piątek, 25 kwietnia 2014

ЎЎЎ 4. Кэскілена Байтунова-Ігідэй. Эдуард Пякарскі складальнік слоўніка якуцкай мовы. Ч. 4. Койданава. "Кальвіна". 2013.

 

 

    Урад ЯАССР устанавіў дзьве стыпэндыі імя Э. К . Пякарскага. Ягонае імя было нададзенае школе ў сяле Ігідэй [678658, Республика Саха (Якутия), Таттинский улус, с. Дебдирге, ул. Боярова, д. 39.].

    У 1935 годзе заснавальнік Турэцкай рэспублікі і першы ейны прэзыдэнт Мустафа Кемаль Атацюрк спэцыяльна азнаёміўся са “Слоўнікам якуцкай мовы” Эдуарда Пякарскага, з якім яго азнаёміў прафэсар Абдулкадзір Інан, ды даручыў турэцкаму лінгвістычнаму таварыству, якое была створана ў 1931 годзе, тэрмінова перакласьці яго, бо тлумачэньні ў ім былі зробленыя на рускай мове, на турэцкую мову і апублікаваць.

     Справа ў тым што якуцкая мова адносіцца да цюрскіх моваў і захавала шмат архаічных слоў, а туркі (асманы), дзеці гарэмаў, разам з абліччам шмат што ў гэтым сэнсе страцілі. Была створаная адмысловая камісія з 18 чалавек: прафэсар Ахмет Джафераглу, генэрал-палкоўнік Халіс Быйыктай, генэрал-лейтэнант Нуры Беркоз, прафэсар Рэшыт Рахмеці Арат, прафэсар Алі Хусейн Туран (Хусейнізадэ), падпалкоўнік Якуп Арак, маёр Рэмзі Кілерджыаглу, віцэ-консул Ісмал Шэрэфетцін Юла, Хамдзі Такер, Гафар Гунейдзен, Артулах Таймас, Фуат Тактар, Архан Шамхал, Абдулджэбар, Керым Адзер, Хасан Аптулах Артэкін, Шэфіка Гаспыралы і Сабур Рэсул. Яна працавала над перакладам 8 месяцаў і закончыла працу ў 1937 годзе. Дадзеная рукапісная праца, аддрукаваная на пішучай машынцы, склала 12 кніг і была прадстаўленая ў дар Атацюрку, які падрабязна азнаёміўся з тэкстам і шмат дзе зрабіў паметы. Зараз яны захоўваецца ў Анкары ў Маўзалеі Атацюрка. У 1942 годзе ў Стамбуле ў выдавецтве “Марыф”выйшла першае пробнае выданьне слоўніка Пякарскага аб’ёмам 64 старонкі. У 1945 г. у Стамбуле ў выдавецтве  “Эбузійа” быў выдадзены першы том слоўніка аб’ёмам 658 старонак.

 


 

    У Чэркёхскім гісторыка-этнаграфічным музэі, што в Татцінскім улусе таксама шануюць памяць ад Пякарскім:

 







 







 

    Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Пякарскага ў 1958 годзе ягоны слоўнік быў перавыдадзены ў трох тамах у Вэнгрыі. Пасадзейнічала, кажуць, гэтаму якутка, ураджэнка Алёкмінскага вулусу Якуцкай вобласьці, Хадора Хведараўна Карнілава, жонка Мацьяша Ракашы.

 

 

    Рашэньнем Якуцкага гарвыканкама ад 18 чэрвеня 1962 г. вуліца Міра, ў Якуцку была перайменаваная ў вуліцу Э. К. Пякарскага.

 

 







 

    У 2001 г. у Якуцку ля касьцёлу быў адкрыты Помнік сасланым палякам - ахвярам масавых рэпрэсій і выбітным дасьледчыкам Сыбіры, культуры і мовы якутаў – Вацлаву Серашэўскаму, Эдуарду Пякарскаму, Яну Чэрскому і Аляксандру Чэканоўскому, які быў узьведзены на ахвяраваньні з Польшчы. Прынамсі, на ім было пазначана:

 


 

                                                         ЭДВАРД  ПЕКАРСКИЙ

                                                                    1858-1934

                                                             Языковед и этнограф

                                                   Автор словаря якутского языка

                                                      ЭДВАРД  ПИКААРЫСКАИ

                                                       (ПЕКАРСКИЙ) 1858-1934 сс.

                                                          тыл үорэхтээҕэ уоонна

                                                                    этнограф

                                                         саха тылын тылдьытын

                                                                    суруйбута

                                                           EDWARD  PIEKARSKI

                                                                      1858-1934

                                                             Językoznawca i etnograf

                                                       Autor słownika języka jakuciego

    У 2004-м годзе гістарычна неадукаваны Уладзімер Драба, кіраўнік экспэдыцыі “Палярнае кольца” заявіў хцівай на сэнсацыю газэце “Советская Белоруссия”: “В Якутске стоит памятник нашему земляку Эдуарду Пекарскому, который дал якутам письменность, а на памятнике  значится: «Великому польскому путешественнику». Но мы наконец восстановим историческую справедливость». /Завадская И.  Белорусские полярники восстановят историческую справедливость. Как - мы скоро увидим. // Советская Белоруссия. Минск. 21 февраля 2004. / Але далей гэтай гучнай заявы адважны да адчайнасьці вялікі палярны падарожнік Драба не пайшоў і аднаўленьня гэтай “гістарычнай справядлівасьці” ніхто з чытачоў “Саўбеліі” не дачакаўся. Дарэчы, нават ў Якуцку, мясцовыя дасьледчыкі ўжо зразумелі, што з дзяржаўных СМІ Беларусі ліецца некампэтэнтасьць “пякарсказнаўства” з пад пяра афіцыйных “гісторыкаў”. /Такасаева К.  Две персоны – две судьбы: Вацлав Серошевский и Эдуард Пекарский. // Якутский архив. № 1. Якутск. 2014. С. 46-47./

 

 

    У ліпені 2007 года, пад час правядзеньня дзён Якутыі ў Санкт-Пецярбургу, магілу Э. К. Пякарскага наведаў прэзыдэнт Рэспублікі Саха (Якутыя) Вячаслаў Штыроў і даў даручэньне нязьменнаму прадстаўніку РС(Я) у Санкт-Пецярбурзе Галіне Макаравай яе добраўпарадкаваць. 12 сьнежня 2007 года газэтаЯкутия” апавясьціла сваіх чытачоў, што ў Пецярбурзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё адрэстаўраванага месца пахаваньня Эдуарда Карлавіча Пякарскага. На ім прысутнічала дэлегацыі “славутых” людзей Рэспублікі Саха (Якутыя).

 




 

    У лістападзе 2008 г. 150-годзьдзе з дня нараджэньня вучонага таксама адзначылі выданьнем у Санкт-Пецярбурзе трохтомнага ягонага слоўніка накладам 3600 паасобнікаў у звычайным і падарункавым выглядзе, які утрымлівае 37000 слоў. Спонсарам выступіла якуцкая энэргетычная кампанія. На прэзэнтацыі выданьня прамовіў прадстаўнік Гэнконсула Польшчы ў Санкт-Пецярбурзе Зьбігнеў Пятроўскі, які адзначыў “што палякі ганарацца сынам свайго народа Эдвардам Пякарскім, які напісаў выдатную працу, якая дазваляе ўсім пазнаёміцца з культурай Якутыі”. “50 экзэмпляраў слоўніка мы прэзэнтуем размаітым бібліятэкам горада, – сказаў галава муніцыпальнай акругі “Пятроўская” Дзьмітрый Ількоўскі, былы якуцянін. Першай бібліятэкай, якая атрымала слоўнік Пякарскага была Дзіцячая бібліятэка імя Аркадзя Гайдара ў Пятроўскай акрузе Санкт-Пецярбурга. Адзначым, што слоўнік быў выпушчаны ў сьпешцы да юбілею фотамэханічным спосабам, таму ізноў ў ім якуцкія словы былі пакінуты ў напісаньні са шматлікімі дыякрытычнымі знакамі, што ізноў рабіць слоўнік малазразумелым для шырокай якуцкай грамадзкасьці, ужо не гаворачы пра школьнікаў.

 


 

    11 кастрычніка 2009 г. “Піцерскія якуты” – супрацоўнікі Сталага прадстаўніцтва РС(Я) ў Санкт-Пецярбурзе ды студэнты – чальцы Асацыяцыі моладзі Якутыі “Сайдыы” правялі суботнікі на Смаленскіх Лютэранскіх могілках па добраўпарадкаваньні магілаў Сямёна Ноўгарадава ды Эдуарда Пякарскага.

    В Маскве, а потым і ў Польшчы якуцкія вучоныя адзначылі 150-годзьдзе Вацлава Серашэўскага і Эдуарда Пякарскага.

    Польская дэлегацыя прыбыла ў Якуцк 4 лістапада дзеля ўдзелу ў мерапрыемствах, прысьвечаных 150-гадовым юбілеям стваральніка першага Тлумачальнага слоўніка якуцкай мовы Э. К. Пякарскага і этнографа, дасьледчыка ды пісьменьніка Вацлава Серашэўскага.

    Адзначым, што расейскамоўных насельнікаў з тэрыторыі былой сапраўднай Беларусі нідзе ня былі прыкмечаныя...

    У Саха акадэмічным тэатры імя П. А. Аюнскага 5 лістапада адбылося урачыстае паседжаньне грамадзкасьці, пасьвечанае 150-годзьдзю двух выбітных навукоўцаў Эдуарда Пякарскага ды Вацлава Серашэўскага.

 


 

    У 2014 г. Амбасада Турэцкай Рэспублікі ў РФ перадала Нацыянальнай бібліятэцы РС(Я) электронную копію рукапісу перакладу “Слоўніка якуцкай мовы” Э. Пякарскага на турэцкую мову, якое было ажыцьцяўленае у Турцыі па ініцыятыве Мустафы Кемаля Атацюрка у 12 тамах. Работнікі бібліятэкі для чытачоў раздрукавалі ды збрашуравалі ўсе гэтыя 12 тамоў.

 


 

     А Юры Жыгамонт, пэўна наслухаўшыся мазырскай бібляятэкаркі-краязнаўцы Ганны Булаш пра “Цэнтральны праспэкт у Якуцку імя Пякарскага.” /Ганна Булаш “Эдуард Пякарскі – беларус у Якуціі” // Краязнаўчая газета. № 43. Мінск. 2013. С. 5./ ды іншае, распявёў бязглуздзіцу пра Пякарскага у сваёй перадачы пра Барбараў. /Юры Жыгамонт © Прыгоды і Падарожжы Дылетанта Барбароў (чэрвень, сэзон 2014-2015. 7 апр. в 18:43)/

 

 

    “Цяперашняя вёска Пятровічы разьмешчаная на рацэ Волма, знаходзіцца ў 25 кілямэтраў ад Менску. Працягласьць вёскі каля 1,3 кілямэтра. Разьдзелена на дзьве часткі ракой. На адным беразе – Пятровічы, на другім – Зарэчча, якое зьявілася ў пачатку дваццатага стагодзьдзя, а раней гэта быў хутар Пякарскіх. Язэп Семяжон расказваў: “Мне памятаецца, нашы дзяды і бацькі хутар Пякарскіх называлі па-мясцоваму Дворным полем. Месца, дзе ў той далёкі час стаяў фальварковы двор Караля Пякарскага (так мясцовыя жыхары звалі бацьку вучонага). Я гэта памятаю па ўспамінах майго бацькі, які будучы яшчэ хлапчуком, часта хадзіў на заработкі ў гэты двор”. У гістарычных дакумэнтах 1621 і пазьнейшых гадоў значыцца, што ў Пятровічах тады быў 41 двор, у 1623 годзе – ужо 80 двароў. Згодна са зьвесткамі 1621 года, сяло Пятровічы далучана да Смалявіцкага маёнтка яшчэ ў 1612 годзе. У 1558 годзе ўладальнікам прылеглых зямель быў Пётр Андрэевіч Кадышэвіч, у 1559 годзе – Пётр Мінбулатовіч. Магчыма, адсюль і назва – Пятровічы. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Пятровічы, як частка маёнтка Смалявічы Дамініка Радзівіла, увайшлі ў Ігуменскі павет. У пачатку дваццатага стагодзьдзя ў Пятровічах было 160 двароў і 1028 жыхароў. У 1907 годзе тут было адкрыта народнае вучылішча, у якім вучыліся 53 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. У 1924 годзе была адкрыта хата-чытальня з бібліятэкай. І яшчэ ў тым жа годзе Пятровічы становяцца цэнтрам Пятровіцкага сельсавета. У пачатку трыццатых гадоў у вёсцы быў створаны калгас “Перамога”, працавалі кузьня, вадзяны млын. У 1931 годзе пасьля скасаваньня Сьмілавіцкага раёна, у складзе якога знаходзіліся Пятровічы, вёска аказалася на тэрыторыі Смалявіцкага раёна. У перадваенны час у Пятровічах было 46 двароў, амаль усе яны за час акупацыі былі зьнішчаны. У 70-80 гады сюды перанесьлі ўсе адміністрацыйныя і культурныя аб’екты, пачалі будаўніцтва шматкватэрных дамоў. Так Зарэчча на картах Смалявіцкага бюро інвэнтарызацыі стала значыцца асобным населеным пунктам. Але і сёньня ў шэрагу выпадкаў ён называецца Пятровічамі – аўтобусны прыпынак “Пятровічы”, у размовах мясцовых жыхароў – зноў жа Пятровічы. Калі на рацэ Волма ў другой палове дваццатага стагодзьдзя будавалася Пятровіцкае вадасховішча, у Пятровічы былі зьнесены вёскі Бароўка, Чырвоны Бераг, Смыкі, частка Слабады. У вёсцы ўтварыліся вуліцы Цэнтральная, Зарэчанская, Узбарожская, Садовая, завулак Клубны, вуліца Слабадзкая, Набярэжная, Школьная. Насельніцтва вёскі на 2007 год складала ў Зарэччы 668 чалавек, з якіх 231 – працаздольны. Моладзі было 111 чалавек”. /Апацкая Т.  Гэта наша гісторыя. // Край Смалявіцкі. Смалявічы. 5 мая 2012./

 

                                                                           Рака  Волма

 

                                                               Краявід вёскі Пятровічы

                                                               Від з мосту праз Волму

 

                                                               Краявід вёскі Зарэчча

                                                              Від з мосту праз Волму

                 З левага боку, дзе вялікія дрэвы, калісьці знаходзіўся фальварак Пятровічы

 







               Бібліятэка знаходзіцца якраз на тэрыторыі былога фальварку Пятровічы

 

                                    Загадчыца Пятровіцскай бібліятэкі Алена Процька

    У Пятровічах, як піша самая праўдзівая газэта Союза писателей Беларуси “У клюбе месьцяцца бібліятэка, калектыў народнай песьні «Рэчанька», музэй Язэпа Семяжона і Эдуарда Карскага”. /Старадуб Г. //Літаратура і мастацтва. Мінск. 5 снежня 2014 г. С. 14./

              Мястэчка Сьмілавічы у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь

 


                                                             На месцы дзе быў касьцел,

                                                              зьявіўся кінатэатар “Мара”

 

                                             Сьмілавіцкая бібліятэка, ля кінатэатру “Мара”,

                                                у якой ня ведаюць хто такі Эдуард Пякарскі

 

                       У Сьмілавічах здаўна жылі татары, народ цюрскай групы, як і якуты

                                                                    Сьмілавіцкі мячэт

 

                                                       Татарскія могілкі ў Сьмілавічах

 


                                                         Рака Волма (Воўма) ў Сьмілавічах

 

 

    Захаваўся будынак былой мужчынскай гімназіі ў раённым месьце Мазыр Гомельскай вобласьці Рэспублікі Беларусь.

 



                  Будынак знаходзіцца па адрасе: 247760 г. Мазыр, вул. Ленінская 15,

                                   ДУА”Мазырскі цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі”

 

                                             Рака Прыпяць ля плошчы Леніна ў Мазыры

 

 

                                                  НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ,

 





 

                                                                          03. 10. 2013.

                   БЕЛОРУС ЭДУАРД  ПЕКАРСКИЙ – ОТЕЦ ЯКУТСКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ

 


                                                              Эдуард Пекарский – студент

    Виталий Лоськов

    Фото: www.yakutskhistory.net; www.1sn.ru; www.ilin-yakutsk.narod.ru; www.funeral-spb.ru

   /http://www.postkomsg.com/history/196504/ 03.10.2013/

 

 

                                                                   Muzeum X Pawilonu

                                                                   Cytadeli Warszawskiej

 

                                           Wacław Sieroszewski, więziony 1878-1879...

                             /Okres przełomu XIX/XX wieku | Muzeum Niepodległości w

                                 ...muzeum-niepodleglosci.pl/.../okres-przelomu-x.../

 

 

 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz