              Адгэтуль ўдалі не магу я прыкмеціць,
                                              А бліжай - з чаўна свайго сівы рыбак
                                              Закідвае ў глыб тваю сеці.
                                          На захадзе з сініх агромністых хмар
                                          Мастак-сонца золатам зырка заззяла,
                                          Чароўна ўпрыгожыла пэрламі фарб
                                          Вялізнае люстра Байкала.
                                              Цягнік берагамі крутымі ля скал
                                              Па рэйках сярэбраных ўецца змяёю.
                                              Бывай, о, вялікі, магутны Байкал,
                                              Мне час развітацца з табою!
                                          На катаргу мчаць мяне вочы і дні,
                                          Хоць знаюць, што я без віны вінаваты.
                                          Сілком адарвалі ад роднай сям’і,
                                          Ад любай радзімы і хаты.
                                              Кілометраў тысячы змерыў цягнік
                                              І далей на ўсход як шалёны імчыцца,
                                              Ў мяне ж думкаў рой аб радзіме не знік,
                                              Яна ўсцяж мне вольнаю сніцца.
                                          Быць можа ў халоднай памру Калыме,
                                          Сям’ю не пабачыўшы ў роднай больш хаце,
                                          Я веру, мяне, песняра, ўспамяне
                                          Не раз Беларусь - мая Маці.
                                              Але ў маім сэрцы наяве і ў сне
                                              Надзея святая таёмна крадзецца:
                                              Да роднае бацькаўшчыны, ўсё-ткі мне
                                              Вярнуцца яшчэ давядзецца!
                              [Ст. Байкал, на этапе ў цягніку НКУС. Ліпень 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 112-99./
                                                ТУГА РВЕ ДУШУ МНЕ
                                          Туга рве душу мне, як воўк той галодны,
                                          А сэрца баліць і баліць.
                                          Да роднай сям’і у далёкі край родны
                                          За думкаю думка ляціць.
                                              Напэўна, там слёзы па мне праліваюць,
                                              Не ведаюць, дзе я цяпер.
                                              Вязуць мяне ўдаль, а куды - сам не знаю,
                                              Бы ў клетцы зачынены звер.
                                          Даюць мне кавалачак горкага хлеба,
                                          Дзве місачкі ў дзень баланды
                                           (Памерці не можна, пражыць, аднак, трэба)
                                          І кубак халоднай вады.
                                              Мінаю чужыя і месты і вёскі,
                                              Што ў горах, далінах ляглі,
                                              Мінаю сады, лясы, рэкі, палоскі
                                              Чужой незнаёмай зямлі.
                                          Не дыхаюць вольна стамлёныя грудзі,
                                          Не цешыць пах кветак чужых,
                                          Чужыя вакол незнаёмыя людзі
                                          Не чуюць цярпенняў маіх.
                                              Аднойчы над ранкам цягнік затрымаўся, -
                                              Я сніў аб радзіме маей, -
                                              І чуў, як чароўна ў гаі заліваўся
                                              Над рэчкай не наш салавей.
                                          Ў адно толькі веру я моцна, бясконца:
                                          Родную убачу зару,
                                          Дзе свеціць маё беларускае сонца,
                                          Дзе маці мая - Беларусь!
                                          [На этапе ў цягніку НКУС. 1945 г.]
        /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 115-116./
                                          .[1944 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 30./
                                                 НАД АМУРАМ
                                                           Вальс
                                                             1
                                              Між зеляніны плюшавай
                                              Чароўных берагоў
                                              Плыве прыгожы й велічны
                                              Амур - краса лугоў.
                                                  Хоць хораша, не весела
                                                  Ў далёкай чужыне,
                                                  Бо бацькаўшчына родная
                                                  За ўсё мілёйша мне.
                                              Дзяўчына там каханая
                                              Сумуе ўсцяж па мне,
                                              Што разлучыў лёс каверзны
                                              Са мной даўно яе.
                                                  Галубаньку кахаю я
                                                  ўсім сэрцам і душой
                                                  і думкай лёгкакрылаю
                                                  Ляту ў край родны мой.
                                                                2
                                              У промнях сонца ласкавых,
                                              Як шкло Амур блішчыць
                                              І хваляю крыштальнаю
                                              Прыветліва шуміць.
                                                  “Наперад хуткай ластаўкай
                                                  Бяжыць мая вада,
                                                  А потым срэбным дожджыкам
                                                  Зноў вернецца назад.
                                              Міне няволя горкая,
                                              Пакінь, мой друг, тужыць!
                                              3 дзяўчынаю каханаю
                                              Шчасліва будзеш жыць.
                                                  На Беларусь ты вернешся
                                                  Да зоранькі свае!..” -
                                                  Такія думкі светлыя
                                                  Амур навеяў мне.
            [г. Хабараўск - бухта Находка, ліпень 1945 г. На этапе ў цягніку НКВД.]
    /Сяргей Новік-Пяюн. Спадчына. [Укл. Л. Шчэрба] // Першацвет. № 10. Мінск. 1997. С. 89-90./
                                          ПА БУРЛІВЫМ АКІЯНЕ
                                              Па бурлівым акіяне
                                              Майго жыцця човен мчыць,
                                              А здалёк у сівым тумане
                                              Зорка шчасця зіхаціць.
                                                  Вёслы я на хвалі кінуў,
                                                  Ветразь долу апусціў.
                                                  Калі суджана, не згіну,
                                                  Схоча лёс, дык буду жыў.
                                              Мора жудасна ракоча,
                                              Хвалі б’юць у барты і ў дно,
                                              Веры ж я губляць не хочу,
                                              Што усцішыцца яно.
                                                  Пасля буры сонца гляне,
                                                  I асветліцца жыццё.
                                                  Човен к берагу прыстане -
                                                  Шчасце я знайду сваё!
    [Ахоцкае мора, трум парахода “Каўказ”, этап вязняў НКУС на Калыму. 1-6 жніўня 1945 г.]
           /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 117./
    Гэтак вязьлі Сяргея Новіка ў бухту Нагаева, дзе знаходзілася сталіца Калымскага краю горад Магадан. “Спачатку быў на лесапавале”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54/
    Горкі лёс яго кідае на Калыму, у Якуцію - на лесапавалы, на шахты, у руднікі. Сялянскі сын па паходжанні, настаўнік па адукацыі, творца па прызванні, ён становіцца лесарубам, шахцёрам, драбільшчыкам руды. Але вясну ў сэрцы зняволены стараўся захоўваць і там”. /Жуковіч В  Пакутнік з ХХ стагоддзя. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 15 верасня 2006. С. 14./
    14 жніўня 1945 г. Сяргея Новіка з Маглагу накіравалі ў Індлаг. “Пасля мы ў шахце золата здабывалі”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54/
    Дальбуд”, або Галоўнае ўпраўленьне будаўніцтва на Далёкай Поўначы МУС СССР. Акрамя Горнапрамысловых і геолягавышукных упраўленьняў у ім былі упраўленьні машынабудаўніцтва, аўтатранспартнае, шасэйных дарог і два рачных параплаўствы. У складзе “Дальбуду” было і УПУППЛ –Упраўленьне паўночна-усходніх папраўча-працоўных лягераў. Асноўная частка “Дальбуду” знаходзілася на тэрыторыі Хабараўскага краю (у 1954 г. была утвораная Магаданская вобласьць), а частка ўпраўленьняў “Дальбуду”знаходзілася ў ЯАССР: Індзігіркае горнапрамысловае ўпраўленьне (ІГПУ), Верхне-Індзігірскае раённае геолягавышукнае ўпраўленне (ВІГРУ), Янскае горнапрамысловае упраўленьне (ЯГПУ), Янское геолягавышукнае упраўленьне (ЯГРУ), Артыкская аўтабаза, Індзігірскі энэргакамбінат (ІНЭК). На кожным горным участку (на капальнях) быў свой лягпункт. “На працу і з працы зьняволеных вадзілі ў суправаджэньні праваднікоў з сабакамі. Ва ўсіх зьняволеных былі напісаныя нумары: на шапцы (на ілбе), на целагрэйцы (на сьпіне) і на штанах (на штаніне сьпераду)”. /Потехин Ю.  В те далекие годы. // Северная заря. Усть-Нера. 3 августа 1995. С. 3./ Індзігірскі ППЛ Дальбуду або Індлаг Упраўленьня Паўночна-Усходніх ППЛ быў арганізаваны 20 верасьня 1949 года і праіснаваў да 19 ліпеня 1958 года. Падпарадкаваўся Галоўнаму упраўленьню ПП лягераў “Дальбуду” у 1951 г., УПУППЛ у 1953-1957 гг., УППК МУС ЯАССР з 16 красавіка 1957 г. Сядзіба знаходзілася ў п. Вусьць-Нэра Аймяконскага раёна ЯАССР [20 траўня 1931 г. згодна пастановы Прэзыдыюму УЦВК “Аб нацыянальных раёнах і зьнешніх межах Якуцкай АССР” быў арганізаваны нацыянальны Аймяконскі эвенскі раён з цэнтрам ў с. Аймякон. 3 чэрвеня 1954 г. Загадам Прэзыдыюму ВС РСФСР была зацьверджаная пастанова Прэзыдыюму ВС ЯАССР аб пераносе райцэнтра з с. Аймякон у рп. Вусьць-Нэра, які паўстаў 6 жніўня 1937 г.], літэр АВ-8, п/с АВ-261/129. Лягеры: 320 км. “Кюбюме”, 375 км “Агаякан”, 397 км “Ючюгей”, п. “Куйдусун”, п. Куранах-Сала, “Цэнтральны”, п. Багатыр, п. імя Пакрышкіна (Нэлькан), п. Маршальскі, п. Аляскітавы, п. Разведчык, п. Панфілаўскі, п. Вуальчанскі, п. Альчан, п. Ыт-Юрях, п. Вусьць–Нэра, п. Церэхцях, п. Юбілейны, п. Партызан, п. Прадпарожны, п. Балаганьнях. п. Анка, п. Індзігірскі, п. Бурустах, п. Перамога, п. Артык. На капальнях “Маршальская”, “Альчан”, імя Пакрышкіна, “Балаганах”, “Панфілаўская”, “Какарын”, “Юбілейная”, “Разведчык”, “Партызан” вяліся працы па здабычы золата, на Аляксітавам радовішчы - разьведка і здабыча (у тым ліку падземная) вальфрамавай руды ды будаўніцтва Аляскітавага горнаруднага камбіната. Сіламі зьняволеных вялося будаўніцтва рамонтных майстэрань, Нэрскай электрастанцыі, ЛЭП Альчан-Новапанфілаўскі, ЛЭП-35 Нэра-Пакрышкін-Багатыр, работа ў саўгасе “Балаганах”.
    1 верасня 1945 г. Сяргей Новік прыбыў у АЛП /Асобны лагерны пункт/ імя Пакрышкіна (п Нелькан) лагпункт № 3. [Пгт Нелькан Аймяконскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якуція), які месьціўся ля падножжа хрыбту Тас-Кастабыт, на р. Улахан-Тарын-Юрах (басейн Індзігіркі) па пастанове Дзяржаўнага Сходу (Іл Тумэн) РС(Я) быў зліквідаваны ў 2007 годзе, так як у ім не засталося жыхарства.]
    Як успамінаў Браніслаў Пяткевіч [(1918 Любча, Барысаўшчына – 2005 Бабынічы, Полаччына), вучыўся ў Віцебскім вэтэрынарным тэхнікуме, але яго не скончыў, бо быў арыштаваны ў 1937 г., як “польскі шпіён” і атрымаў 10 год лягераў], на той час лекар у лагеры:
    Восеньню 1946 года, у лістападзе, у амбуляторыі сустрэліся мы...
    Перада мной стаяў звычайны зьняволены. такіх я набачыўся досыць. Апрануты ён быў па-летняму, але гэта былі не лахманы, а чыстая лягерная абмундзіроўка. Шапка-аблавушка, яшчэ нядрэнная. Ён яе зьняў з галавы ды камячыў у руках.
    - Добры дзень, - ціхенька сказаў ён.
    Я адказаў на яго прывітаньне запрашэньнем сесьці на тапчан. Ён не сядаў. Таптаўся на месцы.
    - Што баліць?
    - Усё баліць, доктар, асабліва сэрца сьціскае, не магу дыхаць...
    - Пухліна на нагах бывае? Ацёкі...
    - Бываюць ацёкі. - І ледзь чутна дадаў: - Я вельмі слабы, не магу нават хадзіць, не хапае паветра...
    - Распранайцеся! Паслухаю сэрца. - Я ўзяў са стала фанэндаскоп і накіраваўся да яго. Ён зьняў зь сябе фуфайку, палажыў яе на край тапчана, потым сьцягнуў зь сябе верхнюю і ніжнюю кашулі, Ён быў вельмі схуднелы. Косткі яго цела выпіралі тонкую скуру ва ўсіх яго частках. 3 далейшых маіх роспытаў мне стала вядома, што гэты жывы шкілет - мой зямляк. Я зарэгістраваў: Новік Сяргей Міхайлавіч, 1906 году нараджэньня, артыкул 58-1а, дзесяць год. Я падумаў. што шчодрасьць нашага “вусатага” вялікая, не шкадуе нікому, адвальвае і адвальвае пад завязку. Ацёкаў у Сяргея на целе не было. Твар – палатно, ні крывінкі. Праз свой фанэндаскоп я зь вялікай цяжкасьцю ўлаўліваў сваімі вушамі “жыцьцё сэрца” свайго пацыента. Яно, як слабенькае птушаня, недзе ледзь ціўкала ў хілых грудзях гэтага шкілета.
    - Можаце адзецца, - сказаў я. - На работу вам пакуль што не хадзіць! - Даў каманду санітару адвесьці Сяргея ў барак слабасілкі.
    Этап, зь якім прыбыў сюды Новік - доўжыўся больш як паўгоду. Чыгунка, параход, аўтамашыны, пехата. Трэба мець вялікае шчасьце жывому дабрацца да нашага лягеру праз розныя лябірынты пякельнаіі дарогі. Ня кожнаму выпадае такое. Шмат і вельмі шмат белых чалавечых костачак засталося на гэтай дарозе сьмерці. Магчыма, археолягі будучыні разам з касьцямі маманта ў вечнай мерзлаце Калымы ці Індыгіркі знойдуць і гэтыя костачкі нашых сучасьнікаў ды напішуць навуковыя працы пра іх.
    Празь некаторы час я больш зблізіўся зь Сяргеем. Мне стала вядома, што ён – паэт, культурны дзеяч Заходняй Беларусі: трохі малюе, мае каліграфічны почырк. Прасьледаваўся за сваю беларускую дзейнасьць у панскай Польшчы. Не ўзьлюбілі яго і нямецкія фашысты ды хацелі зьнішчыць, але нашы партызаны вызвалілі з-пад расстрэлу. А цяпер гэты чалавек вось тут, у стане ворагаў новай савецкай улады. Выходзіць. Новік не прызнае ні нямецкай, ні савецкай! Што за чалавек? Што яму трэба?
    Аказваецца, яму трэба справядлівасьць, сапраўдная справядлівасьць, якой яшчэ ён не сустракаў у гэтым сьвеце.
    Мы ж жылі ў той час у акружэньні нсдавер’я і зайздрасьці, калі можна было купіць і прадаць некаторыя дробныя душы за адну панюшку табакі: калі мана і абман уводзіліся ў дзяржаўны ранг жыцьця.
    Адным словам, ні пілсудчыкам, ні гітлераўцам, ні сталінцам Новік-Пяюн не падыходзіў да двара. Таму ён тройчы выгнаньнік, і апынуўся тут далёка-далёка ад сваёй Слонімшчыны.
    Тады мяне мала цікавіў яго палітычны сьветагляд. Ён быў мой зямляк, беларус. Яму трэба дапамагчы зьберагчы свае костачкі. А калі ён мае нейкае дачыненьне да мастацкага беларускага слова, то
мне гэта яшчэ больш пасавала.
[...]
    Гэтая мая знаходка тут, на Калыме, Новіка-Пеюна была вялікай для мяне, неацэннай. Мала таго што ён беларус - ён паэт. А калі душы ва ўнісон, то не прыходзіць нават сон. Я даведаўся ад яго пра ягоныя Лявонавічы, пра той хор, які ён стварыў: пра тое,
што ён ня толькі стварае вершы, але і музыку для іх напявае.
    Але ж тут лягер зьняволеных. Тут не гадуюць паэтаў, а выціскаюць з чалавека ўсе яго жыватворныя сокі. П’юць яго кроў у імя вытворчых плянаў. І калі мой хворы крыху ачомаўся, то над ім навісла пагроза апусканьня ў шахту шукаць золата.
    Начальнік лягпункту ўжо неаднойчы мне напамінаў аб гэтым. Я маўкліва выслухоўваў начальніка і маўкліва абдумваў выйсьце з гэтай крытычнай сытуацыі. Як вядома, зь любой сытуацыі ёсьць выйсьце. Няма на сьвеце ніводнага начальніка, якога нельга аб’ягорыць. За зонай лягеру наша бальніца, у якой я раней працаваў, і там цяпер мае сябры-калегі. Я ўзяў і паслаў да іх на кансультацыю Сяргея зь яго агульным захворваньнем сэрца. І яго забралі назаўсёды з нашага лягпункту. Хутка ён стаў там мэдыцынскім статыстам, дзе ня толькі выжыў, але і дачакаўся сваёй волі.
О, калі б ведаў Сталін пра такое наша «злачынства», ён бы, напэўна, ад злосьці памёр бы значна раней”.
                                              ГЕРОЯМ КАЛЫМЫ
                                                                                Найлепшаму сябру па катарзе
                                                                              Сяргею Новіку-Пяюну.
                                          “Ад родных ніў, ад роднай хаты”,
                                          Дзе пахнуць вечнасьцю дамы,
                                          Звазілі сталінскія каты
                                          Людзей у пашчу Калымы.
                                              А там пад катаржным цяжарам
                                              Ня кожны быў душою раб
                                              І не даваў загаснуць марам,
                                              Каб захаваць надзеі скарб.
                                          Душыла цемра падзямельля,
                                          Кайло, лапата, цяжкі лом,
                                          Канвою дзікае вясельле.
                                          Пагарда панская са злом.
                                              Масква плыла у п’яным блудзе,
                                              Дзе зграя тлумная пачвар
                                              Сваё тварыла правасудзьдзе
                                              Бяз кроплі жалю для ахвяр.
                                          І хто стрымаў свае устоі,
                                          У гэтай немачы густой.
                                          Сапраўды выйшаў у героі
                                          З душой багатай, не чужой.

                                              Пра іх дабром я адзавуся.
                                              Бо іхны быў і мой цяжар,
                                              Калі мы з глебы Беларусі
                                              Празь пекла несьлі песень дар.
                                       [2 сакавіка 1992 г., в. Бабынічы Полацкага раёну.]
    /Пяткевіч Б.  Новік-Пяюн на Калыме (урывак з будучай кнігі “Наш дваццаты век”). [Аркуш А.  Іх пазнаёміла Калыма] // Наша ніва. Менск. 2 сьнежня 2005. С.18./
    “Пасля гітлераўскага лагера смерці Калдычэва выратаваны падчас расстрэлу 4 ліпеня 1944 года партызанамі, я трапіў на катаргу ў запалярную Якуцію. Голад і холад зрабілі сваю злую справу здало маё сэрца. Я трапіў у так званы “полустационар”. Гэта быў драўляны барак, абмазаны зялёнай глінай. Замест акна быў павешаны мяшок. Двухпавярховыя нары былі зроблены не з дошак, а з тонкіх дрэўцаў. Ні пасцельнай бялізны, ні коўдраў - нічога не было. Лекар Міхаіл Рыгоравіч Нікалаеў дазволіў мне ляжаць у баваўняным фрэнчыку [ і гэткіх жа трусох”. /Сяргей Новік-Пяюн.  Мае песьні. // Беларуская мова і літаратура ў школе. № 7-8. Мінск. 1991. С. 153./], хоць усе хворыя былі абсалютна голыя. Калі вярталася прытомнасць, вачэй не расплюшчваў, дзівіўся: чаму я не паміраю? Сябры па нядолі думалі, што я працягваю быць непрытомным, а я тым часам складаў вершы і мелодыю гімна “З крыві беларускай”. Песню я захаваў у памяці, бо ва ўмовах катаргі не мог запісваць, ды не было ні паперы, ні алоўка. Мой нумар на катарзе быў 417393.
                                                    3 КРЫВІ БЕЛАРУСКАЙ
                                                                 Гімн
                                          3 крыві беларускай зрадзілася воля
                                          І сталася вольнай навек Беларусь,
                                          Народ беларускі сам выкаваў долю
                                          І знішчыў навекі нядолю, прымус.
                                              Шчаслівы, хто верыў ў збаўленне народу,
                                              Хто смела змагаўся за волю шмат год,
                                              Між церняў калючых у буру-нягоду
                                              Пад сцягам крывіцкім ішоў напярод.
                                          Палёгшым ў змаганні вялікая слава!
                                          Дала іх ахвяра цудоўны нам плод,
                                          Праз кроў іх крывіцкая ўскрэсла дзяржава.
                                          Праз кроў іх жыве беларускі народ.
                                              Наперад ісці незалежніцкім шляхам
                                              Наказваем дзецям і ўнукам сваім
                                              Пад бел-чырвон-белым прадзедаўскім сцягам,
                                              Пад знакам крывіцкай Пагоні святым.
            [Якуція, пасёлак Нэлькан, лагер НКУС, барак лагпункта № 3. 8 снежня 1945 года]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Мая песня з катаржных нараў. // Звязда. Мінск. 12 верасня 1991. С. 2./
                                        КАЛІ ДУШУ МНЕ СУМ АГОРНЕ...
                                              Калі душу мне сум агорне
                                              Ў чужой паўночнай старане,
                                              Як вугалі ў кавальскім горне,
                                              Зноў думкі паляць голаў мне
                                                  Крылатай мрояю нясуся
                                                  Да маіх блізкіх, дарагіх,
                                                  У чароўнай роднай Беларусі
                                                  Я так даўно пакінуў іх.
                                              Ўзыходзіць сонца ды заходзіць.
                                              Не йдуць грамады думкаў проч.
                                              Настане дзень па непагодзе,
                                              Не заўсягды ж пануе ноч.
                                                  Прымчу на родны я палетак,
                                                  Наяве стрэну там вясну,
                                                  Матулю, жоначку і дзетак
                                                  Да сэрца шчыра прыгарну.
                                              А над магілай дарагою,
                                              Дзе татка мой сном вечным спіць, -
                                              Ён ганарыўся гэтак мною,-
                                              Я слёзы жалю буду ліць.
                                                  Няхай палохаюць марозы!
                                                  Няхай палохае пурга!
                                                  Няхай злавеснаю пагрозай
                                                  Гудзе панурая тайга! –
                                              Нішто майго не зломіць духу,
                                              Хоць слабну целам з кожным днём,
                                              Перажыву я завіруху,
                                              Бо сэрца паліцца агнём.
                                                  На роднай бацькаўшчыне любай
                                                  Ў кругу каханае сям’і
                                                  Апавядаць я часта буду
                                                  Пра жах суровай Калымы.
              [Якуція, пасёлак Нэлькан, лагер НКУС, 3-ці лагпункт. 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 118-119./
                                                           ЯК МІРАЖ
                                              Як мipaж, ланцуг сопкаў бялее.
                                              Хмары блішчуць, як у казцы, як у сне.
                                              А мой твар з дня на дзень ўсцяж бляднее,
                                              Бо крыві штораз менш ува мне.
                                                  Аніводнае вестачкі з дому!
                                                  Дзе i як там жывуць без мяне?
                                                  Душу нельга раскрыць тут нікому,
                                                  Толькі з роднымі бачуся ў сне.
                                              Часта думаю ў зорныя ночы,
                                              Калі лагер спіць, быццам нямы,
                                              Пра каханыя сінія вочы,
                                              Што здалёк ад калымскай зімы.
                                                  А як песняй тужлівай завые
                                                  За барачнай сцяною пурга,
                                                  Яшчэ горай душа мая ные
                                                  I мацнее на сэрцы туга.
                                              Толькі моцны мяне дух трымае,
                                              I надзеяй святою жыву,
                                              Што ўсё ж волі яшчэ прычакаю
                                              Й на радзіме сустрэну вясну!
                      [Якуція, пасёлак Нэлькан, лагер НКУС, лагпункт № 3. Снежань 1945 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 120./
                                        БЕЛАРУСКАЯ МОВА МАЯ
                                                                             Не пакідайце ж мовы нашай
                                                                             беларускай, каб не ўмёрлі!
                                                                                  Фрацішак Багушэвіч
                                             Як пяшчотныя сонца касулі,
                                              Што прыносіць з сабою вясна,
                                             Мяне цешылі песні матулі,
                                             Што па-крыўску пяяла яна.
                                                 У садку ля маёй роднай хаты,
                                                 Што ўпрыгожыў квітнеючы май,
                                                 Беларускія хлопцы й дзяўчаты
                                                 Крыўскай песняй свой славілі край.
                                             3 роднай мовай на вуснах змагаўся,
                                             Каб свабоднай была Беларусь,
                                             І загінуў на пляцы лукішскім
                                             Наш герой Каліноўскі Кастусь.
                                                 Ў беларускай мове дзяржаўнай
                                                 Літоўскі Статут - наш закон -
                                                 Сваім коштам у Вільні слаўнай
                                                 Выдаў канцлер Сапега Лявон.
                                             Мужнай працай праславіў Краіну,
                                             Свае кнігі пакінуў нам ў дар,
                                             Слаўны доктар Францішак Скарына -
                                             Першы наш беларускі друкар.
                                                 Роднай мовай сваёй ганаруся,
                                                 Гэта скарб наш навекі адзін,
                                                 І ніколі яе не зракуся -
                                                 Беларусі адданы я сын.
    [Якуція, пасёлак Нэлькан, лагер НКУС, лагпункт № 4, шахта № 27. Красавік 1946 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 123-124./
                                                  КАЛЫХАНКА ПАЎНОЧНАЯ
                                             Ночка сіняя тчэ кросны над зямлёй.
                                             Плыве месяц залацісты над ракой.
                                             Паляць зорачкі зялёныя агні.
                                             Хмаркі гусанькамі ў небе паплылі.
                                                 І па местах і па вёсках дзеткі спяць,
                                                 Селі мамы ля калысак ім пяяць.
                                                 Ніхто толькі маёй доньцы не пяе:
                                                 Ні матулі, ні татулі ля яе.
                                             У магілу вораг родную загнаў,
                                             А на катаргу радзімага саслаў,
                                             Ён на поўначы далёкай у снягах
                                             Прабівае праз тайгу сякерай шлях
                                                 Або ў шахтах у глыбокіх з мерзлых скал
                                                 Дабывае мазалём сваім метал.
                                                 Рукі млеюць, сэрца слабне, ные косць,
                                                 Адлятае разам з працай маладосць.
                                             Кроў сцінае ў жылах лютасны мароз.
                                             Што х ты зробіш, калі выпаў гэткі лёс!
                                             Кару жорсткую за тое я цярплю,
                                             Што кахаў замоцна родную зямлю,
                                                 Шчырым лірнікам быў гэтае зямлі,
                                                 Не прадаў душу за маркі, за рублі,
                                                 Што змагаўся за народ пакутны свой.
                                                 I братоў склікаў ісці за волю ў бой.
                                             Ночка кросны свае сінія снуе.
                                             Бацька доньцы калыханачку пяе.
                                             Хоць далёкая адлегласць дзеліць іх,
                                             Сэрца з сэрцам іх злучае кожны міг.
                                                 Вочкі сінія заплюшчвай і засні.
                                                 Гасяць зоркі ў небе бледныя агні.
                                                 Ночка кросны свае кончыла снаваць,
                                                 Заваліўся ў хмаркі месяц недзе спаць.
                                             Белай коўдрай-мглой ахутаўся чарот,
                                             Чырванее спелым яблыкам усход.
                                             Заўтра будзе для нас новым лепшым днём,
                                             Ўчора - жудасным здавацца будзе сном.
                                                 Беларускай шчырай, дочанька, расці!
                                                 Сны аб бацькаўшчыне радасныя сні!
                                                 Спі, дзіцятка! Бог з табой, анёлак мой!
                                                 Дух мой бацькаўскі лунае над табой.
                   [Якуція, прыіск Нэлькан, 27 метраў пад зямлёй, лагер НКУС, лагпункт № 3. 1947 г.]
                 /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 125-127./
    А потым у ноч забралі на берлаг – берагавы лагер Аляксіты”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54/
    У ноч на 23 верасьня 1949 г. Сяргея Новіка накіравалі ў КАЛП ды адтуль 27 верасьня 1949 г. у Берляг, таму ён 14 кастрычніка 1949 г. быў “сьпісаны” Індлагам.
    Берагавы лягер МУС (умоўная назва нададзеная 10 траўня 1948 г.) або Берляг (Асобы лягер № 5, Асобляг № 5, Асобляг Дальбуду) дыслацыраваўся ў Хабараўскім (Магаданская вобл. з 3 снежня 1953 г.) краі з сядзібай ў г. Магадан. Арганізаваны 28 лютага 1948 г., закрыты 25 чэрвеня 1954 - усе лягеры падраздзяленьня перададзены УПУППЛ.
    “У 1941 г. геолагам В. А. Антановічам было адкрытае Аляскітавае вальфрамавае радовішча. Аляскіт (ад назвы п-ва Аляска, дзе ўпершыню знойдзены), інтрузіўная субшчолачная горная парода; граніт, у якім менш за 5 % цемнаколерных мінералаў. Складаецца з каліевага палявога шпату (65 %) і кварцу (35 %). Колер мяса-чырвоны, ружовы, белы, светла-шэры. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці шкла, тонкай керамікі, як буд. друз і абліцовачны камень”. /Беларуская энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 1996. С. 300./
    Палітзьняволеныя меліся ў шмат якіх лягерах, але два лягера Аляскітавы і Сугунскі, ствараліся менавіта для іх. Яны адрозьніваліся ад астатніх строгасьцю рэжыму і найбольш шкоднымі для здароўя ўмовамі работы. У забоях, дзе працавалі палітзьняволеныя, вісеў кварцавы пыл, які выклікаў сылікоз лёгкіх. Пасёлак Аляскітавы, былы канцавы пункт магаданскай аўтатрасы, існаваў ў 1945-1957 гадах. Ён знаходзіўся ў даліне р. Арангас [Арангас у якуцкай мове азначае - магільны склеп на слупах.]. У цэнтры пасёлка, як і ў дзесятках іншых яму падобных на Калыме і Індзігірцы, на плошчы быў устаноўлены бюст Сталіна, побач слуп з гучнагаварыльнікам. Тут жа кантора рудніка, клюб, крама, харчоўня, а вакол жылыя дамкі вольнанаёмных. Бліжэй да схілу – могілкі. Усё астатняе за калючым дротам: вакол пасёлка абагачальная фабрыка і майстэрні, а ў глыбіні гор – баракі зьняволеных, шахтавы двор, штольнявыя пляцоўкі. Асноўныя працы - пад зямлёй. Вылезеш на паверхню і бачыш два голыя стромкія камяністыя схілы, кавалак неба між імі і кругом вартавыя вышкі. На шляху да лягерных баракаў той жа пэйзаж, толькі што, сустрэнуцца некалькі чэзлых лістоўніц. І гэтак з дня ў дзень”. /Попов Л.  Разные дороги на Индигирку. // Северная заря. Усть-Нера. 14 мая 1992. С. 4./ “Як глыбокія восьпіны на твары “бацькі народаў”, гнязьдзяцца на рассакрэчаных картах раёну саракагадовай даўнасьці лягеры зьняволеных, якія завуць тут “прарабствамі” Схема, дзе нанесеныя адлегласьці ад Вусьць-Нэры да месцаў распрацоўкі, нагадвае вожыка, які ашчацініўся. Адна з “калючак”, з паметкай “150 кілямэтраў” цягнецца на паўночны захад, якая ў канцы заломліваецца шасьцікілямэтровым адшчэпам і упіраецца ў кружок з надпісам “Аляскітавы (закрыты)”. На левым берагу рэчкі Арангас, непадалёк ад месца. дзе яна прымае у сябе ручай Аляскітавы, стаяла фабрыка. Акрамя вальфраму тут з руды, якой спадарожнічалі мэталы, выдзялялі – золата, срэбра. Нават і зараз, па столькіх гадоў, фабрыка, дакладней яе астанкі, робяць незабыўнае уражаньне, уражвае маштабамі. Пры ліквідацыі рудніка многае папалілі і дэманціравалі, але тое, што не паддалося агню і разбурэньню, нехаця асацыіруецца з ацтэкскім храмам або эгіпэцкай пірамідаю. Аграмадныя тэрасы, каркасы шматтоннага абсталяваньня, на корпусе якіх можна разгледзець кляймо іншакраіннага заводу... Як ўсё гэта сюды дастаўлялася, а галоўнае – манціравалася без наймацнейшых кранаў, пад’ёмнікаў? Бачна, сапраўды таленавітыя інжынэрныя розумы працавалі над такой праблемай. Зрэшты, каго толькі не было сярод зэкаў . “Дальбуд” уцягваў іх у свае жорны, пражоўваў і выплёўваў жыцьці... Ад фабрыкі дарога ішла на пад’ём, мінаючы па левую руку пасёлак вольнанаёмных, гараж, сталовую. Далей, управа ад дарогі – лягер, абнесены плотам ў тры чалавечых росту, з вышкамі па кутах. Баракі стаялі ў два парадкі. У самой зоне было як бы яшчэ дзьве зоны: зьлева баракі крымінальных, справа палітычных. З зоны выхад быў праз брамы: адна адкрывалася на лягерныя могілкі, праз другую вадзілі зьняволеных на працу ў руднік, таксама кругом агароджаны і ахоўваемы пастамі. Тут быў шахтавы ствол, ад якога на разных гарызонтах адыходзілі штрэкі. Вольнанаёмныя пачалі працаваць на рудніку ужо пасьля вайны. Да гэтага ў рабочую зону дапускаліся толькі ваенныя. Пра умовы што казаць? Дастаткова ўпамянуць, што вольнанаёмныя, якія мелі рэсьпіратары, праз два-тры гады пераводзіліся звычайна на іншыя капальні. Пыл у шахце быў усёпранікальным, набіваўся ў адзеньне, мукой асаджваўся на скуры, так што пасьля зьмены доўга прыходзілася абдзімацца моцный струменем ад кампрэсара. Зэкі, якім не дазвалялі рэсьпіратараў, ні душа, схоплівалі сылікоз за лічаныя месяцы. Прафіляктычным і лекавым сродкам служыў адно - сьпірт, за бутэльку якога давалі да 1000 рублёў. Пачак гарбаты каштаваў да пяці соцень. Вольнанаёмныя ухітраліся, хто як мог, праносіць зэкам і сьпірт, і чай, і прадукты. Гэта была даніна, якой іх абклала зона. Калі хто паспрабуе адказацца, то ў гэтага чалавека не застанецца шанцаў ацалець. “Свавольніка” маглі саштурхнуць у блёк, і ляцеў бедалага, стукаючыся аб сьценкі, мэтраў 50-100 ўніз”. /Георгиев Н.  Там, на Аляскитовом. // Северная заря. Усть-Нера. 31 октября 1989 . С. 3; 2 ноября 1989. С. 3./
    “Прабыў я там да канца 1953 года. Потым перавялі працаваць у бальніцу ў Магаданскай вобласці... Потым частку нашую кінулі ў сусветны полюс холаду, дзе маразы па семдзесят градусаў. Затым перавялі да Амікона [Аймякона]./Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54/
                                                       ЖЫЦЦЁ ПРАМІНАЕ
                                             Жыццё прамінае без шчасця і долі
                                             За мурам астрожным пад звон кайданоў,
                                             А мы ўсё чакаем заветнае волі,
                                             Каб сонейкам родным нацешыцца зноў.
                                                 Плывуць дні за днямі, як шэрыя хвалі.
                                                 Нам сніцца радзімага неба блакіт.
                                                 Пад сопкай мы многа сяброў пахавалі,
                                                 Тут снег нашай цёплай крывею заліт
                                             Праз краты нам свецяць паўночныя зоры,
                                             Бы шлюць прывітанне ад роднай зямлі.
                                             Сярэбраны месяц схаваўся за горы,
                                             І чорныя цені вакол заляглі.
                                                 Вітанне прымі, Беларусь дарагая!
                                                 Сыны твае думкамі вечна з табой,
                                                 Свабоды сцяг мужна і моцна трымаюць,
                                                 Гатовы за волю йсці смела на бой.
                                             За праўду, за шчасце, за лепшую долю,
                                             Каб век красаваў беларускі народ,
                                             Рабамі ў чужынцаў былі мы даволі,
                                             Сказаць свае слова настаў наш чарод.
                                     [Якуція, Берлаг, Аляскітавы руднік НКУС. 1952 г.]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 128-129./
    Ужо там, далёка ад роднай Беларусі, на лесапавале, у рудніках, іншы раз заўважаў, што ў думках размаўляе сам з сабою. Часам тое вылівалася, як і ў Калдычэўскім лагеры смерці, у паэтычныя строфы, поўныя крыўды і болю. І надзеі. Надзеі на справядлівасць. Запісаць іх не меў магчымасці, і памяць стала надзейна захоўваць кожнае слоўца, кожны радок, каб потым, праз доўгія-доўгія гады паэт змог пакласці іх на паперу... Тое жудаснае дзесяцігоддзе завяршалася. Нарэшце настаў дзень, калі павінны аб’явіць волю. Аднак заместа гэтага без аніякага суда яму, вязню № 417393, аб’явілі зусім іншае: цяпер ён - ссыльны! Да скону дзён сваіх.
    Няўжо дагарыць тут, у краі вечнай мерзлаты, свечка жыцця твайго?..
    Іншы б не вытрымаў. Зламаўся б. Засіліўся б у прыбіральні, як тое рабілі многія бязвінна асуджаныя на нечалавечыя пакуты, ці кінуўся б на калючы дрот, пад кулі аховы...
    А ён - не. Узяў сябе ў рукі. Вярнуўся ў барак і на здзіўленне таварышаў па няшчасці заспяваў:
                        Дні праходзяць, дні адходзяць, дні лятуць,
                         Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль бягуць.
                          Колькі год як на выгнанні ў чужыне
                        Трэба мучыцца душой і сэрцам мне...
    Да яго наблізіўся адзін зняволены:
    - Адкуль ты ведаеш нашу песню? Мы яе спявалі ў палоне.
    Хавацца не мела ўжо аніякага сэнсу:
    - Яна ж мая...
    Паэт Новік-Пяюн тады не ведаў, што яго песня, якую народ назваў “Зорачкі”, стала своеасаблівым гімнам выгнаннікаў”. /Пархута Я.  Адысея Маладога Дзядка. // Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Кніга падарожжаў. Мінск. 1992. С. 455-456./
    12 верасня 1953 г. тэрмін пакарання ў Сяргея Новіка скончыўся і яго [“Мяне не судзілі, вечную ссылку аб’явілі ўжо там”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54/] вызвалілі з Берлагу ды 25 жніўня 1953 г. накіравалі ў ссылку на пасяленне ў п. Усць-Нэра Аймяконскага раёна ЯАССР.
    Нарэшце прыйшоў дзень. калі зняволенне заканчвалася. Ды толькі марнымі былі спадзяванні С. Новіка-Пеюна на вызваленне. Дзесяць гадоў назад хоць быў ваенны трыбунал, а тут без суда – высылка. Вярнуўся ў барак, слёзы вочы засцілі, не стрымаўся, заспяваў...” /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне...” // Літаратура і мастацтва. Мінск. 8 снежня 1989. С. 15./
Потом был опять арестован, уже “своими” - чекистами. Ссылку отбывал в Магадане, затем – в Якутии: в шахтах добывал золото, вольфрам, работал фельдшером-лаборантом. /Брыль В.  “Чужой” среди своих. // Советская Белоруссия. Минск. 23 декабря 1993. С. 2./
 
 
 
 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz