piątek, 11 kwietnia 2014

ЎЎЎ 5. Адам Рыгор Каменскі Длужык. Дыярыюш вязеньня маскоўскага местаў і месцаў. Ч. 5. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 

    492). Wicim. (89) Сапраўдная назва: Witim. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 32.] Тут пэўна ў напісаньні назвы скарыстаны беларусізм. Віцімрака ва Ўсходняй Сыбіры, правы даплыў ракі Лена. Пры ўпадзеньні ў раку Лена двума галоўнымі рукавамі утварае дэльту. /Віцім. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 236./ На левым беразе ракі Лены, насупраць вусьця ракі Віцім, ад 1621 (1661) г. існавала Віцімскае зімоўе, цяпер пасёлак Віцім у Рэспубліцы Саха (Якутыя) што ў Расейскай Фэдэрацыі. Насупраць пасёлка Віцім трыма рукавамі (два з іх суднаходныя) ў Лену ўпадае рака Віцім. /Колесов А. Н.  Мостахов С. Е.  По реке Лене. Якутск. 1985. С. 53./

    493). Scoki. (93) Scoki - Szczioki (Щёки) - вузкі каньён Лены, адно з найпекнейшых месцаў ў даліне ракі, якое ўзбуджае захапленьне турыстаў. Пісьменьнік І. А. Ганчароў ў знакамітай кнізе “Фрегат “Паллада” занатаваў: “Гэтыя аграмадныя, велічныя ўцёсы, якіх я мала бачыў над марскімі берагамі” (гл. дакладней ў даведніку А. М. Колесава і С. Я. Мастахава “По реке Лене”, Якуцк, 1985, с. 41-43). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 32.] Шчокі - славуты крывун на рацэ Лена ў скалістай цясьніне даўжынёй каля 3 км. Шырыня рэчышча у асобных мясцінах там роўна 200-250 м. і з падёмам узроўняў вады не ўзрастае, што прыводзіць да рэзкага павялічэньня хуткасьці плыні да 10-12 км. у гадзіну. “Шчокізнаходзяцца вышэй вусmця ракі Віцім. “Па кілямэтры ніжэй в. Часьцінскай пачынаецца перакат Чортава дарожка, за якім пачынаецца выключнае па сваёй прыгажосьці месца на Лене - Шчокі. Рака ўваходзіць тут у своеасаблівы каньён і бурны струмень адкідваецца ад аднаго ўцёса да другога амаль пад прамым вуглом; з шумам і пенай ён імчыцца між высокімі скал, складзеных з вапнякоў; рэчышча звужаецца з 700-1000 м. да 200. Перад паваротам у ваду стромка спускаецца ўцёс Філатава (або Філатушкін Бык) [у Сыбіры ўсе берагавыя ўцёсы, якія высоўваюцца ў рэчышча ракі завуцца быкамі]. На 3-кілямэтровым участку ўласна Ленскіх Шчок знаходзяцца тры ўцёсы: першая Шчака даўжынёй каля 1 км. з прыкметнай скалой Падкова; пад прамым вуглом прымае на сябе водны струмень другая Шчака. У трох кілямэтрах ніжэй вусьця Карпачыхі апускаецца ў ваду вялікая скала Пяны Быктрэцяя Шчака. У 1957 г. аб яе разьбіўся вялікі зьвязак карбасаў са сьпіртным, якое ў вялікай колькасьці вылоўлівалі жыхары вёскі Быкаўская. З тых часоў вёска і завецца Пьянабыкоўская. У 1957 г. стукнулася аб скалы Шчок і затанула баржа на якой спецрэйсам у Якуцк везьлі вырабленыя да 325-годдзя ўваходжаньня Якутыі ў склад Расеі сувэніры, посуд з хахламскім росьпісам, гжэль, размаітыя значкі... Увесь неацэнны груз дагэтуль ляжыць на дне ракі. Гэтае месца сапраўдныямогілкі караблёў”. /Павлов А. С.  Лена от истока до устья. Путеводитель. Якутск. 1994. С. 53-54./

    494). Працяг аповяда пасьля коскі ўжо не адносіцца да Шчокаў, а апісваецца нейкае іншае месца пасьля Кірэнску.

    495). Żeby. Жебы, жэбы – каб, што, быццам. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 278./

    496). Nagła. Нагле, нагло – Хутка, скора, адразу, зараз жа. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мінск. 1999. С. 347./

    497). Такое здаралася на верхняй Лене вельмі часта. Гэтак “вясною 1915 года, у некаторых месцах каля Кірэнску вада ўзьнялася на 15 мэтраў. Па берагам Лены было разбурана больш за трыццаць паселішчаў. Лёд і вада зьнесьлі не толькі будыніны, але і верхні ўрадлівы пласт ральлі ды гародаў, што прымусіла сялянаў перасяліцца на новыя мясьціны”. /Кротов М.  Родная Якутия. Якутск. 1952. С. 32./ Далей, пасьля кропкі, ізноў ідзе апісаньне Шчокаў.

    498). Paweł Chmielewski. Відавочна ў Шчоках Лены часта гінулі людзі паміма таго пераказ Каменскага ёсьць недакладны: Павел Хмялеўскі - знаны польскі авантурыста, дзейнічаў у Сыбіры, але памёр ў дарозе да Томска. Аб ім гл. дакладней ў артыкуле С. В. Бахрушына. “Павел Хмелевский” (частка І трэцяга тома навуковых прац Бахрушына, Масква 1955, с 163-174). З Каменскім ды Здановічамі (у расійскіх архівах: Ждановічамі) плыў Павел Chmielitickij (запіс прозьвішча пэўна перакручаны). Не маем аб ім дакладнейшых дадзеных. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 32.] У 1663 годзе ў Якуцк прыбыла “35 иноземцев – русских и польских и литовских людей и черкас и татар”. Адзін чалавек у 1662 г. “утонул в Енисейском остроге”. /Cафронов Ф. Г.  Ссылка в Восточную Сибирь в XVII веке. Якутск. 1967. С. 84./ “Пашко Хмецкий” – быў адпушчаны ў 1668 г. у Маскву пасьля заключэньня Андрусаўскага перамір’я. /Cафронов Ф. Г.  Ссылка в Восточную Сибирь в XVII веке.  Якутск. 1967. С. 85./ Челядники жъ в пѣшие ж казаки: Данилко Збицкой, Пашко Козловской, Пашко Хмелницкой, Стенка Өорошковской, Янка Котовской. /Белокуров С. А. Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг. // Белокуров С. А.  Из духовной жизни московского общества XVII века. Москва. 1902. [1903] С. 48/

    499). Imci Pana Czarnieckiego. (95) Г. зв. Стафана Чарнецкага. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 32.] Стафан Чарнецкі (Czarniecki) – ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, які нарадзіўся ў вёсцы Чарнца Сандамірскага ваяводства ў 1599 годзе. Абозны каронны ў 1654-1655 гг., кашталян кіеўскі ў 1655-1657 гг., ваявода рускі ў 1657-1664 гг. і кіеўскі з 1664 г., гетман польны каронны ў 1665 г. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай са Швэцыяй 1600-1629 гг., ваяваў у Нямеччыне на баку імпэратара ў Трыццацігадовай вайне 1618-1648 гг., удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гг., у 1638 г. ваяваў з украінскімі казакамі, у 1644 г. біўся з татарамі, з 1648 г. змагаўся ў войнах з Б. Хмяльніцкім. У бітве пад Сінімі Водамі 1648 г. трапіў у палон да татараў, пасьля казакоў, вызвалены ў 1649 г. У Паўночную вайну 1655-1660 гг. са швэдамі камандаваў у 1655 г. абаронай Кракава, у 1657 г. ваяваў у Памор’і, у 1658 г. у Даніі. У пачатку 1660 г. увёў свае войскі на Падляшша як заслону ад маскоўскай навалы. Тут злучыўся з войскам Вялікага гетмана ВКЛ П. Я. Сапегі, разам з ім у чэрвені 1660 г. пачаў генэральнае наступленьне на маскоўскія войскі ў ВКЛ. Разам з Сапегам перамог маскоўскія войскі ў Палонкаўскай бітве 1660, вызваліў ад аблогі Ляхавіцкі замак. Пасьля войскі Чарнецкага беспасьпяхова спрабавалі ўзяць Барысаў. Зноў злучыліся з войскамі Сапегі, але разам не здолелі вызваліць Магілёў і адышлі на р. Бася, дзе 8 кастрычніка 1660 г. каля Чавусаў нанесьлі паражэньне Ю. Далгарукаму. У канцы 1660 г. зрабіў рэйд на Чарнігаўшчыну. У 1663-1665 гг. ваяваў з украінскімі казакамі. Памёр 16 лютага 1665 года. /Чарнецкі Стафан. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 142-143./

    500). Wojewody ruskiego. Рускае ваяводзтва – адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка, якая была ўтвораная ў 1434 г. [1569 г.] Польшчаю з захопленай тэрыторыі Галіцка-Валынскага княства. Падзялялася на 5 зямель: Львоўская (з Жыдачыўскім паветам), Сяніцкая [Cаноцкая], Перамышльская, Галіцкая [з паветамі Галіцкі, Церэбавельніцкі ды Каламыйскі] ды Холмская [з паветамі Холмскі ды Краснастаўскі]. Адміністратыўны цэнтар г. Львоў. Зьліквідаванае ў 1772 годзе, пасьля адыходу Галічыны пад уладу Аўстра-Венгрыі. /Руське воєводство. // Енціклопедія Українознавства. [Перевидання в Україні] Львів. 1998. С. 2658./ Стафан Чарнецкі быў ваяводам рускім з 1657 па 1664 г.

    501). Liny. Ліна - Вяроўка, канат./Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Мінск. 1998. С. 39./

    502). Sokołów. Сокалы (Falco) - род драпежных птушак сямейства сакаліных атрада сокалападобных (Falconiformes). Пашыраны ўсюды, за выключэньнем Антарктыды і Субантарктыкі. У Беларусі сустракаецца Сокал-Каршачок (Falco subbuteo) драпежная птушка атрада сакаліных. Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Афрыцы; Сокал-Сапсан (Falco peregrinus) – драпежная птушка атрада сакаліных. Пашыраны ў Эўразіі, Амэрыцы, Афрыцы, Аўстраліі, Дзербнік (Falco columbarius) драпежная птушка сямейства сакаліных. Пашыраны ў тайзе ды лесатундры. /Сокалападобныя. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 78./ Сокал-сапсан распаўсюджаны ў даліне Сярэдняй Лены. /Сокол-сапсан. // Соломонов Н. Г.  Животный мир Якутии (птицы и млекопитающие). Якутск. 1975. С. 110-112./

    503). Orłów. Арлы (Aquila) – род драпежных птушак сямейства арлоў атрада сокалападобных, якіх налічваецца 9 відаў. Пашыраны ў Эўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амэрыцы. Насяляюць гарыстыя, стэпавыя, пустынныя і лясныя мясцовасьці. У Беларусі 5 відаў: Падворлікі (малы і вялікі), бэркут (Aquila chrysaёtos) – пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амэрыцы У Расейскай Фэдэрацыі трапляецца ўсюды за выключэньнем тундравай зоны і выспы Сахалін. Арол-карлік ды арол-магільнік гняздуюцца на зямлі, скалах ці дрэвах. Кормяцца зьвярамі малой і сярэдняй велічыні, птушкамі, рэптыліямі, амфібіямі ды зрэдку мярцьвячынай. Арламі называюць часам і прадстаўнікоў іншых драпежных птушак. /Арлы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 486./ Арлан-белахвост (Нaliaetos albicilla) “барылас”, да 6-7 фут. у размаху крылаў; прылятае ў сакавіку і першых чыслах сакавіка, улятае ў канцы верасьня і пачатку кастрычніка; ладуе вялікія гнёзды на вяршынях дрэваў, паблізу азёраў, так як харчуецца галоўным чынам рыбай і воднай птушкай; ягоны прылёт абвяшчае хуткі прылёт качак. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 119./

    504). Rybitwowie. Рыбітва – Чайка. /Слоўнік Беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Т. 4. Мінск. 1984. С. 322./ Rybitwа – крачка, мартын. /Падручны польска-беларускі слоўнік. Пад рэдакцыяй А. Обрэмскай-Яблонскай і М. Бірылы. Warszawa. 1962. S. 702./ Крачка белакрылая /крачка светлакрылая/ (Chlidonias leucortera) – птушка сям. чайкавых атрада сеўцападобных. Народныя назвы кручок, крычка, рыбалка. /Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1984. С. 71./ Крачка чорная (Chlidonias nigra) – птушка сям. чайкавых атр. сеўцападобных. Народныя назвы крачка, рыбалка, рыбачка. / Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1984. С. 71-72./ Чайка обыкновенная – Кірля рыбачка. /Ластоўскі В.  Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна 1924. С. 783./ Рачная крачка. Сустракаецца ў паўднёвай частцы таёжнай Якутыі, даходзячы на поўнач да 64-66 паралелей. /Соломонов Н. Г.  Животный мир Якутии (птицы и млекопитающие) Якутск. 1975. С. 131./ /Соломонов Н. Г.  Животный мир Якутии (птицы и млекопитающие) Якутск. 1975. С. 130./

    505). Оścią. Восьці – старадаўняя рыбалоўная прылада; дрэўка з мэталічным наканечнікам, які меў ад 2 да 10 зубоў з завусеніцамі. Рыбачылі восьцямі зімой у час прыдух, вясной на нерасьцілішчах, летам – ноччу з агнём. /Браім І. М.  Восці. // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск. 1989. С. 116./

    506). Orzeł stojąc nad brzegiem na kamieniu jedną nogą, a drugą w wodzie, jak ością ryby chwyta.Гэтыя апісаньні незразумелыя сучаснаму чытачу. Болей паходзіць на чаплю ды жорава, але і яны не карыстаюцца кіпцямі як восьцямі, а здабываюць рыбу дзюбаю. З арлоў толькі арлан-белахвост рыбалоў, але толькі ён пікіруе зьверху на рыбу. Вядомы выпадкі, калі арол здабывае рыбу выкінутую на сушу”. /Петров Н.  Адам Коменскай суруйуулара. // Сахаада. №14. Муус устар 8 к. Якутскай. 1992. С. ?/ Магчыма гаворка тут ідзе пра мядзьведзя? Арлан-белахвост (Haliaееtus albicilla) ці арол – птушка сямейства ястрабіных атрада сокалападобных. Пашырана ў Эўразіі ды Паўночнай Афрыцы. Сустракаецца ў Беларусі. Жыве каля азёраў, у далінах рэк, на вялікіх балотах з азёрамі, якія ачоляныя старымі высокаствольнымі лясамі. Гнёзды масіўныя на верхавінах высокіх дрэў. Утварае сталыя пары. Птушаняты вылятаюць у канцы чэрвеня - пачатку жніўня. /Арлан-белахвост. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 482/

    507). Putoma. (96) Рака Bolszoj Paton. У яе басэйне знаходзяцца месцы паляваньняў на каштоўнага баргузінскага собаля. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 33.] Вялікая Патамаправы даплыў ракі Лена, які ўпадае ў яе ў 22 км. вышэй п. Мача. Агульная даўжыня 500 км., шырыня ў вусьці 230 км. Малая Патама – правы даплыў ракі Лена ў 12 км. вышэй п. Мача. /Патома Большая; Патома Малая. // Сибирская советская энциклопедия. T. IV. New Jork. 1992. C. 266./ Вялікі Патам – рака ў Іркуцкай вобласці, правы даплыў ракі Лены, на вусьці якога стаяла Патамскае зімоўе. /Патом Большой. // Краткая географическая энциклопедия. Т. 3. М. 1962. С. 218./ У Дыярыюшы, пэўна пры перапісваньні, літара “a” ператварылася ў “u”.

    508). Ołokma. (97) Алёкма, вялікі правы даплыў Лены. Яе далінай пераходзілі да басэйна Амуру удзельнікі збройных выпраў Ярафея Хабарава ў 1645-1653 гг. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 33.] Алёкмарака ў Расійскай Фэдэрацыі: у Чыцінскай і Амурскай абласьцях ды Рэспубліцы Саха (Якутыя), правы даплыў ракі Лена. На вусьці ракі Алёкмы ў 1633 г. сынам баярскім Іванам Казьміным (Козьміным) было пастаўлена ясачнае зімоўе. У 1935 г. стралецкі сотнік П. Бекетаў умацаваў сьцены і пабудаваў вежы, у 1656 г. каб перашкодзіць уцёкам служылых людзей у Даурыю ў вусьці р. Алёкмы была заарганізаваная мытная застава. Трохі пазьней Алёкмінскі астрог перанесьлі на левы бераг ракі Лена. Цяпер места Алёкмінск улусны цэнтар Рэспублікі Саха (Якутыя).

    509). Ołokiny. Алёкмы. Тут замест “m” былі напісаны перапісчыкам, ці надрукаваны – “in”.

    510). Jakuty. Якуты (саманазва саха) - народ у Расейскай Фэдэрацыі, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуція). /Якуты. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. І. Мінск. 2004. С. 28./ Адносіцца да цюрскай моўнай групы, што прыйшоў на Сярэднюю Лену ў XVI-XVI ст. ст. Якутаў абоега полу ў момант маскоўскага нашэсьця ў 30-х гадах XVIІ ст. было каля 40.000 душаў. У 40-х гадах XVIІ ст. якуты жылі: на паўночным захадзе - паблізу вусьця ракі Вілюй, на паўднёвым захадзе - паміж местам Якуцкам і ракой Сіняй, на поўначы і паўночным усходзе - правыя даплывы ніжняга Алдану, на паўночным-усходзе - раёны рэкаў Алдан і Мая каля паселішча Вусьць-Мая... Нарэшце, аскалепак якутаў за Верхаянскім хрыбтом, па рацэ Яна, які адарваўся, пэўна, ад асноўнай масы. /Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 26./ У 1665 г. якутаў было 28.470 чалавек. /Долгих Б. О.  Родовой и племенной состав народов Сибири в ХVII в. Москва. 1960. С. 45./ У гісторыка Марыяна Дубецкага, які за удзел ў паўстаньні 1863-1864 гг. трапіў у Сыбір (Забайкальле) і там захапіўся вывучэньнем лёсу выгнанцаў з абшараў Рэчы Паспалітай у Сыбіры, знаходзім гэткі запіс: “Якутовіч, шляхціц з Літвы шляхамі няволі апынуўся ў Паўночнае Азіі, дзе ён пазьней зрабіўся камандзірам вайсковага аддзелу з якім адкрыў невядомыя землі ў сярэдняй плыні ракі Лены, дзе пражываў народ, які называў сябе Саха. Народ Саха ад прозьвішча Якутовіча, свайго адкрыўцы, атрымаў назоў Якуты, пад якой іх звычайна ведаюць ва ўсім сьвеце”. /Historya literatury polskiej na tle dzejów narodu skreślona przez Maryana Dubieckiego. T. II. Warszawa. 1888. S. 149, XII./ У сувязі з чым можна зацеміць, што ў Беларусі ў Дзяржынскім раёне існуе вёска Якуты [нават беларускім гісторыкам А. Валахановічам была высунутая недарэчная выснова, што нібыта вёска “Якуты – назва народнасьці ці этнічнай групы – якуты. Верагодна, тут некалі жылі якуты. Якуты цяпер жывуць у Расіі”. /Валахановіч А.  Тапаніміка паходжання назваў вёсак путчынскага сельсавета. // Сцяг кастрычніка. Дзяржынск. № 13-14. 7 лютага 2004. С. 5./], дзе побач з ёй знаходзіцца горналыжная база адпачынку пад назвай Якуцкія горкі, а ў Віцебскім раёне вёска Якуціна ды таксама ў Беларусі жыве безьліч Якутовічаў і Якутавых. Для жыхароў Сярэдняй Лены, як адзначаюць якутаведы, імя “якут” было зьняважлівым. Прыкладна да 1633 г. маскоўскія зборшчыкі ясаку пісалі “якольские” обо “якульские” людзі. У ясачнай кнізе І. Галкіна за 1634–1635 гг. прымянялася форма “якутцкие князцы” і для зручнасьці пачынаюць скарыстоўваць улусныя (валасныя) найменьні. Часам у якасьці сыноніма маскоўскія пісарчукі называлі якутаў “скотныя иноземцы”. Існуе меркаваньне, што пачаткова на Сярэдняй Лене было два племя – “йако” і “саха” (кангаласцы), якія зьліліся у адну народнасьць “саха”. У XVII ст. тэрмін “саха” не сустракаўся у дакумэнтальных крыніцах пэўна яшчэ ня быў агульнанацыянальным этнічным вызначэньнем, якім ён зрабіўся у ХХ ст. /Борисов А. А.  Якутские улусы в эпоху Тыгына. Якутск. 1997. С. 118-124./ “Характарыстыку якутаў А. Каменскі даў яўна прадузятую. Але і ў гэтым выпадку ў ягоным апісаньні маюцца некаторыя цікавыя падрабязнасьці.” /Полевой Б. П.  Забытый источник сведений по этнографии Сибири XVII века. (О сочинении Адама Каменского-Длужика) // Советская этнография. № 5.  Москва. 1965. С. 126./ “Сутыкаючыся на доўгім шляху свайго вымушанага падарожжа з многімі малымі карэннымі народамі Сыбіры, А. Каменскі пастаянна падкрэсьлівае іхні нізкі культурны ўзровень. Але ні да аднаго з іх ён не паставіўся з такой прадузятасьцю, як да якутаў, якія невядома чым не дагадзілі яму і якіх ён надзяляе пагардлівымі эпітэтамі”. /Коршунаў А. Ф.  “Дыярыуш” Адама Каменскага Длужыка. // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Міжвузаўскі зборнік.  Выпуск 2.  Мінск. 1974. С. 186./ Пэўна гэтак адбылося, што Адам Рыгор Каменскі Длужык сама больш пражыў менавіта сярод якутаў.

    511). Psom podobni. (98) Пар. на гэтую тэму: W. Armon,  Polscy badacze kultury Jakutów, Monografie z Dziejów Nauki i Techniki, t. 112, Wrocław. 1977, s. 21, а таксама публікацыі Антонія Кучынскага і іншых, зьмешчаных у сьпісе публікацыі у камэнтару Od wydawców. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 33.] Апісаньне якутаў, якое пакінуў Адам Рыгор Каменскі Длужык, вельмі непрыхільна ўспрымаецца якуцкімі дасьледчыкамі. “Газэта Ленскага абяднанага параходзтваЛенский водник” 1 лістапада 1989 г. адвяла цэлую старонку перакладуДзёньнікаА. Каменскага-Длужыка – “беларуса, Аршанскага шляхціца”, які ў мінулым працаваў у Якутыінаглядчыкам турмы”... Напрошваецца законнае пытаньне, навошта спатрэбілася знаёміць ленскіх рачнікоўлюдзей працы з дзёньнікам турэмнага наглядчыка далёкага XVII ст., няхай сабе нават ён і быў у мінулым шляхціцам. … Між тым з другога абзацу, ад слоўАд Алёкмы пачынаюцца якуты...” разам з праўдападобнымі апісаньнямі сустракаюцца выразыконей ядуць як сабакі... ходзяць голыя з лукамі... Ва ўсім зьверам падобныя”... застаецца зьдзіўляцца таму, як гэтыя радкі жвава пераклікаюцца з мастацкімі прыёмамі апісаньня якутаў у І. Ласкова!” /Зыков Ф. М.  Периодическая печать и некоторые вопросы межнациональных отношений в Якутии. // Национальные отношения в регионах страны: история и современность.  Материалы всесоюзной научной конференции 27-28 июня 1991 г., г. Якутск. Ч. II. Якутск. 1992. С. 84./

    512). Stada. Стадо - статак, чарада. /Русско-белорусский словарь. Москва. 1953. С. 657./. Тут лепш бы падышло слова tabuny – табуны [Табун – Статак коней, а таксама аленей і некаторых іншых капытных жывёл, якія пасуцца разам. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 1. Мінск. 1983. С. 456./], але: “Стадо. Не жаль мне трех стадов лошадей, жаль мне одного каня вароного. Смол. у.». /Добровольский В. Н.  Смоленский областной словарь. Смоленск. 1914. с. 873./

    513). Белыя. “Якуцкі конь невысокага росту, з надта доўгай шэрсьцю, робіць уражаньне надта тоўстага, нязграбнага. За самымі рэдкімі выключэньнямі, усе коні белай шэрсьці”. /Ногін В.  У краіне палярнага холаду. Менск. 1931. С. 60./ У другой палове ХІХ стагоддзя ў шматлікіх месцах Яктыі была выяўлена значная колькасьць рэштак дзікага каня пасьлятрацічнага часу. Косткі яго, часта разам з косткамі маманта, насарога і іншых спадарожных ім жывёл, былі знойдзены на Таймыры, на р. Алдан, Яна, Новасібірскіх выспах Ледавітага акіяна. У асобных выпадках ягоныя рэшткі знаходзяць у выглядзе добра захаваных мерзлых трупаў, пахаваных у спрадвечныя часы ў пластах грунту, які не адтаяў (нізоўі Яны). Менавіта з такіх знаходак і стала вядома, што старажытны конь Якуцкага Запаляр’я меў характэрную белую масьць, якую нярэдка можна сустрэць і сярод сучасных якуцкіх коней з Верхаянскага і Сярэдне-Калымскага раёнаў. Адначасова ў той жа палове ХІХ стагоддзя ў распараджэньне даследчыкаў-якутаведаў паступіла і значная колькасьць шматзначных легенд пра тое, што быццам бы ў цяжкадаступных і на рэдкасьць неабжытых месцах Запаляр’я можна сустрэць табуны невядомых белых каней... Супастаўляючы краніялягічныя дадзеныя двух паўночных коняў Якутыі даўняй пасьлятрацічнай і сучаснай якуцкай, І. Д. Чэрскі выявіў паміж імі вялікая колькасьць падабенстваў, што дазволіла іх абодвух аднесьці да рослай (старажытную) і нізкарослай (сучасную) пародам адной і той жа ўсходняй групы сыбірскіх коняў, блізкіх да паўднёварускіх тарпанаў і паўвыкапнёвага заходне-сыбірскага каня. Пры гэтым, у адрозьненьне ад меркаваньняў прыхільнікаў паўднёвай гіпотэзы паходжаньня якуцкага каня, ён выявіў усе паказчыкі блізкасьці і падабенствы паміж паўночнымі і паўднёвымі відамі канёў  не як вынік паступовага пранікненьня конегадоўлі на поўнач, а як сьведчаньне пра распаўсюд у паледавіковы час жывёл “мамантавага комплексу” на тыя раёны і вобласьці Азіі і Эўропы, якія моцна папакутавалі ад абледзяненьня. [Черский И. Д.  Описание коллекции послетретичных млекопитающих животных, собранных Новосибирской экспедицией в 1885-1886 гг. Приложение 1 к Т. 65 Зап. Акад. наук. СПб. 706+VI с. /6 табл./ СПб. 1890.] /Сомоготто.  Народ саха. Якутск. 2009. С. 127./ Па уяўленьням якутаў конь – сьвяшчэнная жывёла нябеснага паходжаньня.... У шмат якіх якуцкіх родаў татэмам лічыўся белагубы жарабок белай масьці. /Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. Москва. 2007. С. 455./

    514). Nosy im przewleczone, jak u niedźwiedzia. Тут пэўна згадка пра дрэсіраваных мядзьведзяў, якіх вадзілі па мястэчках Беларусі за вяроўку, якая прывязвалася за кальцо прасунутае праз ноздры зьверу. Нават існавала спэцыяльная “Смаргонская акадэмія” – жартоўная назва промыслу лавіць і дрэсіраваць мядзьведзяў, заснаванага князямі Радзівіламі ў м. Смаргонь (цяпер у Гарадзенскай вобласьці Рэспублікі Беларусь). Промысел існаваў з XVII ст. да пач. XIX. ст. /Смаргонская акадэмія. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 50./

    515) Krów. Крова – Тое, што і карова. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Мінск. 1997. С. 149./ Якуцкая карова нізкарослая, з кароткімі нагамі і шырокімі грудзьмі. Мае разнастайную афарбоўку пярэстае масьці (ала, аадьаҕай, өрүөстээх і г. д). /Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. Москва. 2007. С. 459./ Першае, што кідаецца ў вочы ў выглядзе якуцкага ската – гэта незвычайна доўгая і густая ягоная поўсьць зімой. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 144./

    516). Wszystko jeżdżą na nich. На быках езьдзілі ўсе, незалежна ад полу і ўзросту. /Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. Москва. 2007. С. 459./ Гэта жвавае, рухавае, горнае быдла, якое спрытна лазіць па стромкасьці і добра прабіраецца скрозь лясную чашчобу. Верхавыя якуцкія быкі ўмеюць хадзіць буйнай “переступью”, якая не саступае ў некаторых экзэмпляраў інахадзі коней. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 123, 145./ На каровах якуты езьдзілі ажна да канца ХІХ ст.

    517). Konie jedzą, jako psi. Хрысьціяне, без крайняй неабходнасьці, не ўжывалі ў ежу каніну. Цяпер, да прыкладу, Беларусь экспартуе коней у Італію на мяса. /Жураўская Н. І.  Конегадоўля. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 405./

    518). Nago. Nago – в голом виде, без одежды, нагишом. /Гессен Д., Стыпула Р.  Большой польско-русский словарь. Т. І. Изд. 2. Москва-Варшава. 1980. С. 486./ Нагой, голы; нагі, нагасьць. /Ластоўскі В.  Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна.1924.С. 343./ Голо – Гола, аголена. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 7. Мінск. 1986. С. 33./ Голый кголый – Не прыкрыты адзеннем, неапрануты; Пазбаўлены дастатку, бедны. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы . Вып. 7. Мінск. 1986. С. 52-53./

    519). Kaptury. Каптуръ, коптуръ – 1. Цёплая шапка з круглым верхам, падшытая футрам. 2. Манаскі галаўны ўбор. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 14. Мінск. 1996. С. 273./ Каптуръ (капътуръ) и каптиръ – 1). Теплая шапка с круглым верхам, меховая или стеганая, с пелериной спускавшийся с верху и прикрывавшей шею. 2). Род капюшона (головной убор, принятый в некоторых монашеских орденах). /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 7. Москва. 1980. С. 66-67./ Мужчынскія шапкі шыюцца са шкуры собаля ці з лапак чорнабурых лісіц на бабры, прычым шапка апісваецца часам з рожкамі і з верхавінай, якая ляжыць на бок... Жаночыя шапкі “чабака” шыюцца з бабровай шкуры і з лапак чорнабурых лісіц. На пярэдні бок шапкі прышываецца круглая срэбная пласьціна з арнамэнтам, якая завецца “тусахта” - малюнак сонца. Верхавіна жаночай шапкі мае “чепчур”, шыты з чырвонага сукна, размалёванага пацеркамі і срэбнымі пласьцінкамі ў форме кружкоў, чатырохкутнікаў, трохкутнікаў або ў выглядзе мурашкі... /Ойунский П. А.  Якутская сказка (олонхо), ее сюжет и содержание. (Опыт анализа якутской сказки).// Сборник трудов исследовательского общества «Саха кэскилэ». Вып. IV. Якутск. 1927. С. 116-117./

    520). Żórawimi. Журавель сапраўдны (Grus) - пералётная птушка сямейства жураўліных атрада жураўлепадобных. Пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы, Аўстраліі і Новай Гвінэі. Насяляюць пераважна адкрытыя мясьціны: стэпы, вялікія балоты і тундру. У Беларусі распаўсюджаны журавель шэры (Grus grus; жураў. жораў.), як і па ўсёй Сыбіры да ракі Калыма ў межах лясной і лесастэпавых зон. /Жураўлі. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 6. Мінск. 1998. С. 451./ Журавель шэры (Grus cinereus), па-якуцку “туруя” у Якутыю прылятае ў красавіку і ўлятае ў жніўні. Мяса ягонае лічылася ў якутаў ласункам. Журавель белы, або сьцерх (Grus leucogeranus), па-якуцку “кыталык” у Якутыі вельмі рэдкі від і фігуруе, разам з лебедзям, ў іхніх паданьнях, як сьвяшчэнная птушка, як увасабленьне ўсяго добрага. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 123./ Сьцерх зараз зьяўляецца сымбалям Рэспублікі Саха (Якутыя).

    521). Straszydła. Страшидла – 1). Пугало, страшный, -ая на взгляд. 2). Урод; Страшидло – 1). Чудовище. 2). Чучела, ставимая для пугания птиц. / Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 617./

    522). Вo ziemia nie taje więcéj jak na łokieć. Спракаветная мярзьліна – яе вывучае навука мерзлатазнаўства, ці геакрыялёгія або крыяліталёгія, ці крыяпэдалёгія. /Карабанаў А. К.  Геакрыялогія. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 5. Мінск. 1997. С. 117./

    523). Kamieńmi parzą w dzieżkach albo korytach. Адразу награваюць каменьні і потым іх кідаюць у посуд.

    524). Nagi. Нагий – Голы, не пакрыты адзеннем, не апрануты. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мінск. 1999. С. 347./ Нагі – голы; бедны. /Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1982. С. 130./

    525). Siergi. Серьга – Завушніца. /Бялькевіч І. К.  Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны. Мінск. 1970. С. 403./

    526). Talerze. Талер (ням. Taler) – срэбная манэта масаю 28-32 гр. У ВКЛ талеры выпускаў Віленскі манэтны двор у 1564-1565 гг. У Рэчы Паспалітай Віленскі манэтны двор у 1580, 1585 гады ды Быдгашчанскі манэтны двор у 1613-1614; 1617-1618; 1620-1638; 1640-1644; 1650-1652 гады. /Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск. 1993. С. 602./ Дарэчы, параўнаньне якуцкіх завушніц з манэтамі зрабілі і японцы: “У рускіх завушніцы маленькія, а ў якутаў вялікія вагаю кожная 15 маме [1 мaме = 3,7 гр.]. Усе гэтыя ўпрыгожваньні робяць з залатых і срэбных манэтаў”. /Като В.  Туголуков В. А.  Сибирь начала XIX века глазами японца. // Советская этнография. № 3. Москва. 1978. С. 120./ Перапісчыкамі Дыярыюша Адама Рыгора Каменскага Длужыка, а магчыма і кс А. Марыянскім, замест Talary было памылкова напісана Talerze [талеркі], што ў далейшым прывяло да вялікіх непаразуменьняў. “В ушах носят серьги великие, как тарелки серебряные, на лбу носят круги, а на шее серебряные и медные обручи”. /Полевой Б. П.  Забытый источник сведений по этнографии Сибири XVII века. (О сочинении Адама Каменского-Длужика). // Советская этнография. № 5. Москва. 1965. С. 122-129./ “Адно з першых літаратурных упамінаньняў аб якуцкіх срэбных рэчах належыць польскаму ваеннапалоннаму Адаму Каменскаму-Длужыку. Ён трапіў у Якутыю прыкладна ў 1660-61 гг. Дзёньнік яго апублікаваны ў 1874 г. у Познані на польскай мове, утрымлівае некалькі радкоў аб жаночым упрыгожваньні: якуцкія жанчыны “в ушах носят серьги великие, как тарелки серебряные, на лбу носят круги, а на шее серебряные и медные обручи”. Нам падаецца, дзеля правільнага разуменьня тэксту патрэбна слова “как тарелки” аднесці да “кругам” А яны, несумненна, тыя самыя круглыя гравіраваныя пласьцінкі туоhахта з срэбра, што ўпрыгожвалі ўбраныя футравыя шапкі даўніх якутаў. Упамінаньні аб іх часта сустракаюцца ў архіўных дакумэнтах XVII стагоддзя. Якія завушніцы А. Каменскі-Длужык называў “великими” застаецца загадкай Падобны эпітэт маглі заслужыць завушніцы з падвескамі ці ж пацеркавыя завушніцы, якія маюць незвычайна вялікія для эўрапейца памеры. “серебряные и медные обручи” несумненна былі ўпрыгожваньнем тыпу грыўны”. /Зыков Ф. М.  Ювелирные изделия якутов.  Якутск. 1976. С. 4./

    527). Czole. Чало – уст. і паэт. лоб. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Кн. 2. Мінск. 1984. С. 291./

    528). Kręgi. Кругъ - Прадмет у форме кола; Прадмет у форме дыска. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып.16. Мінск. 1997. С. 178./

    529). Obręcze. Обручъ – Упрыгожванне на шыі ў форме абруча; Бранзалет. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 21. Мінск. 2002. С. 278-279./

    530). Wołowych. Вол – кастрыраваны самец буйнай рагатай жывёлы (бык). які выкарыстоўваўся на розных працах замест каня. /Вол. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 259./ Тут каровіных.

    531). Jakut. Якуцк – горад, сталіца Рэспублікі Саха (Якутыя) у Расійскай Фэдэрацыі. 25 верасьня 1632 г. атрадам енісейскіх казакоў пад кіраўніцтвам П. Бекетава на зямлі барагонскіх якутаў быў пабудаваны Ленскі астрог, за 70 км. ад сучаснага горада Якуцка. Але месца было абрана няўдалае і астрог быў у 1633 г. перанесены з правага берагу на левы ў мясцовасьць Чымаадай, а ў 1643 г астрог, ужо як Якуцкі, пераносяць на Эйюкаў луг. /Якуцк. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. І. Мінск. 2004. С. 258./ Адзін з “абаронцаў Крамлю” ліцьвін Антон Дабранскі, трапіўшы ў палон і апынуўшыся ў Сыбіры, першым з атрадам табольскіх казакоў, спусьціўся па рацэ Вілюй на Лену і дзесьці ў раёне вусьця Алдана пабудаваў у 1630 годзе астрожак, які некаторымі якуцкімі дасьледчыкамі лічыцца за першы Якуцк. /Добринин Антон. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 319./ “А от Илимского через волок до часовни 2 дни, а от часовни вниз по Муке, и по Куте, и по Купе реками мимо усть Киренги реки погоста і монастыря и Чюя и Витима и Олекмы рек до Якутцкого острогу 2 недели”. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 188./ Згодна з досьледамі пецярбургскага гісторыка Міхаіла Штейна - Якуцкі астрог, а таксама Верхаянскае ды Жыганскае зімоўі, заснаваў енісейскі казак “Иван Постник Губарь”. За гэтае Міхаіл Фёдаравіч, маскоўскі цар, надаў яму дваранства, маёнткі на Валагодчыне ды Яраслаўшчыне, “и нарек по имени великой реки Лениным.” А згодна сямейных паданьняў “пашпарт Мікалая Леніна, які паміраў у Санкт-Пецярбурзе, быў перададзены Уладзіміру Ільічу Ульянаву, які меў патрэбу ў дакумэнце дзеля выезду за мяжу. Зрабіла гэта Вольга Мікалаеўна Леніна, знаёмая з Надзеяй Канстанцінаўнай Крупскай па Бестужаўскім курсам. Па гэтаму Ульянаў падпісваў свае працы псэўданімам Мікалай Ленін... Адзіны з нашчадкаў сапраўдных Леніных дэпутат Массавету Леанід Львовіч Коласаў, унук таго абладальніка пашпарта”. /Ломач С.  Якутский острог основал Ленин. // Якутия. Якутск. 29 июля 1993./ Дарэчы, Ленскі раён існуе ў сучаснай Ленінградзкай вобласьці адкуль родам беларускі гісторык Панцеляймон Аляксеевіч Селіванаў, які нарадзіўся 25 жніўня 1919 г. Адам Рыгор Каменскі Длужык у Якуцкі астрог быў дастаўлены 16 жніўня 1662 г. у групе “польских и литовских людей сем человек, да три человека татар”. У Якуцкім астрозе якраз ішло рыхтаваньне аддзелаў на “Двуегоднюю службы” у розныя астрожкі дзеля збору ясаку. Мяркуецца што Адам Рыгор Каменскі-Длужык трапіў служыць у Жыганскі астрожак, ці больш верагодна на раку Маю, а адтуль праз Юдаму – на раку Ахоту. А з канца 1664 г. ды да свайго выезду з Якуцка служыў у Якуцкім астрозе, напачатку, верагодна, шэраговым “дворским” (турэмным наглядчыкам), а ад пачатку 1661 г. галоўным “дворским” Пры “дворским” Адаме Рыгоры Каменскім-Длужыку пры турме існавала школа, дзе фальшываманэтчык Канстанцін Канюхоўскі вучыў грамаце дзяцей якуцкага ваяводы Галянішчава-Кутузава (продка расейскага палкаводца), і які, нават, як ваявода, нямог парушыць царскага загаду і выводзіць, нават у гэткай вялікай адлегласьці ад Масквы як Якуцк, Канюхоўскага з турмы. Але нехта ўсё роўна “настукаў” у Маскву і школу прыкрылі. Пад час сьледзтва дворскія як адзін казалі што ім нічога не вядома і што яны анічога не бачылі. Толькі адзіны Адам Рыгор Каменскі Длужык прызнаўся што “вырубку” загадаў зрабіць ваявода Іван Галянішчаў. Але Адаму Рыгору Каменскаму Длужыку ўдалося апраўдацца тым, што выконваў ваяводзкія загады, ды і ваявода Галянішчаў-Кутузаў да таго часу ўжо памёр. Згодна скаргаў турэмных “сидельцов” Адам Рыгор Каменскі Длужык адносіўся да сваіх абавязкаў “дворскага” добрасумленна. /Полевой Б. П. Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 142-144./ Пэўна Адам Рыгор Каменскі Длужык карыстаўся павагаю сярод служылага люду Якуцкага астрогу, бо ягоныя паручыцельскія подпісы стаяць побач з подпісамі гэткіх вядомых людзей як Сямён Дзяжнёў ды Міхаіл Стадухін. /Поручная запись атамана казачьего Михаила Стадухина, атамана казачьего Семена Дежнева, пятидесятника Григория Татаринова с товарищами по казачьем сыне Дмитрие Алексееве, верстаемом в казачью службу. // Открытия русских землепроходцев и полярных мореходов XVII века на северо-востоке Азии. Сборник документов. Москва. 1951. С. 521./ Аб сьмелым ды незалежным характары Адама Рыгора Каменскага Длужыка гаворыць і тое, што нават у палоне на ўсходнім ускрайку Сыбіры ён дакумэнты падпісваў лацінкаю: “K siej odpisi Hrisko Kamieński - Okład wsiat y ryky priłożił”. /Полевой Б. П.  О пребывании в России Адама Каменского-Длужика, автора первого польского сочинения о Сибири. // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dzedzinie geologii i geografii (Monografie z Dziejów Nauki i Techniki.  T. LXXXII.). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 279./

    532). We Wilią. (99) Адам (у архіўных дакументах ў Расіі: Гриша) Каменскі дасяг Якуцка 16 жніўня 1662 г. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 33.] Вилия, вилеядзень перад якім-н. святам. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 3. Мінск. 1983. С. 265./

    533). Kapusty. Капуста (Brassica) –род кветкавых расьлін сямейства капуставых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Афрыцы. Найважнейшыя віды капусты вырошчваюць ва ўсім сьвеце (культывуюць з раньняга нэаліту). У Беларусі 6 відаў:капуста агародная, бручка, гарчыца, рапс, рэпа, сьвірэпіца. Капуста агародная (B. oleracea) вызначаецца незвычайнай марфалягічнай зьменлівасьцю, мае мноства разнавіднасьцей і форм. Амаль усе капусты – двухгадовыя расьліны. У першы год фарміруюць вегетатыўныя ворганы (качан, разэтку лісьця, сьцеблаплод), на другі цьвітуць і даюць насеньне. /Пярэднеў У. П.  Капуста. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 16./ Капуста таксама паўсюдна распаўсюджаная гарадніна. … На поўначы капуста рэдка ўтварае качаны. Мне вядомы адзін толькі выпадак, калі ў Сярэдне-Калымску капуста згарнулася ў качан; звычайна яна дае там толькі вялікае, тоўстае і грубае лісьце. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. 1993. Москва. С. 98./

    534). Rzepa. Рэпа (Brassica rapa) – двухгадовая травяністая расьліна роду капуста сямейства крыжакветных. 5 падвідаў. Вырошчваецца ў краінах умеранага і субтрапічнага паясоў. У Беларусі з ХІ ст. У Расіі сеюць усюды, нават у Запаляр’і. Да паяўленьня бульбы была адной з асноўных харчовых культур. Караняплоды спажываюць сьвежымі, варанымі ды смажанымі, бацьвіньне ідзе на корм жывёле. Культывуюцца сталовыя і кармавыя (турнэпс) гатункі. /Прохараў В. М.  Рэпа. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 31./ Рэпу ў Якуцкай акрузе сеюць проста ў полі, але сеяць яе ў хлебе, як гэта робяць у Расіі, пазьбягаюць: яна позна ўсходзіць. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 98./

    535). Regestrowanych. (100) Рэчаісна, у акладных кнігах Якуцка названа ад 600 да 700 асоб, якія знаходзіліся ў службе. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 34.] Унесеных у рэестар. Рэестры ад лац. regesta сьпісы, вопісы. З часу заваяваньня Якутыі Маскоўскай дзяржавай зяўляюцца паняцьціякуцкі казак”, “якуцкае казацтва”. Казакі напачатку часта выкарыстоўваліся як узброеная сіла. З цягам часу яны сталі несьці галоўным чына грамадзянскую службу ў зімоўях, астрожках, у паселішчах рускіх жыхароў і ў улусах мясцовага насельніцтва. Якуцкія казакі. нягледзячы на сваю малалікасьць, доўгі час не мелі арганізацыйнага афармленьня, свайго начальства і акрэсьленай структуры ды статуту. Паўнаўласным іхнім гаспадаром быў ваявода, які вырашаў усе патаньні аб прызначэньнях, змяшчэньнях і пасоўваньнях па службе. І толькі загадам Пётры І якуцкія казакі упершыню з 1701 г. былі абяднаныя ў полк на чале з казацкім галавою. Казакі ніколі не праходзілі вайсковага навучэньня і не ведалі строгасьцяў службы. Яны былі абавязаны мець збою і боепрыпасы, якімі па пачатку іх забясьпечвала казна. Яны звычайна мелі пішчалі і мушкеты, а больш заможныя каней. /Казаки. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 136./

    536). Uroczyszczach. (31) Урочище, okolica, powiat. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 386.] (101) Тут у значэньні: аддаленыя паселішчы. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 34.]

    537). Tych ludzi. Мясцовых, тубыльцаў.

    538). Lisy, czerwonych. Чырвоная ліса, падвід лісы звычайнай (Canis vulpes L.), па-якуцкуКісіль сасыл”. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 131./

    539). Gronostajów. Гарнастай (Mustela ermineа), па-якуцкукырнас, белелях” — сысун сямейства куніцавых атрада драпежных. Пашыраны ў Эўразіі (існуе па ўсёй Якутыі) і Паўночнай Амэрыцы. Мае каштоўнае футра. У Беларусі (падвід Гарнастай сярэднярускі) трапляецца паўсюдна. /Гарнастай. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 5. Мінск. 1997. С. 66./

    540). Popielic. Popielica – соня [Glis glis]; Popielicевавёрачнае футра. /Падручны польска-беларускі слоўнік. Варшава. 1962. С. 555./ ПопелицаШкурка зімовай паўночнай вавёркі. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 26. Мінск. 2006. С. 354./ Вавёрка (Sciurus) – сысун сямейства вавёркавых атрада грызуноў. Пашырана ў горных і раўнінных лясах Паўночнага паўшаря Эўразіі і Амэрыкі. У Беларусі існуе вавёрка звычайная (Sciurus vulgaris), ці векшау паўночнай зоне падвід - вавёрка звычайная беларуская, у паўднёвай падвід - вавёрка звычайная Кеслера. У 1951 г. ў лясы Крычаўскага раёну было завезена 200 вавёракцелеўтак з Сыбіры, але мясцовыя вавёркі іх хутка цалкам паглынулі. /Вавёркі. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 422./ Соні, соневыя (Gliridae) – адносяцца да сямейства сысуноў атрада грызуноў. Пашыраны ў лясах і лесастэпах Эўраазіі, лясах і саванах Афрыкі, у Японіі. У Беларусі трапляецца Соня арэшнікавая, садовая, вялікая [Glis glis] ды лясная. /Самусенка Э. Р.  Соні. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 85-86./ Вавёрка звычайная (sciurus vulgaris), па-якуцкутингсустракаецца па ўсёй краіне. Вавёрку страляюць з вінтовак і лукаў. Колер футра попельны; вілюйская і алянёкская вывёркі лічаца горшымі: яны рудаватыя або бурыя. Летяга (preromys volans) па-якуцкунетягыабомаскалай”, футра яе савятлее вывёрчынага. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 131./

    541). Rysi. Рысь (Felis lynx) – сысун сямейства кашэчых атрада драпежных зьвяроў. Пашырана ў лясах Эўразіі і Паўночнай Амэрыцы. Пашырана ў Беларусі. /Рысь. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 520./ Рысь звычайная (Lynx vulgaris) — найбольш шырока распаўсюджаны від ў Заходняй Эўропе, Палесьсі і Сыбіры. Па-якуцку “бэдэр” або “ісь”, у вялікай пашане ў якутаў; футра яе вельмі цэніцца як упрыгожваньне і служыць як аблямоўка для шапак і футэрак; рысінае футра дастаўляецца якутамі з поўдня. У Якуцкай вобласьці рысь сустракаецца даволі рэдка. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 131./

    542). Bobry. Бобръ – Бабёр; Футра бабра. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 2 Мінск. 1983. С. 86./ Бабёр рачны (Castor fiber), - сысун сямейства бабровых атрада грызуноў. Паўводная жывёліна, якая трымаецца старыц, рэк з павольным цячэннем, азёр з багатай воднай і прыбярэжнай расліннасцю. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. У мінулым у Беларусі важны аб’ект палявання з-за каштоўнага футра і змесева мускусных залоз (струменю). /Бабёр. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 180./ Якуцкія абарыгенныя папуляцыі азіяцкага рачнога бабра канчаткова зьніклі ў пачатку ХХ стагоддзя. Сярод рэк, дзе жылі тады бабры, у Гістарычных актах упамінаюцца буйныя даплывы Лены (Віцім, Алёкма, Алдан), ды таксама Калымы... У Савецкі час з Цюменскай вобласьці было завезена 65 баброў і расьселена ў міжрэччы Лены і Вілюю. /Красная книга республики Саха (Якутия). Т. 2. Редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды животных (насекомые, рыбы, земноводные, пресмыкающиеся, птицы, млекопитающие). Якутск. 2003. С. 175-176./ Тое што звычайнага прамысловага зьвярка Адам Рыгор Каменскі Длужык не сустрэў у Якутыі вельмі яго ўразіла.

    543). Wydry. Выдра рачная (Lutra vulgaris) – сысун сямейства куніцавых атрада драпежных зьвяроў. Пашырана ў Эўразіі, Паўночна-Заходняй Афрыцы. Жыве ў норах або іншых сховішчах на рэках і вадаёмах з густой расьліннасьцю па берагах. Мае каштоўнае футра. У Беларусі трапляецца паўсюдна. /Выдра. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 306./ Выдра, па-якуцку “ыты”. Вельмі рэдка трапляецца, і толькі на паўднёвым пласкагор’і. Я не сустракаў якута, які б бачыў яе… /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 132./ Рачная выдра ў басэйне Алёкмы і Алдану /Красная книга республики Саха (Якутия). Т. 2. Редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды животных (насекомые, рыбы, земноводные, пресмыкающиеся, птицы, млекопитающие). Якутск. 2003. С. 500./

    544). Moc wielka. (102) У 40-50 гадах з Якуцка вывезьлі значную колькасьць рознага роду футра. У час побыту Каменскага пачалося зьмяншэньне колькасьці дзікіх зьвяркоў. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 34.]

    545). Wojewoda Jakucki. Якуцкім ваяводам з 1660 г. па 1666 г. быў стольнік Іван Фёдаравіч Галянішчаў-Кутузаў Вялікі, казнакрад і вымагальнік, а пасьля ягонай сьмерці ў 1666 г. ягоны сын Міхаіл Іванавіч да прыезду новага ваяводы Івана Барацінскага. /Голенищев-Кутузов Большой Иван Федорович. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Якутск. Москва. 2000. С. 312./

    546). Umrze. Якуцкі ваявода Васіль Мікалаевіч Пушкін памёр у Якуцкім астрозе ў 1649 г.; Міхаіл Сямёнавіч Ладыжэнскі памёр у Макаўскім астрожку, калі ехаў з Якуцку; Іван Фёдаравіч Галянішчаў-Кутузаў памёр у Якуцкім астрозе ў 1666 г.

    547). W głowę zajdzie. (103) Сярод якуцкіх ваяводаў заўчасна памерлі: В. М. Пушкін (1649 г.) і Д. А. Франсбекоф (1651 г). Захварэлі псыхічна: П. П. Галавін і І. Г. Бальшой Галянішчаў Кутузаў (памерлы ў 1666 г.). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 34.] В голову заходититраціць розум, варяцець, шалець. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 11. Мінск. 1991. С. 258./

    548). Кtórzy bez nosa. (68) У якіх ужо няма носаг. зн. хворыя на венерычную хваробу сіфіліс. /Коршунаў А. Ф.  ДыярыушАдама Каменскага Длужыка. // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Міжвузаўскі зборнік. Вып. 2. Мінск. 1974. С. 202./ Катаржнікам, якіх адпраўлялі ў Сыбір, каралі і “членовредительскими наказаниями”. /Каторга. // Большая энциклопедия. Т. 10. СПб. 1903. С. 632./ Адсяканьне носу прызначалася па Улажэньню 1649 г. за ўжываньне тытуню для злоўленых у 3-ці раз; ў пазьнейшым заканадаўстве яно было замененае вырэзваньнем ноздраў, ад якога у 1757 г. былі вызваленыя жанчыны. Па Воінскаму ўставу за крадзеж звыш 20 руб. у полі і паходзе прадугледжвалася адсячэньне носа і вушэй. /Членовредительские телесные наказания. // Энциклопедический словарь. Т. ХХХVІІІа. СПб. 1903. С. 913./ Жорсткасьць якуцкага ваяводы Пятра Галавіна (1638-1646) “не ведала межаў: у якутаў рэзалі насы і вушы, выколвалі вочы, вешалі за рэбры і закопвалі жывых у зямлю”. /Попов Г. А.  Сочинения. Т. ІV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории якутской АССР. Якутск. 2009. С. 58./

    549). Majа. Май (лацін. Majus – ад імя багіні Май) – Травень, пяты месяц каляндарнага году і апошні месяц каляндарнай вясны, які мае 31 дзень. /Май. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 518./

    550). Septembеrа. Сентябрь (ад лац. septem - семь, так як быў сёмым месяцам старажытнага рымскага календара) – Верасень, дзевяты месяц каляндарнага году і першы месяц каляндарнай восені, які мае 31 дзень. З XV ст. па 1700 г. ў Маскоўскай дзяржаве гэта быў першы каляндарны месяц года, таму 1 верасьня (септемврия) ў дзень сьв. Сіміёна Летаправодцы, сьвяткаваўся грамадзянскі, а пасьля 1 сакавіка царкоўны Новы год. /Верасень. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 96.

    551). Malo со nocy. Белыя ночы – сьветлыя ночы ў пачатку лета, калі вячэрняя зара пераходзіць у ранішні золак і ўсю ноч доўжыцца змрок. Назіраюцца ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях на шыротах 60-900, калі дыск Сонца апоўначы апускаецца ніжэй за гарызонт не больш як на 70. /Белыя ночы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 84./

    552). Zyganach. (69) Жыганск – умацаваны пункт на левым беразе Лены за палярным кругам, заснаваны ў 1632 годзе рускімі землепраходцамі. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 202.] (104) Сапраўдная назва: Жыганы - паселішча заснаванае ў 1632 г. аддзелам Аляксея Архіпава і Лукі Якаўлева, аддаленае на 770 км ад Якуцка. Знаходжаньне у тым месцы Каменскага праўдападобнае. Аднак выяўляецца, што знаходзіўся ён на Алдане, а потым на Ламе, г. зн. Ахоце. Да гэтага часу не знойдзена дакумэнтаў на пацьверджаньне гэтага. (У першадруку А. М. паставіў у дужках знак пытальніка, які апушчаны). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 35.] Жыган [ад тунгускагаЭжыгэн” – жыхар нізоўяў] або Жыганскае зімоўе было заснавана ў 1632 г., найперш наЧырвоных пясках”, а потым яно было перанесена на сучаснае месца. Тут была разьмешчаная мытня, дзе рэгістравалася пушніна, якая паступала з нізоўяў, было заснавана плытбішча, дзе будаваліся кочы, на якіх з 1633 г. адбываліся плаваньні на рэкі Яну, Індзігірку ды Калыму. З 1783 года павятовае места Якуцкай вобласьці Іркуцкага намесьніцтва. Зараз сяло Жыганск раённы цэнтар ў Рэспублікі Саха (Якутыя) Расейскай Фэдэрацыі. /Города России. Энциклопедия. Москва. 2003. С. 543./ У Дыярыюшы мабыць згубілася кропка над ż і таму астрожак Жыган зрабіўся Зыгынам. Упаўне магчыма што Адама Рыгора Каменскага Длужыка з Якуцка, па прыбыцьці туды, адправілі служыць у Жыганск, або ён упамінае пра яго з аповядаў якуцкіх казакоўА от Якутского по Лене реке вниз до моря 3 недели”. /Книга Большому чертежу. Москва-Ленинград. 1950. С. 188./

    553). Ku morzu. (70) Відаць, гутарка ідзе пра мора Лапцевых у Ледавітым акіяне. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 202.].

    554). Aldan. (71) Алдан – правы прыток Лены. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 202.] Алдан – рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція) Расійскай Фэдэрацыі (правы даплыў ракі Лены, упадае за 160 км. ніжэй Якуцка. Асноўныя даплывы: Учур і Мая (справа) ды Амга (злева). /Алдан. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 235./ Тут Адам Рыгор Каменскі Длужык паведамляе адрэзак часу за які можна дайсьці па рацэ Лена, мінуючы Алдан, да мора Лапцевых. Ксёндз Марыянскі, які ня ведаў дакладнай геаграфіі Якутыі і ўзнаўляў кавалкі тэксту Дыярыюша, пасьля назвы ракі Алдан дадаў кавалак тэксту з падарожжа па ім, што не адпавядае сапраўднасьці. Магчыма пры перапіскі, ці прыдрукоўцы Дыярыюшу, перакладзіна на ł згубілася і атрымалася l.

    555). Minąwszy Aldan, rzéke, która jest bardzo wielka. Кс. Марыянскі знайшоў копію Дыярыюша Адама Рыгора Каменскага-Длужыка ў вельмі дрэнным станепоўную памылак і скажэньняў”, асабліва незразумелай аказалася заключная частка, па гэтаму ён адрэстаўраваў заключны тэкст па свайму разуменьню. Тут апісваецца падарожжа па рацэ Алдан ад ягонага вусьця, што было звычайнай справай для якуцкіх казакоў.

    556). Tana. (72) Тана – ракі пад такой назвай зараз няма. Мяркуючы па тэксту апавядання, тут гутарка вядзецца пра якійсьці прыток Алдана. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 202.] (105) Сапраўдная назва: Татта. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 35.] Пэўна рака Тата (Татта). Ад 1634 г. існаваў сухапутны тракт з Якуцка на рэкі Амгу і Тату. Амга левы даплыў ракі Алдан, побач з ракой Татай, але больш значнейшы. Пэўна тут размова ідзе пра выправу Васіля Паяркава. Падарожжа па Алдану адбываецца супроць плыні, таму рака Тана (Тата) знаходзіцца з права. Калі рака Тана завецца “другая”, то “першай” па лёгіцы павінна быць Амга, якая, пэўна, пры перапісваньні “Дыярыюша”, ператварылася ў Алдан.

    557). Maja. (73) Мая – правы прыток Алдана. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 202.] Мая – рака ў Хабараўскім краі і Рэспубліцы Саха (Якуція) у Расейскай Фэдэрацыі, правы (калі плыць ад вусьця то - левы) даплыў ракі Алдан. /Мая. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. 241./ Па Маі ды яе даплыву Юдаме перабіраліся на раку Ахоту [Ламу] ды Ахоцкае ўзьбярэжжа.

    558). Znowu. (74) Па сэнсу вынікае, што ў даным выпадку яны плылі ўверх па Адану. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 202.]

    559). Ucur. (75) Учур – правы прыток Алдана. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 202.] (106) Сапраўдная назва: Uczur або Ucziur. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 35.] Учурправы (ад вусьця левы) даплыў ракі Алдан. Па рацэ Учур і яго даплыву Ганам зьдзейсьняліся выправы на раку Амур.

    560). Kałuska. (76) Гутарка ідзе пра калугу, рыбу рода бялуг сямейства асятровых. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 202.] Калуга (Hugo dauricus) – рыба роду бялуг сямейства асятровых. Пашырана на Далёкім Усходзе Расійскай Фэдэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у басэйне ракі Амур. Існуе 2 формы – паўпраходная (на нераст заходзіць у Амур) і рачная (пастаянна жыве ў Амуры). Трапляецца таксама ў азёрах. /Калуга. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 5. Мінск. 1998. С. 462./ “В великой реке Амуре… рыб: белуг… калужек, осетров… много.” /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 7. Москва. 1980. С. 39./ “Калуга (амурская бялуга) рыба сямейства асятровых, якая ўласьціва басэйну р. Амур, але не знойдзеная ў Ахоцкім моры. Буйная ды драпежная рыба, якая дасягае 4 м. ды вагаю 1 тн.” /Сибирская энциклопедия. Т. ІІ. Москва. 1931. Столб. 458./ Таму магчыма перапішчыкамі Дыярыюшу былі зблытаны Амур з Учурам. Праўда у літаратуры быў апісаны рэдкі выпадак пра злоўленага мэтровага калужонка “у 40 кілямэтрах на ўсход ад Ахоцка. Другі госьць з Амуру ўвайшоў у раку Кухтуй і быў злоўлены ў пяці кілямэтрах ад вусьця”. /Мороков Е.  Гости с Амура. // Дальний Восток. №3. Хабаровск. 1968. С. 188./ Таму у XVII ст. яны маглі быць і ў Ахоце, тым больш што Амурскі ліман належыць да басэйну Ахоцкага мора. Магчыма Адам Рыгор Каменскі Длужык мае на ўвазе ленскага асятра або сьцерлядзь, якая значна большая за сьцерлядзь алданскую. Калуга (A. dauricus Georgi s. orientalis Pall.), агромістая рыба, якая замяняе бялугу на Амуры. А мо’ размова ідзе зусім пра іншую рыбу . якая “колецца”, ці пра рапушку?

    561). Sążni. (77) Тут, відаць, маецца на ўвазе польскі сажань, які раўняўся 1,9 м, але і ў такім выпадку аўтар яўна перабольшвае, бо калуга больш 6 м не бывае. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 203.]

    562). Morza. (78) Бліжэйшы морам да р. Учур з’яўляецца Ахоцкае, але тады атрымліваецца бяссэнсіца. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 203.] Пэўна тут ідзе апісаньне пуці да Ахоцкага мора.

    563). Аle wyżéj Ucuru nie chodzą. (79) Тут гутарка ідзе пра нераст калугі, які бывае ў яе ў канцы мая або пачатку чэрвеня. Але ў гэтым месцы апавяданьня аўтар штосьці зблытаў, бо асятровая рыба жыве ў моры, адкуль яна заплывае ў прэсныя рэкі для нерасту. Як калуга магла трапіць з Ахоцкага мора цераз горы ў Учур, невядома. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 203.]

    564). Tam w tych Zyganach. Тут ізноў пачынаецца апісаньне Жыганскага зімоўя, які знаходзіцца амаль на мяжы Палярнага круга.

    565). Kadź. Кадь – Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сьцягнутых абручамі. для захоўваньня розных сельскагаспадарчых прадуктаў; Бытавая адзінка вымярэньня колькасьці вадкасьці, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў; Мера вадкасьці. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 14. Мінск. 1996. С. 218-219./ Кадка – Кадь; Тупой конец яйца. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 227./

    566) Tam nad morzem. (80) Аб які моры ідзе гутарка, невядома. Але хутчэй за ўсё аўтар мае на ўвазе ўзбярэжжа Ахоцкага мора. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 203.]

    567). Ludzie dzikie. “У Якутыі А. Каменскі-Длужык выдзеліў так званую “Сабачую краіну”, дзе сабакі складалі галоўнае багацьце насельніцтва і дзе кожны двор меў іх па некалькі дзесяткаў, а тое і некалькі соцень галоў. Іх цанілі там даражэй сабалёў і іншых каштоўных зьвярэй: “тот, кто имеет больше собак – тот наибольший господин”. Верагодна размова ідзе аб прыморскіх аселых рыбаловах і зьвераловах Паўночна-Усходняй Сыбіры.” /Иванов И. Ф.  Письменные источники по истории Якутии XVII века.  Новосибирск. 1979. С. 229./ Калі з гэтага зыходзіць, то гэта эвены, ці ламуты (ламуткі), якія “да прыходу рускіх... займалі горную вобласьць Верхаянскага хрыбта і раён Ахоцкага ўзьбярэжжа абмежаваны на Паўночным Захадзе вусьцем р. Улья... Пешыя тунгусы Ахоцкага ўзьбярэжжа ў XVII стагоддзі налічвалі 4,8 тыс. чал. У 1920 годзе яны, з-за нацыянальнай палітыкі савецкай улады, спынілі сваё існаваньне. /Народы Дальнего Востока СССР в XVII-ХХ вв. Москва. 1985. С. 66./ Таксама “Сабачай ракой” заваёўнікі Якутыі ў XVII стагодзьдзі называлі раку Індзігірку, магчыма толькі за яе свавольны нораў, а не за тое што яе насельнікі езьдзілі на сабаках. Таксама было і “у ніўхаў разьвіта сабакагадоўля. Сабачае мяса ішло ў ежу, шкуры – для адзеньня, сабак скарыстоўвалі як транспартны сродак”. /Народы мира. Историко-этнографический справочник. Москва. 1988. С. 332./ Таму больш верагодна, што гэтае апісаньне адносіцца да ніўхаў (гілякаў). “Не дайшлі да нас і геаграфічныя чарцяжы амурскіх казакоў 50-х гадоў XVII ст. Вядома, што ў мінулым яны захоўваліся ў архівах прыказной ізбы Якуцка і Сыбірскага прыказу ў Маскве. У сыбірскай сталіцы – Табольску - іх не было, і па гэтаму ў 1667 г. там па апытаньні розных асобаў прыйшлося зрабіць новыя чарцяжы размаітых раёнаў Сыбіры, у тым ліку і чарцёж ніжняга Амуру з выяваю “землі гілякаў”, які ўвайшоў у якасьці “прилоча” у склад чарцяжу Сыбіры 1667 г. У самым росьпісу чарцяжу Сыбіры 1667 г. было сказана: “А от усть Хамуна /Амгуні/ реки вниз же по Амуру реке и до моря до Гилянской земли ходу 2 недели; и те гиляки живут подле моря, а хлеба не сеют, питаитца рыбою”. У росьпісу чарцяжу Сыбіры 1673 г. гэтае паведамленьне падавалася ўжо ў некалькі іншай рэдакцыі: “А с устья Хамунского до устья Амурского до моря плыть 2 недели; а от Хамуна до моря, и подле моря живут Гилянские люди, а хлеба не сеют, питаются рыбою, а ездят на медведях.” А ў канцы гэтага ж росьпісу прыводзілася ўжо зусім фантастычнае паведамленьне: “А пришед через камень /з Калымы/, приходят на реку Анадырь и тут промышляют кость рыбью. А на той земле живут Гилянские люди.” Аўтар дадзенага тэксту яўна сам ніколі не быў у далёкаўсходняй частцы Сыбіры, але ён меў перад сабой агульны чарцёж Сыбіры, на якім надпіс “гиляки” “земля гиляков” была зроблена столь размашыста, што міжвольна складалася ўражаньне, што ўсе далёкаўсходнія рэкі ад Анадыра да Амгуні і Амура знаходзяцца ў “земле гиляков”. Вядома, што тэкстам росьпісу чарцяжу Сыбіры 1673 г. карыстаўся пад час паездкі па Сыбіры М. Г Спафары – галава маскоўскага пасольства, пасланага ў Кітай. У сувязі з гэтым у ягоных сачыненьнях не аднойчы паўтараліся указаныя памылковыя сьцьвярджэньні адносна “земли гиляков”. Але разам з тым у канцы 1675 г. пад час кароткага знаходжаньня ў Нерчынску М. Г. Спафары змог сабраць ад бывалых амурскіх казакоў і шэраг новых дадзеных аб “земли гиляков”, якія і скарыстаў пры складаньні свайго вядомага “Описания (ці “Сказания”... ) о великой реке Амур”. У гэтым сачыненьні, якое як зараз выявілася, з’яўляецца літаратурным дадаткам да рэгіянальнага маршрутнага чарцяжу ўсяго Амура, маецца цэлы шэраг зьвестак аб гіляках-ніўхах. Першае паведамленьне яўна запазычана з росьпісаў чарцяжоў Сыбіры 1667 і 1673 гг. ... Іншыя паведамленьні аб гіляках былі запісаны М. Г. Спафарыям яўна са словаў бывалых амурскіх казакоў: “А на устье Амурском живут многие иноземцы, гиляки, и сказывают те гиляки, что из устья Амурскаго, вышед на море, в левую сторону идти подле земли к Ламе-реке и тут обретаются леса многие и великие горы...” Але самай вялікай вядомасьцю ў літаратуры карыстаецца паведамленьне М. Г. Спафарыя аб высьпе Сахалін. У розных сьпісах “Сказания...” ці “Описания о великой реке Амур”, яно чытаецца па рознаму. Найбольш цікавы варыянт гэтага апісаньня “великого острова” маецца ў корпіі, якая захоўваецца ў Пушкінскім доме... : “А живут на нем иноземцы многие – гиляки породою. А юрты у них деревянные, а носят летом платье из кож рыбьих, а зимой носят шубы собачьи. А ездят зимою на собаках нартами, а летом в лотках деревянных, держат в улусах своих собак по 300, и по 400, и по 500, больше, и медведей кормленых держат, а едят они рыбу, и собак, и медведей, и всякие морские звери.” /Полевой Б. П.  Таксами Ч. М.  Первые русские сведения о нивхах-гиляках. // Страны и народы Востока.  Вып. XVII.  Страны и народы бассейна Тихого океана.  Книга 3.  Москва. 1974. С. 151-152./ Дарэчы Сярэднекалымск як зімоўе быў заснаваны казакамі ў 1643 годзе. У першай палове Сярэднекалымск называўся Сабачыны астрог, затым Ярмонга (ярмарка - кірмаш) /Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. Москва. 2007. С. 838./ Што датычыць сапраўдных чукчаў, то імі, відаць, былі тыя, названыя Каменскім, жыхары паўночнай “сабаччай краіны” /Коршунаў А. Ф.  Нататкі з падарожжа па Сібіры ў XVII ст. (“Дыярыуш” Адама Каменскага). // Весці Акадэміі Навук Беларускай ССР. Серыя грамадскіх навук. №1. Мінск. 1973. С. 108./

    568). Piękne zwierzęta. Пекныя зьвяраты – каштоўныя зьвяркі. Звирата – Дзіцяня зьвера, зьвераня; Зверятко – Невялікая жывёліна (невялікага памеру). /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 12. Мінск. 1993. С. 84./

    569). Lud prosty; nic innego nie mają oprócz psów. (Наступнымі былі ламуть. – А. К.) (81) Тут у публікацыі польскага тэксту, відаць, было штосьці прапушчана. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 203.]

    570). Bałwochwalcy. Балвохвалца, балвофальца, болвофальца, болвохвалца – язычнік, ерэтык. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1. Мінск. 1982. С. 184./

    571). Сzarownicy wielcy. (82) Гутарка ідзе пра шаманаў, якія былі вярхоўнымі жрацамі ў язычнікаў. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 203.] Шаманства або шаманізм, раньняя форма рэлігіі, заснаваная на веры ў зносіны шамана, які знаходзіцца ў стане рытуальнага экстазу (камланьня), з духамі. Шаманам прыпісвалася таксама здольнасьць прадказваць будычыню, лячыць ад хвароб, выклікаць зьмены ў прыродзе, праводзіць памерлых ў падземны сьвет і да т. п. /Шаманства. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 2003. С. 365./

    572). Żmijów. Змеі (Ophidias. Serpentes) — падатряд лускаватых кляса паўзуноў, або рэптылій, якія складаюцца з 12 сямействаў. Найбольш вядомыя: асьпіды, вужовыя, гадзюкавыя, марскія зьмеі, пітоны, сьлепазьмейкі, удавы і інш., больш за тры тысячы відаў. Пашыраны ўсюды акрамя Антарктыды. У Беларусі тры віды: вуж звычайны, гадзюка звычайная, мядзянка. /Змеі. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 95./ Гадзюка звычайная (vipera berus), па-якуцку “мохой”. Гады значна часьцей сустракаюцца ў якуцкіх казках, чым у сапраўднасьці; большасьць знаёмых мне якутаў ніколі не бачылі ні яшчарак, ні зьмей. Па-тунгускі яшчарка – “ихелла”, зьмяя – “куллин”. Яшчарка (lacerta vivipara), па-якуцку “таймыт-кильгэря”, маленькая, шэрая, жаласная; сустракаецца на Лене, Вилюе, нават на Яне. … Зіму яна праводзіць закапаўшыся ў зямлі. … Якуты баяцца яе і, убачыўшы, лічаць неабходным забіць, інакш абавязкова памрэ ці той, хто яе ўбачыў, ці хто-небудзь з блізкіх яго сваякоў. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 114-115./ Зьмеі ўвайшлі ў міталёгію амаль ўсіх народаў зямлі, бо зьмеям прыпісвалі мудрасьць. Пэўна, з-за вонкавага выгляду ды атруты - яны былі атрыбутыкай шаманаў.

    573). Kruków. Крук, крумкач, груган, воран (Corvus corax) — птушка сямейства крумкачовых атрада вераб’інападобных. Пашыраны ўсюды за выключэньнем Паўднёвай Амэрыцы і Новай Зэляндыі. Жыве ў гарах, лясах, стэпах і пустынях. На Беларусі паўсюды. /Крумкач. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 486./ Крук, па-якуцку “суор”, адзінкавыя асобіны зімуюць на паўднёвым пласкагор’і. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 121./ Варона чорная (Corvus corone), па-якуцку “турак” - так жа завуць яе і тунгусы, жыве па ўсёй краіне, прылятае ў пачатку красавіка, улятае ў кастрычніку. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 121./ Сярод якутаў толькі хорынцы шанавалі ворана. /Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. Москва. 2007. С. 175./ Крук, як “мудрая птушка”, ўвайшоў у міталёгію шмат якіх народаў, пэўна з-за таго што ўжываў падліну.

    574). Lamą. (83) Р. Лама – так у XVII стагоддзі называлі р. Ахоту, адсюль яе жыхароў эвенаў якуты называлі ламутамі, а Ахоцкае мора ламуцкім. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 203.] “Пад агульнай назвай Лама, казакі доўга блыталі ў адно: Ледавіты Акіян, р. Лену, Байкал, Амур, урэшце Ўсходні Акіян.” /Якуты. Опыт этногрфического исследования В. Л. Серошевского. Т. 1. Спб. 1896. С. 200./ Ламуты – так раней называлі эвенаў, якія жылі паблізу ад мора (эвенкійскае слова “лама” – мора, вялікая вада. Сябе яны ніколі не называлі ламутамі. Іхні саманазоў – эвен (эбэн, эвун). Этымалёгія невядомая. /Ламуты. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 124./ У Дыярыюшы Адама Рыгора Каменскага Длужыка пэўна на Ł згубілася перакладзіна і з яе зрабілася L.

    575). Zimniego Morza. (84) Г. зн. Ахоцкае мора. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 204.] (107) “Zimnym Morzem” Каменскі пэўна называе Ледавіты акіян. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 36.] Студзёным морам называлі ў XVII ст. Ледавіты Акіян. Магчыма Адам Рыгор Каменскі-Длужык лічыў Ахоцкае мора працягам Ледавітага Акіяну, ці гэтае апісаньне адносіцца да Жыганаў. Паўночны Ледавіты Акіян – самы найменшы па плошчы акіян на зямлі.. разьмешчаны ў Паўночным паўшар’і паміж Эуразіяй і Паўночнай Амэрыкай. /Паўночны Ледавіты акіян. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 12. Мінск. 2001. С. 226-228./

    576). Ostróg. (85) Астрожак – так называўся ўмацаваны апорны пункт. На беразе Ахоцкага мора ён узнік у 1649 годзе і называўся Касым астрожкам, які пазьней быў перайменаваны ў Ахоцк. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 204.] У 1647 годзе казак С. Шэлкоўнікаў, які спусьціўся ў Ламскае (Ахоцкае) мора па Амуры, праплыўшы удоўж берагу да вусьця ракі Ламы (Ахоты), заняволіў тутэйшых тубыльцаў ды пабудаваў, у 3-х вёрстах ад агульнага вусьця рэкаў Ламы ды Кухтуй, зімоўе. Пасьля сьмерці Шэлкоўнікава (1649) ягоныя хаўрусьнікі паставілі на месцы зімоўя касы астрожак, які атрымаў назоў Ахоцкі. Зараз пасёлак Ахоцк раёны цэнтар Хабараўскага краю Расейскай Фэдэрацыі. /Города России. Энцыклопедия. Москва. 2003. С. 547./ У 60-х гадах XVII ст. ім загадваў ліцьвін Барыс Анахоўскі (Оноховский). Трэба зазначыць, што ў 60-х гадах XVII ст. пэўны час прыказчыкам на рацэ Ахоце быў сын баярскі Фёдар Пушчын, раней ужо які пабываў на Амуры, і які вельмі прагнуў ізноў вярнуцца на тую раку.

    577). Botki. “Гэтае паведамленьне А. Каменскага супадае з тым, што аб рацэ Ахота яшчэ ў 1646 г. расказваў удзельнік першага рускага паходу на Ціхі акіян М. Колабаў: “А река быстрая и ту рыбу в той реке быстредью убивает и выметывает на берег и по берегу ее лежит много, что дров, и ту лежачую рыбу ест зверь”. М. Колабаў указваў, што гэтую рыбу мясцовыя жыхары называлі кета, што азначала “горбунья”. Магчыма, слова “botki”, скажонае “гарбаткі” (гарбуша)”. /Полевой Б. П.  Забытый источник сведений по этнографии Сибири ХVII века (О сочинении Адама Каменского-Длужика). //  Советская этнография. № 5. Москва. 1965. С. 127./ (86) Відаць, гутарка ідзе пра гарбушу. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 204.] (107) Далейшае апісаньне дыярыюша праўдападобна адносіцца да даліны ракі Ахоты. Рыба, якая названа “botką” гэта - быць можа - “gorbatka” (gorubsza). (Пасьля слова “botki” ў першадруку ў дужках знак пытальніка А. М., які апушчаны. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 36.] Гарбуша (Oncorhynchus gorbuscha) — прахадная рыба сямейства ласасёвых, атрада ласосепадобных. Пашырана ад Каліфорніі і Карэі ў Паўночнай частцы Ціхага акіяну і прылеглай часткі Паўночнага Ледавітага акіяну. На нераст ідзе ў рэкі з хуткай плыньню. /Гарбуша. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 5. Мінск. 1997. С. 57./ Яна дасягае да 60 см. даўжыні; жыве ў Паўночнай частцы Вялікага акіяну, адкуль заходзіць у рэкі, што ўпадаюць у Берынгава мора, Ахоцкае мора і Татарскі праліў (Сахалін). Гарбуша — мясцовая руская назва. Яе масавы нераст у рэкі Ахоцкага мора адбываецца ад сярэдзіны ліпеня да паловы жніўня.

    578). Кtóra w wiérzсh. Па р. Лама (на нераст. – А. К.). [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 204.]

    579). І tak zdycha. (87) З гэтага малюнка вынікае, што Каменскі наглядаў яе пасля нерасту, калі яна знясіленая гіне. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 204.]

    580). Lisy biale. Пясцы, ці палярныя лісы. Пясец (Alopex lagopus), млекакормячая жывёла сямейства воўчых атрада драпежных. Пашыраны ў тундры і лесатундры арктычнага ўзьбярэжжа і на астравах. 2 формы: Пясец белы (футра летам шэравата-бурае, зімой белае) і блакітны (і летам, і зімою дымчата-шэры). Каштоўны пушны зьвер. /Самусенка Э. Р.  Пясец. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 161./

    581). Białe niedźwiedziе. Белы мядзьведзь /Ursus (Thalarctos) maritimus/, драпежнае млекакормячае сямейства мядзьведжых Ursina. Тыповы прадстаўнік арктычнай фаўны: жыве на плывучых ільдах, узьбярэжжы і выспах Паўночнага Ледавітага Акіяну. Поўсьць белая, густая. Добра плавае і нырае. Корміцца цюленямі, рыбай. /Белы мядзведзь. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мн. 1996. С. 83-84./ Пэўна тут размова ідзе пра узьбярэжжы Паўночнага Ледавітага Акіяну. А мо’ і памылка перапісчыка Дыярыюшу, які ўяўляў што на поўначы Сыбіры ўсе мядзьведзі белыя, тым больш што Адам Рыгор Каменскі Длужык у сваім Дыярыюшы апісваў і белага мядзьведзя. Пра вялікую колькасьць бурых мядзьведзяў каля Ахоцка згадвае і Юзаф Копаць: “Апошні наш начлег, ужо непадалёку порту Ахоцка, быў сярод народу тунгусаў у вельмі цёмным яловым лесе, які называўся Мядзьведжае вуха... Страх у ім і навокал пануе ад... нападаў драпежных мядзьведзяў”. / Dziennik podróży Józefa Kopcia Brygadjera wojsk Polskich z rozmaitych nót dorywczych sporządzony. Z sześcioma tablicami litograficznymi i mappą Kamczatki. Berlin. 1863. S. 101./

    582). Рrzybywa godzin dwanaście morze, a ubywa także 12 godzin. Прылівы і адлівыпэрыядычныя ваганьні ўзроўню акіяна (мора), абумоўленыя сіламі прыцяжэньня Месяца і Сонца ў спалучэньні з цэнтрабежнымі сіламі. Пад дзеяньнем сіл, што ўзьнікаюць пры абарачэньні Месяца вакол Зямлі і Зямлі вакол Сонца, адбываецца дэфармацыя цьвёрдага цела Зямлі і ваганьні атмасфэрнага ціску. Зямля пад дзеяньнем прыліваўтваральных сіл Месяца і Сонца набывае форму эліпсоіда вярчэньня. Водная абалонка Зямлі расьцягваецца ўздоўж лініі, накіраванай да Месяца. Прыліваўтваральная сіла Сонца амаль у 2,2 разы меншая, чым Месяца. таму прылівы і адлівы ў большай ступені залежаць ад Месяца. Пры сутачным абарачэньні зямлі прылівы і адлівы пасьлядоўна абыходзяць зямную кулю; за месячныя суткі (24 гадзіны 50 хвілін) назіраюцца 2 прылівы і 2 адлівы. Іх велічыня і характар залежаць ад узаемнага разьмяшчэньня Зямлі, Месяца і Сонца, ад геаграфічнай шыраты, глыбіні мора, формы берагавой лініі ды інш. умоў. Прыліў найбольшы, калі Зямля, Месяц і Сонца разьмяшчаюцца на адной прамой (сізігія), найменшы, калі Месяц, Зямля і Сонца ўтвараюць вугал 900 (квадратура). Найвышэйшы ўзровень у час прыліву і адліву называецца поўнай вадой, ніжэйшы – малой вадой. У залежнасьці ад пэрыяду адрозьніваюць прылівы і адлівы паўсутачныя, сутачныя і мяшаныя (няправільныя). Пры паўсутачных прылівах і адлівах назіраюцца 2 поўныя вады і 2 малыя , пры сутачных – 1 поўная і 1 малая вада. Велічыня прыліву і адліву ў адкрытым акіяне да 1 м., у залівах і бухтах каля берагоў 2-4 м. /Прылівы і адлівы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 70./

    583) Pozalewa. Пизаливанне; Позаливати – Пазаліваць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. Мінск. 2005. С. 401./

    584). Rywocinach. Рытвина – Калдобіна. /Русско-белорусский словарь. Москва. 1953. С. 599./

    585). Ryb morskich. Рыбы (Pisces) – падкляс сківічнаротых водных пазваночных. Вядомыя з дэвону. Існуе больш за 25.000 відаў. Пашыраныя паўсюдна ў марскіх і прэсных водах. // /Петрыкаў А. М.  Рыбы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 487-489./

    586). Raków dziwnie wielkich. (88) Вялікія ракі – г зн. марскія крабы. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 204.] Ракі або ракападобныя (Crustacea) – кляс беспазваночных водных жывёл тыпу членістаногіх. Налічваецца больш за 20 тысячаў відаў, якія пашыраны ва ўсіх морах і прэсных вадаёмах. У Беларусі адзначана 1000 відаў Рачныя ракі – вузкапалы (Astacus leptodactylus), бассейн Чорнага мора і вадаёмы Заходняй Сыбіры ды шырокапалы (A. astacus), у вадаёмах Балтыйскага мора - адносяцца да дзесяціногіх ракападобных. Даўжыня звычайна 6-30 см, зрэдку да 80 см. У Расейскай Фэдэрацыі 8 відаў сямейства Astacidae. Крабы, ці караткахвостыя ракі (Brachiura) адносяцца да атрада дзесяціногіх ракападобных (Decapoda), падкляса вышэйшых ракападобных. Каля 8500 відаў (камчацкі краб, амары, лянгусты, крэвэткі, рачныя ракі і інш; большасьць жыве ў моры, меншасьць - у прэсных вадаёмах і на сушы. Найбольш багатае на віды Ахоцкае (94 віды) і Японскае (85 відаў). Камчацкі краб блізкі не да крабаў, а да ракаў-адзінотнікаў (Paguridae) /Крабы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 441./ Тут мабыць маецца на ўвазе васьміногі камчацкі краб (Paralithodes kamschatica), які дасягае вагі 3-4 кг. і распаўсюджаны ў водах Японскага, Ахоцкага ды Берынгава мораў. /Крабы. // Сибирская энциклопедия. Т. 2. Москва. 1931. С. 975./ Ракападобных у Якуцкай вобласьці вельмі мала. Рачных, ядомых ракаў (Astacus pluviatilis) няма ў Якуцкай вобласьці. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 113./

    587). Рo morzu. Відавочная ўстаўка кавалку тэксту, які адносіцца да ўзьбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяну.

    588). Pijawka. П’яўкі (Hirudinea) – кляс беспазваночных жывёлаў тыпу кольчатых чарвей, каля 400 відаў. Жывуць у прэсных водах, некаторыя – у морах, на сушы (у вільготнай глебе). У Беларусі больш за 10 відаў. /Гігняк Ю. Р.  П’яўкі. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 175./ Мэдычных п’явак няма ў Якуцкай вобласьці; конскіх (nephelis vulgaris па-якуцк “ынах тыла” – каровін язык) таксама менш, чым у нас, і яны рэдка нападаюць на людзей і быдла, якое купаецца. /Серошевский В. Л. Якуты. Опыт этнографического исследования. Москва. 1993. С. 113./

    589). Zwinąwszy. Звинути – згарнуць. /Гістаручны слоўнік беларускай мовы. Вып. 12. Мінск. 1993. С. 92./

    590). Mu morska woda ranę rozjada. (89) У Ахоцкім моры вада дасягае 34% салёнасці, натуральна, што такі раствор будзе раз’ядаць нават самую нязначную рану. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 204.]

    591). Kona. Конати – Паміраць у муках, канчацца. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 251-252./

    592). Z Lamy. Тут мабыць памылка пры перапісваньні Дыярыўшу, бо трэба з Лены. Гэты кавалак тэксту павінен быў бы ісьці пасьля апісаньня Жыганскага зімоўя, ад якога праз вусьце ракі Лены траплялі ў цяперашняе мора Лапцевых і ў правы бок па ўзьбярэжжы траплялі на рэкі Яна, Індзігірка ды Калыма. Т. Туркоўскі, безпадстаўна, лічыць што яны “праз Жыганск прыбылі на раку Яну, адтуль морам дабраліся да Індзігіркі.” /Turkowski T.  Dłużyk Kamieński Adam. // Polski słownik biograficzny. T. V/2. źeżyt 22. Kraków. 1939-1946. S. 200./ А, магчыма, гэта апісаньні выправаў С. Дзяжнёва ці М. Стадухіна, аповеды пра якія Адам Рыгор Каменскі Длужык не аднойчы чуў у Якуцку ад іх саміх або іхніх паплечнікаў. Таму мабыць тут больш верагоднапа Індзігірцы”, бо Стадухін пабудаваўшы кочы ў вярхоўях Індзігіркі спусціўся па ёй на мора, каб ісьці морам на Калыму.

    593). Indikirkę. (90) Рака Індзігірка цячэ на поўнач у Усходнесібірскае мора Ледавітага акіяна. Трапіць у яе па мору можна толькі абгінаючы Камчатку і Чукотку, пра якія Каменскі не ўпамінае. Адсюль вынікае, што Каменскі добра не ўяўляе сабе, дзе знаходзіцца гэта рака, бо курс іх з Ахоцка ляжаў на поўдзень у нізоўе Амура. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 204.] Індзігірка- рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція) Расійскай Фэдэрацыі. Пачынаецца на схілах Халканскага хрыбту і ўпадае ва Ўсходне-Сыбірскае мора. /Індыгірка. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 239-240./ У часы Адама Рыгора Каменскага Длужыка яе яшчэ называліСабачая рака”, ціСабачынай Арды Індзігірка рака”. Таксама ёсьць меркаваньне што Індзігіркаю тут названа рака Лянтар, якая знаходзіцца на поўнач ад ракі Ахота, да якой ужо ў 1657 г. дайшоў атрад якуцкіх казакоў.

    594). Kocami (?). (108) Прыплыць з ракі Ахоты да ракі Індзігіркі у тым часе не было магчымым. Да будовы лодак званых “koczami” замест цьвікоў ўжывалі ў той час драўляныя калкі (у першадруку пасьля слова “kocami” А. Марыянскі паставіў у дужках знак пытальніка, які тут апушчаны). [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 36.] Коць, коча, кочь – мараходнае палубнае судна. /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 7. Москва. 1980. С. 387, 390./ Коца, а затым коч – паморскае аднамачтавае судна. Слова наўгародзкага паходжаньня, якое напачатку азначала моцны лёдавы пояс на борце судна, а потым і ўсё судна для палярных плаваньняў. Барты коча былі з нахілам і пры сьцісканьні лёдам судна выціскалася на верх лёду. Кочы на Лену дастаўляліся з Ілімскага плытбішча, а таксама будаваліся ў Жыгалаве, Усць-Куце ды Якуцку. Абшыўка ўнакладку злучалася вярбовым коранем (віцаю) ды смалілася, а дзеля трываласьці зьбівалася драўлянымі цьвікамі [Мо’ адсюль і Віціны. якія будаваліся на Нёмане, Шчары і Віліі.]. Знак пытальніка (?), які, мабыць, як выдавец Дыярыюшу, паставіў пэўна ксёндз Марыянскі, паказвае, што яму быў невядомы гэты тэрмін і таму зьдзіўляў, як гэта магчыма плысьці па мору на коўдрах. /Коц – коўдра. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 16. Мінск. 1997. С. 68./ Цікава, што гэтае слова не разумеў ўжо і Аляксандар Пушкін, калі пісаў пра якуцкага казака У. Атласава, заваёўніка Камчаткі: “По ней на 200 верст от устья реки Никула могло ходить морское судно кочь (?)”. /Пушкин А. С.  Собрание сочинений в десяти томах. Т. VIII. Москва 1981. С. 232./

    595). Okrętów. Окрентъ, окрутъ – Карабель, судна. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 22. Мінск. 2002. С. 155, 174./

    596). Wiciami. Віца – прывязь з дубцоў, пры дапамозе якой зьвязваецца бярвеньне з пакладзенымі на іх жэрдкамі. /Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. Мінск. 1980.С. 169./

    597) Gwożdziami. Гвоздь, гвоздъ – Цьвік. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 6. Мінск. 1985. С. 262./ Цьвік – Мэталічны або драўляны стрыжань з вастрыём на канцы, прызначаны для замацаваньня чаго-н. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 5. Мінск. 1984. С. 232./

    598). Żelaza i za grosz tam nie masz. (109) У тым часе практычна не займаліся пошукамі ў Сыбіры руды. Аднак зьбіралі дзернавыя руды ды гематыт, якія перавозілі па рэкам. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 36.]

    599). W roku 1659. (91) Дата, як вынікае з папярэдняга тэксту, яўна памылковая. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 205.] [1658] (110) Відавочная памылка перапісчыка. У тым часе Каменскі быў яшчэ ў Польшчы. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 36.]Каменскі-Длужык сьцьвярджаў, што ён быццам бы змог пабываць на вусьце Амуру у 1659 г. Канечне, гэта ілжывае паведамленьне, бо ў гэты час ён яшчэ не дабраўся нават да Табольска. Але ў 1659 г. на вусьці Амура сапраўды змагла пабываць вялікая група амурскіх казакоў на чале з Арцеміем Петрылоўскім, пляменьнікам Ярафея Хабарава. Пасьля трагічнай гібелі іхняга прадвадзіцеля Ануфрыя Сьцяпанава Кузьнеца ў 1658 г. гэтым амурскім казакам давялося перанесьці нямала розных бедаў. Па гэтаму цалкам магчыма, што Каменскі Длужык, які пачуў у Якуцку апавяданьні аб бедзтвах гэтай групы, вырашыў абвясьціць сябе саўдзельнікам усіх гэтых бедаў. Так, злучыўшы ў адзінае паведамленьні размаітых рускіх землепраходцаў, Каменскі Длужык урэшце рэшт і стварыў свой крайне супрацьлеглы аповед аб незвычайным плаваньні з Лены да ракі Амур, у якім нібыта удзельнічаў сам”. /Полевой Б. П. Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 147./ Магчыма Адам Рыгор Каменскі Длужык вёў апавяданьне паходу не ад сваёй асобы. У 1659 г. з Ахоцка ў Якуцк вярнуўся М. Стадухін, пасьля выправы з ракі Лены да Калымы, адтуль на сабаках і аленях на Ахоцкае ўзьбярэжжа. Таксама ў 1659 г. С. Дзяжнёў здаў Анадырскае зімоўе новаму прыказчыку.

    600). Indykirkę. Дарэчы гэтак жа Індыгірка - заўсёды пішуць у беларускім друку, хаця патрэбна пісаць Індзігірка, як гэта рабіў беларускі пісьменьнік Іван Ласкоў, што жыў у Якуцку.

    601). Krami. Kram – хлам, дрэнь, барахло; беспарадак, важданне, клопат, вэрхал. /Волкава Я. В. Авілава В. Л.  Польска-беларускі слоўнік. Мінск. 2004. С. 255./

    602). Kry. Кра – шарош, крыгі. /Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 5. Мінск. С. 106./

    603). P. – Пан. Пан – Господин, барин. /Байкоў М., Некрашэвіч С.  Беларуска-расійскі слоўнік. Менск. 1925. С. 220./

    604). А one dwa косе naprawione, i nadjechaliśmy ludzie, których zowią Giliaki. Тут трэба чытаць: “а тыя два коцы направілі і над’ехалі мы людзей, якіх завуць Чухчы”. У росьпісу чарцяжу Сыбіры 1673 г. паведамляецца: “А пришед через камень /з Калымы/, приходят на реку Анадырь и тут промышляют кость рыбью. А на той земле живут Гилянские люди. Аўтар дадзенага тэксту яўна сам ніколі не быў у далёкаўсходняй частцы Сыбіры, але ён меў перад сабой агульны чарцёж Сыбіры, на якім надпіс “гиляки” “земля гиляков” была зроблена столь размашыста, што міжвольна складалася ўражаньне, што ўсе далёкаўсходнія рэкі ад Анадыра да Амгуні і Амура знаходзяцца ў “земле гиляков”. /Полевой Б. П.  Таксами Ч. М.  Первые русские сведения о нивхах-гиляках. // Страны и народы Востока/. “Дакумэнты гавораць аб тым, што напрыканцы 50-х - 60-х гадоў XVII ст. плаваньні ад Калымы да Якуцка і зварот былі самай звычайнай справай”. /Ефремов А. В. “К вопросу о повторении похода по трассе исторического плавания С. Дежнева в 1648 г.” // Вопросы географии. №24. (Физическая география). 1951. С. 425./ Даследчык Б. П. Палявы лічыць што Адам Рыгор Каменскі Длужык апісваў плаванне якуцкага казака Івана Рубца, які ў 1662 г. даплываў аж да Камчаткі: “(1661) июня 6 день посланы на службу за море на Анадырь реку, десятник казачей Ивашко Рубец, а с ним послано Якутцких служылых людей 6 человек… ” Іван Рубец з Анадырскай каргі на двух кочах пайшоў на поўдзень... пры гэтым з-за неасцярожнасці і самаўпэўнасці ён пагубіў свае кочы, на якіх плаваў у 1662-1663 гг.... Магчыма ў 1662 г. Іван Рубец даплываў да р. Камчаткі, зіму 1662-1663 гг. правёў у вярхоўях Камчаткі... “Зрэшты, М. Вітсэн /галандскі географ/ зусім не быў першым іншакраінцам, які пачуў аб плаванні 1662 г. Яшчэ ў сярэдзіне 60-х гадоў XVII ст. такія-сякія звесткі аб гэтым плаванні дайшлі да паляка Адама /“Грышкі”/ Каменскага-Длужыка, які знаходзіўся ў 1662-1668 гг. у Якуцкай ссылцы. І калі ўжо ў Польшчы на пачатку 70-х гадоў XVII ст Каменскі-Длужык напісаў свае ўспаміны пра знаходжанне ў Сібіры, ён нават выдумаў аповед пра свой удзел у цяжкім плаванні з р. Лены вакол усёй Паўночна-Ўсходняй часткі Сібіры аж да... Амура”. /Полевой Б. П.  Плавал ли И. П. Рубец от Лены до Камчатки в 1662 г. ? // Норд-Ост. (Люди, природа, история). Петропавловск-Камчатский. 1984. С. 45./ А польскі даследчык З. Ясевіч нават накрэсліў карту паходу Адама Рыгора Каменскага Длужыка з ракі Лены на раку Амур. /Jasiewicz Z.  Perwszy polski opis Syberii. // Poznaj świat. Warszawa. Nr. 3. 1966. S. 33./ Але хутчэй за ўсё Адам Рыгор Каменскі Длужык апісаў тут выправу свайго знаёмага М. Стадухіна на даплыў ракі Калымы раку Вялікую Чукочью. “Да на той ж де Колыме в сторонней реке, прозвищем на Чюхче, а пала де та Чюхча в море своим же устьем с приезду по сей стороны Колымы реки. А по той де реке Чюхче живут иноземцы, свой ж род словут Чюхчи...” /“Скаска” служилого человека Михаила Стадухина о рр. Колыме, Чюхче, Погыче и о населении по их берегам. // Русская Тихоокеанская эпопея. Хабаровск. 1979. С. 73./

    605). Gilaki. (92) Гілякамі называлі продкаў сучасных ніўхаў, якія сапраўды трымалі ў клетках мядзвежанят, але Каменскі не зразумеў, для чаго. Галоўным жа і адзіным транспартным сродкам ніўхам служылі сабакі, а не мядзведзі. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 205.] (111) Гілякі (цяперашняя назва: ніўхі) - жыхары ніжняй часткі даліны Амуру і прылеглых абшараў да таксама Сахаліну. У сапраўднасці мядзьведзяў трымалі ў спецыяльных клетках і зьядалі іх падчас “мядзьведжых сьвятаў”. У XVII ст. ніўхі - мужчыны і жанчыны - аздаблялі твары кольцамі з медзі і срэбра. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 37.] Ніўхі, народ які жыве на ніжнім Амуры ды выспе Сахалін. У іх быларазвітая сабакагадоўля. Сабачае мяса ішло ў ежу, шкурыдля адзення, сабак выкарыстоўвалі як транспартны сродак, для абмену, на паляванні, прыносілі ў ахвяру.” /Нивхи. // Народы мира. Москва. 1988. С. 332./ “А на устье Амурском живут многие иноземцы Гиляки и сказывают те Гиляки, что из устья Амурскага вышед на море, в левую сторону идти подле земли к Ламе реке, и тут обретаются леса многие и великие горы высокие”. /Спафарий И. Г.  Сказание о великой реке Амуре, которая разгранила русское селение с Китайцы. // Колумбы земли Русской. Хабаровск. 1989. С. 89./

    606). Jeżdżą na niedźwiedziach. “Подле моря живут Гилянския люди, а хлеба не сеют, питаются рыбой, а ездят на медведях”. /Список с чертежа Сибирской землицы (1672). // Титов А.  Сибирь в XVII веке. М. 1890. С. 49./ “Калі А. Каменскі і ягоныя таварышы вярталіся ў Маскву, вядомы тобольскі ваявода П. І. Гадуноў затрымаў іх на шэсць тыдняў у Табольску. Як вядома, пры П. І. Гадунове ў Табольску распытвалі шмат каго з бывалых людзей аб далёкіх землях. Па гэтаму цалкам магчыма, што Адам Каменскі і быў галоўным віноўнікам фантастычнага паведамлення якое з’явілася ў роспісе да чарцяжу Сібіры 1673 г. пра тое, што гілякі нібыта “ездят на медведях”. Адзначу тут, што ні ў адной адпісцы амурскіх казакоў 50-х гг. XVII ст. гэткіх звестак няма.” /Полевой Б. П.  Забытый источник сведений по этнографии Сибири XVII века. (О сочинении Адама Каменского-Длужика). // Советская этнография. №5. Москва. 1965. С. 127-128./ Але тут, пэўна, замест “ездзяць” было напісана “ядуць”, бо ў ніўхаў існаваў мядзведжы культ.

    607). Obrzynają. Obrzynać – абрэзваць /Падручны польска-беларускі слоўнік. Варшава. 1962. С. 424./

    608). Paznokcie. Пазноготь, пазнокоть – Ногаць, пазногаць; Кіпцюр; капыт; завостраны крук як прылада для катавання. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 23. Мінск. 2003. С. 386-387./

    609). Wybiérają. Выбирати, вибирати – вымаць, даставаць, выцягваць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 6. Мінск. 1986. С. 96-97./

    610). Stajni. Стайня, канюшня, гаспадарчая пабудова для ўтрымання коней. /Якімовіч Ю. А.  Стайня. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 15. Мінск. 2002. С. 130./

    611). Jedzą ich także. Мядзведжае свята /чхыф леранд – мядзведжая гульня/ - комплекс абрадаў у ніўхаў, якія былі звязаныя з культам мядзведзя, што існаваў у шмат якіх народаў лясной зоны. Найбольш распрацаваны рытуал з мядзведзем, які быў выгадаваны ў клетцы. Ён звычайна праходзіў у студзені-лютым, у перыяд поўні, на працягу 15 дзён. /Медвежий праздник. // Северная энциклопедия. Москва. 2004. С. 550.

    612). Gładkie. Гладкий – здаровы, мажны, прывабны. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 6. Мінск. 1985. С. 289./

    613). Spodniéj. Сподні – які змешчаны ўнізе. Спод – Ніз, ніжняя частка чаго-н. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы у пяці тамах. Т. 5. Кн. 1. Мінск. 1983. С. 269./

    614). Wardze. Варга, варкга – Губа. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 2. Мінск. 1983. С. 313./

    615). Mosiędzowe. Мосендзъ, мосенцъ, мосиондзъ, мосионзъ, мосюшдзъ, мосяжъ, мосязъ – Латунь. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мінск. 1999. С. 165./ Мосенз – Бронза. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 290./

    616). Stamtąd. Магчыма з ракі Учур, бо звычайна шлях на Амур ішоў па гэтаму даплыву ракі Алдан.

    617). Amur. Амур – рака у Расейскай ФЭдэрацыі, Манголіі і КНР, утвараецца ад зліцця рэк Шылка і Аргунь ды ўпадае ў Амурскі ліман Ахоцкага мора. /Амур. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 326./

    618). Obfite. Обфитый, обфетый – Багаты; шчодры, які знаходзіцца ў вялікай колькасці. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 21. Мінск. 2002. С. 297-298./

    619). Znaleźli. Зналезти, зналесть, зналязти – Знайсці. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 13. Мінск. 1993. С. 72./

    620) Statków. Statеk – судна. /Падручны польска-беларускі слоўнік. Варшава. 1962. С. 761./ Статак – Пасудзіна. /Слоўнік белаускіх гаворак паўночнохзаходняй Беларусі і яе пагранічча ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1984. С. 576./

    621). Masztami. Маштъ – Мачта. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып.17. Мінск. 1998. С. 293./

    622). Trzcinianymi. (93) У арыгінале бамбукавыя мачты названы “трысняговымі”, г. зн. чаротавымі, па прызнаку падабенства чароту да бамбуку. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 205.] [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 37.] Бамбук (Ваmbusа) – род кветкавых расьлін сямейства метлюжкавых. Шматгадовыя дрэвападобныя злакі з паўзучым карэнішчам і моцна разьвітым адраўнелым пустацелым сьцяблом (саломінай) вышынёй да 35 мэтраў ды дыямэтрам да 30 см. Каля 80 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Азіі, Афрыкі, Аўстраліі ды Амэрыкі. Часам бамбукам называюць віды іншых расьлін падсямейства бамбукавых (Bambusaceae) – больш за 1000 відаў. Некалькі відаў сустракаецца на Курыльскіх выспах і Сахаліне Расейскай Фэдэрацыі, якія ўтвораць густыя, часам цяжкапраходныя зарасьнікі пад полагам лясоў. Ужываньне бамбуку разнастайнае: будуюць хаты, масты, водаправоды, вырабляюць мэблю, кошыкі, цыноўкі і г. д. /Бамбук. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 271./ Трысьнёг (Phragmites) род кветкавых расьлін сямейства метлюжкавых (злакавых). Існуе 5 відаў. У Беларусі трысьнёг звычайны або паўднёвы. Трысьнёг нярэдка няправільна завуць чаротам. /Прохараў В. М.  Трыснёг. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 16. Мінск. 2003. С. 7./ Чарот (Scirpus) - род кветкавых раслін сямейства асаковых. Больш за 250 відаў. У Беларусі 4 віды. Часта чарот няправільна называюць трысьнёг. /Чарот. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 17. Мінск. 2003. С. 244./ Трыснягом у Сібіры XVII ст. называлі бамбук. Бамбук, бамбу, бамбой. – бамбу не иное что как род тростнику. /Словарь русского языка XVIII века. Вып. 1. Москва. 1984. С. 136./ З партугальскага mambu, якое запазычанае з інданэзійскай крыніцы. /Фасмер М.  Этимологический словарь русского языка. Т. 1. Москва. 2003. С. 120./

    623). Piazda. (112) Тут у значэнні grube jak piasta od koła wozu. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 37.] ПястаУтулка. Пяста ў коле. параўн. польск. piasta. /Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1984. С. 223./

    624). Myśmy takiéj. (113) Відавочна, у палове XVII ст. да вусьця Амуру дастаўлялі сахалінскігрубы сітняк” - бамбус. Але не быў ён гэткі грубы як гэта апісаў Каменскі. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 37.]

    625) Widzieli. Видети, видити, выдетиБачыць, заўважаць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 3. Мінск. 1983. С. 246./

    626). Вośmy ledwo stąd tam sami uciekli. Адам Рыгор Каменскі Длужык тут пэўна апісвае выправу Васіля Паяркава. У 1643 годзе першы якуцкі ваявода П. П. Галавін арганізаваў у 1643 г. вялікі паход, у 130 (112) чалавек, на раку Амур, які ўзначаліў ягоны бліжэйшы памочнікпісьменны галава Васіль Данілавіч Паяркаў. Задачай вайсковай экспэдыцыі былі росшукісрэбнай, меднай і сьвінцовай руды ды прывядзеньне пад царскую руку новых людзей”, якія жылі па рэкам Шылка ды Зея. Атрад прайшоў ад Якуцка па рэках Лена, Алдан, Учур, Ганам і праз водападзел (Станавы хрыбет), вясной 1644 г. выйшаў да р. Зея і потым на р. Амур, прыняўшы яе за Шылку, з 90 казакамі. Восеньню 1644 г. на вусьці Амура Паяркаў абклаў ясакам гілякаў. Ад вусьця Амура па Ахоцкім моры дасягнуў вусьця р. Улья і адтуль праз горны хрыбет Джугджур, па рэках Мая і Алдан вярнуўся праз 3 гады 12 чэрвеня 1646 года ў Якуцк з 50 казакамі з багатай здабычай і гатоўнасцю ізноў ісці на Амур панявольвацьземлі Пегай Арды”. Але. яшчэ ў 1645 г. ў Якуцку за злоўжываньні быў адхілены ад пасады ягоны заступнік ваявода П. Галавін. У апалу трапіў і сам Паяркаў, якога абвінавацілі ў спробе утоіць частку прывезенай здабычы, ды і ягоныя хаўруснікі па выправе падалі чалабітную на жорсткае абыходжаньне з імі. Паяркаў сабраў каштоўныя зьвесткі аб прыродзе і насельніцтве Далёкага Усходу. Яго імем названы гар. пасёлак у Рэспубліцы Саха (Якутыя) у Расіі. /Паяркаў Васіль Данілавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 12. Мінск. 2001. С. 252./ Між тым, новыя якуцкія ваяводы, гэтаксама вырашылі выправіць казацкія атрады ў багатую землю гиляковужо ў 1646 г. і адправілі пра гэтае распараджэньне казаку С Шэлкоўніку (Шэлкоўнікаву) на Ахоцкае ўзьбярэжжа, але выправа не была зьдзейсьнена з-за малалікасьцю ягоных падначаленых. Толькі восеньню 1652 года казакі на чале з Ярафеем Хабаравым, ізноў пайшлі на Амур. Першым у “землю гиляков” прыйшоў аддзел казака Івана Нагібы, які быў пасланы дзеля умацаваньня “Амурскага войска” Хабарава, але разьмінуўся з ім сярод астравоў сярэдняга Амуру. Тады яны “паплылі ў ніз па Амуры ў гілякі”, праз якую прайшлі з баямі і выйшлі да мора, дзе трапілі ў лёдавы затор і ледзь не загінулі. Морам яны з вялікімі цяжкасьцямі дабраліся да ракі Тугур, дзе пабудавалі сваё зімоўе, сярод тугурскіх эвенкаў. 1 жніўня 1652 г. большая частка (132 чал.) “Амурскага войска” Хабарава, абвінаваціўшы свайго правадыра ў жорсткасьці, выправілася на чале са Сьцяпанам В. Паляковым ў самастойны паход у “землю гиляков”, дзе пабудавала зімоўе. Але Хабараў захапіў ды спаліў гэтае зімоўе, жорстка расправіўшыся з незадаволенымі. На разборку прыехаў прадстаўнік Масквы Дзьмітры Зіноўеў, які адхіліў Хабарава ад камандаваньня і разам з Паляковым адправіў для разборкі ў Маскву, а замест яго паставіў Анупрэя Сцяпанава Кузнеца. У зіму 1654-1655 гг. гілякі разьбілі атрад якуцкіх казакоў у 30 чалавек на чале з Анікай Логінавым, якія ішлі з “Ламы (Ахоцкага ўзьбярэжжа) на вялікую раку Амур”. У 1655-1656 гг. у “зямлі гілякаў” пабывала больш за 600 рускіх – “Амурскае войска”, атрад Фёдара Пушчына, які не сумеўшы трапіць на Аргунь, пайшоў уніз па Амуры, ды атрад Пятра Бекетава, які прыйшоў на Амур праз Забайкальле. Яны працягвалі з посьпехам зьбіраць ясак ў зіму 1656/1657 г. і ў зіму 1657/1658 г. Аднак летам 1658 г., маньчжуры, занепакоеныя рускім свавольствам на Амуры, нанесьлі на сярэднім Амуры страшэннае паражэньне “Амурскаму войску”. У бойцы загінуў Анупрэй Сцяпанаў Кузнец ды 209 ягоных хаўрусьніка. Зразумела, ваяваць супраць рэгулярных войскаў якуцкія казакі не маглі, бо ўмелі толькі тэрарызаваць нешматлікіх, дрэнна ўзброеных сыбірскіх тубыльцаў-паляўнічых. Толькі крыху больш за 100 чалавек, на чале з Арцеміем Пятрылоўскім, пляменьнікам Ярафея Хабарава, зьбегла ў “зямлю гілякаў”, дзе яны адсядзеліся зіму, а вясной 1659 года падняліся да верхняга Амура і там падзяліліся: адны выйшлі на Тугірскі астрожак і далей па Алёкме на Лену, другія - далучыліся на рацэ Нерчы да атрада Апанаса Пашкова. У 60-х гадах XVІІ ст ізноў зарадзіліся ідэя арганізацыі паходаў з боку Ахоцкага мора, але ці была яна зьдзейсьнена – невядома. “У апошнія гады ў літаратуры (асабліва польскай) часта з’яўляецца вэрсія аб тым, што ў тыя жа гады да вусьця Амура па мору да ніўхаў плаваў польскі ваеннапалонны Адам Каменскі-Длужык. У ягоных успамінах сапраўды распавядаецца пра тое, што на вусьце Амура ён змог трапіць “к людям, которые называются гиляками”. Ён сьцьвярджаў, што гілякі “ездят на медведях и так ими управляют, как у нас конями, но обрезают им когти и вытаскивают им зубы и кормят их в стойлах, как волов, и едят их также”. Ён справядліва указваў: “Там хлеба нет, лишь звери и рыба, однако дают царю дань очень большую”. Знешні выгляд ніўхаў ён апісваў наступным чынам: “Женщины – очень гладкие, высокие, имеют кольца в нижней губе, а мужчины в носу – медные и серебряные”. Але ці наўрад Каменскі-Длужык сапраўды быў у ніўхаў-гілякаў. Па ягоным словам, ён патрапіў у вусьце Амуру ў 1659 г.( г. зн. тады, калі там знаходзілася група А. Пятрылоўскага). Але намі дакумэнтальна ўстаноўлена, што ў 1659 г. Каменскі-Длужык яшчэ знаходзіўся на шляху праз Сыбір. У Якуцк ён змог прыбыць толькі ў жніўні 1662 г. Як бачна з дакумэнтаў якуцкай прыказной ізбы, у апошнія гады знаходжаньня ў Якуцку (1665-1667) Каменскі-Длужык служыў “дворским”, г. зн. турэмным наглядчыкам (аб чым ён палічыў не упамінаць у сваіх успамінах). Дзеля адбыцьця падарожжа да вусьця Амура застаюцца, такім чынам, 1663-1664 гады. Але само апісаньне гэтага падарожжа прымушае лішні раз усумніцца ў праўдзівасьці аўтара. Па словах Каменскага-Длужыка, вусьця Амуру ён дасяг у ходзе “плавания… из Жиган к Индигирке” і далей морам к “земле гиляков”! Канечне, магчыма, што ў пэрыяд з восені 1662 да канца 1664 г. Каменскі-Длужык сапраўды пабываў у Жыганах, але ў нас няма ніякіх падставаў лічыць, што ў 1663-1664 гг. рускім удалося зьдзейсьніць незвычайнае плаваньне на кочах – праплысьці морам ад Лены да “земли гиляков” Устаноўлена, што Каменскі-Длужык асабіста ведаў С. І. Дзяжнёва і М. В. Стадухіна і менавіта ад іх ён мог пачуць аб тым, што Ўсходняя Сыбір з поўначы і з усходу абмываецца морамі. Відавочна, па гэтаму Каменскі Длужык і палічыў магчымым выдаць сябе за ўдзельніка ім жа прыдуманага грандыёзнага плаваньня. Тым ня менш да ягонага паведамленьня аб гіляках-ніўхах належыць аднесьціся ўважліва. Верагодна, ён паўтараў аповед якогасьці рускага землепраходца, які сам бываў у “земле гиляков”, магчыма, у 1659 г.” /Полевой Б. П.  Таксами Ч. М.  Первые русские сведения о нивхах-гиляках. // Страны и народы Востока.  Вып. XVII.  Страны и народы бассейна Тихого океана.  Книга 3.  Москва. 1975. С. 150./

    627). Czuchczy. (94) Чукчы ніколі ў нізоўях Амура не жылі. Тут Каменскі памыляецца і называе чукчамі кагосьці з прыамурскіх народнасцей, магчыма айнаў, у якіх таксама існаваў культ мядзведзяў і яны выхоўвалі медзвежанят у клетках, магчыма арочы, нанайцы або ўдэгейцы. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 205.] (114) Праўдападобна гаворыцца аб “Kygów”, барадатых айнах. убраных у “azjamy” - халаты, а не чукчаў. Тут выразна бачна, што Каменскі чэрпаў тую інфармацыю, з аповядаў іншых. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 37.] Чукчы або луараветланы (сапраўдныя людзі) народ у Расейскай Фэдэрацыі, карэннае насельніцтва Чукоцкай аўтаномнай акругі. Жывуць таксама ў Камчацкім краі, Магаданскай вобласьці ды Ніжнекалымскім раёне Рэспублікі Саха (Якуція). [Па перапісу 1989 г. – 473 чал.] З маскоўскімі заваёўнікамі чукчы сутыкнуліся ў XVII ст. У 1644 годзе казак Міхаіл Стадухін, упершыню даставіў аб іх зьвесткі ў Якуцк ды заснаваў Ніжнекалымскі астрог. З тых часоў на працягу больш за сто гадоў вяліся з імі крывавыя сутычкі. /Чукчы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 17. Мінск. 2003. С. 288./ Але тут, калі меркаваць са зместу, трэба – Гілякі.

    628). Brodaci. Звычайна ў гэтым бачаць народ Айнаў (махнатых курыльцаў – старажытных насельнікаў Курыльскіх выспаў ды паўднёвай часткі паўвыспы Камчатка), які зьдзіўляў эўрапейцаў сваёй густой расьліннасьцю на твары і целе. /Штейнберг Л. Я.  Гиляки орочи, гольды, негидальцы, айны. Статьи и материалы. Хабаровск. 1933. С. 555./ Хаця тып чукчаў зьмешаны, але ўвогуле манголёідны, толькі з некаторымі адрозьненьнямі. Вочы з касым разрэзам сустракаюцца радзей, чым з разрэзам гарызантальным; шырыня скул меншая, чым у тунгусаў і якутаў, і часцей, чым у апошніх; сустракаюцца індывіды з густой расьліннасьцю на твары і з хвалістымі, амаль кучаравымі валасамі на галаве; колер твару з бронзавым адценьнем; колер цела пазбаўлены жаўтлявага адценьня /Багараз/. Прыгожы мужчынскі тып чукчаў набліжаецца, па словах таго жа дасьледчыка, да тыпу некаторых амэрыканскіх плямёнаў. Ён высокі, плячысты, са станістай, некалькі цяжкай фігурай; буйныя, правільныя рысы твару, лоб высокі і прамы; нос буйны. /Чукчы. // Энциклопедический словарь. Т. 77. СПб. 1908. С. 28-29./ Хаця трэба зазначыць, што тып гілякаў здаецца не прадстаўляе строгай аднастайнасьці, а вар’іруе больш ці менш, гледзячы па мясцовасьцям; так можна менавіта заключыць на выснове некалькіх паміж сабой паказаньняў падарожнікаў, з якіх адны надаюць гілякам чыста мангольскія рысы ды рэдкія вусы і барады, другія апісваюць іх як дужы, мужны народ з рэзкімі рысамі твару, часта тонкім насам ды густымі, акладзістымі бародамі. /Анучин Д. Н.  Племя Айнов. // ИОЛЕАЭ. Т. ХХ. Труды Антропологического отдела. Кн. 2. Вып. 1. Москва. 1876. С. 177./

    629). Bernardyni. (95) Бернардзіны – каталіцкія манахі ордэна св. Бернарда. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 205.] Бэрнардынцы – манахі рэфармаванай галіны манаскага ордэна францысканцаў у ВКЛ і Польшчы. Назва паходзіць ад імя прапаведніка Бярнарда Сыёнскага. Апраналіся бэрнардынцы ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч ды насілі пас з белай воўны. /Карнілава Л. А.  Бернардзінцы. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 21./

    630). Kapturach. Каптуръ (капътуръ) и каптиръ – Род капюшона (головной убор, принятый в некоторых монашеских орденах). /Словарь русского языка XI-XVII вв. Вып. 7. Москва. 1980. С. 66-67./ Адам Рыгор Каменскі Длужык галаўны ўбор якутаў таксама называе каптур. На гравюрах М. Вітсэна якут таксама намаляваны ў капюшоне манаха бэрнардынца.

    631). Paciorki. Пацеркі – дробныя ўпрыгожваньні нанізаныя на нітку або матуз. /Скрыпчанка Т.  Пацеркі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 455./ Пацеркі (ружанец) - шкляныя, касьцяныя, драўляныя, янтарныя і інш. шарыкі нанізаныя на шнурок, якія служаць для адліку малітваў. “Пацерки – (от монашеских четок, по числу которых читают монахи молитвы, а ксензы Pater noster). Коральки стеклянные разного цвета”. /Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. /Словарь белорусскага наречiя. Составленный И. И. Носовичем. Санктпетербург. 1870./ Мінск. 1983. С. 395./ “Вузкая палоска скуры з прыклепленай да яе пацеркай надзяваецца, як бранзалет, на руку дзіцяці неўзабаве пасьля нараджэньня і ён носіць яго на працягу усяго жыцьця. У большасьці выпадкаў іх носяць на левай руцэ”. /Богораз В. Г.  Чукчы. Т ІІ. Рэлигия. Ленинград. 1939. С. 53./

    632). Szablę. Шабля (венгр. Szablya ад szabni рэзаць), від сякучай або сякуча-колючай халоднай зброі. Складаецца са стальнога клінка з выгнутым лязом, увагнутай сьпінкай, вастрыём на канцы і эфэса; укладваецца ў ножны. Даўжыня 800-900 мм. Першапачаткова вядомая ў Пэрсіі, Сірыі ды Эгіпце. /Шабля. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 17. Мінск. 2003. С. 354./

    633). Kordów. (96) Палаш – халодная зброя з доўгім прамым двухбаковавострым клінком, які насілі ў ножнах. [Заўвага А. Коршунава. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск. 1974. С. 205.] Кордъ, кортъ – кароткі меч. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 306./ Корд – сякучая зброя блізкага бою з адналязовым простым або зьлёгку выгнутым клінком. Уяўляў сабою паменшаны меч – пераходны варыянт зброі ад мяча да шаблі. На Беларусі шырока выкарыстоўваўся ў XV-XVII ст. /Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 237./ Езуіт Дэ-Анджэлес, які загінуў у 1623 годзе ў Японіі, пісаў наступнае аб айнах: “Са зброі яны выкарыстоўваюць: стрэлы, лук, коп’і ды мячы; апошнія не болей памерам, за звычайныя японскія кінжалы.” /Анучин Д. Н.  Племя Айнов. // ИОЛЕАЭ. Т. ХХ. Труды Антропологического отдела. Кн. 2. Вып. 1. Москва. 1876. С. 82./

    634). Nad. Над – За (пры абазначэнні аб’екта параўнання). /Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча ў пяці тамах. Т. 3. Мінск. 1983. С. 133./

    635). Bitny. Битный – храбры, доблесны. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 2. Мінск. 1983. С. 16./

    636). Popasać. Popasać – рабіць прывал, спыняцца; затрымлівацца. /Падручны польска-беларускі слоўнік. Варшава. 1962. С. 554./ Попаска – Папаска; прыпынак у дарозе для кармленьня, яды. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 26. Мінск. 2006. С. 351./ Попасати – Пакіраваць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 26. Мінск. 2006. С. 351./ Папасавацца – останавливаться, располагаться на привал. /Станкевіч Я.  Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. New York. б.г. Б. 833./

    637). Jak to. (115) Гаворка датычыць відавочна польскіх палонных: Стафана Гарошкі, Тамаша Шэлкоўскага, Крыштафа Солтана, Стафана Манеўскага. Загінулі аднак яны ў розных месцах і ў розным часе. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 37.] Тут пэўна Адам Рыгор Каменскі Длужык пералічвае палонных з-пад харугвы Стафана Чарнецкага, як больш значных для яго, бо сам хутчэй за ўсё ў ёй служыў, якія ўвогуле загінулі ў Якутыі, а з-за перапіскі іншымі, ды страты аўтахтоннага тэксту Дыярыюшу, атрымалася ў друкаванай версіі што яны нібыта загінулі на Амуры. Удалося таксама адшукаць голдаўнічы (прасіцельны) калектыўны ліст да цара Аляксея Міхайлавіча, напісаны жонкамі палякаў Самойлы Галубоўскага, Яна і Міхала Здановічаў, Рафала Граноўскага, Данілы Збышэўскага і Яна Катоўскага, у якім яны спецыяльна зазначалі: “Шмат нашых братоў, значнай шляхты да Цябе, вялікі цар, згінула/Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 62./

    638). Pan Horoszko. 27 ліпеня 1660 г. з Табольску “В Якутской острог по государевым грамотам и по росписям в Литовский список … Челядники ж в пешие казаки: … Стенка Форошковской” /Бѣлокуровъ С. А.  Юрiй Крижаничъ въ Россiи. (По новымъ документамъ). Москва. 1901. С. 48, 64. [Приложенія V. О лицахъ, сосланныхъ въ Тобольскъ за 1654-1662 гг.]/. “Пан Хорошко” (“Стенка Горошко”) /“Стенка Форошковской”/ быў жывы ў траўні 1665 г. і дапамагаў Каменскаму пісаць расьпіску аб атрыманьні жалаваньня.” /Полевой Б. П. О пребывании в России Адама Каменского-Длужика, автора первого польского сочинения о Сибири. // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dzedzinie geologii i geografii (Monografie z Dziejów Nauki i Techniki.  T. LXXXII.).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 279./ “Не ясны лёс Гарошкі. З ім Каменскі пазнаёміўся пэўна ў Якуцку, бо сярод дакументаў Якуцкай Прыказной Ізбы за 1665 г. рукой Гарошкі напісанаЯ ў Якуцкім астрозе на службе якуцкай Грышка Каменскі ўзяў у цэласці з царскай скарбніцы саляное жалаванне на 173 год два пуды солі. Прыняў я ад Мікіпара Васільева, даць яму пацверджанне пісаў “Будучы ў якуцкай службе Сценька Гарошка, году 173 мая 22”/ S. 58./ Значыцца 22. V. 1665 Каменскі знаходзіўся ў Якуцку. На адвароце гэтага дакумента ёсць уласная паметка: “К сей одписи Гришка Каменский. Оклад взял и руку приложил. /Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 59./

    639). Pan Tomasz Stołkowski. “Тое ж присылки ссыльный человек Хемьского [Холмскі павет – адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў 16-18 ст. у Польскім каралеўстве з цэнтрам у горадзе Хелм. Бярэ пачатак з Холмскай зямлі (цэнтр г. Холм) ў складзе Галіцка-Валынскагша княства. З 1340 г. Холмская зямля у складзе ВКЛ, з 1377 г. Венгрыі, з 1387 г. Польшчы. З пачатку 16 ст. Хелмская зямля (Хелмскі ды Краснастаўскі паветы) ў Рускам ваяводзтве Польскага Каралеўства. У яе уваходзілі паўднёвыя часткі сучасных Кобрынскага і Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобласці РБ. Зараз у Люблінскім ваяводстве Рэспублікі Польшча. /Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 2. Мінск. 2006. С. 717./ повету щляхтич Томаш Шелковской; и по указу великих государей послан он ис Тобольска в Якуцкой острог, а государева служба велено ему служить в литовском списке в казаках”. /Бѣлокуровъ С. А.  Юрiй Крижаничъ въ Россiи. (По новымъ документамъ). Москва. 1901. С. 70. [Приложенія V. О лицахъ, сосланныхъ въ Тобольскъ за 1654-1662 гг.]/.  Томаш Шелковской в прошлом во 173 /1665/ году послан великого государя на службу на Охоту для ясачнага збору и в нынешнем в 174 году июня в 21 день по отписке с Охоты реки сына боярского Федора Пущина тот Томаш убит в декабре месяце”. /Полевой Б. П.  О пребывании в России Адама Каменского-Длужика, автора первого польского сочинения о Сибири. // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dzedzinie geologii i geografii (Monografie z Dziejów Nauki i Techniki. T. LXXXII.). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 280./

    640). Pan Krysztof Sołtan. “В Якутской острог по государевым грамотам и по росписям в Литовский список … В пешие казаки: … Хриштоп” /Бѣлокуровъ С. А.  Юрiй Крижаничъ въ Россiи. (По новымъ документамъ). Москва. 1901. С. 48, 65. [Приложенія V. О лицахъ, сосланныхъ въ Тобольскъ за 1654-1662 гг.]/.“Дакладна гэткі ж запіс маецца і аб лёсе “Хриштопа Солтана”, а гэта азначае, што абодва яны загінулі ў снежні 1665 г., гэта значыць ужо тады калі Каменскі знаходзіўся ў Якуцку.” /Полевой Б. П.  О пребывании в России Адама Каменского-Длужика, автора первого польского сочинения о Сибири. // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dzedzinie geologii i geografii (Monografie z Dziejów Nauki i Techniki.  T. LXXXII.).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 280./

    641). Pan Maniewski. “В Якутской же острог по указу великих государей по рассмотренью и по разбору боярина и воеводы князя Ивана Андреевича Хилкова в Литовской же список … В пешие казаки челядники: денег по 5 рублев с четью, хлеба по 5 чети с осминою ржи, по 2 чети овса, по полу 2 пуда соли: Стенка Маневской...” /Бѣлокуровъ С. А.  Юрiй Крижаничъ въ Россiи. (По новымъ документамъ). Москва. 1901. С. 49, 72. [Приложенія V. О лицахъ, сосланныхъ въ Тобольскъ за 1654-1662 гг.]/. “Стенка Маневский в прошлом во 174 году послан великого государя на службу на Вилюй в Верхнее зимовье и в нынешнем в 175 году по сказке сына боярского Василия Петрова что тово Стенки на Вилюе не стала безвестно майя в 20 день.” (20 траўня 1666 г.) /Полевой Б. П.  О пребывании в России Адама Каменского-Длужика, автора первого польского сочинения о Сибири. // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dzedzinie geologii i geografii (Monografie z Dziejów Nauki i Techniki.  T. LXXXII.).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 280./ Ліцьвін Васіль Пятроў быў пасланы прыказчыкам /загадчыкам/ у Верхняе Вілюйскае зімоўе якуцкім ваяводам Галянішчавым-Кутузавым.

    642). Etc. Etc (лаt. et cetera) – 1). і гэтак далей (і г. д.). 2). і іншыя, і рэшта. /Пашкевіч В.  Ангельска-Беларускі слоўнік. Менск. 2006. С. 341./

    643). Tatarzyn. Як мы ўжо ведаем ў Якуцкі астрог былі накіраваны “татаровя в пешые ж казаки: Мухарейко Мусанов, Давыдко Олександров, Ивашко Юзовской.” /Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг. // Белокуров С. А.  Из духовной жизни московского общества XVII века. Москва. 1903. С. 48./ Беларускі татарын Давыд Александровіч у 1668 годзе быў адпушчаны з Якуцка ў Маскву, а ў 1669 годзе туды ж выехаў Мухарэй Мусановіч, які служыў на рацэ Ахоце. /Cафронов Ф. Г.  Ссылка в Восточную Сибирь в XVII веке. Якутск. 1967. С. 85./ З гэтага вынікае, што ў Якуціі за чужыя інтарэсы загінуў Ян Юзоўскі. /Байрам/

    644). Rozpościerać się. Распасцірацца, распасцерціся – заняць сабой шырокі абшар, вялікую прастору; пашырыць сферу свайго дзеяння. /Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах. Т. 4. Мінск. 1980. С. 661./

    645). Fatygą. Фатыга – клопат, турбота. /Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча ў пяці тамах. Т. 5. Мінск. 1986. С. 264./

    646). Powrócili. Повротити, повротитися, поворотитися – Вярнуцца. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. Мінск. 2005. С. 71; 74./

    647). Lamy. Тут пэўна на раку Ульлю, бо паяркаўцы ўцякалі ад тубыльцаў з ракі Амур морам на раку Ульлю, што ўпадала вышэй Амура ў Ахоцкае мора, бо там было зімоўе пабудаванае яшчэ Іванам Масквіціным. Пасьля паходаў Васіля Паяркава ды потым Яраша Хабарава-Сьвяціцкага на раку Амур у мірную Даўрыю, якая знаходзілася на сярэднім Амуры, “на працягу менш чым два гады квітнеючы край быў ператвораны ў пустэчу: гарады стаялі ў руінах, ральля была закінутая, насельніцтва ахопленае панікай, пакінула сваё жытло...” /Бахрушин С. В.  Казаки на Амуре. Ленинград. 1925. С. 41./ Казакі з посьпехам “зьбіралі ясак”, г. зн. адбіралі у тубыльцаў каштоўнае футра, у “зямлі Гілякаў” зімой 1656-1657 гг. ды 1657-1658 гг.

    648). Półczwarta. Полчварта, полчверты, полчетверта, полчатверта, полчетверты, полчетьверта, полчетверты - Тры з палавінаю. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 26. Мінск. 2006. С. 226./

    649). Włóczyli. Волочитися, волочытися – Бадзяцца, вандраваць; цягнуцца. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Мінск. 1984. С. 150./

    650). Zażywając. Заживати, заживать, зажывати – Ужіваць, мець ва ўжытку; карыстацца, выкарыстоўваць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 10. Мінск. 1990. С. 210./

    651). Chust bialych. (32) Bielizny. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 387.] (116) Г. зв. Белізны. (заўвага А. М.) [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 38.]

    652). Znaku. Знакъ Сьведчаньне, адзнака. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 13. Мінск. 1993. С. 71./

    653). Potym przyjechaliśmy psami do Zygan. Тут пэўна размова ідзе пра вяртаньне ў Жыганск М. Стадухіна, які прыбыў у 1659 г., пасьля доўгіх бадзяньняў у пошуку новых ясачных плацельшчыкаў, з ракі Ахоты ў Якуцк, ці С. Дзяжнёва.

    654). Wiadomość. Ведомость – Зьвестка, вестка, паведамленьне. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 3. Мінск. 1983. С. 57./

    655). Na Amur. На Алазею або Анадыр, а мо’ на Ахоту. Калі ж меркаваць што гэты сказ адносіцца да Амуру, то можна зрабіць гэткую выснову. Вясной 1649 г. з Масквы ў Якуцкі астрог ехаў новы ваявода – лівонскі немец Д. А. Францбекаў, ці Фарэнсбах, якому Я. Хабараў-Сьвяціцкі падаў чалабітную, каб яго адпусьцілі з атрадам казакоў дзеля заваяваньня Амурскае зямлі. Францбекаў ня толькі згадзіўся але і дапамог яму ў гэтым грашыма.

    656). Setnikostwo. Сотніцтва – пасада сотніка. Надаваўся Сібірскім прыказам па прадстаўленьні ваяводаў і дзякаў ды таксама часам па прашэньнях саміх зацікаўленых асобаў. З 1710 г. гэты чын надавалі Сыбірскія губэрнатары, а з 1746 г. - Сэнат. /Сотник. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 137./ 13 лютага 1665 г. Сямён Дзяжнёў падаў чалабітную цару каб яго павярсталі за ягоную службу ў сотнікі, ці іншую службу. Праз 12 дзён яму надалі званьне атамана, таму што пасада сотніка па Якуцку была занятая. У 1670 годзе ён адправіўся з ясакам у Маскву. 26 чэрвеня 1671 г. ён быў у Табольску, а 25 сьнежня ў Маскве. Ці была сустрэча ў Маскве з Адамам Рыгорам Каменскім-Длужыкам невядома. У 1673 г. С. Дзяжнёў памёр у Маскве. Вясною 1659 г. калі М. Стадухін прыбыў у Якуцк, то яго адправілі суправаджаць ясак у Маску, дзе баярская Дума надала яму званьне атамана. Загінуў М. Стадухін у 1666 г. у бойцы з юкагірамі.

    657). Żałowanie. (33) Жалованье, pensya, żołd. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 388.] (117) Г. зн. спагнанняў (заўвага А. М.). Перакананне Каменскага, што меўся быць сотнікам, ёсць бадай што хлуснёй. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 38.]  Жалованье, жалование – Плата за працу, службу. Падараваньне, дар; падарунак, гасьцінец. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 9. Мінск. 1989. С. 255-256./ Пожаловать – Пашкадаваць каго, што-н., зьлітасьцівіцца над кім-, чым-н. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. Мінск. 2005. С. 371./ Пожалованье, пожаловане – Аказаць якую-н. міласьць (за службу, паслугу і пад.). /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. Мінск. 2005. С. 371./

    658). Рanu Chocimskiemu. Хоцімскі [Хотимской; Хотинский] [Юрка] – шляхціц. “В Якуцкой острог по государевым грамотам и по росписям в Литовский список в казаки шляхта: оклад денег 8 рублев, хлеба 7 чети ржи, 6 чети овса, 2 пуда соли: Юрка Хотимской. денег по 6 рублев, хлеба по 6 чети ржи, по 4 чети овса, по 2 пуда соли: Хриштоп Федоров, Александр Волекметла, Янко да Мишка Ждановичи, Гришка Каменской. /Белокуров С. А.  Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг. // Белокуров С. А.  Из духовной жизни московского общества XVII века.  Москва. 1902. [1903] С. 48-49, 70./ “Пасьля заключэньня Андрусаўскага перамір’я, у 1668 г., 37 палонных (54 чалавекі з чальцамі сем’яў) па загаду вялікага гасудара былі адпушчаны ў Маскву. Іх везьлі “гонцы служилые люди” пяцідзесятнік казацкі Кузьма Суздалец “с товарищи.” Адпушчаны ў Маскву:  Юрий Хотинский, /Cафронов Ф. Г.  Ссылка в Восточную Сибирь в XVII веке. Якутск. 1967. С. 85./

    659). Atamaństwo. Атаманства – пасада атамана Атаман (слова цюрскага паходжаньня) – наступны за дзесятнікам і пяцідзесятнікам чын каманднага складу казакоў Якутыі. Існаваў да канца XVIII ст. Надаваўся Сыбірскім прыказам па прадстаўленьню ваявод і дзякаў ды таксама па прашэньням саміх зацікаўленых асобаў – за заслугі па шматгадовай службе. /Атаман. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 137./

    660). Obrócił. Оборотить, оборотити обратити, - Ператварыць. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 21. Мінск. 2002. С. 238-239, 258./

    661). Hramota carska. 118) Грамата царская, якая звальняла з няволі палякаў, дасягнула да Якуцка восеньню 1667 г. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 38.]

    662). (34) Na koniec. [Заўвага кс. А. Марыянскага. Warta. Poznań. 1874. S. 388.] Конечно, конечне, конецне – Канчаткова, зусім. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Мінск. 1996. С. 261./ Конечне - 1). Наконец, в конце концов. 2. Совершенно, окончательно. /Словарь русского языка ХІ- ХVII вв. Вып. 7. Москва. 1980. С. 274./

    663). Nas. Тут пэўна маюцца на ўвазе палонныя, якія напрыяжджалі ў Якуцкі астрог пасьля паведамленьня ім пра абмен.

    664). Wojewoda. Ваяводам у Якуцку быў з “174 (1666) – 176 (1668) жніўня 17. акольнічы князь Іван Пятровіч Барацянскі. З ім пісьменны галава Яфім Іванавіч Казінскі, а ў 176 (1668) годзе - дзяк Сьцяпан Ельчукоў”. //Списки городовых воевод и других лиц воеводского управления Московского государства XVII столетия по напечатанным правительственным актам составил Александр Барсуков. Член археографической комиссии. Спб. 1902. С. 282./ Барацінскі (1615 – 1 ліпеня 1701), у 1645 г. загадваў разам з Іванам Агаровым у Маскве “запасамі”, якія зьбіралі па размаітым гарадам дзеля “вайны, якая адбудзецца з Польшчай”. У званьні акольнічага (з 1663 г.) ён быў адпраўлены ў 1668 г. ваяводам ў Якуцк. адкуль даносіў у Маскву аб пабудове кітайцамі на Тугірскім волаку гарадка і пра гандаль з імі. З 1678 – 1680 ваявода ў Енісейску. У 1697 г. пастрыгся ў манахі Данілава манастыра пад імем Яфрэма, дзе і памёр. /Барятинский, кн. Иван Петрович. // Русский биографический словарь. Т. ІІ. СПб. 1900. С. 545./ Дарэчы, ўжо пасьля Адама Рыгора Каменскага Длужыка якуцкім ваяводам з “178 (1670), жніўня 11 – 183 (1675), жніўня 22, князь Якаў Пятровіч Валконскі //Списки городовых воевод и других лиц воеводского управления Московского государства XVII столетия по напечатанным правительственным актам составил Александр Барсуков. член археографической комиссии. СПб. 1902. С. 182./, які да гэтага часу з 1662 па 1665 быў ваяводам у Віцебску пакуль яго адтуль не “папрасілі”. Дарэчы, пры ім быў складзены “чарцёж” Віцебска 1664 г. /Віцебск. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 311./

    665). Cara. Цар –  на той час Аляксей Міхайлавіч.

    666). Potym nas odpuścił. Пасьля падпісаньня Андрусаўскага перамір’я ў 1667 годзе паміж Рэччу Паспалітай ды Маскоўскаю дзяржаваю пачаўся абмен палоннымі. З 1669 г. на прастоле Рэчы Паспалітай знаходзіўся кароль ды Вялікі князь Літоўскі Міхал Карыбут Вішнявецкі (31. 7. 1640 - 10. 11. 1673). Згодна з Андрусаўскім трактатам было вырашана : “А ўзамен з гаспадарства Маскоўскага з гарадоў Смаленска, з Віцебска і Полацка, з Дынеборка... у два тыдні... а з Сыбіры і самых дальніх Сібірскіх гарадоў сабраны быць маюць да вызваленьня ў год, або як мага толькі будзе найхутчэй.” /Relacja poselstwa do W. X. Moskiewskiego odprawionego przez Kazimierza Stanisława Bieniewskiego, wojewodę czernichowskiego, Cypriana Pawła Brzostowskiego, referendarza i pisarza W. X. Lit. i Władysława Szmelinga podkoniuszego koronnego, sekretarza poselstwaw roku 1667 po yłozeniu paktów Andrusowskich. // Hubert L.  Pomiętniki historycznie. T. 1. Warszawa. 1861. S. 113./ “Восеньню 1667 г. “в самый замороз” у Якуцк паступіла грамата, па якой польскіх ваеннапалонных была прызнана “з женами и з детьми” адправіць у Маскву. Большасьць палякаў вырашыла дачакацца вясны. Гэтак вырашылі Ян ды Міхал Ждановічы, Самойла Галубоўскі і інш. Але Каменскі-Длужык першапачаткова пажадаў неадкладна выехаць з Якуцка. У Якуцкіх актах захаваўся наступны запіс: “Гришке Каменскому, Пашку Лозовскому хлеба на 5 месяцев на 16 дён февраля по 18 число дано 6 пуд по 20 гривенок ржи, по пуду ячменя, по 6 пуд овса, а великого государя денежного жалованья им не дано ничего, в том числе Гришке Каменскому дано на 4 месяца на 17 генваря по 18 число.” Аналіз гэтага дакумэнта паказвае, што дадзены запіс быў зроблены яшчэ ў верасьні 1667 г. Але і Каменскі-Длужык не рашыўся адправіцца ў цяжкае падарожжа ў гэткі позьні час. Ён таксама вымушаны быў дачакацца вясны і тады ён выехаў з Якуцка разам з братамі Ждановічамі.” /Полевой Б. П. Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 144./ Яшчэ 10. 4. 1668 г. ён удзельнічаў уЯкуцкай прыказной ізбепры разглядзе справы Сілы Дзехцярова. У тым жа часе паказваў у справе Івана Зданоўскага [ці не Яна Здановіча ?], замешанага ў якойсьці “бісурманскай справе”. Віноўнік быў прызначаны віноўным і біты кнутом.” S. 62. “Пасля заключэння Андрусаўскаг перамір’я, у 1668 г., 37 палонных (54 чалавекі з чальцамі сем’яў) па загаду вялікага гасудара былі адпушчаны ў Маскву. Іх везьлі “гонцы служилые люди” пяцідзесятнік казацкі Кузьма Суздалец “с товарищи.” Адпушчаны ў Маскву: “ксендз Рейнальт Тишкеев (с женой и с двумя детьми) [Пэўна памылка друку або гэты ксёндз быў уніяцкім сьвятаром], полковник Дмитрий Чернявский, шляхтичи Михайла Сонатский, Самойла Старинский, Ян Маскеев, Григорий Мохнач (с женой и с двумя детьми); Юрий Хотинский, Мишко Жданович (с женой), Янко Жданович, Гришка Каменской, Сарзин Крупетской (с женой и дочерью), челядники Янка Колочковский, Адам Тусаковский, Стенька Шмонин, Стенька Утрата, Ондрюшка Коченовский (с женой), Хриштоп Вельчицкий, Ивашка Семёнов, Якунька Цовицкий (с женой и сыном), Давыдко Александров, Пашко Козловский, Пашко Хмелецкий, Карпунька Рыкунёнок, Павлик Лозовской, Ивашка Жуков (с женой), Владыславка Боровский и Ярко Павлов.” У наступным 1669 быў адпраўлены “Мухарейко Мусанов”, які са спазьненьнем прыбыў у Якуцк з Ахоцку.” /Cафронов Ф. Г.  Ссылка в Восточную Сибирь в XVII веке. Якутск. 1967. С. 85./ Палонныя выехалі з Якуцка ў красавіку 1668 г., ды на сваім шляху забралі яшчэ дваіх палонных якія былі на лесасецы. “Да апреля ж 14 день, идучи из Якутцкого, пятидесятники Кузьма Суздольцов да Митька Пономарёв сын Хохряков взяли у меня, у Воинка пана Володьку Боровского да черкашенина Юшку Павлова, а памяти и росписи мне не показали и отписи мне в тех панах не дали ж. И я о том им, пятидесятникам, говорил, и паны было меня: черкашенин Юшко Павлов да Мишко Жданов [Ждановіч ?] и мало не перебили и выбранили.” /Открытия русских землепроходцев и полярных мореходов XVII века на северо-востоке Азии. Сборник документов. Москва. 1951. С. 473./

    667). А tak do Tobolska przyjechawszy. “За лета 1668 г. Каменскі-Длужык спусьціўся ўніз па Ангары да Енісею і далей ад Кемі па Абі. Позьняю восеньню ён ужо быў у Табольску”. /Полевой Б. П. Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 145./ Верхотурье.1659 янв. 22.  – 1662 сент 16 стольнік Іван Богдановіч Камынін с ним подьячие: 1659 янв. 22 – 1660 – сент 10 Василей Максимович Богданов. А с 1661 июля 5 Иван Айтемирев. (42) 1668 июня 17 – стольник Федор Большой Григорьевич Хрущев (42). Енисейск 1666- 1673 Кирил Аристахович Яковлев (73)

    668). Piotr Iwanowicz Godunow. 9119) Пра ваяводу Табольска Гадунове гл. каментар. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 38.] Пётр Іванавіч Гадуноў – ваявода, служыў у Табольску ў 1667-1670 гг. /Петр Иванович Годунов. // Большая энциклопедия в 62 томах. Т. 12. М. 2006./ С. 449./ Між іншым у 1659 г. П. І. Гадуноў быў ваяводам у Бранску.

    669). Ten nas zatrzymał. “Але там быў затрыманы вядомым Табольскім ваяводам П. І. Гадуновым, які кіраваў Табольскім ваяводзтвам з траўня 1667 г. да 1669 г. П. І. Гадуноў увайшоў у гісторыю як вельмі дзейны ды адукаваны ваявода. З ягоным імем зьвязана стварэньне знанага Чарцяжу Сыбіры 1667 г. асноўная частка якога складалася з цэлага атлясу Сыбірскіх пуцявых чарцяжоў.” /Полевой Б. П. Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 145./ Этнаграфічны чарцёж Сыбіры быў складзены ў Табольску 8 чэрвеня 1673 г. пры удзеле мітрапаліта Карнелія, а сьпісак да Кнігі Вялікага чарцяжу 24 чэрвеня 1673 г. Складзены былі рэгіянальныя – “чертежи с урочищі склалі асобную кнігуЧертеж Сибири 1667 г. тобольского воеводы П. И. Годунова.” /Полевой Б. П.  Такасами Ч. М.  Первые русские сведения о нивхах-гиляках. // Страны и народы Востока.  Вып. XVII.  Страны и народы бассейна Тихого океана.  Книга 3. Москва. 1974. С. 151./

    670). І chrzcić się. Пераходзіць у праваслаўную веру.

    671). Do niego udali na slużbę. (120) Відавочна, тады Фёдар Казырэўскі і колькі іншых палякаў выказалі згоду на ўступленьне “на вечную службу ў Сыбіры”, атрымліваючы чын сыноў баярскіх пасьля пераходу ў праваслаўе. [Kamieński Dłużyk A.  Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc. Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik. Wrocław. 1997. S. 38.]Як адзначаў сам Каменскі-Длужык, П. І. Гадуноў усяляк пытаўся ўгаварыць палякаў застацца на вечную службу ў Сыбіры, абяцаў ім усялякія чыны ды ўзнагароды. Той сей з палякаў, напрыклад, Фёдар Казырэўскі, дзед Івана Казырэўскага, першаадкрывальніка Курыльскіх выспаў, далі сваю згоду на службу ў Сыбіры.” /Полевой Б. П. Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu).  Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 145/. “Вярнуліся ў Якуцк ды служылі ў дзецях баярскіх Сарзін Крупецкі (служыў да канца XVII ст.), Рыгор Махначэўскі (у 1693 г. “по грамоте великих государей от службы отставлен и велено его ссылать в ссылку на Красный Яр в Казачью службу.”), Фёдар Казырэўскі (служыў да пачатку 1690-х гг.) і Аляксандр Хлевінскі (паверстаны ў 1673 г., служыў і ў 1701 г.), якія ў 1668 г. выехалі было ў Маскву. Але невядома, калі і адкуль яны вярнуліся ў Якуцк.” /Cафронов Ф. Г.  Ссылка в Восточную Сибирь в XVII веке. Якутск. 1967. С. 85./

    672). Wolałem. Волети – жадаць, хацець, аддаваць перавагу. /Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Мінск. 1984. С. 134./

    673). І przybyłem do Moskwy. “Але Каменскі-Длужык вырашыў вярнуцца ў Польшчу. У Маскву ён прыбыў толькі ў 1669 г. 25 верасьня 1669 г. у Нашчокіне пачаліся перамовы маскоўскіх дыпляматаў з польскім камісарам хелмінскім ваяводам Янам Гнінскім і Паўлам Бжастоўскім наконт практычнага ажыцьцяўленьня Адрусаўскай руска-польскай мірнай дамовы. У кастрычніку 1671 г. на двары вялікага цара адбылася вялікая урачыстасьць: прыём вялікіх і паўнамоцных паслоў Яго Каралеўскай Вялікасьці Яна Гнінскага і Паўла Бжастоўскага. /Соловьев С. М.  История России с древнейших времен. Т. 12. Москва. 19? С. 403./ “Значыцца Каменскі мабыць у канцы 1671 г. знаходзіўся пры польскай дэлегацыі і з ёю вярнуўся ў Польшчу. Толькі на пачатку 1671 года была дасягнутая згода аб вяртаньні ў Польшчу ваеннапалонных. Пэўна тады Адам Каменскі-Длужык змог вярнуцца да сябе на радзіму.” /Полевой Б. П. Адам Каменский Длужик в Восточной Сибири и источники его этнографических сообщений. (Итоги дальнейших архивных изысканий). // Historia kontaktów polsko-rosyjskich w dziedzinie etnografii (Materiały z konferencji we Wrocławiu). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S 145/. Ці сустракаўся ў Табольску Каменскі з Ю. Крыжанічам невядома, але Крыжанічу было дазволена пакінуць Табольск 5 сакавіка 1676 г., ужо пасьля сьмерці цара Аляксея Міхайлавіча.

 




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz