poniedziałek, 28 kwietnia 2014

ЎЎЎ 7-3. Нэрчана Індзігірская. Цярністы шлях Сяргея Новіка ды Якутыя. Ч. 7. Сш. 3. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1986. Зорачкі ясныя: Вершы. Мн., 1986”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 398./ Дарэчы, на экземпляры кніжкі “Зорачкі ясныя”, якая выйшла ў 1986 г. у выдавецтве “Юнацтва”, што захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па шыфрам Ба 209738, маецца надпіс: Глубокоуважаемой Ольге Матвеевне Цитович на добрую память. Сергей Новик-Пяюн  г. Минск. 24-4-1987”.


                                                У ЖНІЎНІ
                                          Косы сонца заблішчэлі
                                          Брыльянтовым пералівам.
                                          Лёгкім полымем зардзелі
                                          Грушы, яблыкі ды слівы.
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Зорачкі ясныя. Вершы. Мінск. 1986. С 9./
                                                ДЗЕД МАРОЗ
                                          Працаваў Мароз нямала:
                                          Шаць на дрэвы кінуў ён,
                                          Залатых прыгоршчы зорак
                                          Прыляпіў да шыб акон.
                                              І вісяць яны шнуркамі,
                                              Як брыльянты, зіхацяць,
                                              Быццам зорачкі на небе,
                                              Усміхаюцца - мігцяць
                                          Белай коўдраю пакрыты,
                                          Пазірае сонны бор,
                                          Не спявае як калісьці,
                                          Развясёлых птушак хор.
                                              Падышоў Мароз да рэчкі -
                                              І спынілася рака:
                                              У кайданы закавала
                                              Яе дзедава рука.
                                          Люстра рэчкі ледзяное
                                          Гладзіць сонейка з нябёс.
                                          І лятае ў санках снежных
                                          З дзікім свістам Дзед Мароз.
                 /Сяргей Новік-Пяюн.  Зорачкі ясныя. Вершы. Мінск. 1986. С 19./
    /Малады Дзядок. Ёлка Дзеда Мароза. Калядны абразок у 1-эй дзеі. Вільня. 1927. С. 9-10./
                                                     “ЖЫЎ НЕ ДАРЭМНА...”
   Калі я ўспамінаю Антона Паўлавіча Карніцкага, якога бязлітасная смерць перадчасна паклала ў магілу, перада мной паўстае вобраз стройнага юнака з адкрытым, прыгожым тварам, прамяністымі вачыма. Гэта быў чалавек вялікай душы, улюбёны ў мастацтва...
    Антон Карніцкі з малых гадоў хіліўся да мастацтва. Гэтаму спрыяла навакольная прырода: рака Сервач, прыток Нёмана, маляўнічыя ўзгоркі, сады. Вёска Любанічы - 28 кіламетраў ад Навагрудка.
    Матэрыяльна жылося вельмі цяжка. Будучы мастак мусіў сам зарабляць на хлеб і навучанне. Пачатковую мастацкую адукацыю Антон Карніцкі атрымаў ад сваіх таварышаў-мастакоў. У апошнія перадваенныя гады, як я ўжо гаварыў, ён наведваў у Варшаве мастацкую школу, якую, аднак, скончыць не паспеў. Слушна лічыць таму, што асноўныя веды ён набыў самаадукацыяй, і працу гэтую не спыняў да апошніх дзён жыцця...
    Няўмольная хвароба (туберкулёз горла) абарвала на 32-ім годзе жыццё таленавітага беларускага мастака.
    Сяргей Новік-Пяюн.
    (Успаміны друкуюцца са скарачэннямі.) /Мастацтва Беларусі. Мінск. №12. 1987. С. 64./
    Успаміны Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пеюна пра Антона Паўлавіча Карніцкага, тыя дакументы, рэпрадукцыі, што ён беражліва сабраў і збярог, з’яўляюцца на сёння найбольш поўнай крыніцай звестак пра таленавітага беларускага мастака са Слоніма”. /Агафонаў М.  У мастацкіх каталогах не значыцца. // Мастацтва Беларусі. Мінск. №12. 1987. С. 64-67./
    Красавіцкая паштоўка 1987-га - віншаванне з Першамаем. На пераднавагодняй картачцы 1987 года ўказаны ўжо не адрас вайсковай часці, а мой хатні адрас - Ашхабад, вуліца Атабаева, д. 8 “В”. Кайгысыз Атабаеў – “туркменскі Чарвякоў”, таксама ахвяра ненавіснага сталінскага часу”. /Карлюкевіч А. Ішлі паштоўкі з Мінска. // Карлюкевіч А.  І векавечны толькі край... Мінск. 2000. С. 88./
    Вось некалькі радкоў з яго пісем: “Я некалькі разоў званіў у рэдакцыю тыднёвіка “Беларускае тэлебачанне і радыё”, каб звярталіся да чытачоў па-беларуску “добры дзень”, а не па-польску “дзень добры”! Па-беларуску спярша стаіць прыметнік, а пасля імя, а па-польску наадварот: спярша - імя, а пасля - прыметнік. А рэдакцыя, хоць абяцала выправіць памылку, працягвае далей яе друкаваць. Яшчэ пішуць “раніцой”, хаця па-беларуску трэба “раніцай”. Ужываюць польскае слова “мажліва” замест беларускага “магчыма”, “па крайняй меры” замест беларускага слова “прынамсі”. Шмат памылак робяць і тыя, што выкладаюць на філфаку, псуюць беларускую мову” (з пісьма ад 20 лістапада 1988 года). /Чыгрын С.  Паэт, які заўсёды жыў песняй. // Ніва. Беласток. 27 жніўня 2006. С. 9./
    “Я сустракаўся з Зоськай Верас (Людвікай Антонаўнай Войцік) 5 разоў:
    24 ліпеня 1927 года,
    6 чэрвеня 1977 года – адзін,
    27/28 верасня 1980 года з паэтам Уладзімірам Пецюкевічам,
    22 жніўня 1981 года з паэтам Уладзімірам Пецюкевічам,
    30 верасня 1989 года з мастаком Анатолем Наліваевым (за два гады да смерці Зоські Верас).
    Хоць Зоська Верас страціла слых і зрок, мне яна сказала:
    - Я вас пазнала! Мы даўно сябруем!
    7-га кастрычніка 1991 года Зоські Верас не стала, яна не дачакалася свайго 100-годдзя..
    Менск, 7 верасня 1992 года”.
    Сяргей Новік-Пяюн.
    /Сяргей Новік-Пяюн  Зоська Верас. [Успаміны] // Першацвет. № 12. Мінск. 1993. С. 95./
    Нядаўна я наведаў Сяргея Міхайлавіча, Маладога Дзядка - паэта Сяргея Новіка-Пяюна.
    Кватэрка яго - уся ў партрэтах вядомых людзей, што дала свету беларуская зямля. Ёсць і карціны, напісаныя ім жа, яшчэ некалі - у Лявонавічах, у Свеце над Віслай. І поўна рукапісаў, папак з успамінамі, нарысамі, замалёўкамі, нататкамі. Многа кніг. Кнігі на паліцах, у шафках, на сталах, на канапе, на крэслах - усюды, дзе толькі можна ім быць. Бачыў і падшыўку ўсіх нумароў часопіса “Заранка”, які выдаваўся ў дваццатых-трыццатых гадах, дзе ён, Малады Дзядок, актыўна друкаваўся. Бачыў і кніжачкі, выдадзеныя тады ж, напачатку літаратурнага шляху, зусім нядаўна - ужо ў Менску, пасля вяртання. Трымаў у руках і рукапісны томік вершаў, што “пісаліся” ў Калдычэўскім лагеры смерці і на далёкай Калыме...
Падумалася: гэта ж Муса Джаліль наш! Яго лёс так падобны да лёсу вядомага татарскага паэта...
    Слухалі мы тады і пласцінку з яго “3орачкамі”. Трапяткі голас вядомага спевака Багдана Андрусішына ці, як яго называюць, Данчыка ўсхваляваў мяне да глыбіні душы:
                               І скажыце, каб не плакаў ні адзін,
                               Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын!
                               Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май,
                               Прыляту тады, як птушка, ў родны край...
    Паэт, кампазітар, мастак Сяргей Новік-Пяюн - прыляцеў...
    Заўважыў у тую хвіліну: на твары гаспадара слязіна! Скатвалася паволі, нібы жывой была.
    Я запытаўся тады: ці шчаслівы ён. І па тым, як паглядзеў на мяне, здагадаўся: шчаслівы!
    І найперш таму, што заўсёды быў адданы народу свайму, краю роднаму.
    1988, студзень. /Пархута Я.  Адысея Маладога Дзядка. // Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Кніга падарожжаў. Мінск. 1992. С. 457- 458./
    Вось дарэчы. урывак з ліста бабулі Данчыка да дзеда Данчыка Лявона Луцкевіча ад 19. 10. 1989 (Нью-Йорк, ЗША): “Ты пытаеш, ці ведаем мы песню “Зорачкі”, якую вы паслалі Данчыку. Дык гэтая песня гучала ва ўсіх остаўскіх лагерах у Нямеччыне, яе пяялі там усе, а найбольш моладзь, сабраўшыся ў вольны ад працы час. Гэтая песня гучала і ў украінскіх лагерах, перакладзеная па-ўкраінску, і ўкраінцы спрачаліся, што гэта іхняя песня і беларусы яе прысабечылі. Зразумела аўтара амаль ніхто не ведаў, ды калі песня стаецца народнай, ідзе ў масы. мала хто ведае, адкуль яна паходзіць.
    Памятаю, што з бегам часу дадаваўся чародны год, напрыклад: “6-ты год як на выгнанні ў чужыне...”, а потым 7-мы год й г. д., і цяпер у Амерыцы, на беларускіх рэсортах, ці то ў Кліўлендскім “Полацку”, ці то ў Кэтскільскім “Вэл-эры”, на ўсіх зборках гучаць “Зорачкі” й выклікаюць слёзы ў старэйшага пакалення. Песня гэта гучыць і ў прыватных беларускіх хатах пры сямейных урачыстасцях, яе любяць як беларусы, так і ўкраінцы. Калі б Данчык выступіў на сцэне з ейным выкананнем, яе б падхапіла ўся зала, бо яна сталася народнай эмігранцкай і выражае сум людзей па Бацькаўшчыне. Чэсць і слава ейнаму аўтару!” /Якавенка Н. [навуковы супрацоўнік музея] “Мяне шчасцем не парадавала доля” [Артыкул падрыхтаваны на аснове архіўных матэрыялаў Сяргея Новіка-Пеюна, перададзеных Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры спадкаемцай Вольгай Міхайлаўнай Сугойдзь-Зубовіч.]. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 24 студзеня 1997. С. 7./
    Міналі дзесяцігоддзі. Песня “Зорачкі” трапілі за акіян, у Злучаныя Штаты Амерыкі. Там яе ўведаў Данчык, тады малавядомы на Бедарусі. Дванаццаць год спяваў ён песню. І толькі ў 1989 годзе прыехаў з ёй у Беларусь. Як горача сустракалі “Зорачкі” на канцэртах Данчыка!
    Тады і адбылася першая сустрэча Данчыка з Новікам-Пеюном. Абодва былі бязмежна радыя. Данчык запісаў у асабістай кнізе водгукаў паэта:
    “Дарагому Паважанаму Сяргею Новіку-Пеюну.
    Як прыемна было з Вамі нарэшце запазнацца і пабываць у Вашай хаце. Не толькі прыемна, але сапраўды гонар!
    Доўгія гады буду ўспамінаць гэты вечар.
    Шчыра Вам дзякую за Вашыя цудоўныя “Зорачкі” і другія песні, якія будуць заўсёды жыць.
    Усяго найлепшага Вам. Сто Год”. Дзелянкоўскі М.  Сяргей Новік-Пяюн: “Ды я і цяпер нібы ў камеры-адзіночцы, толькі што на вокнах няма кратаў...” // Народная воля. № 65. Ліпень. Мінск. 1996. С. 6./
    Паволі круціцца пласцінка, і ўзнёслы голас спевака вяртае Сяргея Міхайлавіча роўна на шэсцьдзесят гадоў назад. Абуджаюцца думкі – і радасныя, і трывожныя адначасова. Песня дае магчымасць зноў адчуць сябе юнаком, у якога ўся жыццёвая дарога яшчэ наперадзе...
    Спявае Данчык, [вядомы амерыканскі выканаўца ў беларускім эмігранцкім асяроддзі, беларус па паходжанні – гэтую пласцінку С. Новіку перадалі родзічы спевака, якія жывуць у Вільнюсе, перадалі да таго, як ён сам, у час прыезду ў Мінск, завітаў да яго на кватэру”. /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне..” // Марціновіч А.  Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1994. С. 113-128./]. “Сяргею Міхайлавічу на момант здаецца, што спявае сам ён – такі ж малады, прыгожы, акрылены марамі і найлепшымі спадзяваннямі, хоць стомлены душой. спакутаваны сэрцам
    ....Спявае Данчык. Вільгатнеюць вочы ў Сяргея Міхайлавіча, крыху самотна становіцца і мне, бо нямала ўжо пра адысею яго, С. Новіка-Пяюна [У наступнай перадрукоўцы гэтага артыкула – “С. Новіка-Пеюна”. /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне..” // Марціновіч А.  Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1994. С. 116./]. “Праўда, дагэтуль звесткі чэрпаў з розных газетных і часопісных публікацый, яны ж, на жаль, шмат чаго не дагаворвалі, асабліва пра пакуты, якія перажыў С. Новік-Пяюн, калі быў арыштаваны пасля вайны, ужо з абвінавачаннем у хаўрусе з фашыстамі. Сёе-тое расказалі і людзі, каму давяраў ён і давярае самае запаветнае.
    Цяпер жа разам з самім Сяргеем Міхайлавічам “ступаю” на сцежкі, прасёлкі, дарогі, этапы, бруду каляінамі. якімі давялося яму ісці ў розныя гады. Хай даруе мой субяседнік, але ў патоку гэтых сінонімаў ледзь было не напісаў: ступаю і на бальшакі. Чаго-чаго, а бальшакоў у яго колішнім жыцці не было. Былі сцежкі, прасёлкі, дарогі, этапы, каляіны... Была, праўда, яшчэ вера ў тое, што калі-небудзь абавязкова наступіць светлы дзень. Яго дзень...
    Прагучалі “Зорачкі”. а сустрэча з песняй С. Новіка-Пяюна для мяне працягваецца. Ён жа аўтар – ажно 75 мелодый, сярод якіх і мелодыя міжнароднага гімна, гімна эсперантыстаў. Ды толькі найбольш блізкія яму песні, напісаныя на роднай мове. Сяргей Міхайлавіч напявае мне “Слонімскі вальс”, раманс “Белы снег”... Проста не верыцца, што хутка ўжо тры гады, як размяняў паэт дзевяты дзесятак. Відаць, любоў да песні матчына слова дапамаглі яму захаваць бадзёрасць, маладосць душы, нягледзячы на ўсе выпрабаванні...
    Дарэчы, ёсць у С. Новіка-Пяюна і цяпер зласліўцы, што пішуць лісты ў розныя інстанцыі, абвінавачваюць у нейкіх грахах у вайну. Паклёпнічаюць, не сунімаюцца...
    Ды што даведка – захаваў С. Новік-Пяюн шапку, штаны, фуфайку. Іншы ж адкараскаўся б ад іх найхутчэй, а ён беражэ не адзін дзесятак гадоў ужо.
    Прымервае фуфайку, адзяе шапку. Гарэзліва, па-маладзецку ўсміхаецца: “Як той аўтамабіль я, усё на сабе вязу...”
    З 1964 года і жыве С. Новік у той “хрушчоўцы” па вуліцы Пятра Купрыянава.
    Калі заходзіш сюды ўпершыню, адчуванне такое, што заходзіш у музей. У С. Новіка-Пяюна сабрана нямала кніг, альбомаў, якія расказваюць пра жыццё працоўных у былой Заходняй Беларусі, іх рэвалюцыйную барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне. На сценах карціны, напісаныя самім гаспадаром: бацькоўская хата ў Лявонавічах, мілыя краявіды Нясвіжчыны. За імі паўстае душа іх аўтара, чалавека змалку ўлюбёнага ў прыгожае....
    [Падыходзіць Сяргей Міхайлавіч то да адной карціны, то да другой. Расказвае, калі маляваў, як узнікла задума. Знаёміць і з такім унікальным экспанатам (хата яго, паўтараю, музей, якіх не шмат знойдзеш!), як “Творы” С. М. Новіка. Падзагаловак: “Малюнкі, вершы”. Яшчэ ніжэй дата: “1926”. “У якім выдавецтве выйшаў гэты альбом?” – так і хочацца запытацца, бо проста не верыцца, што зроблена гэта рукамі самога Сяргея Міхайлавіча. Тады ж ён яшчэ вучыўся ў настаўніцкай семінарыі. [?] Захаваў праз столькі гадоў і нават адзін з самых дарагіх сваіх напамінкаў аб юнацтве. /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне..” // Марціновіч А.  Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1994. С. 126./].
    Завітала да С. Новіка-Пяюна чародка хлопчыкаў і дзяўчынак разам з настаўніцай – 3 “Д” класа СШ № 60 Мінска. Дзеці частыя госці ў яго і Сяргей Міхайлавіч кожны раз расказвае ім штосьці цікавае. І пра сваё жыццё-быццё і пра тое, як праз гады пранёс любоў да беларускай мовы і літаратуры...
    [Дзеці частыя госці ў яго, і Сяргей Міхайлавіч кожны раз расказвае ім штосьці цікавае. І пра сваё жыццё-быццё, і пра тое, як праз гады пранёс любоў да беларускай мовы і літаратуры. Ды ці толькі расказвае. На сценах нямала самаробных плакатаў, якія заклікаюць, агітуюць: беражыце, шануйце тое, што дадзена вам бацькамі. Сярод іх і гэты, бадай, самы красамоўны: “Хто ў школе над роднай мовай смяецца, той у старасці ад роднай маці адрачэцца”.
    Развітваюцца дзеткі, спяшаюцца на чарговы ўрок. Мне ж ісці ад Сяргея Міхайлавіча не хочацца. Слухаю яго не таропкую гаворку, узіраюся ў мілыя дзіцячыя твары на сцяне - партрэты тых, хто, калі вучыўся ў школе, раней часта бываў у С. Новіка-Пеюна. Яны і цяпер часта заходзяць да яго - хто журналістам стаў, хто настаўнікам, хто рабочым... Ды па-ранейшаму бачаць у Сяргею Міхайлавічу старэйшага сябра, настаўніка ў самым шырокім значэнні гэтага слова, які не проста нечаму вучыць, а па-сапраўднаму настаўляе, падказваючы дарогу ў жыццё.
    А. С. Новік-Пяюн паказвае ці якую-небудзь цікавую кнігу, ці чарговы малюнак. Смяецца: «Каб была сапёрная рыдлёўка, у мяне яшчэ не тое можна знайсці». Расказвае, як неяк ля гасцініцы “Мінск” пачуў гаворку французскіх турыстаў, падышоў да іх, загаварыў па-французску. Тыя здівіліся, адкуль гэтак ведае мову... Расказвае. як, можна сказаць, выратаваў жыццё аднаму школьніку, якога... вызваліў ад турмы... Бацькі няма, маці п’яніца. У школе палічылі за лепшае аформіць адпаведныя дакументы. Настаяў, каб гэтага не рабілі, не спяшаліся ламаць лёс. І тады, і яшчэ сем разоў - можна сказаць, узяў апеку над шасцю хлопчыкамі адной дзяўчынкай. Не памыліўся ў іх, і яны не памыліліся ў сваім дарадцу.
    Расказвае і пра іншае. Пра тое, што атрымлівае персанальную пенсію адзін з тых, хто быў здраднікам у вайну. Ведае С. Новік-Пяюн, дзе ён жыве, але што зрабіць можна: няма іншых сведкаў, архіўныя матэрыялы, на жаль, не захаваліся. І ўжо зусім крыўдна становіцца Сяргею Міхайлавічу, калі прызнаецца, што адна настаўніца забараніла школьніцы заходзіць да яго.
    Паглядзець бы той настаўніцы ў вочы. запытацца, з-за якіх гэта меркаванняў не дазваляе бываць сваёй вучаніцы ў чалавека, які сваім аптымізмам, чалавечнасцю, верай у дабро, справядлівасць кожнага можа зрабіць аднаверцам. Праўда, што гэта можа даць, калі перад табой чалавек выпадковы ў школе, які не мае звычайнага маральнага права выхоўваць дзяцей. У лепшым выпадку такая “настаўніца” спашлецца на тое, што, маўляў, навошта вучням усё ведаюць, дзеля чаго траўміраваць іх душы.
    Я пра іншае: а чаму б не парупіцца перавыдаць напісанае С. Новікам-Пеюном пад адной вокладкай? Сабраўшы разам творы са зборнікаў “Заўсёды з песняй” і “Зорачкі”, далучыўшы п’ескі, якія выходзілі ў Заходняй Беларусі. Перавыдаць, не чакаючы, калі ўсё гэта трапіць у серыю “Спадчына”. Зробім прыемнае і самому паэту, тым больш што Сяргей Міхайлавіч з-за прыроджанай сціпласці не будзе абіваць парогі выдавецтва”. /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне..” // Марціновіч А.  Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1994. С. 126-127./].
    А што ўжо казаць пра “Зорачкі”?! Дарэчы, адна эмігрантка са Злучаных Штатаў Амерыкі прызналася ў лісце С. Новіку-Пяюну: “Песню Вашу спяваем, як свайго роду малітву”. А. Мальдзіс прывёз з-за мяжы такі факт. “Трапіўшы ў Нямеччыну, беларусы на вакзале заспявалі “Зорачкі”... Старая немка, якая была на вакзале, заплакала, расчулілася. Маўляў, такая цудоўная песня, і запыталася, а хто яе аўтар”. Тады ў адказ прагучала: “Загінуў!”
    ... На развітанне яшчэ раз слухаем з Сяргеем Міхайлавічам яго “Зорачкі”...” /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне...” // Літаратура і мастацтва. Мінск. 8 снежня 1989. С. 14-15./
    Пазней яму напіша адна старая эмігрантка з Амерыкі: “Песню вашу спяваем як свайго роду малітву...” Яшчэ пазней, вярнуўшыся з замежнай камандзіроўкі, Адам Мальдзіс паведаміць яму: калі прывезлі ў Нямеччыну палонных беларусаў, і яны выйшлі з вагона і заспявалі “Зорачкі”, старая немка, што была на вакзале, заплакала і сказала: “Якая песня! І хто яе аўтар?” Ёй адказалі: “Загінуў”. /Пархута Я.  Адысея Маладога Дзядка. // Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Кніга падарожжаў. Мінск. 1992. С. 456./
    7 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
    У 1990 г. у Мінску пабачыў свет зборнік “Ростані волі”, у прадмове да якой паведамлялася, што была: “Перадрукаваная са “Сцягоў і паходняў” значная нізка вершаў Сяргея Новіка-Пеюна, рознабаковага літаратара (між іншым, аўтара гімна эсперантыстаў), ядро творчасці якога складаюць вершы пра Калдычэўскі лагер смерці, напісаныя ў часе акупацыі па асабістых уражаннях аўтара”. /Калеснік У. А.  Этапы ростані і волі. // Ростані волі. З заходнебеларускай паэзіі. [Скл. У. А. Калеснік] Мінск. 1990. С. 13-14./
    25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыпыніў дзейнасьць КПБ на тэрыторыі БССР, а 19 верасьня 1991 г. БССР была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь. У якасьці дзяржаўных сымбаляў былі зацьверджаны спракаветныя герб Пагоня і Бел-чырвона-белы сцяг.
    Да жыцьцяпісу Сяргея Новіка далучыліся “ільвы” беларускай журналістыкі Алесь Карлюкевіч ды Алесь Марціновіч. Яны, у сваіх палымяных артыкулах, ганьбілі тых, хто ня разумее беларускасьці твораў Новіка-Пяюна Але зараз, каля яны самі стаяць ля стырна беларускай выдавецкай справы, анічога ня зрушылася ў гэтай справе.
                                          Васіль Жуковіч
                                            ДОЛЯ НОВІКА-ПЯЮНА
                                          Ён перажыў рэжымы катаў;
                                          дарыў заходні кат яму
                                          жалезныя няволі краты,
                                          а ўсходні –“волю”: Калыму.
                                              Так забівалі спадзяванні,
                                               так распіналі на крыжы.
                                              Ды засталося з ім каханне
                                              да Беларусі, тым і жыў.
                                          Славуты род яго –шматлікі,
                                           хапіла ў сэрцы месца ўсім...
                                          Ёсць у яго радні вялікай
                                          Францішак,
                                                              Костусь
                                                                             і Максім.
                                              Калі туга душу праймае,
                                              яго суцешыць ёсць каму:
                                              Са стужкі Данчык праспявае
                                              пяшчотна “Зорачкі...” яму.
                      [Літаратура і мастацтва. Мінск. 13 верасня 1991 С. 8.]
    “7-га кастрычніка 1991 года Зоські Верас не стала, яна не дачакалася свайго 100-годдзя...
    Менск, 7 верасня 1992 года”.
    Сяргей Новік-Пяюн.
    /Сяргей Новік-Пяюн  Зоська Верас. [Успаміны] // Першацвет. № 12. Мінск. 1993. С. 95./
    Первая встреча состоялась года два назад. Заглянул к писателю на несколько минут. Так рассчитывал, по крайней мере. Когда же вошел в квартиру в старом доме, понял, что визит мой не будет кратким. Первое, что поразило, - без малого девяностолетний “дедок” сдавил пальцы в рукопожатии так, как не смог бы иной боксер или борец. Заметив растерянный взгляд, хозяин, как бы оправдываясь, быстро-быстро заговорил. Извиняй, дескать, сынок, за неприбранность – некому за стариком поухаживать. Жизнь доживаю в полном одиночестве
    Обстановка в квартира не богаче монашеской. Стены от пола до потолка - переполненные книгами полки. На столе, на полу разбросаны томики прозы и стихов, справочники, словари. Под потолком - тусклая лампочка без абажура. В комнате прохладно. В углу – железная кровать, застеленная простеньким покрывалом... Портреты и фотографии великих деятелей искусства и литературы, другие картины в сочетании со стеллажами придавали квартире вид мини-музея или, если угодно, сельской библиотеки. А еще поражал мастерски выполненный бюст, сильно похожий оголенным черепом на владельца жилища.
    - Я еще в сталинских лагерях знал, что мне при жизни сделают бюст, - рассказывает про творение знакомого белорусского скульптора словоохотливый собеседник. - Именно такой я видел тогда во сне...
    О своих пророческих сновидениях, о 30-петних гонениях со стороны польской жандармерии, гитлеровских захватчиков, энкавэдистов говорил с таким волнением и с такими подробностями, будто пережил все это только вчера. Он может бесконечно цитировать любимых Коласа и Купалу, классиков русской и польской литературы на языке оригинала.
    - Память я развил в польских, фашистских и сталинских застенках, - продолжает Сергей Михайлович, - Когда все, что сочинял, приходилось удерживать в голове. Начал писать под воздействием поэзии Янки Купалы, в 1921 году. А встретился с ним впервые 14 ноября 1939 года в Слониме - он заходил ко мне в гости. Пишу на белорусском, русском, польском, на языке эсперанто. Издал много книжек стихов, басен и сказок для детей. Но еще больше остается неизданным. Рукописи который год лежат в издательстве. “Песні з-за кратаў”... Я ведь уже не ходок, хотя друзья прозвали меня когда-то “самолетом”.
    В рассказе о друзьях слышались обида и недосказанность. Редко-редко кто заглядывает к нему. Обмолвился, правда, о студентке-пятикурснице – та приносила обед...
    В журналистском блокноте за 1991 год я нашел и другие записи об этом человеке. Гонениям и преследованиям “при Польше” подвергали его “за нацыянальную свядомасць, за тое, што арганізаваў бібліятэку, музей, хор, беларускі драматычны тэатр, 11 беларускіх школ”. С августа 1941-го по 25 ноября 1943-го работал в антифашистском подпольном комитете, пока по доносу не арестовали гестаповцы. К счастью, приговор к смертной казни так и не был исполнен. Спасли партизаны. Срезу же, с 12 июля 1944 года, по возвращении в Слоним, принялся за восстановление краеведческого музея, библиотеки. Потом был опять арестован, уже “своими” - чекистами. Ссылку отбывал в Магадане, затем – в Якутии: в шахтах добывал золото, вольфрам, работал фельдшером-лаборантом. В ноябре 1956 года дело Сергея Михайловича Новика было пересмотрено военным трибуналом Белорусского военного округа и прекращено “за недоказанностью обвинения”. /Брыль В.  “Чужой” среди своих. // Советская Белоруссия. Минск. 23 декабря 1993. С. 2./
    Ён вядомы ў гісторыі Нясвіжскага раёна як заснавальнік знакамітага Лявонавіцкага хору /1926/. Праўда, у Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі прозвішча Сяргея Міхайлавіча чамусьці забыліся назваць”. /Карлюкевіч А.  Вязень гісторыі. // Зрок. № 9-10. Мінск. 1991. С. 36./ Але калі на самой справе глянуць у згаданую энцыкляпэдыю, то выяўляецца што ў ёй ёсьць і асобны артыкул прысьвечаны Сяргею Новіку: Каханоўскі Г. А.  Новік-Пяюн Сяргей Міхайловіч. // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва ў 5 тамах. Том 4. Мінск. 1987. С. 82, ды незабыты і ягоны ўдзел у стварэнні Лявонавіцкага хору: Плевін В. А.  Лявонавіцкі народны хор. // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва ў 5 тамах. Том 3. Мінск. 1986. С. 321. “Новік-Пяюн аб’яднае вершы тае пары ў асобны цыкл – “Астрожная лірыка”. То не проста мужная лірыка адважнага чалавека, які ў чаканні смерці працаваў, знаходзіў сілы для паэтычнага мышлення. “Астрожная лірыка” – гэта сапраўдны здабытак усяе нашай беларускай паэзіі часін барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі”. /Карлюкевіч А.  Вязень гісторыі. // Зрок. № 9-10. Мінск. 1991. С. 36./
    Мала каму вядома, што “Малады Дзядок” - псеўданім Сяргея Міхайлавіча Новіка, паэта і кампазітара, настаўніка і мастака. Пад такім псеўданімам Сяргей Новік змяшчаў у 1926-1931 гг. у дзіцячым часопісе “Заранка” свае малюнкі, нататкі, апавяданні... На жаль, толькі асобныя з іх (і то без малюнкаў!?) трапілі ў “Чытанку для дзіцячага сада” (Мн., 1990)....
    Шмат пакут выпала на яго долю. Кожная ўлада пазбаўляла яго волі. Белапольская высылала, фашысцкая адправіла ў лагер смерці Калдычэва (каля Баранавічаў), сталінская - аж на 15 гадоў у запалярны лагер у Якуцію. Але Новік-Пяюн, нібы той волат-дуб, не сагнуўся перад віхурамі, выстаяў-вытрымаў. Амаль 30 гадоў (палова актыўнага жыцця!) прыходзіцца на высылкі. І ўсё-ткі яму пашанцавала. Пашанцавала выжыць у тым катаржным пекле, скласці песні, захаваць іх і данесці да свайго народа.
   Новіка-Пяюна напаткала цяжкая доля. Можа, у яго такі складаны лёс таму, што ён ніколі не здраджваў сваім перакананням і не губляў чалавечай годнасці... Ён заўжды заставаўся беларусам і быў адданы бела-чырвона-беламу сцягу. Насіў беларускія сімвалы... 3 гонарам прышпільвае Сяргей Міхайлавіч да свайго пінжака бела-чырвона-белы значок у выглядзе сцяжка і сёння. Як сімвал таго, што ён ніколі не здрадзіў сваёй Бацькаўшчыне.
    Новік-Пяюн застаецца не толькі паэтам, кампазітарам, мастаком, але і настаўнікам. Хай сабе і невялікі яго педагагічны стаж... Тыя вучні ўжо выраслі, сталі студэнтамі, абзавяліся сем’ямі, але некаторыя з іх да гэтага часу не пакідаюць свайго настаўніка, хочацца сказаць - дзядулю. Аднак гэтае слова да яго не зусім пасуецца. Хоць і паважаны ўзрост і падчас падводзіць яго здароўе, але ён апраўдвае свой першы псеўданім “Малады дзядок”. У яго вачах - аптымізм, энергія, упэўненасць. Захоўваецца рухавасць, жвавасць, рамантычны палёт думкі і добрая памяць.
    Наведваюць песняра школьнікі і моладзь з суполкі “Талака”, настаўнікі, журналісты і пісьменнікі. Кожны ў яго кватэры - жаданы госць. І калі размова заходзіць пра 20-30-я гг., то Сяргей Міхайлавіч і ўспомніць пра тых, з каго мы павінны браць прыклад, як самааддана служыць Бацькаўшчынй. Гэта дзеячы нашай культуры і навукі, з якімі яму даводзілася сустракацца: Яўхім Карскі, Янка Купала, Рыгор Шырма, Генадзь Цітовіч, Наталля Арсеньева, Міхал Забэйда-Суміцкі, Зоська Верас, Іосіф Стаброўскі. Іх партрэты і фотаздымкі развешаны ў яго кватэры па сценах. Там і фотаздымак Данчыка, які таксама прыходзіў сюды і пакінуў аўтограф...
    Лірыка Новіка-Пеюна глыбока нацыянальная, патрыятычная. Яна тужлівая і ўзнёслая, гаротная і вясёлая, як трагічнае і радаснае жыццё беларусаў. Яго музыка - гэта рамансы і вальсы, жартоўныя песні і гімны. Многія вершы і песні Новіка-Пеюна маюць надзвычайны лёс, бо складзены на нарах за кратамі або ў іншых нязвыклых абставінах у часе ссылкі....” /Барыс С.  Малады дзядок. // Беларуская мова і літаратура ў школе. № 7-8. Мінск. 1991. С. 153-154. [Сяргею Новіку – 85 гадоў]/
                                                             МАЕ ПЕСЬНІ
    У маіх вершах і песьнях ёсьць адна асаблівасьць. Я іх аддаю у друк у такім выглядзе, як былі некалі складзены. Можа, яны і патрабуюць праўкі, але я іх не праўлю, бо яны для мяне помнікі, што  ўзьніклі аднойчы адным вечарам,  адным днём, калі прыходзіла да мяне натхненьне. Як склаліся верш і песьня, такімі і застаюцца...
    г. Менск, 28 траўня 1991 году.
    /Беларуская мова і літаратура ў школе. № 7-8. Мінск. 1991. С. 153./

    Віншуем!
    Нялёгкія жыццёвыя дарогі ў Сяргея Новіка-Пеюна, але ён з гонарам прайшоў праз усе выпрабаванні, а цяпер адзначае сваё 85-годдзе. З днём нараджэння, Сяргей Міхайлавіч, далейшых вёснаў Вам!
    Рукапіс зборніка сваіх песняў, якія дзесяткі гадоў спявае народ як народныя, вы назвалі “Песні з-за  кратаў”. Але дазвольце мне, дарагі Сяргей Міхайлавіч, удакладніць у сваёй нататцы гэтую назву: “Песні з-за траістых кратаў”. Бо менавіта столькі ўладаў выпала на Вашу долю, і кожная з іх лічыла сваім абавязкам схаваць Вас ад Вашага народа. За краты.
    Сапраўдны паэт душой сваёю заўсёды ў апазіцыі да правіцеляў. І гэта міф - пра народныя ўлады. Няма такіх. Улада ад слова ўладарыць. І яна гэта робіць. Адна лепш, другая горш. А паэт тым і вылучаецца з астатніх, што ён – вольны. А гэта ўжо, па меншай меры, - непарадак.
    Яна ўбачыла ў Вас пагрозу сабе адразу ж, як толькі Вы з’явіліся з Вільні ў родных Лявонавічах з дыпломам настаўніка і гарачаю прагаю вучыць дзяцей усіх вакольных вёсак на нашай мове. Такога права сваім новым падданым Польшча не давала. І таму Вас, маладога паэта і апантанага стваральніка Лявонавіцкага народнага хору і будаўніка першага ў тых мясцінах народнага дома (ён і сёння стаіць цалюткі на ўездзе ў Лявонавічы, толькі цэглай колькі гадоў таму абклалі, бо нельга ж – калгас мільянер, а клуб драўляны), адправілі з “крэсов всходніх” аж на самыя заходнія. Каб адвык ад мовы мужыцкай.
    Вось там і з’явіліся “Зорачкі” - гэты непераўзыдзены гімн - туга па радзіме.
    Зоркі апекаваліся Вамі. Глыбінная Польшча напяла да болю струны Вашага таленту, і чароўныя песні паліліся адна за адной. У стол. Ці ў альбомы сяброў. А ў адказ у Вашым сінім вялікім нататніку заставаліся словы шчырага прызнання і любві. І сярод іншых – рукою расцвітаўшай тады ў сваёй непаўторнасці расіянкі з роду Лермантава (па бабулі) Наталлі Арсенневай, якая ўся без астатку чула сябе ў беларускай паэзіі. Лёс падарыў Вам гэтае сяброўства, заслаўшы яе мужа-вайскоўца ў тыя ж мясціны, куды і Вас, далёка ад любага роднага краю. І не толькі з ёю. Потым была сумесная праца з Зоськаю Верас, Рыгорам Шырмам, Францішкам Аляхновічам. Стварэнне беларускіх хораў і бібліятэк, тэатраў і таварыства беларускіх школ. Дзяўчаты вышывалі “Пагоню”, а хлопцы хадзілі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. І ў іх шэрагах - ці не ўся Вашая шматлікая радзіна, высакалобых. з зыркім блакітам вачэй, шляхетнымі манерамі хлопцаў і дзяўчат. І ўсіх Новікаў вылучае зайздроснае ўменне любіць жыццё. Скаргі на долю - ніколі. Толькі ўсмешак святло. І жартаў дасціпнасць. І ззянне азерцаў вачніцаў. І россып бліскучых ідэй. І згадкі далёкай даўнасці. І стройнасць прыгадаў да самых нязначных драбніцаў і дат.
    ...А тады прыйшлі Саветы. І літаральна Праз два тыдні паданні пра Вас прывялі ў Ваш дом у Слоніме Янку Купалу. Ён узяў Вашыя вершы. І надрукаваў іх у “ЛіМе”. За вершы прыслалі грошы. А Вы ж прывыклі ўсё самаахвярна. І пераклады. І пастаноўкі. І хор. І песні. А тут – плацяць. І “ЛіМ” атрымаў зваротны ганарар.
    Першыя Саветы, як кажуць у нас у Заходняй, да Вас прыглядаліся. Палітыкі быццам - ні-ні. А пакуль тое ды сёе - немцы ўжо тут.
    “Мама, я хачу ў турму”. Школьніца Вераніка зрабіла, бадай што, правільную выснову наконт месца трэніроўкі памяці. У сорак чацвёртым Вас ўсё-такі здрадзілі. Немцы грахоў налічылі Вам дастаткова для камеры смяротнікаў. Выключнае месца для творчасці. Вуснай. Душа імкнулася да родных. Паэму “Развітанне з мамай” Вы не забыліся і ля той жудаснай мяжы, калі жывым упалі пасля стрэлу, каб потым шчасна ўваскрэснуць. І песню да любай сваёй: - “І сяньня, як калісь імчаць нас ў санях коні...” Ці можна паверыць, што склалася гэта перад расстрэлам?..
    Другія Саветы справу ведалі цвёрда. А “дапамог” ім той жа, хто і фашыстам шчыраваў. Этапы, вагон-закі. Лагеры. Шмоны-перашмоны – без канца. Памяць адшліфавалася да філіграннасці. На Калыме было, што трое сутак без свядомасці. А ачуняў - і чуюцца выразна рытм і словы:
                                               “З крыві беларускай
                                                                                   зрадзілася воля...”
    І далей, і далей. Страфа за страфой.
                                              “Наперад ісці незалежніцкім
                                                                                                 шляхам
                                              Наказваем дзецям і ўнукам
                                                                                              сваім.”
    Гімн свабоднага чалавека. На поўны голас. А канваіры чмурэлі ад злосці. Вырашылі – звар’яцеў. Ды і не дурні ж яны былі, каб не разумець, што знаходжанне там - не падстава для такіх вось напеваў:
                                              “А я шчасця краску
                                              ў лесе не шукаў,
                                              бо яе, як ласку,
                                              добры лёс мне даў.
                                              Стаўся з той часіны
                                               ў міг шчаслівым я
                                              праз цябе, дзяўчына
                                              любая мая!”
    На этапе станцыі Курган нарадзілася гэтая песня, якую Вы так і назвалі “Крвска шчасця”. Але не забываліся і “Зорачкі”. Лёс паслаў ім ролю прарочых. На тры дзесяцігоддзі адлучыўшы ад радзімы, пяяць аб ёй то з Захаду, а то з Усходу. Хаця прароцтва было ўжо і ў самай першай песні, надрукаванай 26 верасня 1926 года ў “Сялянскай ніве”, - “Ой, чаму званы вы медныя так маркотна званіцё?”.
    Дата першай Вашай публікацыі сёлета таксама юбілейная, як і дата першай песні. Яны акруглена спляліся ў сёлетнім годзе, гэтыя важкія лічбы – 85, 65 і 70. Якая з іх галоўная? Напэўна, усё ж апошняя, калі ў далёкім 21-м загучаў у сэрцы сялянскага падлетка голас паэта. І заспявала наваколле Вашыя песні. Хоць муза Вашая ў хуткім часе і выправілася ў далёкую і доўгую дарогу. Але вярнулася, нязнішчанай, дадому.
    З тае пары ў кожным новым пакаленні землякоў якісьці новы галасок Вы ўмееце так хораша падкрэсліць. У маім - нашыя ўсмешкі таксама сустрэліся”. /Аксак В.  Песні з-за траістых кратаў, альбо Дзе жыла Муза Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пеюна. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 30 жніўня 1991. С. 7./
    Падаў Сяргей Новік ў Палемічны клюб “Звязды” Сымбалі дзяржаўнасці і сваё бачаньне гімну паўсталай Беларусі: Сяргей Новік-Пяюн.  Мая песня з катаржных нараў. // Звязда. Мінск. 12 верасня 1991. С. 2. [Пісьмы пра Герб і Гімн]/
    Начиная рассказ о судьбе белорусского поэта, композитора, художника, краеведа, нашего современника Сергея Михайловича Новика-Пеюна, наверное, уместным было бы /к словам белорусского писателя из Якутска Ивана Ласкова: “И где только нас не уничтожали”/ добавить и следующее: “И кто только нас не уничтожал!” И это, если взять только лишь один исторический отрезок времени. Если брать за мерило годы, вместившие всего-навсего одну человеческую жизнь. К примеру, жизнь Сергея Михайловича Новика-Пеюна...
    И вместе с этим - неистребимая любовь к жизни, любовь к людям. И сегодня не закрываются двери его квартиры. Дети идут к нему учиться искусству живописи, приносят свои первые стихотворения. Идут люди со своими радостями и горестями. Идут со словом исповедальным – в ожидании моральной поддержки. А кто поддержит самого Сергея Михайловича?”. /Карлюкевич А.  Узник трех режимов. // Во славу Родины. Минск. 28 января 1992. С. 4./
 
 
                                                         МОЙ ШЧАСЛІВЫ ДЗЕНЬ
    Чаму я адчуваю сябе беларусам?... Падзеі, якія ў той час адбыліся, дапамаглі сфармаваць
беларускую свядомасць цэламу пакаленню, бо тады, у дваццатым годзе, мы ўжо вызваліліся з-пад царскага прыгнёту і яшчэ не былі пад Польшчай. Пакуль ішла вайна паміж пілсудчыкамі ды бальшавікамі, беларусы пачалі будаваць свой дом... Хай мы былі звычайныя вяскоўцы, але памятаю з дзяцінства, як мой бацька... заўсёды падкрэсліваў: мы - беларусы... і ужо ў 1938 г.,...мая сястра вышыла на чырвонай тканіне саю Пагоню. якая доўгія гады вісела ў наўай сялянскай хаце...
   Дык вось, тая Пагоня, якую вышыла сястра, захавалася і ў часе вайны, і пасля, дзякуючы таму, што знаходзілася ў Слонімскім раённым гістарычна-краязнаўчым музеі. Стваральнікам музея быў Іосіф Стаў[б]роўскі. Да самай вайны Пагоня была выстаўленая для агляду як гістарычны экспанат. У час вайны, калі музей быў знішчаны і разрабаваны, той самы Стаўроўскі, ратуючы экспанаты, сярод іншых захаваў і яе.
    Пасля вайны, калі я, рэабілітаваны, вярнуўся з чарговага зняволення - на гэты раз з Калымы, мы зноў сустрэліся са Стаўроўскім. Зноў Пагоня апынулася ў мяне і да апошняга часу вісела на сцяне ў маёй кватэры. Час для беларушчыны быў не надта спрыяльны, і таму мала хто яе бачыў. Памятаю, як у брэжнеўскі час цягалі па кабінетах мастака Яўгена Куліка, які намаляваў Пагоню для выдання, надрукаванага ў Англіі.
    І вось калі пачалося абмеркаванне новага герба Рэспублікі, да мяне звярнуўся мастак Аляксей Марачкін, сказаў, што ў Вярхоўным Савеце будзе выстава праектаў Пагоні, і спытаў, ці не згадзіўся б я даць на выставу сваю.
    Добра памятаю, як усё пачыналася. І тое, што выява Пагоні, якую вышыла беларуская дзяўчына ў далёкім трыццаць восьмым годзе, цяпер вісела ў зале нашага парламенту, толькі падкрэсліла: наш рух не спыніўся. /Сяргей Новік-Пяюн.  Мой шчаслівы дзень. [Запісаў Уладзімір Панада] // Спадчына. Мінск. 1992. С. 2-4./
    Самая першая песня, напісаная ў няволі, стала самай вядомай у паэта.... Лічылі яе народнай і называлі ласкава – “Зорачкі”. Напісаная пад сакавіцкімі зоркамі /дарэчы, “Зорачкам” сёлета споўнілася 63 /?/, песня стала як бы пуцяводнай зоркаю для самога Сяргея Новіка-Пяюна....
    Пад нумарам 417393 цэлае дзесяцігоддзе ішачыў на Калымскіх рудніках. А потым яшчэ паўдзесятка гадоў валіў кядрач. Але і тут, у якуцкіх марозах, вязень вершаваў і спяваў. Яшчэ па дарозе на Калыму, на станцыі Кургам, у цялячым вагоне, ён напіша раманс “Кветка шчасця” і прысвеціць яго купальскай ночы. Потым яшчэ і яшчэ без паперы і алоўка ён напіша шмат вершаў і песень. не толькі пра каханне і няздзейсненыя мары, але і пра вольнасць Бацькаўшчыне, ён вернецца не спустошаны кратамі і этапамі, не забіты цемрай шахтаў і адзіночак, не застуджаны якуцкімі маразамі і скразнякамі цягнікоў. На злосць тым, хто хацеў бы, каб так з ім і было. Ён вярнуўся, дзівак. з лагернай вопраткай, як быццам адчуваў /напэўна, верыў/, што дажыве да гэтага часу і пакажа яе людзям. нашчадкам. Але самае галоўнае, з чым вярнуўся Новік-Пяюн у цывільны свет, з вялікім скарбам у куфры памяці - вершамі, паэмамі, песнямі, рамансамі, успамінамі і горкай праўдаю перажытага. Ён вельмі доўга - чвэрць стагоддзя – перапісываў на паперу – рыхтаваў сваю галоўную кнігу жыцця “Песні з-за кратаў”. І была яна ўжо падрыхтавана і запланавана да выхаду. калі раптам бюракратычна-выдавецкая асоба паведаміла, што кніга паэта асобна надрукавана быць не можа і невядома калі з’явіцца ў свет. Гэта быў яшчэ адзін удар 85-гадоваму паэту. Нічога не заставалася, як звярнуцца ў вышэйшую інстанцыю – Вярхоўны Савет. Там, здаецца. зразумелі адчай і апошнюю мальбу паэта. Нешта паабяцалі. Але кніга пакуль ляжыць. Ляжыць за кратамі бюракратыі. Ужо тры гады”. /Кляшчук А.  Песні з-за кратаў. // Рэспубліка. Мінск. 15 красавіка 1992. С. 5. /
    На развітанне, калі ўжо было многае перагаворана і ўспомнена, перагледжаны паэтычныя зборнікі. мноства дакументаў і фатаграфій, гаспадар гэтай надта сціпла, калі не сказаць – бедна абстаўленай кватэры прынёс яшчэ адну каробку.
    - Гэта ж я вам меўся паказаць свае сувеніры, ледзь не забыўся.
    І пачаў з вялікай каробкі даставаць меншыя і паказваць што у іх было. Калі намагаюся цяпер успомніць, што ж там усёж-такі было, прызнаюся, бачу нейкую агульную, змазаную карціну, складзеную бы мазаіка, з розных значкоў і сувеніраў, а на фоне не выразна, рэзка, як боль, крыж жаўтавата-крэмавага колеру і масіўны персцень ці то са сталі ці з іншага якога металу. На іх - выдрапаны даты, месца і прозвішча: “1945 – 1958. Калыма. Сяргей Новік-Пяюн”.
    Узнімаю дапытлівы позірк на Сяргея Міхайлавіча і чую ў адказ:
    - Гэты крыж з косці маманта. Знайшлі ў рудніку, дзе дабывалі малібдэн. А на пярсцёнкі пайшлі кайданы, якія цішком схавалі ад вартаўнікоў. Людзі там былі з рукамі: нарабілі такіх крыжыкаў і пярсцёнкаў сябрам-катаржанам на памяць.
    - Адрываю вочы ад крыжа і хачу разгледзець абразкі, што вісяць у куце, высока над просценькім ложкам-палаткай. Вы веруючы, Сяргей Міхайлавіч?
    - Так, я заўсёды быў чалавекам веруючым...
    Пра гэта я не чуў ад Сяргея Новіка-Пеюна, хаця ведаю яго даўно...
    - А колькі ж усяго кніжак вашых выйшла? – пытаюся ў Сяргея Міхайлавіча.
    - Да вайны – 4, у Заходняй Беларусі выдадзены. Каб надрукаваць такую танюсенькую кніжачку, трэба было 100 пудоў хлеба прадаць – 200 злотых. А за ўвесь савецкі час выдалі дзіцячую кніжку ды зборнічак “Заўсёды з песняй” у 1984 годзе. Астатняе па вершыку ў калектыўных зборніках.
    Гэты зборнічак з дароўным надпісам аўтара я якраз узяў з сабой, адпраўляючыся ў госці да Новіка-Пеюна...
    Многім адарыў бог Новіка –Пеюна – даў яму талент мастака і музыканта, паэта і педагога. даў яму добрую душу і моц духу, не надзяліў толькі тым, што ў нас называюць сёння “прабіўной сілай” - уменнем хадзіць па рэдакцыях часопісаў і выдавецтвах і прабіваць свае творы. Але гэта ўжо ў нашага чалавека не ад Бога.
    Летась споўнілася Сяргею Міхайлавічу 85. Да юбілею павінна была выйсці кніжка ўсяго яго жыцця – “Песні з-за кратаў”. Заказаў на зборнік паступіла больш, чым спадзяваліся. Юбіляр цешыўся што можа ўрэшце... Урэшце яму прыслалі з выдавецтва паперу: “Песні з-за кратаў” па якіхсьці прычынах не будуць выдадзены, а Новіку-Пеюну ласкава прадстаўляюць магчымасць даць некалькі вершаў для калектыўнага зборніка “Галасы з бяздоння”. Зноў – у калектыўным! Як нейкі здзек лёсу ці што. Толькі пасля адчайнага ліста аўтара да вышэйшых асоб дзяржавы і ўмяшання такога аўтарытэта, як Ніл Гілевіч, Сяргею Новіку паабяцалі, што яго кніга бузе запланавана усё ж асобным выданнем. Але калі будзе, аўтару з выдавецтва не адказалі. А яму ж 86 гадоў...
    Азіраю цесны пакойчык з пашарпанай, рассохлай падлогай, на якой нават палавічка няма, ні шафы якой – увесь гардэроб гаспадара вісіць у куце навідавоку. Адзінае багацце тут – кнігі, скрынкі рукапісаў і партрэты. Дзеячаў беларускай культуры, людзей, з якім быў блізкі Сяргей Новік-Пяюн у маладосці і з якімі сябруе сёння. Над пісьмовым сталом, простым канцылярскім, яшчэ, відаць, шасцідзесятых гадоў, бо цяпер такіх і не адшукаеш: вырабляюць куды болей зручныя, з сучасным дызайнам, бачу “Пагоню” – вялікі абраз у рамцы пад шклом...
    Сярод многіх водгукаў я знайшоў і такі ў архіве паэта: “каб вы стварылі больш нічога, акрамя “Зорачак”. ваша імя па праву можа ўвайсці ў нацыянальную літаратуру”. Веру. што гэтыя словы напісаны не для таго, каб пацешыць самалюбства Сяргея Новіка –Пеюна. Той, хто пісаў іх, быў уражаны моцай песні, глыбінёй пачуццяў і думак што тоюцца ў ёй. Напэўна так і я быў уражаны гімнам “З крыві беларускай”, калі ўпершыню яго пачуў сёлета на вечарыне, прысвечанай 74-й гадавіне БНР у мінскім Доме літаратара. Як і ўся зала, я імпульсіўна ўскочыў з месца і не шкадаваў далоняў, вітаючы аўтара гімна. Сяргей Міхайлавіч бянтэжышся і раскланьваўся, прыкладаючы рукі да грудзей. Ці думаў ён, ці спадзяваўся, калі на катарзе ў Запалярнай Якуціі, паміраючы ў бараку на нарах. складаў у думках вершы і мелодыю гімна”З крыві беларускай, што дачакаецца такога імгнення?
    Дарэчы пра “ў думках”. Сяргей Новік –Пяюн расказашў мне, што аднойчы пачуў ад дзяўчынцы-школьніцы, дачкі яго сяброў: “Хачу пабыць у турме!” На жахлівыя запытальныя позіркі бацькоў дзяўчо адказала: “Каб развіць так сваю памяць, як Сяргей Міхайлавіч”.
    Сапраўды, памяць у яго фенаменальная. Тыя ж пакуль не выдадзеныя “Песні з-за кратаў” Новік-Пяюн запісаў з памяці, калі ўжо выйшаў на волю. А складаў жа ён іх у галаве на катарзе. І словы, і музыка – усё найперш адкладвалася ў памяці...
    - Усё памятаю і цяпер, - кажа Сяргей Міхайлавіч, магу заспяваць, магу прачытаць.
    Кайданы і крыж былі сімвалам жыцця гэтага чалавека, але яны ніколі не прыгняталі яго думку, не скоўвалі свабоду духу. Сяргей Міхайлавіч гаворыць мне, што апошнія восем гадоў пісаў раман “Подласць”. Напісаў і знішчыў. На маё пытанне: “Навошта?” ён толькі перасмыкнуў плячыма. Гэта ўсё з перажытага. пра тых. хто прадаваў і здраджваў.
    - Ці многа такіх людзей было на вашым жыццёвым шляху?
    - Адзінкі. Але былі...
    - А хто ў вашым жыцці пакінуў добрую памяць, каго лічыце сваім другам і настаўнікам?
    ...Цікава, што нават той, хто робіць мне крыўду, пасля да мяне звяртаецца па дапамогу. І я не помню зла, дапамагаю, чым магу. Дэвіз майго жыцця: “Вялікая радасць – сеяць дабро”... 
    І цяпер у мяне многа сапраўдных сяброў: Дамашэвіч Валодзя, Яраслаў Пархута, Валодзя Пецюкевіч...
    - Сяргей Міхайлавіч. вы прайшлі і польскія турмы. і ссылку, і нямецкі засценак, і канцлагер, і савецкі ГУЛАГ. Дзе было страшней?
    - Я скажу так: усюды было страшна, бо няволя. Але калі немцы здзекаваліся, дык гэта ж- немцы, ворагі, чужынцы. Але як ад сваіх цярпець? Крыўдна было. І горка.
    - У вас павінна быць крыўда на савецкую ўладу...
    - Не, ніколі гэтага пачуцця не было. Гэта ж не савецкая ўлада, а свае людзі зрабілі мне такое зло, з-за іх я пакутаваў
    - Ці ўласціва нам пачуццё страху?
    - Не, пачуцця страху ніколі не адчуваў...
   Дзіўны чалавек гэты Новік-Пяюн: перад абліччам смерці. у пакутах, калі наогул можна розум страціць, над безданню вечнасці, ён стварае рамансы, гімн Бацькаўшчыне, паэму “Развітанне з мамай”.
    - Не ведаю, што са мной, - усмешка шчаслівага чалавека з’яўляецца на твары Сяргея Міхайлавіча, - але мне весела, а ў галаве мелодыі. Ведаеце, колькі рамансаў я стварыў, будучы хворым?
    А ён жа сапраўды такі хворы, сам не выходзіць з пакоя. Ці да рамансаў тут?!
    Сяргей Міхайлавіч праспяваў мне “Белы снег” ад пачатку да апошняй страфы. Толькі паспеў ён закончыць, як раздаўся званок тэлефона. Пасля працяглай гаворкі з кімсьці Новік-Пяюн паклаў трубку і сказаў: “У канцы мая ў Доме літаратара хочуць правесці вечар майго раманса”...
    Перад тым, як выправіцца да Сяргея Новіка-Пеюна, я ўзяў у рукі яго кніжку “Заўсёды з песняй” і яшчэ па школьнай звычцы, заплюшчыўшы вочы, адкрыў старонку наўздагад і прыціснуў пальцам. Мне трапіўся трыялет, прачытаўшы які, я падумаў: увесь Новік-Пяюн у гэтым. Цяпер і нагадаў яму радкі трыялета:
                                          Шчаслівым будзе той заўсёды...
    - Кампазітар Багатыроў на гэты верш музыку напісаў. Яго спявалі. Мне пра гэта Шырма паведамляў, - адразу ж упомніў паэт...
   - А што да маладосці,- працягваў ён, дык і ў 86 можна быць душой маладым. Мне ж сустракаліся і 16-гадовыя дзядкі.
   Ён цешыцца з таго, што дачакаўся свабоды, што не прадаўся ні за маркі, ні за рублі, што заўсёды быў самім сабой – Сяргеем Новікам-Пеюном. Гэтую зямлю ён мілаваў, як мог. І прысвяціў ёй свае песні”. /Мацкевіч В.  Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна. // Голас Радзімы. Мінск. 21 мая 1992. С. 6./
    25 траўня 1992 г. у мінскім Доме літаратара адбылася вечарына, прысвечаная паэту, кампазітару і мастаку - Новіку-Пяюну Сяргею Міхайлавічу. [На якой было больш васхвалення прысутным] У зале было поўна добрых твараў, кветак, над усім панавала атмасфера нейкай светлай узнёсласці. Сябры сабраліся ў чарговы раз, каб выказаць сваю ўдзячнасць С. М. Новіку-Пяюну.
    Чыталі свае вершы, прысвечаныя песняру паэты Віктар Шніп, Васіль Супрун, Сяргей Законнікаў, Васіль Жуковіч; цёплыя, добрыя словы падзякі выказалі паэты Яр. Пархута. Уладзімір Дамашэвіч, сп. Галіна Прыма, загадчыца беларускамоўнага дзіцячага садка “Заранка”, сп. Валянціна Якімовіч, выкладчыца беларускага ліцэя, сп. Шышыгіна-Патоцкая, настаўніца Нясвіжскай СШ № 3, Зміцер Марчук, інжынер, Вольга Зубавічанка, выкладчыца беларускага ліцэя, Валеры Пазнякевіч, студэнт філфака БДУ, выканаў песню на словы і музыку Новіка-Пяюна “Случаначка”. Жэнечка Жукавічанка станчыла польку. Таксама выступіў музычны дзіцячы калектыў “Званочкі” (кіраўнік кампазітар Валянціна Сярых), гурт “Ліцьвіны”, тэатр з Мінскага педінстытута “Жывое слова”, хор настаўнікаў, хор Белдзяржкансерваторьіі імя Луначарскага. Вяла вечарыну сп. Дзягілева Галіна Аляксееўна, артыстка.
    Я не хачу сказаць, што мы нараджаемся пакутаваць, але дзеля ачышчэння і набыцця ведаў, каб праверыць на сабе непахіснасць сусветных законаў жыцця і праз выпрабаванні знайсці адзінае тлумачэнне ўсяму. Максімум адчуць і сыграць як мага больш роляў за адведзены час.
   Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн з’явіўся для мяне першым глыбокім увасабленнем жыццёвай мудрасці і сілы, таму што ён здолеў адчуць, што ля вытокаў усяго – любоў. Любоў - нават праз жахлівае зло. а таму і — вышэйшая.
    Ягоны лёс - чарада няспынных чалавечых выпрабаванняў. Заўжды аказваўся без віны вінаватым. Спачатку быў у высылцы пры белапольскай уладзе... а за тым – высылка пад час страшных пяцідзесятых – у Якуцію.
    “Я любіў, люблю і не перастану любіць сваю дарагую Радзіму да скону дзён маіх, і калі любоў да Радзімы ёсць злачынства, калі любоў да свайго народа - злачынства, тады я - першы злачынца”.
    Але ён жыў і ствараў, жыў нібы распалаваны — у адным свеце было цела, якое хварэла, мерзла, крываточыла, ляжала колькі дзён запар у беспрытомнасці на голых нарах юрты-шпіталя ў Якуціі; у другім свеце была душа, душа малявала каханне і няздзейсненае шчасце...
    Скажы, божа, быць пракажоным і таленавітым, праклятым і святым адначасова доля абраных і адзначаных табою?
    Новік-Пяюн - паэт. І калі жыццё размаўляе з паэтамі на мове сімвалаў і прадчуванняў, то што так хацеў сказаць яму Ісус, што пяць разоў прыходзіў у снах? Сяргей Міхайлавіч дакладна памятае даты ягонага з’яўлення... Хрыстос-дзіцятка. Хрыстос у Вільні ля Вострай Брамы ў 1927-м. Маці Боская, твар Ісуса са знакамітай Турынскай плашчаніцы; потым, 16 лютага 1992-га, Хрыстос зноў з’явіўся ў сне: “...У яго быў смуглы твар, каштанавыя валасы, даўгі блакітны плашч спадаў мяккімі складкамі, ён быў увесь у светлым ззянні, Я прачнуўся...”.
    Я падумала, што пра гэтае варта напісаць, каб паказаць Новіка-Пяюна не толькі як ахвяру нелітасцівага лесу, драпежнікаў-людзей, найвялікшага пакутніка, а менавіта як абранніка гэтага ж лёсу, бо такія выпрабаванні наўрад ці выпалі б на долю слабага...
    У пакоі – паўзмрок, гарыць настольная лямпа. Ціха.. Ціха... Толькі за вокнамі з усяе моцы лупіць лістоту чэрвеньская залева. Вясна... Жыццё... Бэз...
    Мне цяжка што-небудзь яшчэ казаць...
    Ціха... Блікі захаду кладуцца на падлогу. Навальніца прайшла. Мокры каштан новай лістотай клеіцца да шкла.
    Вясна... Жыццё... Час...” /Мядзведзева С.  “Я жыў дзеля людзей...” // Чырвоная змена. Мінск. 8-14 чэрвеня 1992. С. 7./
    Нягледзячы на нездароўе, Сяргей Міхайлавіч не адмовіўся ад сустрэчы. “Мне кепска бывае, калі ніхто не прыходзіць, а калі ідуць людзі - ажываю, мацнею духам...” - прызнаўся ён па тэлефоне.
    З нагоды візіту госці 87-гадовы паэт апрануў сваю святочную, упрыгожаную нацыянальным арнаментам кашулю. Перад тым як расказваць журналісту пра свае жыццё, далікатна папрасіў не задаваць яму пытанняў знянацку, рэзкім тонам, не перабіваць, бо пачынае тады нервавацца, блытацца, узнікаюць асацыяцыі, што ён на допыце ў следчага. 30 гадоў турмаў і ссылак, вядома ж, не прайшлі дарам. А менавіта столькі ў агульнай колькасці быў пазбаўлены волі гэты чалавек.
    Гаворачы з ім, я неаднойчы лавіла сябе на думцы, што бог нездарма захаваў яму жыццё. Бо назаўсёды знікнуць з зямлі яго прымушалі неаднойчы: здзекаваліся, зневажалі, мардавалі, стрэлялі, здраджвалі, гнаілі. А ён аказаўся жывучым, цярплівым, цягавітым, незласлівым, здольным акамуліраваць і распаўсюджваць вакол сябе стваральную, а не разбуральную энергію...
    Колькі іх перабывала ў цесным пакойчыку па вуліцы Купрыянава! Вырастаючы, дзеці прыводзілі сваіх дзяцей... Гэтыя ж дзеці першымі працягнулі яму руку дапамогі, калі захварэў, калі стаў бездапаможным. Удзячныя яго выхаванцы, сябры яго выхаванцаў - студэнты ўніверсітэта нядаўна зрабілі ў яго старой кватэры рамонт.
    Бадай што апошні з магікан (ёсць яшчэ непераўзыдзеная Стэфанія Станюта!) з удзячнасцю і радасцю сустракае кожную сваю раніцу. Нягледзячы на на што, ён лічыць сябе шчаслівым. Равеснік XX стагоддзя Сяргей Новік-Пяюн, трапіўшы ў махавік, гісторыі, змог застацца беларусам і па духу, і па перакананнях. Больш таго, ён дажыў да таго светлага дня, калі любая яго Беларусь стала незалежнай дзяржавай.
    - Ведаеце, журналісты. якія са мною сустракаліся апошнім часам, абавязкова пыталіся, а ці ведаю я, за што мяне пазбавілі волі як небяспечнага дзяржаўнага злачынцу? Хацеў даведацца і я, бо ніякіх афіцыйных абвінавачанняў мне не прад’яўлялася, судоў не было. Увогуле для тых, хто будзе жыць пасля мяне, даволі цяжка будзе ўзнавіць рэальную карціну падзей. Нашчадкам трэба будзе шмат чытаць, супастаўляючы розныя факты, аналізуючы супярэчлівую іншым разам інфармацыю. Ва ўсякім разе на мой запыт у КДБ, у чым мая віна, прыйшла папера, дзе напісана літаральна наступнае: “Шматпаважаны Сяргей Міхайлавіч, вы ні ў чым не вінаваты...”
    Мастак Віктар Барабанцаў, які ўжо некалькі дзён запар прыходзіць пісаць партрэт Сяргея Міхайлавіча, уважліва слухае ўсхваляваную споведзь гаспадара. Раз-пораз ён кідае здзіўленыя погляды на мяне. Маўляў, адкуль у гэтай кволай абалонцы, у сухім старэчым целе столькі энергіі, цеплыні, нераўнадушнасці і добрага гумару?! Напэўна, падумалася, гэты чалавек проста не можа быць іншым. Бо душой ён хварэе за ўсё, што адбываецца на яго радзіме.
    Усе людзі смяротныя. Але не паміраюць добрыя справы, творы мастацтва, якія знаходзяць водгук у душах многіх пакаленняў. Будуць жыць і “Зорачкі” нашага паэта. Існуе ў Лявонавічах створаны С. Новікам-Пяюном народны хор, які выступае ў тым самым Народным доме... Кнігамі бібліятэкі скамплектаванай ім, карыстаюцца жыхары раёна. Мае перспектыву адраджэння і гістарычна-краязнаўчы музей – узяўся за справу малады настаўнік ... Здановіч. Дарэчы, збіраецца ехаць да Сяргея Міхайлавіча за кансультацыямі. А што бывае большым стымулам да жыцця, як не адчуванне сваёй неабходнасці”. /Антонава Т.  “Шматпаважаны Сяргей Міхайлавіч, вы ні ў чым не вінаваты...” // Звязда. Мінск. 27 сакавіка 1993. С. 1-2./
    А ў красавіку 1993 года:
    “Вельмі паважанаму Спадару Сяргею - як прыемна з Вамі ізноў спаткацца.
    Жадаю Вам усяго самага найлепшага, а асабліва моцнага здароўя.
    Жыве Беларусь!
    Цалую Вас
    Данчык”.
    Не забыла Новіка-Пеюна і Юля Андрусішына - маці Данчыка. Падчас з’езду беларусаў свету ў Мінску ў ліпені 1993 года яна павіншавала яго паштоўкай і падарункам”. Дзелянкоўскі М.  Сяргей Новік-Пяюн: “Ды я і цяпер нібы ў камеры-адзіночцы, толькі што на вокнах няма кратаў...” // Народная воля. № 65. Ліпень. Мінск. 1996. С. 6./
    Вось гэтая аўтаручка таксама ад яе, - паказаў Сяргей Міхайлавіч і зрабіў ёй на сваёй кнізе дароўны надпіс мне: “Глыбокапаважанаму Мікалаю Іванавічу Дзелянкоўскаму на шчыры ўспамін і з падзякай за цёплыя матэрыялы і нястомную працу. Я вельмі рады, што сустрэўся з Вамі, шчыра дзякую за Вашы творы, якія чытаў”.
    У захапленні ад гэтага нязломнага духам чалавека я падарыў яму сваю кніжку пра пісьменнікаў. Не хацелася пакідаць гасцінную хату, яшчэ шмат пра што можна было пагаварыць.
    Але сустрэцца з Сяргеем Міхайлавічам яшчэ раз не давялося...” /Дзелянкоўскі М.  Нязгасныя зорачкі ўспамінаў. // Голас Радзімы. Мінск. 6 лютага. 2002. С. 7./
    Цяпер Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюй - пенсіянер, жыве у Мінску. У адной з перадач па рэспубліканскім радыё прагучалі словы паэта: “Крывёю сэрца майго пішу свае вершы. Ніхто ніколі не даведаецца, колькі выпакутавала яно, колькі ран перанесла? І калі дагэтуль яно яшчэ б’ецца, то не ведаю, якім цудам. Верце, не верце - мне ўсё адно! Душу не выплюнеш, не пакажаш! Жыццё набліжаецца да завяршэння. Хлусіць не думаю, ды і навошта? Лёс злосна насмяяўся нада мною. Для сябе я не жыў - жыў для людзей. Для іх я не шкадаваў ні сіл, ні здароўя...
    Я любіў і люблю і не перастану любіць сваю дарагую Беларусь да канца дзён маіх. І калі любоў да Радзімы - злачынства, калі любоў да свайго народа злачынства, то тады я першы злачынца”. /Шышыгіна-Патоцкая К. Я.  Скарбы Нясвіжа. Мінск. 1993. С. 83./
    У 1993 годзе, у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла невялічкая кніжачка Сяргея Новіка-Пяюна: Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы.” У анатацыі да яе было напісана: “У гэтай кнізе, за выключэннем двух апошніх вершаў, сабраны толькі тыя вершы і паэмы розных гадоў, якія аўтар стварыў ў астрогах, лагерах, ссылках у былой буржуазнай Польшчы, пры гітлераўцах і на сталінскай Калыме. Не маючы там ні алоўка, ні паперы, давялося Сяргею Новіку-Пеюну ствараць, “запісваць” і захоўваць у памяці свае творы і толькі пазней перанесці іх на паперу”. /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 160./
    Кніга паэзіі Сяргея Новіка-Пеюна “Песні з-за кратаў”, выпушчаная выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, бадай што унікальная. Прынамсі, дагэтуль не надаралася бачыць зборнік, у якім былі б прадстаўлены творы,напісаныя ў астрогах, ссылках, лагерах трох дзяржаў. Ды такі ўжо лёс у аўтара. Садзілі і высылалі Сяргея Міхайлавіча пры Польшчы. Не абмінулі яго ўвагай і нямецка-фашысцкія захопнікі. Вярнуліся свае, і паэту давялося ехаць туды, дзе і Макар цялят не пасвіў.
    Выстаяў мо таму, што пастаянна меў поруч добрую спадарожніцу-паэзію. Далёка не заўсёды мог запісваць свае творы, але на памяць паскардзіцца не мог: зберагаў у ёй радкі, строфы, каб пасля занатаваць іх.
    Так і нараджалася спакваля кніга “Песні з-за кратаў”. Не год пісалася, не два - дзесяцігоддзі. Нямала часу пайшло і на тое, каб урэшце рэшт радкі споведзі аб перажытым прыйшлі да чытача. Ды нездарма кажуць: лепш позна, чым ніколі”. /Марціновіч А.  А ў сэрцы – вясна... // Літаратура і мастацтва. Мінск. 17 верасня 1993. С. 6./
    Наш герой жыве ў Мінску, на вуліцы Купрыянава, у цеснай, але ўтульнай аднапакаёўцы. Гэта чалавек сталага веку, але з маладымі вачыма”. /Карлюкевіч А.  “Прылячу тады, як птушка, у родны край...” // Раніца. Мінск. 10 сакавіка 1994. С. 2./
     15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Канстытуцыю, у якой Рэспубліка Беларусь была абвешчана унітарнай дэмакратычна-сацыяльнай прававой дзяржавай. Дзяржаўнай мовай была абвешчаная - беларуская мова. Праўда, радасьць, аказалася нядоўгай. З дапамогаю цемрашальскіх сіл 10 ліпеня 1994 г. да ўлады ў Беларусі прыйшоў дыктатар Аляксандр Лукашэнка, які ізноў адрадзіў БССРаўскую сымболіку ды з ашалеласьцю пачаў нішчыць усё беларускае. Але, лукушэнкі прыходзяць і сыходзяць а Беларускі Народ застаецца.
    “Восеньскі вецер валадарыў над зямлёй. Ен прабягаў па рэдкім чэзлым кустоўі крушыны ў лагчыне, зачапіўшыся за яго, слабеў: здавалася, нібы выдыхаўся. Але ж не. З грудка, узнімаючы барвяную замець, імчаў далей да кляновага гаю, затым узлятаў уверх, раздзьмухваў кастрышча ў кронах, і тады безліч ірдзяных іскраў шугала долу.
    Вецер быў пранізлівы, часам неўтаймавана-гарэзлівы, і адпаведны настрой агортваў душу, і думкі, самотна-тужлівыя, з крапінкамі святла і шчымлівай пяшчоты, раіліся ў галаве, і цяжка было засяродзіцца на нечым адным, пэўна сказаць сабе: думай пра гэта.
    Свінцовай палоскай, з рэдкімі водблескамі святла перад вачыма сцелецца стужка, адрэзак стужкі Свіслачы, закутай у бетон. Чаму ў мяне раптам з’яўляецца ненатольнае жаданне хутчэй уцячы адсюль, дзе мяжуюцца святло і шэрань, туга і журлівая радасць?.. Чаму хочацца схавацца ад навакольнага свету?.. Хаця б у метро, дзе таксама святло, але штучнае, ненатуральнае?..
    Можа, вабіць кволае цяпло выратавальнай людской мітусні?..
    Лаўлю сябе на думцы, што настрой можа быць цяжкі, нібы сапраўды фізічна адчуваеш нейкі груз у сабе. І светлы - калі лёгка-лёгка на душы і ўвесь свет, усё жыццё ўспрымаеш як бясхмарную радасць.
    Дык дзе ж мяжа між сумам і радасцю, цяжкасцю і лёгкасцю? І ці адчуваў яе калі хай не ты, а хто іншы?
    Зноў у думках вяртаюся да сустрэчы з Сяргеем Міхайлавічам Новікам-Пеюном, з якім некалькі гадзін сядзелі, размаўлялі, здаецца, у думках хадзілі на мяжы паміж сумам і радасцю, але так і не спыніліся на нечым галоўным. І можа, тое галоўнае асабіста для мяне выкрышталізуецца само, пазначыцца, і я зразумею сапраўдны сэнс яго жыцця, скажу: яно...
    Як мог бы я назваць гэтага чалавека?
    Можа, так: чалавек беларускай інтэлігенцыі, адзін з тых, хто і ёсць носьбіт святла, нягледзячы на неймаверныя цяжкасці перажытага?
    А калі назаву яго - вязень часу, гісторыі нашай вязень?.. Усё адно, у любых абставінах - чалавек. У дваццатых гадах сядзеў колькі часу ў польскай высылцы. І пасля, як адбыў тэрмін, дадому не мог вярнуцца. І ўсё за арганізацыю беларускага хору ў Лявонічах.
    Думаю: няўжо тады ўлады баяліся песні, беларускага слова? Няўжо яно, і маё роднае, і бацькоў маіх роднае, і адвечнае роднае майго народа, для некага было, а можа, і сёння такое непажаданае, што за яго - за краты. Чаму? Таму што на ім гаварыў народ, сціплы, памяркоўны, зычлівы, якога хацелі заняволіць назаўжды?
    А ў галаве круціцца скупое: у вайну ж патрапіў у Калдычэўскі канцлагер, а як вызвалілі родную Беларусь ад фашысцкай акупацыі, дык яму – новыя турэмныя краты за калючым дротам сталінскіх лагераў.
    Як толькі выжыў? Як толькі прайшоў праз гэтае шматпакутнае пекла? А яшчэ вершы, песні пісаў у турме, на высылках!
    Пісаў, значыць, спадзяваўся. Успамінаецца незабыўнае Міхася Стральцова: той, хто бярэ ў рукі пяро, мае надзею... Значыць, надзея была. Зараз яго творы друкуюцца, прыходзяць у сэрцы людскія. Бруяцца з яго кніжачкі “Песні з-за кратаў”, якая нядаўна выйшла. Праўда, друкуюцца з вялікай цяжкасцю: маўляў, каму ён зараз, паэт-легенда, чалавек незвычайна цяжкога лёсу, патрэбен у гэтым свеце, дзе баль правіць ужо іншая жорсткасць, ужо іншы падман і няшчырасць, калі душы ахутваюць грошы і хцівасць, праз якія неймаверна цяжка прабіцца да якога іншага сэрца роднаму беларускаму слову?..
    Такая, на жаль, рэчаіснасць сёння, калі ўжо ў іншай загане дабрыня і тая ж спагада.
    Ды нядобра і цяжка на душы не толькі ад таго, што разумееш - жыццё двойчы не даецца, каб, пражыўшы адно цяжкое, затым пражыць другое, светлае, вартае сапраўды чалавека.
    Новік-Пяюн не з тых, хто патрабуе, каб яго шкадавалі. Ён з тых, хто сам першы падтрымае цябе, маладога і здаровага, у тваіх дробязных жыццёвых няўладках, якія нават з яго болем, з яго клопатамі і параўноўваць нельга.
    Ды ўсё адно нудліва. Ён, Сяргей Міхайлавіч, - моцны. І ўсё ж... У якіх толькі турмах ні марнавалі беларуса, праз якія толькі выпрабаванні ён ні прайшоў, а Беларусі як сапраўднага дзяржаўнага вострава ў акіяне суседзяў-спакуснікаў так і няма. За што ж, Сяргей Міхайлавіч сядзеў, трываў, змагаўся?..
                                                   Ці не люблю я край свой родны?
                                                   Ці для яго не працаваў?
                                                   Ці не жадаў,
                                                                        каб быў свабодны,
                                                   Чужацкіх путаў каб не знаў?
                                                   Ці песняў бацькаўшчыны мілай
                                                   Я сэрцам шчырым не складаў?
                                                   Ці ўсё жыццё і усе сілы
                                                   Свайму народу не аддаў?
                                                   А ці за школы не змагауся
                                                   Для беларускіх дзетак я,
                                                   Каб вольным
                                                                          і шчаслівым стаўся
                                                   Народ мой, Беларусь мая?
                                                   За што ж мяне ў астрог ўсадзілі,
                                                   І не чужыя, а «свае»?
                                                   Ліхую крыўду мне ўчынілі,
                                                   А хто цяпер паможа мне?
                                                   Я веру,
                                                   праўда пераможа,
                                                   І буду вольным я ізноў,
                                                   Народ мой родны дапаможа
                                                   Пазбыцца цяжкіх кайданоў.
                                                   Тады я зноў настрою ліру,
                                                   Вянок найлепшых слоў збяру
                                                   1 песняй радаснаю, шчырай
                                                   Праслаўлю Маці-Веларусь.
    Гэтыя вершаваныя радкі Сяргей Новік-Пяюн напісаў у 1945 годзе ў слонімскім астрозе НКУС, у камеры нумар 18. Ці апраўдалася вера сталінскага вязня? Сказаць, што не, будзе, відаць, няпраўда. Але ж, і напэўна, апраўдалася... Беларусь абазначыла, абрала свой шлях, як быццам кіруе Богам вызначаным фарватэрам, як быццам імкнуцца беларусы да пабудовы вартага чалавека ўласнага вострава-дзяржавы. Ды толькі бяда ў гэтым вось “як быццам”. Сапраўднага, вартаснага, жыццёва трывалага мала, вельмі мала на кожным кроку беларусаў, грамадзян сваёй Айчыны да... Беларусі...
    Дык дзе ж той узмежак між цемрай і святлом, між радасцю і журбою?
    Напэўна, ён надзеяю пазначаны ў душы і памкненнях. Асабіста ў паэта, думаю я. Паэта, які праз столькі год вярнуўся да сваёй Айчыны.
    Чамусьці ўсё ж такі не спяшаюся хавацца ў скляпенне метро. Ступаючы па разбітай, разлезлай зямельцы з шэрымі лапікамі травы, іду да ракі. Узнікае неспатольнае жаданне наглядзецца на ваду, паспрачацца позіркам з хуткай рачной плынню. Мо не ўсё ў яе колеры цёмнае? Мо праб’ецца на рачную гладзь стромкі прывабны крынічны ручаёк? Мо выжывем? Мо выратуемся? /Карлюкевіч А.  Вяртанне да Беларусі. Эсэ. [Светлай памяці бацькі – Міколы Мікалаевіча КАРЛЮКЕВІЧА] // Бібліятэчка часопіса “Маладосць”. № 8. Мінск. 1994. С. 5-8./
    Паэта Сяргея Новіка-Пяюна ведаю даўно. А пазнаёміўся з ім у рэдакцыі слонімскай райгазеты гадоў сем назад, калі завітаў з Мінска ў Слонім, дзе жывуць яго сябры і сваякі...
    І ўсё ж, дзе б паэт і чалавек Сяргей Новік-Пяюн ні быў, куды лес ні кідаў, ён пісаў пра Беларусь, пра свой народ, якіх на “ніякі цудоўны рай ніколі не змяняю”. Ці не гэтая любоў і адданасць Бацькаўшчыне дапамаглі паэту выжыць, вытрымаць і перамагчы?” /Чыгрын С.  За кратамі песні пісаў. // Гродзенская праўда. Гродна. 7 кастрычніка 1993. С. 3./
    Пазваніў Сяргей Новік-Пяюн: “Даражэнькі, выйшаў нарэшце мой зборнічак, дачакаўся кніжкі яшчэ пры жыцці. Я тут вам падпісаў на памяць... Можа б, прыехалі?..” Як не паехаць, калі такая навіна! У кватэры-адзіночцы, дзе журботна цякуць дні, месяцы і гады хворага паэта, - маленькія бандэролькі на канапе: свае “Песні з-за кратаў” Сяргей Міхайлавіч рассылае па пошце сябрам, блізкім, замілаваным яго талентам.
    Трымаю ў руках зборнічак, паспешліва гартаю старонкі, позірк выхоплівае паасобныя радкі і строфы, што нараджаліся ў турмах, ссылках, канцлагерах і якія толькі потым, выйшаўшы на волю, запісаў з памяці паэт.
    А вось і першыя водгукі на кніжку, першая ацэнка прачытанага.
    “дарагі Сяргей Міхайлавіч!
    Дзякую за памяць і зборнік Вашых цікавых вершаў “Песні з-за кратаў”.
    Вершы напісалі шчыра і проста, без модных выкрутасаў. Яны не выветрываюцца, як пух, з памяці. І да іх мы часта вяртаемся ў трывожныя хвіліны жыцця можа таму, каб сказаць сабе: “Бачыш, праз якое пекла прайшлі наш народ і яго паэт і – не здаліся. Максім Танк”.
    Прачытаў Танкаў ліст і падумаў: “Вось табе і рэцэнзія, кароткая, ёмістая і глыбокая па думцы”. Не сталі мы ў рэдакцыі шукаць рэцэнзента на зборнік Сяргея Міхайлавіча, рашылі вось так, папярэдзіўшы радкамі Максіма Танка, даць некалькі невядомых яшчэ чытачу вершаў з новага зборніка С. Новіка-Пеюна “Песні з-за кратаў”. /Мацкевіч В.  Народ і яго паэт. // Голас Радзімы. Мінск. 4 лістапада 1993. С. 6./
    С. М. Новіку-Пя.ну – 87 гадоў. Для нас, маладых, ён – сімвал беларускага Адраджэння, носьбіт неацэнных культурных традыцый. Па тэлебачанні. радыё спяваюць яго песні, сярод якіх – усім вядомая “Зорачкі”. Выйшла з друку доўгачаканая кніга вершаў “Песні з-за кратаў”. ... Ужо нямала перажыта, і шмат пакут на перадзе. Але бел-чырвона-белы сцяжок і “Пагоня” нязменна з паэтам...” /Рублеўская Л.  Крыжавы шлях. // Першацвет. № 12. Мінск. 1993. С. 84./
    Купил маленькую, но со вкусом оформленную новую книжицу. На обложке написано: “Сяргей Новік-Пяюн. Песні з-за кратаў”. На титульном листе поясняется: “Вершы, песні, паэмы. Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1993”. Сразу вспомнилось, что с автором, “Маладым Дзядком” (это один из его псевдонимов), я, хоть и коротко, но знаком.
    Первая встреча состоялась года два назад...
    С 20 и до 52 лет мучили этого несгибаемого, твердого человека. Все выдержал; все перенес. Еще и псевдоним ободряющий придумал себе - Пяюн.
    А как сегодня живет поэт? Попробовал созвониться с ним. Чуть не полдня потратил, чтобы узнать номер его телефона. Ни в Союзе писателей Беларуси, ни в Литфонде так и не назвали верные цифры.
Помогла телефонистка из справочной службы “09”, знала номер наизусть. Как выяснилось, поэтом часто интересуются студенты, журналисты. Но только не коллеги.
    - Не ходят ко мне и соседи. Прежние, с которыми еще дом заселяли, заглядывали иногда, - говорит Сергей Михайлович. - А новых ни разу и не видел. Некому помочь. Разболелся совсем - стенокардия, приступ за приступом. В один из недавних дней четыре раза терял сознание. Сегодня два приступа было. А тут еще четыре месяца подряд какие-то бандиты ломились в дверь по ночам. Звал на помощь, Но хоть бы кто откликнулся! Правда, сейчас спокоен - поставил квартиру под охрану. Но в такой обстановке и жить как-то не очень хочется: всем стал чужим. На день рождения, 27 августа, поздравить пришли в основном совершенно незнакомые люди, студенты. Несколько лет назад в приступе отчаяния уничтожил рукопись романа «Подлость”, который писал восемь лет. А сколько рукописей ждут своего часа! Надо и их предать огню - никому, похоже, мои писания не нужны. Много переводов. Я ведь и драму Пушкина “Русалка” перевел на белорусский. Еще в 1932 году. Но что я со всем этим буду делать, если эту мою, только что изданную, книжку мурыжили столько лет в издательстве...
    Как мог, успокоил автора знаменитой теперь песни “Зорачкі”, которую исполняет американский белорус Данчик (Андрусишин). Как мог, ободрил его, обещал приезжать в гости. А когда выходил в рано опустившуюся на город темень, остро ощутил, как бывает, когда “болит” душа”./Брыль В.  “Чужой” среди своих. // Советская Белоруссия. Минск. 23 декабря 1993. С. 2./
    Сумна мне было слухаць год таму пра турботы з выданнем “Песняў з-за кратаў” у незалежнай быццам бы Беларусі. Яшчэ 29 ліпеня 1993 г. Сяргей Новік-Пяюн паказваў мне каробкі са сваімі рукапісамі, расказваючы пра сваё пакутніцкае жыццё. Ляжаў ён ужо ў ложку, не хадзіў.” /Глагоўская Л.  Сяргей Новік-Пяюн і “Песні з-за кратаў” // Ніва. Беласток. 2 кастрычніка 1994. С. 8./
    Калі я ішоў на сустрэчу з Сяргеем Новікам-Пеюном, то чакаў убачыць зморанага пакутлівым лёсам старога. Але дзверы мне адчыніў надзвычай ветлівы чалавек з не па-старэчаму жывымі вачыма. І хаця  перасоўваўся ён пры дапамозе мыліц, імкнуўся ніякім чынам не паказаць сваёй бездапаможнасці. Толькі вось шкадаваў, што праз хваробу не здольны працаваць на поўную сілу.
    Пачалася гаворка. І першае, што ўразіла, - ягоны позірк, захопленасць, нават аптымізм надта ўжо кантраставалі з жорсткай рэчаіснасцю і ягонай нялёгкай доляй. Цяжка было ўявіць, што гэты чалавек 20 гадоў правёў у лагерах і ссылках...
    Я скрыпач і мандалініст, але цяпер не магу граць, бо мне папсавалі ў лагеры смерці пальцы. Таму ствараю толькі ў памяці і запісваю на магнітафон...
    - У вас вельмі шмат твораў для дзяцей. Гэта вашы дзіцячыя ўспаміны ці ўжо нататкі паводле таго, што бачыце сёння?
   - Я ўсё жыццё люблю дзяцей. Жывёл розных, птушак і дзяцей. Для мяне гэта – жыццё маё...
— Ці часта вы вяртаецеся ў думках да мінулага?
    - Ведаеце, я аптыміст. Я паміраў ад голаду, пад бамбёжкай, ад хваробы. Вытрымаў! Мне заўсёды радасна, і я ніколі не падаю духам. Я ніколі тнікому не помсціў, нават ворагам. І тыя самыя, якія мне шкоду рабілі, да мяне пасля звярталіся па дапамогу.
    Неяк быў у мяне Данчык. “Божа мой! - кажа. - І пасля ўсяго перажытага вы ўсміхаецеся?!” А я гавару: “Ведаеш, у мяне невылечная хвароба - каханне да бацькаўшчыны Беларусі”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 52-54./
    Неяк мне трапіў у рукі ліст жыхара Баранавіцкага раёна П.Гадрука. Пісаўён пра тое, што, чытаючы ў часопісе “Беларуская мінуўшчына” ўспаміны К.Езавітава пра першы Усебеларускі кангрэс у снежні 1917 года, даведаўся - на адкрыцці Кангрэса выконваўся гімн “Адвеку мы спалі”, а многія дэлегаты пад яго спеў выціралі слёзы з вачэй.
    “У мяне, - падкрэсліў П. Гадрук, інвалід вайны, - старога чалавека, таксама на вачах з’явіліся слёзы. Бо я добра памятаю, як мае нябожчыкі бацька і маці, сваякі і аднавяскоўцы пасля рэвалюцыі спявалі гэты беларускі гімн, нават памятаю з яго некаторыя словы”.
    Мяне зацікавіў той ліст. Я вырашыў адшукаць словы гімна “Адвеку мы спалі”. Да каго звярнуцца за дапамогай? Вядома, да Сяргея Новіка-Пеюна, чалавека-песняра, чалавека-мудраца. Пазваніў яму, і ён ветліва, узрадавана запрасіў да сябе. Па дарозе да яго прыгадалася жыццё; гэтага пакутніка. Працуючы ўласным  карэспандэнтам “Мінскай праўды”, я жыў у Нясвіжы адзінаццаць год. Шмат чуў пра Новіка-Пеюна... Ведаў у асноўным яго біяграфію... Як той Фунт з рамана Ільфа і Пятрова: сядзеў пры ўсіх рэжымах. Толькі Фунт быў падстаўным дырэктарам фіктыўнай фірмы. А Новік-Пяюн заўсёды змагаўся за Беларусь, за яе незалежнасць, быў супраць любой акупацыі сваёй Радзімы.
    Сяргей Міхайлавіч паскардзіўся на здароўе, папрасіў прабачэння, што сустракае мяне, лежачы ў ложку:
    - Нешта зусім занядужаў. А што вы хочаце: усё ж 87 гадкоў маю. Ён цяжка дыхаў, вочы заплюшчваліся. Але праз колькі хвілін ажывіўся, пайшла ў нас даволі спраўная гаворка.
    Мяне ўразіла памяць Сяргея Міхайлавіча. Ён, не задумваючыся, называў даты, прозвішчы, даволі падрабязна расказваў пра падзеі, якім амаль па тры чвэрці стагоддзя, тут жа ўдакладняў, калі я пытаў пра нешта.
    Шмат чаго прыадкрыў мне Сяргей Міхайлавіч са свайго жыцця...
    - Вось паглядзіце, - падаў мне кнігу сваіх вершаў. - Толькі з’явілася ў продажы. У ёй сабрана амаль усё, што я напісаў. А ў той папцы, - паказаў рукой, - прыкладна дзвесце маіх вершаў, на якія напісана музыка, і ноты да іх.
    Слухаю Сяргея Міхайлавіча - і перада мной праплываюць постаці асоб, якія, здаецца, даўно належаць гісторыі. А ён гаворыць пра іх, як пра жывых...
     Пасябраваў Новік-Пяюн з выдатным беларускім спеваком Забэйдам-Суміцкім. Сяброўства працягвалася шмат гадоў, аж да смерці спевака. Яны пісалі адзін аднаму, дзяліліся думамі, пачуццямі.
    Давялося Новіку-Пеюну бачыць Пілсудскага, сустракацца з многімі беларускімі пісьменнікамі, дзеячамі культуры, навукі...
    ...Доўга ў той раз я гутарыў з Сяргеем Міхайлавічам. Вядома ж, размова вялася і пра гімн “Адвеку мы спалі”. Гімн, пры выкананні якога людзі выціраюць слёзы.
    Бачна было, што Сяргей Міхайлавіч стаміўся. Не хацелася яшчэ больш яго стамляць. Запомніліся яго словы, сказаныя з тугой:
    - Больш за ўсё баюся адзіноты... Ды я і цяпер нібы ў камеры адзіночцы, толькі што на вокнах няма кратаў.
    Прыціснуты старасцю да ложка, ён не застаўся зусім адзінокі. Да яго прыходзяць, яму тэлефануюць. Але...
    А можа - такі лёс усіх сапраўдных патрыётаў роднай зямлі ? А працвітаць – чынадралам? Розным балбатунам? Ды... Каму і пра што гаварыць?” /Дзелянкоўскі М.  Сяргей Новік-Пяюн: “Ды я і цяпер нібы ў камеры-адзіночцы, толькі што на вокнах няма кратаў...” // Народная воля. № 65. Ліпень. Мінск. 1996. С. 6./
 
 
 


Brak komentarzy:

Prześlij komentarz