poniedziałek, 21 kwietnia 2014

ЎЎЎ 2. Кэскілена Байтунова-Ігідэй. Эдуард Пякарскі складальнік слоўніка якуцкай мовы. Ч. 2. Койданава. "Кальвіна". 2013.

 

 

     “Статейный список”, які быў складзены на дзяржаўнага злачынцу Эдуарда Пякарскага 27 траўня 1881 года паказвае, што яму: “Лета - 22, волосы на голове, усах, бороде - русые, глаза - голубые, нос - прямой, рот - умеренный. Особые приметы: на спине, груди, животе и руках - желтоватые пятна. Имущественного обеспечения не имеет, получает от казны пособие по 72 рубля в год”.

    27 верасьня 1881 г. Пякарскі быў дастаўлены ў м. Іркуцк. Месцам выгнаньня яму была прызначана Якуцкая вобласьць. 8 кастрычніка ён быў адпраўлены ў “суправаджэньні ваеннага канвою ў м. Якуцк”. Якуцкаму губэрнатару, генэрал-маёру Г. Ф. Чарняеву было дадзенае прадпісаньне ўсяліць Пякарскага у адзін з аддаленых насьлегаў Якуцкай акругі. 2 лістапада ён быў дастаўлены ў Якуцк, а 4 лістапада адпраўлены ў Батурускі вулус, з устанаўленьнем за ім належнага паліцэйскага нагляду”.

    У сьнежні 1881 года Эдуард Пякарскі быў дастаўлены ў 1-шы Ігідэйскі насьлег Батурускага вулусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці Расейскай імпэрыі /Цяпер Ігідэйскі насьлег Татцінскага вулусу Рэспублікі Саха (Якутыя) Расійскай Фэдэрацыі/.


 

    Зараз ў якуцкім друку падаецца, што як толькі Эдуард Пякарскі прыбыў у Ігідэйцы, то рашуча запатрабаваў у мясцовай адміністрацыі каб яна дала яму асобнае жыльлё, работніцу, якая сачыла б за ягонай гаспадаркай ды пісьменнага чалавека, які б змог навучаць яго якуцкай мове, а ён бы выконваў сваё наканаваньне - складаць слоўнік якуцкай мовы. Палахлівая царская адміністрацыя адразу ж лісьліва задаволіла ўсе патрабаваньні бясстрашнага рэвалюцыянэра. І, што цікавае, гэтаму былі знойдзеныя відавочцы, праўда яны пра гэтае сьведчылі ў 30-я гады ХХ-га стагодзьдзя, калі пра адваротнае сьведчыць было небясьпечна. Але на сучасным этапе гэтае не вельмі важна.

    На самой жа справе было зусім інакш. Першапачаткова Пякарскага пасялілі у юрце насьлежнага сходу, дзе жыў трымальнік міждворнай станцыі 1-га Ігідэйскага насьлега. Ягоны бацька, сьляпы стары Ачакун [Очокун; Оччокунов] зрабіўся першым настаўнікам якуцкай мовы Эдуарда.

                                                                        № 110

                МВД

    Минский Губернатор

        по канцелярии

               стол 3

         6 июля 1882 г.

              № 4681

            г. Минск

                                                  Господину Якутскому Губернатору

    На отношение Вашего Превосходительства от 11 марта сего года за № 72, имею честь уведомить, что высланный в Якутскую область дворянин Мозырского уезда Минской губернии Эдуард Пекарский, как оказалось по собранным мною сведениям имеет в Туровской волости означенного уезда отца, проживающего на арендном участке земли помещицы Ковалевской, совершенно бедного состояния, который не имеет ни какой возможности оказывать сыну своему пособие в месте ссылки; - сам же Эдуард Пекарский имущества на месте родины, а равно и родственников, которые могли бы оказывать ему пособие, не имеет.

    В виду изложенного я со своей стороны признавал бы ходатайство Пекарского о назначении ему пособия заслуживающим уважения.

    Губернатор /подпіс/

    за Правителя Канцелярии /подпіс/

    /НА РС(Я). Ф. 12. Оп. 15. Д. 62. Л. 49./

 

 

    Па прыбыцьці на месца пасяленьня Пякарскі, каб неяк існаваць, вырашыў, як і шмат якія з сасланых, заняцца земляробствам, таму падаў прашэньне аб пераводзе ў 2-гі Балагурскі насьлег Батурускага ўлусу Якуцкай акругі, дзе “ёсьць рускія пасяленцы, што займаюцца хлебаробствам”. Але гэтае прашэньне не было задаволенае.

   Праз паўгода Пякарскі ужо вольна суразмаўляўся на якуцкай мове, а праз год яму паставілі асобную юрту ў мясцовасьці Жэраньнях /Дьиэрэҥнээх/, дзе хатняй гаспадыняй зрабілася 16-гадовая дачка Пятра Шастакова, трымальніка міждворнай станцыі, Ганна Шастакова, якую ў 1882 г. прывёў да Пякарскага ў юрту ейны брат Мірон Шастакоў.

 


 

    Вясной Пякарскі з дапамогай суседзяў пачаў займацца гаспадаркай на адведзеным участку зямлі. У 1883 годзе ў Пякарскага ўжо быў свой статак – чатыры каровы, бык і пара цялятаў.

    У лістападзе 1884 года якуты дапамаглі Пякарскаму набыць рабочага каня і ён змог стала абрабляць свой участак зямлі, пашырыў яго і атрымаў нядрэнны ўраджай збожжа. Адначасова ён пачаў нарыхтоўваць сена і першым, нібыта, з “сударскіх” /дзяржаўных злачынцаў/ прымяніў касу “літоўку” /якуты карысталіся “гарбушай”, якой не касілі, а секлі траву з-за пляча/.

 

 

                                                                           СОГЛАСИЕ

    1873 года января 21 дня мы нижеподписавшиеся Якутского округа Борогонского улуса наслежные родоначальники и от обществ поверенные быв на общей мирской сходке имели рассуждение относительно кошения сена высланными нам в 1871 году и 1872 году по распоряжению начальства литовок в количестве 179 штук, которыми мы в лете минувшего 1871 г. и 1872 г. хотя и косили травы для продовольствия нашего скота с большею трудностью более потому, что травы у нас как по еланям а так и по рекам более подводного растения чем по полям немало была поспешная работа обывателями нашими от неумения косить таковыми, но за всем тем огромные старания к общей для нас пользе косить литовками с помощью наших горбушек без пособия которых трудно будет не свыкшимся родовичам накосить сена на все прокормление скота. По этому просим высылку литовок приостановить взамен которых можем по формам имеющихся у нас заводить новые, через своих кузнецов для общей нашей по бедному общественников наших состоянию пользы в том, что своей поделки литовка будет стоить гораздо дешевле чем высылаемые нам начальством. А потому просим инородную нашу управу выйти с ходатайством о приостановлении высылки литовок по описанным нами причинам в чем и подписываемся

    24 подписи старост и поверенных общества

    с приложением печати отписал

     родович Яков Никулин.

    /НАРС(Я), ф. 15, оп. 1, д. 1167, л. 68./

 


 

    У 1883 г. на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць прыбыў Микалай Цютчаў, які прывёз з сабой асобнік якуцка-нямецкага слоўніка расейскага акадэміка нямецкага паходжаньня А. Бётлінгка: Über die Sprache der Jakuten, і пры сустрэчы з Пякарскім, ён падараваў яму гэтую кнігу. /Дарэчы, шмат якія сасланыя ў Якуцкай вобласьці, якія потым зрабіліся вядомымі навукоўцамі, заахвочвалі Пякарскага вывучаць якуцкую мову: Віташэўскі, Ёнаў, Ястржэмскі, Натансан, якія таксама вывучалі якуцкую мову і складалі якуцка-рускія ды руска-якуцкія слоўнікі, перадалі яму свае запісы./ Азнаёміўшыся з ім Пякарскі зразумеў што той невялікі па аб’ёму слоўнік, улічваў толькі 3.000 слоў і гэтае, нибыта, натхніла Эдуарда на складаньне поўнага слоўніка якуцкай мовы.

   Напачатку Пякарскі рабіў запісы на старонках гэтага слоўніка Бётлінгка /бо ня было паперы/, а потым і на старонках дзьвюх іншых кніг /чыстыя аркушы паперы, пераплеценыя у кнігу/: адну яму падараваў сасланы Пётр Аляксееў /ураджэнец в. Навінская Смаленскай губэрні, які, неўзабаве, за свае паскудлівыя паводзіны (прынамсі ў лістах да маці пісаў, што якуты надзвычай сьмярдзючыя) у 1891 г. быў забіты якутамі/, якую ён прывёз з Карыйскай катаргі /яе яму пераплёў сасланы князь Цыцыянаў/, дзеля напісаньня уласнага рамана; другую, уласнага пераплёту, падараваў яму ссыльны пераплётчык Аляксандар Рыгоравіч Луры /Лурый/, які паходзіў з габрэйскай мяшчанскай сям’і м. Вільні.

    У 1887 годзе, калі Пякарскі склаў першапачатковы варыянт свайго слоўніка ў 7000 слоў, які прайшоў карэктуру ў мясцовых знаўцаў якуцкай мовы - протаіерэя Дзімітрыяна Дзьмітрыевіча Папова ды ўлуснага галавы Батурускага вулусу Ягора Мікалаевіча Нікалаева, то ён папрасіў свайго сябра Цютчава перамовіць з прадстаўнікамі ўлады або чальцамі Ўсходне-Сыбірскага аддзелу Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага Таварыства аб магчымасьці друкаваньня новага, складзенага ім па сыстэме і граматыцы Бётлінкга, якуцкага слоўніка на сродкі Таварыства.

    Неўзабаве Эдуард зрабіўся ўласьнікам даволі вялікай асабістай гаспадаркі - ён займаўся земляробствам, агародніцтвам ды гадаваньнем быдла. Ад якуткі Ганны Шастаковай у яго 4 чэрвеня 1894 года нарадзілася дачка Сусанна, а 14 лістапада 1895 года сын Мікалай. Як сьведчыць “Выпись” з мэтрычнай кнігі Ытык-Кёльскай Праабражэнскай царквы гэтыя дзеткі Ганны Шастаковай былі “незаконнанароджаныя” пры гэтым Сусанна атрымала прозьвішча Шастакова, а Мікалай прозьвішча Аросін /Оросин/ па прозьвішчы хроснага бацькі Івана Мікалаевіча Аросіна. [Зараз крэўныя “законнай” жонкі Пякарскага Алены Кугаеўскай выказваюць думку, што гэтыя дзеткі былі не ад Эдуарда, бо выбітны рэвалюцыянэр не мог такога зрабіць, а гэта юрлівая якутка Ганна іх сама немаведама дзе нагуляла, магчыма і ад Аросіна.]

 


















 

    У 1894 годзе Дзьмітрый Аляксандравіч Клеменц, кіраўнік спраў Усходне-Сыбірскага аддзела Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага Таварыства, які ў 1881 г. быў сасланы ў Сыбір, дзе разгарнуў навуковую працу, да працы ў Якуцкай (Сыбіракоўскай) экспэдыцыі Таварыства (1894-1896), якая была арганізаваная на сродкі вядомага золатапрамыслоўца І. М. Сыбіракова, прыцягнуў, з дазволу ўлад, палітычных сасланых, сярод якіх быў і Эдуард Пякарскі. У абавязкі Пякарскага ўваходзіла вядзеньне перапіскі паміж удзельнікамі экспэдыцыі, якуцкім статыстычным камітэтам і разьмеркавальным камітэтам УСІРГТ. Але галоўным заняткам Пякарскага была апрацоўка і назапашваньне слоўнікавага матэрыялу. Клеменс “прабіў” для друкаваньня слоўніка 2.000 рублёў, якуцкі шрыфт заказаў ў словалітні Санкт-Пецярбургу за кошт экспэдыцыі і па гэтаму пытаньню вёў перамовы з якуцкай абласной друкарняй, бо лічыў што слоўнік Пякарскага можа стаць “тым канём, на якім можна будзе выехаць, калі экспэдыцыя не дасьць чаканных ад яе вынікаў”.

 

                                     Удзельнікі Сыбіракоўскай экспэдыцыі 1894-1896 гг.

                                             З правага боку 4-ты сядзіць Э. К. Пякарскі

                                                                     Якуцк 1894 г.

 

 

    У 1895 годзе Пякарскі, пасьля ўсялякіх “маніфэстаў” і “зьніжак” атрымаў права вярнуцца ў Эўрапейскую Расію, але ён застаўся ў Якуцкай вобласьці, працягваць працу над якуцкім слоўнікам.

 


                             Э. К. Пякарскі ў Ігідзейскім насьлезе з Х. Сьляпцовай ды дзецьмі

    Улетку 1897 года, як гэта часта практыкавалася сасланымі ў Якуцкую вобласьці, Пякарскі папрасіў бацькоў Ганны забраць яе назад, а да сабе ў дом прывёў багатую якуцкую ўдаву з суседняга Баягантайскага насьлега па імю Хрысьціна. Звычайна ўжо непатрэбнай якуцкай жонцы ссыльны даваў, калі меў, карову, але па паданьню сумленны рэвалюцыянэр аддаў кінутай незарэгістраванай жонцы палову сваёй вялікай маёмасьці.

    Да нашых дзён дайшла песьня-імправізацыя Ганны:

                                                       Як крыўдна мне, што,

                                                       Прытаіўшыся з Хрысьцінай

                                                       У яе выдатных палацах

                                                       Адапхнуў мяне ад сябе!

                                                       У кароткі ж час былі блізкімі,

                                                       Як шкада, што ўсё гэта парушана!

                                                       У лічаныя ж дні былі сябрамі,

                                                       Як горка, што надышла гадзіна расстаньня!

                                                       Часінамі ж былі закаханымі,

                                                       Як маркотна, што вымушаная была сысьці!

                                                       Як крыўдна, што спадар мой Карлавіч

                                                       Выправадзіў мяне з нашай юрты-гнязда!

    Ды пераможная песьня-імправізацыя Хрысьціны, выкананая ёю пры сустрэчы з Ганнай:

                                                       Убачыўшы мяне ў парога,

                                                       У гневе затрэслася

                                                       Гаспадыня юрты.

                                                       Як толькі ўступіла

                                                       У яе ўладаньні,

                                                       З крыкам сустрэла

                                                       Гаспадыня Джыэрэнгнээхэ.

                                                       Не пасьпела ўвайсьці

                                                       Ва упрыгожаны дом,

                                                       Карлавіча жонка

                                                       З ёкатам сустрэла.

                                                       Я, бо, была

                                                       Дачкой князца Бырдаха,

                                                       Нявесткай князца Клемента,

                                                       Жонкаю Івана Ўолукана.

                                                       З Карлавічам зблізілася

                                                       З рускім пасябравала!

 

 

    З канца 1897 г. па лета 1899 г. Пякарскі часта езьдзіў у Якуцк дзеля назіраньня за друкаваньнем першага выпуску свайго слоўніка: “Словарь якутского языка, составленный при ближайшем участии прот. Д. Д. Попова и В. М. Ионова. Вып. 1. Якутск. Якутская областная типография. 1899”, які ён надпісаў губэрнатару Якуцкай вобласьці Ўладзімеру Скрыпіцыну.

 

 


                                                                        ВЫСТАВА

                                       Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Саха (Якутыя)

                                                                            2017 г.

    У 1899 годзе памёр Караль Пякарскі, бацька Эдуарда. Ён да самой сваёй сьмерці ліставаўся з сынам на працягу 1882-1899 гг. і паведамляў яму аба ўсіх сямейных справах. Прынамсі ў 1885 г. ён пісаў, што “Гаспадарка мая самыя бедная; маю 2 каровы і 1 кабылу і гэных не магу пракарміць”.

    У студзені 1900 г. Пякарскі пераяжджае ў Якуцк і арандуе адну палову дома скапца Лабуціна на Бальшой вуліцы. [У красавіку 1900 г. з Верхаянска ў Якуцк прыехаў з сям’ей сасланы Аляксей Станіслававіч Бялеўскі, які нарадзіўся 17 сакавіка 1859 года ў маёнтку Шэды Горацкага павету Магілёўскай губэрні, потым вядомы бэлетрыст, які пісаў пад псэўданімам Беларусаў. Пякарскі увайшоў у станавішча земляка і аддаў ім сваё жытло. Бялеўскі ў 1901 г. у Якуцку быў дапушчаны да заняткаў у Радзе сельскагаспадарчага таварыства па распрацоўцы пляна барацьбы з кабылкай ды ў 1902 г. часова дапушчаны да выкананьня абавязкаў абласнога архітэктара. У тым жа годзе Бялеўскі дамогся пераводу ў Енісейскую губэрню і 6 чэрвеня 1902 г. выехаў у Енісейск.]

 

                   Кацярына Прэйс (у дзявоцтве Іягансан) з сям’ёй нарадавольца У. М. Іёнава

                          Стаіць нарадаволец К. Ф. Мартынаў, выяву якога на гэтым здымку

                                                  часам прыпісваюць Э. К. Пякарскаму

                                                                      Якуцк. 1900 г.

    Пякарскі пражываў у доме купца М. Б. Васільева, у якога працаваў бугальтарам. Гэты дом быў зьнесены ў 1987 годзе і на ягоным месцы пабудаваны 9-павярховы (вуліца Чарнышэўскага 22/1).

    Дзеці Пякарскага на працягу нейкага часу жылі ў сваёй бабулі Алены Савінай. Адносна далейшага лёсу Ганны Шастаковай маецца кароткі запіс Пякарскага: “Жонка якута Андрэя Канстанцінава Ганна Шастакова памерла ў 1900 годзе ад родаў”.

    У лісьце дахаты ад 26 лютага 1902 года Пякарскі прасіў пакласьці ад яго імя “на дол бацькі і двух сясьцёр па вянку са сьвежых кветак”. 

                                     Э. К. Пякарскі на зьезьдзе прадстаўнікоў вулусаў

                                                  па пытаньнях землекарыстаньня

                   З правага боку ад яго губэрнатар Якуцкай вобласьці У. М. Скрыпіцын

                                                             Якуцк, люты, 1902 г.

 



 

    У 1902 г. Пякарскі атрымаў месца справавода Якуцкага Абласнога Статыстычнага камітэту і склаў “Обзоры Якутской области за 1901 и 1902 гг”.

    Тады ж Пякарскі робіць пэўныя захады наконт сваіх дзяцей. Удачарэньне Сусанны не адбылося, бо яна памерла 20 сакавіка 1903 года аб чым ён у той жа дзень напісаў родным у Пінск. А вось Мікалай Іванавіч Аросін зрабіўся Мікалаем Эдуардавічам Пякарскім.

    Летам 1903 года Эдуард Пякарскі удзельнічае ў Нелькана-Аянскай экспэдыцыі інжынэра Папова.

 

 

    Пасьля пераезду ў Якуцк Пякарскі кідае, ужо непатрэбную якутку Хрысьціну /ёсьць меркаваньне, што тая сама ад яго сышла, бо знайшла лепшага/. У 1904 годзе ён уступае ўжо ў законны шлюб з дачкой адваката Аленай Андрэеўнай Кугаеўскай, якая нарадзілася 14 красавіка 1976 года і была шостым дзіцём у сям’і. Ёсьць зьвесткі што Кугаеўскія мелі ў XVII стагодзьдзі ля Табольску вёску Кугаева. Вянчаньне адбылося ў Турэмнай Аляксандра-Неўскай Царкве места Якуцка бо Леанід Андрэевіч Кугаеўскі служыў па Паліцэўскаму ведамству. І гэтую ўжо жонку Пякарскі, ў лістах да яе, звычайна называў: “Лелечкой, Лельчей, Лелюшкой, Мамуськой, Королевой, Божество, милая моя, моя незаменимая, моя дорогая... Заканчваючы ліст абавязкова пісаў: “Ц.т.б.ч.р. Твой Эдка”, што азначала “Целую тебя бессчетное количество раз” /Щербакова (Кугаевская) Т. А.  Малоизвестные личностные аспекты биографии почетного академика РАН Э. К. Пекарского. // Межкультурное взаимодействие в Сибири: историко-этнографические, лингвистические, литературоведческие аспекты. Материалы Международной научной конференции «Польша в истории и культуре народов Сибири», посвященной 150-летию со дня рождения Э. К. Пекарского и В. Л. Серошевского (г. Якутск, 5 ноября 2008 г.). Якутск. 2009. С. 26-43.С. 30./. Нават меў псэўданім: Лелинъ.  Крафтоѣдство «Сибирскихъ вопросовъ». // С.-Петербургскія Вѣдомости. С.-Петербургъ. № 239. 1909.

 


 

                                   Града-Якуцкая Александра-Неўская турэмная царква

                                                  [* НА РС(Я). Ф. 226-и. Оп. 9. Д. 128. Л. 10.]

    Аднапрастольная Аляксандра-Неўская турэмная царква была разьмешчаная ў драўляным будынку турмы ў м. Якуцку. Званіцы не было.

    Не атрымалася высьветліць, кім, калі і на якія сродкі быў пабудаваны храм, бо дакумэнты пра яго былі зьнішчаныя падчас пажару ў будынку Якуцкага абласнога кіраваньня, але па зьвестках з “Памятной книжки Якутской области за 1864 г.” можна зрабіць выснову, што царква пачала дзейнічаць з 1855 г. [* Сафронов Ф. Г.  Православное христианство в Якутии. Мирный, 1997. С. 51.]

    Будынкаў, якія належалі царкве, не было.

    Службу нёс адзін склад кліру, які атрымоўваў дзяржаўнае жалаваньне і ружнае ўтрыманьне.

    Царкоўнай зямлі і царкоўных капіталаў у кліру не было, акрамя дзяржаўнага білету ў 100 рублёў, адпісанага кліру службоўцам Пятровым.

    Вернікамі царквы былі зьняволеныя.

    /И. И. Юрганова.  Церкви Якутии (краткая история). Изд. 2-е. Якутск. С. 35-36./

 




 

    Аа5ааччы

    19 июня 2016 23:22

    Кэскилена Байтунова-Игидэй диэн кимий?

 

 

 

 

 

 

 

    19 июня 2016

    jkkll

    бөлөрүүстэргэ суруйар бһх, койданаваблинн

    ч-дыҥ буулаабыт сиригэр

    19 июня 2016

    Аа5ааччы

    Таатта5а баар: Игидейская СОШ им. Э.Пекарского Таттиннского улуса

    Онно Бойтуновтар бааллар.

 

 

 

 

 

 

 

    19 июня 2016

    jkkll

    Игидэй диэн баар, бОйтуновтар диэн бааллар

    манна суруйбут дии, псевдоним буолуо, койданава ол-бу, тоҕо ити бөлөрүүстэри кытта сахалар баалларый, ч-д итиннэ матырыйаалын дуомун "бэчээттиир"

    http://acarajj-kut.blogspot.ru/

    бу:

    http://acarajjj-kut.blogspot.ru/2016/04/2016_18.html

 

 

 

 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz