piątek, 11 kwietnia 2014

ЎЎЎ 4. Адам Рыгор Каменскі Длужык. Дыярыюш вязеньня маскоўскага местаў і месцаў. Ч. 4. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 

    305). Sól rodzi lodowatą. (46) Sól lodowatа - празрыстая крышталёвая соль. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 23.] Ледоватый, ледеватый – Лядовы, падобны на лёд. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Мінск. 1997. С. 328./

    306). Armatą Армата – гармата, артылерыя, зброя, узбраеньне.” /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. Мінск. 1982. С. 143./ Армата (ад лацін. armata – узброеная) назва артылерыі бел. гарадоў і замкаў у 15-17 ст.; назва ў 15-17 ст. разнастайнай зброі і засьцерагальнага ўзбраеньня. /Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. І. Мінск. 1993. С. 152./

    307). Dla. Для, дле – з-за каго-н. або з-за чаго-н., згодна з чым-н., па прычыне, у гонар. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 8. Мінск. 1987. С. 111./

    308). Im. Имъ – Чым, чымся. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Мінск. 1996. С. 105./

    309). Łodź. Лодь – Тое, што і лодка. Лодка, лотка – невялікае грабное судна, лодка, човен. Лодья, ладья, лодя – Грабное ці паруснае судна, карабель, вялікая лодка. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Мінск. 1998. С. 102-103./ Тут дашчанік - пласкадоннае несамаходнае драўлянае рачное судно невялікага памеру з палубай (або паўпалубай) і адной мачтай. Упершыню судны такога тыпу зьявіліся на Ноўгарадчыне ў ХІІ-ХIV стст. і атрымалі сваю назву ад пабудовы - цалкам з дошак, у адрозьненьні ад выдзяўбанкі. Праз нейкі час дашчанікі зьявіліся на Урале і Сыбіры і да канцаXVII ст. зрабіліся самым распаўсюджаным відам судна на рэках Сыбіры. Прыводзіліся ў рух вёсламі, прамым або косым рэйкавым ветразем ці цягнуліся бічавой. /Загоскин Н. П.  Русские водные пути и судовое дело в допетровской Руси. Казань 1909. С. 448-464./

    310). Kazny. - (16) Казна, komora. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznaс. 1874. S. 382.] (47) Kazna - komora. (заўвага А. М.). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 23.]

    311). Таrа. - (38) Тара – горад на Іртышу ў Омскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 193.] (48) Горад Tara заснаваны ў 1594 г. пры вусьці ракі Tary, даплыву Irtyszu. Неаднаразова руйнавалася пад час наездаў паўднёвых суседзяў. Па катастрафічнай паводцы ў 1669 г. быў прынесены на новае месца, разьмешчанае пры вусьці ракі Archarki. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.] Тарагорад на левым бразе ракі Іртыш, які быў заснаваны ў 1594 годзе пры ўпадзеньні ракі Тары ў Іртыш, як Тарскі горад, гарэў у 1629 г. ды 1658, а ў 1669 г. перанесены на вусьце ракі Архаркі. Зараз у Омскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі, цэнтар Тарскага раёну. /Тара. // Большая энциклопедия. Т. 49. Москва. 2006. С. 494./ Тара – рака ў Расейскай Фэдэрацыі, правы даплыў р. Іртыш. /Тара. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мн. 2002. С. 432.

    312). Kaіmukami biaіymi. Белыя калмыкі, ці калмакі (ад цюркскага слова “калмак” - той, хто аддзяліўся, ці адстаў) - назва, под якой рускім у XVII ст. былі вядомыя сучасныя целеуты і продкі большай часткі сучасных паўднёвых алтайцаў (айратаў) – алтай-кіжы і целенгітаў з целесамі, якія зараз жывуць у шэрагу раёнаў Горна-Алтайскай Аўтаномнай акругі Алтайскага краю Расійскай фэдэрацыі. Утварыліся ад зьмешваньня нашчадкаў цюрскіх плямёнаў VI-VIII стст. Саяна-Алтаю і мангольскіх плямёнаў, якія туды прыйшлі ў XIII-XV стст. Адносяцца да кіргіза-кіпчацкай групы ўсходняй галіны цюрскіх моваў. Белыя калмыкі ў XVII ст., як і пазьней, былі качэўнікамі - жывёлагадоўцамі і конегадоўцамі. Качавалі ў стэпах па рацэ Абі ад раёна зьліцьця pэкаў Біі і Катуні да раёну сучаснага Новасыбірска. На Захадзе тэрыторыя белых калмыкаў уключала Кулундзінскую стэп, а на ўсходзе дасягала ракі Тамі. Колькасьць белых калмыкаў у пачатку XVII ст. была каля 5000 чал. В XVII ст. целеутаў, якія жылі ў стэпах Саяна-Алтая, налічвалася больш за 1000 чалавек, паняволілі маскоўцы і адсунулі ў навакольлі Целецкага возера. Зараз у складзе алтайцаў. /Батьянова Е. П., Функ Д. А.  Телеуты. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 331-334./

    313). Poratowania. Поратаванье, поретованье – дзеяньне па дзеясл. поратовати. Поратовати, поратовать – Выратаваць, дапамагчы ў бядзе. /Гістарычны слоўнік беларукай мовы. Вып. 26. Мінск. 2006. С. 434./

    314). Pieniężnego. Пенязь – беларуская назва дэнарыя. Тэрмін “пенязь” ужываўся ў множным ліку, як назва грошай наогул: пенязі – грошы, пенежны – грашовы. /Статут вялікага княства Літоўскага 1588. Мінск. 1989. С. 513./

    315). Jaziów. - (17) Язь, rotengle, Plötze, Rothfeder; cyprinus rutilus. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 382.] (49) Jaź (Язь) - rotengie; Plötze, Rothfeder; Cyrpinus rutilus. (заўвага А. М.). Язь (Leuciscus idus), гатунак рыбы з роду яльцоў. Пададзеныя А. Марыянскім ў заўвазе нямецкія назвы адносяцца да плоткі або чырванапёркі. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.] Язь (Leuciscus іdus) - рыба сямейства карпавых атрада карпаподобных. Пашыраны ў Беларусі (бялізна, вязь. пад’язік) і Сыбіры. /Язь. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. І. Мінск. 2004. С. 247./

    316). Tatarowie. Татары (саманазоў татар) – народ цюрскай моўнай групы ва Усходняй Эўропе і Паўночнай Азіі. Падзяляюцца на 3 асноўныя этнатэрытарыяльныя групы: волга-уральскія або казанскія, сыбірскія і астраханскія. Кітайскія летапісы V ст. пад імем та-та (татань; тартар) разумелі адно з мангольскіх плямёнаў, якое жыло ў далінах Інь-Шаня і складала частку народа мо-го. У 824 г., пасьля разгрому кіданямі, частка та-та сышла праз пустыню Гобі ў вобласьць Тянь-Шаня. Яны напачатку мірна суіснавалі з кітайцамі, але потым пачалі наводзіць жахі на Кітайскую імпэрыю сваімі наездамі. Таму кітайцы пачалі называць татарамі ўсе варварскія хэўры, які турбавалі межы Кітаю. Пасьля заваёваў Чынгісхана, маці якога была з татарскага племя, манголы і ўласна татары, сярод іншых народаў сталі больш вядомымі пад імем татар. Калі пры спадкаемцах Чынгісхана паўстала Залатая Арда, населеная цюрскімі народамі – печенегамі, кіпчакамі, булгарамі і г. д., то назва татары была перанесена і на іх. Неўзабаве цюркамоўныя кіпчакі, асімілявалі усе астатнія народы Залатой арды, але узялі сабе найменьне татары, якім захад называў ўсіх насельнікаў Залатой арды. У асобных ханствах, пасьля распаду Залатой арды, татарамі звала сябе толькі знаць, вайскоўцы і чыноўнікі, выхадцы з залатаардынскіх татар кыпчацка-нагайскага паходжання. Але з цягам часу, чаму пасадзейнічалі рускія, якія увогуле ўсіх азіятаў клікалі татарамі, назва татары была перанесена і на прасталюдзінаў з мясцовых народаў, якія напачатку гэтаму супраціўляліся. Сыбірскія татары (себер татарлары (себерэк), сібіртар, сібіртатарлар), склаліся ў асноўным з этнічных груп нагайска–кыпчацкага паходжаньня, якія ўключылі ў свой склад і асыміляваных імі уграў (адсюль адзін з этнонімаў сыбірскіх татар іштэк-уштэк). Па разным прычынам сыбірскія татары (зборны назоў этнічных груп) не склаліся ў дастаткова скандалізаваны этнас. Этнічныя групы сыбірскіх татараў, якія склаліся ў асноўным у XIII-XVI ст. і жывуць асяродкамі сярод расейскага акружэньня, маюць назоў у залежнасьці ад месцаў пражываньня: тобола-іртышская (курдацка-саргацкія, тарскія (туралы), табольскія (табалык), цюменскія і яскалбінскія татары), гаворыць на табола-іртышскім дыялекце, які мае тарскія, тэўрызскія, табольскія, цюменскія ды забалотныя гаворкі; барабінская або бараба (барабінска-туражскія, любейска-тунускія і тэрэнінска-чайкія татары), гаворыць на барабінскім дыялекце; томская (калмакі, чаты і эўшцінцы) гаворыць на томскім дыялекце, які мае калмацкія ды эушцінска-чацкія гаворкі. Канчатковае пісьмовае замацаваньне этноніму “татары” замацавалася з увядзеньнем пашпартнай сыстэмы ў СССР з абавязковай графой “нацыянальнасьць”. Веруючыя ў асноўным мусульмане суніты. Утварыліся ад зьмяшэньня прышэльцаў цюркаў даўніх Цюрскіх каганатаў з мясцовым самадыйскім ды вугрскім насельніцтвам ў ІХ-Х ст. У ХІ-ХІІ ст. ў гэтыя мясціны прыйшлі плямёны кіпчакаў, у ХІІІ ст. гэтая тэрыторыя ўвайшла ў склад Залатой Арды як Белая Арда, якая ў выніку распаду Залатой Арды ў 1-й палове XVII ст. супыніла сваё існаваньне. У XIV ст . выдзелілася Нагайскя арда якой часткова належала і Заўральле. Найбольш раньняе дзяржаўнае ўтварэньне – Цюменскае ханства, якое склалася ў XIV ст з цэнтрам ў Чымга-Туры. Затым гэтая тэрыторыя трапіла пад уладу Узбэцкай арды на чале з Абулхайрам. У 2-й пал. XV ст. уладу ў Цюменскім ханстве захапіў хан Ібак, выхадзец з улуса Шэйбанідаў ды павязаны з нагайскімі мурзамі, які ў 1495 г. загінуў у барацьбе з мясцовымі правіцелямі “тайбугіна роду”. Сталіцай стала паселішча Кашлык або Сыбір, якое дало назоў новаму ханству. Сыбірскае ханства існавала напачатку разам з Цюменскім, якое перастала існаваць у першыя 10-годдзі XVІ ст. У 1563 г. уладу захапіў хан Кучум, які пазабіваў мясцовых правіцеляў. Пры ім ханства складалася з невялікіх улусаў, якія кіраваліся бекамі і мурзамі. З асцякоў і вагулічаў зьбіралася даніна. Самастойнай асобай этнічнай групай залатаардынска-цюркскага этнасу з’яўляюцца беларускія (літоўскія; польскія) татары (мэслім, літва, ліпка, татарлары), якія пачалі фарміравацца ў XIV ст. на тэрыторыі ВКЛ за кошт выхадцаў з Залатой Арды, пазьней з Вялікай і Нагайскай орд. Гэтыя татары па мове збліжаліся з кыпчакскімі дыялектамі крымскіх татараў, які перастаў існаваць у XVI ст. таму што яны перайшлі на беларускую мову. Вялікія князі Гедзімін, Альгерд, Кейстут, Вітаўт і інш запрашалі татар Залатой Арды і Крыма дзеля барацьбы з Тэўтонскім ордэнам. У 1395 Вітаўт прыняў разьбітага Цімурам нашчадка хана Джучы хана Залатой Арды Тахтамыша (?-1406) які ў 1382 г. захапіў і спаліў Маскву, ды пасяліў з дружынаю у г. Ліда (1395-98). Вітаўт разьлічваў вярнуць Тахтамышу, хану ў выгнаньні, рэальную ўладу ў Залатой Ардзе і ў замен атрымаць ад яго ярлык на валоданьне Уладзімірскім (цэнтар г. Масква) княствам. Тахтамыш удзельнічай разам з Вітаўтам у паходах на Дон і Крым у 1397 і 1398 гг. Адкуль было прыведзена шмат татарскіх сем’яў, якія былі паселеныя ў ВКЛ. У 1398-1399 гг. Тахтамыш пацярпеў паразу ад хана Заволскай Арды Цімур-кутлука, залатаардынскага стаўленіка Цімура ды ўцёк у Сыбір, дзе быў забіты ханам Шадыбекам каля Чынгі-Тура. У канцы XVI-XVII стст. становішча татар ў Рэчы Паспалітай пагоршылася. з-за контррэфармацыі. /Канапацкі І. Б.  Татары. // БЭ. Т. 15. Мн. 2002. С. 455-456. / Татары, якія пражываюць на сярэднім Іртышы і ягоных даплывах, Тары, Таболу, Туры, Ішыме, уяўляюць сабою мешаны народ з сібірскіх татар з прыбышамі з Сярэдняй Азіі і Усходняй Расіі... У адпаведнасьці з іх паходжаньнем іхняя мова ўяўляе комплекс асаблівасьцей і гаворак. Гэтыя этнічныя групы - блізкія сваякі алтайскіх целеўтаў. /Радлов В. В.  Этнографический обзор турецких племен Сибири и Монголии. Иркутск. 1923. С. 23./

    317). Idą. Ісьці – Перамяшчацца, перасоўвацца ў прастараы: крочыць, ехаць, плысьці і гэтак далей. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 2. Мінск. 1978. С. 562-564./ Ідуць – гандлююць, ці з таварамі ходзяць.

    318). Wielbłądów. Велблюдъ, велблудъ, велбудъ, вельблудъ, вельблюдъ, вельбудъ – тое што і веблюдъ, верблудъ, верльблюдъ – Вярблюд. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 3. Мінск. 1983. С. 76, 115./ Вярблюд - (Camelus) - род жвачных парнакапытных жывёлаў (Artyodactyla ruminantia) з сямейства мазоляногіх (Tylopoda). Пашыраныя ў сухіх стэпах і пустынях Усходняй Эўропы, Азіі ды Афрыцы. Да гэтага роду належаць 2 віды: вярблюд двухгорбы, або бактрыян (Camelus bactrianus), якіх, як больш прызвычаенага да халоднага клімату, гадуюць ў Манголіі, Паўночным Кітаі, Цэнтральнай Азіі і на Каўказе; і вярблюд аднагорбы або драмедар (Camelus dromedarius), які меншы за бактрыяна і яго гадуюць ў Заходняй, Сярэдняй і Паўднёвай Азіі ды Паўночнай Афрыцы. Вярблюд. які быў прыручаны чалавекам больш за 5000 гадоў таму назад, цалкам свойская жывёла, і толькі ўсясьветна вядомаму падарожніку Мікалаю Пржавальскаму (Перавальскаму) пашчасьціла адшукаць дзікіх вярблюдаў на поўнач ад Цянь-Шаня, ў басэйне ракі Тарым ля возера Чан-куля ва Ўсходнім Туркестане. Вярблюд выкарыстоўваецца як уючная ды верхавая жывёліна. Мяса і малако вярблюда спажываюць у ежу, з шэрсьці вырабляюць тканіну, гной скарыстоўваецца як паліва і для вырабу нашатыру. /Вярблюды. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 393./

    319). Daur. - (39) Даурыяй называліся ўсходнесібірскія землі за воз. Байкал. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 193.]. (50) Duarią Каменскі называе абшары, якія знаходзяцца ў басэйне Амуру (г. зв. Прыамур’е), куды ўжо у часах А. F. [Я. П.] Хабарава і А. Ф. Пашкова неаднаразова высылалі жыхароў з Табольска. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.] Даурыя, Даурская зямля - расейская назва часткі тэрыторыі Забайкальля і (да XVII ст.) заходняга Прыамуря. Да сярэдзіны XVII ст. гэтая тэрыторыя была населеная даурамі (дагуры, дахуры, дахоры, тагуры), абманголенымі тунгусамі ды кіданямі. Адносяцца да паўночна-азіяцкай расы вялікай мангалоіднай расы. Размаўляюць на дагурскай мове мангольскай групы алтайскай сямі. Першыя зьвесткі аб іх былі атрыманыя маскоўскімі людзьмі, якія сустрэлі іх ў вярхоўях ракі Амур ды на р. Зея, якія ў 1654 годзе перасяліліся за Хінганскі хрыбет да берагоў Нані і Сунгары ў Кітай, каб не трапіць пад Маскоўскую залежнасьць, бо частыя казацкія пагромы перашкаджалі жыцьцю мірных хлебаробаў ды гароднікаў. Тых, хто застаўся, ў 1900 г. казакі сагналі ў раён Благавешчанску і, пад пагрозай расстрэлу, прымусілі плысьці ў Кітай праз Амур, у якім большая частка іх патанула. Зараз жывуць ва ўсходняй частцы аўтаномнага раёну Унутраная Манголіі, у раёне г. Хайлар ды на поўначы правінцыі Хэйлунцзян КНР. /Даурыя. // Беларуская энцыклаедыя ў 18 тамах. Т. 6. Мінск. 1998. С. 63./

    320). Buchar. - (40) Бухарагорад Узбекскай ССР, колісь быў (з канца XVI да пачатку ХХ стагоддзя) сталіцай феадальнага ханства. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 193.] (50) Кароткая інфармацыя аб сувязях Табольска з Бухарой - гл. у кніжцы Х. ЗияеваСредняя Азия и Сибирь. XVI-XIX вв.”, Ташкент 1960. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.] - Бухара (Бухарскае ханства) фэадальная дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў XVI-XVIII ст., якое было заснаванае ў XVI ст. узбэцкім ханам Мухамедам Шэйбані на месцы былой дзяржавы Цімурыдаў. Названая Бухарскім ханствам ў канцы XVI ст., калі сталіцу з Самарканда перанесьлі ў Бухару. /Бухарскае ханства. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 363./. Вяло гандаль з Сыбірскім ханствам. У другой палове XV ст. уладу ў Цюменскім ханстве захапіў хан Ібак з улуса Шэйбанідаў. Частка бухарцаў нават перасялілася туды, дзе іх пачалі называць сыбірскія бухарцы або бахарлык, якія з цягам часу пачалі размаўляюць на ўсходнім (сыбірскім) дыялекце татарскай мовы. Большую масу сыбірскіх бухарцаў складалі узбэкі і таджыкі, ды да таго ж у іхніх шэрагах сустракаліся уйгуры, казахі, туркмэны ды каракалпакі. У XVІІ ст. вялі гандаль паміж Бухарой і маскоўцамі ды карысталіся ў Сыбіры шэрагам прывелеяў. Зараз у складзе сыбірскіх татараў. /Бухарцы. // Сибирская Советская Энциклопедия. Т. 1. Москва. 1929. Ст. 425./

    321). Zgoła. Згола, сгола, сголо – зусім, цалкам, поўнасцю. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 12. Мінск. 1993. С. 148./

    322). Murów. Муръ – камень (як будаўнічы матэрыял); высокая цагляная або каменная агароджа вакол чага-н.; Сьцяна якой-н. пабудовы, зложанай з цэглы або каменьня; Мураваны будынак; Месца, дзе трымаюць зьняволеных. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып.18. Мінск. 1999. С. 230-231./

    323). Metropolita. - (41) Мітрапаліт – вышэйшы духоўны сан у праваслаўнай царкве, кіраўнік групай епархій. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 193.] Митрополита, метрополита. митрополитъ – Вышэйшае званьне праваслаўных эпіскопаў; асоба, якая носіць гэтае званьне. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мінск. 1999. С. 70-72./ Другі пасьля патрыярха сан ў духоўнай герархіі. Ягоная духоўная ўлада распаўсюджваецца на духоўную акругу (мітраполію), якая аб’ядноўвае хрысьціянскія абшчыны мітраполіі і прылеглай да яе вобласьці. У 1620 г. была створана Сыбірская эпархія, у далейшым Табольская мітраполія. З 1651 па 1664 г. Сібірскім і Табольскім мітрапалітам быў Сіміён, пяты па ліку з часу заснаваньня мітраполіі. /Литературные памятники тобольского архиерейского дома ХVІІ века. [История Сибири. Первоисточники. Вып. Х] Новосибирск. ММІ. [2001] С. 395./ Тагды ж “Троицы-Сергиева монастыря старец Вавило Казымеров по указу великих государей отослан в Тоболску к архиепископу на двор.” /Бѣлокуровъ С. А.  Изъ духовной жизни московскаго общества XVII в. Москва. 1902. [1903] С. 42. [4. Юрій Крижаничъ въ Россіи. /Приложенія V. О лицахъ, сосланныхъ въ Тобольскъ за 1654-1662 гг./]/

    324). Archimandryt. - (42) Архімандрыт – настаяцель (кіраўнік) манастыра, ігумен. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 193.] (51) У пададзеным недакладнасьць. У Табольску меў сваю сядзібу толькі архімандрыт, так як мітрапаліта не было. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.] Архимандритъ, анхимандрытъ., архимандрыта, архимандратъ, архимаритъ, архиморитъ – Архімандрыт. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. Мн. 1982. С. 150/. Архімандрыт (ад грэцкага άρχή и μάνδρα - загарадзь, хлеў для быдла, аўчарня – у адносінах да манаскага ордэну, як да статка Хрыстусава або авечак Хрыстовых) – вышэйшы духоўны сан ў манахаў праваслаўнай царквы. У архімандрыты пасьвячаюць настаяцеляў вялікіх мужчынскіх манастыроў, рэктараў духоўных сэмінарый, кіраўнікоў духоўных місій. /Архімандрыт. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 525./ Знаменскі неагульнажыцельскі мужчынскі манастыр 2-га клясу, быў заснаваны ў Табольску ў 1623 г. У 1659 г. гарэў. Меў два храмы: Казанскі ды Прэабражэнскі. У манастыры пахаваны першы Сібірскі мітрапаліт Карнэлі. /Православные монастыри России. Краткий справочник. Новосибирск. 2000. С. 196./

    325). Tombolsk. - (42) Табольск – горад Цюменскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 192.]

    326). Carstwo Casimowskie. - (53) У пададзеным памылка: Kasimowskie (дакладней: Kasimow быў над Волгай) Тут жа гаворка пра сібірскае царства Кучума, якое захапіў легендарны атаман Ярмак. Гл. дакладней: Скринников П. Г., Сибирская экспедиция Ермака, Новосибирск 1986. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.] Касімаўскае царства (ханства), якое ў 1452 (1448) г. заснаваў Вялікі князь Маскоўскі Васіль Цёмны на рацэ Ака ля Разані з цэнтрам у Мяшчэрскім Гарадцы, які па імю першага хана Касіма (1452-1469), сына хана ў Залатой Ардзе Улу-Мухамеда, пачаў звацца Касімаў. Касім прыбыў ў 1446 г. да Васіля Цёмнага, ратуючыся ад свайго брата Махмутэка, хана казанскага, які забіў іхняга бацьку. Касімаўскае царства было створана каб процідзейнічаць толькі што паўстаўшаму Казанскаму ханству. На гэтае марыянэтачнае царства (ханства), якое праіснавала больш за 200 гадоў, ханы прызначаліся па выбару маскоўскіх князёў (цароў), і былі іхнімі вернымі і паслухмянымі служкамі. Касімаўскія татары (кэчым халкы) заўсёды ўдзельнічалі ў войнах Маскоўшчыны супраць ВКЛ. Пасьля захопу Казанскага ханства пачаліся весьціся захады і па ліквідацыі Касімаўскага царства. Зазначым, што ў 1614 г. маскоўскі цар Міхаіл Аляксеевіч аддаў Касімаўскае царства сваяку Кучума “сыбірскаму царэвічу” Альн-Арслану з тытулам цара. Яму ўнасьледаваў каля 1627 г. ягоны сын Сеід-Бурган, які хрысьціўся каля 1655 года і быў названы Васіль. Пасьля ягонай сьмерці ў 1679 г. царыцаю была прызнана састарэлая ягоная маці Фаціма-султан, якая яшчэ была жывой ў 1681 г. Себер - сібір (ібір - ібірь) паходзіць ад народу савыр - сабыр – сапыр, які згодна паданьня табольскіх татараў, жыў па сярэдняму цячэньню ракі Іртыш да прыхода туды татар. Задоўга да заваяваньня маскоўскім войскам у 1483 г., у месцах дзе зараз знаходзіцца горад Сыбір [Кашлык], татараў не бачылі, князь там, па-за ўсякім сумневам, быў югорскі ці асьцяцкі. Клікалі яго Латык. З гэтага вынікае, што ішымскія нагайцы ў зьвязе з цюменскімі татарамі нізоўя Табола заваявалі гэтую тэрыторыю не раней ХVI ст., і горад Сыбір хутчэй за ўсё быў пабудаваны не імі, а захапіўшы яго, яны толькі перайменавалі яго ў Іскер. Хан Мухамед, сын Абдула, распачаўшы будаўніцтва горада на беразе Иртышу ў ХVI ст., даў яму назву Сыбір. /Небольсин П. И.  Покорение Сибири. // Отечественные записки. 1849. № 60-63. С. 2; Карамзин Н. М.  История государства Российского. СПб. Т. 9. 1843. С. 316./ Пазьней нібыта ўвесь край стаў звацца так, хаця ў рускіх летапісах назва Сыбір, сустракаецца ўжо з 1483 г. /Брокгауз Ф. А.  Ефрон И. А.  Энциклопедический словарь. СПб. Т. 58. С. 796./ Хутчэй за ўсё, гэтая назва была дадзена комі-пермякамі ці комі-зыранамі землям што ляжалі за Камай, так як землі па Іртышу, Таболу ды Туры, пад назвай Сыбір, былі вядомыя за доўга да рускага заваяваньня. Слова сыбір зусім ня было вядома татарам якія жывуць на Іртышы, а атрымала распаўсюджваньне дзякуючы рускім. Пазьней гэтым імем была названа сталіца татараў. Мяркую, што татары якія жывуць на поўдні сучаснай Сыбіры бязьлюдныя землі на поўнач ад сябе называлі Абірам ці Сабірам, што азначала “бязьлюдзьдзе, безнагляднасьць. /Миллер Г. Ф.  Описание Сибирского царства и всех происшедших в нем дел от начала, а особенно от покорения его российской державе по сии времена. СПб. 1787. С. 38; Фишер И. Э  Сибирская история с самого открытия Сибири до завоевания сей земли российским оружием. СПб. 1774. С. 38./ Мухамед (Махмед) абаснаваўся ў Іскеры (назва Іске Ур - Стары ўезд - дадзена туабекамі). Пасьля сьмерці Мухамеда ханам стаў ягоны стрыечны брат Ангыш, сын Ябалака. Затым правіў сын Мухамеда Касым, затым Касымавы сыны Бікбулат ды Ядкар (Едзігер). У 1555 г. Ядкар адправіў пасольства да Івана Жахлівага з віншаваньнем узяцьця Казані ды Астрахані і сам папрасіў забраць ягоную Сыбір. У 1563 г. хан Кучум захапіў Іскер, забіў Ядкара і перастаў плаціць даніну Маскве. /Атласи Х. История Сибири. Казань. 2005. С. 26-28/. Каля 1563 г. нагайскі хан Кучум, заснаваў новае незалежнае Сібірскае царства, больш магутнае, чым ранейшае; сваякі Кучума, якія ўзначалілі асобных роды і воласьці, пачалі падтрымліваць яго ўсімі сіламі. Вялікую ролю тут згуляў іслам, які моцна пачаў распаўсюджвацца, які адштурхоўваў ад Кучума язычніцкія плямёны, але затое ўмацоўваў самае ядро Сыбірскага ханства і маскоўскі ўрад змушаны быў весьці з імі цяжкую і працяглую вайну. У хвіліны небясьпекі, якая пагражала Кучуму з боку суседзяў Кучум згаджаўся падпарадкаваць сваё ханства Маскве; але калі акалічнасьці заманьваліся, ён забіваў маскоўскіх амбасадараў. Але чаго не змог дасягнуць урад, то зрабілі дзеля яго людзі, прамыслоўцаў Строганавых, у злучэньні з заліхвацкімі разбойнікамі, паволжскімі казакамі. Цар Фёдар Іванавіч, не ведаючы яшчэ аб сьмерці Ярмака, адправіў у Сыбір яму на дапамогу новага ваяводу Івана Мансурава з сотняю казакоў і гарматаю. Нікога не застаўшы там з рускіх, ён зазімаваў пры ўпадзеньні р. Іртыш ў Об ды вясною вярнуўся ў Маскву. Зразумеўшы становішча рэчаў цар паслаў туды атрад у 300 чал. пад начальствам ваявод Суччына і Мяснога. Яны дасягнулі Туры, але не пайшлі да сталіцы Кучума, а рушылі ўверх па Туры і дабраліся да горада Чымгі-Тура ды заклалі горад Цюмень, які зрабіўся базай далейшага руху рускіх на Ўсход. Абапіраючыся на новы горад, ад прыроды амаль непрыступны для нападаў, ваяводы сталі падпарадкоўваць сваёй уладзе навакольных жыхароў. З гэтага часу пачынаецца няўхільны рух рускіх у глыб краіны. Уся цяперашняя Сібір была заваяваная да 1701 г., г. з. амаль у адно з невялікім стагоддзе; патрэбна было вялізная напруга энергіі, каб у такі параўнальна малаважны тэрмін з Уральскіх гор перакінуць рускія селішчы ў Камчатку. “І калі б Пекін стаўся захопленым тады ж, яго, верагодней за ўсё, таксама называлі б Сыбірам” /Атласи Х. История Сибири. Казань. 2005. С. 18./ Таму Адам Рыгор Каменскі Длужык Сыбірскае ханства называе Кучумаўскае царства, прытым ў злацінізаванай форме, што сьведчыць, як лічаць дасьледчыкі, аб тым, што ён магчыма, карыстаўся даступнай для яго літаратурай. Але, пэўна, ці ён сам памыліўся, ці перапісчыкі ягонага дыярыюшу, якім больш было вядомае марыянэтачнае Касімаўскае царства.

    327). Casimior. - (53) “Kasimirom” (Casimior) Каменскага гэта тагачасны валадар Кучум (гэтыя словы: Cаsimowskie i Casimior А. Марыянскі абазначыў знакамі пытальнікаў у дужках. (52) Злацінізаваная форма запісу імя валадара паказвае, што Каменскі карыстаўся пры напісанні даступнай літаратурай прадмету. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.] Кучум, сын Муртазы, шэйбанід [заснавальнік дынастыі Шах-Бахт Мухамед (1451-1510), які паклаў пачатак панаваньню узбэкаў у Мавераннеху (сёньняшні Узбэкістан) і прыняў назоў Шэйбані ад імя свайго продка Шэйбана, малодшага сына Джучы, сына Чынгісхана. Шайбан хан быў пятым сынам Джучы хана, малодшым братам Бату хана] Радзімай Кучума былі казахскія стэпы (не раней за 1598), апошні хан Сыбірскага ханства, які ў 1563 г. у помсту за дзеда, забіў сыбірскіх ханаў Едыгера і Бекбулатаданьнікаў маскоўскага цара Івана ІV і абвясьціў сябе ханам. Ён спыніў выплату даніны і ўзначаліў барацьбу супраць казацкай дружыны Ярмака. У 1582 г. пацярпеў паражэньне ў бітве на Чувашскім мысе на р. Іртыш ды пакінуў сваю сталіцу Кашлык. 6 жніўня 1584 г. Кучум са сваіх Ішымскіх стэпаў зьнянацку напаў на Ярмака і разьбіў ягоны атрад. У 1598 г., калі ён быў канчаткова разьбіты ваяводам А. Ваейкавым на р. Бердзь, увесь ягоны загон быў перабіты, сямейства захопленае ў палон і адпраўленае ў Маскву /Кучум. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 66./ Пераможаны Кучум адправіўся на сваю радзіму да мангутаў - малалікаму племю, якое качавала паблізу Бухары, пржил шмат гадоў і па канец жыцьця асьлеп. /Атласи Х. История Сибири. Казань. 2005. С. 93./ Дарэчы, сакратаром у Кучума быў ліцьвін, які потым у Маскве напісаў свае ўспаміны пад назвай Kronika Polaka. /Kuczyński A.  Syberyjskie szlaki.  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 36./ Нашчадкі Кучума атрымалі назоў князёў Сыбірскіх і прымалі ўдзел у Маскоўскай вайне 1654-1667 гг. супраць ВКЛ. Праўнук няскоранага і забітага маскоўцамі старэйшага сына Кучума Аблегарым пабраўся з дачкою палоннага ліцьвіна Андрэя Бершадскага і ўжо іх нашчадкі пачалі звацца князямі Пелымскімі ці Бершадскімі.

    328). Jermak. - (43) Ярмак (Васілій Цімафеевіч Аленін) – загінуў ноччу 5 жніўня 1584 года ў баі з ханам Кучумам. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 193.] Ярмак Цімафеевіч (? – 16 жніўня 1585) – казацкі атаман, кіраўнік паходу ў Сыбір, які паклаў пачатак яе крываваму заваяваньню і далучэньню да Маскоўшчыны. Паходжаньне Ярмака дакладна невядомае. Паводле розных зьвестак заваёўнік Сыбіры быў родам з берагоў Камы, па другім са станіцы Качалінская на Доне (цяпер Валгаградзкая вобласьць РФ), па іншым з сяла Барок на Паўночнай Дзьвіне (цяпер Ігнацьеўка Краснаборскага раёну Архангельскай вобласьці РФ). Ягонае сапраўднае імя было Ермолай, Еремей, Василий, Герман (па розных меркаваньнях навукоўцаў), а Ярмак мянушка. Выказваюць, нават, гіпотэзы, што Ярмак быў сыбірскім “царэвічам” і змагаўся з Кучумам за свае ўладаньні, якіх ён яго пазбавіў, або што ён быў жыдоўскага паходжаньня, ад хрышчонага габрэя, які перасяліўся з Італіі ў Крым, ў генуэскую калёнію Кафа. Спачатку Ярмак быў атаманам атрада казакоў-разбоўнікаў на Волзе [ягоны дзядуля таксама пэўны час займаўся разбоем], удзельнічаў у казацкіх нападах на нагайскіх татараў. Ёсьць зьвесткі (у тым ліку сьведчаньне тагачаснага магілёўскага камэнданта), што ў час Лівонскай вайны 1558-1583 гг. Ярмак ў 1580 г. удзельнічаў у спробе маскоўскіх войскаў захапіць Магілёў (некаторыя жыхары Магілёўшчыны нават і зараз лічаць сябе нашчадкамі Ярмака). /Нікіцін М. Г.  Ярмак. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. 1. Мінск. 2004. С. 300./ У канцы 1570-х г. або ў пач. 1580 г., ратуючыся ад царскіх ваявод, Ярмак з атрадам казакоў у 540 чалавек пайшоў па р. Кама ва ўладаньні купцоў Строганавых [мяркуюць, што яшчэ ягоны бацька Цімафей, разам з братам Радзівонам, служыў у Строганавых], і тут заставаўся два гады, дапамагаючы ім біцца з вагулічамі. 1 верасьня 1581 г. (паводле іншых зьвестак у 1579 г. або ў 1582 г.) Строганавы паслалі казацкае войска “ваяваць Сыбір”, узмацніўшы яго, паміж іншым, палоннай карэлай ды ліцьвінамі: увогуле склаўся атрад у 840 чал., добра ўзброены агнявой зброяй ды забясьпечаны харчам. Памочнікам у яго быў “Мікіта Пан, прозьвішча якога служыць доказам ягонага паходжаньня з Рэчы Паспалітай (не выключана, што з тэрыторыі сучаснае Беларусі)”. /Грицкевич В. П. “От Немана к берегам Тихого океана. Мн. 1986. С. 23./ Адправіўшыся ў паход, Ярмак дайшоў да Туры, якая служыла мяжой Сібірскага царства, амаль не сустрэўшы супраціву. Тут ён упершыню знайшоў напаўаселае насельніцтва, якое знаходзіліся ў непасрэдным веданьні асьцяцкага правадыра Япанчы ды запаняволіў яго. Ваенныя здольнасьці ды абсалютная перавага ў агнястрэльнай зброі дазволілі Ярмаку нанесьці паражэньне войскам Сыбірскага хана Кучума ў баях на рацэ Тура, Табол, ва ўрочышчы Бабсан і ў вырашальнай бітве на Чувашаўскім мысе р. Іртыш (2-4 лістапада 1582 г.). Калі досьвіткам 23 кастрычніка казакам стала вядома, што іх чакае Кучум у засадзе каля свайго горада Кашлыка, страх асягнуў казакоў, і яны жадалі павярнуць назад. Ярмак здолеў натхніць казакоў і яны ў жорскай бойцы перамаглі татараў, узброеных шаблямі ды лукамі. Кучум выратаваўся ўцёкамі а Ярмак 5 лістапада 1582 г. увайшоў у спусьцелую сталіцу. Дзякуючы садзейнічаньню рэнэгатаў яму атрымалася нагнаць сына Кучума, Махмет-Кула (Маметкула), разьбіць яго і ўзяць у палон. У хуткім часе ён накіраваў у Маскву пасольства з весткай аб перамозе, з ясакам і просьбай аб дапамозе. Іван Жахлівы неадкладна паслаў у новую сваю зямлю ваяводаў князя Сямёна Балхоўскага ды Івана Глухава з 300 стральцамі ды загадаў яшчэ ад Строгановых узяць 50 чалавек вершнікаў. Балхоўскі прыйшоў у Сыбір без запасаў, без лыж, без нарт, зьведаўшы ў дарозе страшныя пакуты, і хутка памёр. Уначы 5 (16) жніўня 1584 г. пры вусьці р. Вагай (цяпер у Цюменскай вобласьці) на казакоў напалі татары і перабілі іх (толькі аднаму пашчасьціла выратавацца). Ярмак таксама загінуў (патануў у р. Іртыш), паводле паданьня яго пацягнула на дно ракі цяжкая кальчуга – падарунак Івана Жахлівага. “Быў забіты, а так як такі герой не мог быць забітым татарамі, таму і зьявілася гэткая легенда”. /Атласи Х. История Cибири. Казань. 2005. С. 72./ 15 жніўня маскалі на чале з Глухавым зьбеглі з Сыбіры па р. Іртыш ды Об, праз Уральскі хрыбет, ажна ў Архангельшчыну і адтуль ужо накіраваліся ў Маскву. Сыбір, для маскоўцаў была страчаная, але, на жаль, толькі на час.

    329). Zbójca. Збойца – забойца. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 12. Мінск. 1993. С. 23./ Збойца – разбойник, имеющий страсть к драке. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 196./

    330). Wolski. - (18) Wołski. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 382.] Волжскі. У шэрагу даўніх летапісаў сказана што “прозван Ермаком, сказуецца дорожнай артельной таган [кацёл] по-волски [па-волжскі] - жерновый мельнец рушной [жарон]”. /Ципорухо М. И.  Покорение Сибири. От Ермака до Беринга. М. 2004. С. 106./

    331). Rzucił się w wodę. - (54) Гл. “Первопроходцы”, Москва 1983, с. 13-18. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.]

    332). Orkiszu. - (44) Аркішголасемянны ячмень, які рускія называлі полбай. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 193.] Orkisz – bot. полба. /Падручны польска-беларускі слоўнік. Варшава. 1962. С. 479./ Полба, коласавая расьціна Triticum spelta; оркіш; пансак. /Ластоўскі В.  Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна. 1924. Б. 501./ Полбаадзін з відаў пшаніцы. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 288./

    333). Myśliwi. Мысливецъ, мисливецъПаляўнічы. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мінск. 1999. С. 248./ Мысливца – охотник с гончими. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 296./

    334). Krzeczoty. - (19) Кречетъ, gerfault, Geierfalko. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 382.] (55) Krzeczoty (кречоть), gerfautl, Geierfalkе (заўвага А. М. Марыянскага). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.] Крэчат - Falko rusticolus, або Falko gyrfalko – птушка сямейства сакаліных атрада драпежных. Крэчатамі называюцца самыя буйныя з сакалоў, якія пашыраны на Крайняй Поўначы Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі. /Крэчат. // Беларускаяэнцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999 С. 542/. Звычайна селяцца на скалістых узьбярэжжах мораў і ў лесатундры. У сярэднявеччы крэчаты высока цаніліся ў якасьці паляўнічых птушак. Крэчаты, якія служаць лоўчымі птушкамі, падразьдзяляюць на белых (грэнляндзкіх) крэчатаў (Falco candicans, groenlandicus) - найлепшых і самых каштоўных, ісландзкіх крэчатаў (Falco islandicus), за якімі з Даніі ўрадам штогод пасылалася ў Ісландыю спэцыяльнае судна па крэчаты, нарвэскіх або звычайных (“шэрых”) крэчатаў (Falco hyrfalco), які ў зімку залятаў да Рэчы Паспалітай і чырвоных крэчатаў (Falco sacer) — якія вельмі цаніліся ў Бухары, Хіве, Кіргіскіх стэпах, Альжыры, Пэрсіі, Індыі, Францыі, Англіі і ловах цара Аляксея Міхайлавіча, для якіх яны здабываліся на Архангельшчыне і ў Сыбіры. Крэчаты, якія водзяцца на Уральскім хрыбце, у Пячорскай тундры, на Новай Зямлі і ў Сыбіры, выдзяляюцца ў асобны від — уральскі крэчат (Falco sacer Hierofalco uralensis). Крэчаты адносяцца да лоўчых птушак высокага палёту (haut-vol), пры чым нізьвяргаюцца на здобыч — “б’юць” яе зверху, часам схопліваючы яе кіпцямі і ўносячы з сабой.

    335). Białozory. - (45) Белазор – асобы від крэчатаў. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 193.] (55) Сокал белазор. завецца таксама крэчатам (Falco rusticolus L.). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 24.] Вiałozor (falco hyrfalco) – wielki sokól głębokiej Północy.” /Słownik języka Polskiego. T. I. Warszawa. 1900. S. 144./ КречетКрагуй, Белазор. /Ластоўскі В.  Падручны Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. Коўна. 1924. С. 772./ Тут пэўна Адам Рыгор Каменскі Длужык пісаўкрэчатыбелазоры”. А могаворка тут ідзе пра бэркута з якім палявалі на ваўкоў, лісоў, карсакоў, сайгакоў, зайцоў і нават кабаноў здаўна ў Арэнбурскіх стэпах?

    336). Charty kosmate. - (46) Хортпаляўнічая гончая гладкашэрстная сабака. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 193.] Хортборзый пёс. /Байкаў М. і Некрашэвіч С.  Беларуска-расійскі слоўнік. Менск. 1925. С. 336./ Харты - пароды паляўнічых сабак, якія вядомы са старажытных часоў. Харты раней складалі асобую групу шматлікіх мясцовых заходнеэўрапейскіх паляўнічых сабак, якія выкарыстоўвалі ў паляваньні на зайцаў, лісоў, ваўкоў, казуль. /Харты. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 16. Мінск. 2003. С. 552./ Харты даганяюць, затрымліваюць ці душаць здобыч. Буйныя харты гадаваліся ў Рэчы Паспалітай і Англіі, але у Рэчы Паспалітай яны вывеліся, а ў Англіі былі скрыжаваны з бульдогамі. Таксама гэтага кшталту існавалі крымскія; горскія, якія паходзілі з Каўказа і Малой Азіі; тазы, або туркмэнскія; хівінскія ды кіргіскія пароды з якімі маглі паляваць сібірскія татары.

    337). Lisy gonią. Ліс (Canis vulpes L.) - сысун, які разам з некалькімі блізкімі да яго відамі складае групу лісападобных (Vulpina) у сямействе сабачых (Canis), атрада драпежных звяроў. Пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы і Паўночнай Афрыцы. У Сыбіры прадстаўлены двума відамі: ліс звычайны Vulpes vulpes і корак Vulpes corsak. Корсак пазьбягае гор і лясоў і жыве ў стэпах ад Волгі да Забайкальля і не разьбіты на падвіды. Ліс звычайны разьбіты на падвіды: караган, табольскі, якуцкі ды тундравы. У Беларусі распаўсюджаны падвід ліс звычайны сярэднярускі (Vulpes vulpes vulpes). /Лісы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 291./

    338). Charapnikami. Гарапникъ, арапникъ – Бізун. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 6. Мн. 1985. С. 253./

    339). Marmurki czarne. - (56) Тут ў значэньні “шкуркі чорныя”, г. зн. падатак, т. зн. ясак, які сплачваюць тубыльцы па рашэньні расейскіх уладаў. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 25.] Мармурокъфутра чорна-бурай лісы. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Мінск. 1998. С. 262./

    340). Szygami. - (20) Шугай, szugaj, rodzaj gorsetu. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 382.] (57) Szygaj (шугай) - rodzaj gorsetu. (заўвага А. М.) [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 25.] Шугай – Армякъ с длинными и широкими полами, который носят и мужчины и женщины. Чугай – Армякъ, верхняя одежа, довольно просторная, мужская и женская. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 718, 701./ Шугай – телогрея, душегрея, теплая кофта на борах сзади; носят и девушки. /Даль В. И.  Толковый словарь живого великорусского языка в четырех томах. Т. 4. М. 2003. С. 647-648./ Шугай – Вид крестьянской женской кофты. Из тюркского čоhа – длинный кофтан. /Чуга – долгий кафтан, чугай, - тоже укр. чуга, чугай; бел. чугай; рус. чуга – узкий кафтан, польс. czyha, cuha. Из тур. čoha, čoka – сукно, уйгур. čägaä – одежда. /Фасмер М.  Этимологический словарь русского языка в четырех томах. Т. 4. Москва. 2003. С. 483, 377./ Магчыма гэта куяк – тое, што і ў войсках Рэчы Паспалітай - карацена. Куякъ – від панцыра, які складаецца з мэталічных пласьцінак, блях, набраных і нашытых на тканіну. /Словарь русского языка ХІ-XVII вв. Вып. 8. Москва. 1981. С. 154./ Куяк (тюрк) – дасьпех з моцных жалезных пласьцін, якія мацаваліся да суконнай ці скураной асновы. З’явіліся на Далёкім усходзе. Пасьля мангольскага нашэсьця ХIII ст. шырока распаўсюдзілася ў Эўропе. У XIV-XVI стст. у татарскіх ханствах куяк - дасьпех шляхетнага коннага ваяра. /Татарский энциклопедический словарь. Казань. 1994. С. 314./

    341). Foremne. Foremny – складны; які мае правільную форму. /Волкава Я. В. Авілава В. Л.  Польска-беларускі слоўнік. Мінск. 2004. С. 161./

    342). Bażancie. Бажанъ и Базанъ – Птица-фазанъ. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 13./ Фазан (Phasianus colchicus) – птушка сямейства фазанавых (Phasianidae) атрада курападобных: курапаткі, фазаны і цацаркі. Пашыраны ад Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі да Усходняга Кітаю, Карэі і Японіі. Жывуць у дэльце Волгі, на Паўночным Каўказе, у Закаўказьзі, Сярэдняй Азіі, Сямірэччы, каля Балхашу, у Прыамур’і і Прымор’і. Мае 16 відаў /Фазанавыя. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 16. Мінск. 2003. С. 304./ Мае прыгожыя пёры, якія ішлі на ўпрыгожваньне галаўных убораў.

    343). Оgniste strzelby. Огнистый – Агнястрэльны. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 21. Мінск. 2002. С. 358./ Агнястрэльная зброя – агульная назва сродкаў, у якіх для выкідваньня з канала ствала снарада (кулі, міны) выкарыстоўваецца сіла ціску ад згараньня парахавых зарадаў ці спэцыяльных гаручых сумесяў. Бывае гладкаствольная і наразная; артылерыйская і стралковая. Упершыню з’явілася ў Кітаі ў ХІ ст. У Беларусі вядомая з XIV ст. /Агнястрэльная зброя. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 78./ Першыя зьвесткі аб ужываньні агнястрэльнай зброі ў Маскоўскай дзяржаве адносяцца да 1382 г., да часу аблогі Масквы Тахтамышам, калі абложаныя стралялі з самастрэлаў, цюфякоў (цюфяк па-турэцку - стрэльба) і гармат. Для ручной агнястрэльнай зброі існаваў агульны назоў пішчаль але гэтак, зрэшты, называлася і артылерыйскія прылады. Ручныя пішчалі або ручніцы насіліся за сьпіной ратніка і называліся завяснымі у адрозьненьне ад зацінных, якія належалі артылерыі. Ручніцы зваліся часам самапаламі. Існавалі яшчэ недамеркі або кароткія пішчалі, вінтавальные - верагодна наразныя, патройныя - аб трох рулях, перавёртныя падвойныя - дубальтовыя і іншыя. У канцы XVI або пачатку XVII ст. ва ўжываньне ўвайшлі карабіны і пістолі або пісталеты. У гэты жа час з’явіліся і ручніцы і пістолі з сякеркамі, з’яўляюцца мушкеты, якія адрозьніваліся ад кнотавай ручніцы толькі даўжынёй ствала, вялікім калібрам і ўжываньнем пры страляньні падсошкі, на якую абапіралася руля. Узброеныя агнястрэльнай зброяй насілі праз левае плячо рамень або берандзейку з падвешанымі да яе зарадамі пад накрыўкамі, выдзеўбанымі з дрэва і абклеенымі скурай. Да берандзейкі прывешваліся таксама торба кнотавая, торба кулечная і рог для пораха або, наўзамен яго, натруска; часам кнот намотваўся на рамень берандзейкі.

    344). Рopis. Пописъ. попись. – Спіс, вопіс; Перапіс, рэестр. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 26. Мінск. 2006. С. 368-369./ Попіс – перапіс войска (шляхты), які адбываўся пры наяўнасьці ўсяго асабістага складу, што давала магчымасьць зрабіць фактычнае апісаньне вайсковага люду, які зьбіраўся на вайсковы агляд. Вайсковыя мерапрыемствы па рэгістрацыі і падліку ўзброеных ненайманых сіл дзяржавы. /Попісы войска Вялікага княства Літоўскага. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 12. Мінск. 2001. С. 510./ Тут маюцца асобыя карпусы служылых татараў, якія служылі у Табольску, Цюмені, Тары, Томску і Краснаярску на маскоўскай службе, з прадстаўнікоў былой татарскай знаці.

    345). Buntow naszych. Дарэчы бунты былі давалі частыя і нават маштабныя. Узяць да прыкладу Томскі бунт 1634 году. /Оглоблин Н.  Заговор томской “литвы” в 1634 г. Киев. 1894./

    346). W siużbie. Служылыя людзі – тэрмін меў афіцыйнае хаджэньне да сярэдзіны XVIII ст. У Сыбіры пад ім у шырокім сэнсе падразумявалі ўсю сукупнасьць прадстаўнікоў духоўнай, адміністратыўнай і ваеннай улады: ружнікаў (духоўных асобаў), аброчнікаў (падзячых з’езжых і мытных ізб), тлумачоў, пушкароў, кавалёў, розных вартаўнікоў і вайсковы гарнізон (дзяцей баярскіх, сотнікаў, атаманаў, пяцідзесятнікаў і казакоў). У вузкім сэнсе слова пад гэтым тэрмінам разумелі толькі апошніх – тых, хто меў адносіны да гарнізоннай службы. З сярэдзіны XVIII ст. замест гэтага тэрміну з’явіліся тэрміны “казакі”, “казачая каманда”, “казачы полк”. /Служилые люди. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 136./ Служылыя людзі – людзі, якія знаходзіліся на ваеннай службе ў Сыбіры. Ваенная акупацыя Сыбіры ў XVI ст. мела патрэбу ў сталых ваенных кадрах для збору ясака і ўтрыманьня ў пакоры сыбірскіх тубыльцаў. Гэтыя кадры складаліся з удзельнікаў першых экспэдыцый у Сыбір, і войскаў пераведзеных з Эўрапейскай Расеі на жыхарства ў Сыбір, як, прыкладам, 100 маскоўскіх стральцоў у Тары. У канцы XVI ст. набіралі служылых людзей ў рускіх гарадах арцелямі па 10 чалавек з дзесятнікам на чале ды кругавой парукаю; пазьней “выбылыя месцы” замяшчаліся “ахвочымі” людзьмі без акрэсьленых заняткаў. У XVII ст. масамі ссылаліся ў Сыбір рускія служылыя людзі, якія правінаваціліся, палонныя палякі, літва і чаркасы (украінскія казакі), крымскія татары і інш. У Табольску ў XVII ст. існаваў корпус “літвы і конных і навахрышчоных спіскаў казакоў” (250 чал.); ва ўсіх гарадах камандны састаў (дзеці баярскія) складаўся большаю часткаю з сасланых, у тым ліку з палякаў і літвы. Нязначны прыток служылых людзей давалі абрусеўшыя тубыльцы, звычайна “князы”. якія прынялі хрост (навахрышчоны) і уключаныя ў службу з невялікім жалаваньнем. Потым склад сыбірскіх гарадоў папаўняўся па спадчыне дзецьмі і сваякам тых, хто знаходзіўся на службе. Некаторыя гарады (Табольск, Цюмень, Тара, Томск, і Краснаярск) мелі асобыя карпусы служылых татараў, куды ўваходзілі прадстаўнікі старой татарскай знаці. У XVII ст. у Сыбіры служылыя людзі, не лічачы літвы, служылых татараў, дзяліліся на чатыры разрады, якія адрозьніваліся памерам хлебнага і грашовага жалаваньня: дзяцей баярскіх, конных казакоў, пешых казакоў і стральцоў. У сярэдзіне XVII ст. былі створаны рэгулярныя палкі драгун і рэйтараў; акрамя таго, дзеля абароны межаў у памежныя ўмацаваньні былі паселены “беламесныя казакі”, якім адвялі лепшую ральлю. /Служилые люди. // Сибирская советская энциклопедия. Т. IV. New Jork. 1992. Ст. 919-920./

    347). Dzieciach bojarskich. Dzeici bojarskie – рус. дети боярские “праслойка дробных фэадалаў, якія выконвалі абавязковую вайсковую ці цывільную службу”. /Walczak-Sroczyńska В.  Egzotyzmy w „Dyaryuszu Więzienia Moskiewskiego, miast i miejsc” Adama Kamieńskiego-Dłużyka. (Z dziejów rosyjsko-polskich kontaktów językowych w XVII wieku). // Przegląd Rusycystyczny. Z. 1-2. Katowice. 1999. S. 50-57./ Дзеці баярскіявышэйшая катэгорыя служылых казакоў у Сыбіры. Сын баярскінаступны за дзесятнікам, пяцідзесятнікам, атаманам і сотнікам чын каманднага складу казакоў. Існаваў да канца XVIII ст. Надаваўся Сібірскім прыказам па прадстаўленьні ваявод і дзякаў. Пачынаючы з 1710 г., калі быў зьліквідаваны Сыбірскі прыказ, чыны дзяцей баярскіх надавалі ваяводы, а з 1746 г. Сэнат. /Сын боярский. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 137./

    348). Kozaków służałych. Тут пэўнаконных казакоў” – сярэдняя катэгорыя сярод служылых казакоў у Сыбіры.

    349). Kozaków. Тут пэўнапешых казакоў”, якія складалі ніжэйшую катэгорыю сярод служылых казакоў Сыбіры.

    350). Żołdaków. Жолдакъ (жолдникъ) – Наёмны салдат, жаўнер. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 10. Мінск. 1990. С. 44-45./ Жолдъ (ад ням. Sold) – плата для вайскоўцаў. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 10. Мінск. 1990. С. 45./ Тут пэўна стральцы.

    251). Ś. Jana. - (47) Па царкоўнаму календару гэта свята бывае 7 ліпеня. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 194.] (58) Г. зн. ад нядзелі пальмавай да 24 чэрвеня 1662 г. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 25.] Сьвята ў ноч з 6 (24) на 7 (25) ліпеня (па Юліянскаму календары ад пальмавай нядзелі да 24 чэрвеня) – Купальле /Купала, Ян, Іван/; царкоўнае сьвята Раство Іяана Хрысьціцеля. /Васілевіч У.  Беларускі народны каляндар. Мінск. 1993. С. 34./ Купальле, Іван Купала, Ян – старажытнае язычніцкае земляробчае сьвята. Пад рознымі назвамі вядома ўсім індаэўрапейскім народам. Ва ўсіх славян згадваецца у летапісах з 1175 г., у старабеларускіх граматах з 13-14 ст. У старажытнасьці лічылася сьвятам сонца і было прымеркавана да дня летняга сонцастаяньня, калі найбольшага росквіту дасягалі жыватворныя сілы прыроды. У першую чаргу расьліннасьці, збажыны. На купальле як абавязковы элемэнт было купаньне ў аголеным выглядзе, асаблівая сэксуальная свабода, пасьля якой нараджаліся пазашлюбныя “сьвятыя” дзеці. Пасьля прыняцьця хрысьціянства царква сумясьціла з купальлем дзень Іяана Хрысьціцеля і сьвята атрымала здвоеную назву Іаан Купала або Іванаў (Янаў) дзень сьвяткавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня ст. ст.) /Купалле. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 30-31./

    352). Surguta. - (48) Сургут – гарадок на р. Об у Цюменскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 194.] (67) Surgut - мястэчка пры рацэ Об, заснаванае ў 1595 г. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 26.] Сургутгорад на рацэ Об у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе РФ на адлегласьці 708 км. ад Цюмені і 250 км. ад Ханты-Мансійска. Заснаваны як астрог ў 1594 годзе на правым беразе ракі Об на месцы паселішча асьцяцкага правадыра. З Сургуту рабіліся казацкія выправы на няскораных тубыльцаў. У 1616 г. у Сургуце адбыўся асьцяцкі бунт, але ён хутка быў задушаны. /Сургут. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 280./ “А выше Вас-Югана пала в Обь река Сургут; а на устье ее с нижние стороны город Сургут. ... А от Яму до усть Иртыша пол дни, а от усть Иртыша по Обь реке до Сургута города 4 недели.” /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 169, 187./ “Да по указу ж великих государей по разсмотрению и по разбору боярина и воеводы князя Ивана Андреевича Хилкова ссыльные ж люди посланы из Тобольска Тобольскаго разряду в городы… В Сургут в пешие казаки челядники: денег по 4 рубли с четью, хлеба по 5 чети с осьминою ржи, по две чети овса, по 2 пуда без чети соли: Александр Кресницкий, Казимерко Вешинский, Мартынко Каспыров, капрал Павел Тригор, Пашко Нечецкой, Микулайко Яншкуцкий, Янка Ивановский, Ясницкого челядник Самульев Гнавский, Ромашка Михайлов, Ивашка Кузмицкой. /Белокуров С. А. Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг. // Белокуров С. А.  Из духовной жизни московского общества XVII века.  Москва. 1902. [1903] С. 44./

    353). Brzozowa. - (21) Berezów. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 382.] (49) Бярозава – населены пункт на р. Паўночная Сасьва ў нізоўях Абі. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 194.] (59) Berezów. месцы ссылкі шматлікіх палякаў. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 25.] Бярозаўзаснаваны ваяводам М. Тарханіётавым ў 1593 г. на даплыве ракі Об рацэ Паўночная Сасьва, на месцы асьцяцкага паселішча Суматваш (горад бяроз), дзеля спагнаньня ясаку ў нізоўях Абі. Пазьней месца выгнаньня паплечніка цара Пётры І А. Меньшыкава, які выводзіў сваё паходжаньне з Літвы, і Евы Фелінскай, ураджэнкі вёскі Узнога, што пад Клецкам, якая пакінула цікавыя ўспаміны аб сваім выгнаньні. Зараз пасёлак гарадзкога тыпу Бярозава цэнтар Бярозаўскага раёну ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Цюменскай вобласьці. /Березов. // Города России. Энциклопедия. Москва. 2003. С. 543./

    354). Narymа. - (50) Нарым – гарадок на Абі ў Томскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 194.] (68) Narym - мястэчка пры рацэ Об, заснаванае ў 1596 г. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Нарым (па асьцяцкібалота) – горад у Томскай вобласьці Расійскай Фэдэрацыі на правым беразе ракі Об, ля ўпадзеньня ракі Нарымкі ў раку Кець. Нарымскі астрог заснаваны ў 1595 г. сургуцкімі ваяводамі на правым беразе ракі Об, дзеля ўтрыманьня ў пакоры обскіх асьцякаў. У 1629 г. астрог, з-за заўсёднага затапленьня, быў перанесены на сучаснае месца. /Нарым. // Славянская энциклопедия XVII века. Т. 2. Москва. 2004. С. 10./ “А от Сургута до Нарыму города пол 4 недели. ... А от Сургута до Нарыму города 3 недели.” /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 187-188./  Нарым (Нарымский острог). 1659 г. Яков Иванович Золотарев. 1664 г. Иван Матвеевич Зжецкий. 1667 г. Иван Федорович Можиторев. /Списки городовых воевод и других лиц воеводского управления Московского государства XVII столетия по напечатанным правительственным актам составил Александр Барсуков, член археографической комиссии. СПб. 1902. С. ?./ “Ссыльные ж люди по указу великих государей по разсмотрению и по разбору боярина и воеводы князя Ивана Андреевича Хилкова посланы в Нарымский острог, а велено им быть в Нарымском в пеших казаках, а великих государей денежного и хлебного и соляного жалованья оклады им учтены против Нарымских холостых козаков по сказке Нарымских козаков Ивашка Пермитина с товарищи, денег по 5 рублев с четью, хлеба по 6 чети ржи, по 2 чети овса, по полу 2 пуда соли, потому что в Тобольску Нарымских казаков оклады неведомы: челядники и драгуны: Микулайко Жабинской, Адамко Кромской, Ян Бочинский, Петрушка Срыневской, Степашко Малишевской, Матюшка Павлович, Богдан Молява, Федка Жеровской, Мартынко Журавской” /Белокуров С. А.  Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг. // Белокуров С. А.  Из духовной жизни московского общества XVII века.  Москва. 1902. [1903] С. 46./

    355). Kieckа. - (51) Кецк – населены пункт на р. Кець (правы прыток Абі) у Томскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 194.] (69) Kietsk (Kieck), астрог над ракой Kietą. Адсюль пачынаўся пераход з даліны ракі Об да даліны ракі Енісей, з выйсьцем да Макаўскага астрожка. Абодва астрожкі былі закладзеныя на пачатку XVII ст. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Кецк - Кецкі астрог [Камгоўск, Камгоўскі, Кунгопскі] заснаваны ў 1596 годзе на рацэ Кець ваяводам Малчанавым, дзеля ўціхамірваньня кецкіх тубыльцаў, амаль у вусьці р. Кець, якая ўпадае справа ў раку Об, прыблізна ў 100 км. ад Нарымскага астрога. У 1605 г. у XVII ст. у ім сядзелі ваяводы. /Кетск. // Славянская энциклопедия. XVII век. Т. 1. Москва. 2004. С. 567./ Кетский (Кетской, Кецкой, Кетской). 1659. Григорий Борисович Загорин. /Списки городовых воевод и других лиц воеводского управления Московского государства XVII столетия по напечатанным правительственным актам составил Александр Барсуков, член археографической комиссии. СПб. 1902. С. 176-100./ Из Тобольска, из устья Иртыша плыли “своею силою, шестами и бичевою” вверх …, мимо Сургута и Нарыма; у Нарыма входили в Кеть, которая здесь впадала тремя устьями в Обь, и поднимались по ней вверх, мимо Кетского острога. В одном месте на Кети, у “яра Колокольного” существовала опасная мель (“мель великая и река быстрая, будто порог”). … В верхнем своем течении Кеть становилась “Весьма узка” (от устья р. Сочура). По Кети шли вверх до Маковского острога, где начинался волок. (С. 111) “От Нарыму до Кетскоо остогу 8 днеи.” /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 187./

    356). Lenę. Лена – рака ва Ўсходняй Сыбіры: Іркуцкай вобласьці і Рэспубліцы Саха (Якуція) РФ. Бярэ пачатак з паўночна-заходняга схілу Байкальскіх гор і ўпадае ў Паўночны Ледавіты акіян. Даўжыня 4400 км, пл. бас. 2490 тыс. км2. Гал. даплывы: Кірэнга, Віцім, Алёкма, Алдан (справа) ды Вілюй (зьлева). /Лена. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 199./

    357). Jakut. Якуцк – горад, сталіца РС(Я) у РФ. У 1632 г. атрад енісейскіх казакоў пад кіраўніцтвам казацкага сотніка Пятра Бекетава заснаваў на правым беразе Лены Ленскі астрог, або Якуцкі (у 1642-1643 перанесены на левы бераг), які напачатку падпарадкаваўся гораду Енісейску У 1640 г. у Якуцк прызначаны быў ваявода. Ваяводзкае кіраваньне з самога пачатку адрозьнівалася неправасудзьдзем і жорсткасьцю ў дачыненьні тубыльцаў і саміх рускіх абывацеляў горада: хабарніцтва, рабаўніцтва, даносы і паклёпы зрабіліся звычайнай зьявай. Яшчэ да пераносу Ленскага астрогу на новае месца, якуцкі князёк Мымака, сабраўшы да 600 якутаў напаў на астрог, каб яго разбурыць. 9 студзеня 1634 г.; у канцы лютага якуты спрабавалі запаліць астрог, але гэта ім не ўдалося. Праз 2 гады якуты Кангаласкага роду зноўку абклалі Якуцкі астрог, але гарнізон адбіў іх, з прычыны чаго частка якутаў перасялілася на р. Вілюй, а частка перабралася на рэкі Яна і Алёкма. Якуцк быў XVII - 1-пал XVIII ст. значным ваенна-адміністратыўным і гандлёвым цэнтрам асваеньня Маскоўшчынай Усходняй Сыбіры і Далёкага Усходу. /Якуцк. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. 1. Мінск. 2004. С. 258./

    “В Якуцкой острог по государевым грамотам и по росписям в Литовский список в казаки шляхта: оклад денег 8 рублев, хлеба 7 чети ржи, 6 чети овса, 2 пуда соли: Юрка Хотимской. денег по 6 рублев, хлеба по 6 чети ржи, по 4 чети овса, по 2 пуда соли: Хриштоп Федоров, Александр Волекметла, Янко да Мишка Ждановичи, Гришка Каменской.

    В пешие казаки челядники, а великих государей денежного и хлебного и соляного жалованья, оклады им ученены против якутских холостых казаков, по сказке якуцкого сына боярского Костянтина Дуная, денег по 5 рублев с четью, хлеба по 5 чети с осьминою ржи, по 2 чети овса, по полу 2 пуда соли, потому что в Тоболску якуцких пеших казаков оклады неведомы: Якуб Невицкой, Ян Клачковской, Алексей Федоров, Адам Тусаковской, Владислав Беровской, Хриштоп Салтан, Рафайло Грановской.

    Татаровя в пешие ж казаки: Мухарейко Мусанов, Давыдко Олександров, Ивашко Азовской, черкашенин Юрка Павлов.

    Челядники ж в пешие казаки: Данилко Збицкой, Пашко Козловской, Пашко Хмелницкой, Стенка Форошковской, Янка Котовской.

    Челядники ж Хриштопа Стабровского в пешие ж казаки: Стенка Шмонин, Карпунка Рыкуненак, Стенка Устрата, Ондрюшка Михайлов, Федора Выповского дворовые люди жонка Окулка да девка Феколка.

    Суздальского архиепископа Стефана деревни Березников крестьянин Гришка Фадеев з женою Дункою да с сыном Ивашком.

    Московской беглой стрелец Степанова приказу Коквинского Васка зубов.

    В Якуцкой же острог по указу великих государей по разсмотренью и по разбору боярина и воеводы князя Ивана Андреевича Хилкова. В Литовской же список в казаки шляхта: оклад денег по 6 рублев, хлеба по 6 чети ржи, по 4 чети овса, по 2 пуда соли: Томаш Шевский, Самойло Голубовской.

    В пешые казаки челядники: денег по 5 рублев с четью, хлеба по 5 чети с осминою ржи, по 2 чети овса, по полу 2 пуда соли: Павлик Лозовской, Стенка Маневской, Хриштоп Велчицкой, Ивашко Семенов, Стенка Лебецкой з женою Анюткою, Казимерко Крыженев(ской ?)... ссылной человек Хемьского повету шляхтич Томаш Шелковской; и по указу великих государей послан он ис Тобольска в Якутской острог, а государева служба велено ему служить в литовском списке в казаках. /Белокуров С. А. Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг. // Белокуров С. А.  Из духовной жизни московского общества XVII века. Москва. 1902. [1903] С. 48-49, 70./

    358). Jan ruski. - 24 чэрвеня (народзіны сьв. Яна паводле юліянскага календара). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 25.]

    359). Żegnaliśmy. Жекгнати, жегнатиразьвітвацца; праводзіць каго-н. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 282./

    260). Jawskiego Jamu. - (52) Да зямлі Яўскага ямуг. зн да земляў Ханты-Мансійскай нацыянальнай акругі ў Цюменскай вобл. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 194.] (61) Відавочна Domianowski Jam. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 25.] Дземянаўскі Ямзаснаваны ў 1635 г. на рацэ Дзямянаўка, правым даплыву ракі Іртыш, у 66 вёрстах ад Табольску, пры ўпадзеньні ракі Дзямянка ў раку Іртыш. /Демьянское. // Всеобщий географический и статистический словарь. Составил кн. С. П. Гагарин. Ч. ІІ. Москва. 1843. С. 32-33./ Зараз сяло Дзямянскае (ды вёска Усць-Дземянск) Увацкага раёну Цюменскай вобласьці РФ. /Тюменская область. Административно-территориальное деление на 1 октября 1973 г. Тюмень. 1973. С. 42./

    361). Jarzуną. Jarzуnа – гародніна, агародніна. /Волкава Я. В. Авілава В. Л.  Польска-беларускі слоўнік. Мінск. 2004. С. 209./ Ярына – аднагадовая сельскагаспадарчая культура, якая высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восеньню таго ж года. Ярыца – Яравое жыта. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 2. Мінск. 1984. С. 504./

    362). Samasowek. - (53) Самасоўкі – зараз г. Ханты-Мансійск на р. Іртыш непадалёк ад упадзеньня яго ў Об. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 194.] (62) Samarowski Jam. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 25.] Самараўскі Ямзаснаваны ў 1635 г. [1637] як ям на правым беразе ракі Іртыш (у 25 км. ад вусьця) на месцы руінаў умацаванага паселішча асьцяцкагакнязцаСамара, які кіраваў г. зв. “Белагорскім княствамі аказаў жорсцкі супраціў маскоўскім заваёўнікам. /Бахрушин С. В.  Остяцкие и вогульские княжества в XVI-XVII веках. Ленинград. 1935. С. 70-71./ Тут былі паселены ямшчыкі з гарадоў Солі Вычагодскай, Чэрдыні і Солі Камскай, дзеля ямскай язды Табольск-Бярозаў. З 1930 г. цэнтар Асцяцка-Вагульскай нацыянальнай акругі (утворана 10 сьнежня 1930 г.), пакуль не паўстаў пасёлак Асьцяка-Вагульск, які ў 1931 г. пачалі будаваць у 4 км. ад яго. Пасёлак Самароўскі ці Самар у 1950 г. увайшоў у склад горада Ханты-Мансійска, да 1940 г. п. Асьцяка-Вагульск, сталіцы Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі РФ. /Ханты-Мансійск. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 16. Мінск. 2003. С. 540./ “От  Тобльска ж вниз по Иртышу реке мимо Демьянскои Ям вниз до Самаровского Яму дощаником 2 недели.” /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 187./

    363). Ościaki. - (22) Ostjaki. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 382.] (54) Асцякі – так называлі продкаў сучасных хантаў. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 194.] (63) Ostiacy цяпер вядомыя пад назвай Сhantów. Люд паходжаньня угра-фінскага. Галоўныя заняткі: паляваньне і рыбалоўства, а таксама гадоўля рэніфераў перанятая дзесь ад ІV ст ад самаедзкіх плямёнаў. Існуе меркаваньне, што назва “Оstiak” татарскага паходжаньня і паўстала ў часы, калі татары апанавалі зямлю, якую насяляў гэты народ, які пагардліва называлі “barbarzyńcami”. На татарскай мове гэтае слова мела гучаньне “usztiak”, якое ў сваю чаргу расіяне перакруцілі на назву “Ostiak”. Цяпер ханты налічваюць 21 тысячу асоб, з якіх 75% гаворыць уласным мовай, захавалі багаты народны фальклёр і мастацтва. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 25.] Асьцякі [Ас-яхнарод вялікай рэчкі або народ Абі], так ў XVII ст. называлі, разам з селькупамі і кетамі, сучасны народ ханты [ханці, хандэ, хантэ, кантэк (саманазоў) – чалавек; бытавалі і лякальныя назовы ад месца жыхарства (ад назвы рэк) васюганскія, салымскія (Салым ехнарод ракі Салым), казымскія (Казым ехнарод ракі Казым) і г. д.], які да XIV ст. разам з роднаснымі ім мансі (вагулічамі) рускія называлі югрой або югрычамі. Угры, якія сышлі ў І тысячагодзьдзі н. э. на Дунай далі пачатак вэнграм або мадзьярам, мова якіх найбольш падобная з асьцяцкай, чым з якой-небудзь іншай. Югры, якіх адцясьнялі рускія, паступова адыходзілі да Урала; у Сыбіры яны рана змушаныя былі ўступіць у барацьбу з самаедамі, а потым падпалі пад уладу (намінальную) татараў. Ужо тады ў іх былі асобныя саюзы плямёнаў, якія потым рускія празвалікнястваміа іхніх правадыроўкнязцамі”. У XVI ст., пры заваёве Сыбіры, асьцякі аказвалі ўпарты супраціў рускім, якія разбурылі ў іх 41 паселішча. Дарэчы, яшчэ ў 60-я гады ХVII ст. асьцякі марылі аб рэстаўрацыі Кучумавага ханства і гатовыя былі з ахвотай плаціць яму даніну, чым цярпець маскоўскую абдзіралаўку. /Бахрушин С. В.  Остяцкие и вогульские княжества в XVI-XVII веках. Ленинград. 1935. С. 38./ У XVII ст. “краіна асьцяцкая пачыналася на Іртышы паміж упадзеньнем яго ў Об ды вусьцем Таболу. Далей па Абі ўніз да вусьця ды ўверх да Нарымскага уезда”. /Бахрушин С. В.  Остяцкие и вогульские княжества в XVI-XVII веках. Ленинград. 1935. С. 6./ Комі-зыране звалі хантаў – егра, ненцы – хабі, а татары – уштэк (барбар). Зараз жывуць па рэкам Об, Іртыш ды іхнім даплавам ў Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномных акругах ды ў Аляксандраўскім і Карагасаўскім раёнах Томскай вобласьці РФ. Падзяляюцца на паўночных, паўднёвых (прыіртышскіх) і ўсходніх (у Сургуцкім ды Нарымскім раёнах па рацэ Васюган), якія зазналі вялікі ўплыў селькупаў. Адносяцца да уральскай пераходнай расы, а па мове да самадыйскай групы уральскай сям’і моў. У 1930 г. была створана Хаты-Мансійская аўтаномная акруга, але ўсё роўна яшчэ патрабавалася 50-60 гадоў, каб пад уплывам нацыянальнай дзяржаўнасьці ды руху ў абарону сваіх тэрыторый ад прамысловага асваеньня ханты адчулі сябе адзіным народам. /Соколова З. П.  Ханты. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 380-383./ Селькупы (асцякі; асцяка-самаеды) – народ які жыве ў Цюменскай (Ямала-Ненецкая і Ханты-Мансійская аўтаномная акруга) і Томскай абласьцях ды Туруханскім раёне Краснаярскага краю РФ. Гістарычна падзяляюцца на дзьве тэрытарыяльна ізаляваныя групы: Паўднёвыя [нарымскія, ці сярэднеобскія, якія дзяліліся на некалькі этнатэрытарыяльных груп: – сусе кум або шош кум (таёжны чалавек) – насельнікі басэйна р. Кець; чумыль-куп (земляны чалавек) – насельнікі обскіх даплываў Тым і Парабель.] ды паўночныя, якія склаліся ў выніку зыходу ў XVII ст. часткі самадыйскага насельніцтва з Сярэдняй Абі на поўнач, у раён рэкаў Таз (солькуп – таёжны чалавек) і Турухан (шолькуп - таёжны чалавек), дзе да іх далучыліся энцы, кеты ды ханты. Назва селькуп была ўведзеная навукоўцамі ў 30-я гады ХХ ст. і было прынятая толькі паўночнай групай, а ў паўднёвай групе яна зацьвердзілася толькі ў 50-я гады ХХ ст. Спробы стварыць адзіную літаратурную мову посьпеху не мела. У XVI ст., калі маскоўскія калянізатары прыперліся на сярэднюю Об, там існавала племянное аб’яднаньне Пегая (Стракатая) Арда на чале з правадыром Воняй, які аказаў ім упарты супраціў, бо толькі з заснаваньнем Нарымскага астрогу сібірскія канкістадоры змаглі там замацавацца і абкласьці тубыльцаў данінай. /Васильев В. И.  Селькупы. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 312-314./

    364). Rybami żyją. Харчаваліся выключна рыбай. З яе выраблялі муку, салілі, варылі, сушылі, квасілі ў ямах разам з ягадамі. /Васильев В. И.  Селькупы. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 313./ Нават С. Спафарый празваў іх “рыбоядцами”. /Бахрушин С. В.  Остяцкие и вогульские княжества в XVI-XVII веках. Ленинград. 1935. С. 9./

    365). Łabędzie. Лебедзі (Cygnus) – род вадаплаўных птушак сямейства качыных атрада гусепадобных. 7 відаў. Пашыраны ўсюды акрамя Афрыкі і Антарктыды. На Беларусі тры віды: лебедзь-шыпун (Cygnus оlor) – трапляецца ў Заходняй Сыбіры, лебедзь–клікун (Cygnus Сygnus) – пашыраны ў Сыбіры і лебедзь малы або тундравы (Cygnus bewickii). /Лебедзі. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 175./

    366). Gęsi. Гусі (Anser) — род вадаплаўных птушак сямейства качыных атрада гусепадобных (пласціністадзюбых Anseriformes) галоўны род сямейства гусіных (Anseridae) з атрада плаваючых птушак (Natatores), падатрада пласціністадзюбых. Гусепадобныя, пласціністадзюбыя ((Anseriformes) атрад вадаплаўных птушак з сямейства качыных. Пашыраны ўсюды, за выключэньнем Антарктыды. /Гусепадобныя. // Беларуская энцыклапепедыя ў 18 тамах. Т. 5 . Мінск. 1997. С. 543./ У Беларусі сустракаецца - Гусь белалобая (Anser albifrons) – птушка сямейства качыных атрада гусепадобных. Пералётны від, які жыве ў тундры Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі. Гусь шэрая (Anser аnser) - птушка сямейства качыных атрада гусепадобных. Пералётны від, які пашыраны ў Эўразіі (Сыбір, Далёкі Ўсход). Гусь-гуменнік (Anser fabalis) птушка сямейства качыных атрада гусепадобных. Пералётны від, які пашыраны ў Эўразіі, жыве ў тундры, лесатундры і тайзе.

    367). Kaczek. Качкі сапраўдныя (Anas) - род птушак з сямейства качыных. (Anatidae) - качыныя, сямейства вадаплаўных птушак атрада гусепадобных. Пашыраны ўсюды акрамя Антарктыды і налічваюць 146 відаў. Большасьць пералётныя. У Беларусі 12 відаў. /Качыныя. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 197./ Па апошняй клясыфікацыі да сямейства Качыных адносяць не толькі ўласна качак (падсямейства Anatinae), але таксама ў якасьці асобных падсямействаў - гусей (Anserinae) і лебядзей (Cygninае). Качка шэрая (Anas strepera) – птушка сямейства качыных атрада гусепадобных. Пашырана ў Эўразіі ды Паўночнай Амэрыцы, трапляецца ў Беларусі.

    368). Obuwie z tego noszą. Даўней селькупы летні абутак выраблялі са скуры асятра або сьцерлядзі. /Васильев В. И.  Селькупы. // Народы России. Энциклопедия. Москва. 1994. С. 313./

    369). Kożuchy. Кожухь, кажухъ, кожюхъ – Кажух, шуба. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып 14. Мінск. 1996. С. 175./ Кожанъ – Верхняя одежда из выделанной шкуры; шуба; Кожух – верхняя одежда из шкур животных; верхняя меховая одежда, шуба. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 7. Москва. 1980. С. 219; 221./

    370). Tłustość rybią. Тлустасьць – жир. /Байкаў М. і Некрашэвіч С.  Беларуска-расійскі слоўнік. Менск. 1925. С. 313./ Ханты рыбу вяляць, смажаць, вараць, копцяць, ядуць сьвежай, сырой і марожанай. П’юць рыбін тлушч, які нарыхтоўваюць яго з ягадамі. Далікатэсная страва – рыбіна ікра, якая звараная ў рыбіным тлушчы. /Соколова З. П.  Ханты. // Народы России.Энциклопедия. Москва. 1994. С. 383./

    371). Kwarcie. Кварта (ад лац. quarta чвэрць) – адзінка вымярэньня вадкіх ды сыпкіх рэчываў у ВКЛ роўная ¼ гарца (0,7057 літра) або мэталёвы посуд для піцьця роўны гэтай меры. Адзінка ў чатыры разы меншая за кварту мела назоў кватэрка. /Кварта. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 211./

    372). Pokrzyw. Пакрыва – Крапіва. /Слоўнік беларускіх гаворак Паўночна-Заходняй Беларусі і яе пагранічча. Т.3. Мінск. 1982. С. 345./ Крапіва (Urtica) – род кветкавых расьлін сямейства крапіўных. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным і трапічным поясе абодвух паўшар’яў. На Беларусі 4 віды. – Крапіва двухдомная (Urtica dioica) і крапіва жыгучка (Urtica urens). /Крапіва. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 451./ “З рамёстваў, акрамя вырабу скур, упамінаецца тканьне палатна з крапівы, якая замяніла ім “рускія” каноплі… З “крапіўнага палатну” яны шылі кашулі…”/Бахрушин С. В.  Остяцкие и вогульские княжества в XVI-XVII веках. Ленинград. 1935. С. 13./

    373). Bedłki. - (23) Kopeć w swoim dzienniku podróży (rozd. 14) także wspomina o grzybach, których użyce sprawiło mu odurzenie i sny dziwne. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 382.] Bedłki – бот. пластинчатые грибы (Agaricaceae).” /Большой польско-русский словарь в двухтомах. Т. 1. Масква-Warszawa. 1980. С. 59./ У агарыкальныя (пласьцінчатыя) грыбы ўваходзяць сямействы: балетавыя, бальбітыевыя, гіграфоравыя, гнаевіковыя, макрухавыя, мухаморавыя, павуцінкавыя, радоўкавыя, ружовапласьціннікавыя, сьвінухавыя, страфарыевыя, сыраежкавыя, шампіньёнавыя. /Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў пяці тамах. Т. 1. Мінск. 1983. С. 26./ Тут маюцца на ўвазе мухаморы, якія і зараз ужываюцца шаманамі дзеля галюцынацый.

    374). Muchomorów. - (64) Гэта відавочна сыбірскія мухаморы з галюцынагеннымі ўласьцівасьцямі. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 25.] Мухамор (Amanita) - род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. Мухаморавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Эўразіі, Амэрыцы, Афрыцы і Аўстраліі. Растуць ў лясах рознага тыпу пераважна ва ўмеранай зоне. На Беларусі 19 відаў. Маюць фізіялягічна актыўныя рэчывы (таксіны, галюцыягены і інш.), якія ўзьдзейнічаюць на нэрвовую сыстэму. /Колас С. С.  Мухамор. // Беларуска энцыклапедыя ў 18 гадах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 43./

    375). Banket. Банкет - Урачысты абед ці вячэра з нагоды чаго-н. або ў гонар каго-н. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 1. Мінск. 1977. С. 338./ (65) Аб падобных мухаморах на Камчатцы пісаў Юзаф Копаць ў Dzienniku podróży (гл. уроцлаўскае выданьне 1995 г.). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 26.]

    376). Jesiotra. Асятры (Acipenser) – род прахадных, паўпрахадных і прэснаводных рыб сямейства асятровых (Acipenseridae). Водзіцца у морах і рэках басэйнаў Атлянтычнага, Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў. Да роду асятровых адносіцца сьцерлядзь, калуга, сяўруга ды шып. У рэкі Беларусі - Дняпро, Прыпяць, Сож, Бярэзіна - заходзіў Асяцёр рускі (Acipenser güldenstädti), уНёман, Вілія, Шчараасяцёр балтыйскі або атлянтычны (Acipenser sturio). Асяцёр сыбірскі (Acipenser baeri Brand) жыве ў басэйне рэкаў СыбірыОб, Енісей, Лена ды Калыма. Дасягае даўжыні да 2,5 м. а вагі да 2 цэнтнэраў. Асяцёр амурскі (Acipenser schrencki) ды калуга (Acipenser Hugo dauricus Georgi) у басэйне ракі Амур. Cахалінскі асяцёр (Acipenser medirostris Ayres) у водах Ціхага акіяну. Сьцерлядзь (Acipenser ruthenus L) – сустракаецца паўсюдна (акрамя возера Байкал) і дасягае даўжыні да 1,25 м., а вагі да 15 кг. /Асятры. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 64; А. Б.  Осетровые. // Сибирская советская энциклопедия. Т. IV. New Jork. 1992. Cт. 189-190./

    377). Unieść. Unieść – поднять; унести. /Большой польско-русский словарь в двух томах. Т. 2. Москва-Warszawa. 1980. С. 472./

    378). Opp. - (24) Ob, Объ. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 383.] (66) Рака Оb. у першадруку назва паслядоўна перакручаная. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 26.] Обрака ў Расейскай фэдэрацыі ў Заходняй Сыбіры, адна з найбольшых рэк сьвету. Утвараецца ад сутокаў рэк Бія і Катунь на Алтаі. Упадае ў Обскую губу Карскага мора. Галоўныя даплывы Том, Кець, Вах (справа), Іртыш (зьлева). /Об. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 424./

    379). Żaglem. Жакгель, жагель – парус, ветразь. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 250./

    380). Musi schnąć. Абсохнуць на мялі.

    381). Tomska. Томск – абласны горад на рацэ Том, які быў заснаваны ў 1604 годзе. /Томск. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т.15. Мінск. 2002. С. 485./ “Оська Иванов сын Захарьевской сказал: родом де он иноземец, поляк, взят на бою на реке Басе, привезен к Москве, а с Москвы сослан в Томск, в прошлых годах пришла грамота великого государя, что польских людей отпустить в польское земли, а он, Оська, бил челом, что б ему вечно служить по Томску, и был поверстан в пешую службу. Оклад пеший, рядовой”. “Степка Хритофоров сын Веселовский, родом поляк, взят на бою на реке Басе в Углах и привезен к Москве, а сослан в Сибирь в Томск, в пешую службу и по челобитью, когда поляков возвращали, его поверстать в конную службу; потом за скудность из конной службы отставлен и верстан в пешую. Оклад пеший, рядовой”. /Томск в XVII веке. Материалы для истории города со вступительной и заключительной статьями прив.-доц. П. М. Головачева и картой окрестностей Томска конца ХVII в. Томск. Б.г. С. 100./

    382). Tomą. - (70) Дарога да Томска з даліны ракі Об прахадзіла праз верхнюю частку даліны ракі Том, правым даплывам Абі. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Томрака ў Расейскай фэдэрацыі, правы даплыў ракі Об. Пачынаецца на схілах Абаканскага хрыбта. /Том. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 484./

    383). Wach. - (71) Wach. правы даплыў Абі. Цячэ ён са ўсходу, а не ад боку Швецыі. (Швецыяй называлі ў той час краіну ў Zachodniej Syberii). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Вахправы даплыў ракі Об. Маланаселеныя берагі лясістыя і балоцістыя. /Вах. // Сибирская энциклопедия. Т. 1. Новосибирск. 1929. Ст. 448./

    384). Ościaki. Тут. відавочна ідзе апісаньне кетаў. Кеты (кетчалавек), кето, асьцякі, енісейскія асьцякі, енісейцынарод, які жыве невялічкімі групамі ў сярэднім і ніжнім цячэньні р. Енісей у Туруханскім і Байкіцкім раёнах Краснаярскага краю Расейскай фэдэрацыі. Іхняя мова адзіная, на сёньняшні дзень, якая засталася ад енісейскай сямі моў. /Алексеенко Е. А.  Кеты. // Народы России. Энциклопедия. М. 1994. 189-191./ Кецкі народ пумпаколы насялялі ў XVII ст. Пумпакольскую воласьць на левабярэжжы ракі Енісей ля Енісейска ды ў сярэднім цячэньні ракі Кець. Пумпакольская мова выйшла з ужытку ў другой палове XVIII ст. /Малолетко А. М.  Древние народы Сибири. Этнический состав по данным топонимики. Т. 2. Кеты. Томск. 2000. С. 25./

    385). Żurawie. Жоравы (журавы) або жураўлі сапраўдныя (Grus) - пералётная птушка сямейства жураўліных атрада жураўлепадобных (Gruiformes), якіх налічваецца 10 відаў. Пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы, Аўстраліі і Новай Гвінэі. Насяляюць пераважна адкрытыя мясьціны: стэпы. вялікія балоты і тундру. У Беларусі распаўсюджаны журавель шэры (Grus grus), як і па ўсёй Сыбіры да ракі Калыма ў межах лясной і лесастэпавых зон. /Жураўлі. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 6. Мінск. 1998. С. 451./

    386). Kiecią. - (55) Кець – правы прыток Абі. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 195.] Кець – рака ў Краснаярскім краі і Томскай вобласьці РФ, правы даплыў ракі Об, куды ўпадае двума рукавамі – Тагурскім ды Нарымскім на адлегласьці 160 км. адзін ад аднаго. Бярэ пачатак з балот Об-Енісейскага водападзелу, мае шматлікія пратокі, вельмі зьвілістая. Даўжыня 1621 км. /Кець. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 242./

    387). Krzywa. Кривый, крывый – Крывы, няроўны, непрамы; выгнуты. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып.16. Мінск. 1997. С. 137./ Пасьля пабудовы Кецкага астрожка ваявода Малчанаў у 1605 г. адправіў адтуль на ўсход атрад казакоў “для прииску новых ясачных землиц”. Яны выправіліся ўверх па Кеці, але гэты шлях аказаўся “вельми труден, потому что река малая и очень кривлеватая” з вады тырчала шмат карчоў ды “мель великая и река быстрая будто пороги”. У сярэднім цячэньні ракі Кець казакі перабраліся у басэйн Енісея ды абклалі данінай тамтэйшых асьцякоў. /Кетск. // Славянская энциклопедия. XVII век. Т. 1. Москва. 2004. С. 567./

    388). Lisica. - (72) Правы даплыў Кеці. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Лісіцаправы, адзін са значнейшых, даплыў ракі Кець. /Кеть. // Сибирская советская энциклопедия. Т. 2. Новосибирск. 1931. Ст. 651./

    389). Ledwie. Ледве, ледва, ледво, ледвыНасілу, з вялікімі цяжкасьцямі, ледзьве. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Мінск. 1997. С. 327./ Тут мусіць рака Кець троху пашырэла, што праз яе немагчыма было перакінуць камень або раней ў Дыярыюшу было адваротнае паведамленьне, бо спадарожнікі набліжаліся да яе вытоку.

    390). Makowskiego. - (57) Населены пункт на р. Лісіцы (левы прыток Енісея). [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 196.] Makowskij Ostrog быў пабудаваны ў 1618 г. на шляху паміж далінамі рэк: Абі ды Енісею. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Макаўскі астрог – заснаваны ў 1618 г. на рацэ Кець, на месцы паселішча “князька” Намака, там дзе сама бліжэй было да ракі Енісей. Ад Макаўскага астрога [Намацкага, Макоцкага, Макуцкага] пачынаўся волак па рацэ Тым праз Кем на Енісей. Макаўскі астрог, які хутка згубіў сваё значэньне як ваенны пункт, зрабіўся важным ў якасьці канцавой прыстані для суднаў, якія прыходзілі па рацэ Кем зьнізу і пачатковым пунктам для адпраўкі сыбірскіх тавараў у Маскву. Зараз занядбалае сяло Макаўскае. /Маковское. // Сибирская советская энциклопедия в четырех томах. Москва. Т. 3. 1932. С. 269./ Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што “князец” Намак размаўляў на пумкакольскай мове. /Малолетко А. М.  Древние народы Сибири. Этнический состав по данным топонимики. Т. 2. Кеты. Томск. 2000. С. 25./ Остяцкие князья Урнук и Намак помогли казакам кетским завоевать непокорных остяков у реки Енисей. Тунгусами их звали кетские остяки. /Фишер И. Е.  Сибирская история с самого открытия до завоевания сей земли российским оружием. СПб. 1774. С. 272./ У Макаўскі астрог да восені звозіліся тавары, а зімой перавозіліся ў Енісейскі астрог, каб увесну ісьці далей на Лену. “От Маковского острога начинался волок, ведший по берегу р. Тыі, праз Кем, прама на Енісейск. Летняй парою “тот волок, держит 5 верст”, “зимним путем” лічылі “с 50 верст”. Дарога волакам ішла па балотам ды месцамі была загаценая: “а по всему волоку зело грязно живет, и для того везде по нем великие мосты построены для ради множества грязей и болот и речек»; «а в иных местах есть наволоку и горы и чистые места на реках, где стоят и отдыхают”… часам прахаджэньне волака патрабавала ад двух да трох дзён. Працягласьць шляху ад Іртыша да Макаўскага астрога, вызначалася чарцяжом 1665 года от 11 тыдняў 4 дзён да 13 тыдняў 5 дзён… /Бахрушин С. В.  Пути в Сибирь в XVI и XVII вв. // Бахрушин С. В. Очерки по истории колонизации Сибири в XVI и XVII вв. М. 1927. С. 111./ Шлях Адама Рыгора Каменскага Длужыка праходзіў па “зімніку” і таму пешшу. “З Табольска ў Енісейск А. Каменскі-Длужык ехаў з вялікай групай сасланых (41 чалавек), якую вёў казак Іван Емельянаў ды табольскі пешы стралец Іван Цімафееў”. /Полевой Б. П.  Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 141./ “А от Кетского до Маковского зимовья 6 недель.” /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 187./

    391). Pokrowach. - (25) Покровъ Пресвятыя Богородицы, święto przyczyny N. Panny. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 383.] (56) Па царкоўнаму календару гэта сьвята прыпадае на 14 кастрычніка. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 196.] Пакроў (пакровы, пакрова) – свята якое прыпадае на 14/1 кастрычніка. Само слова праваслаўная царква тлумачыла літаральна так: пакроў (пакрывала) Божай Маці. /Васілевіч У. Беларускі народны каляндар”. Мінск. 1993. С. 54./ Сьвята праваслаўнай царквы (1 кастрычніка), усталяванае ў памяць падзеі, якая адбылася ў Канстанцінопалі ў палове Х ст., калі Імпэрыя вяла ў гэты час вайну з сарацынамі, і гораду пагражала небясьпека. У гэты дзень сьв. Андрэй юродзівы і яго вучань Епіфан убачылі ў небе Божую Маці з мноствам сьвятых, якая малілася аб міры распасьцёршы свой пакроў (амафор) над хрысціянамі. Грэкі падбадзёрыліся, і сарацыны былі пераможаныя. (457).

    392). Jeniesiejska. - (58) Енісейск – горад на левым беразе Енісея ў Краснаярскім краі. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 196.] (74). Jeniesiejsk - сталіца Усходняй Сібіры ў XVII ст. Заснаваны ў 1618 г. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Енісейскгорад у Расійскай Фэдэрацыі, цэнтар Енісейскага раёну Краснаярскага краю. Знаходзіцца на левым беразе ракі Енісей ніжэй упадзеньня у яе ракі Ангара. Заснаваны як Тунгускі астрог у 1619 г. на месцы некалькіх зімоўяў, затым зваўся Кузнецкім астрогам, а потым яго пачалі называць Енісейскі астрог. Хутка ён зрабіўся сталіцай Усходняй Сыбіры, але потым, з цягам часу, пазбавіўся гэтага статусу. /Енисейск. // Большая Энциклопедия в 62 томах. Т. 16. Москва. 2006. С. 418./ “А от Маковского через волок до Енисеиского острогу 2 дни.” /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 187./ Раней на месцы Енісейску жыў кецкі народ арыны, якія, пасьля ягонага заснаваньня сышлі з родных зямель. Арынская мова, падобная да пумпакольскай, выйшла з ужытку ў другой палове XVIII ст. /Малолетко А. М.  Древние народы Сибири. Этнический состав по данным топонимики. Т. 2. Кеты. Томск. 2000. С. 25./ “У Енісейску групу прыняў сам ваявода І. І. Ржэўскі і тут Каменскі Длужык правёў зіму 1661-1662 гг. 30 траўня 1662 г. сасланыя рушылі ў далейшы шлях уверх па Енісеі і Ангары. Групу ў 35 чалавек вёў бывалы енісейскі служылы – сын баярскі Васіль Кальчугін”. /Полевой Б. П. Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 141./ Іван Іванавіч Ржэўскі ў 1640-1668 гг. быў дваранін маскоўскі, затым думны дваранін, а ў 1677 г. – акольнічы. У 1649-1652 гг. быў ваяводам у Карочы, в 1658-1663 гг. в Енісейске, в 1665-1672 гг. в Нежыне, у 1672-1674 гг. в Усьцюге Вялікім і ў 1674-1677 гг. асадным ваяводам у Кіеве. Памёр у 1678 г. [Іван Андрэевіч Ржэўскі, па мянушцы Курдзюк, ў 1656-1657 гг. быў ваяводам у г. Барысаве.] /Корсакова В.  Ржевский, Иван Иванович. // Русский биографический словарь. СПб. 1913. С. 157-158./ Шлях ішоў да Енісейскага астрогу ўверх па Енісею да вусьця Верхняй Тунгускі і далей уверх па гэтай рацэ да вусьця Іліму. Плаваньне па В. Тунгусцы было спалучанае “с великими трудами и большой нуждой”, “великие ради быстрины и больших порогов и необычных”; “а судовой ход тяжек и узок, река Тунгуска быстрая, и пороги великие”; асабліва небясьпечных астрогаў налічвалі чатыры: гэта былі “Первый Тунгусский порог”, іначай “Стрелочный” (“каменья по всей реке видать, и вода зело быстра, и волны великие от камени”), Мурынскі парог на вусьці р. Муры (“а того порогу версты со две”), Кашын парог (“в том месте зело быстро, и по всей реке лежат каменья великие и вода бывает мелкая, и дошчаник не проходит”) и Аплинский порог “место самое нужное” (“во всю реку Тунгуску лежат камея великие”). Акрамя таго, “промеж больших порогов” меліся “многие быстрые места”, так называемыя “шиверы” (напрыклад бык Вындамскі), які названы так па прозьвішчу ілімскага ваяводы Т. А. Вындамскага, які пацярпеў аварыю; Аладзіна шывера… На вялікіх парогах прыходзілася выгружаць і абнасіць “на рамех своих” груз, “и ничего же не остает от потребных в судах тех”, і ў лепшых выпадках “повозилось на лодках” г. зн. перавозілі запасы ў невялікіх лодках; самі ж суда “взводили канатами человек по 70 и больше”, карыстаючыся “небольшими порозжими местам, где камней нет…” /Бахрушин С. В.  Пути в Сибирь в XVI и XVII вв. // Бахрушин С. В. Очерки по истории колонизации Сибири в XVI и XVII вв. Москва. 1927. С. 124-125./.

    393). Obficie. Обфите, офите – Багата, шчодра; у вялікай колькасці. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 21. Мінск. 2002. С. 295-296./

    394). Po świętach. - Wielkanocy. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Пэўна Адам Рыгор Каменскі Длужык мае на ўвазе Вялікдзень.

    395). Strzałki. - Strełka, месца ўпадзеньня да Енісею Ангары, якую звалі таксама Верхняй Тунгускай. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Стрэлка 1-шы Тунгускі ці інакш Стрэлачны парогадзін з чатырох самых небяспечных парогаў на Верхняй Тунгусцы, ля ўпадзеньня Ангары ў Енісей.

    396). (Tak się nazywa). Пэўна ўдакладненьне зробленае перапісчыкамі або выдаўцамі Дыярыюшу.

    397). Ieniesiejem.Енісей (па-эвенкійску Ёянэсівада, рака) – рака ў Краснаярскім краі, вярхоўі у рэспубліцы Тыва, РФ. Адна з самых вялікіх рэкаў свету. /Енісей. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 6. Мінск. 1998. С. 390-391./ Але тут ужо трэба Тунгускай. Раку Ангару ў ніжнім цячэньні, ад упадзеньня ў яе ракі Ілім, называлі даўней Верхняй Тунгускай /Тунгусы, сучасныя эвенкі называюць яеКатэннга/. Ангара – правы самы мнагаводны даплыў Енісею. Выцякае з возера Байкал. У ніжнім цячэньні ў рэчышчы парогі Мурскі, Стралкоўскі (каля вусьця), шматлікія шыверы, шмат выспаў. /Ангара. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 342/ Магчыма раней у Дыярыюшы быў кавалак тэксту, дзе ішло апісаньне падаражы па Енісеі, якое потым страцілася.

    398). Ittimu. - (76) У аснове заўсёднае - і памылковае - Ittim; павінна быць Ilim. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 27.] Ілім (Индим)правы даплыў ракі Ангары (на той час Верхняй Тунгускі. бо гэтак звалі р. Ангару ад упадзеньня ў яе р. Ілім. “З Верхняй Тунгускі ўяжджалі ў яе даплыў Ілім. І тут ізноў плаванню перашкаджалі шматлікія парогі... праз якія гэткім жа чынамвзводили суды канатами”, а запасывыгружали и обносили на себе...”. /Бахрушин С. В.  Пути в Сибирь в XVI и XVII вв. // Бахрушин С. В. Очерки по истории колонизации Сибири в XVI и XVII вв. Москва. 1927. С. 125./.

    399) Kamień goły pod obłoki. - Даліна ракі Ілім перагароджаная шматлікімі скальнымі парогамі. Цячэ сярод стромых схілаў. У гэтым месцы ў ХХ ст. пабудаваная Ілімская гідраэлектрастанцыя. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 28.]

    400). Progu. (26). Порогъ, wodospad. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 383.] Кс. Марыянскі, пэўна, памылкова зноску для тлумачэньня слова рrogu паставіў на слова Samański. Парогмелкаводны камяністы або скалісты ўчастак у рэчышчы ракі з рэзкім падзеньнем узроўню вады і вялікай хуткасьцю плыні. Утвараецца звычайна ў месцах выхаду цяжка размываемых парод або нагрувашчваньня валуноў і абломкаў горных парод. Парогі перашкаджаюць суднаходзтву і лесасплаву. Ніжэй парогаў часта будуюць ГЭС (напр., Усьць-Ілімская ГЭС на р. Ангара). У Беларусі парогі трапляюцца на рэках Заходняя Дзьвіна ды Дняпро (Кабаляцкія парогі каля г. Ворша). /Парог. // Беларукая энцыклапедыя ў 18 тамах. Мінск. 2001. С. 100./

    401). Samański. - Шаманскі парог, які ў тыя часы называлі Шеманскі, у даўжыню 5460 м. знаходзіцца не на рацэ Ілім, а на рацэ Ангары і тое вышэй вусьця р. Ілім. Тут А. Каменскі непасрэдна не даплываў з Верхняй Тунгускі да Іліму, але падымаўся вышэй па Тунгусцы, а пасьля невядомай дарогай дабіраўся да Ілімскага астрожку. /Kałużyński S.  Najstarsza polska relacja z wędrówek po Syberii. // Szkice z dziejów Polskiej orientalistyki. T. 3. Warszawa. 1969. S. 72./ (78) Шаманскі парог у даліне ракі Ангары лічыўся за найбольш небясьпечны ў Сыбіры. Шум спадаючай вады чуўся на працягу некалькіх кілямэтраў. Гэты парог знаходзіцца на дне Брацкага мора, якое паўстала ў 50 гадах ХХ ст. Даўней па суседзтве з парогам знаходзіліся селішчы эвенкаў. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 28.] Оный имеет имя от шамана, или тунгусского идольского жреца, который прежде сего жил насупроть сего порога. Длинна его простирает на шесть верст; но вода в сем месте так быстро течет, что через его в полчаса пройти можно. Дно там каменистое, и камни в виде бесчисленных башен или бастионов показываются поверх воды; об сии так называемые башни рассекаются волны с таким великим шумом, что собственных своих слов слышать не можно. Кратко сказать, сего порога страшный вид соединен с немалою красотою. От устья реки Илима до Шаманского порога считается 80 верст. /Фишер И. Е.  Сибирская история с самого открытия до завоевания сей земли российским оружием. СПб. 1774. С. 342./ Але знаная расейская дасьледчыца тунгусаў (эвенкаў) Глафіра Макараўна Васілевіч (нарадзілася ў в. Несцераўшчына Тумілавіцкай воласьці Барысаўскага павета Менскай губэрні) зьвязвала слова “шаман” з этнонімам тунгускага роду “Шамагір”. Дасьледчык Тугалукаў таксама лічыў “што асновай дадзенага этноніма з’яўляецца менавіта тунгускае “шаман” (саман, хаман), хаця ў тунгускія мовы гэтае слова, верагодна, трапіла са старацюркскіх моваў... Цэлы згустак тапонімаў, якія зьвязаны з этнонімам Шамагір, упамінаюцца ў “Описании водного пути от города Иркутска вниз по рекам Ангаре, Тунгуске и Енисею до города Енисейска” (каля 1735 г.) на адрэзку Ангары працягласьцю ў 79 вёрстаў, які знаходзіцца вышэй вусьця Іліма. Там указваюцца наступныя геаграфічныя аб’екты: Шаманскі парог, рэчка Шаманка, Шаманскі бык, Ніжняя Шаманская вёска і яшчэ адна рэчка Шаманка”. /Туголуков В. А.  Тунгусы (эвенки и эвены) Средней и Западной Сибири. Москва. 1985. С. 31-32./ Але магчыма Адам Рыгор Каменскі Длужык чуў пра гэты парог, а сам да яго не даяжджаў?

    402). Naleźliśmy. Налезти, налезць, налесць, налязти – Знайсьці. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 19. Мінск. 2000. С. 118./

    403). Popisany. Папісаны – распісаны, размаляваны.

    404). Kwiaty. Кветъ – Колер. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 22./

    405). Białogłowa. Белоголова (белоглова, белокглова) – замужняя жанчына. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. Мінск. 1982. С. 269./ Белоглова – женщина вообще. Названы так женщины потому, что в Беларуси женщины простолюдинки покрывают головы белым наметом или наметкою. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 41./ Белоголовка – табуистическая замена слова “женщина”, которое не положено произносить во время охоты. /Фасмер М.  Этимологический словарь русского языка. Т. 1. М. 20003. С. 148./

    406). Tangusami. - (27) Tunguzy. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 383.] (59) Тунгусы – так называліся продкі сучасных эвенкаў. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 196.] (79) Tunguzi - цяпер называюцца эвенкамі. Тунгусамі акрэсьленыя таксама не раз у XVII стагоддзі народы тунгуска-манджурскай моўнай групы - г. зн. арачонаў, нанайцаў, эвенаў, ульчаў, арокаў, удэгейцаў. У рэляцыі Каменскага гаворыцца пра г. зв. эвенкаў, якія ў той час жылі на вялізарных абшарах Сыбіры ад Енісею аж да ўзьбярэжжа Ціхага Акіяну, што заўжды качавалі невялікімі купкамі. Дакладней аб гэтым гл.: Долгих Б. О., Родовой и племенной состав народов Сибири в XVII веке, Москва 1960. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 28.] Тунгусы (лічыцца, што руская назва ад татарскага – “азёрныя жыхары”; па кітайскітунгуцітунгхуразумеюцца якусходнія варвары”; саманазвадонкі” – “людзі”) – гэтак называлі сучасных эвенкаў ды эвенаў, народаў алтайскай моўнай сямі, якія жывуць на аграмадным абшары Ўсходняй Сыбіры, паміж ракой Енісеем і ўзьбярэжжам Ахоцкага мора, узьбярэжжам Ледавітага акіяну і мяжой з Кітаем. Асобная тунгуская разнавіднасьць манголаіднай расы, якая уключае ў сябе шэраг размаітых народаў, зарадзілася ў паўночнай Маньчжурыі і са спракаветнага часу знаходзілася ў неспыняльных сутыкненнях з Кітаем ды Карэяй, а таксама качэўнікамі Манголіі, тройчы захоплівалі Кітай, якому надавалі свае дынастыі. У 1125-1243 гг у Кітае панавала Маньчжурская дынастыя Цзінь, падчас якой прыйшлі ў рух манголы на чале з Чынгісханам, што выклікала перасяленьне народаў. Мангольскае племя буратаў выціснула з берагоў Байкала якутаў, якія адступілі ў даліну ракі Лены і выцесьнілі адтуль, пасьля крывавай працяглай барацьбы [], шматлікія тунгускія плямёны Адна частка тунгусаў рушыла да Енісею, затоіўшы на вякі злосьць на якутаў. Рускія ўпершыню сустрэліся з Тунгусамі на пачатку XVII ст. Мяркуецца, што менавіта яны прывялі казацкія атрады ў край якутаў, каб тыя зьнішчылі іх. Пасьля пабудовы першых астрогаў на рацэ Енісей казакі на чале з ваяводам Малчанавым зьдзейсьнілі шэраг выпраў дзеля абкладаньня іх ясакам. Тунгусы, якія жылі па рэкам Енісею і абудзьвум Тунгускам, спачатку ўпарта яму супраціўляліся, але ўрэшце рэштаў былі пераможаныя і абкладзены ясакам. Каля 1623 г. ясакам ужо былі абкладзены ўсе тунгусы ад ракі Енісей да ракі Лены Тунгускі род Шамагіраў. ці Шамагіры былі ў ліку першых тунгускіх прыбышаў у басейн Ангары і таму да прыходу рускіх пасьпелі ў значнай ступені перамяшацца з яе больш старажытнымі насельнікамі – кетамоўнымі плямёнамі асанаў і котаў. Род Шамагір зрабіўся вядомым рускім прыблізна з 1628 года, калі, паднімаючыся па Ангары, яны дасягнулі раёну, які папярэднічаў вусьцю Іліма, дзе ў Ангару упадаюць рэкі Багдарма (Бадарма), Олева (Поліва), Тушама і інш... У 1640г. “у Тунгусцы пад Брацкім парогам” упаміналася “Шаманская воласць, а ў ёй князец Нотуй Когунеў”. Воласьць складалася з трох лакальных груп, якія ўключалі ў сябе 3, 8 і 14 ясачных плацельшчыкаў, г. зн. каля 100 чалавек ўсяго насельніцтва. Гэтую групу можна лічыць ангарскай. На ніжнім Іліме жылі “шамагірскія людзі” на чале з “князцом Акінгай”; яны налічвалі 23 ясачных плацельшчыка, што складала каля 90 чалавек усяго насельніцтва. У выніку ангарскія і ніжнеілімскія шамагіры, якія з’ядналіся прыкладна з 1657 г. агульнай Ніжнеілімскай воласьцю, налічвалі каля 190 чалавек...” /Туголуков В. А.  Тунгусы (эвенки и эвены) Средней и Западной Сибири. Москва. 1985. С. 31-32, 42./ “Летам 1658 г. уверх па Ангары прасьледаваў у выгнаньне з партыяй іншых палонных польскі артылерыст Адам Каменскі-Длужык. Каля Шаманскага парогу (вышэй вусьця Іліму) ён убачыў тунгусаў і запісаў аб іх шэраг цікавых падрабязнасьцяў: “Яны хадзілі “голые”, іхнія “лица были расписаны разными красками”. Тунгусы шчодра частавалі палонных і забясьпечылі ў дарогу вялікай колькасьцю сабалёў, рыбы і аленевага мяса. Па словах Каменскага, тунгусы “зимой и летом кочуют от реки к реке с целью пропитания. Едят наполовину сырое…” “Тунгусы – многоженцы: они имеют до девяти жен. Оленей у них большие стада – по тысяче и больше (галоў) Имеются у них прирученные олени, которые диких оленей обманывают таким способом: на рога оленю накладывают ременный аркан длиной около десяти локтей; когда приходит дикий олень, домашний олень с ним играет и при этом свой аркан на него накидывает и с ним сплетается, и тогда хозяин оленя или пастух стреляет из лука в дикого оленя и его убивает и кровь его с водой пьет”. /Туголуков В. А.  Тунгусы (эвенки и эвены) Средней и Западной Сибири. Москва. 1985. С. 31-32, 42./ Вельмі цікавыя звесткі Каменскага пра язду на нартах верхнеангарскіх эвенкаў. Яны ездзяць з Енісейска на вузкіх і доўгіх нартах “при упряжке в 4 собаки; когда же есть ветер, то нарты движутся под парусом”, які нацягнуты “у дышла”. Зьвяртае ўвагу тое, што такі спосаб язды на нартах прымяняўся эвенкамі толькі на зваротным шляху з Енісейскага астрога, такім чынам, ў Енісейск яны езьдзілі на аленях? Гэтае магчыма дапусьціць, калі мець на ўвазе, што ў абмен на аленяў, якіх там пакідалі, яны атрымоўвалі патрэбныя ім тавары і ездавых сабак. /Туголуков В. А.  Тунгусы (эвенки и эвены) Средней и Западной Сибири.  Москва. 1985. С. 31-32, 42./, якіх гадавалі кеты. Паведамленне Адама Каменскага аб ангарскіх тунгусах, якое прывялі мы... трэба лічыць што яно адносіцца да шамагіраў ніжняга Іліма... Такім чынам, з аднаго боку, ангарскія эвенкі, якія жылі каля Шаманскага парогу, гэта аленегадоўцы, яны вядуць качавы лад жыцьця; з іншага боку, іхнія качоўкі распасьціраюцца ад ракі да ракі, яўна не працяглыя і, падобна, зьвязаны ў асноўным з патрэбамі рыбалоўства. Бясспрэчна не тунгускае паходжаньне маюць гэткія рысы іхняй культуры, як размалёўваньне твару і нартавая язда на сабаках”. /Туголуков В. А.  Тунгусы (эвенки и эвены) Средней и Западной Сибири. Москва. 1985. С. 31-32, 42./

    407). Na francuzką. - (60) У публікацыі кс. А. Марыянскага дапушчана памылка і замест “па-тунгуску” надрукавана “па-французску”. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 196.]

    408). Setnik. Сотнік – наступны за дзесятнікам, пяцідзесятнікам і атаманам чын каманднага складу казакоў. Існаваў да канца XVIII ст. /Сотник. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 137./ Сотнік - вайсковы чын у стралецкім войску Маскоўскай дзяржавы ў XVI - XVIІ стст. Стралецкі “прыказ”, ці “прыбор” дзяліўся на сотні, дзе колькасьць стральцоў не заўсёды быў вызначаны: у XVI ст. яна даволі часта перавышала 100 і больш-менш усталявалася недзе а палове XVIІ ст. На чале сотні стаяў сотнік, які непасрэдна падпарадкаваўся стралецкаму галаве, а сам меў у сваім падпарадкаваньні пяцідзесятнікаў і дзесятнікаў. Яму належаў суд і расправа над стральцамі сваёй сотні. За сваю службу сотнікі атрымлівалі месцы пад “асадныя” двары, ральлю, сенажаці і іншыя угодзьдзі ды каля 10 рублёў гадавога жалаваньня. Чын сотніка таксама існаваў на той жа аснове і ў казацкім рэестравым войску.

    409). Osudar. - (28) Государъ, monarcha. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 383.] Осударъ, государъ, государь – Гасудар, галава манархічнай дзяржавы. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 23. Мінск. 2003. С. 3; Вып. 7. Мінск. 1986. С. 117./

    410). Króla. Король – Кароль, манарх. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Мінск. 1997. С. 21./ Слова кароль, агульнае беларусам як і іншым славянам (польскае Król, сербскае Краль і г. д.) атрымала сваю назву ад імя Карла Вялікага [747-814] (Carolus Magnus), з 768 г. правіцеля дзяржавы Франкаў ды з 800 г. Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі.

    411). Naszego. Наступ маскоўскіх войскаў на тэрыторыі ВКЛ быў “стремительным и всепобеждающим”, што Маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч пасьпяшаўся прыняць тытул “Всея Великия, Малыя и Белыя Руси самодержца” а таксама “Великий князь Литовский”. Таму, пэўна, сотнік у далёкай Сыбіры зрабіў выснову, што быў захоплены кароль Рэчы Паспалітай Ян ІІ Казімір. “Але, акупаваўшы Польшчу ды частку Літвы, Швэцыя перашкодзіла ажыцьцяўленьню найважнейшай зьнешнепалітычнай задачы Маскоўскага ураду – выхаду да ўзьбярэжжа Балтыйскага мора... Умяшаньнем дружалюбнай ды аднавернай Польшчы Аўстрыі, якая была зацікаўлена ў паўстрыманьні Швэцыі, што празьмерна ўзмоцнівалася, удалося схіліць цара да перамір’я з Польшчай у 1656 г. з утрыманьнем заваяванага ды з падманліваю надзеяй ў будучыні выбраньня яго самога на польскі прастол, галоўнае ж схіліць яго да вайны са Швэцыяй, як больш небясьпечным ворагам”. /Энциклопедический словарь Гранат. 11 изд. Т. 2. СПб. С. 209./ У выніку папярэдніх перамоваў узьніклі два варыянты асноўных умоў мірнай дамовы з Польшчай. Першы варыянт меркаваў далучэньне да Расеі ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Згодна другому варыянту Аляксей Міхайлавіч выбіраўся каралём Рэчы Паспалітай (пасьля сьмерці бязьдзетнага Яна ІІ Казіміра), але і ў гэтым выпадку ўсходняя частка Беларусі заставалася ў складзе Расеі. Пытаньне ж аб Украіне маскоўскі ўрад лічыў вырашаным канчаткова. /Абецедарский Л. С.  Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусскихсвязей второй половины XVI-XVII в. Минск. 1978. С. 175./ “За выключэньнем магнатаў ды шляхціцаў, якія перайшлі на службу да швэдзкага караля, у Вялікім княстве Літоўскім былі дзьве палітычныя групоўкі фэадалаў. Адну з іх узначаліў Вінцэнт Орда. Гэта групоўка, якая складалася ў асноўным з дробнае шляхты, прызнала Аляксея Міхайлавіча вялікім князем літоўскім і прысягнула яму. Другую групоўку, якая ўключала фэадальную знаць, сярэднюю шляхту, каталіцкае духавенства, узначаліў новы гетман Павал Сапега. /Абецедарский Л. С.  Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусскихсвязей второй половины XVI-XVII в. Минск. 1978. С. 175./

    412). W Moskwie. Тут патрэбна - у Масквы – у рускіх. Пэўна ў арыгінале было - У.

    413). W niewoli. Заваёўнікі Сыбіры практыкавалі браць найбольш уплывовых людзей з мясцовага насельніцтва, ці іхніх дзяцей, у “аманаты” (заложнікі), каб спраўна плаціўся ясак (даніна).

    414). Ittimu. - (61) Ілім – па тых часах Ілімскі астрог, г. зн. умацаваны адміністрацыйны цэнтр Усходняй Сыбіры; заснаваны быў у 1631 годзе на правым беразе р. Ілім, правага прытока Ангары (Іркуцкая вобл.). Адсюль пачынаўся волак на р. Купу, якая ўпадае ў р. Куту, левы прыток Лены. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 196.] Ілімскі астрог (острог Илимской, град Ылимск) - заснаваны на правым беразе ракі Ілім у 1630 годзе, як зімоўе, у месцы, адкуль “ішоў у гару Ленскі волак”. У 1647 г. гэта ўжо астрог, у 1649 г. цэнтар Ілімскага ваяводзтва. 24 ліпеня 1666 г. астрог быў спалены і адбудаваны наноў. За савецкі час сяло Ілімск (Илимскае) Ніжнеілімскага раёну Іркуцкай вобласьці РСФСР, якое ў 1974 г. патрапіла пад зону затапленьня і зараз знаходзіцца на дне Усць-Ілімскага вадасховішча. /Ілімск. // Славянская энциклопедия XVII века. Т. 1. Москва. 2004. С. 511./ “От Енисеиского острогу вверх до Илимского острогу 6 недель.” /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 188./ “От тунгуского острогу (т.е.от Енисейска), который де ныне поставили Петр (Албичев) и Черкас (Рукин), ехать до волоку (с Илима на Лену) две недели , да тем де волоком идти два дня до “великие реки”» (Лены). /Берг Л. С.  История географического ознакомления с Якутским краем. // Якутия. Сборник статей. Ленинград. 1927. С. 2./ Два tt у назве Ittim пэўна напачатку ў рукапісе Дыярыуюшу Адама Рыгора Каменскага Длужыка было двума łł або адным ł.

    “В-Илимской острог по государевым грамотам и по росписям в Литовский список в казаки шляхта: денег по 6 рублев, хлеба по 6 чети ржи, по 4 чети овса, по 2 пуда соли: Охтовинко Терпято, Стенка Богушевич, Хриштоп Григевской, Казимер Обрамов, Александр Янковской.

    В пешые казаки, а великих государей денежного и хлебного и соляного жалованья оклады им учинены против илимских холостых казаков, по скаске илимского съезжие избы подьячево Микиты Лазарева, денег по 5 рублев, хлеба по 5 чети с осминою ржи, по 2 чети овса, по полу 2 пуда соли, потому что в Тобольску илимских казаков оклады неведомы: Прекон Черниговской, Василей Игнатов, Ондрей Манскеевич, Иван Степанов, Ян Селеховской, Янка Осташков.

    В пашню: Троецкого монастыря крестьянин Терешка Мануйлов.

    В-Илымской же острог по указу великих государей по разсмотренью и по разбору боярина і воеводы князя Ивана Андреевича Хилкова в пешие ж казаки челядники: денег по 5 рублев, хлеба по 5 чети с осминою ржи, по 2 чети овса, по полу 2 пуда соли: Яша Петров, Станислав Тавров, Войтех Култановской, Петр Островской. /Бѣлокуровъ С. А.  Изъ духовной жизни московскаго общества XVII в. Москва. 1902. [1903] С. 48. [4. Юрій Крижаничъ въ Россіи. /Приложенія V. О лицахъ, сосланныхъ въ Тобольскъ за 1654-1662 гг./]/

    415). Chiży. Хижій – проворный. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 678./

    416). Łani. Лань, ланья, ланя. – самка аленя. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып.16. Мінск. 1997. С. 292-293./ Лань (Dama), або даніэль (Cervus dama) - млекакормячая жывёла сямейства аленяў (Cervidae) атрада парнакапытных. Пашырана ў мешаных і лісьцевых лясах ў Заходняй Эўропе, Малой Азіі, Паўночна-Заходняй Афрыцы. Мяркуюць, што яшчэ ў пачатку XVIII ст. была ў беларускіх лясах. /Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1984. С. 134./

    417). Wyjąwszy. Выяти – дастаць, выцягнуць, выняць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 6. Мінск. 1985. С. 223./

    418). Lub. - (29) lubo. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 383.] Любо – Хаця, хоць (пры уступальнай сувязі). /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Мінск. 1998. С. 160-161./

    419). Najbrzydszej. І зараз алень у паўночных народаў скарыстоўваецца ў ежу цалкам, амаль без адыходаў.

    420). Ćwiczone. Цьвічыць - перадаваць каму-небудзь веды, навыкі, звычкі, вучыць. /Слоўнік беларускіх гаворак Паўночна-Заходняй Беларусі і яе пагранічча. Т. 5. Мінск. 1986. С. 343./

    421). Powróz. Поврозъ, паврозъ, поворозъ – вяроўка, ланцуг, шнур, матуз. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. Мінск. 2005. С. 71; 73./

    422). Łokci. - (62) Локаць – старажытная мера даўжыні ад 370 мм да 555 мм (сібірская локаць), у Расіі яна хісталася ад 455 да 475 мм. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 197.] Локотъ, локотъ – 2). Мера, якая адпавядае даўжыні рукі ад локця да канца сярэдняга пальца, роўная прыблізна 14 вяршкам (45-47 см.). /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Мінск. 1998. С. 113./ Локаць – старажытная адзінка вымярэньня даўжыні. Вызначаўся даўжынёй рукі ад канца сярэдняга ці вялікага пальца да лакцявога згіну. 1 локаць быў роўны 0,3044 сажня = 0,9135 аршына = 14,5 вяршка = 0,6497 мэтра або 64,96 сантымэтра. /Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 340./ У Сыбіры быў роўны ад 370 мм. да 555 мм.

    423). Trafia się. Трафляцьца – тоже, что трапляцьца. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мн. 1983. С. 638./

    424). Biedzą. Бедитися – змагацца, біцца з кім-н., мучыцца з кім-н., чым-н. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. Мінск. 1982. С. 288./

    425). Bestyje. Бестия, бестыя – зьвер, жывёла; зьневаж. скаціна. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. Мінск. 1982. С. 288./

    426). Kilkanaście. Кильканадцать, килканадцать, кильконадцать (кильканасте, килконасто, кильконасто) – дзесяць і некалькі. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 85./

    427). Kole. Коло – Пра ўсё, што мае форму круга або кальца. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 210./

    428). Woła. Волати – крычаць, гучна аб’яўляць, лямантаваць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Мінск. 1984. С. 132./

    429). Multach, Mutine. - “Мультах мутике” - Верагодна, гэты выраз азначаў “алені нашы” ці “мы алені”, бо слова “мульта” азначае алень, а “мут”, “мутнги”, “митнги” – займеннік “мы” ці “наш”. Такім чынам, у гэтай гульні яе ўдзельнікі ўяўлялі аленяў, якія спрытна скачуць”. [Полевой Б. П.  Забытый источник сведений по этнографии Сибири XVII века. (О сочинении Адама Каменского-Длужика). // Советская этнография. № 5. Москва. 1965. С. 125.] (63) Відаць, гэты выраз азначаў “Алені нашы” ці “Мы алені”, бо слова “мульта” па-тунгуску азначае “алень”, а “мут”, “муцінгі” – займеннік “мы”, “наш”. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 197.] Магчыма Адам Рыгор Каменскі Длужык збольшага ведаў тунгускую мову, бо было немагчыма з аднаго разу запомніць незнаёмыя словы, ды і без тунгускай мовы, дарэчы, як і без якуцкай, было цяжка зьбіраць ясак у Якутыі ды і ўвогуле мець зносіны з мясцовым насельніцтвам.

    430). Prędko. Прыдка – Прытко, быстро. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 536./

    431). Konwersuję. Конверсовати – падтрымліваць кантакты. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 253./

    432). Ostrów. Востраў – Участак, як вылучаецца чым-н. сярод навакольнай мясцовасьці. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т.1. Мінск. 1977. С. 507./ Востраў (вóстрава) - поле паміж лугамі, польск. дыял. ostrów – участак поля пасярод сенажаці; кашубск. ostróv – узвышанае месца на полі або на сенажаці. /Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. Мінск. 1980. С. 199./

    433). Rosomak. Росомакъ (разсамакъ, росомака, россомака, россомиха, росомуха) – Росомаха, шкура росомахи, мех росомахи) /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 22. Москва. 1997. С. 215-216./ Расамаха (Gulo gulo), сысун сямейства куніцавых атрада драпежных зьвяроў. Пашырана ў Эўразіі і Паўночнай Амэрыцы. У Расійскай фэдэрацыі насяляе тайгу, лесатундру і часткова тундру. Футра вельмі цэніцца народамі Поўначы (не зьмярзаецца на марозе). У Беларусі расамаха вадзілася ў XVI -пач. XIX ст. Апошні раз здабытая ў 90-я гады ХІХ ст. (каля в. Замосьце Слуцкага пав.). Пазьней адзначаны выпадковыя заходы вандроўных асобін. /Фядосаў А. К. Расамаха. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі у пяці тамах. Т. 4. Мн. 1985. С. 360./ Таксама ў Беларусі існуе рака Расамаха, левы даплыў Сянны (бас Сажа) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны ды Расамачынскае возера ў Расонскім раёне. Напісаньне расамак замест расамаха было ў расейцаў уласьціва і ў XVIII ст. “Россамакъ на КамчаткЂ весма довольно…”. /Описаниiе земли Камчатки сочиненное Степаномъ Крашенинниковымъ, Академїи Наукъ Профессормъ. Том первый. Въ Санктпетербургѣ при Императорской Академїи наукъ 1755 году. С. 218./

    434). Psów. Песъ - Собака. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 24. Мінск. 2005. С. 269./

    435). Ненадыйдзе. Не сустрэне.

    436). Nurtami. Nurt - фарватер, плынь, цячэнне. /Волкава Я. В.  Авілава В. А.  Польска-беларускі слоўнік. Мінск. 2004. С. 371./ Нуртъ – Цячэньне; стрыжань. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 21. Мінск. 2005. С. 65./ Літара “а” зьмененая на “u” пэўна перапісчыкамі Дыярыўшу. Нарты – лёгкія сібірскія санкі, у якіх езьдзяць на сабаках ці на аленях. Слова гэтае сустракаецца ў афіцыйных актах XVII ст. Нарты, якія цягнуць сабакі, даўжэйшыя за тыя, якія цягнуць алені, але апошнія ніжэйшыя. Пісьмовыя помнікі адрозьніваюць нарты грузавыя і звычайныя. У сабачыя нарты сабак запрагалі цугам або веерам, звычайна 6-12 сабак. У аленевыя ад 1 да 7 аленяў. Ёсьць таксама ручныя нарты. /Нарты. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 193./ “Асабліва вялікі інтарэс у яго выклікаў спосаб перамяшчэньня эвенкаў зімой па Ангары. “Эти тунгусы, - пісаў Каменскі, - из Енисейска ездят нартами – особые сани, но только узкие, шириной на пол-локтя или чуть побольше, и длиной – локтей 12: могут на них везти (цяжар) до 25 камней при упряжке в 4 собаки (? –рэд.), когда же есть ветер, то нарты движутся под парусом: псов укладывают на нарты, а сам (каюр) стоит, натянув у дышла парус, и бегут сани на лыжах, как стрела. Если псы отстанут (zostana), а ветер хороший, то псы едва догоняют за три дня. То (адлегласць), что водой проходят за 12 или 13 недель, нартами проходят за 6 недель, если ветер хороший” (стар. 384). Можа ўзьнікнуць сумненьне, ці не адносіцца паведамленьне аб падобных “буерах” не да эвенкаў, а якому-небудзь іншаму народу, можа быць, да кетаў, тым больш, што Каменскі, па ўсёй верагоднасьці, не ведаў аб існаваньні кетаў як асобнай народнасьці. Гэткага роду недакладнасьць цалкам магла апынуцца ў сачыненьні Каменскага. Аднак тут належыць улічыць, па першае, што паведамленьне аб “буерах” уключана ў аповед аб ангарскіх эвенках, па другое, кетаў Каменскі яўна адносіў да асьцякоў і, нарэшце, па трэцяе, што “вупражнай сабакагадоўлі кеты не ведалі”. Але цалкам магчыма, што ангарскія эвенкі XVII ст. у зімовых умовах скарыстоўвалі летні вопыт тых жа кетаў, якія плавалі па Енісею на сваіх “ілімках” пад ветразямі”. /Полевой Б. П.  Забытый источник сведений по этнографии Сибири XVII века. (О сочинении Адама Каменского-Длужика). // Советская этнография. №5. Москва. 1965. С. 125-126./

    437). Pół łokcia. Паллокця – Адзінка вымярэньня даўжыні, роўная палавіне локця. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 26. 2006. С. 159./

    438). Kamieni. - (64) Камень – старадаўняя польская мера вагі, раўняўся 10,14 кг. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 198.] (80) Камень - мера вагі, якая прымянялася ў XVII ст і пазней; 1 камень каля 13 кг. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 30.] Каменьназва вагавай адзінкі масы сыпкіх рэчываў і штучных тавараў. У сыстэме мер вагі ВКЛ 1 камень = 40 фунтам = 14,996 кг. /Камень. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 515./.

    439). Dyszla. Дышель, дышелъ – Дышаль. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 128)./ Дышаль – жэрдка, нерухома замацаваная адным канцом да пярэдняй восі калёс пры парнай запрэжцы. Лякальная назва дышла. Служыць для злучэньня транспартнага сродку з цяглавай сілай і паварочваецца разам з пярэднім ходам (восьсю). /Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск. 1989. С. 187./

    440). Zostaną. Застати; Застатися – Адстаць, апынуцца ззаду. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 11. Мінск. 1991. С. 184./

    441). Post. Пост – у некаторых рэлігіях устрыманьне на пэўны пэрыяд ад прыняцьця ўсякай ежы або асобных яе відаў. З’яўляецца адным з важнейшых сродкаў царкоўнай рэглямэнтацыі жыцьця вернікаў, паглыбленьня іх рэлігійнасьці. Напрыклад у праваслаўных пасты займаюць каля 200 дзён у год. У католікаў пост не такі строгі. Вялікі пост, што папярэднічае Вялікадню, доўжыцца 7 тыдняў; Пятроў пост – ад 8 да 42 дзён; Прачысценскі – 2 тыдні і інш. /Пост. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 12. Мінск. 2001. С. 516./

    444). Do wody. Выказваюць думку, што з-за тога што тунгусы не былі рыбаловамі, таму з Енісейска Адам Рыгор Каменскі Длужык ішоў пешкі.

    445). Szczawiem. Шчаўе (Rumex) – род кветкавых расьлін сямейства драсёнавых. Каля 200 відаў. У Беларусі 19 відаў. Трапляюцца на лугах, узьлесках, балотах. Спажываюцца ў ежу. /Траццякоў Дз. І.  Шчаўе. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 17. Мінск. 2003. С. 498./

    446). Barzecеm. (30) Борецъ, Wasserbahnenfuss. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 384.] (81) Borec (борець) - Wasserbahnenfuss (заўвага А. М.). Назва на нямецкай мове пададзеная А. Марыянскім, цяжкая для індэнтыфікацыі ў сучаснай батанічнай анамастыцы. Найпраўдападобней аднак супастаўленьне ў тэксьце “szczawiu” з тым “barzecem” адносіцца да расьліны званай звычайна “barszczem”, з якой даўней польскі люд рабіў квасную поліўку званую баршчом. Гэта расьліна з роду парасонавых, якія ахопліваюць каля 70 гатункаў, што растуць ў памяркоўным клімаце, найчасьцей на падмоклых лугах і ў зарасьніках. Яе паяўленьне пацьверджанае таксама ёсьць для некаторых абшараў Сыбіры. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 30.] Баршчэўнік (Heracleum) — род двух- і шматгадовых раслін сям. парасонавых. Вядома каля 70 відаў, пашыраных ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. У Беларусі існуе 1 дзікарослы від - Heracleum sibiricum, які, як борщевик, борщ, козел, пикан, паўсюдна сустракаецца і ў Расійскай Фэдэрацыі, у тым ліку і ў Сыбіры. Маладыя парасткі і лісьце баршчэўніка сыбірскага спажываюць у ежу, ідзе на гатаваньне варыва. /Сімановіч Л. Г. Касач А. Е.  Баршчэўнік. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў пяці тамах. Т. 1. Мінск. 1983. С. 242./ Тут магчыма любая ядомая расьліна. “Питались … всякими суррогатами: “борщом”, корою и листьями” /Бахрушин С. В.  Пути в Сибирь в XVI-XVII вв. // Бахрушин С. В.  Очерки по истории колонизации Сибири в XVI и XVII вв. М. 1927. С. 69./

    447). Wiele. Веле, веля – многа, мноства. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 3. Мінск. 1983. С. 76./

    448). Żeśmy szczawiem a barzecem żyli, którego tam wiele posyła rzeka Tanguska w prawo. Пэўна слова роsyła (пасылае) памылка перапісчыка, бо трэба каб пасьля wiele стаяла кропка, а далейпайшла рака Тунгуска ў права.”

    449). Staliśmy na jednym miejscu z tydzień. Пэўна нейкае паселішча. Ніжне-Ілімская слабада, цэнтар Ніжне-Ілімскай воласьці мела 45 вёсак, якія месьціліся па ніжняй плыні рэкаў Ілім ды Ангары (Ніжняй Тунгускі). Пры Ніжне-Ілімскай слабадзе: Ніжне-Ілімская Тушамская слабада [засн. у 1655 г. у нізоўях р. Ілім ды р. Тушама; Папоўская (1659); Пракопьеўская (1659); Ператолчына (1649); Макарава (1649); Чарамных (1659); Пагадаеўская (1645); Ступіна (1659); Карабейнікава (1659); Байкалава (1645); Анікеева Вострава (1649).] /Шерстобоев В. Н.  Илимская пашня. Т. І. Пашня Илимского воеводства ХVII и начала ХVIII века. Иркутск. 1949. С. 60, 80-81./

    450). Carskie. Тут - дзяржаўныя.

    451). Słobody. - (82) Гэта ёсьць прыстань пры Ілімскім Астрогу. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 30.]. Магчыма гэта Ніжне-Ілімская слабада, цэнтар Ніжне-Ілімскай ясачнай воласьці. Знаходзілася на месцы былога сяла Ніжне-Ілімскага. Уяўляла сабой даволі вялікую вёску з 11 дварамі. /Шерстобоев В. Н.  Илимская пашня. Т. І. Пашня Илимского воеводства ХVII и начала ХVIII века. Иркутск. 1949. С. 60, 80-81./

    452). Święto moskiewskie. - (65) Па царкоўнаму календару гэта свята адзначаецца 14 мая. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 199.] Пэўна сьвята Сёмуха (Сямік, Тройца, Клечанне) – нядзеля, якою завяршаецца сёмы (русальны) тыдзень пасьля Вялікадня. Сярод каталіцкага насельніцтва часта яе называлі Зялёныя сьвяткі, ці Зелянец. Старажытнае земляробчае сьвята перад якім прыбіралі і ўпрыгожвалі хату і двор “маем” (аерам, галінкамі і дрэўцамі бярозы, клёну, рабіны, дубу і інш), прыбіралі магілы. У суботу напярэдадні сьвята спраўлялі дзяды. На другі ці іншы дзень рабілі т. зв. “піва”, кірмашы ці фэсты і інш. Сьвята Тройцы было ўведзена ў культавую практыку праваслаўнай царквы ў ХІV ст. Сергіем Раданежскім. /Сёмуха. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 14. Мінск. 2002. С. 360./

    453). Chłopi. Хлопъ – Холоп. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 679./ Холоп – Мужык. /Ластоўскі В.  Падручны расейска – крыўскі (баларускі0 слоўнік. Коўна. 1924. С. 739./ Мужикъ, мужыкъ - Селянін, прасталюдзін. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мінск. 1999. С. 211./

    454). Żegnać się. Жекгнатися, жегнатися – Хрысьціцца. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 282./ Жагнацца – Хрысціцца /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 2. Мінск. 1978. С. 247./ Гэта значыць зробіць выяву крыжа рукой на сабе або на якой-небудзь рэчы. У першакрыніцах царкоўнай гісторыі аб ім гаворыцца як аб звычаі, які бярэ свой пачатак за апостальскія часы. Звычайна яно робіцца правым рукой, пальцы якой ускладаюць спачатку на лоб, потым на грудзі, на адно плячо і на другое (каталікі — спачатку на левае плячо, праваслаўныя — спачатку на правае). Каталікі не робяць дзеля гэтага аніякага адмысловага складаньня пальцаў, праваслаўныя жа складаюць разам пальцы вялікі, паказальны і сярэдні, працягваючы іх, а пальцы безназоўны і малы, таксама злучаныя, прыціскаюць да далоні. Гэта так званае трохперсьце, з якім не пагаджаюцца рускія стараверы, якія прызнаюць толькі двухперсьце — складаюць працягла толькі паказальны і сярэдні пальцы, а вялікі далучаюць да двух меншых. /Энциклопедический словарь. Т. XVIa. СПб. 1895. С. 648./

    455). Tichow Andrejowicz. Ваявода Tichon Andrejewicz Wyndomski загадваў Ілімскім астрогам ад 27 верасьня 1660 да 1662 г. (гл. Шерстобоев В. Н., Илимская пашня, Иркутск. т. 1, с. 127). На Ангары ў XVII cт. ягоным імем назвалі адну са скалаў “Быкам Вындамскім”. У апісаньні пасольства Н. Г. Спафарыя патлумачана: “у тым месцы сапсавалася драўляная лодка, якая перакулілася. Патанула шмат людзей, якія суправаджалі маскоўскага двараніна Вындамскага, што ехаў на заняцьце пасады ваяводы ў Ілімскім астрогу” (гл.: Записки Императорского русского географического общества по отделению этнографии, т. Х, вып. 1, СПб., 1882, с. 93). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 30.] “Яшчэ А. Каменскі-Длужык згадваў імя паляка ілімскага ваяводыТихона Андреевича”. Гэта быў Ц. А. Вындамскі /Вымдамскі/, па прозвішчу якога адна са скалаў у нізоўях Ангары завецца Вындамскім Быкам”. /Полевой Б. П.  Польские сочинения XVII в. о Сибири и роль поляков в истории ранних русских географических открытий в Северной и Восточной Азии. // Русско-польские связи в области наук о Земле. Москва. 1975. С. 215./ Род Вындамскіх належаў да старажытнага баярскага роду, але нязнатнага. Родапачынальнік яго, Іван Васільевіч Вындамскі быў думным дваранінам пры Іване Жахлівым (1550), а ягоны брат Міхаіл - акольнічым. Сыны яго, у XVI-XVII стагоддзях зьяўляліся служылымі людзьмі ў княжых дружынах і атрымлівалі за службу аклады і маёнткі. Вядома, што ў 1559 годзе быў баярын Апанас Сьцяпанавіч Вындамскі, які браў удзел у вайне са Швэцыяй і быў у сьвіце пасольства пры падпісаньні Сталбоўскай мірнай дамовы (17 лютага 1617 г.) Масквы са Швэцыяй. [Дарэчы Аляксандр, сын Яна, Палубінскі (?-1607 або 1608) у час Лівонскай вайны 1558-83 гг. ваяваў у Інфлянтах, трымаў там Вольмарскае староства. У 1577 г. трапіў у палон, але быў адпушчаны царом Іванам ІV Жахлівым]. Прапраўнукам Івана Васілевіча быў Ціхан Андрэевіч, які і ягоныя сыны да канца XVII стагоддзя ўсялякімі няпраўдамі і злачынствамі выбіліся ў лік багатых наўгародзкіх вотчыньнікаў. “Лета 7167 апреля в 24 день великий государь и великий князь Алексей Михайлович, всея Великия и Малыя и Белыя России самодержец, велел воеводе Тихану Андреевичю Вындамскому быти на своей великого государя царя и великого князя Алексея Михайловича, всея Великия и Малыя и Белыя России самодержца, службе, в Сибири, на Ленском волоку, в Илимском остроге, стряпчего и воеводы на Петрово место Бунакова. /1659 апреля 24. Наказ илимскому воеводе Тихону Вындомскому, об исправлении воеводской должности. // Дополнения к Актам Историческим собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 4 СПб. 1851. С. 153-169./ Ціхан Вындамскі зьмяніў свайго папярэдніка ў Ілімскім астрозе 27 верасьня 1660 г. і ваяводзтваваў да 1662 г. /Шерстобоев В. Н.  Илимская пашня. Т. І. Пашня Илимского воеводства ХVII и начала ХVIII века. Иркутск. 1949. С. 127./ Ціхан Андрэевіч Вындамскій (1607-1691), сібірскі ваявода, з 1649 па 1662 г. у Ілімскім астрозе. /Азбучный указатель имен русских деятелей для «Русского биографического словаря» в двух частях. Часть І. М. 2003. С. 120./ У 1681 году Ціхан Андрэевіч, як прыхільнік князя Івана Андрэевіча Хаванскага (пакараны сьмерцю ў 1682 г. за спробу выкарыстаць чарговае стралецкае паўстаньне ва ўласнай барацьбе за ўладу), быў сасланы разам з сям’ёй (з сынам Вавілаю) ў Табольск, а вернуты адтуль ў 1689 г. Сям’я пазбавілася ўсіх сваіх багацьцяў і зямельных уладаньняў. Ягоны сын Марк быў забіты ў 1891 г. ў баю са швэдамі. Вярнуўшыся са ссылкі Цімох Андрэевіч пасяліўся ў свайго пляменьніка Абрама Цімафеевіча Вындамскага - сына яго малодшага брата Цімафея. (Цімафей Андрэевіч Вындомский у 1650 (7) году пад Псковам патрапіў у палон і 6 гадоў лічыўся забітым. Абрам Цімафеевіч, нарадзіўся перад самым паланеньнем бацькі, а 1680 г. за заслугі бацькі з яго маёнткавага акладу ён атрымаў у вотчыну шмат маёнткаў. Гэта быў прадстаўнік малодшай галіны роду Вындомских, продкі якіх у ссылцы не былі. З гэтай галіны Праскоўя Аляксандраўна Вындамская, па 1-му шлюбу Вульф, па 2-му Восіпава, вядомая сваімі сяброўскімі адносінамі да А. С. Пушкіна. Ціхан Андрэевіч Вындамскі памёр у 1691 годзе і раіў сваім сынам (Марк, Вавіла, Фядот і Кузьма) і двум дочкам разам клапатаць пра зварот вотчын і маёнткаў і ў выпадку посьпеху падзяліць іх сумленна.

    456). Brzozowskiego. Верагодна Беразоўскага. Якуцкі навуковец Ф. Сафронаў адзначыў, што ў той час там “Степан Васильев сын Березовский служил подьячим приказной избы”. /Cафронов Ф. Г. Ссылка в Восточную Сибирь в XVII веке. Якутск. 1967. С. 84./ Беразоўскі Станіслаў - літоўскі “вязень”, служыў у войску Рэчы Паспалітай у казацкай службе з палкоўнікам Едзіцкім а ўзяты ў баі пад Магілёвам і сасланы ў казацкую службу ў Сыбір. У 1670 г. прысланы з Енісейска ў Табольск для пасылкі ў Маскву на размен. /Резун Д. Я.  Соколовский И. Р.  О “Литве” в Сибири 17 в. // Белорусы в Сибири. Новосибирск. С. 47./ Илимский воевода лавр Радионович Ракитин за себя в поездках осталял Березовского /Шерстобоев В. Н.  Илимская пашня. Т. І. Пашня Илимского воеводства ХVII и начала ХVIII века. Иркутск. 1949. С. 123./

    457). Piwnic. Пивница – Пограб, склеп; піваварня; піўная. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 24. Мінск. 2005. С. 296./ Піўніца – род склепа (пограба), для захоўвання піва, квасу, воцату, малака, агародніны, садавіны і іншых прадуктаў. /Якімовіч Ю. А.  Піўніца. // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедія. Мінск. 1989. С. 401./

    458). Żadnej. Жадны – ніхто; ніводзін, ніводны; ніякі. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 244./

    459). Opresyi. Opresja – затруднительное положение. /Гессен Д., Стыпула Р.  Большой польско-русский словарь. Т. 1. 2-е изд. Москва-Варшава. 1980. С. 638./ Опресия – Уціск, прыгнёт. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 22. Мінск. 2002. С. 287./

    460). Zbytnich. Збытный, збытний, збитный – залішні, празмерны. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. ХІІ. Мінск. 1993. С. 51./

    461). Wniebowzięcia Panny Najświętszej. Wniebowzięcie Najświętszej Marii Panny - 15 жніўня. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 31.] Внебовзятье, внебовзятие – Успенне (назва свята). /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Мінск. 1984. С. 54./ “28/15 жніўня Прачыстая (Успленне, Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Аспажа, Гаспажа, Спажа, Вялікая спажа, Зялёная , Зельная... Самае значнае свята ў канцы лета. Царкоўную назву “Успенне” (вечны сон, смерць) тлумачылі ў народзе тым, што да гэтага дня спеюць розныя плады”. /Васілевіч У. Беларускі народны каляндар. Мн. 1993. С. 148; 44./ “Удалося дакладна ўстанавіць, што Каменскі-Длужык змог праездам патрапіць у Ілімскі астрог у чэрвені 1662 г.”./????/ З гэтага можна меркаваць што Адам Рыгор Каменскі-Длужык трапіў у слабаду каля Ілімскага астрога на Узнясенне (Ушэсце) якое адбывалася на шостым тыдні пасля Вялікадня, а ў Ілімскі астрог на Сёмуху.

    462). Cudzoziemcy. Чужаземец – Чалавек з чужой краіны, іншаземец. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў 5 тамах. Т. 5. Кн. 2. Мінск. 1984. С. 319./ Иноземец – Человек другого народа, другой страны. Пришло с греческого языка. /Этимологический словарь русского языка. Т. ІІ. Вып. 7. Москва. 1980. С. 81./ Иноземцы – так русские люди называли народы Сибири в ХVII в., считая, что они живут не на русской земле. /Иноземцы. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000 С. 132./

    463). Złotyсh. Злоты - манетны намінал і грашова-лікавы тэрмін. 1). У XIV-XV ст назва дуката і парытэтнай яму сумы ў 30 грошаў польскіх (1490–я г.) у Польшчы і ВКЛ. 2). У XVI-XVIII ст грашова-лікавая адзінка Польшчы, ВКЛ ды Рэчы Паспалітай. У сувязі з патаненнем серабра з пач. XVI ст. рэальны і лікавы сэнс злотага адасабляюцца: па-ранейшаму азначае 30-грашовую суму, а для абазначэння дуката ўжываецца тэрмін злоты чырвоны. Рэформа 1526-28 увяла ў Польшчы грашовую сістэму, якая грунтавалася на лікавым злотым = 30 грошам = 60 паўгрошам = 90 шэлегам = 540 дэнарыям. 3). Срэбная манета 16 – сярэдзіны ХІХ ст., парытэтная 30 грошам польскім. /Злоты. // Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн. 1993. С. 277./ Залаты, ці чырвонец – агульная назва залатых манэт у Маскоўскай дзяржаве.

    464). Półtrzecia. Полтретья, полтретя, полтрятья – Два з палавінай. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 26. Мінск. 2006. С. 2005. С. 209./

    465). Groszy. Грош (лац. Grossus – вялікі ад Nummus grossus – манета вялікая, Denarius grossus – дэнарый вялікі). 1). Буйная срэбная манета, роўная некалькім дэнарыям, якая пачала выраблялася ў Італіі з 1172 г. (Генуя), з 1337 г. у Польшчы, з 1535 у ВКЛ (грош літоўскі). 2). Медны намінал, парытэтны 2 капейкам або 4 дзенгам, выпушчаны манетнымі дварамі Масквы (1654) і Пскова (1655). 3). Лікава-грашовае паняцце для найбольш дробных манет у ВКЛ і Польшчы ў XIV-XVI ст. і Рэчы Паспалітай у XVI-XVIII ст. /Грош. // Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск. 1993. С. 197./

    466). Komarów. Камар – Маленькае двухкрылае насякомае-крывасмок з тонкім прадаўгаватым цельцам і доўгім хабатком. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 2. Мінск. 1978. С. 598./ Камар звычайны, або камар-піскун (Culex pipiens), насякомае падатрада даўгавусых (Nematocera), атрада двухкрылых /камары, або сапраўдныя камары, або крывасмокавыя камары (Culicidae)/. Мужчынская асоба камароў звычайна сілкуецца нэктарам і расьлінным сокам, аднак самка камара павінна атрымлівае пажыўныя рэчывы з крыві чалавека ці жывёлаў, перш чым яна адкладвае яйкі. Існуюць каля 3500 відаў камароў, якіх можна знайсьці па ўсім сьвеце, за выключэньнем пустынь ды Антарктыды. /Камар звычайны. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 502./

    467). Muchów. Муха (аб мошках, жуках і іншых лятаючых насякомых). /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мінск. 1999. С. 235./ Сапраўдныя мухі (лат. Muscidae) адносяцца да сямейства насякомых атрада двухкрылых, у якое ўваходзяць каля пяці тысяч відаў, падзеленых больш за на сто родаў. Біялёгія сапраўдных мух вельмі разнастайная, і яе цяжка ахарактарызаваць у цэлым. /Дзерункоў А. В.  Мухі сапраўдныя. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 44./

    468). Komarów i muchów wielka moc. (85) Найвялікшае летняе бедзтва Сыбіры. апісаная шматлікімі падарожнікамі. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 31.] Гнюс – сукупнасьць відаў крывасосных двухкрылых насякомых з розных сямействаў. Каля 900 відаў. /Гнюс. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 5. Мінск. 1997. С. 316./

    469). Dziegciem. Дзёгаць – прадукт сухой перагонкі драўніны, торфу, бурага і каменнага вугалю, сланцаў. Густая вадкасьць бурага ці чорнага колера. Драўняны дзёгаць выкарычтоўваюць пры тлушчаваньні скуры, у медыцыне і ветераныя (кампанент дзягцярнага мыла, розных мазей). /Дзёгаць. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 6. Мінск. 1998. С. 109./

    470). Szkaradnymi. Шкаредный – Скаредный, отвратительный. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 711./

    471). Siatce dla muchów. Накамарнік – Сетка або мяшок для аховы ад камароў. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў 5 тамах. Т. 3. Мінск. 1979. С. 255./

    472). Wojewodzina. Воеводиная, воеводина – Жонка ваяводы. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Мінск. 1984. С.85./ Воеводянка, воеводзянка, воиводянка. – Дачка ваяводы./С. 86/. Воеводичовая – Унучка вояводы. /С. 86./

    473). Рo białych chustach i po chustce na kształt ręcznika. 32) Bielizny. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. S. 387.]. Хусьце.  Кашуля (або сарочка), нагавіцы, насатка (м. “носовой платок”), ручнік, абрус або настольнік, - гэта ўсё хусьце. Да хусьця належыць такжа хусьце пасьцельнае, як посьцілка, насоў на коўдру і інш. Замест хусьце можна ўжываць яшчэ хусты, але гэта значыць яшчэ шмат хустаў (хусткаў). /Станкевіч Я. пры ўчасьці Ант. Адамовіча.  Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. 3-е выд. Менск. 1992. С. 40./

    474). Połci. Полть, полоть, полоць – Палавіна мясной тушы рассечанай у даўжыню; вялікі кавалак мяса. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 26. Мінск. 2006. С. 198./ Полць – полоса свинага сала, вырезанная в длину. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 463./

    475). Słonin. Солонина – 1). Свиное сало. 2). Соленая говядина. /Насовіч І І. Слоўнік беларускай мовы. Мінск. 1983. С. 592./

    476). Imci. Имцъ – Іх міласць (выраз, які ўжываецца пры размове аб уплывовых людзях). /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Мінск. 1996. С. 104/

    477). Pana Połubińskiego. (86) Аляксандр Гіляры Палубінскі, на той час пісар літоўскі, палкоўнік і рэгіментар войск літоўскіх правага скрыдла (пам. 3 ХІ 1675 г.). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 31.] Палубінскія (Палубенскія) – княжацкі род уласнага герба ў ВКЛ, прадстаўнікі якога ўласным радаводам выводзіліся ад Вялікага князя Альгерда, а прозьвішча нібыта пайшло ад в. Палубінкі ля Ліды або ад Палюбічы (Палубіца) у Брэсцкім ваяводзтве. Невядома пакуль ў якога з Палубінскіх Ц. А. Вындамскі быў у палоне, бо у тыя часы з маскоўцамі ваявалі: Аляксандар Гіляры Палубінскі [Палубенскі, Połubiński] (1626-1679), сын Канстанта і Зофіі (з Сапегаў). Вучыўся ў Віленскай і Замойскай акадэміях, у Кракаве, Галяндыі ды Францыі. З 1646 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. Падкаморы слонімскі ў 1650-1654 гадах, падстолі ВКЛ у 1654 годзе, пісар польны ВКЛ у 1654-1668 гадах, староста генэральны жамойцкі ў 1669-1670 гадах, маршалак вялікі ВКЛ з 1669 году. Вызначыўся ў вайне супраць украінскіх казакоў: вызваленьні Мазыра (22 лютага 1649 г.), бітвай пад Лоевам (29/30 ліпеня 1649 г.), бітве пад Белай Царквой (23 верасьня 1651 г.). На чале кавалерыйскіх харугваў браў удзел у асноўных ваенных дзеяньнях у час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.: у бітвах пад Шкловам (12 жніўня 1654 г.) і Шапялевічамі (24 жніўня 1654 г.), у якіх ягоныя аддзелы былі расьцярушаныя маскоўцамі, у аблозе Новага Быхава і Магілёва (у пач. 1655 г.). У лютым 1655 г. атрымаў ліст ад караля Яна Казіміра на фармаваньне каралеўскай гусарскай харугвы, куды вэрбаваў усё лета людзей і служыў, між іншым, на чале швадрону драгоніі свайго крэўнага Габрыэля Палубінскага. Па нападзе швэдаў быў выкліканы Янам Казімірам разам з харугвай у Варшаву. У бітве пад Войнічам (3 кастрычніка 1655 г.) “ЯКМ” харугва гусарская панесла вялікія страты. 26 кастрычніка 1655 г. пад Кракавам прысягнуў на вернасьць каралю Швэцыі Карлу Густаву, але 2 лютага пакінуў разам з каралеўскай гусарскай харугвай швэдзкае войска і злучыўся з Паўлам Сапегам. У сакавіку 1656 г. быў накіраваны Сапегам на дапамогу Стафану Чарнецкаму ў баях супраць швэдаў ў Польшчы, удзельнічаў у вызваленьні Варшавы (28-30 лютага 1656 г.), вызваленьні Тыкоціна (26 студзеня 1657 г.), ваяваў разам з С. Чарнецкім у Памор’і, супраць войскаў венгерскага караля Юрыя ІІ Ракацы (1648-1660), які задумаў зрабіцца каралём Рэчы Паспалітай ды ў 1657 г. заключыў саюз са швэдзкім каралём і пачаў вайну з Польшчай. У 1658 г. па загаду караля Яна Казіміра разам з “ЯКМ” гусарскай харугвай знаходзіўся ў Кароне, бо яна меркавалася першапачаткова да узмацненьня экспэдыцыі С. Чарнецкага ў Данію. Але па загаду Сапегі прымаў удзел ў перамовах з Маскоўскімі прадстаўнікамі паблізу Пружанаў. У лістападзе 1658 г. кіраваў аблогай Менска, які вызваліў ад маскалёў “узяўшы ў палон маскоўскага ваяводу і шмат афіцэраў. Са згоды караля і П. Сапегі, які адмовіўся са сваіх правоў ў стасунках да палонных, атрымаў за іх выкуп”. /Nagielski M.  Połubiński Aleksander Hilary. // Polski słownik biograficzny. T. ХХVII/2. Z. 113. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź. 1982. S. 359/ [Ці не тады пабываў у палоне ў Палубінскага Ц. Вындамскі?] Затым ваяваў у 1659-1660 гг. у Інфлянтах ды Курляндыі. 8 траўня 1660 г., як рэгіментары правага крыла войска ВКЛ, быў прызначаны П. Сапегам да злучэньня з войскам С. Чарнецкага дзеля сумеснай барацьбы на абшарах ВКЛ. У складзе дывізіі П. Сапегі ўдзельнічаў у Палонкаўскай бітве (28 чэрвеня 1660 г.) з войскамі маскоўскага ваяводы Хаванскага, аблозе Барысава, вызваленьні Шклова і Воршы, бітве на р. Бася (8 кастрычніка 1660 г.)) з войскамі Юрыя Далгарукава. На той час палкоўнік і регіментар войск літоўскіх правага скрыдла. Пасьля адрачэньня ад трона Яна ІІ Казіміра ў 1668 г. і сьмерці караля Міхала Вішнявецкага ў 1673 г. выступаў за абранне на пасад Рэчы Паспалітай маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. На пачатку 1655 г. у гусарскую харугву пад камандаваньнем Аляксандра Гіляры Палубінскага паступіў Аляксандар Райнальд Палубінскі (? - ля 1687) – сын Івана Дзьмітрыевіча і “Гальшкі” з Падбярэзкіх, пісараўны земскай аршанскай.[Шляхецкі род гербу “Газдава”, які прозьвішча атрымаў ад маёнтка Падбярэзьзе ў Аршанскім павеце. Рыгор Казімір Падбярэзкі (ля 1620-1677), сын Аляксандара, ротмістар казацкай харугвы ВКЛ з 1643 г., быў удзельнікам Лоеўскай бітвы 1649 г. з украінскімі казакамі, вайны з маскоўцамі 1654-1667 гг., потым ваявода Смаленскі з 1667 г.] Як таварыш гэтай харугвы браў удзел у Варшаўскай бітве (28-30 ліпеня 1656 г) і аблозе Тыкоціна (студзень 1657 г.). Тады ж трапіў у Маскоўскі палон у якім прабыў да пачатку 1658 г. Удзельнічаў у аблозе і вызваленьні Менска (лістапад 1658 г.), у выправе курляндскай і здабычы Мітавы (8 студзеня 1660 г.). Удзельнік бітваў пад Палонкай (27 чэрвеня 1660) і на рацэ Басі. У 1673 г. браў удзел у Хоцімскай выправе. Зьміцер Самуэль Палубінскі (? – 1687) – сын Міхала, судзьдзі земскага слонімскага. Вайсковую службу пачаў паручнікам гусарскай харугвы М. Агінскага, харунжага троцкага. У 1660 г. перайшоў харунжым да каралеўскай гусарскай харугвы свайго крэўнага Аляксандара Гіляры Палубінскага. Удзельнічаў у бітве пад Палонкай і на р. Басе. З 1670 г. ваявода наваградзкі. /Пазднякоў В.  Палубінскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. 1999. С. 391./ Магчыма Адам Рыгор Каменскі Длужык служыў у Палубінскага і разам з ім ваяваў са Швэдамі ў Польшчы?

    478). Maka. (66) Мака – прыток Куты, левага прытока Лены. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 199.] (87) Сапраўдная назва: Мука. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 31.] Рака Мука. Эвенкі звалі яе Тальмышан. Маскоўскія заваёўнікі Сыбіры празвалі яе Пакутай. Ад вусьця Ідзірмы або ад вусьця Туры пачынаўся так званыЛенскі волак”, што вёў да вярхоўяў ракі Мукі, якая прыналежала да басэйна ракі Лена. Волак быў невялікі але цяжкі, бо “дарога ляжыць праз камень”. Частка шляху да “студні” груз перавозіўся на конях уючным спосабам; далей ад “студні” можна было везьці на “калясках”. Нягледзячы на цяжкасьці горнага пераходу, пешы чалавек з ношкай рабіў яго за адзін дзень. Праз Ленскі волак, як сказана, даходзілі да р. Мукі, якая ўпадае ў раку Купу, прыток Куты. На Муцы прыходзілася рабіць плыты, таму што рэчка Мука – “камениста и мелкая, а таскают на ней на плотах великою нуждою и большое по 20 пуд, и те-де в омутах многожды топят”. Таксама такімі ж былі мелкімі рэкі Купа ды Кутареки каменные и малые, ходят по них судами только в одну весеннюю пору, как половодье бывает”. Агульная працягласьць шляху з Енісейска да вусьця Куты вызначаецца “росписьюП. Галавіна, на падставе ўласнага досьведу першага Якуцкага ваяводы, амаль у 9 тыдняў (62½ дні). Фактычна патрабавалася значна больш часу. /Бахрушин С. В.  Пути в Сибирь в XVI и XVII вв. // Бахрушин С. В. Очерки по истории колонизации Сибири в XVI и XVII вв. Москва. 1927. С. 121-126./ Да сёняшняга часу ў навакольных жыхароў захавалася прымаўка: “На речке Муке казаки мучились, на Купе – купались, на Куте – кутили, а на Лене ленились.” /Мельхеев М. Н.  Происхождение географических названий Иркутской области. Иркутск. 1964. С. 54./ У дакумэнце пазначаным 16-м сьнежня 1619 года, паведамляецца наступнае: “От Тунгусского острогу (Енисейска), который де ныне поставили Петр (Албичев) и Черкас (Рукин), ехать до волоку (с Илима на Лену) две недели, да тем де волоком идти два дня до “великие реки” (Лены)”. /Берг Л. С.  История географического ознакомления с Якутским краем. // Якутия. Сборник статей. Ленинград. 1927. С. 12./

    479). Kutę. (88) Назва датычыць пасёлка Усьць-Кут, заснаванага ў 1631 г.; побач знаходзілася варыльня солі, закладзеная Хабаравым і пазьней забраная ад яго ў казну. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 31.] Кута (Кут) – левы даплыў ракі Лены, які бярэ пачатак у Ілімскім хрыбце; даўжыня 320 км. Па эвенкійскі кутабагна, балота, забалочанае месца. Найбольшы ейны даплыў Купа, які ўпадае ў 64 км. ад вусьця. Даліна балоцістая ды лясістая, багатая на салёныя крыніцы. На вусьці р. Кута казацкі дзесятнік Васіль Бугор у 1628 г. [1631] заснаваў Усьць-Куцкае зімоўе, у 1631 г. на гэтым месцы быў пабудаваны астрог, адкуль атрад казацкага сотніка Пятра Бекетава адправіўся ў ніз па р. Ленедзеля прыіску новых зямліц”. Астрог уяўляў сабой чатырохкутнае ў пляне паселішча, якое па пэрымэтру было абнесенае сьцяной даўжынёй 61 сажань, з адной праежджай вежай на вуглы ўсходняга і заходняга бакоў. Тады ж там было заснаванае Усьць-Куцкае плытбішча, дзе будаваліся дашчанікі ды кочы для плаваньня па рэках і морах. Цяпер гэта г. Усьць-Кут, раённы цэнтар Іркуцкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі. /Кута. // Сибирская Советская Энциклопедия. Т. 2. Москва. 1931. Ст. 1141./

    480). Wesoła. Веселый – Багаты, раскошны, прыемны для зроку. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 3. Мінск. 1983. С. 142./

    481). Po ostrowach. Па астравах - пэўна на палянах у лесе, бо ў вярхоўях Лены няма вялікіх выспаў.

    482). Jeziorko. У трох вёрстах [4,2 км.] ад Усьць-Куцкага астрожка на салёным возеры (Усольле) Ярафей Хабараў [Сапраўднае прозьвішча Сьвяціцкі. Ёсьць меркаваньне што ён паходзіў з ВКЛ і яго сабе за хабар, як палоннага, у мужы займела сабе Васіліса ад якой ён потым зьбег у Сыбір. /Барковский А. Род Черниговских. // “Московский комсомолец” в Якутии. Якутск. 10-17 октября 2002. С. 15./] заснаваў у 1639 годзе саляварню (Усольская), чым паклаў пачатак солеварэньню на Лене, якая потым, у 1641 г. якуцкім ваяводам Галавіным была адпісаная ў казну. /Шерстобоев В. Н.  Илимская пашня. Т. І. Пашня Илимского воеводства ХVII и начала ХVIII века. Иркутск. 1949. С. 84./ З цягам часу саляварня ператварылася ў саляварны завод, катаргу на якім адбывалі паўстанцы 1863-1864 гг.

    483). Wspaniała. Вспанялый, вспанелый, успанялый – пышны, раскошны, самавіты. /ГСБМ. Вып. 4. Мн. 1984. С. 294./

    484). Orsinga. (89) Сапраўдная назва: Орлінга. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 32.] Орлінгаправы даплыў ракі Лены, які ўпадае ў яе вышэй ракі Кута. Даўжыня каля 200 км. Бярэ пачатак на водападзеле вярхоўяў Кірэнгі і Лены. На вусьці была заснаваная Орленская слабада. /Орлинга. // Сибирская Советская Энциклопедия. Т. IV. New Jork. 1992. C. 183./ Цяпер п. Орлінга знаходзіцца ва Усьць-Куцкім раёне Іркуцкай вобласьці. /Иркутская область. Административно-территориальное деление. Иркутск. 1984. С. 148./

    485). Ilga. Ілга – левы даплыў ракі Лены вышэй Орлінгі. [Існуе трохі вышэй па Лене, таксама маецца правы даплыў, Ільга, але больш меншы за Ілгу] У 1632 г. у вусьці р. Ілга быў заснаваны Ілгінскі астрожак. [Цяпер пасёлак Усьць-Ілга Жыгалаўскага (былое с. Знаменскае, названае па Знаменскай царкве, першай на р. Лена.) раёна Іркуцкай вобласьці.] Не зразумела чаму Адам Рыгор Каменскі Длужык праплываў гэтыя рэкі. Пэўна гэтую блытаніну ўнесьлі перапісчыкі Дыярыюшу, а ў ім было верагодна напісана: “там вышэй у Лену прыходзіць з боку правага рака Орлінга, з другога боку левага Ілга...”. Таксама, магчыма, што напачатку Адам Рыгор Каменскі Длужык быў прывезены ў Верхаленскі астрог на рацэ Кулінга, адзін з транзытных пунктаў на Лене, і ўжо потым адтуль яго павезьлі ў ніз па Лене. “У 1641 г. пяцідзесятнік Мартын Васільеў у вусьці левага даплыву р. Лена ракі Кулінга, а дакладней, на рацэ Ільга [Ilga ?] заснаваў Верхаленскі астрог, які у 1642 г. Курбат Іваноў перанёс на правы бераг, на супраць вусьця р. Кулінга (цяпер г. Верхаленск Іркуцкай вобласьці. /Павлов А. С.  Лена от истока до устья. Путеводитель. Якутск. 1994. С. 53-54./

    486). Wisła. Вісла – самая вялікая рака Польшчы. Даўжыня 1068 км., плошча бас. 198,5 тыс. км.2 Пачынаецца ў Заходніх Карпатах і упадае ў Гданьскі і Віслянскі залівы Балтыйскага мора. На Вісьле знаходзяцца гэткія буйныя гарады як Кракаў, Варшава і ў дэльце Гданьск. /Вісла. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 196-196./ Чаму Адам Рыгор Каменскі Длужык параўноўвае сыбірскія рэкі не са знаёмым яму з дзяцінства Дняпром, калі браць за ўвагу ягонае аршанскае паходжаньне? Польскія дасьледчыкі высоўваюць гэтае параўнаньне, як сьведчаньне ягонага польскага паходжаньня. Магчыма гэтае параўнаньне з Віслаю было зроблена ім, ці перапісчыкамі ягонага дыярыюшу, каб яно было зразумела Яну Гнінскаму, хаця Гнінскаму, як дыплямату было добра вядомае і Дняпро. Таксама Адам Рыгор Каменскі Длужык мог бачыць Віслу калі ён, магчыма, служыў пад харугвай Стафана Чарнецкага.

    487). Wulkan. (90) Сапраўдная назва: Улькан; пэўна з украінскай: Wulkan. (у заўвазе А. М. пасьля гэтага слова запісаў: sic, якое апушчанае). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 32.] Ульканправы даплыў ракі Лены. Тут пэўна ў напісаньні назвы беларусізм, бо калі лічаць што Адам Рыгор Каменскі Длужык паходзіць з Усходняй Беларусі, то сьмешна гэтую назву прымаць за украінізм.

    488). Sic. Sic – Так, таким (следующим) образом. /Дворецкий И. Х.  Латинско-русский словарь. Москва. 2003. С. 707./ Указвае на дакладную адпаведнасьць арыгіналу. Зразумела што гэтае азначэньне паставіў ксёндз Марыянскі, а магчыма і перапісчыкі, бо гідранімічную назву Вулькан зьвязвалі з назвай вулькан.

    489). Kiringa. Кірэнга [Киренга] – правы даплыў ракі Лена, цячэ ў Іркуцкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі. Яшчэ ў 1630 г. енісейскім казаком Васілём Бугром на правым беразе ракі Лена, ля вусьця р. Кірэнга (Кірэнха па тунгускі – арлінае гняздо), было пабудавана ясачнае зімоўе а ў 1631 г. Нікольскі пагост. Затым ў 1653 г. на гэтым месцы паўстаў Вусьць-Кірэнскі астрог. /Киренга. // Большая энциклопедия в 66 томах. Т. 21. Москва. 2006. С. ?/

    490). Okrutnie. Окрутный, акрутный – Жорсткі, бязлітасны, бесчалавечны; Нясцерпны, вельмі цяжкі, балючы, які прычыняе пакуты; Велізарны, вялізны, велічэзны. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 22. Мінск. 2002. С. 172-174./

    491). Czuczny. (67) Відаць, гутарка ідзе пра правы прыток Лены, пра р. Вялікая Чуя. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 200.] (91) Сапраўдная назва: Чэчуй. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 32.] Чуярака у Рэспубліцы Бурація ды Іркуцкай вобласьці, правы даплыў ракі Лены. Утвараецца ад зьліцьця рэкаў Вялікая Чуя ды Малая Чуя. /Чуя. // Большая энциклопедия в 66 томах. Т. 58. Москва. 2006. С. 464./ Чэчуй - левы даплыў ракі Лены, ў вусьці якога ад 1630 г. стаяў Чэчуйскі [Чичюйский] астрожак [яго звычайна называлі слабадой], у якім знаходзілася мытня. Адносіўся да Якуцкага ваяводзтва. У гэтым месцы існаваў 20 [27] кілямэтровы волак з ракі Ніжняя Тунгуска (басэйн р. Енісей) на раку Чэчуй (басэйн р. Лена), які ў 1622-1623 гг. заснавалі казакі сотніка П. Бекетава. Цяпер пасёлак Чэчуйск [Чечуйск] в Кірэнскім раёне Іркуцкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі. /Якутия. Круиз по Лене. Сост. Толстихин О. Н. Москва. 2002 С. 32./ “А от Илимского через волок до часовни 2 дни, а от часовни вниз по Муке, и по Куте, и по Купе реками мимо усть Киренги реки погоста і монастыря и Чюя и Витима и Олекмы рек до Якутцкого острогу 2 недели”. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 188./






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz