czwartek, 24 kwietnia 2014

ЎЎЎ 3. Кэскілена Байтунова-Ігідэй. Эдуард Пякарскі складальнік слоўніка якуцкай мовы. Ч. 3. Койданава. "Кальвіна". 2013.

 

    Напрыканцы 1904 г. Э. К. Пякарскі атрымаў ад сакратара Рускага камітэта па вывучэньні Сярэдняй і Усходняй Азіі Л. Штэнберга запрашэньне прыехаць ў Санкт-Пецярбург для перавыданьня першага якуцкага выпуску “слоўніка” і далейшай аўтарскай працы над ім.

    Атрымаўшы дазвол выехаць з Якуцку, Эдуард Пякарскі адразу паведамляе аб гэтым брату Ёсіпу ў лісьце ад 6 жніўня 1905 года, а, прыехаўшы ў Санкт-Пецярбург, ён у красавіку 1906 года выяжджае ў Пінск адведаць родных. У лісьце ад 3 траўня 1906 года ён паведамляе жонцы:

    “Мілая мая Лельча!..

    Даехаў я да Пінска шчасна ў 2.30 гадзіны ночы. На вакзале мяне сустрэлі брат, маці і сёстры. І мы на двух рамізьніках адправіліся ў места – “дахаты”. Маці ад радасьці амаль усю дарогу плакала. Пастарэла яна моцна, але не ў такой ступені, як я чакаў. Брат і сёстры зусім сталыя людзі, у параўнаньні з якімі яны на дасланай раней картцы здаюцца дзеткамі...

    Праседзелі мы да 7 гадзін раніцы; родныя не ведалі, дзе мяне пасадзіць і чым пачаставаць - проста закармілі і запаілі; затым я пажадаў “прыняць гарызантальнае становішча” і неўзабаве выявіў відавочны намер заснуць на прыгатаванай для мяне мяккай пасьцелі з гарой падушак у падгалоўі і з боку сьценкі...”

    Гасьцюючы ў Пінску Эдуард са зьдзіўленьнем выявіў, што ўсё ягоныя лісты дахаты дбайна захоўваюцца, захаваўся нават ягоны ліст ад 1867 года, калі яму было 8 гадоў.

    Бацька ўсё ім нажытае адпісаў сваёй жонцы, Эдуардавай мачасе, але ягоны дзед пакінуў яму пэўную суму грошаў. Больш Эдвард Пякарскі на радзіму не прыяжджаў.

    Э. К. Пякарскі, які вярнуўся з этнаграфічнай паездкі (па даручэньні Этнаграфічнага Аддзела Рускага Музэю Імп. Аляксандра ІІІ) у Пінскі павет Менскай губ., прывёз: прыналежнасьці сялянскай адзежы беларускай і маларускай, драўляны посуд, узоры самаробак і інш., усяго да 120 асобнікаў. Зьбіральнік адзначае асаблівую недаверлівасьць сялян да новага чалавека”. /Виноградов Н.  Хроника. // Живая старина. Вып. III. С.-Петербургъ. 1906. С. 70-71./

 

 

    У 1907 годзе Пякарскі адпачывае на курорце ў Іматры, што знаходзілася ў Вялікім княстве Фінляндзкім Расійскай імпэрыі, у кампаніі з В. Радлавым, вучоным генэралам Барнсфордам ды чальцом Дзяржаўнага Савета Анатолем Хведаравічам Кані, “найдасьціпным з субяседнікаў, якіх толькі можна сустрэць”.

 

                                                             Калаж з кнігі

                     Кугаевская-Щербакова Т. А.  Кугаевские. Якутск. 2010. С. 285.

 







                                                                    Пякарскія ў Пецярбурзе

                                                                                    1909 г.

    Дарэчы па прыезьдзе ў Санкт-Пецярбург Эдуард Пякарскі зьвярнуўся з просьбай да знанага цюрколяга, акадэміка Санкт-Пецярбурскай Акадэміі Навук Васіля Васілевіча Радлава або Фрыдрыха Вільгельма Radloff (1837-1918), які нарадзіўся ў Нямеччыне дапамагчы ўладкаваць Ёсіпа на службу ў акцызнае ведамства. Ёсіп меў хворыя лёгкія і сэрца, ён заўсёды перамяшчаўся па службе (служыў пісарчуком, сакратаром) мяняючы месцы жыхарства. Таксама неаднаразова зьвяртаўся да Эдуарда каб той дапамог яму пасунуцца па службе і атрымаць патрэбнае прызначэньне. У лісьце да жонкі ў 1912 годзе Эдуард піша: “Ёцка ізноў настойвае, каб я клапатаў аб падвышэньні яго ў сэнсе прызначэньня... інспэктарам, бо доўга ён так існаваць не зможа, маючы на сваіх рамёнах двух хворых сясьцёр і старую маці, не кажучы ўжо аб сабе самім”.

    У 1912 г. за працы “Словарь якутского языка” і “Образцы народной литературы якутов” Пякарскі быў узнагароджаны Вялікім залатым мэдалём Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага таварыства.

    Тады ж у 1912 годзе адзін з пачынальнікаў якуцкай літаратуры Аляксей Елісеевіч Кулакоўскі [Ексекулээх Елексей (1877-1926)] у лісьце “Якутской интеллигенции” /твор напісаны на рускай мове/ зьмясьціў наступнае:

    “Да, там [у Піцеры] ходят про нас разные толки, теории и проекты. Напр., один субъект, слывущий знатоком Якут. области, ее аборигенов и языка последних, и кичащийся этим, высказал в качестве авторитета, мысль, сумасбродную для нас, но целесообразную для слушателей его, - мысль, что якутский народ следует переселить на север к морю, а их родину заполнить переселенцами из России. Может быть, Вам проект этого господина покажется странным, но он г.г. нучаларам [рускім] показался тогда идеальным...

    Может б., интересуетесь личностью того оратора, который так хорошо знает всю нашу подноготную и который сказал упомянутое слово в Томске, на съезде ученых... [Справа ідзе аб тым, што ў 1908 годзе вырашалася пытаньне аб перасяленьні 2-х мільёнаў рускіх сялян з цэнтральнай Расеі ў Якуцкую вобласьць, а гэтае ўзбурыла Кулакоўскага. Ён у ананімным артыкуле “Два доклада об Якутской области” /Сибирские вопросы. № 42-43. 1910./ накінуўся на Пякарскага, што нібыта ён гэтаму патурае. Пякарскі на гэта адказаў, што яго ня так зразумелі /Письмо в редакцыю. // Сибирские вопросы. № 44. 1910./]

    Как назло забыл я его фамилию, но, когда опишу, узнаете живо.

    Гостил он у нас долго; приехал молоденьким, вертлявеньким, поджареньким, а уехал стареньким, ехидненьким. Сотрапезничал он с нами десятки лет, похваливая наши “тар”, “үөрэ” и “бутугас”. Хвалил он и любил и нашу девицу-красавицу (ныне покойницу), с которой он коротал долгие, зимние вечера под музыкой северной вьюги... Будучи молод и полон жизненных потребностей, он увлекался дикаркой и сильно обескураживался, когда она не понимала его мыслей и... желаний, а он - ее. Во 1-х, поэтому, во 2-х, от нечего делать, он стал записывать лепет своей подруги и учить ее своему языку. Но, так как сам всецело подпал под ее обаятельную власть, то не смог ее научить своему языку, наоборот, - сам научился от нее разговорному и любовному языку якутов, которого сделал своим коньком и на котором сначала поехал в Питер, а теперь едет вверх - по пути славы и великих почестей...

                            Вот, сей-то господин попал случайно раз

                            В среду мужей ученых,

                            Не испытавших севера ни игр суровых,

                            Ни моря льдистого проказ.

                            Чтоб показать умишка глубину,

                            Чтоб доказать патриотизма вышину,

                            Сказал герой такое слово,

                            Слыхать не приходилось мне какого;

                             «Якут-пигмей привычен к холоду морей,

                            Ему приятен край, где царствует Борей.

                            Зачем их нам не гнать в страну,

                            Какая им по сердцу и нутру!

                            А прежни пашни их и избы,

                            То, чем лежать им, гнить без пользы,

                            Да достаются детям нашим, как надел,

                            Чтоб уходя народ вздыхать об их не смел...

                            И труженик смешон мне кропотливый сей:

                            Плоды* трудов своих кровавых,

                            Над чем кряхтел от юности своей,

                            Продать решил за миг един похвал неправых!

                            Частенько хоть, тайком порой - ночной

                            Скорбеть он будет думой и душой,

                            Но труд его погибнет так бесславно

                            Ничей не радуя и взор;

                            А Эсперанто, Воляпюк, Липтэй вздохнут злорадно;

                            Заслужит же он лишь обиженных укор...

                            [* Слоўнік якуцкай мовы]

    Не думайте-же, однако, друзья мои, часто я настроен хорошо, потому и пою, - нет, это - смех сквозь слезы, это – “пир во время чумы”. /Кулаковский А.  Якутской интеллигенции. Якутск. 1992. С. 36-38./

 

    «Об отношениях с Э. К. Пекарским самого Кулаковского известно только из письма, написанного последним 18 ноября 1912 года. Безусловно, они были знакомы, но при этом, судя по письму Кулаковского, Эдуард Карлович не выделял его из общей массы якутов и дружеских отношений между ними не было.

    Но, с другой стороны, как мы уже говорили, гражданская жена Э. К. Пекарского Христина Никифоровна Слепцова была родственницей и дружила с первой женой Кулаковского Анастасией Егоровной. Благодаря Христине Никифоровне Кулаковский, вопреки реалиям, привык относиться к Пекарскому как к близкому, почти родному человеку. Возможно, этот диссонанс в отношениях и обусловил резкость его выпада против Э. К. Пекарского в письме «Якутской интеллигенции»...

    Кулаковский спрашивал с него и за предложение переселить якутов из обжитых мест к Северному Ледовитому океану, и за брошенную — она умерла в больнице! — Христину Никифоровну [Николай Коняев.  Алексей Кулаковский {Жизнь замечательных людей, вып. 1341.}. Москва. С. 117.].

    У дадатак, Кулакоўскага злавала, што Пякарскі карыстаўся, дзеля задавальненьня сваіх юрлівых патрэбаў, ягонай сваячкай, але пянёнзаў яму за гэтае не адшпільваў. Так крыўда ды неадольная цяга да грошаў вылілася ў дадзены вершык, які, ў прынцыпе, адпавядае сапраўднасьці. Пэўна, Пякарскі усё ж такі даскакаў на ёй да сталіцы Расейскай імпэрыі, бо Якуцкі Нацыянальны Архіў паведамляе, можа памылкова, што здымак Эдуарда ды Хрысьціны, які ў ім захоўваецца, зроблены ў Санкт-Пецярбурзе...

 

 

    “Калі Кулакоўскі ... абліўшы брудам імя Пякарскага ў траўні, ужо ў лістападзе 1912 года ён піша лісьлівы ліст, называючы ў ім Пякарскага «бацькам якуцкай літаратуры»? Давайце, дарэчы, уважлівей прыгледзімся до гэтага ліста. Выдаўшы пахвальбу Пякарскаму (і, сказаў бы я, законную пахвальбу!), Кулакоўскі пераходзіць да «дзелавой» часткі свайго пасланьня. Выяўляецца, ён піша славутаму вучонаму не проста так, а з патрэбы. У яго дзьве просьбы: адна — уладзіць друкаваньне ўласных прац Кулакоўскага па фальклёры і ягоных мастацкіх твораў, другая — такога гатунку: «Ці не прымеце Вы мяне да сябе. каб я працаваў па выданьні Слоўніка над Вашым кіраўніцтвам. Калі мы разам скончым выданьне за два гады, то Акадэмія няўжо не выдасьць цалкам прызначаныя Вам 10 000 рублёў? Я думаю, што Вам Слоўнік надакучыў жахліва. Хутчэй бы адкараскаліся. Гонар складаньня Слоўніка ўсё адно не паменшыцца. Магу да Вас зьявіцца ўлетку 1913 г.» («Кулаковский». Сб. Докладов к 85-летию со дня рождения. Якутск, 1964, с. 83).

    I сапраўды, улетку 1914 года Кулакоўскі, прыехаўшы ў Пецярбург. завітаў да Пякарскага. Але вучоны яго не прыняў. Ён не мог не ведаць пра пасквіль, напісаны Кулакоўскім, бо хоць той і не быў надрукаваны. але хадзіў па руках, у Якуцку ж у Пякарскага заставалася шмат прыязных да яго людзей, якіх не магла не абурыць такая несправядлівая пісаніна...

    У лісьце Кулакоўскага зьвяртае на сябе згадка пра 10 000 рублёў, якія Пякарскі нібыта меўся атрымаць ад Акадэміі за Слоўнік. На самай справе гэтыя грошы прадугледжваліся на яго выданьне. I ці былі яны атрыманы, невядома [Іван Ласкоў.  Зямляк, а можа, аднапляменнік? // Полымя. № 12. Мінск. 1989. С. 203.].



                                                              Сярод супрацоўнікаў МАЭ

                                                                                1914 г.

 



 

    2 сьнежня 1917 года Ёсіп Пякарскі пісаў Эдуарду з Янушполя каб той перамовіў з баронам Ціпальтам аб магчымасьці падаваньня яму падыходнага месца працы ды прасіў рады ў адносінах да свайго намеру напісаць барону Мейендорфу і адправіць афіцыйнае прашэньне на імя Старшыні Усярасейскага таварыства Чырвонага Крыжа, куды ён вельмі б жадаў уладкавацца на службу. Таксама ён апасаўся быць пакліканым у войска.

    У 1918 годзе памерла Антося, сястра Эдуарда Пякарскага, ва ўзросьце 38 гадоў. Малодшая сястра Аляксандра яшчэ да кастрычніцкага перавароту 1917 года ўехала ў Сыбір і пасялілася ў месьце Бійск. Яна туды звала маці і Антосю, але тыя пабаяліся туды ехаць У 1930 годзе Ёсіп паведамляў Эдуарду, што жыве ён ў паселішчы Старая Барда Бійскай акругі, дзе працуе сакратаром ў сельскім савеце, што мае вельмі дрэннае здароўе і марыць перасяліцца ў Валынскую або Менскую губэрні. Таксама па польскі упамінае пра ДПУ. Пра сястру Аляксандру піша, што яна з мужам ды з трыма дзяцьмі ўсё яшчэ жыве ў Бійску.

 

                                                               Сястра А. А. Пякарская

                                    Станіцы Славянская і Крымская Кубанскай вобласьці

                            Кугаевская-Щербакова Т. А.  Кугаевские. Якутск. 2010. С. 284.

 

                                                              Брат Ёсіп Карлавіч Пякарскі

                                                                                 1916 г.

                            Кугаевская-Щербакова Т. А.  Кугаевские. Якутск. 2010. С. 284.

    У Санкт-Пецярбург Эдуард Пякарскі прывёз і свайго сына Мікалая ад якуткі Ганны Шастаковай. У архіве Санкт-Пецярбурскага філіі РАН захоўваюцца “Пахвальныя лісты” Мікалая Пякарскага за 2 - 5 клясы гімназіі Імпэратарскага Санкт-Пецярбурскага гісторыка–філялягічнага інстытута, і ў іх ён значыцца як “прыёмны сын” Э. К. Пякарскага. У 1912 годзе Эдуард пісаў сваёй жонцы ў мястэчка Мерэкюль Эстляндзкай губэрні, дзе Алена Андрэеўна з прыёмным сынам звычайна праводзіла лета ў маёнтку М. Сьляпцовай: “Дарагая мая Лелюшка! Вельмі мяне засмучаюць пэрыпэтыі, якія ты перажываеш то з Мікалаем, то з Сямчэўскім. Шкада, што на такой адлегласьці нічым табе дапамагчы не магу. Ведаю толькі, што, вядома, уся праўда на тваім боку, бо ты па прыродзе сваёй не можаш быць несправядлівай, мая дарагая! Мацуйся, мая мілая Лелюшка, і перанось выпрабаваньні мужна, не прымай заблізка да сэрца і тым сябе не хвалюючы...”

 


                                                У цэнтры Мікалай Эдуардавіч Пякарскі

    Затым Мікалай Пякарскі вучыўся на факультэце кітайскай мовы Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэта, а пад час Грамадзянскай вайны ваяваў супраць інтэрвэнтаў і белагвардзейцаў, у 1918 годзе працаваў у Архіве, ва Упраўленьні Артылерыі, служыў у 1921 годзе ва Ўпраўленьні Ваенна-марскога порта ў месьце Ачакаў. У 1924 годзе працаваў выкладчыкам англійскай мовы ў ваенным мараходным вучылішчы імя Фрунзе. Таксама ён нядрэнна ведаў французскую мову ды лаціну.

    Эдуард Пякарскі запісаў у сваім дзёньніку: “Дзяўчына Ядвіга Адамаўна Рынейская (унучка па маці сяброўкі майго дзяцінства) выказала даўно ўжо і пацьвердзіла нядаўна сваю згоду пісаць мае ўспаміны пад дыктоўку. Сёньня яна пачала пісаць пра пачатак маіх заняткаў якуцкай мовай”.

    “У 1924 годзе Пякарскі зноў надумаў пабываць у Беларусі. Францу Вікеньцьевічу Абрамовічу, сыну былога служачага ў Барбароўскім маёнтку, які з часам стаў вядомым хірургам і працаваў тады ў Мазыры, Эдуард Карлавіч паслаў пісьмо з просьбай даведацца, ці можна на лета наняць у Барбарове дачу. Пра свой намер вучоны паведаміў у сьнежні 1924 года былому калегу па Акадэміі навук Уладзіславу Котвічу (ураджэнцу в. Восава Лідзкага павету Віленскай губэрні, тады выкладчыку Львоўскага унівэрсытэта): «Наступным летам думаю наведаць родныя мясьціны на рацэ Прыпяці ў Рэчыцкім павеце, дзе я некалі, будучы гімназістам і студэнтам, праводзіў канікулы. Цягне мяне туды...”

    Выконваючы просьбу, Абрамовіч зьезьдзіў у Барбароў і затым адказаў Пякарскаму, што там яшчэ засталіся людзі, якія памятаюць унука старога Рамуальда, — браты Яўген і Якаў Залатарэнкі, былы садоўнік Яўстрат і кравец Нодэльман.

    Эдуард Карлавіч узрадаваўся, атрымаўшы такія зьвесткі. ён пісаў Абрамовічу: «Калі давядзецца вам бываць яшчэ ў Барбарове, вельмі прашу вас перадаць маё шчырае прывітаньне людзям, якія мяне памятаюць, я ж памятаў выразна толькі краўца Нодэльмана, са слоў якога запісаў у дзяцінстве драматычную сцэнку пра Амана [Аман сын Амадафа Агагі (іўр. המן) — пэрсанаж Старога Запавету, які ў габрэйскай традыцыі робіцца сымбалям антысэміта, які ненавідзіць габрэйскі народ і замышляе ягоную пагібель. Сюжэт пра Амана ў літаратуры XVI-XVII стагоддзяў выкарыстоўвалі Францыск Скарына і Сімяон Полацкі] на польска-габрэйскім жаргоне».

    Аднак мара яшчэ раз пабываць на радзіме так і засталася марай. Не хапала часу нават на перапіску. Калі якуцкі карэспандэнт папрасіў Пякарскага падзяліцца ўспамінамі пра работу ў Якуцку, вучоны адказаў: «Я вырашыў новага нічога не пісаць, бо няма на гэта часу. Слоўнік у мяне на першым пляне, і мне проста цяжка цяпер адрывацца нават на перапіску з сябрамі».

    Работа над асноўнай часткай слоўніка закончылася толькі ў канцы 1926 года. Былому нарадавольцу, свайму сябру па якуцкай высылцы, этнографу Іёхельсону Эдуард Карлавіч паведаміў: «29 лістапада закончыў «бясконцы слоўнік».

    У сакавіку 1924 сталы прадстаўнік ЯАССР ў Маскве Максім Амосаў зьвярнуўся ў АН з просьбаю дапамагчы ў справе вывучэньня ЯАССР. 14 красавіка 1924 года адбылася нарада па старшынствам С. Альдэнбурга, на якую быў запрошаны і Э. Пякарскі, які падтрымаў прапанову рэспублікі. Дадзеная нарада была ператвораная ў камісію па вывучэньні Якуцкай рэспублікі, якая прапрацавала да 11 красавіка 1925 года

    У 1925 г. Эдуард Пякарскі быў абраны сябрам Польскага Арыенталістычнага таварыства ва Львове.

    23 лістапада 1926 г у Ленінградзкім інстытуце жывых усходніх моваў імя Енукідзе, адбылося урачыстае паседжаньне Рады цюркалягічнага сэмінара прысьвечанага гэтай падзеі, праз тры дні ўшанаваньне працягнулася ў памяшканьні таварыства былых паліткатаржанаў. Прыйшло некалькі соцень тэлеграм з Масквы, Ленінграда і з Якутыі. Менск прамаўчаў.

 

 









 

    15 студзеня 1927 года па прадстаўленьню акадэмікаў В. Бартольда, С. Альдэнбурга ды Ю. Крачкоўскага Э. К. Пякарскі быў абраны чальцом-карэспандэнтам АН СССР, а 6 сакавіка 1927 года адбылося паседжаньне прэзыдыюму АН ў гонар заканчэньня працы над слоўнікам якуцкай мовы.

    У “Анкеце”, запоўненым рукой Э. К. Пякарскага, ад 14 верасьня 1927 года ўказваецца, што ягоны “прыёмны сын жыве асобна” ад яго. 7 траўня 1921 г. бацька піша сыну: “Увогуле ты ведаеш маё паўсядзённае жыцьцё - у поўным сэнсе працоўнае: такое яно было і раней, такое яно і зараз. Працую над сваім “Слоўнікам” і перакладам якуцкіх казак для выдавецтва “Всемирная литература”.

 

                                      Сябры таварыства былых паліткатаржан у “Музэі Рэвалюцыі”.

                                                               Ленінград, 31 студзеня 1926 г.

 

                                                                  Ленінград, 26 траўня 1928 г.

                                    Кугаевская-Щербакова Т. А.  Кугаевские. Якутск. 2010. С. 143.

 

 

    Пачынаючы з 1928 г. Якуцкая дзяржаўная нацыянальная бібліятэка пачала рэгулярна дасылаць Эдуарду Пякарскаму літаратуру і пэрыёдыку, і тым ліку і тую што выходзіла раней, на якуцкай мове.

    Прэзыдыюм Акадэміі навук сваім рашэньнем ад 30 сьнежня 1929 года перавёў з Музэя антрапалёгіі і этнаграфіі адну штатную адзінку навуковага супрацоўніка першага разраду ў цюркалягічны кабінэт Інстытута ўсходнязнаўства АН СССР. На гэтую пасаду быў прызначаны Э К. Пякарскі з тым, каб ён змог працягваць сваю слоўнікавую дзейнасьць.

    У 1926 годзе Мікалай паступіў у Інстытут жывых усходніх моваў імя Енукідзе на факультэт кітайскай мовы.

     7 студзеня 1930 года Э. К. Пякарскі ў сваім дзёньніку пакінуў такі запіс: “Арыштаваны Мікалай; кажуць, што ягоны арышт зьдзейсьнены ў сувязі з арыштам Александра Кацін-Ярцава, па “справе” якога нібыта бы арыштавана ўсяго 15 чалавек”. 12 лютага 1930 года Эдуард Пякарскі пісаў у Ленінградзкае ДПУ:

                                                       “У Дзяржпалітупраўленьне

                         Чальца таварыства паліткатаржан Эдуарда Карлавіча Пякарскага

                                                                         Заява

    Быўшы глыбока ўпэўнены ў тым, што мой прыёмны сын, Мікалай Эдуардавіч Пякарскі, які вызначана стаіць на савецкай плятформе, не мог быць замешаны ў якой-небудзь антысавецкай дзеі, і ў той жа час прымаючы да ўвагі, што доўгае пазбаўленьне волі павінна цяжка адаб’ецца на яго, дагэтуль пасьпяховых навуковых заняткаў (ён заканчвае Ленінградзкі Усходні інстытут імя Енукідзе), рашаюся хадайнічаць перад Дзяржпалітупраўленьнем аб вызваленьні Мікалая Пякарскага за маім паручыцельствам і поўнаю адказнасьцю за яго паводзіны. Але перад усёмагутнымі савецкімі “органамі” стойкі рэвалюцыянэр, які, згодна паданьню, прыводзіў ў жах царскіх жандараў толькі адным сваім выглядам быў нямоглы.

    Не атрымаўшы адказу 21 сакавіка 1930 года Эдуард Карлавіч ізноў зьвяртаецца ў ДПУ, каб задаволілі ягонае хадайніцтва. Адначасова ён піша прашэньне ў Нарадавольчаскі гурток пры Таварыстве паліткатаржанаў і ссыльнапасяленцаў, чальцом якога ён зьяўляўся, каб Прэзыдыюм гуртка падтрымаў ягонае хадайніцтва.

    20 красавіка 1930 года Эдуард Пякарскі запісаў у сваім дзёньніку: “Учора Мікалай выпушчаны і сёньня прыйдзе да мяне. Дні 4 таму назад я вёў размову з тав. Карпенкам аб падтрымцы майго хадайніцтва перад ДПУ адносна аддачы Мікалая мне на парукі. Карпенка ўзбудзіў пытаньне аб пераглядзе справы, і трэба пачакаць дні 2-3 рашэньня з Масквы аб далейшым лёсе Мікалая”.

    З 1930 года Пякарскі сталы удзельнік сходаў якуцкага зямляцтва ў Ленінградзе.

    1 лютага 1931 годзе Пякарскаму надаецца званьне ганаровага акадэміка АН СССР.

    У “Звароце” мітынгу “працоўных”, які адбыўся ў Якуцку ў гонар XIV гадавіны “Вялікага Кастрычніку” казалася: “... Горача ўшаноўваючы героя паўвекавой слоўнікавай працы Эдуарда Карлавіча, мітынг урачыста пастанаўляе перайменаваць Ігідзейскі насьлег ў Пякарскаўскі і Жулейскі насьлег – у Аляксееўскі. Выказаць гарачую удзячнасьць Акадэміі навук за неацэнны падарунак якуцкаму народу... Ад імя мітынгу Захараў, Лукін, Ягораў”.

    Ігідэйская сярэдняя школа ў пасёлку Дэбдэргэ [Дебдирге (Дэбдиргэ)] Аляксееўскага раёна носіць імя Э. К. Пякарскага

    Васіль Лапацін у адным з лістоў Пякарскаму ад 6 лютага 1932 г., піша яму: “Ігідзейскі насьлег, у якім пад час царызму Вы былі ў ссылцы, перайменаваны ў Пякаркаўскі насьлег... Усе вашы знаёмыя памерлі. Застаўся толькі адзін Аросін Ніл. У апорнай школе Вашага імя вучыцца болей ста рабятаў...”. Але, пэўна, Пякарскаўскага насьлега не было, бо зьвестак пра яго няма.

    На адкрыцьці выставы “Дзесяцігадовы юбілей Якуцкай АССР ў вялікай канфэрэнц-залі АН ў 1932 годзе Пякарскі сказаў: “... я 24 гады прабыў ў якуцкай ссылцы. Якутыя мая другая радзіма...” і заплакаў...

    Эдуард Карлавіч пісаў у дзёньніку: “1932 г. 5 ліпеня. Быў Мікалай з паведамленьнем, што ён скончыў (па заканчэньні года) сваю асьпірантуру, як чалавек слабы ў мэтадалягічных адносінах; і нібы задаволены, што мае, прынамсі, званьне выкладчыка кітайскай мовы, але, як беспартыйны, не мае магчымасьці атрымаць месцы па сваёй спэцыяльнасьці. Вось і мая надзея! Словам, няўдачнік, якому ўжо 36 гадоў!”.

    У 1933 г. урад ЯАССР ўзнагародзіў Пякарскага за заслугі перад Якутыяй ганаровай граматай.

    29 ліпеня 1933 года Мікалай пісаў бацьку з Заходне-Сыбірскага краю, Нарымская акругі, Ніжне-Лумпакольскага паштова-тэлеграфнага аддзяленьня:

    “Другі месяц жыву ў Нарыме. Раскапаў агарод, пілую і пілую дровы. Фізычна адчуваю сябе выдатна і ва ўсіх іншых дачыненьнях няблага. Адно мне недарэчна, прыкра, што прыйшлося прыехаць у Нарым. Тут з навуковыя пункту гледжаньня нецікава. Калі мне наканавана было выехаць, то куды-небудзь бы ў Якутыю, у Ігідзейскі насьлег... Там я працаваў бы над біяграфіяй вядомага навукоўца-якутаведа, аўтара “Слоўніка якуцкай мовы”. Але, на вялікі жаль, за 10 гадоў воды выцякала шмат, быць можа, я складаў калі б не слоўнік, то хоць слоўнічак мясцовых тубыльскіх моваў. Адна ў мяне істотная затрымка - няма паперы, не на чым пісаць. Я мімаволі ўспамінаю аб Вашых запасах карэктуры, аб Вашай звычцы забясьпечваць знаёмых паперай у крытычны момант. Вельмі быў б удзячны Вам за падтрымку ў гэтым напрамку”.

    Зімой 1934 г. урад ЯАССР знайшоў магчымасьць павялічыць пэнсію Э. К. Пякарскаму, аб чым ён неадкладна паведаміў жонцы: “Дарагая Лельча, прапаную табе гэтую нечакана павялічаную пэнсію, гэтую якуцкую пэнсію за студзень перадаць у распараджэньне твайго пляменьніка, дарагога Боры, што палегчыць яму ўнёсак платы за навучаньне...”

    21 траўня 1934 года, г. зн. за месяц да сьмерці, Эдуард Карлавіч Пякарскі, паводле акалічнасьцяў таго часу, адказвае сыну: “Мною і маёю жонкаю на падставе Акту аб усынаўленьні Вам прадстаўленая была магчымасьць 33 гады назад выйсьці ў людзі, г. зн. атрымаць клясычную сярэднюю адукацыю і скончыць два факультэты з вышэйшым дыплёмам. Пасьля 16-гадовага перапынку ў зносінах са мною і маёю жонкаю Вамі праз пасрэдніцтва трэціх асобаў прымаюцца меры да адбудовы страчанай, па Вашай віне выключна, сваяцкай сувязі. Вам для жыцьця дадзена было ўсё неабходнае, а менавіта: 1) прозьвішча; 2) выхаваньне; 3) выдатная адукацыя. Па роду маёй хваробы я патрабуюся ў спакоі. Гэта ўлічыце і пакіньце мяне і маю жонку, на што мы маем права разьлічваць”. На жаль, аб далейшым лёсе Мікалая зьвесткі адсутнічаюць.

    Эдуард Карлавіч Пякарскі памёр 29 чэрвеня 1934 года і быў пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках ў Ленінградзе. [Смаленскія лютэранскія могілкі /Нямецкія могілкі/ заснаваныя ў 1747 г. Знаходзяцца ў паўднёвай частцы выспы Дзекабрыстаў, набярэжная ракі Смаленкі, 27. 1 лютага 1919 г. могілкі былі нацыяналізаваныя і перашлі ў загадваньне да Камісарыяту па ўнутраных справах. Могілкі былі зачыненыя ў 1939 годзе, але асобныя пахаваньні працягваліся да 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя.]

 

                                                         Пахаваньне Э. К. Пякарскага

                                                                    Ленінград, 1934 г.

    Нэкралёгі зьмясьцілі шмат якія выданьні РСФСР, а таксама навуковыя часопісы Вэнгрыі ды Польшчы. БССР прамаўчала. Дарэчы спачуваньне ўдаве з паселішча Падгорнае Нарымскай акругі Заходне-Сыбірскага краю даслаў М. Л. Папоў, сааўтар Пякарскага па працы аб якуцкай ссылцы.

    Ягоная жонка Алена Андрэеўна зрабіла наступны запіс у дзёньніку мужа: “І гэтым чыслом з 28-га на 29-е чэрвеня скончылася жыцьцё майго сябра жыцьця. Ці думала я, што гэта ягоны апошні запіс? Не, не меркавала гэткага канца!.. У апошні момант ён мне казаў штосьці, але я не змагла зразумець (аднялася мова). Гэты момант жудасна цяжкі для мяне; што ён жадаў сказаць, я так-ткі і не ведаю. Пры адным толькі ўспаміне разьдзірае ўсю душу маю. Не магу супакоіцца... Калісьці раней Эдуард Карлавіч казаў мне: “Не плач, калі я памру”, але хіба лёгка было выканаць ягонае жаданьне? Бо сказаць адно, а перажыць зусім іншае...”. Неўзабаве кватэра Ганаровага акадэміка была ператвораная ў камунальную і ад новых сужыцельнікаў па кватэры на Алену Андрэеўну пачаліся нападкі. Алена Андрэеўна, ўсе матэрыялы Эдуарда Пякарскага перадала ў 1934 г. ў АН СССР [Ф. 202. 1867-1933 гг., 648 ед. хр. /Санкт-Петербургский филиал архива РАН]. Памерла пад час блякады Ленінграда ў 1942 годзе.

    Кэскілена Байтунова-İгідэй,

    Койданава

 

 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz