poniedziałek, 28 kwietnia 2014

ЎЎЎ 7-2. Нэрчана Індзігірская. Цярністы шлях Сяргея Новіка ды Якутыя. Ч. 7. Сш. 2. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1966. Песня ляціць праз гады // Беларусь. № 7;  Цешка: [Апавяданне]; Зайчаняткі; Раніцай: [Вершы] // Голас Радзімы. № 5; Не верце такім “прыяцелям” // Там жа. № 12 / Пад псеўд. С. Каліноўскі; Спяваюць лявонаўцы: [Нарыс] // Там жа. № 29; Паэт-нашанівец // Там жа. № 40; Ушанаваць памяць паэта // Звязда. 29 ліп.: Дзед Мароз: [Верш] // Ніва. 9 студз.; Цешка: [Апавяданне] // Там жа. 11 студз.; Вожык: [Верш]  // Там жа. 17 ліп.; Верабейчыкі: [Верш]  // Там жа. 28 жн”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./ Але пэўна творы Сяргея Новіка, якія даследчыца пазначае што яны былі надрукаваныя у газэце “Ніва”, трэба мусіць пазначаць што яны былі надрукаваныя ў “газеце беларускіх дзяцей ў Польшчы “Зорка”, якая хоць і з’яўлялася дадаткам да газэты “Ніва”, але мела асобную нумарацыю старонак ды і у Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі фіксуецца да 1984 г. асобным ад “Нівы” выданьнем.
                                                        РАНІЦАЙ
                                              Эх, насыпала праз ночку
                                              Многа дробнага сняжочку!
                                              Голькі дрэў апалі ўніз -
                                              Белы снег на іх павіс.
                                                  Сад у казачнай красе
                                                  Спіць у шэрані-расе.
                                                  Каб на цуды падзівіцца,
                                                  Прыляцеў снягір з сініцай.
                                              Мілым птушачкам я рад,
                                              Дам ім прыгаршчы зярнят,
                                              Хай шчабечуць пад акном,
                                              Пакуль зноў вясны
                                                                               прыжджом.
                                               Сяргей Новік-Пяюн.
                      /Голас Радзімы. Мінск. Люты. № 5. 1964. С. 8./
                                               НЕ ВЕРЦЕ ТАКІМ “ПРЫЯЦЕЛЯМ”!
       Паважаны А. І.
    Дзякую Вам за ліст, за навагоднія пажаданні. Даруйце, што адказваю са спазненнем, бо больш месяца быў у Слоніме. Там бачыў Вашу жонку. Слонім расце, не пазнаць яго. Лабазоўка, Альберцін, Рышчыцы амаль ужо зліліся з горадам. Ён працягнуўся і ўздоўж Ражанскай шашы. А якія шматпавярховыя дамы ўзводзяць там, дзе былі агароды Мікалаеўскага, па вуліцы імя Янкі Купалы! У кожным доме ўсе выгоды: вадаправод, каналізацыя, цэнтральнае ацяпленне, газ. На вуліцы Пушкіна пабудаваны новы шырокаэкранны кінатэатр, на рагу вуліц Пушкіна і Першамайскай - гасцініца “Шчара”. На былой вуліцы Падгорнай, якая зараз называецца імем Героя Савецкага Саюза Сінічкіна, узведзена сярэдняя школа. На вуліцы Ражанскай (зараз імя Патрыса Лумумбы) сёлета будзе пабудавана яшчэ адна. Усяго ў Слоніме ўжо сем сярэдніх школ, школа-інтэрнат, апрача некалькіх васьмігодак. На вуліцы Камсамольскай (былая Замкавая) - медыцынскае вучылішча, а за царквою, дзе некалі было пры панах стараства, - рамеснае вучылішча. У рамеснай школе, дзе Вы працавалі калісьці, змяшчаюцца вячэрняя школа рабочай моладзі і музычная школа для дзяцей гараджан. Ёсць у Слоніме і спартыўная школа, а пры доме піянераў розныя гурткі: музычны, харавы, радыёаматарскі, фатаграфічны, у якіх дзеці развіваюць свае здольнасці. Ёсць у горадзе і некалькі фабрык і заводаў. Словам, не пазнаць былога Слоніма!
    Мне Ваша жонка казала, што бачылася з землякамі з Англіі, якія былі летась у Слоніме. Прынялі іх сардэчна. Госці нават выказалі жаданне застацца тут жыць. А Вы пішаце, што “не ведаеце, ці так было...” ніхто не правакаваў нашых гасцей. Яны адчувалі сябе добра сярод сваіх. А тыя, чыё сумленне не ў парадку, могуць брахаць колькі ўлезе. Вы пішаце, што лічыце мяне прыяцелем, а калі так, дык павінны верыць мне, а не “прыяцелям”-паклёпнікам.
    Адкажу і на такое Ваша пытанне: як разумець Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, аб якім Вы ўспамінаеце. У газеце “Голас Радзімы” не раз пісалі, што даўно дараваны правіннасці тым, хто не па сваёй волі часова працаваў у акупантаў. Даўно такім людзям дадзена магчымасць сумленна працаваць на карысць Радзімы. А гэты Указ датычыць толькі тых, у каго рукі ў крыві бязвінных ахвяр. Але, такім ніхто і ніколі не даруе. Так што няма чаго баяцца людзям, якія не забівалі сваіх братоў.
    Сапраўды смех браў, калі я чытаў тыя радкі ліста, дзе Вы пішаце аб “перадачы” Ваўкавыска! Гэта ж трэба сапраўды з глузду з’ехаць, каб распаўсюджваць такія плёткі! Ніхто не збіраўся і не збіраецца “аддаваць” Ваўкавыск Польшчы. Шкада, што Вы баіцёся прыехаць на Бацькаўшчыну, убачылі б усё сваімі вачыма, самі б пераканаліся ў шчырасці маіх слоў.
    Кніжка Мялешкі аб Слоніме хутка разыйшлася, і яе, на жаль, нідзе ўжо ў продажу няма. Ваша жонка сказала мне, што ёй абяцалі недзе дастаць, але пасля аказалася, што ў адным з магазінаў, дзе яна яшчэ была, таксама раскуплена. Так што выканаць гэтую Вашу просьбу пакуль не змог. Дарэчы, жонка ўсё чакае Вас, думае, што прыедзеце.
    У канцы ліста Вы дапісалі страфу нейкага верша. Там, між іншым, сказана “...вольны любы край – Беларусь”. Так, Беларусь наша родная даўно :ўжо вольная. Мы жывём свабодна, як паўнапраўныя грамадзяне сваёй вялікай Радзімы, цешымся яе росквітам, ганарымся яе дасягненнямі ў навуцы, тэхніцы, культуры, гаспадарцы. З кожным годам наш народ жыве ўсё лепш і лепш. Добра жыву і я. Дзяржава забяспечыла мяне добрай кватэрай, пажыццёвай пенсіяй, дала мне магчымасць працаваць на літаратурнай ніве.
    З прывітаннем,
    С. Каліноўскі. /Голас Радзімы. Мінск. Сакавік. № 12. 1964. С. 4./ Мо’ скарыстанне гэткага псеўданіма азначала што гэтак ён піша з-за цэнзуры.
    “Пабудаваная ў 1933 годзе “Святліца” і зараз стаіць. “Цяпер у ім клуб калгаса “1-га
Мая”... Хор калгаса “1-га Мая” карыстаецца заслужаным поспехам. У гэтым вялікая заслуга Г. I. Цітовіча, В. I. Садоўскага, А. М. Кіені, П. М. Касача, якія працавалі з хорам у пасляваенныя гады. 3 1964 года народным хорам кіруе С. І. Лагіновіч, педагог Нясвіжскай дзіцячай музычнай школы. У рэпертуары калектыву - каля 70 беларускіх і рускіх песень... Вялікую праграму хор рыхтуе да 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і да 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна. Я вельмі рады, што зерне, кінутае 40 год назад, дало багаты плён, што праца наша марна не прапала. Кожная новая песня, развучаная хорам, кожнае яго выступленне радуе мяне і хвалюе. Я з задавальненнем слухаю сваіх землякоў. Чаруе іх выканаўчае майстэрства - мілагучнасць, задушэўная цеплыня, шчырасць. 18 ліпеня 1966 года Лявонавіцкаму народнаму хору спаўняецца  40 год. Свой юбілей калектыў сустракае згуртаваным, узбагачаным і вопытам і прафесійным майстэрствам. Ад усяго сэрца радуюся за маіх землякоў і дарагіх сяброў, якія пранеслі родную песню праз гады”. /Сяргей Новік-Пяюн.  Песня ляціць праз гады. // Беларусь. Мінск. № 7. 1966. С. 28./ “У гэты ўрачысты дзень мне хочацца сказаць:
                                              Ляці, наша песня, ад краю да краю,
                                              Няхай цябе чуе ўся наша зямля!
    /Сяргей Новік–Пяюн.  Спяваюць лявонаўцы. Да 40-годдзя з дня заснавання хору. // Голас Радзімы. Мінск. № 29. Ліпень 1966. С. 6./
                                                    УШАНАВАЦЬ ПАМЯЦЬ ПАЭТА
    20 ліпеня мінула 86 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Гальяша Леўчыка (Ляўковіча), які нарадзіўся ў Слоніме. Ён пачынаў супрацоўнічаць яшчэ ў “Нашай ніве”. У 1912 годзе ўбачыў свет яго зборнік “Чыжык беларускі”. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі да Гальяша Леўчыка прыязджалі Янка Купала, Міхась Лынькоў, мелі з ім гутаркі.У 1942 годзе паэта расстралялі фашысты.
    Цікавая біяграфія Гальяша Леўчыка, і ён варты таго, каб ушанаваць яго памяць, Так і зрабілі выкладчыкі і вучні сярэдняй школы № 4 гор. Слоніма. У школьным музеі ўстаноўлен стэнд з партрэтам паэта, яго вершамі. Зроблен макет доміка, у якім жыў Гальяш Леўчык.
    А вось у Слонімскім краязнаўчым музеі нічога такога няма і ў паміне хоць Упраўленне культасветустаноў Міністэрства культуры БССР палічыла мэтазгодным арганізаваць тут куток паэта. Уласна кажучы, такі куток некалі быў. Ды невядома, з якой прычыны яго ліквідавалі. Некуды зніклі рукапісы, кнігі, фатаграфіі, выразкі з газет, асабістыя рэчы Гальяша Леўчыка.
    Я не раз размаўляў з дырэктарам музея І. Г. Шпырковай аб ненармальнасці такога становішча. Але гэта вынікаў не дало. Трэба, відаць, каб Упраўленне культасветустаноў Міністэрства культуры БССР давяло да канца сваю добрую задуму і парэкамендавала I. Г, Шпырковай неадкладна абсталяваць у музеі куток паэта Гальяша Леўчыка.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Звязда. Мінск. 29 ліпеня 1966. С. 2./
    У 1966 годзе Сяргей Новік-Пяюн наладзіў цесныя літаратурныя сувязі з беларускім тыднёвікам “Ніва” ў Беластоку, якія працягваліся аж да самай смерці паэта (памёр у 1994 годзе). У студзені і ліпені гэтага года ён друкуе вершы для дзяцей “Дзед Мароз”, “Вожык”, “Верабейчыкі” і апавяданне “Цешка”. /Чыгрын С.  Паэт, які заўсёды жыў песняй. // Ніва. Беласток. 27 жніўня 2006. С. 9./ [У верасні 1944 г. паводле рашэння ўраду СССР сталіца Беластоцкай вобласці БССР г. Беласток з большасцю раёнаў вобласці быў перададзены Польскай Народнай Рэспубліцы]. Найперш гэта былі вершы пра родную прыроду, лясных і свойскіх жывёл, а таксама ўспаміны.Я ўсё жыццё люблю дзяцей. Жывёл розных, птушак і дзяцей. Для мяне гэта – жыццё маё”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 53./
                                                                  ПАЭТ-ПЕСЕННІК
    Сяргею Новіку-Пяюну споўнілася 60 год. Шматлікія ўстановы, рэдакцыі, сябры. чытачы сардэчна павіншавалі юбіляра. “Вы вядомы як паэт-песеннік і Вашы творы карыстяюцца папулярнасцю сярод удзельнікаў мастацкай самадзейнасці”, - чытаем ў пісьме супрацоўніка музея Янкі Купалы.
    А вось радкі з тэлеграмы старэйшага пісьменніка былой Заходняй Беларусі: “Дарагі дружа, горача і шчыра віншую з 60-годдзем- Жадаю здароўя, поспехаў у літаратурнай і грамадскай працы, творчай радасці. Міхась Машара”...
    І цяпер, нягледзячы на ўзрост, Сяргей Міхайлавіч піша вершы, выступае у школах, па радыё. Часта Сяргей Міхайлавіч бывае ў нашай рэдакцыі, сустракаецца з землякамі.
    Некалі пад сваімі творамі Сяргей Міхайлавіч падпісваўся – “Малады Дзядок”. Бязлітасны час і цяжкая дарога зрабілі свой уплыў. Але запал і энергія, з якой паэт аддаецца літаратурнай і грамадскай працы, дае нам падставу назваць яго Нестарэючым Дзядком. І такім яму жадаем быць доўгія гады.
    На здымку: Сяргей Новік-Пяюн у час сустрэчы ў рэдакцыі “Голасу Радзімы” з земляком з Англіі Алесем Бутам”. /Паэт-песеннік. // Голас Радзімы. Мінск. Верасень. № 35. 1966. С. 6./Адзначыла яго 60-годзе і беластоцкая “Ніва” /Сяргею Пяюну 60 год. // Ніва. Беласток. 28 жніўня 1966. С. 2./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1967. Мая вёска - Лявонавічы: [Нарыс]  // Голас Радзімы. № 5; Жаўручок: [Верш] // Ніва. 18 чэрв.; Камары: [Верш] // Там жа. 25 чэрв.; Калдычэва // Там жа. 20, 27 жн”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                                     МАЯ ВЁСКА ЛЯВОНАВІЧЫ
    Выехаўшы з цэнтра Нясвіжа праз Слуцкую браму міма возера і замка, мы трапляем на скрыжаванне дарог. Адна з іх пайшла на поўдзень у Клецк, другая - на ўсход. Гэта Слуцкі гасцінец. На месцы знішчаных вайной прысад тут ужо выраслі маладыя дрэвы. Аўтобус з таблічкай “Нясвіж – Лявонавічы” імчыць нас па заснежанай дарозе. Вось і лес “Папярочкі”, а за лесам - новая вуліца Лявонавіч.
    Непазнавальным зрабілася жыццё ў маіх родных мясцінах. На вялізных зямельных плошчах калгаснікі вырошчваюць багатыя ўраджаі льну, цукровых буракоў, гародніны. Прыгожа выглядае ў серабрыстым інеі калгасны сад. Вакол яго - тапалёвыя  прысады. На балотах здабываецца торф на паліва і ўгнаенне палёў.
    На месцы былога Смаліцкага маёнтка вырас цэлы пасёлак. У калгасе пабудаваны новыя зернясховішчы, сіласныя ямы, стайні, кароўнікі, цялятнікі, свінарнікі, птушнікі. Усе гэтыя будынкі асвятляюцца электрычнасцю. Апрача таго, у калгасе ёсць чатыры кузні, піларама, механічны млын, артэзіянскі калодзеж, аўтапарк (грузавыя і легкавыя аўтамашыны, камбайны, трактары розных марак).
    Раней у нашай мясцовасці было многа хутароў. Цяпер калгаснікі перасяліліся ў вёску. Лявонавічы ператварыліся ў пасёлак гарадскога тыпу. Цешаць вока прыгожыя новыя дамы з зашклёнымі верандамі, крытыя шыферам і жалезам, радзей - гонтам.
    У Лявонавічах працуе 8-гадовая школа. А ў 1967 годзе запланавана пабудова новага мураванага будынка для 10-годкі, Сёлета пры школе арганізаваны краязнаўчы музей і музей Ул. I. Леніна.
    На другім канцы Лявонавіч, на выгане, пабудаваны калгасная бальніца, амбулаторыя і аптэка. У бальніцы працуюць два ўрачы і больш за 30 медыцынскіх сёстраў і санітарак.
    Пры сельскім клубе ёсць багатая бібліятэка. Два разы на тыдзень дэманструюцца кінафільмы. У 1967 годзе распачнецца пабудова двухпавярховага калгаснага клуба на 400 месц, 4 дамоў спецыялістаў і медыцынскіх работнікаў.
    Заслужанай славай карыстаецца Лявонавіцкі народны хор. 17-га снежня 1966 года адбылося ўрачыстае святкаванне 40-годдзя гэтага хору. З 1904 года ім кіруе настаўнік Нясвіжскай музычнай школы Станіслаў Лагіновіч. Нязменным баяністам працуе настаўнік Нясвіжскай музычнай школы Міхаіл Гурын. Кіраўнікі хору з нагоды 40-гадовага юбілею ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і Мінскага абласнога ўпраўлення культуры. 38 удзельнікам хору прысвоена званне артыстаў народнага хору.
    У калгасе многа інтэлігенцыі. Беларускі дзяржаўны універсітэт закончылі Адам Шынгель, Мікалай Чарняўскі, Міхаіл Усніч. Каля 25 чалавек закончылі інстытуты. Гэта Ніна Ждановіч, Вячаслаў Ждановіч, Марыя Аксак, Таццяна Шчарбач, Міхаіл Казак і іншыя.
    Юныя краязнаўцы Лявонавіцкай школы клапоцяцца аб экспанатах для свайго музея, збіраюць фальклор, пішуць летапіс роднай вёскі.
    С. Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Люты. № 5. С. 2./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у 1968. Музыкай вяснянаю...”: [Верш] // Голас Радзімы. № 17; Ой, што за хлопец. што за дзяўчына... [Верш] // Там жа. № 30; Паэт-нашанівец // Там жа. № 40; Прыкрыя недакладнасці // ЛіМ. 9 жн.; Памяці І. I. Стаброўскага // Ніва. 11 лют.; Раніцай: [Верш] // Там жа. 29 снеж”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                                    ПАМЯЦІ  I. I. СТАБРОЎСКАГА
    15 студзеня 1968 года на 99-м годзе жыцці ў горадзе Слоніме памёр Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі, археолаг, заснавальнік Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея.
    Восенню 1924 года Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі арганізаваў у Слоніме выстаўку старадаўніх дакументаў і кніг, якія ён збіраў больш як паўстагоддзя. Выстаўка выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў, асабліва сярод школьнай моладзі. Пасля яе закрыцця ўвесь сабраны археалагічны матэрыял і каштоўную калекцыю вырабаў каменнага веку Стаброўскі паклаў у аснову гістарычна-краязнаўчага музея.
    У верасні 1939 года, калі ў Слоніме ўстанавілася Савецкая ўлада, музей перайшоў на дзяржаўнае ўтрыманне. Ён узбагаціўся каштоўнымі калекцыямі - мінералагічнай і палеанталагічнай, выстаўкамі навуковага атэізму, гісторыі СССР, карцінамі, нумізматычным, этнаграфічным матэрыялам і шматлікімі іншымі экспанатамі.
    У час Вялікай Айчыннай вайны фашысцкія вылюдкі знішчылі вялікую колькасць экспанатаў. Аднак Стаброўскаму ўдалося схаваць шмат матэрыялаў і некалькі тысяч тамоў савецкай літаратуры, якія экспануюцца цяпер у музеі, які існуе ўжо 45-ты год.
    Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі да апошніх дзён свайго жыцця працягваў цікавіцца дзейнасцю і лёсам свайго дзецішча - Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея, які будзе вечны помнікам свайму заснавальніку.
    Сяргей Новік-Пяюн,
    былы дырэктар Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея. /Ніва. Беласток. 11 лютага 1968. С. 4./
                                                                  Я - КОММУНИСТ!
    С Иосифом Иосифовичем мы познакомились в Слониме. Это было в тридцать четвертом году. Затем с октября 1940 года я работал вместе с ним в музее, а дружил я с этим человеком прекрасной души до последних дней его жизни.
    Нас объединяла любовь к краеведению. Иосиф Иосифович был на удивление трудолюбив. Целью его долгой и прекрасной жизни была забота о своем детище - музее. Он никогда не боялся говорить правду в глазе и меня учил этому. В разговоре с любым собеседником он находил общий язык.
    Я часто навещал Иосифа Иосифовича. Помню, в мае 1967 года, держа в руках газету Правда, Иосиф Иосифович сказал мне:
    - Эх, Сереженька, если б мне скинуть годков двадцать, в партию вступил бы. Я – коммунист!
    Таким и останется он я моей памяти.
    В последний раз я виделся с Иосифом Иосифовичем в августе 1967 года, когда он уже не вставал с постели. Но даже тогда он не забывал о музее, просил меня:
    - Сереженька, голубчик, позаботься о музее...
    15 января1968 года я получил телеграмму: Стабровский умер. Утром следующего дня я был уже у гроба археолога. Гроб с телом покойного провезли мимо здания музея, без музыки, тихо и скромно - как была скромной вся его жизнь. Сельчане деревни Орловичи, узнав о смерти Иосифа Иосифовича, решили похоронить археолога на кургане, на отцовской земле, которую он подарил людям. На окраине Орлович крестьяне встретили автобус и три километра несли гроб на руках.
    Память об археологе Стабровском - человеке и гражданине - и сегодня бережно хранят все те, кому хоть раз в жизни довелось встретиться с ним.
    г. Минск. Новик-Пяюн, бывший директор Слонимского историко-краеведческого музея. /Сельская газета. Минск. 27 марта. 1971. С. 4./
                               ОЙ, ШТО ЗА ХЛОПЕЦ, ШТО ЗА ДЗЯЎЧЫНА...
                                              Ой, што за хлопец, што
                                                                                      за дзяўчына
                                              Ў поле пад вечар выходзяць
                                              I, прытуліўшысь там каля
                                                                                           млына,
                                              Ночкі спакойна праводзяць.
                                                  Яна ўцякае з бацькавай хаты,
                                                  Хлопец з зялёнага гаю.
                                                  Дзяўчына з вёскі Гэляй
                                                                                          завецца,
                                                  Хлопца як зваці - не знаю.
                                              Ён ёй штось шэпча, быццам
                                                                                              кахае,
                                              Нібы любую дзяўчыну,
                                              І кожны раз ёй ўсё паўтарае:
                                              - Міла, не плач, не пакіну!
                                                  Мілая Гэля, мая кахана,
                                                  Ты мне за ўсе даражэйша,
                                                  Тут каля млына сон нас не
                                                                                               зморыць,
                                                  Ночка для нас дня яснейша.
                                              Месяц за хмары ўжо
                                                                                 захіліўся,
                                              Зоркі ўсе пахавалісь.
                                                  Толькі ля млына свет
                                                                                       запаліўся, -
                                                  Вочы дзяўчыны смяялісь.
                                                  Дзяўчына з вёскі Гэляю
                                                                                           звалась,
                                                  Хлопца як зваці - не знаю.
    Песня гэта падабаецца многім, доказам таму — шматлікія заяўкі, якія паступаюць у музычную рэдакцыю Беларускага радыё. Дыктар паведамляе: “Песня “Што за хлопец, што за дзяўчына» ў апрацоўцы кампазітара Багатырова, словы народныя...”
    Беларускі тыднёвік “Ніва”, які выходзіць у Беластоку, у нумары за 24 сакавіка 1963 года надрукаваў словы песні і ў дужках таксама адзначыў “Беларуская народная песня”.
    Некалькі гадоў назад я ўпершыню пачуў  гэтую песню па Беларускім радыё ў выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Р. Р. Шырмы. Усё з тым жа хваляваннем і задавальненнем слухаю яе кожны раз.
    Мала хто ведае, што ў песні ёсць аўтар. Таму мне захацелася расказаць пра гэтага чалавека. Мікалай Аляксеевіч Гуцька нарадзіўся ў 1908 годзе ў вёсцы Цякалаўшчына Нясвіжснага раёна. Скончыў Нясаіжскую настаўніцкую семінарыю. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з Савецкай Беларуссю працаваў настаўнікам на Палессі. Калі выбухнула Вялікая Айчынная вайна, Мікалай Гуцька змагаўся з гітлераўскімі захопнікамІ ў радах народных мсціўцаў на Капыльшчыне. Пасля вайны працаваў настаўнікам у Лявонавічах, а затым да канца 1967 года - дырэктарам васьмігадовай школы ў Палаўковічах Клецкага раена.
    Ад Цякалаўшчыны да Лявонавіч – адзін кіламетр, а да Палаўковіч - тры. Калі з Палаўковіч школу перанеслі ў новы будынак у вёску Зубкі, Мікалай Аляксеевіч хадзіў штодня з Цякалаўшчыны да Зубкоў і назад пехатою, нягледзячы на мяцеліцы, мароз, бездараж. Прастудзіўся і захварэў. Памёр 27 лістапада 1967 года.   
    “Я пазнаёміўся з Мікалаем Аляксеевічам Гуцькам 27 жніўня 1928 года, калі прыязджаў у сваю родную вёску Лявонавічы да бацькоў. Малады прыгожы юнак прыйшоў да мяне з Цякалаўшчыны, даведаўшыся, што я ўжо друкую свае вершы ў Віленскіх прагрэсіўных часопісах і газетах. Прызнаўся, што сам піша вершы, але на рускай мове, папрасіў узяць з сабою ў Вільню, каб пазнаёміцца з рэдактарамі газет і часопісаў. Праз дзень мы з ім былі ўжо ў Вільні, дзе сустрэліся з літаратурным крытыкам Уладзімірам Самойлам. Мяне Самойла ўжо ведаў па надрукаваных вершах, а з вершамі Гуцькі пазнаёміўся ў час сустрэчы. Прачытаўшы, параіў Мікалаю Гуцьку пісаць на роднай беларускам мове, бо заўважыў, што рускай мовай той валодае слаба. Мікалай расказаў Самойлу, што вельмі любіць паэзію Пушкіна і шмат ягоных твораў ведае на памяць, што паслаў у рэдакцыю сваю паэму на беларускай мове пад назвай “Паляшук” (паэма аднак надрукавана не была). Уладзімір Самойла на ўспамін аб сустрэчы запісаў у мой альбом свой верш “Перасцярога паэту”, які я захоўваю дагэтуль”. /Сяргей Новік-Пяюн /паэт/.  Што за хлопец,што за дзяўчына? // Беларуь. Мінск. № 4. 1985. С. 32./
    “У Лявонавічах Мікалай пазнаёміўся з маёй стрыечнай сястрой Гэляй Новік. Сустракаліся
яны вельмі часта. Улюбёным местам іх спатканняў быў млын-вятрак, які стаяў на паўднёвым канцы Лявонавіч, на пагорку, адкуль адкрываўся цудоўны краявід на рэчку Цапру, лугі і палі. Гэлі Новік і прысвяціў Мікалай Аляксеевіч Гуцька свой верш “Што за хлопец, што за дзяўчына”. Прыкметны ў вершы ўплыў паэзіі Адама Міцкевіча, якую ён вывучаў у семінарыі. Свой верш Мікалай паслаў у Вільню, у рэдакцыю газеты, але надрукаваны ён не быў.
    У 1929 годзе “Баладу” Гуцькі (так ён назваў верш “Што за хлопец, што за дзяўчына”) надрукавалі ў “Беларускім календары-кніжцы” ў Вільні ў раздзеле “Літаратурная частка”. Пад вершам стаяў подпіс: “М. Гуцька”. Я доўга захоўваў гэты каляндар, але, калі ў 1943 годзе мяне арыштавалі фашысты, ён загінуў разам з маёй бібліятэкай. 3 Мікалаем Гуцькам я доўга не сустракаўся...
    Зімой 1968 года да мяне прыходзілі дзве дачкі Мікалая Гуцькі: Таццяна, настаўніца школы-інтэрната ва Уздзе, і Ірына, студэнтка другога курса Мінскага медыцынскага інстытута. Яны расказалі, што ў іх бацькі застаўся сшытак з вершамі ў Цякалаўшчыне, дзе жывуць зараз іх маці і старэйшая сястра Наталля, медыцынская сястра Лявонавіцкай бальніцы. Таня і Іра абяцалі напісаць Наташы, каб прыслала мне вершы бацькі, але, на жаль, дагэтуль я не атрымаў сшытак.
    У маім альбоме захаваліся тры вершы Гуцькі на рускай мове, якія ён напісаў мне на памяць 27 жніўня 1928 года, і мае акварэльныя малюнкі з краявідамі вёскі Цякалаўшчына, хаты Гэлі Новік і млына-ветрака, ля якога яны сустракаліся з Міколам.
    Сяргей Новік-Пяюн, паэт. /Голас Радзімы. Мінск. Ліпень. № 30. 1968. С. 4; Беларусь. Мінск. № 4. 1985. С. 32./
    На выснове гэтай публікацыі з’явіўся артыкул: [Грычан А.  Біяграфія адной песні. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 12 ліпеня 1968. С. 3.], што абурыла Сяргея Новіка, таму адразу ж паследаваў адказ:
                                                  ПРЫКРЫЯ  НЕДАКЛАДНАСЦІ
    У газеце “Літаратура і мастацтва” ад 12 ліпеня г. г. змешчаны цікавы матэрыял А. Грычана пад назвай “Біяграфія адной песні”. Мне прыемна, што аўтар спасылаецца на мае ўспаміны пра Мікалая Аляксеевіча Гуцько - аўтара песні “Што за хлопец, што за дзяўчына”.
    На жаль, у матэрыял трапіла і некалькі прыкрых недакладнасцей. Так вёска Цякалаўшчына, дзе нарадзіўся М. Гуцько, названа Тэкалаўшчынй. Імя па бацьку Гуцько таксама ўказана няправільна - Аляксандравіч замест Аляксеевіч. У Лявонавічах ён працаваў настаўнікам, а не дырэктарам школы (дырэктарам ён быў адзін час у Палаўковічах і Зубках).
    Памылкова названы Мікалай Гуцько як адзін з арганізатараў Лявонавіцкага хору. У сапраўднасці арганізаваў гэты хор я – у 1926 годзе.
    Цяпер мною дакладна ўстаноўлена, што ўпершыню балада, як сам назваў песню М. Гуцько, надрукавана ў “Беларускім календары” за 1926 год, а ў газеце сказана “за 1929 Ці за 1930 год”.
    Паколькі “Біяграфія адной песні” – даследаванне, і яно можа ўвайсці ў навуковы ўжытак, я і хацеў сваім пісьмом выправіць гэтыя недакладнасці.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Літаратура і мастацтва. Мінск. 9 жніўня 1968. С. 3./
                                                         ПАЭТ – НАШАНІВЕЦ
    Мне хочацца расказаць аб чалавеку, які ўнёс свой сціплы, але шчыры ўклад у гісторыю беларускай культуры, які, супрацоўнічаючы ў «Нашай ніве», разам з іншымі паэтамі-дэмакратамі стаяў ля калыскі сучаснай паэзіі,
    Гальяш Леўчык (Ляўковіч) нарадзіўся ў горадзе Слоніме 20 ліпеня 1880 года ў сям’і былога селяніна, які прыехаў у горад шукаць працу.
    Гальяш хадзіў у прыходскую школу, а потым у павятовую. З 1896 года служыў у канцылярыі міравога суддзі і з’езду міравых пасрэднікаў. У 1904 годзе пераязджае ў Варшаву і працуе мастаком у магістраце, ходзіць на лекцыі ў школу мастацтва. Прымае ўдзел у грамадскім жыцці беларусаў. Часта прыязджаў у родны Слонім і падоўгу жыў у ім.
    Гальяш Леўчык расстраляны гітлераўцамі ў Варшаве ў 1942 годзе, яго жонка Зося расстраляна ў тым жа 1942 годзе ў Слоніме.
    Леўчык пачаў друкавацца ў “Нашай ніве”. У 1912 годзе ён выдаў зборнік вершаў “Чыжык беларускі”. У перыяд знаходжання заходніх абласцей Беларусі ў складзе Польшчы супрацоўнічаў у беларускіх газетах і часопісах. Гальяш Леўчык прысылаў у беларускі дзіцячы часопіс “Заранка”, рэдактарам якога была Людвіка Войцік (Зоська Верас) і ў якім супрацоўнічаў аўтар гэтых радкоў, запісы народных загадак, некаторыя ў вершаванай апрацоўцы. Ён вельмі любіў беларускі фальклор.
    Мы пазнаёміліся з Гальяшом Леўчыкам у 1934 годзе ў Слоніме. Я любіў заходзіць да яго ў невялікі домік над Шчарай.
    Пакойчык Гальяша Леўчыка нагадваў маленькі музей. Усе сцены былі пазавешаны малюнкамі ў рамачках уласнай работыты. Шмат было тут розных беларускіх кніжак, рукапісаў, здымкаў. Паэт цікавіўся гісторыяй роднага беларускага краю, збіраў народную творчасць, любіў музыку і сам добра іграў на скрыпцы і акарыне.
    У верасні 1939 года ў Слонімскім народным доме Гальяш Леўчык вітаў байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі і дзякаваў за вызваленне Заходняй Беларусі ад панскага прыгнёту.
    14 лістапада 1939 года мне пашанцавала прысутнічаць на сустрэчы Янкі Купалы і Гальяша Леўчыка, якіх звязвала даўняе сяброўства з часоў “Нашае нівы”. (Янка Купала ехаў з Народнага сходу ў Беластоку і спецыяльна заехаў у Слонім, каб пабачыцца з Гальяшам Леўчыкам).
    У Слонімскім гістарычна-краязнаўчым музеі захоўваўся архіў Гальяша Леўчыка – яго рукапісы, кнігі, газеты, часопісы, фатаграфіі, малюнкі, асабістыя рэчы, лісты. На жаль, у час вайны амаль усё гэта загінула.
    Краязнаўчы музей Слонімскай сярэдняй школы 4 ушанаваў памяць Гальяша Леўчыка, свайго земляка: на стэндзе ёсць яго фотапартрэт, вершы, а таксама зроблены школьнікамі макет доміка, у якім ён жыў і працаваў. Аб гэтым паклапаціўся кіраўнік краязнаўчага гуртка настаўнік гісторыі Аляксандр Сямёнавіч Жукоўскі.
    У вершы “Мая прадмова” да зборніка “Чыжык беларускі” Гальяш Леўчык пісаў:
                                              Нічога не хочу... нічога,
                                                                                        нічога -
                                              Ні грошы, ні славы, ні шчасця
                                                                                                  сляпога...
                                              А толькі ўсё жду я, каб
                                                                                       родная мова
                                              Хутчэй дачакала свабоднага
                                                                                                слова!
                                              Пакуль не даждуся багацця
                                                                                              такога -
                                              Нічога не хочу... нічога,
                                                                                        нічога!
    Вялікая Айчынная вайна перакрэсліла планы паэта. Не давялося яму карыстацца воляй, якую прынесла ў заходнія вобласці Беларусі Чырвоная Армія ў незабыўным верасні 1939 года і якую ён так сардэчна вітаў. Шкада, што не давялося паэту ўбачыць росквіту роднай старонкі, здзяйснення сваёй запаветнай мары.
    Загінуў паэт, але доўга будзе жыць ва ўдзячнай памяці землякоў.
    С. Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Верасень. № 40. 1968. С. 6./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1969. Песні з-за кратаў: [Цыкл вершаў] // Голас Радзімы. № 34; Камары: [Верш] // Вяч. Мінск. 25 вер”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
    25 год мінула з таго часу, калі гітлераўцы расстралялі вязняў лагера смерці Калдычова каля горада Баранавічы. У гэтым лагеры быў і беларускі паэт Сяргея Новік-Пяюн, якога з-пад расстрэлу выратавалі савецкія партызаны. Нягледзячы на катаванні, здзекі, пакуты, паэт не губляў веры ў вызваленне, ствараў за кратамі і калючым дротам лагера вершы-песні. Вершы не пісаліся, а захоўваліся ў памяці”. /Песні з-за кратаў. // Голас Радзімы. Верасень. № 34. 1969. С. 6./
    Сяргей Новік здымаўся ў кінафільме “Боль мой – Хатынь” (1969), да якога напісаў песню “Сэрца, не плач!”.
                                                    СЭРЦА, НЕ ПЛАЧ!..
                                              Сэрца, не кліч, бо яны не пачуюць
                                              Ні сёння, ні заўтра -
                                                                                 іх клікаць дарма!
                                              Ніколі не прыйдуць і не паратуюць
                                              Мяне ад пакуты, - бо іх няма.
                                                  Мушу ісці, затаіўшы трывогу,
                                                  Шляхам самотным - заўсёды адзін.
                                                  Сумных наперадзе дзён яшчэ многа,
                                                  Многа цяжкога цярпення гадзін.
                                              Суджана мне жыць без радасці й долі,
                                              Жыць без сям’і, без жаданых удач.
                                              Не, не забуду я любых ніколі!
                                              Сэрца, не плач! Сэрца не плач!
     [г. Мінск. Песня да кінафільма “Боль мой – Хатынь” (рэжысёр Пятро Аліферэнка). 29. 1. 1969 г.]
             /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 151-152./
    Приезжая в Минск, я нередко встречаюсь с Сергеем Михайловичем. На этот раз он показал мне новую песню Сердце, не плачь, написанную для киностудии Беларусьфильм. Творческое объединение Летопись готовит постановку кинофильма Боль моя, Хатынь. Сергея Михайловича пригласили участвовать в съемках этих документальных кадров как узника концентрационного лагеря Колдычево. Фильм этот посвящается 25-летию победы над Германией. /Рылко М.  Песни, принадлежащие истории. // Гродненская правда. Гродно. 9 апреля 1970. С. 4./
    Сяргей Новік здолеў захаваць у душы дабрыню, сентыментальнасць і нават нейкую дзіцячую наіўнасць: выразаў з перыёдыкі свае творы або рэцэнзіі на іх, проста ўспаміны пра сябе і наклейваў іх у сшытку.
    Не сумаваў ён, і калі яго, паэта з даваенным стажам, на чые вершы былі напісаны папулярныя песні, доўга не прымалі ў Саюз пісьменнікаў БССР. /Мацкевіч В.  Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна. // Голас Радзімы. Мінск. 21 мая 1992. С. 6./
    Судьба западнобелорусского поэта Сергея Новіка-Пяюна во многом связана со Слонимщиной... Около ста песен написано поэтом. Музыку к словам Сергей Михайлович, как правило, подбирал тоже сам. Многие его песни стали народными. Так, например, песня Зорьки была любимой песней белорусов угнанных фашистами на каторгу в Германию. Многие его песни можно услышать в исполнении Государственной академической капелы и Государственного народного хора республики. Его вальс Над Щарой поют на Украине, в Башкирии, Якутии... /Рылко М.  Песни, принадлежащие истории. // Гродненская правда. Гродно. 9 апреля 1970. С. 4./
    У минчанина Сергея Новика-Пяюна есть великолепный набор значков, подаренных ему в разное время и при различных обстоятельствах. Каждый имеет свою историю, в той или иной мере относящуюся к хозяину. Вот и у этой зеленой звёздочки на белом фоне тоже своя история.
    ...Было это почти полвека назад...С тех пор Сергей Михайлавич и является обладателем Зеленой звезды на белом фоне - значка-эмблемы эсперантистов.
    Давно в Западную Белоруссию пришла Советская власть. Сейчас в нашей стране не существует проблемы языка. Многонациональный народ нашей Родины говорит на самых разных языках и наречиях. Но и у нас эсперантисты есть. Они поддерживают дружеские связи с коллегами многих стран, пишут своим друзьям за границу о жизни и достижениях Страны Советов.
    По-прежнему не расстается с языком эсперанто и Сергей Михайлович Новик-Пяюн, старейший западнобелорусский поэт-песенник, который долгое время жил и работал на Слонимщине.
    ...Сергей Михайлович показывает мне стопку писем. Они пришли из разных уголков мира. Вот, например, конверты из Болгарии. В них болгарские друзья чаще всего присылают свой журнал Бульгара эсперантисто. В этом журнале наш поэт опубликовал Песню юных эсперантистов на языке эсперанто и другие свои произведения.
    У Сергея Михайловича есть ученики и друзья-эсперантисты во многих городах нашей страны. Ему пишут из Ленинграда, Львова, Уфы, Риги, Якутска. На рабочем столе всегда можно увидеть эти небольшие томики в бордовых коленкоровых обложках: словари эсперанто. Поэт нередко пересыпает их своим юным друзьям-школьникам в Несвиж, Слоним, Барановичи. Такие словари я уже видел у школьников четвертой городской слонимской школы. На первой страничке, как правило, дарственная надпись поэта и куплет из его Песни юных эсперантистов.
                                              На свете разных языков
                                                                                        есть много,
                                              Но среди них есть и такой,
                                              С которым мам открыты
                                                                                        все дороги -
                                              Мы с ним найдем друзей
                                                                                          в стране любой.
    /Рылко М.  Зелёная звездочка поэта. // Гродненская правда. Гродно. 20 июня 1970. С. 4./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у “ 1970. Аўтар “Чыжыка беларускага” // ЛіМ. 24 ліп. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
    Памятаю канец шасцідзесятых – сямідзесятыя гады. Сяргей Міхайлавіч часта заходзіў у рэдакцыю “Голасу Радзімы”. Калі было лета, цёплая пагода, здымаў светлы саламяны капялюш з галавы і чапляў яго на вешалку, калі стаяла восень і слата, здымаў з чаравікаў галёшы і ставіў іх у куток пад вешалку. Увесь такі мяккі, далікатны, ён здаваўся мне чалавекам не з нашага савецкага часу. І па сённяшні дзень у яго засталося многае ад таго, заходнебеларускага інтэлігента, які вызначаўся высокай нацыянальнай свядомасцю і не меншай самаахвярнасцю; ад таго даўнейшага беларуса, галоўнай рысай характару якога былі цярплівасць і вольны палёт думак. У тыя гады Новіка-Пеюна не прывячалі ў іншых рэдакцыях. Здавалася б. чалавек, які прайшоў і турму, Калдычаўскі лагер смерці пры немцах... Але ж ён “адстукаў” 15 гадоў на Калыме. Дарма што рэабілітаваны, але ж ён там быў. Не, брат, лепш не пушчаць на парог такую асобу. Ды і паэзіі яго... Колькі разоў мне даводзілася чуць пра Сяргея Новіка-Пеюна: “А, дык гэта той самы, які сядзеў пры любой уладзе...”/ Мацкевіч В.  Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна. // Голас Радзімы. Мінск. 21 мая 1992. С. 6./
    Спустя много лет С.М.Новик – Пяюн жил в Минске, и когда В.Г.Ли, однажды летом в отпуске, побывал в его квартире, то был поражен, увидев в углу комнаты вместо иконы…свой портрет! Так писатель хранил память о друге, спасшему ему жизнь на далекой Индигирке. /Корейцы на Колыме. // Моя Родина — Магадан. Наш взгляд на родные места./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у “1971. Я – коммунист” // Сел. газ. 27 марта”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                                            СЛЕД НА ЗЕМЛЕ
    /Послесловие к очерку Все осталось людям... или несколько новых штрихов к портрету слонимского археолога И. И. Стабровского/
    [В Сельской газете 24 января с. г. был опубликован очерк И. Калюты и А. Шебалина «Все осталось людям...», в котором рассказывалось о большой и бескорыстной судьбе слонимского археолога Иосифа Иосифовича Стабровского. Редакция получила ряд откликов на это выступление газеты. Публикуем некоторые из них.]
                                                      Я — КОММУНИСТ!
    С Иосифом Иосифовичем мы познакомились в Слониме. Это было в тридцать четвертом году.
    г. Минск. С. Новик-Пяюн, бывший директор Слонимского историко-краеведческого музея.  /Сельская газета. Минск. 27 марта 1971. С. 4./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у “1972. Максіму Танку: [Верш] // Вяч. Мінск. 16 вер.; На бланку выдавецтва // ЛіМ. 14 ліп”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                                    НА БЛАНКУ ВЫДАВЕЦТВА
    У Слоніме ў невялічкім доміку па Чырвонаармейскай вуліцы жыў паэт-нашанівец Гальяш Леўчык. Памяшканне яго нагадвала музей - шмат у ім было кніг, часопісаў, камплектаў газет, фатаграфій, малюнкаў (Гальяш быў добрым мастаком і музыкантам). 14 лістапада 1939 года наведаў Гальяша Леўчыка ягоны даўнейшы сябра Янка Купала.
    Гальяш загінуў у Варшаве ў часе гітлераўскай акупацыі, загінула і яго багатая бібліятэка. А на пачатку 1940 года жонка Г. Леўчыка Зося Ляўковіч перадала архіў мужа Слонімскаму гісторыка-краязнаўчаму музею. Сярод матэрыялаў архіва значную цікавасць мае ліст Я. Купалы да Гальяша Леўчыка на бланку Беларуснага выдавецкага таварыства ад 7 лютага 1914 года:
    “Паважаны пане! Вашага “Чыжыка” аддалі ўжо друкаваць рускімі літарамі. Будзьце ласкавы прыслаць найхутчэй клішэ вокладкі і Вашай фатаграфіі. Калі маеце зрабіць якія папраўкі, то прышліце папраўлены экземпляр.
    Астаюся са шчырай да Вас пашанай сакратар Беларускага выдавецтва Ів. Луцэвіч.
    Р. S. Апошнюю карэктуру кніжкі прасілі б, каб Вы самі зрабілі. Ів. Л.”.
    Ліст гэты разам з усім архівам Г. Леўчыка захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Ці не варта было б перадаць ліст літаратурнаму музею Янкі Купалы?
    Сяргей Новік-Пяюн. /Літаратура і мастацтва. Мінск. 14 ліпеня 1972. С. 11./

                                               МАКСІМУ  ТАНКУ
                                          Ты зведаў панскія астрогі,
                                          У якіх цярпеў за свой народ,
                                          Прайшоў этапныя дарогі
                                          Праз не адзін пакутны год.
                                          Але кашмарныя Лукішкі
                                          Зламаць паэта не змаглі.
                                          Нам слаў з-за кратаў вершаў
                                                                                           кніжкі,
                                          Каб мы мужнейшымі былі.
                                          Няволі зніклі ліхалецці -
                                          Нам волю верасень прынёс.
                                          Мы, шчаслівейшыя на свеце,
                                          З СССР з’ядналі лёс.
                                          Жыві ж, Ты, слаўны і
                                                                              свабодны,
                                          Шмат год яшчэ, наш сябра,
                                                                                         брат,
                                          Наш акадэмік, лаўрэат!
                                          [Сяргей Новік-Пяюн.]
                                     /Вячэрні Мінск. Мінск. 6 верасня 1972. С. 3./
 

     Дыпламантам Рэспубліканскага агляду сельскай мастацкай самадзейнасці БССР (1975) стаў і Лявонавіцкі народны хор”. /Плевін В. А.  Лявонавіцкі народны хор. // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва ў 5 тамах. Том 3. Мінск. 1986. С. 321./
    Недавно мы встретились с ним в Минске. Целая галерея фотографий украшает его квартиру. И среди них немало портретов слонимчан: Галя Герко и Люда Яговдик, Тамара Орехова и Жанна Хромовских, Лена Макаркина, Тамара Филитович... О своих земляках Сергей Михайлович может рассказывать часами.
    - Смотрите, - показывает он книжонку в картонном переплете. На обложке – имя автора. Текст стихов без единой помарки отпечатан на машинке.
    - Так издавал первые стихи Олега Лойко. Теперь он - известный поэт, доктор, филологических наук, - говорит Сергея Михайлович, и в голосе его явно прослушиваются горделивые нотки: как это приятно, когда зерно, посеянное тобой, дает такие богатые всходы.
    Я видел, как привязываются к этому человеку дети. На улице его всегда окружают стайки любознательных малышей:
    - Дядя Сережа, расскажи сказку!
    И Сергей Михайлович ведет их за собой. Дома у него есть: большая коробка со сказками-диафильмами. Он достает ее, устанавливает диапроектор, и начинается кинофестиваль.
    - За душевную, щедрость и любят мои ребята Сергея Михайловича, - говорит директор 38-й минской школы Нина Михайловна Журавлева.
    Эта школа славится своим музеем, посвященным жизни и деятельности Дмитрия Михайловича Карбышева. В организации и оформлении музея есть немалая доля труда Сергея Михайловича. Много у него друзей и среди юных краеведов Баранович, Слонина, Несвижа. Шлет и шлет он ребятам посылки с новыми экспонатами, помогает наладить связи с земляками - людьми интересной судьбы. И эта небольшая комната на втором этаже дома, где он живет, всем своим видом тоже походит на музей.
    Одна стена занята книжными полками. Остальные - до самого потолка увешаны фотографиями, рисунками, картинками. Не найти свободного пятачка и на подоконнике - здесь сувениры, барельефы, статуэтки.
    - Вот, пожалуй, самый дорогой экспонат, - говорит Сергей Михайлович, протягивая мне объемистую рукописную книгу.
    Листаю ее. На титульном листе стоит: С. Новик-Пяюн. Песні”. Далее - небольшое вступление, написанное Пилипом Пестраком: Стихи Сергея Новикова-Пяюна - свидетельство тяжелого оккупационного времени... Это крик наболевшей души. Из самых глубинных масс слышался этот голос из народа...
    Сейчас его песни передаются по Белорусскому радио, их исполняет Государственная академическая капелла и Государственный народный хор республики. /Рылко М.  Его песни – в народе. // Гродненская правда. 2 октября 1976. С. 4./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у 1976. Паўстагоддзя з песняй // Звязда. 23 ліп.; Восень залатая: [Верш]  // Ніва. 19 вер.” /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                                        ПАЎСТАГОДДЗЯ З ПЕСНЯЙ
    “...Лявонавіцкі народны хор рыхтуецца да сустрэчы свайго юбілею. Я вельмі рад, што зерне, кінутае 50 гадоў назад, дало буйны, багаты плён, што калектыў развівае свае творчыя здольнасці. Ад усяго сэрца вітаю ўдзельнікаў хору – маіх землякоў і сяброў”.
    С. Новік-Пяюн. /Звязда. Мінск. 23 ліпеня 1976. С. 4./
 
 
 
    “Мінула 50 гадоў ад дня маёй першай сустрэчы з рэдактарам “Заранкі”...
    Людвіка Антонаўна праз Арсена Сяргеевіча Ліса “адшукала” мяне ў Мінску і паміж намі ўзнавілася перапіска.
    6 чэрвеня 1977 года я наведаў Людвіку Антонаўну ў Вільні ў яе ўтульным доме, які стаіць на горцы ў лесе. Вакол дому розныя прыгожыя краскі, дрэвы, кусты, расліны.
    Мы ўспаміналі пра супольную працу ў “Заранцы”.
    Людвіка Антонаўна вельмі шкадуе, што загінуў архіў “Заранкі”. Адзіная радасць, што ўсе нумары “Заранкі”, якія я меў, захаваў і перадаў мне заснавальнік і шматгадовы старшы навуковы супрацоўнік Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея археолаг Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі, за што яму вялікая падзяка.
 /Сяргей Новік-Пяюн (Малады Дзядок).  Мае сустрэчы з рэдактарам “Заранкі”. // Ніва. Беласток. 8 красавіка 1984. С. 8./ [Дарэчы, зяць Людвікі Антонаўны, Лявон Луцкевіч, пад час І-га Сходу беларусаў бліжняга замежжа /сьнежань 1992 г./ апавядаў, што яму, калі ён адбываў калымскае выгнаньне, ладзіць лягерную самадзейнасьць дапамагала якутка, жонка начальніка лягеру]
 
 
    “Людвіка Антонаўна вельмі шкадавала, што загінуў архіў “Заранкі”, што яна не мае аніводнае кніжкі. Я пацешыў яе, што заснавальнік і шматгадовы супрацоўнік Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея археолаг Стаброўскі Іосіф Іосіфавіч захаваў два камплекты “Заранкі”; адзін я перадаў Зосьцы Верас. Яна была вельмі радая і сказала:
    - Пасля “Заранкі” я рэдагавала часопіс для беларускіх дзетак “Пралескі”. Вось каб дзе дастаць хоць адзін лісточак...
    Я меў адзін камплект падшыўкі “Пралесак” за 1934/1935 гады і перадаў яго Зосьцы Верас... Друкавала свае творы Зоська Верас у часопісе “Шлях моладзі” і газеце “Наша праца”. /Сяргей Новік-Пяюн  Зоська Верас. [Успаміны] // Першацвет. № 12. Мінск. 1993. С. 93./
    “28 лістапада 1978 года я быў у Слоніме, прайшоў па завулку Дастаеўскага (былы Цьвінтарны) і спыніўся каля дома № 8, у якім жыла Ядвіся. 3 суседняга дома № 10 выйшаў сівы стары чалавек, які назваўся Міхалам Пятровічам Юхновічам. Ён сказаў:
    - Я добра ведаў суседку Ядвігу Бараноўскую, - і дадаў:
    - Яна ўсё літаратурай займалася, пісала”. /Сяргей Новік-Пяюн.  “Ядвіся” жыла ў Слоніме. // Ніва. Беласток. 8 студзеня 1884. С. 2./
    “Першы раз я спаткаўся з Сяргеем Новікам-Пяюном на ягонай менскай кватэры 19 кастрычніка 1978 года. Менавіта гэтая дата пазначана ў маім нататніку. Менавіта тады я пачуў. “Не кажыце мне: “Сядзьце пасядзіце. Дазвольце мне: я пастаю, бо калі кажуць: “Сядзьце!”, дык мне астрог прыгадаецца. Мяне ж садзілі палякі ў Заходняй Беларусі; немцы пад час акупацыі. Не забыліся пасадзіць мяне і нашы. То ўжо дазвольце мне пастаяць, не хочацца ўжо больш сядзець!
    Прыгадваецца, адзін пакой у ягонай кватэры быў увесь у фотаздымках, партрэтах, малюнках. Усе яны былі з густам аздоблены, з густам развешаны. Гэта былі пераважна партрэты беларускіх дзеячоў: Скарыны, Каліноўскага...; фотаздымкі сяброў і паплечнікаў: Міхася Забэйды, Рыгора Шырмы, Максіма Танка... За шырмай, пры ложку, фотаздымкі родных і блізкіх: матулі, бацькаў, сястры... /Содаль У. Доля беларуса. // Наша слова. Мінск. 23 жніўня 2006. С. 2./
    Як мяркуюць дасьледчыкі ў 1978 годзе Сяргей Новік апублікаваў у1978. Не пажар гарыць: [Верш] // Ніва. 21 мая”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                          НЕ ПАЖАР ГАРЫЦЬ
                                          Не пажар гарыць на ўсходзе
                                          За чупрынамі бяроз, -
                                          Гэта сонейка ўзыходзе
                                          У залацістым бліску кос.
                                              Стройна, згодна, ў дружным ладзе
                                              Загрымеў птушыны хор,
                                              Як аркестрам на парадзе,
                                              Ён вітае сонца ўсход.
                                          На бярэзіне зялёнай
                                          Пераліўна неяк так
                                          Нізкім і высокім тонам
                                          Развясёла свішча шпак.
                                              Пах чаромхі ап’яняе,
                                              А зірнеш - пад ёю ўніз,
                                              Белай зоркаю бліскае
                                              Паміж зелені нарцыз.
                                          А там далей незабудкі
                                          Поруч шоўкавай травы
                                          Нешта шэпчуць нам ціхутка
                                          У светлы ранак веснавы.
                                              Як чароўная паненка,
                                              У садзе яблынька стаіць,
                                              Бела-ружавай сукенкай
                                              У косах сонца зіхаціць.
                                          Неба песціць цёплай ласкай,
                                          Ні хмурыначкі нідзе,
                                          Мёд збіраючы, на красках
                                          Пчолка весела гудзе.
                                              То не скрыпка чула грае,
                                              То не спевы салаўя,
                                              Сэрца песенькі спявае,
                                              І пяе душа мая.
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 57-58./
 
    Гэтая сустрэча адбылася 26 мая адыходзячага ўжо года, значыць, болей сямі месяцаў таму назад, а я яшчэ і цяпер маю перад вачыма паважную постаць Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пяюна, яго адкрытую дабратлівую ўсмешку, незвычайную як на салідны, бо 73-гадовы, узрост малажавасць у рухах і чую чысты, здаровы голас. Ён сустрэў мяне на тралейбуснай астаноўцы і павёў па адлеглым ад сталічнага цэнтра зацішным і зялёным квартале к сабе. У яго невялічкай кватэрцы за шклянкай чаю мы няспешна, але адразу пачалі акунацца ў тую складаную і цяжкую ў гісторыі беларускага народа эпоху, якую завуць Заходняй Беларуссю...
    Ад 1965 г ў С. М. Новіка-Пяюна паўстала шэраг новых твораў, ён падрыхтаваў да друку зборнік сваіх вершаў, а яго верш “Сэрца, не плач” склаў вядучы матыў у кінафільме “Боль мая – Хатынь”. Скампанаваў ён болей 75 песень, сярод іх ёсць і вядомы па ўсёй Беларусі вальс “Над Шчарай”, прысвечаны ўлюбёнай аўтарам Слонімшчыне, і “Не гудзе зялёная дуброва”, што некалькі год таму публікавалася ў тыднёвіку “Голас Радзімы”.
    Надта ж цікавую педагагічную працу вядзе ён з дзецьмі. Год дванаццаць таму заснаваў у сваёй кватэры дзіцячы клуб “Дружба - не-разлей-вадой”. З некалькіх кварталаў сходзяцца сюды дзеці, прыносяць уласныя вершыкі, малюнкі, апавяданні, тут дэкламуюць, спяваюць, малююць, танцуюць, знаёмяцца і завязваюць паміж сабой праўдзівую дружбу - не-разлей-вадой. І не толькі паміж сабою. С. М. Новік-Пяюн дапамог маленькім мінчанам таксама моцна падружыць з сябрамі з Польшчы, Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, Венгрыі, Балгарыі. З балгарскімі піянерамі перапісваецца каля сотні членаў клуба, з юнымі грамадзянамі ГДР – болей пяцісот. Найбольш жа – з польскімі гарцэрамі, бо каля дзвюх тысяч, і ўсе гэтыя знаёмствы наладжаны праз нашу ніваўскую “Зорку”! Дзеці вядуць паміж сабою вельмі актыўны абмен лістамі, паштоўкамі, маркамі, сувенірамі, нават ездзяць у госці. З былых членаў клуба выраслі ўжо мастакі, паэты, празаікі, інжынеры, педагогі, хірургі. А іхні грамадскі настаўнік-выхаваўца беражліва захоўвае іх творы ў дзесятках самаробных маленькіх зборнічкаў, малюнкі ў мностве альбомаў, песенькі - на магнітафоннай стужцы. І з задавальненнем мне паказвае Ганаровую грамату і залатое адзначэнне Таварыства дружбы ГДР - СССР, якія ён атрымаў у 1977 г. Я ўпэўнены, што такое ж адзначэнне належыцца яму ад Таварыства польска-савецкай дружбы і БГКТ.
    Па ўсёй яго кватэры развешана многа фатаграфій школьнікаў і маладых людзей з цёплымі даравальнымі надпісамі іменна яму - любімаму настаўніку, прыяцелю, сябру. А сярод не меншай колькасці дараваных аўтарамі кніг маю увагу звярнуў зборнік вершаў вядомага беларускага паэта і літаратуразнаўцы родам са Слоніма - прафесара Алега Лойкі з яго ўласнаручным для С. М. Новіка-Пяюна надпісам: “Першаму майму літаратурнаму настаўніку”.
    Незвычайных людзей даравала Заходняя Беларусь!” /Гайдук М.  З тае эпохі. // Ніва. Беласток. 30 снежня 1979. С. 2., 5./
    Як мяркуюць дасьледчыкі ў 1980 годзе Сяргей Новік апублікаваў у1980. Дзядзька Гальяш: [Успаміны] // Леўчык Г. Доля і хлеб. Мн.; Голас Радзімы. 24 ліп.; Не пажар гарыць: [Верш] // Ніва. 8 чэрв.; Гальяш Леўчык // Там жа. 20 ліп”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                                           ДЗЯДЗЬКА ГАЛЬЯШ
    Мінула 39 гадоў ад таго дня, калі я апошні раз бачыўся з дзядзькам Гальяшом, а ў памяці ён жыве, як некалі: добразычлівы, шчыры і сардэчны.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Сяргей Новік-Пяюн.  Дзядзька Гальяш. // Леўчык Г.  Доля і хлеб. Выбраныя творы. Мінск. 1980. С. 165-169./
                     “БЕЛАРУСКІ ПАЭТ-ЛІРЫК, НАШАНІВЕЦ ДЗЯДЗЬКА ГАЛЬЯШ
                      ДА 100-ГОДДЗЯ 3 ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ГАЛЬЯША ЛЕУЧЫКА
    Мінула 40 гадоў, калі я апошні раз бачыўся з дзядзькам Гальяшом, а ў памяці маёй ён жыве, як некалі, добразычлівым, шчырым і сардэчным.
Сяргей Новік-Пяюн”. /Голас Радзімы. Мінск. 24 ліпеня 1980. С. 7./
                                                              ГАЛЬЯШ ЛЕЎЧЫК
                                             (ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ)
    Гальяш Леўчык (Ляўковіч), беларускі паэт-нашанівец парадзіўся ў Слоніме 20 ліпеня 1880 года ў сям’і селяніна вёскі Шайпякі, Слоніскага павету (зараз Ружанскага раёна, Брэсцкай вобласці), які прыехаў у горад шукаць працу.
    Аб сабе Гальяш Леўчык расказваў так: “Хадзіў у прыходскую школу, а потым у так званую павятовую, якую і скончыў. З 1896 года служыць у канцылярыі міравога суддзі і з’езду міравых пасрэднікаў. Потым працуе ў нейкага каморніка. У 1904 годзе пераязджае ў Варшаву і працуе як рысавальнік у гарадскім магістраце. Тут жа ходзіць на лекцыі ў школу мастацтва. Прымаў удзел у грамадскім жыцці беларусаў”. Па некалькі месяцаў у год жыў у родным Слоніме.
    Падчас гітлераўскай акупацыі згарэў дом у Варшаве, у якім была кватэра Гальяша Леўчыка і дзе загінула яго багатая бібліятэка, карпатліва збіраная ім на працягу ўсяго жыцця. Памёр Гальяш Леўчык у 1944 годзе.
    Гальяш Леўчык пачаў друкавацца ў “Нашай ніве”. У 1912 годзе ён выдаў зборнік вершаў “Čyžyk białaruski”. (Wieršy) [Wilnia]. Падрыхтавау другі зборнік сваіх вершаў “Беларускі жаўранак” (вершы 1920-1927 гг.), супрацоўнічаў у заходнебеларускіх газетах і часопісах, Гальяш Леўчык прыслаў у беларускі дзіцячы часопіс “Заранка”, рэдактарам якога была Людвіка Войцік (Зоська Верас) і ў якім супрацоўнічаў аўтар гэтых радкоў (Малады Дзядок) - запісы пародных загадак, некаторыя ў вершаванай апрацоўцы, бо вельмі любіў беларускі фальклор.
    У маленькім доміку на Чырвонаармейскай вуліцы № 71 сустрэліся два сябры і ўспаміналі аб мінулай супольнай працы ў Вільні. (Домік Гальяша Леўчыка не захаваўся - яго знеслі ў 1961 годзе, бо тэрыторыя была патрэбна для пашырэння шынарамонтнага завода).
    У Слонімскім гістарычна-краязнаўчым музеі захоўваўся архіў (слонімскі) Гальяша Леўчыка - яго рукапісы, лісты да яго Янкі Купалы, кнігі, газеты, часопісы, сярод якіх віленскі гумарыстычны часопіс “Маланка” з падкрэсленымі заўвагамі рукою Гальяша Леўчыка, выразкі з газет, яго фатаграфіі, малюнкі, асабістыя рэчы, лісты. Усё беражна захоўвалася да Вялікай Айчыннай вайны.
    На жаль, падчас вайны злачынца ўкраў усе гэта і толькі вялізны алейны партрэт паэта захоўваецца ў архіве музея. Напэўна, злодзею няёмка было вынесці яго з памяшкання музея...
    У вершы “Мая прадмова” да зборніка “Чыжык беларускі” Гальяш Леўчык пісаў:
                                          Нічога не хачу... нічога, нічога -
                                          Ні грошы, ні славы, ні шчасця
                                                                                               сляпога...
                                          А толькі ўсё жду, каб родная мова
                                          Хутчэй дачакала свабоднага слова!
                                          Пакуль не даждуся багацця такога -
                                          Нічога не хочу... нічога, нічога!
    Вялікая Айчынная вайна перакрэсліла планы паэта Гальяша Леўчыка.
    Шкада, што не давялося паэту аглядаць росквіт роднай Беларусі і пераканацца, што “родная мова дачакалася свабоднага слова”, здзейснілася ягоная запаветная мроя.
    Загінуў паэт, але ўдзячная памяць аб ім жыве ў беларускім народзе.
    Сяргей Новік-Пяюн”. /Ніва. Беласток. 20 ліпеня 1980. С. 3./
    “Перапіска з Людвікай Антонаўнай Войцік (Зоськай Верас) працягваецца, наведаў яе датуль я яшчэ два разы: 27/28 верасня 1980 года і 22 жніўня 1981 года.
    Сяргей Новік-Пяюн (Малады Дзядок)”. /Ніва. Беласток. 8 красавіка 1984. С. 8./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у 1981. Сыноўняя ўдзячнасць // Голас Радзімы. 16 крас”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                                          СЫНОЎНЯЯ ЎДЗЯЧНАСЦЬ
    Уладзімір Пецюкевіч нарадзіўся на Браслаўшчыне ў вёсцы Цяцеркі. Бацька яго загінуў, баронячы Радзіму ад ворагаў у снежні 1944 года недзе на латвійскай зямлі. Гадавала Валодзю маці, якую ён дорыць шчырай удзячнасцю і адданай сыноўняй любоўю.
    Пасля заканчэння сярэдняй школы, гродзенскага тэхнічнага вучылішча Валодзя два гады працаваў электрамантажнікам у Мінскай вобласці, будаваў лініі электраперадач, праводзіў святло ў сялянскія хаты.
    У 1964 годзе ён паступіў у Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Атрымаў спецыяльнасць інжынера-электрыка. І ўвесь гэты час працуе майстрам лінейнага ўчастка ў мантажна-будаўнічым упраўленні ў Мінску.
    Пра тое, што малады інжынер піша вершы, я выпадкова даведаўся толькі на шостым годзе нашага знаёмства. Мне ён прынёс 115 сваіх вершаў. Я з прыемнасцю пазнаёміўся з імі. Радкі прасякнуты шчырым замілаваннем да чароўнай беларускай прыроды, адданасцю маці-Радзіме.
    Вершы Уладзіміра Пецкевіча ўжо друкаваліся ў Барысаўскай газеце “Камуністычная праца”, у тыднёвіках “Літаратура і мастацтва” і “Ніва” (Беласток).
    Сяргей Новік-Пяюн.
    Уладзімір Пецюкевіч
                                           Дзядзьку Мар’яну*
                                                              НА БЕРАЗЕ МОРА
                                          То не мора шуміць, нібы ў пушчы пажар,
                                          І якому няма ўтаймавання,
                                          А гамоніць прастор нашых думаў і мар,
                                          Незабыўных сустрэч і расстання.
                                              То не хваляў агні - ў вышыню, з вышыні,
                                              Пырскі-іскры пад самыя ногі -
                                              Гэта нашы з табой неспакойныя дні,
                                              Дым няўдач і агонь перамогі.
                                          То не чайкі лятуць за марскі небакрай
                                          Акрапіцца жывою вадою -
                                          Нашы сэрцы спяшаюцца ў казачны край,
                                          Дзе зямлю называем святою.
                                              Дзе зара залатыя свае невады,
                                              Апускае ў азёрныя тоні,
                                              Дзе каменьчык любы даражэй за бурштын
                                              І за сон - веснавое бяссонне.
                                          Дзе матулі ў бядзе клопат я памнажаў,
                                          Нарадзіўшыся ў злую гадзіну,
                                          Калі бацька-салдат два разы паміраў:
                                          За мяне і за маці-Радзіму...
                                              То не словы выводзім прыбою ускрай,
                                              Хваля змые - мы зноў паўтараем:
                                               “Хай жыве Беларусь - родны сонечны край!”
                                          То не словы - душу выліваем.
                             /Голас радзімы. Мінск. № 15. Красавік 1981 г./
    * Марыян (Мар’ян) Язэпавіч Пецюкевіч нарадзіўся 24 верасьня 1904 г. у в. Цяцеркі Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні /Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. РБ/. ў сям’і малазямельнага селяніна-каталіка. У 1930-1935 - першы рэдактар часопісу “Шлях моладзі”, пры канфіскацыях нумароў часопіса двойчы прыцягваўся да судовай адказнасьці, некалькі разоў быў пакараны грашовымі штрафамі. Пасьля заняцьця Вільні Чырвонай Арміяй падчас паходу ў Заходнюю Беларусь (1939 г.), М. Пецюкевіч - рэдактар беларускіх перадач на Віленскім радыё, выконваючы абавязкі дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі (цяпер Бібліятэка імя Урублеўскіх), а пасьля перадачы Вільні Літве, з кастр. 1940 – дырэктар Беларускага музэя імя І. Луцкевіча. Арыштаваны савецкімі ўладамі 1 студзеня 1945 г. Вызвалены 19 сакавіка 1945 г. 27 сакавіка 1949 г.разам з сям'ёй (жонкай і двума дочкамі) арыштаваны і сасланы ў ва Ўжурскі р-н Краснаярскага краю. Пастановай Генэральнага пракурора ЛітССР арыштаваны, дастаўлены ў Вільнюс і асуджаны за «нацыяналізм» да 25 гадоў пазбаўленьня волі. У канцы сакавіка 1953 г. адпраўлены ў Варкуту. У 1957 г. пасьля перагляду справы быў вызвалены, па рэпатрыяцыі пераехаў у Польшчу, куды ўжо раней выехалі яго жонка і дачка. Дзякуючы дапамозе прафэсараў-этнолягаў Казімера Машынскага і Марыі Знамяроўскай-Прыферовай, з 1959 г. уладкаваўся на працу ў этнаграфічны аддзел акруговага музэю м. Торунь, адкуль выйшаў на эмэрыту ў ліст. 1970 г.. Памёр 25 верасьня 1983 г. у. Торуні.
    75 год споўнілася Сяргею Міхайлавічу Новіку-Пеюну...
    Паэзія С. Новіка-Пеюна найпойненей прадстаўлена ў кнізе “Сцягі і паходні” (1965). Прадстаўніцтва, канечне, далёка не поўнае. I, думаецца, даўно час, каб усё, напісанае праз жыццё адным з лепшых прадстаўнікоў былой масавай заходнебеларускай паэзіі Сяргеем Новікам-Пеюном, было нарэшце сабрана пад адной вокладкай і яшчэ выразней зацвердзіла ў гісторыі нашай літаратуры гэтае імя: “Сяргей Новік-Пяюн”. /Лойка А.  Душа рвалася да песень. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 9 кастрычніка 1981. С. 12./
    Дзверы яго невялікай кватэры на вуліцы Купрыянава ў Мінску заўсёды гасцінна расчынены для сяброў і проста знаёмых. Асабліва частыя госці ў Сяргея Міхайлавіча - дзеці. Яго кватэра падобна на дзіцячы штаб, дзе яны збіраюцца, каб абмеркаваць свае справы, пачытаць вершы, паслухаць музыку. Гаспадар вельмі ўважліва ставіцца да творчасці сваіх юных сяброў. Многія з іх, падтрыманыя ў свой час Новікам-Пяюном, сталі прафесійнымі літаратарамі, паэтамі, журналістамі...
    ...Шчырыя і добрыя вочы ў гэтага чалавека, якога ў яго 75 гадоў ніяк не назавеш старым. Усё сваё жыццё прысвяціўшы роднаму народу, ён і цяпер імкнецца быць у гушчыні падзей, быць карысным людзям”. /Быць карысным людзям. С. Новіку-Пяюну – 75 гадоў. // Голас Радзімы. Мінск. 3 верасня 1981. С. 7./
    Самобытный белорусский поэт-песенник С. М. Новик-Пяюн долгое время жил и работал на Слонимщие. На его жизненном пути судьба уготовила немало испытаний..
    Как бывший узник Колдычева, Сергей Михайлович учавствовал в съемках документального кинофильма Боль моя, Хатынь, выпущенного творческим объединением Летопись. А в народном музее четвертой школы экспонируются подготовленные и переданные им муляжи опознавательных знаков узников этого лагеря. Здесь же хранятся многие стихи и песни поэта-песенника, записанные на магнитофонную ленту.
    Около ста песен написано поэтом. Музыку к словам Сергей Михайлович, как правило, подбирал сам. Многие его песни стали народными. Так, например, песню Зорачкі” пели наши земляки-белорусы, вывезенные фашистами на каторгу в Германию. Его песни можно было в свое время услышать в исполнении Государственной академической хоровой капеллы и Государственного народного хора. Его вальс Над Щарой поют на Украине, в Башкирии, в Якутии.
    Сейчас Сергей Михайлович живет в Минске. У него очень много юных друзей среди красных следопытов. Но особенно тесная и искренняя дружба связывает его с юными слонимчанами - он оказывает неоценимую помощь совету народного музея революционной и боевой славы средней школы № 4 в восстановлении незабываемых страниц истории родного края. /Жуковский А.  Живет песня в народе. // Гродненская правда. Гродно. 28 октября 1981. С. 4./
    Не толькі новыя адрасы, але і звесткі аб інтарэсах, захапленнях і ўкладзе жыцця тых савецкіх рабят, якія хочуць перапісвацца са сваімі зарубежнымі равеснікамі, можна цяпер атрымаць у таварыствах дружбы з СССР сацыялістычных краін. Гэта навінка ўзбагаціць папулярную ў школьнікаў завочную; дружбу, дапаможа ім хутчэй выбраць карэспандэнта па інтарэсах, мацней пасябраваць. Яе прапанаваў жыхар Мінска С. М. Новік-Пяюн - вялікі друг дзяцей, арганізатар і кіраўнік вядомага ў краіне дзіцячага інтэрнацыянальнага клуба.
    Увесь свой вольны час Сяргей Міхайлавіч, у мінулым настаўнік, аддае дзецям.
    Ён пражыў цяжкае, поўнае драматычных падзей і крутых паваротаў жыццё. У часы панскай Польшчы за “вальнадумства” не раз бываў у турмах і ссылках, доўга жыў пад наглядам паліцыі. У гады фашысцкай акупацыі прайшоў праз лагер смерці, цудам уцалеў. І на ўсё астатняе жыццё вынес цвёрдае пераканне: кожны чалавек можа і павінен унесці свой пасільны ўклад у развіццё брацкіх добрасуседскіх адносін паміж народамі. Сёння ў гэтым – сэнс усяго яго жыцця.
    С. М. Новік-Пяюн аўтар музыкі і тэкстаў многіх папулярных у народа песень, дзіцячых п’ес і апавяданняў, ведае некалькі замежных моў і эсперанта, калекцыяніруе рысункі, работы дзяцей. Усё гэта вельмі дапамагае яму ў грамадскай рабоце. Клуб, які ён узначальвае стаў штабам многіх добрых дзіцячых спраў. Сюды цягнуцца нітачкі і дзесяткаў школьных клубаў інтэрнацыянальнай дружбы Мінска і іншых гарадоў рэспублікі.
    Дзякуючы такой каардынацыйнай дзейнасці клуба некалькі тысяч беларускіх хлапчукоў і дзяўчынак вядуць актуальную перапіску са школьнікамі ГДР і Кубы, з польскімі, венгерскімі, балгарскімі дзецьмі”. /Гладышава Г.  Прарастае насенне дружбы. // Мінская праўда. Мінск. 6 сакавіка 1982. С. 4./
    “26 лістапада 1983 года я наведаў музей Янкі Купалы. Захавальніца фондаў музея пляменніца Янкі Купалы Ядвіга Юльянаўна Раманоўская падала мне падараваную мною падшыўку “Нашвй нівы” за 1909 год і я перапісаў з 12 за 19.ІІІ.1909 года са старонкі 181 верш “Юстыны”. Вось ён:
                                               Хто жыве на гэтым свеце
                                               Толькі розумам чужым, -
                                               Век на повадзе праходзіць,
                                               Не пацешыцца ні ў чым.
                                                   Ня ўсё можна людзям верыць,
                                                   Праўдай толькі трэба жыць;
                                                   Мусіш дзесяць раз адмераць,
                                               Покі што пачнеш рабіць.
                                                                                          Юстына
                                               Жэрэбілоўка.
    /Сяргей Новік-Пяюн.  “Ядвіся” жыла ў Слоніме. // Ніва. Беласток. 8 студзеня 1884. С. 2./
    Як мяркуюць дасьледчыкі ў Сяргей Новік апублікаваў у 1984. Заўсёды з песняй: Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мн., 1984; Ядвіся жыла ў Слоніме // Голас Радзімы. 27 вер.; Ніва. 8 студз.; У падарунак народу // Звязда. 7 кастр.; Як я сустракаў Новы год // Ніва. 8 студз.; Мае сустрэчы з рэдактарам “Заранкі” // Там жа. 8 крас. / пад псеўд. Малады Дзядок; . У месячную ночку; Ночка; Казка: [Вершы] // Там жа. 17 мая; Зайчаняткі: [Верш] // Там жа. 3 чэрв.; Над калыскай: [Верш] // Там жа. 1 ліп.; Ніва; Бой: [Вершы] // Там жа. 15 ліп. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 398-399./
                   ГЕРАІНЯ АПОВЕСЦІ ЯКУБА КОЛАСА ЯДВІСЯ ЖЫЛА Ў СЛОНІМЕ
    Летась адзначалася 60-годдзе з дня выхаду ў свет аповесці Якуба Коласа “У палескай глушы”, якая ўпершыню асобным выданнем убачыла свет ў Вільні ў 1923 годзе. Адна з гераінь аповесці - Ядвіся, дачка падлоўчага. Яна рана страціла маці, бацька Ядвісі быў круты, дэспатычны чалавек. Узнёслая і рамантычная натура, дзяўчына пакахала настаўніка Андрэя Лабавовіча, з якім яе аб’ядноўваў светлы і чысты погляд на жыццё. Імкненне да лепшай будучыні. Але кожны з іх выбірае свой шлях.
    Ядвіся - не выдуманая, а рэальная асоба, аб чым я даведаўся ў Слоніме ў ліпені 1936 года ад паэта-нашаніўца Гальяша Леўчыка, з якім сябраваў...
    ...Як склаўся далейшы лёс Ядвісі, на жаль, не ведаю.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. 27 верасня 1984. С. 7./
                                                    У ПАДАРУНАК НАРОДУ
    Слонімскаму гісторыка-краязнаўчаму музею споўнілася 60 гадоў. Восенню 1924 года археолаг Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі арганізаваў у Слоніме ў будынку Народнага дома выстаўку сабраных ім на працягу больш як паўстагоддзя старадаўніх дакументаў і старадрукаваных кніг. Выстаўка карысталася вялікім поспехам у наведвальнікаў, асабліва ў школьнай моладзі. Услед за тым увесь сабраны на Слонімшчыне археалагічны матэрыял з асабліва каштоўнай калекцыяй вырабаў каменнага веку (Стаброўскі раскапаў і даследаваў на тэрыторыі Беларусі 150 курганоў) быў пакладзены Іосіфам Іосіфавічам у аснову Сломімскага гісгорыка-краязнаўчага музея і падараваны народу.
    Усе археалагічныя знаходкі крамнёвыя наканечнікі стрэлаў, скрабкі, нажы, каменныя малаткі Іосіф Іосіфавіч змясціў у 40 вітрынах з ясеню, наклеіў на ватманскую паперу, пранумараваў і апісаў.
    Сёлета 115 гадоў з дня нараджэння I. I. Стаброўскага. Да самай смерці памёр ён ва ўзросце 99 гадоў) не пераставаў Іосіф Іосіфавіч клапаціцца аб сваім дзецішчы...
    Сяргей Новік-Пяюн, паэт, былы дырэктар Слонімскага музея. /Звязда. Мінск. 7 кастрычніка 1984. С. 4./
                                                        БУРА
                                          Свішча, рвецца і галосіць
                                          З поля жудасна віхор,
                                          Як з мяцеліцай заносіць
                                          Снегам вёскі, поле, бор.
                                              Бура скача, бура плача,
                                              Бура енчыць ля варот.
                                              Занясе за ноч, няйначай.
                                              І хаціну, і гарод.
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 31./
                                          ТО НЕ ЗОРКА ЎЗЫШЛА...
                                          То не зорка ўзышла,
                                          На якую дзіўлюся, -
                                          То сястрыца мая,
                                          Дарагая Маруся.
                                              Жаль-тугу развядзе,
                                              Растлумачыць так гожа
                                              І паможа ў бядзе
                                              Шчырым сэрцам, як можа.
                                          Ці то ўдзень, ці ўначы,
                                          Для яе без разбору,
                                          Рада ўсім памагчы,
                                          Шчасце ў нас, а ці гора.
                                              Там не зорка ўзышла,
                                              На якую дзіўлюся –
                                              Там сястрыца мая,
                                              Дарагая Маруся.
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 32./
                                                 З ВЯСЕННЯЙ ПЕСНЯЙ
                                          З вясенняй песняй
                                                                             вецер зіму ад нас гоніць.
                                          У праменнях сонца зелянее рунь у палях.
                                          Угары жаўрук званочкам срэбным звоніць.
                                          А сэрца б’ецца жыва, радасна ў грудзях.
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 33./
                                                  ЖАЎРУЧОК
                                          Раззвінеўся песняй звонкай
                                          Ў небе. сонечным, блакітным,
                                          Над радзімаю старонкай
                                          Жаўручок над полем жытнім.
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 33./
                                            ЗАКІГІКАЛІ ЧАЙКІ
                                          Закігікалі чайкі за вёскай,
                                          Хоць мяцеліца снегам мяце.
                                          Над радзімаю нашай палоскай
                                          Ўсё ж вясна-прыгажуня ідзе.
                                              Прыбярэ ў зелень нашыя дрэвы,
                                              Дыванамі пакрые лугі,
                                              Пад вясенняга ветру напевы
                                              Закрасуе наш край дарагі.
                                          Жаўрук дробна званочкамі звоніць.
                                          У дуброве зязюля куе.
                                          Шпак у садзе аб нечым гамоніць,
                                          Белы бусел па небе плыве...
                                              Закалышуцца родныя нівы,
                                              Красак прыгаршчы кіне вясна.
                                              Ураджайны год будзе, шчаслівы,
                                              Так цяпер абяцае яна.
                                          А за вёскай кігікаюць чайкі,
                                          Абуджаюць зямельку ад сну.
                                          Кучаравяцца хмарачак стайкі,
                                          І вітае жывое вясну.
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 35-36./
                                          НАД КАЛЫСКАЙ
                                          На зямельку ночачка
                                          Сіняя прыйшла.
                                          Засні, мая дочачка,
                                          Любая мая!
                                              Над тваёй калыскаю
                                              Буду я пяяць,
                                              Пра ката ды з мышкаю
                                              Казачку казаць.
                                          Заўтра ўстанеш раненька,
                                          Будзеш зноў гуляць
                                          І па-свойму песенькі
                                          Дзіўныя пяяць.
                                              Пад акенцам кветачка
                                              Цудная цвіце.
                                              Мая крошка-дзетачка
                                              З дня на дзень расце.
                                          Вунь высока зорачка
                                          Золатам блішчыць,
                                          А малютка-дочачка
                                          Чамусьці не спіць.
                                              З-за хмарынкі месячык
                                              Беленькі ідзе,
                                              За сабою зорачак
                                              Карагод вядзе.
                                          Заплюшч свае вочачкі,
                                          Дочанька мая, -
                                          Бо на зямлю ночачка
                                          Сіняя прыйшла.
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 56./
 
    Першаштуршком жа сталася яго, Сяргея Міхайлавіча, кніга. Бываючы на вакацыях, я ў Мінску, Мар’інай Горцы, Пухавічах завітваў у кнігарні, набіраў беларускіх кніг і вёз у Львоў. Таму заўсёды цяжкім быў мой чамадан. З тых кніг, што з’ездзілі са мною ў Львоў, - кнігі Максіма Гарэцкага, Міхася Тычыны, Рыгора Барадуліна, першыя кнігі паэтак Марыі Баравік, Людмілы Паўлікавай... Усе іх я прачытаў ад першай да апошняй старонкі. І пісаў няўдалыя, слабыя рэцэнзіі. Дасылаў іх у “Настаўніцкую газету”, “Літаратуру і мастацтва”, “Чырвоную змену”. Надрукавалі толькі адну. Тое-сёе падправіўшы, Раіса Баравікова (была тады літкансультантам) змясціла мой водгук на зборнік вершаў Людмілы Паўлікавай у “Чырвонай змене”. А ў Львове пісаў пра кнігі беларускіх аўтараў па-руску - для вучылішчнай шматтыражкі “Политработник”. Нататку сваю пра кнігу вершаў Сяргея Новіка-Пяюна “Беспрецедентная лирика” надрукаваў у ёй 27 кастрычніка 1984 года. Тут варта, відаць, нагадаць, чаму такі загаловак быў выбраны для рэцэнзіі. У кнізе “Заўсёды з песняй” асобна былі прадстаўлены вершы, створаныя Новікам-Пяюном у Калдычэўскім фашысцкім канцлагеры. Тыя вершы, што, падобна “Маабіцкаму сшытку” Мусы Джаліля, былі выпакутаваны, з’явіліся водгукам на ўбачаныя, перанесеныя, адчутыя душой, сэрцам і целам жахі і здзекі.
    Як водгук надрукавалі, выразку з “Политработника” я адразу адправіў Сяргею Міхайлавічу”. /Карлюкевіч А. Ішлі паштоўкі з Мінска. // Карлюкевіч А.  І векавечны толькі край... Мінск. 2000. С. 86-87./
    Дарэчы, на кнігу “Заўсёды з песняй” адгукнуліся многія паэты, пісьменнікі, проста чытачы. Прыйшлі водгукі з Нясвіжа, Слоніма, Белаазёрска, Варшавы, Навагрудка, Беразіно, Баранавіч. /Карлюкевіч А.  Вязень гісторыі. // Зрок. № 9-10. Мінск. 1991. С. 38./
Першая паслялагерная кніга Новіка-Пеюна – “Заўсёды з песняй” - пабачыла свет у 1984 годзе (паэту ішоў 78-ы год!) і толькі тры газеты (адна з іх - у Мінску, астатнія - у Львове і Беластоку) цёплым словам адгукнуліся на вяртанне да шырокага чытача паэта-пакутніка (Бабак Д. Заўсёды з песняй // Голас Радзімы, 1984, 23 жн.; Гайдук М. Гады і творы // Ніва, 1984, 29 ліп.; Карлюкевіч А. беспрэцэдэнтная лірыка // Политработник, 1984, 27 окт.). І гэта пры умове, што ў кнізе знайшлі сваё месца вершы, напісаныя ў фашысцкіх засценках. Але ж пра “беларускага Мусу Джаліля” маўчалі. Праўда, у прыватнай перапісцы высокую ацэнку кнізе колішняга гімназіста далі Максім Танк і Адам Мальдзіс, Аляксей Пяткевіч і Ніна Мацяш, Данута Бічэль-Загнетава, Якаў Хелемскі, шмат хто яшчэ з пісьменнікаў. з тых людзей, хто і раней добра ведаў Сяргея Новіка-Пеюна”. /Карлюкевіч А., Карлюкевіч В.  Ёсць такая выключная планета. Гімназічнае выхаванне на прыкладзе лёсу выпускніка Нясвіжскай рускай гімназіі, беларускага паэта, кампазітара, мастака, краязнаўца Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пеюна. // Настаўніцкая газета. Мінск. 20 сакавіка 1999. С. 4./
    Гэты зборнічак з дароўным надпісам аўтара я якраз узяў з сабой, адпраўляючыся ў госці да Новіка-Пеюна. Зборнічак хутчэй нагадвае тоненькую брашуру. Першая кніжка паэта, які толькі спрабуе сваё пяро і то мае больш старонак. А ў Новіка-Пеюна ўсё-такі за плячыма доўгія і пакутлівыя дарогі, барацьба і вера, цяжкі крыж любові да Радзімы, да свайго беларускага, - І ўсяго пару аркушаў.
    - “Заўсёды з песняй” павінна была выйсці ў 6 аркушаў: 112 вершаў, 21 песня з нотамі, 21 каляровая копія маіх карцін, адна п’еса і два апавяданні. Зрабілі з гэтага брашуру і сказалі: “ Хопіць!”. /Мацкевіч В.  Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна. // Голас Радзімы. Мінск. 21 мая 1992. С. 6./
    Кніжка гэтая незвычайнага складу, як незвычайны лёс яе аўтара. Ён нарадзіўся здольны маляваць, кампанаваць музыку. складаць словы ў вершы і песні, прагны слова песеннага, слова роднага. І на старонках гэтай кнігі вы убачыце спробы яго пэндзля, і прачытаеце вершы, прытым і дзіцячыя, бо дзеці – будучае любога часу, любога народа. ... А, відаць, самыя задушэўныя вершы С. М. Новіка-Пеюна напісаны ім для дзяцей. ... Цяпер Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн – пенсіянер. Ён жыве ў Мінску – на вуліцы Купрыянава, якраз у адным з тых пяціпавярховых будынкаў, паміж якімі разрасліся купчастыя бярозы. Жыве ён у сваёй кватэры сярод кніг і карцін, што сабраны за доўгае жыццё. Частыя яго госці – дзеці, якія прыбягаюць сюды і паслухаць песню, і пачытаць кнігу, і паспрабаваць намаляваць зеляніва вершалін бяроз, што ўжо падступае пад вокны прыветлівага гаспадара кватэры. Ягоны клопат – іх будучае: каб усе іх мары здзейсніліся, усе таленты развіліся. Чалавек. як жыў, так і жыве будучым. Няхай жа ў гэтым будучым будзе і гэтая сціплая кніжка як душэўны след далучэння да роднага слова, след любові да яго, да матчынай песні!” /Лойка А. Песня клікала ў свет. // Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 3-6./
    Асоба Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пеюна з Мінска добра вядомая і маладым і старым нашым чытачам... Цяпер жа ад шчырага сэрца віншуем Сяргея Міхайлавіча з выхадам у свет зборніка яго вершаў “Заўсёды з песняй. у якім змешчаны лепшыя творы з розных год...
    У заканчэнне, зычачы нашаму добраму знаёмаму Сяргею Міхайлавічу Новіку-Пеюну моцнага здароўя і далейшых творчых здзяйсненняў, выказваем спадзяванні, што выйдзе таксама кніжкай дагэтуляшні яго плён у песеннай творчасці. А не малы ён і не абы-які, бо у ім такія жамчужыны, як чароўны вальс “Над Шчарай”, прысвечаны Слоніму, “Не гудзе зялёная дубрава...” - своеасаблівая эпітафія ахвярам людабойчых злачынстваў на Беларусі, і шэраг іншых, разам каля васьмідзесяці твораў. Тое самае неабходна сказаць і пра яго працы алоўкам, пёркам ці фарбамі з жыцця колішняй і цяперашняй Беларусі”. /Гайдук М.  Гады і творы. // Ніва. Беласток. 29 ліпеня 1984. С. 3-4./
    Одних людей морщины старят, других - нет. Следы времени они носят с достоинством, как ордена.
    На улице Куприянова в Минске живет пенсионер Сергей Михайлович Новик-Пяюн. В квартире хозяина, напоминающей музей, богатое собрание книг и картин, собранных им за долгую жизнь. Эту квартиру всегда наполняют звонкие детские голоса. Бегут, ребята сюда и чтобы послушать песни, и чтобы почитать книгу, и чтобы испытать свои способности, умение в своих рисунках отразить окружающую жизнь. И всегда поможет им, позаботится о детях Сергей Михайлович. Ему уже за 75. Однако глаза юношеские, с огоньком. Испытал Сергей Михайлович за своих жизнь, и безрадостный труд на кулаков и помещиков, зуботычины полицейских в годы буржуазно-помещичьей Польши и тюрьму, колдычевский лагерь смерти во время оккупации Слонимщины немецко-фашистскими захватчиками....
    Очень многое связывает Сергея Михайловича с нашей Слонимщиной. Здесь он боролся за свободную Беларусь, здесь испытал дни поражений и дни побед.
    Недавно в издательстве Мастацкая літара-тура вышел , сборник поэм, стихотворений, песен и сочинений для детей С. Новика-Пяюна Заусёды з песняй”...
    Автор сборника рассказывает читателям о незабываемом прошлом, стремится к тому, чтобы таланты молодых советских граждан развивались в полной мере, чтобы мечты их осуществлялись. Нестареющая душа ветерана чувствуется и в его произведениях наших дней. /Жуковский А.  Нестареющая песня ветерана. // Гродненская правда. Гродно. 10 августа 1984. С. 3./
    Зорачкамі» адкрываецца і зборнік вершаў С. Новіка-Пеюна “Заўсёды з песняй”, выпушчаны нядаўна выдавецтвам “Мастацкая літаратура”. І сапраўды, праз усё сваё жыццё ішоў і ідзе паэт з песняй, хаця лёс яго не заўсёды складваўся лёгка і проста...
    Цяпер Сяргей Міхайлавіч на пенсіі. жыве ў Мінску, і ў яго ўтульнай невялікай кватэры рэдка пануе цішыня. Частыя госці тут дзеці, для якіх ён заўсёды знаходзіць цікавыя справы. Яны тут малююць, чытаюць кнігі, спрабуюць пісаць самі. Піша творы для дзяцей і Сяргей Новік-Пяюн. Некаторыя з іх змешчаны ў апошнім. чацвёртым раздзеле зборніка “Заўсёды з песняй”. /Бабак Д.  Заўсёды з песняй. // Голас Радзімы. Мінск. 23 жніўня 1984. С. 7./
    А яшчэ праз дваццаць гадоў яго прынялі ў члены Саюза пісьменнікаў СССР. На схіле жыццёвай дарогі...” /Пархута Я.  Адысея Маладога Дзядка. // Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Кніга падарожжаў. Мінск. 1992. С. 458./
    Быў нарэшце ў 1984 г., разам з Віктарам Шніпам, які нарадзіўся ў 1960 г., “Новік-Пяюн Сяргей Міхайлавіч” быў “прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР”. /Літаратура і мастацтва. Мінск. 14 снежня 1984. С. 3./Уручаючы Новіку-Пяюну пісьменніцкі білет, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч заўважыў: “Мы спазніліся на паўстагоддзя...” /Ціхановіч Н.  Паэзія як дакумент выпрабаванняў. // Чырвоная змена. Мінск. 30 чэрвеня 1999. С. 4./ Ён з’яўляецца адзіным у гісторыі Беларусі літаратарам, якога арыштоўвалі тры рэжымы, што ненавідзелі адзін аднаго. Много лет спустя – лишь 1984 году – увидит свет первая послевоенная книга Сергея Михайловича “Всегда с песней”. Отдельным разделом в ней – и стихотворения, написанные в фашистских застенках. К читателю эти произведения пришли с войны ровно через сорок лет. Такого прецедента в белорусской литературе еще не было.
    В 1984 г. Сергей Михайлович стал и членом Союза писателей СССР. Тогда поэту было 78... Один из тогдашних руководителей писательской организации Беларуси, вручая Сергею Михайловичу членский билет, сказал:
    ...- Мы опоздали ровно на полстолетия. В этом - и наша вина...
    Вину можно исправить. По крайней мере - не поздно исправить и сейчас. Сергей Михайлович - автор многих и многих произведений. Кроме стихотворений, детских пьес, он написал несколько романов. Перу Новика-Пеюна принадлежит множество историко-краеведческих статей. Почему все это не выходит отдельными книгами, почему не печатается на страницах газет и журналов?..Всегда с песней (запланирована она была еще в 1966 году, а увидела свет только в 1984-м) - вот и еще один, теперь уже издательский, ГУЛАГ. /Карлюкевіч А.  Узник трех режимов. // Во славу Родины. Минск. 28 января 1992. С. 4./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1985. Што за хлопец, што за дзяўчына? // Беларусь. № 4; Першы снег; Пурга; “Месяц у ставе мые твар...”; Ноч: [Вершы] // Ніва. 6 студз.; Засмяецца вясна: [Верш] // Там жа. 14 крас.; Добры дзень; Веснавы малюнак: [Вершы] // Там жа. 5 мая; Наш сад: [Верш] // Там жа 3 ліст”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                           ПЕРШЫ СНЕГ
                                         Зорачкі-сняжыначкі
                                         Падаюць з нябёс,
                                         Беллю пакрываюцца
                                         Вёска, поле, лес.
                                          [Сяргей Новік-Пяюн]
                               /Ніва. Беласток. 6 студзеня 1985. С. 9./
                                                    МЕСЯЦ
                                          Месяц ў ставе мые твар
                                          Ды купаецца,
                                          Ручніком з пуховых хмар
                                          Выціраецца.
                                          [Сяргей Новік-Пяюн]
                               /Ніва. Беласток. 6 студзеня 1985. С. 9./
                                                         НОЧ
                                          Ноч пакрыла коўдрай сіняй
                                          Горад, вёску, поле, лес
                                          І павесіла над рэчкай
                                          З воўны белай занавес,
                                          [Сяргей Новік-Пяюн]
                               /Ніва. Беласток. 6 студзеня 1985. С. 9/
                                                 ДОБРЫ  ДЗЕНЬ!
                                          Добры дзень, вясна-красуня
                                          Добры дзень, чароўны май!
                                          У светлых сонейка праменнях
                                          Добры дзень, мой родны край!
                                          [Сяргей Новік-Пяюн]
                               /Ніва. Беласток. 5 мая 1985. С. 9/
                                             ВЕСНАВЫ МАЛЮНАК
                                          Белы бусел плавас пад лесам.
                                          Сонца сыпле золата паток.
                                          Звоняць птушак песні-пералівы,
                                          На цымбалках грае ручаёк.
                                          На мураўцы бегаюць мурашкі.
                                          Узад і ўперад поўзаюць жучкі.
                                          Павыляталі ўжо на поле пчолкі.
                                          У паветры ўюцца матылькі.
                                          [Сяргей Новік-Пяюн]
                               /Ніва. Беласток. 5 мая 1985. С. 9/
                                                  НАШ САД
                                          Зіхаціць на сонцы сад
                                          Залатым пажарам,
                                          Быццам выйшаў на парад
                                          З восеньскім ён дарам.
                                              У паветры зжоўклы ліст
                                              Кружыцца дукатам,
                                              Засцілаючы зямлю
                                              Дываном стракатым.
                                          Зарадзіў нішто садок
                                          Яблыкаў ды грушаў!
                                          Смачны з іх мы зробім сок,
                                          На зіму насушым
                                              І праз дрэвы ў дзённы час,
                                              І праз неба просінь
                                              Усміхаецца да нас
                                              Залатая восень.
                                          [Сяргей Новік-Пяюн]
                               /Ніва. Беласток. 3 лістапада 1985. С. 10/
                                                    ЗОСЬКА ВЕРАС
                                                          [Успаміны]
    “Людвіка Антонаўна вельмі шкадавала, што загінуў архіў “Заранкі”, што яна не мае аніводнае кніжкі. Я пацешыў яе, што заснавальнік і шматгадовы супрацоўнік Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея археолаг Стаброўскі Іосіф Іосіфавіч захаваў два камплекты “Заранкі”; адзін я перадаў Зосьцы Верас. Яна была вельмі радая і сказала:
    - Пасля “Заранкі” я рэдагавала часопіс для беларускіх дзетак “Пралескі”. Вось каб дзе дастаць хоць адзін лісточак...
    Я меў адзін камплект падшыўкі “Пралесак” за 1934/1935 гады і перадаў яго Зосьцы Верас... Друкавала свае творы Зоська Верас у часопісе “Шлях моладзі” і газеце “Наша праца”.
    Людвіка Антонаўна Войцік (Зоська Верас) і Надзея Маркаўна Шнаркевіч – былы інструктар таварыства Беларускай Школы – сабралі шмат фотаздымкаў пра прафесара Міхася Забэйду-Сумніцкага. Янка Шутовіч напісаў пра выдатнага беларускага спевака манаграфію. Лідзія Іванаўна Збралевіч, загадчыца адзела рэдкіх кніг і рукапісаў Фундаментальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, паклапацілася зрабіць альбом, Юлія Язэпаўна Бібіло спляла паясок да альбома, а я аформіў гэты альбом, наклеіў фотаздымкі і тэксты пра Міхася Забэйду-Сумніцкага, а таксама аформіў альбомы пра гісторыю Віленскай беларускай гімназіі, Нясвіжска-Клецкай беларускай гімназіі і Радашковіцкай беларускай гімназіі. Матэрыялы мне даслалі Людвіка Антонаўна Войцік (Зоська Верас) і Надзея Маркаўна Шнаркевіч.
    Зоська Верас мела арыгінальны почырк. які не ўсе маглі прачытаць. а я чытаў свабодна. Людвіка Антонаўна прыслала мне свае працы, якія я перадрукаваў, зрабіў вокладкі. Вось якія тэксты былі ў мяне:
    1. Імпрэсіі
    2. Колас Беларускай нівы. Аднаднёўка. Гродна 1913 г.
    3. Пяць месяцаў у Менску – з жыцця Максіма Багдановіча.
    4. Гальяш Леўчык.
    5. У гасцях у Гальяша Леўчыка.
    6. Варшаўскі гурток.
    7. Гісторыя беларускага адрыўнога календара.
    8. Праўда аб рэдакцыі грамадаўскіх газетаў (Віленская, 12), яе працаўніках ды арганізацыі рэдакцыйнай працы.
    9. Віленскія кірмашы.
    10. Мае заўвагі да кніжкі Р. Семашкевіча “Літаратурны і грамадскі рух у Пецярбурзе”.
    11. Як выдаваўся зборнік М. Машары “Малюнкі”.
    12. Заранка.
    13. Лён.
    14. Каласкі.
    Кожную працу я надрукаваў у 4-х паасобніках і ўсё адаслаў Зосьцы Верас у Вільню. Па адным паасобніку яна мне вярнула з удзячным надпісам.
    Я хацеў зрабіць Зосьцы Верас прыемную неспадзяванку: сабраў яе творы з часопісаў “Заранка”, “Пралескі” і “ Шлях моладзі” у адну кнігу і, калі яна была гатовая, напісаў ліст да аўтаркі і спытаў, як назваць гэтую кнігу. Зоська Верас адпісала: “А як вы думаеце?” Я ёй адказаў: “А каб назваць “Каласкі”, кожнае дзіця знойдзе для сябе зярнятка”.
    Зосьцы Верас назоў спадабаўся, і ў выдавецтве “Юнацтва” ў Менску ў 1985 годзе выйшла кніга: Зоська Верас, “Каласкі”.
    Мне Зоська Верас прыслала два паасобнікі, на адным яна напісала: “Дарагому Сяргею Міхайлавічу Новіку-Пяюну... Нічога для сябе новага хіба не знойдзеце, але не малая Вашая заслуга ў тым, што гэта выйшла ў свет пад аднэй стрэшкай... Дзякую Вам – З. Верас”; а на другім – гэтак: “Са шчырай удзячнасцю за дапамогу і ініцыятыву сабраць усе мае дробныя творы пад “адну стрэшку”, з чаго і паўстаў гэты зборнічак. На памятку нашага даўгога знаёмства аўтарка З. Верас (Л. Войцік). 1985 г. Вільня.” /Сяргей Новік-Пяюн  Зоська Верас. [Успаміны] // Першацвет. № 12. Мінск. 1993. С. 95./
    Першая з паштовак датавана 19 мая 1985 года. Даслаў яе Сяргей Міхайлавіч у канверце, хаця картачка “С праздником Победы!” - са знакам паштовай аплаты. Відавочна, сталага веку пакутнік за беларускасць дзівіўся самой сітуацыі. Пачалася, ідзе перапіска з курсантам ваенна-палітычнага вучылішча (вучыўся я тады ў Львове на ваеннага журналіста). Мо, таму беларускую па зместу паштоўку і схаваў у канверт. А я, прызнацца, многага тады і не ведаў. Мяне ўразілі такт, паважлівае стаўленне: “Глыбокапаважаны Алесь Мікалаевіч! Віншую Вас з 40-годдзем Перамогі, зычу добрага здароўя і ўсяго найлепшага. З сардэчным прывітаннем, пашанай і ўдзячнасцю Сяргей Новік-Пяюн...
    А ўжо, калі закончыў вучылішча, у ліпені 1985 года наведаўся да паэта, на вуліцу Купрыянава. Мяне ўразіў сціплы быт. Хворы паэт (тады ўжо амаль 79-гадовы!) атрымліваў невялікую пенсію. У падарунак Новіку-Пяюну я прынёс кнігу “Кабзар” Тараса Шаўчэнкі. па-ўкраінску. Здаецца, томік з львоўскага “Каменяра”. І якое ж было мае здзіўленне, калі расчулены Сяргей Міхайлавіч пачаў чытаць вялікую, высокую паэзію на мове арыгінала. Прагаварылі мы тады з раніцы да вечара. Без абеда, без кавы і гарбаты. У гэтай размове ў большай ступені захапіла, уразіла адно: тады не дужа многа я ведаў пра лагерную эпоху, пра тое, якая моцная праекцыя ішла ад яе на сучаснасць (а мо, і зараз ідзе, калі пачытаць некаторыя, у прыватнасці, беларускія газеты). У паэта была вялікая бібліятэка, архівы, стосы папак, канвертаў, сшыткаў. Сяргей Міхайлавіч расказваў і расказваў, паказваў перапіску з Забэйдам-Суміцкім, мы слухалі спевы Данчыка. Сяргей Міхайлавіч і сам спяваў – “Зорачкі”, “Над Шчарай”, нешта яшчэ. Перада мною адкрывалася Беларусь.
    “Дарагі Алесь! Віншую Вас з святам Вялікага Кастрычніка, зычу добрага здароўя і выдатных поспехаў у творчасці. З сардэчным прывітаннем і пашанай Сяргей Новік-Пяюн. г. Мінск. 4.ХІ.1985 г. Р. S. Працягваю хварэць, лечаць маю нагу, а калі ачуняю – невядома”. Якім святам быў дзень 7 лістапада для Новіка-Пяюна можна толькі здагадвацца. Але Сяргей Міхайлавіч і гэтай нагоды не абмінаў, каб павіншаваць, нагадаць, што помніць.
    У верасні я надрукаваў у газеце “За Родину” артыкул пра паэта-пакутніка – “Он и в застенках стихи писал”. Артыкул з некаторымі праўкамі надрукавала газета Туркестанскай ваеннай акругі “Фрунзевец”, тая, з каторай у час Вялікай Айчыннай вайны актыўна супрацоўнічаў Якуб Колас. На жаль, пра выпрабаванні сталінскім лагерам тады, у 1985-м, нічога я яшчэ не напісаў. Ці правільней - пільная звышцэнзура не дала напісаць.
    З паштовак, датаваных 1985-м, віншаванне з Новым годам. Тут ужо і падрабязнасці, пераднавагодні горкі настрой Сяргея Міхайлавіча: “...Мяне з бальніцы выпісалі па маёй просьбе, лекары лечаць дома. Дагэтуль не магу ачуняць як след. Ваш ліст толькі адзін мне прынесла піянерка, рэшту, як мне паведамілі па тэлефоне, “выкінулі” бо я быў выпісаны. З сардэчным прывітаннем Сяргей Новік-Пяюн...” Якім жорсткім можа быць свет. І нават да тых людзей, якім грамадства абавязана. Наступная паштоўка - ад месяца лютага 1986-га. Віншаванне з Днём Савецкай Арміі”. /Карлюкевіч А. Ішлі паштоўкі з Мінска. // Карлюкевіч А.  І векавечны толькі край... Мінск. 2000. С. 86-88./
    Жыццё паэта Сяргея Новіка-Пяюна прайшло прпрайшло праз усе падзеі гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя... Зараз выдавецтва “Юнацтва” выпускае да 80-годдзя С. Новіка-Пяюна дзіцячую кніжачку “Зорачкі ясныя”. Жыццё прадаўжаецца”. /Каханоўскі Г.  Праз навальніцы. Сяргею Новіку-Пяюну – 80 год. // Голас Радзімы. Мінск. 21 жніўня 1986. С. 7./
    Аднаму з самых старэйшых сведкаў і актыўных удзельнікаў вызваленчага руху заходнебеларускай “Грамады” [?], мастаку, паэту-песенніку Сяргею Новіку-Пяюну нядаўна споўнілася 80 гадоў.
 
 
     Усё падваконне яго маленькага пакоя застаўлены кветкамі, так што ледзь знайшлося месца нашаму сціпламу талакоўскаму букету бела-чырвоных гладыёлусаў. Красачкі, як пяшчотна іх называе Сяргей Міхайлавіч, яшчэ не паспелі звянуць, і ў сэрцы юбіляра яшчэ жывуць шчырыя віншаванні і пажаданні блізкіх сяброў і зусім незнаёмых людзей. А вось гэта віншаванне адно з самых дарагіх - ад Максіма Танка: “Дарагі Сяргей Міхайлавіч! Ад усёй душы віншую Вас са слаўным 80-годдзем. Прыміце самыя сардэчныя пажаданні добрага здароўя, шчасця, поспехаў у творчай працы на радасць Вашых шматлікіх сяброў і чытачоў. На Вашых вачах пачынаўся наш ХХ век, які вы сустрэлі з песняй. Будзем спадзявацца, што з песняй, якая ўслаўляе нашу цудоўную Радзіму, сустрэнеце Вы і новы – ХХІ век, моцна абдымаю. З любоўю і нарачанскім прывітаннем – Максім Танк. Нарач. 21. VIII. 1986 г.”.
    Тое, што Сяргей Міхайлавіч сустракаў XX стагоддзе з песняй - зусім не інерцыя паэтычнага мыслення віншаваўцы. Сапраўды, знакамітая, народная - і гэта не перабольшванне - песня “Зорачкі” была самай першай у 60-гадовай паэтычна-песеннай творчасці Новіка-Пяюна.
    Гадоў колькі назад, яшчэ будучы студэнтам, я напаткаў яе пад назвай “На чужыне” ў часопісе “Беларусь” за 1946 год з адзнакай: (Песня беларускіх нявольнікаў, прынесеная з нямецкай катаргі. Запісаў Рыгор Шырма ў 1944 г.).
     Па шматлікіх прычынах аўтара вершаў гэтай песні Рыгор Шырма назваць не мог, але тое, што ў яе ёсць аўтар, дадам - таленавіты аўтар, было відавочным ужо тады. I, уяўляючы сабе яго далейшы лёс у фашысцкай няволі, я са скрухай пашкадаваў, што з-за крыважэрніцы-вайны не адбыўся, згінуў яшчэ адзін Паэт. Але. у рэшце рэшт, пагодзімся з тым, што слова, сапраўднае слова, тым больш, калі яно падхоплена народам, жыве незалежна ад яго творцы. У яго (слова) ёсць пачатак, але няма канца, у яго ёсць пэўны час нараджэння.але няма смерці. Само слова становіцца часам, якім вымяраем усе каштоўнасці гэтага свету, калі скарыстаць навуку – гэта закон дыялектыкі. Аднак у прыродзе ёсць яшчэ і свае нападуладныя пэўнаму асэнсаванню і азначэнню законы, на першы погляд абстрактныя і хісткія, але яны жывуць яшчэ з пракаветнага ўсведамлення розуму розумам і яшчэ далей - першабытнага - душы душой.
    Дабро заўсёды перамагае зло - вось адвечная ісціна, праўдзівасць якой кожнае пакаленне выпрабоўвае на сабе.
    Справядлівасць - адзін з твараў ісціны. Рана ці позна, якія б моцныя і жорсткія асобы не хавалі яе ад людскога вока, якія б абставіны на скажалі яе твару - справядлівасць пераможа. У жыцці Сяргея Новіка-Пяюна гэта адбылося пазнавата, але адбылося. Прыйшоў  час, і ён зноў набыў права, не прыглушаючы голасу, сваімі песнямі весці сумоўе з народам.
    У 1984 годзе ў выдавецтяе “Мастацкая літаратура” выйшла кніга выбранага – “Заўсёды з песняй”. Памятаю, як я ўзрадаваўся і расхваляваўся, калі ў самым першым вершы пазнаў шырмаўскую “народную песню беларускіх нявольнікаў”....
    Ну, а які ж быў далейшы лёс “Зорачак”? Пра гэта я ведаў, таму што часта, калі слухаў іх пад гітару ў цудоўным выкананні Багдана Андрусішына, альбо пад патрэскванне вогнішчаў ў сяброўскім выкананні – заўсёды апавядалі пра песню нават цэлыя легенды...
    Не раз сваю песню ў фашысцкіх засценках спяваў і сам паэт, калі быў вязнем баранавіцкай і слонімскай турмаў, а затым калдычаўскага канцлагера. Менавіта “Зорачкі” ўсё жыццё высвечвалі і высвечваюць у ягонай душы матывы шматлікіх вершаў і песень (“Вечар над Шчарай”, “Не гудзе зялёная дуброва” і г. д.), магчыма, менш папулярных, але такіх жа сардэчных і выпакутаваных за доўгае і складанае жыццё. А гэтых песень хопіць на добры аўтарскі песеннік. Дык давайце ж яшчэ раз павіншуем Сяргея Міхайлавіча з 80-годдзем і далучымся да пажадання Максіма Танка: сустрэць паэту з песняй XXI стагоддзе!” /Сыс А.  Дні лятуць... // Чырвоная змена. Мінск. 15 кастрычніка 1986. С. 4. [Фота А. Кляшчука]/

 
    Нагадаем, што Данчык – гэта Багдан Андрусішын, славуты беларускі сьпявак са Злучаных штатаў Амэрыкі, які нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Яго маці Юлія (дачка Яніны Каханоўскай) - беларуска, бацька Паўло - украінец. Багдан у 1981 г. скончыў факультэт масавых камунікацыяў Нью-Ёрскага унівэрсытэту. Упершыню атрымаў дазвол на ўезд у Беларусь у 1989 годзе, дзе даў шэраг канцэртаў (паводле гэтага візыту быў зьняты дакумэнтальны фільм). Адведаў Сяргея Новіка-Пяюна, песьня якога “Зорачкі”, заўсёды знаходзіцца ў ягоным рэпэртуары. Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996 годзе, а ў 1997 г. кончыў сцэнічную кар’еру і пераехаў у Прагу (Чэхія) працаваць на “Радыё Свабода”.
    Слухаю Сяргея Міхайлавіча, а да галавы раптам прыйшла недарэчная думка: Новіка-Пеюна адведаў Данчык, калі быў у Мінску, якімі вачамі ён, што вырас у амерыканскіх умовах. глядзеў на жытло любімага ім паэта?
    - А мы не заўважалі нічога, акрамя адзін аднаго. Мы былі ў іншым свеце... Хочаце, я вам раскажу пра першую сустрэчу з Данчыкам? Прывезлі мяне ў нейкае памяшканне. Стол, за якім збіраюцца людзі для бяседы. Усадзілі мяне ў крэсла а месца насупраць – свабоднае, ніхто яго чамусьці не займае.Праз колькі хвілін уваходзіць Данчык у залу і яго садзяць якраз насупраць мяне. Я то яго ведаю з фотаздымкаў. а ён мяне – не. І нават не глядзіцьу мой бок.Потым яму шапнулі нешта на вуха. Як ён кінецца да мяне: паціскае рукі, абдымае.
    Пабачыць аўтара “Зорачак” і пакланіцца яму. Як гэта ні шаблонна гучыць, але іншых слоў, каб вызначыць стан душы Данчыка не падбяру. Гэта ў нас, на жаль, пра “Зорачкі” ведаюць вельмі і вельмі нямногія беларусы, а там, за мяжой і сярод эміграцыі, гэта песня – бы малітва, якую спяваюць штодня, штовечар, кладучыся спаць, каб хоць у снах убачыць сваю радзіму.
    Напісаную яшчэ ў польскай ссылцы ў 1929 годзе, яе зразумее і вывучыць як пацеры, відаць толькі той, хто спазнаў, што такое чужая далячынь, хто перанёс усе нягоды выгнанніка. Нездарма яе спяваюць не толькі беларусы, яна вядома і рускім, і палякам, і украінцам. “Зорачкі” перакладзены на многія мовы свету, нават на эсперанта.” /Мацкевіч В.  Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна. // Голас Радзімы. Мінск. 21 мая 1992. С. 6./
    Яго абавязкова хацеў пабачыць у час свайго першага візіту на Беларусь наш суайчыннік з Амерыкі - Данчык (Богдан Андрусышын). Данчык паехаў да гэтага чалавека з кветкамі і падарункамі, як да аўтара слоў песні “Зорачкі”, якая, па яго выказванню, вельмі папулярная ў беларусаў на эміграцыі, каб пакланіцца паэту за талент, за чалавечую мужнасць і няскоранасць духу.
    Для многіх тады стаў загадкай візіт вядомага заакіянскага земляка, выканаўцы беларускіх песень, нашчадка славутых дзеячаў беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя Луцкевічаў менавіта да спадара Сяргея Новіка-Пяюна, пра якога не надта і ведалі, акрамя таго, што “сядзеў” пры ўсіх уладах: і за польскім часам, і пад нямецкай акупацыяй і пры Саветах. Яно і не дзіўна: газеты і часопісы пра Новіка-Пяюна не успаміналі, дзяржаўных літаратурных прэмій ён не атрымліваў, таму што не славіў стваральную працу савецкага чалавека.
    ТолькІ яго суседзям і блізкім сябрам, большасцю з якіх былі дзеці, навучэнцы бліжэйшых ад яго дома школ, з якімі ён па ўласнай ініцыятыве займаўся маляваннем, вывучэннем моў, гісторыі, было вядома, што асоба ён вельмі цікавая і арыгінальная, як магнітам, прыцягвае да сябе людзей, а яго аднапакаёвая кватэрка нагадвае хутчэй беларускі музей з мноствам экспанатаў, чым жытло немаладога адзінокага чалавека”. /Антонава Т.  “Шматпаважаны Сяргей Міхайлавіч, вы ні ў чым не вінаваты...” // Звязда. Мінск. 27 сакавіка 1993. С. 1./



Brak komentarzy:

Prześlij komentarz