czwartek, 10 kwietnia 2014

ЎЎЎ 1. Адам Рыгор Каменскі Длужык. Дыярыюш вязеньня маскоўскага местаў і месцаў. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2014.














 

                                                          СЫБІРСКАЯ РЭЛЯЦЫЯ

                                       АДАМА РЫГОРА КАМЕНСКАГА ДЛУЖЫКА

    У 1874 годзе ў Познані 1 сьвятар Аляксандар Мацей Марыянскі 2 зьмясьціў ў зборніку: Warta. Książka zbiorowa ofiarowana księdzu Franciszkowi Bаżyńskiemu, proboszczowi przy kościele św. Wojciecha w Poznaniu na Jubileusz 50-letniego kapłaństwa w dniu 23 kwietnia 1874 оd jego przyjaciól i wielbicieli 3 [Poznań] у сваёй апрацоўцы Dyaryusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego 4 [S. 378-388], не якасную копію якога, зробленую ў XVIII ст. для капаніцкага старасты Панінскага 5, ён адшукаў у рукапіснай кнізе “Silva Rerum” 6 у бібліятэцы парафіі Сьвятога Апостала і Эвангеліста Мацея ў Гэмбіцах 7, калі гасьцяваў у сьвятара Пётры Кушынскага 8.

    У прадмове да публікацыі ксёндз Марыянскі пісаў: “Будучы некалькі гадоў назад у Гэмбіцах у кс. 9 Пётры Кушынскага, вельмі заслужанага ў аднаўленьні гэмбіцкага касьцёлу, аднаго з найдаўнейшых ды найпекнейшых збудаваньняў у Вялікай Польшчы 10, знайшоў у ягонай бібліятэцы грубую 11 Silva Rerum, якую запісваў сабе за панаваньне Аўгуста ІІІ 12 якойсьці вялікапольскі шляхціц 13, прыдворны ці слуга капаніцкага старасты Панінскага. Паміж іншымі цікавымі рэчамі, якія знаходзіліся ў гэтай кнізе, месьціўся таксама і дадзены дыярыюш Адама Каменскага, які безумоўна будзе найдаўнейшай рэляцыяй 14 з побыту палякаў на Сыбіры 15, таму што паходзіць з паловы XVII стагодзьдзя, калі найпершыя друкаваныя сыбірскія мэмуары Караля Любіча Хаецкага 16, Бянёўскага 17 ды генэрала Копаця 18, адносяцца толькі да другой паловы XVIIІ стагодзьдзя. Кс. Геранім Кайсевіч 19 у сваім жыцьці бл. 20 Андрэя Баболі 21. (Парыж 1854) гаворачы аб маскоўскім 22 наезьдзе 23 на Літву 24 пры Аляксею Міхайлавічу 25 ў 1654 і 1655 гадах, згадвае а. 26 Кавячынскага 27, Ісусава Таварыства 28, які з Наваградку 29 быў выгнаны ў Сыбір. Спасылаецца кс. Кайсевіч на а. Станіслава Растоўскага 30, Т. І. 31, які напісаў гісторыю свайго закону літоўскай правінцыі , і дадае аб а. Кавячынскім: “колькі там вытрываў, як адтуль назад да Літвы вярнуўся, пра тое сам ва уласнаручных мэмуарах падрабязна апісаў” /Dzieje bł Boboli str. 29/. Нам тыя мэмуары незнаёмыя, мы нават не ведаем дзе, і ці былі, яны надрукаваныя. У bibliotece а. Браўна 32 прозьвішча а. Кавячынскага няма. Значыць дыярыюш Каменскага будзе найдаўнейшаю памяткаю польскіх нягодаў на Сыбіры. Шкада, што копія, з якой узнаўляецца цяперашняе выданьне поўная памылак ды скажэньняў, так што парою цяжкая для разуменьня. І усё ж няма сумневу, што гэтая рэч, нават гэткая якая ёсьць, займее чытача.

    Вільда 33, 12 красавіка 1874.    Кс. А. Марыянскі”.

    Як бачым, кс. Марыянскі папярэджвае чытача “што копія” дыярыюшу “поўная памылак ды скажэньняў, так што парою цяжкая для разуменьня”, праўда за памылкі ён прымае і словы расейскага /“сыбірскага”/ тапанімічнага і адміністрацыйнага кшталту, якія былі яму незразумелымі. Да таго яшчэ, як зазначыў Марыян Дубецкі 34, дыярыюш быў напісаны “простай, крыху мужыцкай, мовай” /M. D.  Kamieński Adam. // Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. T. XXXIII-XXXIV. Warszawa. 1903. S. 559./

    Публікацыя кс. Марыянскага была заўважаная, бо водгук на яе зьявіўся ў № 28 за 8 ліпеня 1876 г. ва львоўскай газэце Ruch literacki, дзе невядомы аўтар (пэўна гэта быў гісторык Марыян Дубецкі) ў артыкуле Pierwsi Polacy w sybiryjskiej niewoli на стар. 32 пісаў што “мэмуары Адама Каменецкага (Kamienieckiego), узятага да няволі ў 1656 годзе і сасланага на Сыбір ... Варта было б перадрукаваць і выдаць іх у асобнай кніжцы.”. А з таго часу як знаны гісторык кнігі Зыгмунт Лібровіч 35 зьвесткі з гэтых мэмуараў ўключыў ў сваю працу Polacy w Syberji. /Kraków. 1884 r./, імя Адама Рыгора Каменскага Длужык пачало стала займаць месца ў польскіх працах прысьвечаных Сыбіры XVII стагодзьдзя. Праз памянёную вышэй працу расійскага пісьменьніка Сігізмунда Лібровіча пра дыярыюш Адама Рыгора Каменскага Длужыка праз знанага расійскага літаратуразнаўцу А. Пыпіна 36 , які асабіста ведаў Лібровіча, даведаліся і навукоўцы ў Расійскай імпэрыі [Познань знаходзіўся ў Прусіі, а Львоў ды Кракаў у Аўстра-Венгрыі]. Прынамсі, Пыпін паведаміў, што “Ад XVII-га стагоддзя захаваўся дзёньнік Адама Каменскага Длужыка: узяты ў палон у бойцы з кн. Юрым Далгарукім у кастрычніку 1657 г., Каменскі з 400 таварышамі быў адпраўлены ў Сыбір, і, акрамя цяжкіх выпрабаваньняў свайго палону, дае цікавыя апісаньні краіны, людзей ды звычаяў, якія бачыў на шляху, які скончыўся на Амуры” /Пыпин А. Н.  История русской этнографии. Т. IV. Белоруссия и Сибирь. Санкт-Петербург. 1892. С. 316./ Але расейскія, а потым і савецкія гісторыкі, пакінулі гэтае па-за ўвагай.

    Пра паходжаньне аўтара Дыярыюшу Адама Рыгора Каменскага Длужыка на той час анічога не было вядома, акрамя таго, што ён сам аб сабе напісаў у сваім Дыярыюшы.

    У манаграфіі вядомага львоўскага архівіста Юліяна Аляксандра Камінскага 37 Materyały do monografii i historyi rodzin Kamieńskich i Kamińskich, T. 1, (Lwów, 1854-1856), зьвестак аб Адаме Рыгору Каменскім Длужыку няма. Не падае пра яго аніякіх біяграфічных зьвестак і кс. Марыянскі, які больш за 20 гадоў сваёй пастарскай службы жыў у Львове ды займаўся гістарычнымі росшукамі.

    Толькі ў 1903 годзе расейскі гісторык Сяргей Аляксеевіч Белакураў 38 [13. 9. 1862 - 3. 12. 1918] у дадатку [Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг.] да працы прысьвечанай побыту ў Расіі рэлігійнага дзеяча Юры Крыжаніча 39, зьмясьціў архіўныя выпіскі, дзе паведамлялася, што сярод сасланых у 1661 г. у Сыбір значыцца: “аршанская 40 шляхта 41: Грышка Каменскі, Янка ды Мішка Ждановічы”. /Белокуров С. А.  Юрий Крижанич в России. (По новым документам). Москва. 1901. С. 48, 70. [Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг.]; Белокуров С. А.  Из духовной жизни московского общества XVII века. Москва. 1902. [1903] С. 48, 70. [Юрий Крижанич в России.  Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг.]; Белокуров С. А.  Юрий Крижанич в России. // Чтения в Императорском обществе Истории и Древностей Российских при Московском университете. Кн. 3 (206). Москва. 1903. С. 48, 70. [Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654-1662 гг.] Дарэчы, гэтая адзіная крыніца, дзе Адам Рыгор Каменскі Длужык прылічваецца да Аршанскай шляхты, мо’ толькі з-за таго, што трапіў у маскоўскі палон у Аршанскім павеце ВКЛ? А мо’ Белакураў памыліўся, ці ім была дапушчана нейкая памылка, або гэта памылка друку, як звычайна бывае? Невядома? Зразумела, што ў гэтым выпадку патрэбна бачыць на ўласныя вочы архіўную крыніцу, якой карыстаўся С. Белакураў. Але гэтае паведамленьне С. Белакурава ў той час, пэўна з-за таго што Каменскі быў запісаны, як католік пад сваім другім імем, засталося па-за ўвагай навукоўцаў, пакуль яго ізноў не ўвёў у навуковы ўжытак расейскі дасьледчык В. П. Палявой 42.

    Шматлікія рады Каменскіх карысталіся гербамі: Халява, Даленга, Ястрабец, Юнаша, Адраванж, Сьлепаўрон. [Ciechanowicz Jan.  Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. III. Rzeszów. 2001. S. 245.] Таму дасьледчыкі, пэўна абапіраючыся на гербоўнікі ды іншыя дакумэнты, гіпатэтычна лічылі што: “Каменскі Адам, гербу Сьлепаўрон 43, з прыдомкам Длужык, ці Длужак, родам з Беларусі, куды гэтая радзіна прыйшла з Дабжыньскай 44 зямлі”. /M. D. [Марыян Дубецкі] Kamieński Adam. // Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. T. XXXIII-XXXIV. Warszawa. 1903. S. 559./; “Каменскі Адам, прыдомак Длужык (Длужак), дата нар. не вядомая, пам. 29 І 1667 у Нясьвіжы”.45 /Kamieński Adam. // Wielka encyklopedia powszechna PWN. T. 5. Warszawa. 1965. S. 408./; “Беларускі шляхціц Адам Каменскі Длужык родам з-пад Наваградку” 46. /Грицкевич 47 В.  Край малой ночи. (Летописцы XVII века о Якутии). // Социалистическая Якутия. №131. 6 июня. Якутск. 1971. С. 4./; “Напісан “Дыярыуш” польскаю моваю, але яна не вылучаецца ў А. Каменскага сваёю чысьцінёю. У ёй досыць выразна даюць сябе адчуваць як русізмы, што само па сабе зразумела, так і шматлікія беларусізмы, ужываньня якіх ніколі б не дапусьціў карэнны паляк. А з гэтага вынікае, што сам А. Каменскі паходзіць не з польскай этнічнай тэрыторыі, а з карэннай, відаць заходняй Беларусі, з асяродзьдзя мясцовай паланізаванай шляхты, для мовы якой была натуральна такая лексычная мешаніна... Сам Адам Каменскі не называе месца свайго нараджэньня нават тады, калі для гэтага яму быў зручны выпадак у канцы “Дыярыуша”. Ён толькі зазначае, што “быў рэпатрыяваны з Масквы і дастаўлены на сваю пажаданую атчызну”, значыць у Беларусь, бо пасьля звароту з палону ён у хуткім часе, а дакладней 27 студзеня 1667 года, памёр, і пахаваны ў Нясьвіжы. Іншыя біяграфічныя зьвесткі аб ім, апрача тых, што пададзены ім самім у сваіх успамінах, нам невядомы. Што датычыцца яго прозьвішча, дык тут, здаецца, справа зразумелая. Першая частка яго, паводле тагачаснай традыцыі, зьяўляецца паказчыкам таго, што аўтар “Дыярыуша” быў ураджэнцам якойсьці Каменкі, а другая частка – паланізаванай формай родавага прозьвішча Доўжык, формы на –ык (-ік), характэрнай для карэнных беларусаў”. /Коршунаў А. Ф. 48 “Дыярыуш” Адама Каменскага Длужыка. // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Міжвузаўскі зборнік. Вып. 2. Мінск. 1974. С. 185./ [Дарэчы, на Мазурскай раўніне існуе возера Dłużek. /Wielka encyklopedia PWN. Т. 7. W-wa. 2002. S. 218./]; “Адам Каменскі Длужык жыў не ў Нясьвіжы, а ў Воршы. Па гэтаму мы не можам не пагадзіцца з меркаваньнем В. П. Грыцкевіча, які на Другім савецка-польскім сымпозіюме па гісторыі расейска-польскіх кантактаў ў галіне гісторыі, геалёгіі і геаграфіі, які праходзіў у Ленінградзе ў чэрвені 1972 г., справядліва заўважыў, што Беларусь можа ганарыцца тым, што на яе тэрыторыі было створана самае раньняе сачыненьне аб Сыбіры на польскай мове з тых, што дайшлі да нас”. /Полевой Б. П.  Еще раз о Каменском-Длужике. // Советская этнография. №4. Москва. 1974. С. 119./; “Каменскі (Каменскі-Длужык, Длужык-Каменскі) Адам (? – 27. 1. 1667, г. Нясьвіж), пісьменьнік - мэмуарыст. З роду Каменскіх герба “Сьлепаўрон”, які вядомы з 15 ст. на Падляшшы 49, адкуль перасяліліся на Мсьціслаўшчыну” 50. /Карлюкевіч А 51.  Каменскі (Каменскі-Длужык, Длужык-Каменскі) Адам. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 44./; “Адам Каменскі-Длужык (? - 1667), у беларускамоўнай агаласоўцы Доўжык, паходзіў, відаць, з Заходняй Беларусі (па слушным меркаваньні А. Ф. Коршунава, - ураджэнец якойсьці Каменкі), магчыма, з-пад Нясьвіжа, бо пахаваны “на сваёй пажаданай айчызне” і менавіта ў Нясьвіжы. Захоплены ў палон у час Маскоўскай вайны, Длужык, як і многія яго паплечнікі па палону, быў скарыстаны маскоўцамі як землепраходзец і зборшчык ясака (даніны) на землях Сыбіры і Далёкага Усходу, па якіх яны блукалі тры з палавінай гады. У час гэтага пакутлівага вандраваньня цікаўны беларус пасьпяваў рабіць нейкія запісы, апрацаваныя ім ужо пасьля вяртаньня на Радзіму”. /Ляўшун Л. В. 52  Адам Каменскі-Длужык. Дыярыуш. // Анталогія даўняй беларускай літаратуры ХІ - першая палова ХVIII стагоддзя. Мінск. 2003. С. 808./; “Паходзіў, магчыма з аршанскай шляхты. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 апынуўся на захопленай тэрыторыі і прысягнуў цару. Пасьля далучыўся да войска Рэчы Паспалітай, у бітве на Басі 1660 трапіў у палон.” /Пазднякоў В 53.  Каменскі-Длужык Адам. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Т.-2. Мінск. С. 25./ - і гэтак далей.

    Але, ня гледзячы на вялікія намаганьні польскіх навукоўцаў, адшукаць архіўныя сьляды жыцьця і дзейнасьці Адама Рыгора Каменскага Длужыка на тэрыторыі “былой Рэчы Паспалітай” засталіся марнымі. Што датычыць архіўных зьвестак “сыбірскага знаходжаньня” Адама Рыгора Каменскага Длужыка, то іх адшукаў расейскі дасьледчык Барыс Пятровіч Палявой.

    З “Дыярыюшам” Адама Рыгора Каменскага Длужыка Барысу Палявому дапамог пазнаёміцца “амэрыканскі” лінгвіст Раман Якабсан 54. Вось як гэтую акалічнасьць ўспамінае сам Б. П. Палявой: “У часе побыту ў Ленінградзе Р. Якабсан спаткаўся з В. І. Малышавым, знаным зьбіральнікам старарускіх рукапісаў на Эўрапейскай Поўначы і падараваў яму адбітку свайго выдадзенага ў Кітаі артыкулу /Notes on Gilyak/ аб мове гілякаў-ніўхаў. В. І. Малышаў перадаў мне тую адбітку працы Р. Якабсана, згледзеўшы ў ёй зьвязкі з маёй працай аб этнаграфічных назіраньнях Г. І. Невельскага і ведаючы, што дэталёва цікаўлюся ніўхамі. І вось менавіта ў гэтай адбітцы я напаткаў на зносках тады цалкам мне незнаёмы твор “Diariucz” Адама Каменскага-Длужыка. Я неадкладна распачаў росшукі ў ленінградзкіх бібліятэках і ўрэшце атрымаў мікрафільм “Дыярыюшу” праз Бібліятэку Акадэміі Навук. Тады яшчэ я не мог чытаць на польскай мове і на дапамогу мне прыйшлі два знаёмых перакладчыка: Ю. Г. Балахнін і В. Ф. Касьянава. Яны пераклалі мне тую працу вусна і напачатку я не быў перакананы ў яе вартасьці. Прыйшлося мне неадкладна заняцца вывучэньнем польскай мовы дзеля таго, каб мець магчымасьць чытаньня яе ў арыгінале і падрабязнага аналізаваньня яе зьместу. Менавіта тады я ўпэўніўся, што гэты твор даўно прыцягвае увагі гісторыкаў–палякаў: Зыгмунта Лібровіча (1884), Міхала Яніка 55 (1928), Тадэвуша Туркоўскага 56 (1939) і іншых. Пераканаўся, што гэтыя гісторыкі не маглі належным чынам ацаніць інфармацыю Адама Каменскага Длужыка аб народах Сыбіры. На жаль, расейскія навукоўцы, за выключэньнем А. М. Пыпіна, па просту не ведалі гэтага твора. Таксама і А. М. Пыпін ведаў пра яго існаваньне толькі з паведамленьня З. Лібровіча. Гэтае дало мне падставу назваць твор Каменскага Длужыка “Забытая крыніца” і ў 1965 годзе апублікаваў аб ім першы невялічкі “аглядны” артыкул. Да майго зьдзіўленьня артыкул выклікаў ў Польшчы вялікую цікавасьць”. /Polewoj B. P.  W poszukiwaniu nowych danych o Diariuszu Adama Kamieżskiego-Dłużyka // Lud. T. LXXVII. Poznań-Warszawa-Wrocław. S. 235-236./

    Сапраўды артыкул Б. П. Палявога “Забытый источник сведений по этнографии Сибири XVII века. (О сочинении Адама Каменского-Длужика)” у № 5 часопіса “Советская этнография” за 1965 год выклікаў вялікую цікавасьць, бо там упершыню былі пададзеныя адшуканыя архіўныя матэрыялы з побыту Адама Рыгора Каменскага Длужыка ў Сыбіры. Усе навукоўцы пачалі спасылацца на гэтыя матэрыялы, а самога адкрыўцу іх запрашаць на розныя сымпозіюмы і канфэрэнцыі прысьвечаныя побыту “палякаў” у Сыбіры.

    Як успамінае Б. П. Палявы: “Ужо ў 1972 годзе, на польска-расейскім сымпозіюме ў Ленінградзе, гісторык В. Г. Грыцкевіч выказаў дапушчэньне, што раз Каменскі Длужык паходзіў з Воршы, то быў перш за ўсё беларусам. Гэты погляд падзяліў і А. Ф. Коршунаў, які апублікаваў свой новы артыкул аб Каменскім Длужыку ў часопісе Беларускай Акадэміі Навук. Падобна як А. І. Рогаў 57, ён цалкам ігнараваў навуковыя працы сваіх папярэднікаў, хаця ж з аналізу артыкулу няцяжка было заўважыць іхні ўплыў. Тады мне закарцела ў 1974 годзе каб працы А. І. Рогава і А. Ф. Коршунава падаць паважнай крытыцы. Вось тады ў пэўнай ступені я і выкарыстаў таксама мае новыя архіўныя адкрыцьці”. /Polewoj B. P.  W poszukiwaniu nowych danych o Diariuszu Adama Kamieżskiego-Dłużyka // Lud. T. LXXVII. Poznań-Warszawa-Wrocław. S. 242./

    У сваім новым артыкуле Б. П. Палявы “Еще раз о Каменском-Длужике”, які выйшаў № 4 часопіса “Советская этнография” за 1974 год адзначыў: “У 1973 г. былі апублікаваныя дзьве новыя працы аб “Дыярыюшы” Адама Каменскага Длужыка (XVII ст.) – самым раньнім, што дайшлі да нас, сачыненьняў на польскай мове аб народах Сыбіры. У пачатку 1973 году ў Мінску выйшла спэцыяльная праца А. Ф. Коршунава, а некалькі месяцаў пазьней новы агляд Дыярыюша” падаў славіст А. І Рогаў у дакладзе “Россия в польских исторических и географических сочинениях XVII в.” /VII Международный съезд славистов. Варшава, август 1973. История, культура, этнография и фольклор славянских народов. Доклады cоветской делегации. Москва. С. 259-262./ Зьяўленьне гэтых прац можна было б толькі ўхваляць, калі б не дзьве акалічнасьці. Няцяжка ўпэўніцца ў тым, што ў артыкуле А. Ф. Коршунава сёе-тое запазычанае з часопіса “Советская этнография” (1965, № 5) і некаторых прац нашых польскіх калегаў, аднак, без якіх-небудзь спасылак на іх. Падобнае часта сустракаецца ў практыцы навукова-папулярных выданьняў. Але ці варта гэткія прыёмы ўкараняць у чыста навуковыя выданьні?”. /С. 116./

    Але ня гледзячы на гэткае выкрыцьцё спадкаемцы А. Ф. Коршунава працягваюць ягоную справу: “Дыярыуш” Каменскага-Длужыка – самы старэйшы з захаваных да нашага часу пісьмовых помнікаў з апісаньнем Сыбіры і Далёкага Усходу... Напісаны ён быў на польскай мове, якая, аднак, стракаціць русізмамі і беларусізмамі, чаго ніколі б не дапусьціў у сваім творы карэнны паляк, што яшчэ раз пацьвярджае беларускае паходжаньне пісьменьніка. Арыгінал твора не захаваўся. У 1874 г. “Дыярыуш” быў выдадзены на польскай мове паводле аднаго з позьніх і папсаваных яго сьпісаў. У 1974 г. А. Коршунаў зрабіў з гэтага выданьня пераклад-рэканструкцыю і тым самым увёў “Дыярыуш” Адама Каменскага-Длужыка ў навуковы ўжытак.” /Ляўшун Л. В. Адам Каменскі-Длужык. Дыярыуш. // Анталогія даўняй беларускай літаратуры ХІ-першая палова ХVIII стагоддзя.  Мінск. 2003. С. 808-809; Ляўшун Л. В.  Адам Каменскі-Длужык. Дыярыуш. // Анталогія даўняй беларускай літаратуры ХІ - першая палова ХVIII стагоддзя. Мінск. 2-е выд., выпр. С. 808-809./

    Аіда Маркітантка,

    Койданава

     ********

     ********

                                             ДЫЯРЫЮШ  ВЯЗЕНЬНЯ 58 МАСКОЎСКАГА

                                                                МЕСТ 59 І  МЕСЦАЎ 60

                                                                   ЯКІ  НАПІСАНЫ

                                                          АДАМАМ  КАМЕНСКІМ 61.

    Узяты быў я ў року 62 1657. 63 дня 20. Octobra 64 ў патрэбе 65, кеды 66 з князем 67 Jurgim Dołhorukiм 68 пад Басяй 69 між Uchłami 70 была патрэба, і прыкаваны да дзяла 71, ад серады сядзеў я аж да нядзелі на зімне 72 і голадзе вялікім, покі 73 войска Я. К. Мосьці 74 не адступіла за Басю да Czereju 75. Потым нас раздалі Галовам 76 стралецкім 77, колькі Таварыства 78 Пана 79 Станіслава Чыжа 80 і іншых далі да Кукавінскага 81, паноў Здановічаў 82 да Шэпеля 83, пана Выдаўскага, Вадзяніхта і іншых. Мяне аддалі да Андрэя Ануфрыёвіча 84, і са мной пяцёра чэлядзі 85 з падарожных харугваў 86. Там мы сядзелі нядзель 87 9, досыць у нэндзы 88 і голадзе, але аднак мелі на нас рэспэкт 89 мяшчане магілёўцы 90, што нас жывілі 91, бо бы мы іначай памерлыя былі.

    In Jnuario 92 павезьлі нас да Масквы 93, 400 чалавек і дзялак 94 200. Прыяжджаючы да Масквы, выйшла колькі прыказаў 95 стралецкіх проці нас і райтарыі 96 колькі палкоў 97. Спаткалі нас на Драгамілавай 98 Слабадзе 99 і далі нам па дзьве чаркі 100 гарэлкі 101 і піва 102 па кубку 103, а потым па прывітаньні і па той чэсьці 104 казалі 105 нас пабраць медзы 106 стральцамі: стральцоў двое а наш трэці, лёнтамі 107 павязаны, ішоў паміж стральцамі. Правялі нас міма царскія палацы па прыказу 109 і тыя дзялкі і харугвы 110 тры і карнэтаў 111 сем. Там нас прэзэнтавалі 112 ў Прыказе і кожнага на імя 112 запісалі. Пераправадзілі нас на двор Carewicza Grodzińskiego 113 (?) 114 і там нас адабралі Таварыства дванаццаць, пана Чыжа 115 з пад харугвы 116 гетманскай 117, і пана Відаўскага, сястрынца 118 пана Чарнецкага 119, пана Астроўскага, пана Бабраніцкага, пана Стрыжэўскага, п.п. Здановічаў двух: Яна і Міхала, пана Чыжа 120, падкаморага 121 віленскага 122, пана Лазоўскага, пана Качаноўскага, ротмістра 123, пана Бусме, пана Яхевіча і мяне трынаццатага 124. Там мы былі дзьве нядзелі, а чэлядзь па іншых гмахах 125 пасадзілі і не вольна нам было з імі бачыцца.

    Потым 9. Februarii 126 прыйшло трое стральцоў і двое прыставаў 127 па нас траіх, па мяне і п.п. Здановічаў, паведамляючы нам добрую навіну, што зась 128 Гасудар 129 Цар 130 пажалаваў 131 на адмену 132. Мы ўзрадаваліся і ўверавалі, але нас барза 133 здрадзіла 134, бо нас узяўшы, да прыказу Сібірскага 135 засадзілі, што мы і сьвятла не бачылі праз цэлы тыдзень, аж дапера 136 рана 137 17 Februarii казалі нам рыхтавацца як найпрытчэй у дарогу да Літвы. Мы ўзрадаваліся; пабраўшы ўбоства досыць шчуплае з сабой, ішлі мы на падводы па аднаму, а 138 па чатырох стральцоў за кожным. Паведамілі, што на адмену вас вязём мы, папрыкрывалі нас рагожамі 139, а потым прыехалі мы да Манастыра 140 Траецкага 141, міль 142 12 ад Масквы. Там нас пакавалі, пп. Здановічаў двух, а мяне трэцьцяга. Там было плачу і нараканьня заместа радасьці і адмены, аж на вялікую нэндзу і няволю.

    Стамтуль 143 ехалі мы на Пшеяслав 144 міль 8; з Пшеяславя да Растова 145 міль 20; з Растова на Яраслав 146 міль 40. Там мы за Волгу 147 пераяжджалі, якая ёсьць у шыр сажняў 148 дванаццаць тысячаў 149 у самых берагах. У тым Яраслаўлю купца 150 і рамесьнікаў 151 досыць, людзей размаітых 152. Юхты 153 чырвоныя найлепей там робяць і недарагія, таксама палоцен 154 тонкіх і пекных і войлакаў 155 досыць танна. Хлеба мае досыць і ўсялякай жыўнасці 156, апроч авацоў 157 садовых, якіх няма. Рыбы, мясіва 158 досыць.

    Стамтуль вязьлі нас да Тотмы 159 міль 20 ракою Чыраю 160, якая ўпадае ў Брад 161. Там у той Тотме ёсьць замак 162 і ваявода 163 сядзіць. Тое места мае па абодвух сторанах ракі, доўгае, як бы на чвэрць мілі расьцягнулася. Стамтуль ехалі мы ракой Боўдэм 164 да Волагды 165 міль 40. Тое места ёсьць вялікае, між балотамі і ракою, мае таргі 166 вялікія і манастыры багатыя і цэрквы 167, бо там склад 168 тавараў 169 усялякіх ад ангельскага 170 порту 171, амаль усёй Масквы прыстанішча 172. Стамтуль да Масквы віны 173, розныя сукны 174, селядцы 175, карэньні 176 ўсялякія, размаітыя заморскія 177 рэчы прывозяць, а маскоўскія ж тавары: пянька 178, паташ 179, смальчуга 180, ваньчос 181, воскі 182, скуры 183, лой 184, рагожы, каторых такая ёсьць сіла 185 каля таго места, і заўсёды там мешкае 186 рэвізор 187, а па маскоўскі Зысук 188 (?), які мае пры сабе колькі сот стральцоў конных, і тых разбойнікаў 189 лапае 190 і розна карае, вешае, і рукі, ногі ўцінае 191, вушы, насы, губы абразае, а аднак досыць сваволі.

    Стамтуль ехалі мы да Яму 192 царскага 193, днём і ноччу, міль 40 пустыняю 194. Там, нам, прыехаўшы да Яму, падводы 195 паперамянялі. Потым ехалі мы ракою Сухонаю 196 міль 60, днём і ноччу. Людзей мала ў коле 197 той ракі, бо і грунты 198 пяшчыстыя 199, балоты і азёры; у двух мілях альбо трох халупку 200 альбо колькі пастрэнеш 201 і тое ўбоства; толькі плевы 202 ядуць як сьвіньні 203, хлеба чыстага не ўбачыш, вось нэндзa вялікая.

    Потым прыехалі мы да Усьцюга 204 Велькага 205. Там стаялі мы тры дні. Засталі 206 мы там палкоўніка 207 казацкага 208 Крэсу 209, якога там мелі траціць 210, але прыйшла Царская грамата 211, жэ 212 яго звольніў ад горла 213. Казаў яго саслаць да Сыбіра. Там нам далі падводы і 24 стральцоў. Ехалі мы да Кайгарадка 214 міль 20. Тое мястэчка невялікае і замачак барза лядашны, а ўсё ж ваявода застаецца на ім і маецца добра, бо права мае гэткае: хоць бы немаведама хто ехаў з Сыбіры, ці ваявода лі 215, князь, баярын 216, думны 217, нават і брат царскі, тады вольна яму трэсьці і рэвідаваць 218 вазы, а што ёсьць над граматай царскай, то забіраць на цара і жонку 219. Нават да кашулі разбірае 220, але кеды яму затыкаюць губу 221, то таксама прапускае і квіты 222 дае. Той Кайгарадок найвялікшы біч на ваяводаў сібірскіх, і не вельмі бы меў адсюль пажытку, калі б толькі замка пільнаваў. І адсюль пачынаецца Пермія 223, а Масква заве яе Зыраны 224, якой ёй есьць людзі дзіўнай мовы 225; маюць веру рускую 226, апавядаюць што іх хрысьціў Св 227. Стафан 228. Людзі прамысльныя 229, менавіта ў лясах, на вадзе, стральцы з лукаў. Язык пайшоў 230 троху на жмудзкі 231. Грунты маюць камяністыя, скалы і горы вялікія 232. Лясы, поля мала што маюць. Люд злы 233, неміласэрны, на ноч нігды 234 не прыме, а дзівуюцца чужаземцам, як вялікаму дзівовіску 235, зьбіраюцца на дзіў і даюць ялмужны 236 , хто што можа, а найболей рыб, бо хлеба самі мала маюць.

    З Кайгарадка ехалі мы да Солі Высомгоцскай 237 міль 69, Перміяй вшыстка 238, па маскоўскі Зыранамі. Тое места пекнае і багатае, а трымае 239 яго Строган 240, купец царскі, і воласьць 241 усю. За даўніх цароў маюць свае прывілеі 242. Людзі багатыя, бо іх тэраз 243 трое братоў 244, а прад тым адзін айцец 245 іх трымаў, каторы даваў 140 тысяч рублёў 246 да скарбу 247 царскага, апроч іншых падарункаў і на расходы баярам. Тая Вычагда ляжыць над возерам 248 і ракою 249. Мае варніц 250 300 і болей, калі соль вараць. Там нашых гвалт 251 нявольнікаў, але з імі бачыцца не вольна 252. Места драўлянае; муроў мала апроч царквы. Тавары прывазныя, апроч рыбы палтуса 253, накшталт ментузоў 254 нашых, але барза вялікія; бывае што дву воз, рыб трох не ўвязе; а ізноў траска 255, што ў нас штокфішам 256 завуць, але там салёны, не сухі, бо яго зварыўшы ядуць з квасам, альбо ягад стоўкшы, замест квасу. Хлеба мала маюць, а ваявода царскі дзеля судоў там мешкае, але мала што мае пажытку. 257

    Стамтуль ехалі мы да Солі Камскай 258 міль 120 пушчамі. Тое места люднае сядзіць над ракой Камкаю 259 возера салёнага 260. Калоды 261 там з цэлага дрэва цэдравага 262 альбо з ясакару 263, падобнага таполі, вырабленыя да той ракі ўкладваюцца, і вада ідзе да катлоў, а катлы ёсьць гэткія вялікія, як бы ў цэбраў 264 сто і болей, жалезныя; а солі пуд 265 на 20 капеек 266. Варніц мае 500, другая соль за мілі паўтары. Азярцо невялікае, мае варніц тры, але барза вялікія. Соль на цара робяць нашы нявольнікі, а найболей Казакаў украінскіх 267 і нэндзу вялікую церпяць.

    Стамтуль везьлі нас да Вежхатура 268 пушчамі і каменем 269 суворым, высокімі гарамі 270 міль 120. Дзень і ноч ехалі мы. Не бывалі мы ў ізбе 271, толькі станы 272, паробленыя дзеля начлегу і пакорму, так будкі якісь, але камень барза высокі, здаецца пад самыя нябёсы. На адну гару 273 ехалі мы міль пяць. Наймалі нас падводнікі 274, хто мог пешшу ісьці, па 30 капеек на дзень і болей. У паў пушчы над’ехалі 275 мы людзей Вагульцаў 276, паганаў 277, якія Бога ня ведаюць, бо маюць свае шатаны 278 лесе, бо іх там так завуць, у месцах скрытных, і там зьбіраюцца і адпраўляюць сваё набажэнства, і барза іх убіраюць багата, вешаюць сабалёў 279, срэбра, начыньне 280 ўсялякае купляюць у Масквы, а потым маскоўскія людзі іх абіраюць і стуль багацяцца. Але ім рэдка ў дабро абарочваецца, бо іх чаруюць і сіла іх ад розуму адходзіць і прападаюць. Маюць у лесе качавіска 281, зробленае з дрэва; нізкае акенца адно, агонь дзень і ноч гарыць у каміне 282. Печаў не маюць, ані дзьверы, толькі дзюрка замест дзьверы. Лаў таксама не маюць, толькі на зямлі сядзяць. Зьверам жывуць, але і хлеб ядуць, бо купляюць у Масквы за скуры аленевыя 283 і ласіныя 284. Недзьведзя 285 калі заб’юць, то над ім плачуць, гаворачы: што не мы табе сьмерцю прычына, але лук наш. Потым яго зьядаюць, а галаве ягонай моляцца, якая заўсёды ў качавіску ў куце стаіць, пасудзінай накрытая, і розных сукняў навешвалі каля ёй 286. Збожжа гэтыя людзі не сеюць, толькі лесам бавяцца; рыб мала альбо няма, бо рэк не маюць вялікіх.

    Прыехалі мы да Верхатуры 287, тое места люднае і жыўнасьці мае дастатак і тавараў розных. Вёскі барза вялікія, і збожжа барза родзіцца апроч грыкі 288, той нямашака. Рака Тура 289 ідзе пад ім, камяністая і быстрая. Там мыта 290 вялікае бяруць на цара з купцоў і ваяводаў таксама трасуць, якія ідуць з Сыбіры. Там нам далі падводы да Апонціна 291 100 міль ехалі мы дзень і ноч, пушчамі і вёскамі, але барза рэдкімі на дзесяткі міль, але хлеба маюць досыць. Той Апонцін першае места сыбірскае, ляжыць у становішчы хлебным і рыбным; ва ўсім маюцца добра, толькі што Калмукі 292 часта дакучаюць і вёскі каля яго паляць.

    Стамтуль ехалі мы да Тумені 293 міль 127. Места барза пекнае, у становішчы барза багатым. Хлеба, рыбы, птаства размаітага там маюць. Азёрамі рака Тура прыйшла пад яе, але ўжо не камяністая, у раўніне барза пекнай. Астрог 294 дакола 295 места і брам дзьве. Замачак драўляны. Вёсак і слабод мае досыць багатых. Ваявода там сядзіць.

    Стамтуль ехалі мы да Табольска 296 і прыехалі мы ў кветную нядзелю 297. Тое места ляжыць над ракою Іртышчам 298 і над Табольскам 299, якія рэкі барза вялікія і страшныя 300, якіх у нас у Польшчы 301 нямашака. Злучаюцца пад тым Табольскам рака Тамбольск 302 ад Швэцыі 303 з левага, а Іртыш ад Калмук з правага боку. Тым Іртышчам ходзяць міль 100 у верх да аднаго возера 304, якае соль родзіць лёдаватую 305 і там яе бяруць. Ходзяць Казакаў па паўтары тысячы з арматаю 306 і дзяламі для 307 Калмукаў, якія ім 308 тую соль бароняць. Лодзяў 309 бывае па 50 і па 60, а на лодку бяруць па 2000 пудоў солі і болей. Тая соль ідзе на ўсю Сыбір. З казны 310 прадаецца па 25 капеек пуд. Там далей за тою сольлю ёсьць места Тара 311. Там нашых ёсьць гвалт, але заўсёды біцца мусяць з Калмукамі белымі 312 і вялікую бяду церпяць. Я там ня быў, але бачыўся з нашымі, якія прыяжджалі да Табольска дзеля паратаваньня 313 хлебнага і пеняжнага 314, то нам апавядалі аб сваёй нэндзы.

    Табольск мае мест два: адно на гары барза высокай, а другое на доле. Хлеба досыць мае і не дорага. Рыб нечуванае мноства, бывае па 100 язёў 315 на капейку. Татары 316 барза багатыя; маюць свае вёскі. Таварамі ідуць 317; вельблюдаў 318 моц вялікую маюць. Езьдзяць да Даўр 319 і да Бухар 320. Вось згола 321 места падобнае ва ўсім Маскве, толькі што муроў 322 мала. Цэркваў болей дзесятка; з манастыроў мітрапаліта 323 і архімандрыт 324 там мешкае. Бо Тамбольск 325 было некалі асобнае царства Касімаўскае (?) 326 і трымаў яго Касімёр (?) 327 Татарын, а ўзяў яго нейкі Ермак 328, збойца 329 Вольскі 330, які разьбіў казну царскую і купцоў цара выгнаў. Сам на тое царства пасеў; патануў у рацэ Іртышу; як на яго напалі Татары, кінуўся ў ваду 331. Гэтыя Татары маюць вялікія вольнасьці і збожжа сабе сеюць, а найболей аркішу 332 і пшаніцы і аўсу; жыта мала сеюць, толькі Масква. Ёсьць таксама Татары мысьліўцы 333, гадуюць птахі: крэчаты 334, белазоры 335, якіх рыбамі кормяць. Маюць і харты 336 касматыя. Коней маюць барза добрыя, на якіх лісы 337 ганяюць і гарапнікамі 338 б’юць, а мармуркі чорныя 339 да казны царскай аддаваць; прадаваць жа нікому не вольна. Маюць таксама панцыры барза добрыя szygami (?) 340 барза фарэмныя 341, пёры бажанавыя 342 і агністыя 243 стрэльбы маюць. На попіс 344 штомесяц мусяць быць гатовы, а тое дзеля бунтаў нашых 345. Там ёсьць болей чым 300 у службе 346 і дзецях баярскіх 347, казакоў служылых 348 1.200, райтарыі 1.000, казакоў 349 2.000, жалдакоў 350 3.000.

    Там мы мешкалі ад Кветнае нядзелі аж да Сьв. Яна 351. Потым выслалі нас на сам св. Ян да розных мест лодкамі пятнаццацьцю як да Сургута 352, да Бярозава 353, да Нарыма 354, да Кецка 355, а нас чалавек 30 на раку Лену 356, да Якут 357. Уселіся мы на сам сьв. Ян рускі 358 ў лодкі; жагналіся 359 мы з сабою; там было нараканьня досыць. Плылі мы Іртышам да зямлі Яўскага Яму 360 тыдзень цэлы. Там сеюць ярыну 361; жыта не родзіцца.

    Стамтуль плылі мы да Самасовак 362. Над’ехалі мы людзей нябачаных, якія завуцца Асьцякі 363. Гэтыя не сеюць, ані аруць, толькі рыбамі жывуць 364 і птаствам, якога там моц вялікая, менавіта лебядзей 365, гусей 366, качак 367, якіх у нас нямашака. Самі гэтыя Асьцякі ходзяць у рыбіных скурах, і абутак з таго носяць 368, кажухі 369 гусіныя і лебядзіныя. Мешкаюць качавіскамі па астравах. Рыбы сабе вэндзяць на зіму размаітыя і тлустасьць 370 рыбіную зьбіраюць у начыньне з бярозавай кары вырабленае, па цэбраў два; то яе п’юць цёплай па кварце 371, што нам было ў падзіўленьне вялікім. А сеці робяць з пакрыў 372 і кашулі некаторыя з крапівы маюць. Ядуць якіясьці бэдлкі 373 накшталт мухамораў 374, то так напіваюцца горш чым гарэлкаю; то ў іх банкет 375 найлепшы. Хлеб таксама ядуць і на рыбы зьменьваюць, з якой там не цяжка, бо за любую анучку толькі белую, альбо за іголку, гэткага асятра 376, якога мужык унесьць 377 ня можа; і самі нам давалі як нявольнікам.

    Стамтуль ехалі мы да Опп 378 ракі барза вялікай, бо берагу на вясну не знаць, толькі як мора шырокае, і блукае па ёй, хто дарогі не свядом, бо барза астравістая. Пад жагелем 379 вецер занясе паміж астравоў ад ракі на мілю і там мусіць сохнуць 380. Асьцякі тым часам над’язджаюць і пабіваюць. Тая рака пайшла ў мора к Швэцыі, а мы да Сургута падаліся. Той Сургут невялікі астрожак, нічога там не родзіцца апроч гародніны; хлеб прывазны з Табольска на Казакаў, бо там люд увесь служылы. Царква адна; ваявода і галава стралецкі там мешкае. Той Сургут мае лісы барза пекныя і мармуркі чорныя, якіх дзе-нідзе нямашака, але нэндза вялікая, бо хлеба мала.

    Стамтуль ішлі мы да Нарыму; тое мястэчка невялікае і замачак; люд служылы. Засяваюць і родзіцца ім патроху збожжа. Стамтуль да Кецка Опп ракою, а іншыя пайшлі да Томска 381, Томаю 382 ракою. Ідучы да Кецка прыйшла рака з левага боку; завуць яе Вах 383; барза вялікая і шырокая. Апавядалі нам прыставы, што абедзьве са Швэцыі. Тая рака ўпадае ў Об. Там усюды мешкаюць Асьцякі 384, пагане, бо розна вераць і ў лебедзі, і ў качкі, і ў жоравы 385; багамі іх называюць. А ў якога птаха вераць, то яго не ядуць, толькі аблупіўшы, на дрэва надзяваюць скуру і таму моляцца і кланяюцца.

    Стамтуль пайшлі мы Кецяй 386 ракою, якая барза крывая 387. Ішлі мы нядзель 10. Нічога не бачылі мы апроч неба і пушчы. Прыйшла нам другая рака Лісіца 388 таксама вялікая як і Кець. То нам вады ўбыло а работы прыбыло, бо яшчэ крывей пайшла. Тою ракою ішлі мы дзён пяць. Як мы прыйшлі да таго места, дзе ледзьве 389 каменем мужык перакіне, ужо не так працавалі мы. Потым прыплылі мы да Макаўскага 390 па Пакровах 391 у тыдзень. Ледзьве мы дайшлі, б ужо замярзалі берагі. Там мы былі тры дні. Адпачыўшы сабе ішлі мы потым пушчаю міль 25 да Енісейска 392; так у нэндзы вялікай трывалі мы, бо ані купіць, ані на сабе несьці не маглі мы. Прыйшоўшы да Енісейска, там мы зімавалі. Тое места люднае барза і багатае ў купца. Тавараў мае досыць. Вёсак мае дастатак. Збожжа абфіта 393 родзіцца і не дарагі там хлеб; надзвычай танна, бо пуд па дзьве капейкі жыта, а мукі па тры. Рыб суровая моц; птаства і зьвера амаль.

    Стамтуль пайшлі мы па святах 394 у тыдзень да Стрэлкі 395 (так называецца) 396 і Енісеем 397 да Іттыму 398, якая рака камяністая, быстрая, страшная. Камень голы пад аблокі 399. Слыхаць на мілі дзьве гук страшны. Прыйшлі мы да парогу 400, які завуць Шаманскі 401. Налезьлі 402 мы людзей голых, твары папісаны 403 ў кветы 404 розныя не пазнаць хто мужчына, хто белагалова 405. Завуцца Тангусамі 406, мова пайшла на французскай 407; там нам дапамагалі пераправіцца праз Парог. Сотнік 408 нашых прэзэнтаваў, што мы нявольнікі, пабраныя на вайне і гэтак Осудар 409 нам весьці даў, загадаў па розных местах, і як зямлю ўзяў і караля 410 нашага 411. Барза нам дзіваваўся, а мы яшчэ барзей; і белагаловы гледзячы на нас плакалі, успамінаючы на свае дзеці, якія таксама ў Маскве 412 сядзяць у няволі 413 за сабалёў. Потым сотніку прынесьлі сабалёў колькі дзесяткаў, рыб, мяса аленевага. Не маглі мы таго зьесьці да самага Іттыму 414. Гэтыя Тангусы люд лёгкі, з луку стралец нечуваны, хіжы 415. Зімой і летам валочацца ад ракі да ракі дзеля пажыўленьня, а ядуць у паўсырое, з забітага зьвера кроў сьвежую ссуць, з забітай лані 416, бруха выяўшы 417, цялятка ядуць. Ніякай рэчы не прапускаюць, люб 418 найбрыдзейшай 419. Жонак па дзевяці маюць, а жанкі іх так добра з луку б’юць, як мужчына. Аленяў маюць статкі вялікія па 1.000 і болей. Маюць таксама алені цьвічоныя 420, што дзікія ашукваюць гэткім спосабам, што той алень хатні ўжо ёсць звычайны: тады таму аленю накладваюць на рогі раменны паўроз 421 блізка дзесяці локцяў 422 і трафляецца 423, што калі дзікі алень прыйдзе, тады той алень хатні з ім гуляе, і гэтак той паўроз на яго закідвае і аплятае яго так, што з сабою бедзіцца 424, а потым гаспадар, альбо пастух, які ходзіць за тымі аленямі, згледзеўшы таго аленя, з луку яго забівае, а таму крыві з вадою дае напіцца. Гэтыя Тангусы ёсьць паганы і дзікія людзі, і ні Бога, ні веры, ні пісьма, ні дзён не ведаюць, як бестыі 425 жывуць. Гэткая ў іх ёсць уцеха: стане іх колькінасьце 426 да кола 427, а адзін пакладзецца ў тым коле, маючы прывязаны камень альбо косьці, а гэтыя стаяць боса і гола; і валае 428 лежачы, па тунгуску на тыя словы: Мультах, Муцінэ 429, і тою косьцю круціць да кола вакол галавы так прытка 430 як вокам згледзіць, а тыя ж падскокваюць у такт, бо хто скача ляніва, то па каленях атрымае, і ўжо яго сабе маюць за дурнаватага і гнюснага. Птахаў у лёт б’юць з лукаў і сьмелыя да зьвера і лёгкія на мядзьведзя не патрабуючы таварыша, а калі ў колькі забіваюць, то яго за нясьмелага маюць і не канверсуюць 431 з гэткімі. У зямлі памерлыя не хаваюцца, бо іх не прымае, толькі на дрэве па месцах пэўных ставяцца на кедрах, калі выдаёцца востраў 432 цэдравы, і на соснах. Маюць страж для зьвера, аднак іх часта скідвае расамак 435. Гэты чорны, кудлаты, падобны да пса 436 і нядзведзя; гэта драпежная бестыя і смуродлівая. Тыя Тангусы да зімна барза трывалы люд і галадаў, бо зімой для вялікіх маразоў цяжка ім з пажыўленьнем і са зьверам. Тады будучы галодны так сьціскаецца і дошку да бруха прывязвае, аж калі ненадыйдзе 437 зьвера, патуль пры ім сядзіць, дошку ад бруха адвязаўшы, аж цалкам зьядае. Тыя Тангусы з таго Енісейска бегаюць нуртамі 438 накшталт саней, толькі што вузкія, як бы на паўлокця 439, мала што болей, а даўжынёй на локцяў 12; можа на іх павезьці камянёў 440 25, па чацьвёра псоў запрогшы, а калі вецер, бяжыць пад жагелем, псоў кладзе на нурты, а сам адзін стаіць у дышла 441, расправіўшы жагель, на лыжах бяжыць як страла. Псоў калі заставяць 442, а вецер добры, ледзьве ў тры дні даганяюць. Што ісьці вадою, 12 альбо 13 нядзель, то нартамі 6 нядзель бягуць, калі вецер добры, бо калі ходзяць з Енісейска, уступіўшы ў пост 443, то прыходзяць да Іттыму прад кветнай нядзеляй. Гэтак і мы ішлі нядзель 14, бо люд не прызвычаены да вады 444, але няволя навучыць усялякага.

    Потым ішлі да Іттыму гэткаю вялікаю пустыняю, што мы шчаўем 445 і барэцам 446 жылі, якога там веле 447; пайшла рака Тунгуска ў права 448, а мы павярнулі ракою Іттымам, з каменя ў камень, з дзіваў на дзівы і парог і каменныя, да выказваньня цяжкасьць нечуваная. Стаялі мы на адным месцы 449 з тыдзень, на сабе пераносячы рэчы ўсялякія з лодкі, не жаль бы калі б свае, але царскія 450 і прыставаў. Там мы ізноў зажылі беды і голаду пры рабоце. Потым прыйшлі да слабады 451. Там мы трапілі на сьвята маскоўскае 452; там нас пабралі да сябе хлопы 453, абы мы з ваяводам ілімскім размаўлялі. Вучылі нас жагнацца 454 па маскоўскі, а хто лепей умеў жагнацца, той быў у вялікшым пашанаваньні. Але ж ваявода Ціхан Андрэёвіч 455 прыслаў да нас Паляка, нейкага Беразоўскага 456, які там ужо даўно жыў, што бы мы меліся ва ўсім добра, хоць бы і скарга якая была, тады дармо, казаў пачынаць паводле польскага звычаю. Нашым тое не вельмі патрэба, самі дамысьліліся. Ударылі па баранах, курах, парасятах, пачалі дабірацца і да піўніц 457, што бачачы гаспадары, бунтаваць зачыналіся, як і прыйшло бы было да гэтага, але ж ваявода паасцярогся, прыслаў сто казакоў да нас, абы мы жаднай 458 не панеслі ад мужычча апрэсіі 459. А што сталася, тое прапала, што гэтак веле шкодаў збытных 460 прычынілі хлопам.

    Прыйшлі да Іттыму ў дзень Унебаўзяцьця Панны Найсьвяцейшай 461. Той Ілім мястэчка над ракой таго ж найменьня. Ілім хлеба мае ў патрэбу, рыб мала і зьвера, бо чужаземцы 462 далёка мешкаюць; з тавару амаль кожная рэч дарагая. Локаць палатна па злотых 463 паўтраця 464 альбо па тры, іголка па грошы 465 9 бывае, вось згола места нэндзнае, а камароў 466 і мухаў 467 вялікая моц 468, аж дзёгцем 469 цела шмаруюць, нават коней мажуць і быдла. У тым Іліме ж ваявода прыняў міла і пачаставаў нас; на працягу трох дзён былі мы ў яго на абедзе, потым даў нам падводы і ішлі мы праз пушчу ізноў міль 26, камянямі шкарэднымі 470 і высокімі гарамі, і даў нам кожнаму па сетцы 471 для мухаў, а сама ваяводзіха 472 па белых хустах 473 і па хустцы накшталт ручніка. Даў нам па два пуды мукі і сухароў на дарогу і колькі полці 474 саланін 475. Барза нам ставіўся ласкава, бо сам быў вязьнем у Польшчы колькі год у Імці 476 Пана Палубінскага 477.

    Прайшлі мы памянёную пушчу і прыбылі мы да ракі, якую завуць Мака 478. там мы засталі гатовыя судны, на якія мы селі і так прыдка як страла з луку прыдчэй ляцець не можа, уласна як у студню камень кінуты, гэтак нам здалося, што ўжо з намі лодка пад зямлю прападзе. Потым прыехалі на Куту 479. Тая рака вясёлая 480, ужо не гэткая быстрая, бо ўпіраецца Ленаю, і ўжо па астравах 481 сеюць збожжа і па колькі халупак там стаяць; хлеба досыць над тою Кутою. Ёсць азярцо 482, па правай руцэ. салёнае, як бы сажняў 30 да кола, глыбокае на сажняў 10, а гэткае празрыстае, што можна іголку ўбачыць на дне. Там соль вараць на цара, але яе дорага прадаюць.

    Стамтуль выплылі мы на Лену раку, барза вялікую і берагі мае барза пекныя, глыбокая, успанялая 483, ціхая. Не дарма яе масква маткаю заве. Ёсьць каля той ракі астравы барза пекныя, горы і дрэвы цэдравыя і зьвера гвалт. Казакаў там сіла мешкае, якія над той ракою маюць быдла, коней і жыўнасьці дастатак. Потым нам прыйшла з боку правага рака Орсінга 484 , з другога боку левага Ільга 485, рэкі барза вялікія як бы Вісла 486. Потым рака Вулькан 487 (sic) 488, з правай стараны рака Кірынга 489, так жа акрутна 490 вялікая і быстрая, там хлеб родзіцца. Потым рака Чучны 391 тым жа падобная; потым Віцім 492 рака страшная, трыма часткамі ўпадае ў Лену; горы відаць сапраўды з аблокамі роўныя. Там ёсьць адно месца, якое завуць Сцокі 493 да зьдзіўленьня годнае, бо рака Лена ёсьць гэткая шырокая і глыбокая, як на мілі паўтары, перавышае 494 і з фундамэнту выварочвае і руйнуе, дзеля таго там просяць Пана Бога, жэбы 495 Лена доўга стаяла, аж бы лёд струхлеў на месцы, бо калі з нагла 496 пушчае, то мусяць пакідаўшы ўсё, за горы ўцякаюць. Калі стане, ральлю лёдам закідае і парые так, што ўжо не будзе што жаць, і гэтак без хлеба таго году застаюцца 497. Але ў тых Сцоках ёсьць такая вузкая і крывая рэчка, як бы сажняў 40, але заўсёды гэткая на вясну, як на восень аднолькавая, якая паміж камянямі гладкімі і надзвычай высокімі ідзе. Там рэдка калі без шкоды, і нам патануў п. Павал Хмялеўскі 498. таварыш з пад харугвы Ямці пана Чарнецкага 499, ваяводы рускага 500, і мусяць заводзіць ліны 501 і гэтак цягнуцца. Там моц вялікая сакалоў 502, арлоў 503 і іншага птаства, якое як рыбітвы 504 ловяць рыбу і ёю кормяцца. Арол стаіць над берагам на каменю адною нагою, другою ў вадзе, як восьцю 505 рыбу хапае 506. Сокалы ж жывяцца драбнейшым птаствам. Але тое дзіў: калі сокал мае дзеці, там птаства найболей, бо каля гнязда іх не б’е, але лётае па старанах дзеля жыўнасьці.

    Потым рака Putoma 507, барза вялікая, і другая Ołokma 508, таксама страшная. Там усё Тангусы жывуць; ад Ołokiny 509 пачынаюцца Якуты 510. якія маюць веру паганскую і самі псам падобны 511. Коней стада 512 барза вялікія гадуюць, белых 513 найболей. быдла таксама маюць досыць. Быкоў барза вялікія гадуюць, а насы ім пранізаны, як у мядзьведзя 514. таксама і кроў 515. Усе езьдзяць на іх 516, а коней ядуць 517, як псы; нічым не брыдзяцца, ніколі не ўмываюцца, пазногці не абразаюць, ходзяць нага 518 з лукамі. На галаве каптуры 519 з пёрамі жураўлінымі 520 як страшыдла 521, граху ў нічым ня ведаюць. Ні Бога, ні веры. вось згола бестыям падобныя. Гэтыя людзі абселі тую Лену і берагі яе. Там жадная рэч не народзіцца, бо зямля не тае 522 болей як на локаць. Там ёсьць зьвера і птаства нечуваная моц, але паганы не ўмеюць іх ужываць: гэтак як псы іх ядуць. Што вялікшыя, пёры абскубшы, у каго ёсьць кацёл, тое вараць, у каго ж нямашака, то камянямі парыць 523 у дзежках альбо карытах, без солі. Строй нагі 524 ў леце і зіме. У жартах сораму жаднага не маюць, ані што грэх ёсьць не ведаюць. На конях белагаловы езьдзяць, а маюць серьгі 524 вялікія ў вушах, як талеры 525 срэбныя, на чале 526 носяць кругі 527, а на шыі срэбныя і медзяныя абручы 528 . Гэтак і мужчыны ходзяць у скурах аленевых і валовіных 529, шэрсьцю да цела, а другая на выварат. Лукі маюць доўгія, вышэй чалавека, а цецівы раменныя. Жалеза зьбіраюць па берагу Ленскім грудамі, і гэткае добрае як сталь, але ж цяжка з рамесьнікамі, то з ім лайдацкі спраўляюцца.

    Потым прыплылі мы да Якут 531, перад Пакровамі у вілію 532, да астрожку. Ляжыць тое мястэчка над самаю Ленаю на пекным барза месцы і вясёлым, але на галодным, бо там жадная рэч не ўрадзіцца, апроч капусты 533, і тое без галовак, а рэпа 534 рэдка ўдаецца. Там людзей заўсёды служылых 700, рэгістравых 535 Казакаў, якіх рассылаюць па лясах, рэках і розных урочышчах 536. Гэтыя зьбіраюць на цара сабалёў; адбіраючы ад тых 537 людзей, якіх стамтуль штогод колькі тысяч пасылаюць цару, ліс чырвоных 538 9.000, апроч мармуркаў, тых ня вельмі, гарнастаяў 539, папяліц 540, рысей 541, то там не чутна за баброў 542, выдры 543 і той глуха, але таго моц вялікая.

    Ваявода Якуцкі 545 мае таксама даходы. якіх цяжка апісаць, але ім не прыдаюцца: альбо памрэ 546, альбо ў галаву зойдзе 547; з тых там пасылаюць, якія без носа 548, нікога добрага, гінуць з душою і з целам. Там усялякая рэч дарагая, апроч футраў, але цяжка вывазіць. Белагаловы ходзяць у скурах аленевых тонкіх, у каптурах сабалёвых і сукнях атласавых, сабалямі падшытых, але без кашуляў, хіба на сьвята ўрачыстае кашулі надзяваюцца; таксама і хлеб толькі на ўрачыстасьць ядуць, а мяса ядуць як хлеб, і рыбу з ягадамі, птаства ўжываюць, якіх там моц вялікая. Малако кабылінае п’юць. У тых Якутах ад Maja 549 пачаўшы да Septembra 550, мала што ночы, бо заўсёды відно як у дзень, не пазнаць калі сьвітае, калі цямнее 551. Далей жа ў Зыганах 552; (?) к мору 553 плыць 4 нядзелі мінуўшы Aльдан 554 раку, якая ёсьць барза вялікая,555 з правага боку выйшла другая Tana 556, трэцяя Maja 557, рэкі барза магутныя, якіх у нас Польшча не мае. Ізноў 558 Уцур 559 з левага боку, барза магутная і вялікая рака, там ловяць рыбу якую завуць калускаю 560; ёсьць яе ўдоўж сажняў 561 16, і больш бываюць бліжэй мора 562, але вышэй Учуру не ходзяць 563. Насальваюць з яе бочак па 60 альбо 50. Як да калускі прыйдзе іншая рыба, і ўдарыцца аб яе, то ўходзіць раненая. Там у тых Зыганах 564 сонца ніколі не заходзіць, але стаіць як найвялікшая кадзь 565 чырвоная, а ад яго праменьні не сьвецяць, па колькі гадзінах пачне паднімацца ў гару і праменьні ад яго пачынаюць сьвяціць, а тое толькі дзеецца ад паловы maja аж да паловы Актобра. Потым сонца і ў дзень і ў ночы не відаць, заўсёды пахмурна, апроч месяца, які ж у ночы сьвеціць болей чым сонца. Там над морам 566 ёсьць горы вялікія і людзі дзікія 567, барза ў псах кахаюцца, якіх маюць па колькі дзесяткаў і па колькі соцень. Той найвялікшы пан, які мае псоў найболей. На псах езьдзяць, псоў ядуць, у сабачых скурах ходзяць і з дочкамі пасаг даюць псоў і ўборы псовыя маюць, даражэй сабе іх шануюць чым собалеў, альбо іншыя пекныя зьвяраты 568. Люд прасты; нічога не маюць апроч псоў. 569 Пагане, балванахвальцы 570, чараўнікі вялікія 571; з д’ябламі з вуснаў у вусны мовяць; яўна і відошчна ім паказваюцца ў постацях розных бестый, птахаў, зьмеяў 572, крукаў 573, як у што хто верыць, гэтакія чараўнікі людзям паказваюць, а аб Богу не ведаюць. Гэтыя людзі жывуць над ракою Лямай 574, якая ўпадае ў мора, як бы ў канец Зімняга Мора 575. А астрог 576 стаіць ад мора на тры чвэрці мілі. Зьвера моц вялікую маюць, і рыбы з мора находзяць, а найболей той рыбы боткі 577, (?) якая ў верх 578 на міль пяць не ідзе далей, якую на цэлую зіму набіраюць; ёсьць такая вялікая, як на локаць, але тлустая барза. Калі тая рыба пажыве ў той рацэ месяц, то схуднее і зубы яе вырастуць, як пальцы; б’ецца па камянях, аж жабры відаць і так здыхае 579, якой пасуюцца лісы белыя 580, птаства, мядзьведзі, якіх там моц вялікая, а усе белыя мядзьведзі 581. У тую раку Ламу прыбывае гадзін дванаццаць мора, а ўбывае таксама 12 гадзін 582. Так што зараз пасушыць усё і пазалева 583 астравоў спадаючы, але не ўсё з сабой забірае. Застаюцца воды ў далінах, па рывоцінах 584, і моц вялікая рыб марскіх 585 і ракаў 586 дзіўна вялікіх, досыць на аднаго чалавека 6 альбо 7 ракаў да ядзеньня. Варылі і мы іх і пяклі. На тыя ракі мядзьведзі белыя найбарджэй нападаюць і бавяцца каля іх і ў той час іх б’юць, але тое дзіва, што той мядзьведзь белы калі галодны, то шукае пажыўленьня, што мора выкіне. тое ён жарэ, а наеўшыся, плыве па мору 587 як п’яўка 588, завінуўшыся 589 ў клубок, а калі яго гэткая патрэба. выплыве на лёд, то яму марская вада рану 590 раз’ядае, і там яго канаюць 591, чым хто можа.

    З Ламы 592 пайшлі мы на Індзігірку 593 морам, коцамі 594 (?), якія там робяць накшталт акрэнтаў 595, толькі без жалеза; віцямі 596 зашываюць, а гваздамі 597 драўлянымі прыбіваюць, жалеза і за грош там няма 598. Тое дзеялася ў року 1659 599. Пашоўшы там на тую Індыкірку 600, служылі нам вятры тры нядзелі, але потым ударыў вецер марскі, які нагнаў лёду, што мы мала не пагінулі паміж краму 601. Было нас пяць коцаў; у двух бакі выламалі кры 602, а тры коцы на верх лёду высадзілі. Там мы сядзелі трынаццаць дзён, чакаючы сьмерці, аж потым даў П.603. Бог вецер, вады прыбыло. Ізноў нас насіў вецер па моры, а тыя два коцы направілі, і над’ехалі мы людзей 604, якіх завуць Гілякі 605. Езьдзяць на нядзьведзях 606 і так імі кіруюць, як у нас коньмі, але ім абрынаюць 607 пазногці 608 і зубы выбіраюць 609, а кормяць іх на стайні 610 як валоў, і ядуць іх таксама 611. Гэтаксама той люд дзікі, белагаловы барза гладкія 612 і высокія, маюць кольцы ў сподняй 613 варзе 614, а мужчына ў носе масянжовая 615 і срэбныя. Там хлеба не маюць, апроч зьвера а рыб, даюць аднак даніну цару барза вялікую.

    Стамтуль 616 пашлі мы на раку Амур 617, якая ёсць вялікая і край абфіты 618, бо мы зналезлі 619 колькі статкаў 620 з маштамі 621 трысьняговымі 622, гэткімі грубымі, як пязда 623 найгрубейшая. Апавядалі нам, што ў вялікіх статках бывае гэткая грубая як абхапіцца рукамі можна. Мы гэткай 624 не відзелі 625, бо мы ледзьве стуль там самі ўцяклі 626. Людзі там завуцца Чухчы 627; высокія, барадатыя 628, ходзяць як бы Бернардыны 629 ў каптурах 630; у кожнага пацеры 631 ў руку, шаблю 632 маюць пры баку накшталт старых кордаў 633, мала што даўжэй над 634 локаць, але люд барза бітны 635 Краі там барза пекныя, цёплыя і багатыя, але нам там доўга не далі папасаць 636. Загінула нам нашых людзей 35, розных і значнейшых, як то 637: пан Гарошка 638, пан Тамаш Сталкоўскі 639, пан Крыштаф Салтан 640, пан Манеўскі 641 etc 642. і Татарын 643 ахрышчаны з пад харугвы п. Чарнецкага і там нам не далі распрасцерацца 644, бо мы мусілі, пакідаўшы ўсё, уцякаць праз горы пешшу з вялікаю нэндзаю, голадам і фатыгаю 645, толькі з душою і целам паўрацілі 646 да Ламы 647. Было той бяды год паўчварта 648, што мы па пушчах, па рэках, мору валачыліся 649, мала што зажываючы 650 хлеба, апроч зьвера а рыбы, а хустак белых 651 і знаку 652 не мелі мы, апроч скур аленевых; акром неба і зямлі нічога мы не бачылі.

    Потым прыехалі мы псамі да Зыган 653. Там прыйшла ад ваяводы ведамасць 654, што бы мы рыхтавалі коцы і морам ішлі на Амур 655 раку вясною, і людзі колькі соцень да нас прыслалі з жыўнасьцю, і мне грамату царскую, сотніцтва 656, і жалаваньне 657 пану Хоцімскаму 658 атаманства 659 што нам не барза было на руку, але няволя больш можа, а так мусілі мы міла прыняць на палову з плачам. Аднак Пан Бог добры наш смутак абраціў 660 у радасьць, бо ў нядзелі 4 прыйшла да нас грамата царская 661, што нам канечне 662 казалі да Масквы, за што мы Пану Богу падзякаваўшы, паўрацілі да Якут, дзе нас 663 ваявода 664 міла прыняў і ўзяў ад нас рэляцыю за рукамі нашымі і інфармацыю, што там дзеялася, якія краі і людзі. Дзякаваў нам за службу: пісаў аба ўсім да Цара 665 і казаў нам рукі прыкласьці да таго пісьма. Потым нас адпусьціў 666, а гэтак да Табольска 667 прыехаўшы, калі сядзеў Пётра Іванавіч Гадуноў 668, ваявода, той нас затрымаў 669, і пусьціць нас не хацеў жаднай мераю. Мешкалі мы нядзель 6 у Табольску. Што вялікая бяда і голад дакучаў, мусілі іншыя ставаць на царскае імя і хрысьціцца 670, бо тое мае за вялікую паслугу ваявода цару, калі каго ахрысьціць, альбо на службу царскую прыняволіць. І так іншыя да яго падаліся на службу 671, а я хоць у нэндзы волеў 672 аднак чакаць шчасьлівейшай да Масквы аказіі і дачакаўся, і прыбыў я да Масквы 673.

    Калі шчасьліва прыбылі на сталіцу паслы 674 вялікія да Цара 675; Ямці Ясна Вяльможны Ямць Пан Гнінскі 676 Ян, Ваявода Хелмінскі 677, Кавалеўскі 678, Градзецкі 679, Радзінскі 680 Стараста 681; Ямць Пан Цыпрыян Павал Брастоўскі 682, Рэферендар 683 і Пісар 684 В 685. Кс 686. Літоўскага, Мядзельскі 687, Даўгоўскі 688 Стараста, эканоміі 689 Сакольскай 690 адміністратар 691, Вяльможны 692 Ямць ксёндз Аляксандр Катовіч 693, Схаластык 694 Віленскі 695, Рэгент 696 Канцылярыі 697 вялікай В. Кс. літоўскага, у той час быў я рэкупераваны 698 з Масквы і да пажаданай айчыны 699 пераправоджаны, а найбарджэй за стараньнем ЯВ 700. ЯМ 701 Пана Ваяводы Хелмінскага, якому няхай Пан Бог стакратную 702 дасьць узнагароду.

    Гэты мой дыярыюш напісаны мною нічога не мае фальшывага, але што я бачыў сваімі вачыма, тое я выразіў, на што рукою маёю падпісваюся.

    Адам Каменскі Длужык.

 

 


Brak komentarzy:

Prześlij komentarz