poniedziałek, 28 kwietnia 2014

ЎЎЎ 7-1. Нэрчана Індзігірская. Цярністы шлях Сяргея Новіка ды Якутыя. Ч. 7. Сш. 1. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Вясной 1959 г. Сяргей Новік вярнуўся ў БССР, прыхапіўшы з сабой даведнік: Список абонентов Усть-Нерской городской телефонной сети. Усть-Нера. 1958 г.
    Была вясна пяцьдзесят дзевятага, калі вярнуўся з таго выгнання ў Слонім. Нейкі час жыў у сястры. Маці не дачакалася сына - памерла... Для чалавека, які, акрамя ўсяго іншага, ведае беларускую, рускую, украінскую, польскую, французскую, нямецкую мовы, эсперанта, - працы не знайшлося. Адмовілі былому падпольшчыку, антыфашысту і ў кватэры. Кінуўся ў Нясвіж. Там таксама не атрымаў жылля. Рызыкнуў падацца ў Менск. Туляўся па студэнцкіх інтэрнатах, прыватных закутках. Пісаў прашэнні, каб далі хоць якое жытло. Толькі паперу зводзіў! Нарэшце адважыўся паслаць ліст на імя Прытыцкага, чалавека таксама складанага лёсу, вядомага дзяржаўнага дзеяча. Хто-хто, а ён зразумець павінен! І праўда. На чацвёрты дзень атрымаў паведамленне аб выдачы яму ордэра на кватэру... У тым жа 1964 годзе пасяліўся ў аднапакаёвачцы па вуліцы Купрыянава” /Пархута Я.  Адысея Маладога Дзядка. // Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Кніга падарожжаў. Мінск. 1992. С. 457- 458./
    “Шмат вады сплыло з таго часу: хаваньні, астрогі, лягеры. Часта думала пра Новіка і пра тое, чаму ён тады адмовіў. Праз дванаццаць гадоў, калі ўжо вярнулася дадому, зноў захацела адшукаць у Слоніме Пяюна. Ад знаёмых слонімцаў даведалася, што 14 сьнежня 1944 году савецкія ўлады арыштавалі і яго. Гэта зусім ня ўкладвалася ў маёй галаве. Што гэта за бяда, за што зьнішчаюць нас? За што арыштавалі дзядзьку Новіка?
    Не чужыя – “свае”. Увосень 1944 году ён сядзеў у падвале КПЗ-НКВД, потым у астрожных камэрах НКВД – доўгія гадзіны адзіночкі, а потым атрымаў аўтаматычна гарантаваны тэрмін як “изменник Родины”. Дзяцей [далей] жа ў траўні 1945 году, у месяц Перамогі, этапавалі на Ўсход, у Якуцію.
    Новік ня меў моцнага здароўя, але астрогі яго загартавалі. Ён выжыў, вярнуўся на Радзіму. Ён, як слаўны паэт майго часу, пісаў тады, калі нас яшчэ не было на сьвеце. Усе любілі яго вершы-песьні. Сьпявалі мы іх на волі школьнікамі, сьпявалі ў астрогах і лягерах, як малітвы, шапталі ў цяжкія хвіліны жыцьця. І цяпер наш народ іх сьпявае, яны вечныя, хоць пясьняр каторы ўжо год спачывае ў роднай зямельцы. Ствараючы ў няволі вершы, ён захоўваў іх у сваёй памяці, як у кампутары, каб пасьля, адбыўшы кару, выпусьціць як птушак на волю. Мы маем яго спадчыну ў руках, і яна будзе жыць вечна сярод нас і новага пакаленьня Беларусі”. /Дземідовіч Н.  Сяргей Новік-Пяюн – “Малады Дзядок”. // Veritas. № 1. (3). Менск. 2005. С. 14./
    Вызвалілі толькі ўвесну 1959-га. Пяць гадоў жыў у сястры ў Слоніме. А затым асмеліўся паслаць ліст знакамітаму Сяргею Восіпавічу Прытыцкаму. Не тоячыся, расказаў пра свае пакуты, і вядомы некалі ў Заходняй Беларусі рэвалюцыянер усё зразумеў... Адказ прыйшоў на чацвёрты дзень, а ў ім - паведамленне, што даюць Сяргею Міхайлавічу ў Мінску аднапакаёвую кватэру”. /Марціновіч А.  “Ды праз шыбы разбітыя з волі мне вітанне пахучы шле бэз”. // Народная газета. Мінск. 4 верасня 1994. С. 3./
    Яго рэабілітавалі, а ў якасці “кампенсацыі” за гады, праведзеныя без віны ў турме, яму выдзелілі аднапакаёвую кватэру ў пяціпавярховым доме ў Мінску па вуліцы Купрыянава, 9 і датэрмінова прызначылі пенсію, залічыўшы год Калымы за два...” /Чыгрын С.  Паэт, які заўсёды жыў песняй. // Ніва. Беласток. 27 жніўня 2006. С. 9./ Пэнсія яму, датэрмінова, згодна з дзеючым заканадаўствам СССР, прызначылі , залічыўшы год працы на Крайняй Поўначы за два.
    Вярнуўшыся на радзіму. Сяргей Міхайлавіч жыў у Слоніме, Нясвіжы. Амаль пяць гадоў быў без кватэры, потым не вытрымаў - напісаў ліст Сяргею Прытыцкаму і на чацвёрты дзень атрымаў паведамленне, што яму далі кватэру ў Мінску. З 1964 г. ён жыў у аднапакаёвай “хрушчоўцы”. /Смірнова Л. [г. Мінск]  Песні жыцця чалавечага. Да 100-годдзя Сяргея Новіка-Пяюна (14. 08. 1906-26. 08. 1994). [Літаратурная гадзіна] // Бібліятэка прапануе. № 3. Мінск. 2006. С. 6-7./ Ад 8 студзеня 1954 г. Нясьвіскі раён знаходзіцца ў складзе Менскай вобласьці БССР.
    Праз 15 гадоў, у 1959 годзе, Сяргей Новік-Пяюн вярнуўся з пекла, адкуль многія вязні ўжо не вярталіся або вярталіся зламанымі маральна, спустошанымі душэўна, скалечанымі фізічна. Доўгі час пасля вяртання з Калымы Новік-Пяюн, які сярод вязняў вызначаўся небывалай мужнасцю - яго нават звалі там апосталам: падтрымліваў у людзей дух вершамі і песнямі, - не мог знайсці сабе месца ў гэтым жыцці.”. /Антонава Т.  “Шматпаважаны Сяргей Міхайлавіч, вы ні ў чым не вінаваты...” // Звязда. Мінск. 27 сакавіка 1993. С. 2./
    И снова — скитания, поиск жилья, проблемы с пропиской... Затем - годы нужды, нищенская стыдным это слово кажется лишь великодержавным ханжам) жизнь на пенсию в 72 рубля в однокомнатной квартире-клетушке... /Карлюкевич А. /капітан/  Узник трех режимов. // Во славу Родины. Минск. 28 января 1992. С. 4./
    “...Пасля вызвалення, як на крылах, імчаўся ў родны Слонім. Сапраўды гэты гарадок стаў для яго даўно ўжо сваім. Засмуціўся, калі даведаўся, што памерла маці. Сястра сказала: “Пажыві ў мяне, а там паглядзім...”Жыў ажно пяць гадоў, з самага вызвалення, з вясны 1949-га. Радасць вяртання была азмрочана: ні свайго кутка, ні працы. Відаць, чыноўнікі баяліся адказнасці, каб чаго-небудзь не выйшла. “Справа спынена з-за недаказанасці абвінавачвання...” Па усім якраз гэтая фармуліроўка і палохала іх. Недаказанасць, гэта яшчэ не значыць што зусім не вінаваты. А калі так, нам ніякай справы да цябе няма.
    Трываў Сяргей Міхайлавіч ды адчуў: пад ляжачы камень вада не цячэ. Асмеліўся напісаць самаму Сяргею Восіпавічу Прытыцкаму. Хто ж, як не ён, які сам зведаў турмы буржуазнай Польшчы, зразумее. Адказ прыйшоў на чацвёрты дзень, а ў ім паведамленне, што выдзяляюць аднапакаёўку ў самім Мінску.
    З 1964 года і жыве С. Новік у той “хрушчоўцы” па вуліцы Пятра Купрыянава. Крыху цеснавата? Ды хіба патрэбны яму нейкія харомы? Галоўнае, каь была, як кажуць. страха над галавой. а астатняе... /Марціновіч А.  “Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне..” // Марціновіч А.  Сувязь. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1994. С. 125./
 

                                                             /ДМГБЛ KP 025467_084./
 

                                                           /ДМГБЛ KP 024056_020./
 

                                                           /ДМГБЛ KP_025469_005./
 
                                               ПЕСНЯ АБ НЯСВІЖЫ
                                                                      Майму роднаму гораду
                                                                                           прысвячаю
                                          Шумяць нада мной залацістыя клёны,
                                          Пажоўклыя кружаць лісты над зямлёй.
                                          Успомніў я блізкія сэрцу імёны
                                          І дні, што прайшлі на радзіме маёй.
                                              Іду я паволі алеяй прыгожай,
                                              У парку старым палымнее усход.
                                              На возеры ветрык ваду ледзь трывожа.
                                              Паціху шапоча аб нечым чарот.
                                          Блукаў я па свеце, бо лёс так прымусіў,
                                          Нямала чужых перамераў дарог, –
                                          А ўсё ж да цябе, мой Нясвіж, я вярнуўся,
                                          Прыйшоў на твой ціхі, гасцінны парог.
                                              Устаў ты з руінаў у сонечнай славе
                                               Цябе аднаўляе працоўны народ,
                                               Што шчасце будуе ў Савецкай дзяржаве,
                                                Што рушыў да зор камунізма ў паход.
                                          Шумяць нада мной залацістыя клёны.
                                          Шнуром жураўлі падняліся увыш.
                                          Мне хочацца славіць Радзіму натхнёна
                                          І песню спяваць аб табе мой Нясвіж!
                                          [С. Новік-Пяюн.]
                                     /Голас Радзімы. Мінск. Кастрычнік № 83. 1963. С. 3./
                                                      [г. Нясвіж. 1. 10. 1959 г.]
            /Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 149-150./
                                                                       АНДРЭЙКА
                                                                        апавяданне
    Кожную раніцу міма маіх вокан ідуць дзяўчынкі і хлопчыкі ў музычную школу. Гляджу я на іх вясёлыя, шчаслівыя тварыкі і ўспамінаю лёс маладога музыкі Андрэйкі, пра якога мне хочацца расказаць... Было гэта ў Заходняй Беларусі, калі там панавалі польскія паны...
    .... Мінулі гады. Улетку 1959 года мне давялося быць у Нясвіжы. Калі я выходзіў з кнігарні, да мяне кінуўся малады чалавек у сінім капелюшы. Ён абняў мяне і моцна пацалаваў. Збянтэжаны, я спытаў яго:
    - Даруйце! Хто ж гэта мяне цалуе?
    - Ці памятаеце вы цякалаўскага музыку Міхася Кудрука?
    - Памятаю.
    - А ці памятаеце яго малога сына Андрэйку, які памёр?
    - І Андрэйку памятаю.
     - Дык я яго брат, Янка! Пасля ўз’яднання Беларусі ў верасні 1939 года Савецкая ўлада вывучыла мяне. Цяпер я выкладчык Нясвіжскай музычнай школы, часта выступаю ў канцэртах.
     Іван Міхайлавіч Кудрук расказвае сваім вучням пра Андрэйку і ажыццяўляе яго мары – вучыць дзяўчынак і хлопчыкаў граць па нотах.
    Шкада, што Андрэйка не дажыў да нашых шчаслівых дзён!
    Сяргей Новік –Пяюн. /Бярозка. Мінск. № 5. 1964. С. 24-25./
    “У канцы снежня 1959 года я прыехаў у Нясвіж на выступленне Лявонавіцкага народнага хору, створанага мною яшчэ ў ліпені 1926 года. Пасля канцэрта, калі мы ўжо збіраліся ехаць дадому, у Лявонавічы, да мяне падышоў пажылы чалавек:
    - Здароў! Не пазнаў?...
    Гэта быў Мікалай Аляксеевіч Гуцька. Я спытаў яго, ці ведае ён, што на словы ягонай балады “Што за хлопец, што за дзяўчына” Сымон Аляксамдравіч Рак-Міхайлоўскі, настаўнік матэматыкі (!), напісаў музыку, і цяпер прыгожую гэту песню можна часта пачуць па радыё. Аказалася – Гуцька ўпершыню пачуў гэту прыемную вестку ад мяне.
    Мушу сказаць, што, апрача музыкі да песні Мікалая Гуцькі, Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі напісаў музыку да песень “Зорка Венера” на словы Максіма Багдановіча і “Люблю наш край” на словы Канстанцыі Буйло.
    У апошні раз я бачыўся з Мікалаем Аляксеевічам вясной 1960 года ў Лявонавіцкай школе. /Сяргей Новік-Пяюн /паэт/.  Што за хлопец,што за дзяўчына? // Беларуь. Мінск. № 4. 1985. С. 32./
    У даследчыкаў ёсць паведамленне што была публікацыя: “Тихонов Ф. Встреча с детским поэтом // Авангард. 1959. 14 июня.” /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./, але выявіць дзе гэты “Авангард”, без выходных дадзеных, выдаваўся - вельмі цяжка.
    Усе гады, пакуль Новік-Пяюн знаходзіўся ў сталінскім лагеры, Стаброўскі церабіў улады, пісаў лісты. Калі Сяргея Міхайлавіча ўсё ж вызвалілі, Іосіф Стаброўскі падарыў свайму малодшаму сябру звычайны агульны сшытак з такім вось надпісам (цытую на мове арыгінала); “Моему незабвенному, дорогому Другу и сотруднику, Директору Слонимского Историко-Краеведческого Музея “без вины виноватому” Новику Сергею Михайловичу, по гнусному доносу осужденному 24 марта 1945 г. на 10 лет тяжелых принудительных работ в далекой Якутии.
                                     Бедный, бедный,
                                                                    что тебя кинуло
                                     В мрачные стены тюрьмы
                                     Судьба ль тебя к этому двинула
                                     Люди ль, подлые,
                                                                     тебя довели?..
    Срок наказания полностью отбыл в Колыме. Освобожден 13 авг. 1953 г. Двукратное ходатайство о помиловании с ручательством его невиновности - Высшей властью отклонено.
    По пересмотру дела Военным Трибуналом Белорусск. Военного Округа 5 ноября 1958 г. приговор 24 марта 1945 г. отменен со всеми позорящими последствиями.
    На память всех наших тяжелых переживаний, совместного сотрудничества в Музее и сердечной дружбы.
    Иос. Иос. Стабровский.
    Полковник 3 гренад. Артилл. бригады.
    1960 г.” /Карлюкевіч А.  Вязень стагоддзя. Вольны вязень трох рэжымаў. 27 жніўня 1996 года паэту Сяргею Новіку-Пяюну споўнілася б 90 гадоў. // Звязда. Мінск. 28 жніўня 1996. С. 4./
 

    У 1946 г. Слонімскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей быў перайменаваны ў Баранавіцкі абласны гісторыка-краязнаўчы музей.
    Гэта рашэнне ўлад тлумачылася тым, што ў Слоніме знаходзіўся буйнейшы музейны збор Баранавіцкай вобласці, а Баранавіцкі абласны музей выяўленчага мастацтва быў цалкам знішчаны падчас нямецкай акупацыі.
    У 1946 г. да кіраўніцтва Слонімскім музеем прыйшлі новыя людзі, якія кампенсавалі недахоп ведаў і прафесіяналізму дзеяннямі адміністрацыйнага і прадпрымальніцкага характару. Напрыканцы 1947 г. паніжаны ў пасадзе навуковы супрацоўнік І. І. Стаброўскі выступіў з рэзкім пратэстам супраць набыцця для аддзела Вялікай Айчыннай вайны карцін вельмі нізкай якасці, выкананых сучаснымі беларускімі мастакамі за свядома завышаны кошт. Прынцыповасць яму дорага абышлася. У 1948 г. загадам упраўлення музеяў Камітэта па справах культурна-асветніцкіх устаноў І. І. Стаброўскі быў звольнены з працы. гэтага моманту і да сярэдзіны 1950-х гг. у музеі змянілася 6 дырэктараў і 22 навуковыя супрацоўнікі. Вынікам гэтай кадравай “чахарды” быў заняпад усіх напрамкаў дзейнасці музея: адсутнічаў падзел на прадметы асноўнага і навукова-дапаможнага фонду, у экспазіцыі меліся грубыя памылкі ў выкладанні хрэстаматыйных гістарычных падзей.
    З цяжкасцю ўладкаваўшыся ў музей касірам, амаль без сродкаў да існавання, І. І. Стаброўскі не мог абыякава назіраць за тым, як прыходзіць у заняпад справа яго жыцця. Ён адправіў 38 скаргаў у вышэйшыя савецкія і партыйныя ўстановы, адстойваючы сваё дзецішча. Але адзіным адказам было абвінавачванне яго ў “фальсіфікацыі гістарычных падзей, споведзі песімізму, адсутнасці веры ў жыццё”.
    У кастрычніку 1952 г., калі Слонімскі раён увайшоў у склад Гродзенскай вобласці, музей быў перайменаваны ў Слонімскі раённы краязнаўчы. Частка яго калекцый пры гэтым была перададзена Баранавіцкаму абласному і Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музеям”. /Гужалоўскі А. А.  Музеі Беларусі (1941-1991 гг.). Мінск. 2004. С. 31-32./
                                                         “ПА СЛЯДАХ АДНОЙ КАРЦІНЫ
    У газеце “Літаратура і мастацтва” (№ 78 за 3 кастрычніка г. г.) была змешчана нататка В. Балдаева “Гісторыя адной карціны”. Аўтар гэтай нататкі прасіў напісаць, хто ведае, калі і якім чынам карціна “Асада Троіца-Сегіеўскай лаўры” В. П. Вераўагіна трапіла ў Гродзенскі краязнаўчы музей. [На самой справе Балдаева цікавіла, як карціна патрапіла ў Беларусь]
    Я ведаю лёс гэтай карціны... з 14 снежня 1944 года я не працаваў у музеі. Калі ж вясною 1959 года прыехаў у Слонім, дык даведаўся, што С. Багдановіч памёр, а І. Стаброўскі ўжо не працуе навуковым супрацоўнікам музея.
    - Дзе карціна Верашчагіна? – спытаў я.
    - Мы тут людзі новыя, не ведаем, - пачуў я адказ новых работнікаў музея.
    Калі і якім чынам карціна трапіла ў Гродна, я пакуль што не ведаю.
    С. Новік-Пяюн,былы дырэктар Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея. /Літаратура і мастацтва. Мінск. 27 кастрычніка 1961. С. 4./
    “- Калі пасля ссылак, лагераў, Калымы вы вярнуліся на радзіму, як да вас ставіліся людзі?
   - Добра. Яны памяталі, якім я быў. Такім я і застаўся. Турма псуе слабых. А ў мяне сіла волі вялікая. Я верыў у збаўленне”. /Давыдоўскі Ул.  Невылечная хвароба Сяргея Новіка-Пеюна. // Абажур. № 7-8. Мінск. 2006. С. 54./
    “Хадзіў я, як зацкаваны звер, увесь час рукі назад. Азіраўся і дзіваваўся, што няма за мною канваіра. Доўга не было ў мяне ўласнага жытла – бадзяўся па інтэрнатах, начаваў у сяброў, здымаў ложак у гаспадароў... Перабіваўся, можна сказаць, на тую пенсію, што назначылі мне датэрмінова, залічыўшы год на Калыме за два”. /Антонава Т.  “Шматпаважаны Сяргей Міхайлавіч, вы ні ў чым не вінаваты...” // Звязда. Мінск. 27 сакавіка 1993. С. 2./
     Для чалавека, які акрамя ўсяго ведаў беларускую, рускую. украінскую. польскую, французскую, нямецкую ды эсперанта мовы, працы не знайшлося. Адмовілі былому падпольшчыку, антыфашысту і ў кватэры. Кінуўся ў Нясвіж /з 8 студзеня 1954 г. Нясвіжскі раён знаходзіцца ў складзе Мінскай вобласці/, але там таксама не атрымаў жылля. “Я удзячны Леаніду Прокшу [Л. Прокша ў 1955 г. скончыў Ваенна-палітычную акадэмію, у 1956-1958 гг. працаваў загадчыкам аддзела часопіса “Камуніст Беларусі”, з 1958 г. рэдактар газэты “За вяртанне на Радзіму” (з 1960 г. “Голас Радзімы”), з 1969 г рэдактар газэты “Літаратура і Мастацтва”, з 1973 г. на творчай працы] і да гэтага часу хаваю яго ліст: ён знайшоў мяне ў Нясвіжы. Там я туляўся нейкі час пасля Калымы. Ён пачаў друкаваць мае вершы і песні тады, калі ніхто не друкаваў. Пазней мяне сталі друкаваць у “Чырвонай змене”. Дзякуючы Валодзі Паўлаву, тадышняму рэдактару” [У. Паўлаў у 1957 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ (скончыў у 1962 г.). Апошнія 3 гады стацыянарнага навучання ва ўніверсітэце спалучаў з работай у газеце “Чырвоная змена” і Беларускім радыё. У 1963-1967 гг. загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва, быў адказным сакратаром газеты “Чырвоная змена”] /Мацкевіч В.  Крыж і кайданы Сяргея Новіка-Пеюна. // Голас Радзімы. Мінск. 21 мая 1992. С. 6./
    Сяргей Новік рызыкнуў падацца ў Мінск, “дзе бадзяўся па інтэрнатах, начаваў у сяброў, здымаў ложак у гаспадароў”. Пісаў прашэнні, каб далі хоць якое жытло, але ўсё было марна. Нарэшце адважыўся паслаць ліст на імя 1-га сакратара Мінскага абкаму КПБ Сяргея Восіпавіча Прытыцкага, былога вядомага дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, у тым ліку і на Слонімшчыне.
    На чацверты дзень атрымаў паведамленне аб выдачы яму ордэра на аднапакаёвую кватэру ў пяціпавярховым доме ў Мінску па вуліцы Купрыянава 9 - 108.
“Калі ён даведаўся, што яму выдзелілі катэру, то ўпрасіў будаўнікоў, (дом яшчэ ня быў здадзены ў эксплуатацыю) упусціць яго у той пакойчык, пасцяліў на падлозе газету ды заснуў сном праведніка, упершыню за многія гады. Атрымаўшы магчымасць існаваць больш-менш аўтаномна ад навакольнага свету, ад чужой злосці і несправядлівасці, маючы прытулак ад холаду і непагоды, Сяргей Міхайлавіч патроху стаў наладжваць жыццё. Перавёз са Слоніма ў Мінск некалькі рэчаў, якія змог захаваць для яго сябар Стаброўскі: вышываную сястрой “Пагоню”, скрыпку (іграць на ёй ужо не мог, бо на допытах пераламалі пальцы рук і яны не згіналіся), некалькі жывапісных і графічных твораў, напісаных ім у гады маладосці, альбомы з фотакарткамі, сшытак з вершамі. Поўнасцю рэабілітаваны паэт і былы настаўнік нават атрымаў даведку ў адпаведных савецкіх установах, што яму, былому настаўніку, дазваляецца займацца педагагічнай працай.
    “Што я магу зрабіць карыснага для сваіх людзей у даным выпадку, - пачаў задумвацца Сяргей Міхайлавіч. - Я магу і хачу навучыць дзяцей, тых, хто прыйдзе пасля нас у гэты свет, любіць сваю радзіму, сваю Беларусь, шанаваць продкаў і іх звычаі, рабіць дабро і не быць помслівымі. Я не маю крыўды на свой народ за такі свой лёс. Народ беларускі, як і я, шмат пацярпеў за ўсе гэтыя гады... Знішчаны лепшыя яго сыны, выбіты я памяці цэлыя старонкі гісторыі... Трэба брацца за няўдзячную чорную працу па выхаванню нашчадкаў... А нехта, мабыць, прадоўжыць...”
    Бацькі неахвотна адпускалі ў гурток да былога вязня (заняткі Сяргей Міхайлавіч праводзіў у сваім пакоі) дзяцей. Але хлопчыкі і дзяўчаткі пацягнуліся да Новіка-Пяюна, бо ў адрозненне ад школьных педагогаў, том столькі ўвагі і цяпла аддаваў ім, столькі гутарыў з імі, што яны гатовы былі штодня бываць у яго.
    ...Сяргей Міхайлавіч, хрысціянская душа, ва ўсім абмяжоўваў сябе, каб неяк выкраіць грошы на фарбы і паперу для дзяцей, на цукеркі і пячэнне. Па начах садзіўся працаваць сам - пісаў, чытаў, фарміраваў архівы, а зранку прыходзілі дзеці”. /Антонава Т.  “Шматпаважаны Сяргей Міхайлавіч, вы ні ў чым не вінаваты...” // Звязда. Мінск. 27 сакавіка 1993. С. 2./
   Затым ён “атрымаў даведку ў адпаведных установах, што яму, былому настаўніку, дазваляецца займацца педагагічнай працай” ды заарганізаваў у сваёй кватэры патрыятычны клуб для дзяцей “Дружба не разлі вадой”. Ад 1960 году Сяргей Новік выступае з вершамі і артыкуламі ў нясвіжскай раённай газеце, беларускім рэспубліканскім друку. карыстаючыся псеўданімамі С. Стапанчык. С. Каліноўскі, Н. Сяргееў...
    У 1960 г. у арганізаваў гурток эсперанта ў Мінску. І мінскія школьнікі пацягнуліся ў гурток. Іх прыцягвала валявая, мэтанакіраваная жыццелюбівая натура Сяргея Міхайлавіча, яго рамантычны настрой”. /Барыс С.  Малады дзядок. // Беларуская мова і літаратура ў школе. № 7-8. Мінск. 1991. С. 154./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1960. У месячную ночку: [Верш] // Голас Радзімы. № 67; Брату ў чужыне; Над зямелькай ночка йшла...; Трыялеты; Прысяга: [Верш] // Там жа. № 64; Восень залатая: [Верш] // Там жа. № 73; Слонімскі ляўша // Там жа. № 89 / Пад сваім прозв.; Звязда. 15 ліст.; Незабыўная сустрэча // Голас Радзімы. № 93; Радасна і светла на душы // Там жа. № 98 / Пад сваім прозв.” /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                        ВОСЕНЬ ЗАЛАТАЯ
                                        Восень, восень залатая,
                                        Сее чары на зямлі.
                                        Ў сінім небе хмарка тае,
                                        Лятуць у вырай жураўлі.
                                            Сціхлі у лесе спевы птушак,
                                            Летні гоман сціх і шум.
                                            Матылькоў няма і мушак –
                                            Усё ахутаў ціхі сум.
                                        Ніткай срэбнай павуцінне
                                        Ў косах сонейка блішчыць.
                                        Што за цуднае зіхценне!
                                        Што за ціш вакол стаіць!
                                            Я іду лясною сцежкай,
                                            Як па мяккім дыване
                                            Восень з ветліваю ўсмешкай
                                            На спатканне выйдзе мне.
                                         У чырвань хораша прыбрала
                                         Восень дрэвы і кусты,
                                         Ўсю зямлю памалявала
                                         У колер жоўта-залаты.
                                            Сення ужо яно не тая,
                                            Што была учора йшчэ.
                                            Восень, восень залатая,
                                            Нам на яве казку тчэ.
                                        Пазіраю з захапленнем
                                        Я на родную зямлю,
                                        З чулым сэрцайка дрыжэннем
                                        Песню восені пяю.
                                   [Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн]
                                 /Зорка. Беласток. 19 верасня 1979. С. 5./
                                                         СЛОНІМСКІ ЛЯЎША
    У даліне, паміж маляўнічымі ўзгоркамі, пакрытымі смалістымі соснамі, раскінулася вёска Вялікая Кракотка. На канцы яе каля ручая стаіць кузня. У ёй з маладых гадоў працаваў кавалём селянін-бедняк Іван Захаравіч Жыткевіч. Скромны, працавіты, ціхі, ён валодае незвычайным талентам. Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны аб Івану Захаравічу пісалі ў газетах, як аб народным умельцу, а ў навакольных вёсках яго і цяпер называюць слонімскім Ляўшой.
    Вырабы Івана Захаравіча ў 1941 годзе былі накіраваны ў падарунак Цэнтральнаму музею Уладзіміра Ільіча Леніна ў Маскве, але вайна застала іх у горадзе Баранавічы. Зрабіў тады Іван Захаравіч з кавалка серабра невялікі цудоўны чарнільны прыбор. На мініятурным п’едэстале ляжалі стосікам чатыры кнігі. На кнігах стаяў мініятурны глобус, на паўночным полюсе якога знаходзіўся самалёт велічынёю з муху, а над самалётам лунаў чырвоны сцяг.
    3 аднаго боку кніг стаяў тэлескоп - сімвал навукі, з другога – гармата - сімвал абароннай магутнасці Савецкага Саюза, з трэцяга – кавадла і молат - сімвал рабочага класа і з чацвёртага – плуг - сімвал калгаснага сялянства. Усё гэта было абгароджана прыгожым плоцікам, прычым кожная «дошка» была прыбіта да “жэрдачкі” тоненькімі, як волас, цвічкамі. Брамка замыкалася вісячым замком велічынёй з ільняное зярнятка. Усе прадметы былі адпаліраваны і зіхацелі, як люстэрка.
    Да гэтага прыбора яшчэ былі дададзены прэс-пап’е, якое пры націску ператваралася ў попельніцу. Тронкі сярэбранага сцізорыка для разразання паперы былі зроблены ў выглядзе конскай ножкі з падкоўкай. Тоненькія цвічкі па-майстэрску загнуты на капытцы. Сярэбраная ручка з пяром. І ўсё гэта з “сакрэтам”.
    Калі прыняць пад увагу, што Іван Захаравіч не меў ні фабрычных інструментаў, ні такарнага станка, а працаваў самаробнымі прыладамі, дык дзіву даешся яго таленту і вынаходлівасці.
    Апрача названых прадметаў, Іван Захаравіч зрабіў з серабра маленечкі сцізорык, падкоўку велічынёй з мізінны ногаць, мініятурны “сакрэтны” замочак, плужок і многа іншых цікавых рэчаў.
    Напярэдадні  Вялікай Айчыннай вайны Івана Захаравіча Жыткевіча запрашалі ў Маскву. Напад гітлераўцаў на нашу краіну перашкодзіў паездцы. У час вайны Іван Захаравіч не сядзеў склаўшы рукі. Ён рамантаваў зброю для партызан і цудам пазбегнуў расстрэлу. Цяпер Іван Захаравіч жыве ў Слоніме, працуе слесарам у рамонтна-механічнай майстэрні.
    Дваццаць год не бачыў я гэтага цікавага чалавека і, прыехаўшы ў Слонім увосень 1960 года, сустрэў яго. Іван Захаравіч паказаў свае новыя работы.
    Умелец зрабіў невялічкіх памераў кавадла з варанёнай сталі. Націснеш у адным месцы - адчыняецца партсігар, у другім – выскаквае маленькая бочка - попельніца, у трэцім - запальнічка. Мініятурны малаточак - муштук. І яшчэ - маленькая сякерка, уваткнутая ў бярозавы пянёк, падкоўка, плужок, сцізорык, сакрэтны замочак.
    За свае экспанаты на раённай выстаўцы ў Слоніме ў маі 1960 года тав. Жыткевіч атрымаў першую прэмію. На абласной выстаўцы ў Гродна - таксама.
    На жаль, па невядомых прычынах абедзве прэміі дагэтуль не трапілі па прызначэнню, менавіта да Івана Захаравіча. Такімі адносінамі да яго Іван Захаравіч вельмі засмучан. Народнага ўмельца трэба ўсямерна падтрымліваць, заахвочваць.
    Калі каму-небудзь давядзецца быць у Слоніме, зайдзіце на вуліцу Чырвонаармейскую ў дом № 56 да Івана Захаравіча! Пазнаёмцеся з гэтым скромным працаўніком, з гэтым цікавым самародкам! Ён пакажа вам свае вырабы. І вы тады самі скажаце: “Але, гэта сапраўдны народны ўмелец”.
    Сяргей Новік. /Звязда. Мінск. 15 лістапада 1960. С. 4./
                                                             ДЗЯДЗЬКА ГАЛЬЯШ
    ... А калі вясною 1961 года мне давялося быць у Слоніме, і я прыйшоў у дом Бараноўскай, мне сказалі, што яна з дочкамі ў 1945-м годзе выехала ў Польшчу.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Сяргей Новік-Пяюн.  Дзядзька Гальяш. // Леўчык Г.  Доля і хлеб. Выбраныя творы. Мінск. 1980. С. 165-169./
    “Я меў гадавік “Нашай нівы” за 1909 год, які ў 1961 годзе перадаў у літаратурны музей Янкі Купалы”. /Сяргей Новік-Пяюн.  “Ядвіся” жыла ў Слоніме. // Ніва. Беласток. 8 студзеня 1884. С. 2./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1961. Акадэмік Я. Ф. Карскі: [Нарыс] / Пад Псеўд. С. Стапанчык; Памятная сустрэча / Пад сваім прозв. // Галас Радзімы. № 3; Новыя абрады і звычаі // Там жа. № 5 / Пад псеўд. С. Стапанчык; Букет родных кветак // Там жа. № 15-16; “Абудзіла мяне сёння раніца...”: [Верш] // Там жа. № 24; Горад над Шчарай: [Нарыс] // Там жа. № 56; Песня пачыналася так.: Да 35-годдзя Лявонавіцкага хору // Там жа. № 61; Камары: [Верш] // Работніца і сялянка. № 5 / Пад сваім прозв.; Зайчаняткі: [Верш] //Там жа. № 6 / Пад сваім прозв.; Прысвечана народнаму песняру / / Звязда. 8 ліп. / Пад сваім прозв.; К сожалению бывает и так // Зорька. 11 нояб.; Першамайскаму хору - 35 год // ЛіМ. 1 жн.; Па слядах адной карціны / Там жа. 27 кастр. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                                            АКАДЭМІК  Я. Ф. КАРСКІ
    1-га студзеня 1961 года споўнілася 100 год з дня нараджэння выдатнага мовазнаўцы і філолага, заснавальніка беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі. акадэміка Яўфімія Фёдаравіча Карскага.
    Я. Ф. Карскі нарадзіўся 1 студзеняя 1861 г. (па новаму стылю) у сям’і настаўніка пачатковай школы вёскі Лаша Гродзенскага павета. Скончыўшы Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут у 1885 г., Я. Ф. Карскі пачынае педагагічную дзейнасць у Віленскай гімназіі. З 1893 года ён працуе ў Варшаўскім універсітэце.
    Навуковая дзейнасць Я. Ф. Карскага пачалася яшчэ ў гады вучобы ў Нежынскім інстытуце. У 1893 годзе ён абараніў дысертацыю на ступень магістра рускай мовы і славеснасці, а ў 1896 – доктарскую дысертацыю. за свае навуковыя працы быў узнагароджаны ў 1894 г. праз Рускае геаграфічнае таварыства вялікім залатым медалём. абраны ў 1896 г. у члены Археаграфічнай камісіі Маскоўскага археаграфічнага таварыства. У 1898 г. Я. Ф. Карскі быў абраны членам-карэспандэнтам Таварыства аматараў старажытнай пісьменнасці, узнагароджаны ў тым жа 1898 г. праз Акадэмію навук залатым медалём імя Бацюшкава. У 1901 г. выдатнаму вучонаму-мовазнаўцу прысуджана малая Ламаносаўская прэмія, у тым жа 1901 г. ён быў абраны членам-карэспандэнтам па аддзяленню рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук. У 1910 і 1913 гг. Я. Ф, Карскі ўзнагароджан прэміямі Бацюшкава і Ахматава.
    У варшаўскі перыяд сваёй навукова-педагагічнай дзейнасці вучоны быў абраны ў 1905 г. рэктарам Варшаўскага універсітэта і пераабраны ў 1908 г. (у 1910 г. падаў у адстаўку). З 1 студзеня 1905 г. Я. Ф. Карскі рэдагаваў “Русский филологический вестник” (па 1917 г. уключна), які адыграў вялікую ролю ў справе развіцця рускай мовазнаўчай навукі, у методыцы выкладання рускай мовы. У кастрычніку 1916 г. Я. Ф. Карскі быў абраны акадэмікам, і ўся яго далейшая дзейнасць звязана з Петраградам. Ён быў членам праўлення і прэзідыума АН СССР, дырэктарам Музея этнаграфіі і антрапалогіі АН СССР, старшынёю Слоўнікавай камісіі і Камісіі па рускай мове, членам камісіі “Наука и научные работники”, рэдактарам “Известий Отделения русского языка и словесности АН СССР”, “Известий по русскому языку и словесности”, “Известий Комиссии по русскому языку”, прафесарам Петраградскага універсітэта і членам Навукова-даследчага інстытута пры універсітэце. 9 студзеня 1929 г. Чэшская Акадэмія навук абрала Я. Ф. Карскага правадзейным членам Чэшскай Акадэміі навук.
    Памёр Я. Ф. Карскі ў Ленінградзе 29 сакавіка 1931 г.
    Я. Ф. Карскі займаўся даследаваннем гісторыі беларускай і рускай моваў, беларускай дыялекталогіі, пісьменнасці і фальклору. Выдадзены Карскім у 1885 годзе “Обзор звуков и форм белорусской речи” быў першай вялікай працай у галіне беларускай мовы.
    Яго капітальная праца “Белорусы” змяшчае даследаванні народнай славеснасці, мовы (фанетыкі. марфалогіі, сінтаксісу) у яе гістарычным развіцці, літаратуры (старой і новай).
    Ва ўмовах дарэвалюцыйнай Расіі, калі афіцыйныя колы не прызнавалі, што існуе беларускі народ і беларуская мова, калі на Беларусі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы, асабліва паказальным з’яўляецца выбар эпіграфа, змешчанага на тытульным аркушы “Белорусов”:
                                        Сонца навукі скрозь хмары
                                                                                        цёмныя
                                        Прагляне ясна над нашай
                                                                                     ніваю,
                                        І будуць жыці дзеткі
                                                                            патомныя
                                        Добраю доляй, доляй
                                                                              шчасліваю!
    Гэтыя словы ўзяты з верша Івана Неслухоўскага (Янкі Лучыны) “Роднай старонцы”. У іх - мара вучонага-беларуса бачыць сваю радзіму адукаванаю, шчасліваю, А ў прадмове да трэцяга выпуску тома II Я. Ф. Карскі расказвае, што ён працаваў з захапленнем і з любоўю да беларускага народа, асабліва таму, што сам з’яўляецца прыродным беларусам.
    Шматтомным даследаваннем “Беларусы” Я. Ф. Карскі паставіў сабе пры жыцці цудоўны помнік.
    Працы па беларускай мове Я. Ф. Карскага, прафесара, а затым акадэміка, - вялікі і важны раздзел у гісторыі беларускага мовазнаўства.
    Улічваючы патрэбы навукова-даследчых устаноў, вышэйшай школы, Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук БССР перавыдаў усе тры выпускі II тома “Белорусов” пад рэдакцыяй доктара філалагічных навук прафесара В. I. Баркоўскага, аўтара навукова-біяграфічных артыкулаў аб акадэміку Я. Ф. Карскім.
    Выхад у свет другога выдання “Белорусов” служыць далейшаму росту беларускага мовазнаўства, адыгрывае вялікую ролю ў падрыхтоўцы навуковых кадраў мовазнаўцаў.
    С. Стапанчык. /Голас Радзімы. Мінск. Студзень. № 3. 1961. С. 4./
                                                               БУКЕТ РОДНЫХ КВЕТАК
    Няма горшага няшчасця, як быць разлучаным з Радзімай. У час белапольскай акупацыі мне самаму давялося быць на выгнанні, таму я вельмі добра ведаю, што гэта значыць, ведаю, якая невыносная балючая туга па родных мясцінах. палях, лясах ды лугах, па родных, блізкіх людзях. Ведаю, якаю радасць прыносіць кожная вестачка з роднай зямлі. Як цешыўся я, калі мне прыслалі ў лістах з роднай Беларусі засушаныя краскі. І размаўляў з імі, як з жывымі істотамі:
                                        Красачкі любыя з роднай
                                                                                     зямлі,
                                        Вы да мяне сёння ў лісце
                                                                                    прыйшлі.
                                        Сніцца на яве мне дзень
                                                                                  веснавы,
                                        Сэрца выгнанніка цешыце вы.
                                        Подых я чую радзімых лугоў,
                                        Чую я гоман зялёных дуброў,
                                        Чую ў блакіце я спеў жаўрука,
                                        Чую, як плюскае хваляй рака.
                                        І не адзін на чужыне ўжо я -
                                        Разам са мной Беларусь тут
                                                                                         мая.
                                        Веру жыццё ў маё сэрца ўлілі
                                        Красачкі любыя з роднай
                                                                                     зямлі.
    Калектыў рэдакцыі газеты “Голас Радзімы” ў 500-ы раз пасылае да братоў-суайчыннікаў букеты красак-вестак аб тым, як квітнее наша вольная Радзіма - Савецкая Беларусь, як растуць яе сёлы і гарады, як расце культура і дабрабыт беларускага народа, каб асаладзіць ім горкае жыццё на далёкай чужыне, каб суцішыць пякучы боль-тугу.
    Якую патолю і радасць прыносіць “Голас Радзімы” нашым суайчыннікам на чужыне, даведваемся з тых лістоў, якія яны прысылаюць у рэдакцыю з розных куткоў свету.
    Віншую калектыў рэдакцыі “Голас радзімы” з юбілеем і ад душы жадаю яму далейшай плённай высакароднай працы.
    Я далучаюся да “ГоласуРадзімы” і разам з ім пасылаю родным братам на чужыне шчырае прывітанне і пажаданне заставацца вернымі сынамі маці Беларусі.
    Сяргей Новік (Пяюн). /Голас Радзімы. Мінск. Сакавік. № 22. 1961. С. 3./
                                   АБУДЗІЛА МЯНЕ СЁННЯ РАНІЦА
                                        Абудзіла мяне сёння раніца,
                                        Заіграла галінкамі дрэў.
                                        Неба ружам прыгожа румяніцца
                                        Птушак чую я радасны спеў.
                                            Зараз сонейка брызне касулямі,
                                            Пазалоціць бярозавы гай,
                                            А зялёнымі дрэвы кашулямі
                                            Чараўнік прыбіраць будзе май.
                                        Зноў прырода ад сну прабуджаецца
                                        Так прыемна, так весела мне!
                                        Гімн жыццю сам сабою складаецца.
                                        Слава сонейку! Слава вясне!
                                        [Сяргей Новік (Пяюн).]
                                 /Голас Радзімы. Мінск. Сакавік. № 24. 1961. С. 4./
                                            ГОРАД  НАД  ШЧАРАЙ
    Здавён-даўна, абкружаны маляўнічымі лясістымі ўзгоркамі, над ракой Шчарай стаіць горад Слонім. Многа бачыў ён і добрага і кепскага на працягу свайго шматвяковага існавання. Многа разоў быў разбураны, але заўсёды адраджаўся.
    17 верасня 1939 года, калі доблесная Савецкая Армія вызваліла Слонім ад белапольскіх акупантаў, народ адчуў сябе поўнапраўным гаспадаром і з вялікай энергіяй прыступіў да творчай працы.
    Насельніцтва ў горадзе налічвалася 38 тысяч чалавек. Увесь раён пакрыўся густой сеткай школ. Былі арганізаваны раённы Дом культуры, гарадскі тэатр, тры кінатэатры, гісторыка-краязнаўчы музей, цэнтральная  бібліятэка-чытальня з 75 тысячамі кніг, раённая бібліятэка з 12 тысячамі кніг, радыёвузел, рабочыя клубы і клубы моладзі. У раёне працавалі 2 дамы культуры, 6 хатаў-чытальняў, 2 сельскія бібліятэкі і 11 чырвоных куткоў. У горадзе і раёне да пачатку Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 52 прадпрыемствы. Шырока была разгорнута медыцынская дапамога насельніцтву. З кожным днём жыццё ў горадзе і раёне наладжвалася ўсё лепш і лепш.
    Настаў чэрвень 1941 года.
    Над нашым Слонімам навіслі грозныя хмары крывавага фашысцкага нашэсця. Азвярэлыя гітлераўцы пачалі бязлітасны рабунак у горадзе і раёне, якія зрабіліся суцэльным канцэнтрацыйным лагерам. Нямецкія  фашысты і іх прыслужнікі - здраднікі народа - пачалі шалёнае праследавання мірных савецкіх грамадзян.
    За тры гады акупацыі пачварныя варвары расстралялі, павесілі, спалілі жывымі і закатавалі па раёне 40 тысяч чалавек. У самым толькі горадзе Слоніме расстралялі і закатавалі 33 тысячы чалавек, спалілі жывымі і закатавалі па раёне 40 тысяч чалавек. У самым толькі горадзе Слоніме расстраляна і закатавана 33 тысячы чалавек.
    У сельскай мясцовасці фашыстамі спалена 30 вёсак, спалена і разбурана 45 школ, разбураны ўсе бальніцы. Па аднаму толькі Акунінаўскаму сельсавету акупанты расстралялі і спалілі жывымі каля 700 чалавек. Больш за 12 тысяч чалавек са Слонімскага раёна выгнана на катаргу ў Нямеччыну. Слоніму былі нанесены велізарныя разбурэнні: знішчана поўнасцю лінія чыгункі, знішчаны тры кінатэатры, два клубы, цэнтральная бібліятэка горада і чытальня, якая была адною з лепшых у заходніх абласцях Беларусі. 3 1942 дамоў, якія існавалі да вайны ў горадзе, фашысты знішчылі 1180.
    Многія жыхары Слоніма і раёна змагаліся з ворагам са зброяй у руках у радах народных мсціўцаў.
    Надыйшоў слаўны 1944 год, 8 ліпеня 1944 года гітлераўцы пад ударамі Савецкай Арміі пакінулі Слонім.
    Увесь горад палаў у агні, і ад квітнеючага зялёнага Слоніма засталіся руіны. Калі мяне ад расстрэлу з  Калдычэўскага лагера смерці выратавалі партызаны і я прыйшоў разам з імі 12 ліпеня 1944 года ў вызвалены Слонім, яшчэ дыміліся пажарышчы, а смуродны дым спаленых трупаў сціскаў дыханне ў грудзях.
    Мінула 17 гадоў.
    Адроджаны Слонім зноў тоне ў зеляніне садоў. Ён залячыў у кароткі тэрмін раны, нанесеныя ворагам, і стаў такім прыгожым, якім не быў ніколі. Уздоўж гарадскіх магістраляў, абсаджаных пышнымі дрэвамі, стаяць шматпавярховыя камяніцы, аздобленыя беларускім арнаментам. У гэтых камяніцах жывуць працоўныя людзі, якія адрадзілі свой родны горад. Узніклі шматлікія новыя кварталы. Пабудаван аўтобусны вакзал.
    На месцы знішчаных у Слоніме цяпер працуюць новыя, лепшыя заводы, фабрыкі і майстэрні. Больш магутнай стала кардона-папяровая фабрыка “Альберцін”. Працуюць мэблевая, тэкстыльная фабрыкі, маслазавод, хлебазавод, і лесазавод, скураны, цагельны і шынарамонтны заводы і шмат іншых. Ёсць многа розных магазінаў з багатым асартыментам тавараў. Сёлета будзе закончаны новы універсальны магазін.
    Сланімчане хораша і густоўна апранаюцца. У горадзе ёсць атэлье адзення і абутку, у якіх працуюць здольныя спецыялісты.
    У горадзе - 6 сярэдніх школ, вячэрняя школа рабочай моладзі, музычнае, рамеснае і медыцынскае вучылішчы. Маленькія дзеці выхоўваюцца ў дзіцячых садах і яслях.
    Выдатна пастаўлена справа аховы здароўя. У Слоніме існуюць чатыры добра абсталяваныя бальніцы, паліклініка, радзільны дом, аптэка, некалькі аптэчных кіёскаў, санітарна-эпідэміялагічная станцыя. Працягвае выходзіць газета “Вольная праца”. Сланімчане маюць дзе працаваць, маюць дзе і адпачываць. На вуліцы Пушкіна пабудаваны новы стадыён. Працуюць тры кінатэатры, адзін з якіх – “Мір” - шырокаэкранны, народны тэатр, клуб, тры бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчы музей.
    Ніколі Слонім не меў такога прыгожага парка з разнастайнымі дрэвамі, кветкамі, скульптурнымі фантанамі, як зараз. Парк гэты знаходзіцца над ракой Шчарай, на набярэжнай імя кампазітара Агінскага, аўтара славутага паланеза “Развітанне з Радзімай», які жыў некалі ў Слоніме і меў тут уласны оперны тэатр. У горадзе маецца некалькі сквераў. Уздоўж тратуараў рознакаляровымі дыванамі сцелюцца кветнікі.
    Шмат працы паклаў працоўны народ для адбудовы роднага горада.
    Сланімчане ведаюць цану вайне. Яны на сваіх плячах вынеслі яе цяжар, шмат выцерпелі пакутаў і гора, страцілі многіх блізкіх і таму рашуча выступаюць, як і ўвесь савецкі народ, супраць вайны.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Ліпень. № 56. 1961. С. 2./
                                               ПРЫСВЕЧАНА НАРОДНАМУ ПЕСНЯРУ
    У Слонімскім гісторыка-краязнаўчым музеі створаны куток, прысвечаны народнаму паэту Беларусі Янку Купалу, які пабываў тут у 1939 годзе. Тут - стэнд з фотаздымкамі вуліц Слоніма, па якіх хадзіў народны паэт, а таксама дамоў, якія ён наведаў. Літаратурны музей Янкі Купалы прыслаў мясцоваму музею для экспазіцыі бюст паэта, фотакопіі яго партрэтаў і рукапісаў.
    Сяргей Новік. /Звязда. Мінск. 8 ліпеня 1961. С. 4./
    У тыя часы Сяргей Новік пісаў аб лявонавіцкім хоры: “У час Вялікай Айчыннай вайны многія з удзельнікаў хору змагаліся з ворагам са зброяй у радах народных мсціўцаў. Пасля заканчэння вайны Лявонавіцкім хорам кіраваў Аляксандр Кіеня. Рэпертуар хору ўжо меў каля 40 беларускіх і рускіх песень. За гэты час калектыў неаднаразова выступаў з канцэртамі перад калгаснікамі, на раённых і абласных аглядах мастацкай самадзейнасці і займаў першыя месцы. Неаднаразова хор быў узнагароджаны граматамі і пахвальнымі лістамі. З 1952 г. хорам кіруе самадзейны кампазітар, заслужаны дзеяч культуры БССР Касач Павел Мікалаевіч. Хор налічвае ў сваім рэпертуары каля 70 песень - беларускіх, рускіх народных і савецкіх, а таксама творы свайго кіраўніка хору. Яшчэ больш узрос узровень мастацкага выканання.”. /С. Новік-Пяюн, першы кіраўнік Лявонавіцкага хору.  Першамайскаму хору - 35 год. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 1 жніўня 1961. С. 4./ “Слава аб Лявонавіцкім хоры – хоры калгаса імя 1-га Мая – ідзе па ўсёй нашай рэспубліцы. Хор выступаў з канцэртамі ў раёне, на абласных і рэспубліканскіх аглядах калектываў мастацкай самадзейнасці, займаючы лепшыя месцы; выступаў па радыё і па тэлебачанню. Узнагароджваўся грашовымі прэміямі, пахвальнымі лістамі, баянам, акардэонам, радыёлай, радыёпрыёмнікам “Радзіма” і іншымі. Цяпер хор налічвае 75 удзельнікаў. сярод якіх можна ўбачыць і “ветэранаў”, што прышлі ў хор яшчэ ў 1926 годзе і пяюць у хоры разам са сваімі сынамі і дочкамі. Зараз у хоры прымаюць удзел не толькі жыхары Лявонавіч, але і вёсак Лазавічы, Цякалаўшчына, Габруны, Смалічы і Ляхі, якія ўваходзяць у склад калгаса імя 1-га Мая. Я вельмі рады, што зерне, кінутае 35 год назад, дало буйны, багаты плён, што праца наша, пачатая ў панскай няволі, дарма не загінула, што хор наш жыве моцным, зладжаным калектывам у вольнай Беларусі і мае ўсе магчымасці развіваць свае творчыя здольнасці”. /Сяргей Новік-Пяюн.  Песня пачыналася так... Да 35-годдзя Лявонавіцкага хору. // Голас Радзімы. Мінск. Жнівень. № 61. 1961. С. 2./
                                            К СОЖЕЛЕНИЮ БЫВАЕТ И ТАК.
    Я всегда любовался кудрявым деревцем, которое посадили ребята из 15-й школы у входа в школьный класс.
    Как–то недавно я зашел в эту школу. Рядом с киоском стояла группа пионеров. Они разговаривали, обступив молоденькое деревце. Вдруг один из них схватил тоненький ствол дерева и начал его раскачивать. Раздался легкий треск и деревце упало.
    Выяснилось, что поломал деревце ученик 6-го “Б” класса Ваня Тыкоцкий.
    Какой это скверный поступок – погубить зеленого друга!
    Сергей Новик-Пяюн. г. Минск. /Зорька. Минск. 11 ноября 1961. С. 3./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1962. Незабыўная сустрэча // Народны паэт Беларусі. Мн.; Жыве, як жыў...: [Верш] // Голас Радзімы. № 9; Калдычоўская трагедыя; Не гудзе зялёная дуброва: [Верш] // Там жа. № 26; Вясновая песня: [Верш] // Там жа. № 30; Галіна песня // Там жа. № 50; Юбілей Купалы ў Слоніме // Там жа. № 51; У калдычоўскім пекле // Там жа. № 62, 63; На Старобіншчыне /\ там жа. № 84; Вясновым ранкам; Аніводнае вестачкі...: [Вершы] // Там жа. № 88; Слонімшчына ўшаноўвае памяць паэта // Там жа. № 89; Звязда. 3 чэрв.; Агляд народных талентаў // Голас Радзімы. № 95: Прывітальная песня: [Верш] // Там жа. № 100; Цешка: [Апавяданне] // Работніца і сялянка. № 11; Не гудзе зялёная дуброва: [Верш] // Зара. 4 ліп.; Школьнікі ушаноўваюць памяць песняра // Звязда. 28 чэрв.; Гутаркі чытанні // Там жа. 3 ліст.; Летапіс аднаго жыцця: [Нарыс] // Там жа. 2 снеж.; Прывітальная песня: [Верш] // Там жа. 16 снеж.; “Тешка”: [Апавяданне] // Зорька. 17 нояб.; Незабыўнае: Успаміны //ЛіМ. 30 сак.; Сустрэча з акадэмікам Карскім // Чырв. змена. 6 вер.; Памяць стукае ў сэрца // Там жа. 27 кастр./Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
    9-14 сакавіка 1962 года ў г. Баранавічы адбылося выязное судовае паседжанне ваеннага трыбунала Беларускай ваеннай акругі... па абвінавачванню Калько Мікалая Аляксандравіча, Сянкевіча Леаніда Аляксандравіча, Кухты Міхаіла Міхайлавіча, Каралевіча Андрэя Ігнацьевіча у злачынствах, якія прадугледжаныя арт. 61 Крымінальнага кодэксу БССР. Калько Мікалай Аляксеевіч, 1914 года нараджэння, беларус, беспартыйны, з сялян, адукацыя 7 класаў, жанаты. Ягоны бацька да 1917 года служыў жандарам, у 1921 годзе пераехаў на жыхарства ў Нясвіжскі раён і займаўся сельскай гаспадаркай. Да арышту ў 1947 годзе М. А. Калько жыў у Польшчы, працаваў тэхнікам-будаўніком чыгуначных мастоў. У верасні 1947 года ваенны трыбунал Паўночнай групы войск асудзіў яго за службу ў немцаў па арт. 61-1 КК БССР да 25 гадоў пазбаўлення волі. Калько адбываў пакаранне да 1955 года, калі ў снежні 1955 года быў амніставаны і застаўся жыць у Варкуце /Комі АССР/.У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў з нямецкімі акупантамі, уступіў у 13-ы карны батальён, скончыў школу СД, прымаў удзел ў карных аперацыях на тэрыторыі Беларусі. У канцы сакавіка 1944 года прызначаны камендантам аховы Калдычэўскага лагера смерці. Пад ягоным камандаваннем 7-я рота ахоўвала гэты лагер”. /Валаханович А., Сенюков Г.  Яма смерти. // Рэспубліка. Мінск. 11 верасня 1993. С. 7./ [Сянкевіч Леанід Аляксеевіч, 1916 г. н., нарадзіўся ў в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага раёна, беларус, з сялянаў. адукацыя 7 класаў, халасты, арыштаваны 28 лістапада 1950 года і асуджаны ваенным трыбуналам войск НКУС Баранавіцкай вобласці па арт. 63-1 КК БССР да пазбаўлення волі тэрмінам да 25 гадоў за службу нямецка-фашысцкім акупантам. Перад арыштам жыў і працаваў у калгасе ў в. Абарава Растоўскай вобласці”. /Валаханович А., Сенюков Г.  Яма смерти. // Рэспубліка. Мінск. 14 верасня 1993. С. 7./] “Як сведка злачынстваў, якія адбываліся ў Калдычэўскім лагеры, органамі быў прыцягнуты, сярод 53-х, і Сяргей Міхайлавіч Новік.” /Валаханович А., Сенюков Г.  “Полюбуйтесь, вот белорусский поэт!..” [Яма смерти]. // Рэспубліка. Мінск. 14 верасня 1993. С. 7./ У сваім артыкуле “Калдычоўская трагедыя” /Голас Радзімы. Мінск. № 26. 1962. С 3./ сведкай па справе катаў выступіў “Сяргей Міхайлавіч Новік-(Пяюн), паэт”. /Паромчык Г.  Калдычоўская трагедыя. // Голас Радзімы. Мінск. № 26. 1962. С 3./ Там жа, сярод шэрагу фотаздымкаў ахвяраў лагеру, быў і фотаздымак з надпісам: “Людміла Ільінічна Новік з дачкой Ірачкай. Маці расстралялі, а дачка прапала без вестак”. /Паромчык Г.  Калдычоўская трагедыя. // Голас Радзімы. Мінск. № 26. 1962. С 3./ Фотаздымак для публікацыі па ўсёй верагоднасьці
даў Сяргей Новік, але чамусьці скрыў, што ягоная дачка Іра жыве ў Польшчы, пра што ён добра ведаў. Таксама быў змешчаны верш Сяргея НовікаНе гудзе зялёная дуброва” з прысвячэннем: “Сябрам – вязням і жонцы маёй Людміле, якія загінулі ў гітлераўскім лагеры смерці ў Калдычаве, прысвячаю”.  ў адрозненне ад прысвячэння ў кнізе: - “Сябрам-вязням і жонцы маёй Людміле, паўшым смерцю мучаннікаў у Калдычоўскім лагеры, прысвячаю”. /Новік-Пяюн С.  Не гудзе зялёная дуброва. // Голас Радзімы. Мінск. Красавік. № 26. 1962. С 4./ “Сябрам – вязням і жонцы маёй Людміле, якія загінулі ў гітлераўскім лагеры смерці ў Калдычаве, прысвячаю”. /Заря. Брест. 4 июля 1962. С. 4./ Потым жонка з прысьвячэньня зьнікла і засталося: “Памяці сяброў-вязняў, закатаваных у лагеры смерці Калдычэва, прысвячаю”. /Сяргей Новік-Пяюн.  Заўсёды з песняй. Паэма, вершы, песні, творы для дзяцей. Мінск. 1984. С. 34; Сяргей Новік-Пяюн.  Песні з-за кратаў. Вершы, песні, паэмы. Мінск. 1993. С. 93./
    Беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн быў вязнем фашысцкага лагера смерці Калдычэва. Там, побач з азвярэлымі фашыстамі, лютавалі і здраднік, беларускія нацыяналісты”. /С. Новік-Пяюн.  Памяць стукае у сэрца. // Чырвоная змена. Мінск. 27 кастрычніка 1962. С. 3./
    Адгукнуўся на гэты судовы працэс і ў Амэрыцы:
    Ад 9 да 15сакавіка “ваенным судом” Масква праводзіла ў Баранавічах расправу над былымі жаўнерамі 13-га Беларускага Баталіону: Міколам Калько, Леанідам Сянькевічам, Міколам Кухтаю і Андрэем Каралевічам. Пракурор, палкоўнік Шынкароў, вінаваціў іх у здрадзе Маскве за іхную службу ў арганізаваным у часе нямецкае акупацыі баталіёне, што браў удзел у змаганьні з савецкаю партызанкаю ды нёс гарнізонную службу ў розных мясцовасьцях Беларусі. Падсудным, між іншым закідавалася, што служачы ў Калдычаве, яны быццам бралі ўдзел у ахове нямецкага ізаляцыйнага лягера для схопленых савецкіх партызанаў і асоб у той ці іншы спосаб зьвязаных з арганізаванай Масквою бальшавіцкаю партызанкаю. Усе падсудныя засуджаныя на расстрэл. Факт, што расправу над чатырма расстрэленымі Масква правяла ледзь ня 20 год пасьля іхнае службы ў 13-м Баталіёне ды пасьля адбыцця імі ўжо шматгадовага зьняволення ў савецкіх турмах і лягерох, а таксама й той гармідар, які ўсімі сваімі прапагандным апаратам намагаецца ўзьняць у Беларусі Масква каля справы працэсу, гаворыць ясна аб тым, што працэс арганізаваны партыяй знарок і зусім не дзеля чыесь віны, а дзеля бягучых палітычна-прапагандных патрэбаў Масквы...
    Дык баранавіцкі працэс быў арганізаваны ў выніку усьведамленьня Масквою факту як бязьмежна ненавідзіць беларускі народ ейнае прыгоннае ярмо. Каб запалохаць народныя масы, каб мацаваць каланіяльныя путы, каб страхаваць ад развалу сваю імпэрыю ў пару, калі хваля нацыянальнага вызваленьня каланіяльных народаў шпарка шырыцца па ўсіх кантынентах сьвету Масква й завастрае свой партыйна-палітычны тэрор у Беларусі. Вось для гэтага й была патрэбная Маскве інсцэнізацыя Баранавіцкага працэсу ды кроў жаўнераў 13-га Беларускага Баталіону.” /Расправа Масквы над жаўнерамі 13-га Беларускага Баталіёну. // Беларус. New York USA. Красавік. № 76-77. 1962. Б. 6./
                                                       У  КАЛДЫЧОЎСКІМ  ПЕКЛЕ
 
    Калі ўспамінаю аб Калдычове і аб тых цудоўных людзях, якія пакутавалі там і загінулі, жах ахоплівае мяне...
    Мінула 18 гадоў з часу крывавай расправы над нявіннымі ахвярамі Калдычоўскага лагера смерці. І зноў давялося варушыць старое.
    9-га сакавіка 1962 года на судзе Ваеннага трыбунала ў горадзе Баранавічах я сустрэў чатырох катаў з ліку тых, што лютавалі ў Калдычове ў 1944 годзе.
    Вось яны – чалавекападобныя істоты: Калько, Сянкевіч, Кухта і Каралевіч сядзяць на лаве падсудных і спрабуюць прыкінуцца рахманымі ягняткамі.
    Як люты звер, з-пад ілба свідруе мяне злоснымі вачыма Калько і мабыць шкадуе, што выпусціў мяне з сваіх кіпцюроў жывым і не прыкончыў у Калдычове ў 1944 годзе.
    На працягу шасці дзён тысячы людзей слухаюць працэс у вялізнай зале. Тысячы людзей стаяць ля рэпрадуктараў каля дома і сочаць за працэсам. Многа блізкіх ім людзей загінула ад рук гэтых пачварных бандытаў. Некаторыя самі вынеслі страшэнныя пакуты ў лагеры смерці.
    Адзін за адным выступаюць пацярпеўшыя.
    І здраднікі- каты прызнаюць сваю цяжкую віну перад савецкім народам і Радзімай, цынічна расказваюць аб тым. як катавалі і забівалі свае ахвяры.
    Пасля маіх паказанняў суддзя спытаў падсуднага Калько, чым ён разбіў мне сківіцу?
    Калько адказаў:
    - Кулаком!
    Суддзя зноў спытаў падсуднага Калько, ці правільна я даў паказанні.
    І Калько прызнаўся:
    - Сведка сказаў праўду. Там было яшчэ горш! Калдычова - гэта была яма смерці!
    Прызналіся ў сваіх зладзействах і Сянкевіч, і Кухта, і Каралевіч.
    Але вось за мяжой знаходзяцца яшчэ такія “дабрадзеі” – абаронцы, як Канстанцін Мярляк, Францішак Кушаль і іншыя гітлераўскія памагатыя. У сваіх нацыяналістычных газетках яны спрабуюць абараняць азвярэлых калдычоўскіх катаў беларускага народа і выстаўляць іх амаль бязвіннымі ахвярамі. 3 пісаніны нацыяналістаў атрымліваецца нібы ў тым, што тварылася ў Калдычоўскім лагеры. вінаваты не каты. а ахвяры, якія трапілі туды.
    “Справы  працэсу гавораць ясна аб тым, што працэс арганізаваны партыяй знарок і гэта не дзеля чыесь віны. а дзеля гучных палітычна- прапагандысцкіх патрэбаў”, - пішуць гэтыя былыя памагатыя гітлераўцаў, абараняючы калдычоўскіх катаў.
    Каты атрымалі па заслугах. Але кроў замучаных у Калдычове 22 тысяч бязвінных ахвяр кліча да помсты. І такім вылюдкам, як Мярляк, Кушаль, Астроўскі, Рагуля і іншыя, якія яшчэ ходзяць па зямлі непакараныя, нідзе не схавацца. Іх не міне заслужаная кара.
    Сяргей Новік-Пяюн.  Мінск, 1962 г. /У Калдычоўскім пекле. // Голас Радзімы. Мінск. Жнівень. № 62. С. 4; № 63. С. 4./
                                            ВЯСНОВАЯ ПЕСНЯ
                                          Вечарэе. А бусел разорамі
                                          Паходзіў на пачатках і знік.
                                          Усе раўкі перасыпаны зорамі,
                                          У крыніцах блішчыць маладзік.
                                              Жабы ў роспачы стогнуць над Шчараю, -
                                              Заўтра сонца зірне весялей,
                                              Закурыцца туман над мачарамі
                                              І бульдозеры у рэжуцца ў глей.
                                          Толькі пні будуць з трэскам варочацца
                                          Нам дарога да шчасця ясна,
                                          І мне ўпоруч з сябрамі йсці хочацца,
                                          Бо прышла чараўніца-вясна.
                                         [Сяргей Новік-Пяюн.]
                        /Голас Радзімы. Мінск. Красавік. № 30. 1962. С. 4./
                            СЛОНІМШЧЫНА УШАНОЎВАЕ ПАМЯЦЬ ПАЭТА
    Выканком Слонімскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных перайменаваў адну з цэнтральных магістралей горада - Маставую вуліцу - у вуліцу імя Янкі Купалы.
                                                                                  * * *
    Літаратурны музей Янкі Купалы Акадэміі навук БССР яшчэ ў 1961 годзе перадаў Слонімскаму краязнаўчаму музею бюст паэта, калекцыю фотаздымкаў і яго рукапісных і друкаваных тэкстаў. Яны з’явіліся асновай для стварэння экспазіцыі кутка, прысвечанага Янку Купалу.
                                                                                   * * *
    Пры слонімскай сярэдняй школе № 4 працуе гурток юных краязнаўцаў. У сваім музеі яны вывесілі на відным месцы партрэты народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, арганізавалі выстаўку фатаграфій, прысвечаных песнярам беларускага народа. Школьнікі рыхтуюцца дастойна адзначыць Юбілей Янкі Купалы. Юныя майстры зрабілі макет доміка мясцовага паэта Гальяша Леўчыка, якога расстралялі гітлераўцы. У гэтым доміку 14 лістапада 1939 года быў Янка Купала.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Звязда. Мінск. 3 чэрвеня 1962. С. 4./
                                                 ЮБІЛЕЙ КУПАЛЫ Ў СЛОНІМЕ
    Беларускі народ свята ўшаноўвае памяць аб сваіх славутых сынах. Напярэдадні 80-гадовага юбілею з дня нараджэння беларускага народнага паэта Янкі Купалы Слонімскі гарадскі Савет дэпутатаў працоўных перайменаваў у горадзе Слоніме адну з цэнтральных вуліц - вуліцу Маставую - у вуліцу імя Янкі Купалы.
    Юныя краязнаўцы Слонімскай сярэдняй школы № 4 рыхтуюцца да святкавання Купалаўскага юбілею. У школьным музеі яны экспануюць партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа. Уласнымі рукамі зрабілі макет доміка паэта-нашаніўца Гальяша Леўчыка, расстралянага гітлераўцамі, і дэманструюць у сваім музеі. 14 лістапада 1939 года ў гэтым доміку пабываў у Гальяша Леўчыка Янка Купала. Літаратурны музей Янкі Купалы Акадэміі навук БССР перадаў школьнаму музею калекцыю фатаграфій рукапісаў і друкаваных тэкстаў паэта, а таксама яго партрэтаў.
    Літаратурны музей Янкі Купалы Акадэміі навук БССР перадаў Слонімскаму гісторыка-краязнаўчаму музею для экспазіцыі бюст беларускага народнага паэта Янкі Купалы, а таксама яго партрэты і фотакопіі яго рукапісаў і друкаваных тэкстаў. Слонімскі музей экспануе фатаграфіі мясцін, якія наведаў Янка Купала ў час знаходжання ў Слоніме 14-га лістапада 1939 года.
    Члены літаратурнага гуртка Старасвержанскай сярэдняй школы любяць родную літаратуру. Удзельнікі гуртка часта праводзяць гутаркі, арганізоўваюць вечары, прысвечаныя любімым паэтам і пісьменнікам. Дзейсна сустракаюць яны 80-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы: ужо быў праведзены вечар, прысвечаны любімаму песняру. Вялікія партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа ўпрыгожвюць памяшканне, дзе адбываюцца зборы літаратурнага гуртка, якім кіруе настаўніца Пархімовіч Ірына Васільеўна.
Сяргей Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Чэрвень. № 51. 1962. С. 4./
                             ШКОЛЬНІКІ ЎШАНОЎВАЮЦЬ ПАМЯЦЬ ПЕСНЯРА
    Літаратурны гурток Старасвержанскай сярэдняй школы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, якім кіруе выкладчыца літаратуры Ірына Васільеўна Пархімовіч. налічвае дваццаць дзяўчат і хлопцаў. Літгурткоўцы дзейна рыхтуюцца да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
    Музей Янкі Купалы Акадэміі навук БССР перадаў гуртку калекцыю цікавых рэпрадукцый з партрэтаў паэта, а таксама з яго рукапісаў і друкаваных тэкстаў.
    Нядаўна ў школе адбыўся ўрачысты літаратурны вечар, прысвечаны Янку Купалу.
    Гэтымі днямі літгурткоўцы пабывалі на экскурсіі ў Мінску, дзе наведалі літаратурныя музеі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Звязда. Мінск. 28 чэрвеня 1962. С. 4./
                                                    НЕЗАБЫЎНАЯ СУСТРЭЧА
    ... Не стала Янкі Купалы, а ў маёй памяці ён жыве простым сціплым і такім чалавечым.
                                          Хоць яго не стала,
                                          Шчыры і сардэчны
                                          Будзе жыць Купала
                                          Ў маім сэрцы вечна.
    /С. Новік-Пяюн.  Незабыўная сустрэча. // Народны паэт Беларусі. Мінск. 1962. С. 192./
                                                        ГУТАРКІ,  ЧЫТАННІ
    Слонім. Раённая бібліятэка імя Якуба Коласа, гарадская і дзіцячая бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчы музей, сельскія культасветустановы добра падрыхтаваліся да юбілею народнага паэта Беларусі. Аформлены цікавыя фотавітрыны, кніжныя выстаўкі, праводзяцца гутаркі аб жыццёвым і творчым шляху Якуба Коласа. Усюды адбываюцца коласаўскія вечары.
    С. Новік-Пяюн. /Звязда. Мінск. 3 лістапада 1962. С. 2./

                            СЛОНІМШЧЫНА ЎШАНОЎВАЕ ПАМЯЦЬ ПАЭТА
    Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа добра падрыхтавалася да юбілею. Пад вялікім партрэтам Песняра ўстаноўлена прыгожая вітрына з кнігамі Якуба Коласа, з фатаграфіямі, якія ілюструюць жыццёвы і творчы шлях паэта.
    Слонімская гарадская бібліятэка правяла вялікі літаратурна-музычны вечар аб жыцці і творчасці Якуба Коласа.
    Дзіцячая бібліятэка імя А. Пушкіна арганізавала выстаўку твораў Якуба Коласа, а разам з сярэдняй школай № 1 падрыхтавала літаратурны вечар, прысвечаны памяці паэта. Адбылася цікавая віктарына па творах Якуба Коласа.
    У музей сярэдняй школы № 4 літаратурны музей Якуба Коласа АН БССР прыслаў калекцыю фотаздымкаў аб жыцці i творчасці паэта.
    Сельскія культурныя ўстановы – бібліятэкі, клубы, хаты-чытальні – арганізавалі кніжныя выстаўкі твораў якуба Коласа і правялі літаратурныя вечары і чытанні твораў любімага народнага паэта.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Лістапад. № 89. 1962. С. 4./
                                            СУСТРЭЧа З АКАДЭМІКАМ КАРСКІМ
    У выдавецтве Акадэміі навук СССР нядаўна выйшла з друку кніга Я. Ф. Карскага “Працы па беларускай і іншых славянскіх мовах”. Я купіў гэтую цікавую кнігу, з аўтарам якой мне давялося сустрэцца аднойчы ў жыцці...
    У мінулым годзе споўнілася 100 год з дня нараджэння выдатнага мовазнаўцы і філолага. заснавальніка беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі акадэміка Яўфімія Фёдаравіча Карскага.
    Добрую справу зрабіла выдавецтва Акадэміі навук СССР, выдаўшы працы выдатнага вучонага.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Чырвоная змена. Мінск. 6 верасня 1962. С. 3./
                                                         НА  СТАРОБІНШЧЫНЕ
    Калектыў настаўнікаў і школьнікаў Чапялёўскай сярэдняй школы, пры якой існуе літаратурны музей (кіраўнік музея настаўнік Ванчукевіч В. К.), рыхтуюцца да юбілею народнага песняра.
    Удзельнікі літаратурнага гуртка наведалі музей Якуба Коласа ў Мінску, дзе сустрэліся з сястрой паэта Аленай Міхайлаўнай, і цяпер дзеляцца сваімі ўражаннямі з вучнямі ўсіх класаў.
    Школьная бібліятэка і літаратурны музей арганізавалі выстаўку твораў Якуба Коласа і кніг аб ім. Вучні рыхтуюць да юбілею альбом; выпусцілі юбілейную насценную газету. Яны прагледзелі і абмеркавалі кінафільмы “Якуб Колас” і “Першыя выпрабаванні” (паводле трылогіі “На ростанях”).
    Прыгожа аформлена выстаўка фатаграфій, якія прыслалі Літаратурны музей Якуба Коласа АН БССР і Інстытут літаратуры АН БССР. Над выстаўкай вялікі партрэт Якуба Коласа.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Кастрычнік. № 84. 1962. С. 3./
                                          ВЯСНОВЫМ РАНКАМ
                                          Не пажар гарыць на ўсходзе
                                          За чупрынамі бяроз, -
                                          Гэта сонейка ўзыходзіць
                                          Ў залацістым бляску кос.
                                              Пах чаромхі ап’яняе,
                                              А калі зірнеш уніз –
                                              Белай зоркаю бліскае
                                              Паміж зелені нарцыз.
                                          А там далей незабудкі,
                                          Поруч шоўкавай травы,
                                          Нешта шэпчуць нам ціхутка
                                          Ў светлы ранак веснавы.
                                              Як чароўная паненка,
                                              Ў садзе яблынька стаіць.
                                              Бела-ружавай сукенкай
                                              Ў промнях сонца зіхаціць.
                                          Неба песціць нежнай ласкай,
                                          Ні хмурыначкі нідзе.
                                          Мёд збіраючы на красках,
                                          Пчолка весела гудзе.
                                              Стройна, згодна, у дружным ладзе
                                              Загрымеў птушыны хор.
                                              Як аркестр той на парадзе
                                              Ён вітае сонца ўсход.
                                          [Сяргей Новік-Пяюн]
                                      /Голас Радзімы. Мінск. Лістапад. № 88. 1962. С. 4./
                                                     АГЛЯД  НАРОДНЫХ  ТАЛЕНТАЎ
    З 13 па 18 лістапада 1962 года ў Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў праходзіў агляд мастацкай самадзейнасці Мінскай вобласці!
    Ад рання да вечара вялізная прыгожая зала была напоўнена гледачамі!
    Адзін за адным выступаюць самадзейныя артысты - спевакі, музыкі, танцоры, дэкламатары, гімнасты, а таксама аркестры. хоры паасобных раёнаў.
    Глядзіш і дзіву даешся. як вырасла культура нашай беларускай вёскі і горада! Некаторыя выканаўцы дасягнулі такой вышыні, проста не верыцца, што гэта не прафесіяналы. А касцюмы! Пры яркім электрычным асвятленні аж гараць рознакаляровыя шаўкі і аксаміты, цудоўныя беларускія вышыўкі!
    Камісія агляду адабрала для заключнага канцэрту найлепшыя з лепшых нумары.
    20 лістапада 1962 года адбыўся заключны канцэрт. Партэр і тры балконы запоўнілі прадстаўнікі грамадскасці: пісьменнікі, кампазітары, артысты; служачыя, рабочыя, сяляне, студэнты.
    Урачыста гучыць “Кантата аб Леніне” - музыка Рунова ў выкананні хору Палаца культуры Беларускага аўтазавода пад кіраўніцтвам Ул. С. Лінкевіча.
    Шчырымі воплескамі падзякавала зала выкапауцам “Нарачанскай сюіты”, музыка Кузняцова, словы Танка і Шастаковіча. Вельмі прыгожа была зроблена дэкарацыя: над велічным возерам Нарач узышоў месяц, ляціць беласнежная чайка. Рыбакі цягнуць сеці. Да берага падыходзяць парусныя лодкі. Гэты вакальна-харэаграфічны малюнак выканалі мужчынская група хору і танцавальны калектыў Мядзельскага раённага Дома культуры.
    Народная харавая капэла Лебедзеўскага Дома культуры Маладзечанскага раёна пад кіраўніцтвам I. Ф. Сушко сапраўды па-мастацку выканала песні “Беларусь мая” - музыка Сушко, “3айшло сонца за ваконца” і іншыя.
    Неспадзяванкай было выступленне жаночага ансамбля музыкантаў Капыльскага раённага Дома культуры, які на жалейках выканаў “Беларускія мелодыі” і “Дзявочы карагод”.
    Некалькі разоў на сцэну выклікалі сельскіх музыкаў - бацьку Б. I. Тарговіча з чатырма сынамі - хлопчыкамі, якія на скрыпцы, баянах і бубнах ігралі “Лявоніху” і польку “Нарачанку”.
    Спадабаліся гледачам бадзёрыя беларускія танцы: “Лявоніха”, “Буяьба”, “Юрачка”, “Пеўні”, а таксама украінскія, румынскія, венгерскія, кітайскія і асабліва гуцульскі танец “Лесарубы”.
    Пранікнёна прачытаў “Аб Леніне” Маякоўскага Ю. С. Ліцінскі – рабочы завода “Чырвоны металіст” з Барысава.
    Вершы змяняліся песнямі, песні - танцамі, музыкай, ды ці ж пералічыш усе нумары багатай праграмы!
    У заканчэнне вечара выступіў Маладзечанскі гарадскі ансамбль песні і танца ў музычна-харэаграфічнай кампазіцыі “Маладзечанскія гармонікі”.
    Громам апладысментаў сустрэла зала двух маленькіх кучаравых хлопчыкаў (3-х і 5-ці гадоў!), якія выйшлі на сцэну з гармонікамі і зайгралі марш.
    Многія ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці трапяць на 2-ю рэспубліканскую дэкаду мастацкай самадзейнасці, якая адбудзецца ў Мінску з 10 па 18 снежня 1962 года. Некаторыя з самадзейных артыстаў безумоўна стануць прафесіянальнымі артыстамі; я гэта здаралася ўжо не аднойчы.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Лістапад. № 95. 1962. С. 4./
     Дыпламантам 2-й Дэкады самадзейнага мастацтва БССР (1962) стаў і Лявонавіцкі народны хор
                                                    ЛЕТАПІС АДНАГО ЖЫЦЦЯ
    Тысяча дзевяцьсот шэсцьдзесят другі год. Яўген Варфаламеевіч Леашэня, дацэнт, кандыдат ваенных навук, генерал-лейтэнант інжынерных войск у адстаўцы жыве ў сваім родным Альберціне каля Слоніма. Ён часта ўспамінае мінулае, перажытае: Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю, якая вывела яго, простага альберцінскага юнака, на шырокі жыццёвы шлях.
    Сяргей Новік-Пяюн. г. Слонім. /Звязда. Мінск. 2 снежня 1962. С. 4./ Дададзім, што Яўген Леашэня, які  нарадзіўся 24 снежня 1900 г. у паселішчы Альберцін, які зараз у межах Слоніму, памёр 6 снежня 1981 г. у Маскве.
                                            ПРЫВІТАЛЬНАЯ ПЕСНЯ
                                                                                          2-й дэкадзе самадзейнага
                                                                                                  мастацтва БССР
                                          Ад ніваў калгасных, ад рэк
                                                                                         і дуброваў,
                                          З усёй Беларусі на велічны сход
                                          Сабраўся сягоння з прыветлівым
                                                                                                    словам
                                          У Мінск на дэкаду працоўны народ.
                                              Грымі, наша песня, ад краю
                                                                                             да краю
                                              Няхай цябе чуе ўся наша зямля!
                                              Хай партыя чуе цябе дарагая!
                                              Ляці да Масквы ты, да зораў
                                                                                              Крамля!
                                          На свеце няма шчаслівейшай
                                                                                            дзяржавы,
                                          Дзе ўзводзіць народ камунізма
                                                                                              цвярдынь,
                                          За партыяй мудрай ён крочыць
                                                                                                да славы,
                                          Ад межаў Зямлі – да касмічных
                                                                                                вышынь.
                                              Грымі, наша песня, ад краю
                                                                                             да краю
                                              Няхай цябе чуе ўся наша
                                                                                         зямля!
                                              Хай партыя чуе цябе дарагая!
                                              Ляці да Масквы ты, да зораў
                                                                                              Крамля!
                                          Мы хочам, каб людзям, іх нівам
                                                                                                і хатам
                                          Спакойна былося на роднай зямлі.
                                          Каб міру служыў пераможаны атам,
                                          Каб людзі на свеце братамі жылі.
                                              Грымі, наша песня, ад краю
                                                                                            да краю
                                              Няхай цябе чуе ўся наша
                                                                                         зямля!
                                             Хай партыя чуе цябе дарагая!
                                              Ляці да Масквы ты, да зораў
                                                                                               Крамля!
                                          [Сяргей Новік-Пяюн.]
                                      /Звязда. Мінск. 16 снежня 1962. С. 4./
    У 1965 г. у Мінску пабачыў свет зборнік “Сцягі і паходні”, у прадмове да якой
паведамлялася: “Вандраўніком не па сваёй волі, трагічным выгнаннікам, жыццё якога праходзіць у разлуках і сустрэчах з радзімай, выступае лірычны герой паэзіі Новіка-Пяюна. Сяргей Новік-ІІяюн - беларускі настаўнік, родам з вёскі Лявонаўшчына Нясвіжскага раёна (год нараджэння 1906). Апынуўшыся, як і многія яго калегі, у пачатку 20-х гадоў без працы, арганізуе прыватныя беларускія школы, вядзе культурна-асветную работу, за што высылаецца ў глыб Польшчы. Формай пратэсту супроць нацыянальнага ўціску былі яго вершы і п’есы, якія друкаваліся ў заходнебеларускіх газетах і дзіцячым часопісе “Заранка” пад псеўданімамі Сяргей Пяюн і Малады Дзядок (п’есы яго выходзілі ў Вільні таксама асобнымі кніжкамі: “Цудоўная ноч”, “Ёлка Дзеда Мароза”, “Пакой у наймы” і інш.). Лірычны герой паэзіі Новіка-Пяюна - заходнебеларускі інтэлігент, які шукае свайго месца ў жыцці. Няволя роднага краю становіцца яго няволяй, у душы абуджаецца пратэст і бяссільны боль. Шмат перажыўшы, ён, як і герой вершаў Ул. Жылкі, прыходзіць да прызнання сацыялістычнага шляху адзіным правільным шляхам развіцця краіны. Жыццё шпурляе Новіка-Пяюна з канца ў канец свету. Бацькаўшчыну ён пакідае і застае то прыгнечанай польскімі панамі, то свабоднаю савецкай зямлёй, то зноў заняволенай нямецкімі фашыстамі і нарэшце - вызваленай навекі. Гэты летуценнік і бунтар зведаў высылку і турму буржуазнай Польшчы, фашысцкі астрог і лагер смерці. Па непаразуменню быў рэпрэсіраваны ў часе культу асобы і рэабілітаваны пасля XXII з’езда КПСС. Драматычныя павароты біяграфіі Пяюна надаюць яго паэзіі асаблівы, зменлівы каларыт. Мы бачым дзівосны няўстойлівы светацень, здаецца, нібыта з’явы жыцця асветлены тут прывідлівым святлом начное паходні. Чым далей ад радзімы кідае героя злы лёс, тым мацней і драматычней дзейнічае сіла прыцяжэння. Патрыятычная песня выгнанніка “Зорачкі”, напісаная С. Пяюном у часе ссылкі ў глыб Польшчы, стала папулярнаю масаваю песняй у Заходняй Беларусі, а ў часе фашысцкай акупацыі ажыла нанова сярод вывезеных на работы ў Германію беларускіх юнакоў і дзяўчат. Вершы, створаныя аўтарам у лагеры смерці Калдычава, не маюць у беларускай паэзіі прэцэдэнту і ўжо гэтым цікавыя. Творчы набытак гэтага паэта колькасна значны. Для зборніка адабраны толькі паказальныя ў лепшым сэнсе творы паэта. Праўда, і на іх крыху відаць слабасці аўтара: няхватка пачуцця меры (шматслоўнасць і месцамі чуллівасць героя), што з’яўляецца прыкметаю недастатковай адшліфаванасці густу. Зараз Сяргей Новік-Пяюн жыве у Мінску. ... Творы друкуюцца паводле рукапісу, які аўтар падрыхтаваў да друку ў 1962 годзе”. /Калеснік Ул.  Іскры з вогнішча. // Сцягі і паходні. Творы паэтаў з былой Заходняй Беларусі. [Скл. Ул. Калеснік] Мінск. 1965. С. 21-23, 246./ { Царанкоў Л.  Сцягі і паходні. // Беларусь. Мінск. № 5. 1966. С. 27. [На кніжнай паліцы]; Ліс А.  Іскры з вогнішча. [Сцягі і паходні, “Беларусь” 1965.] // Літаратура і мастацтва. Мінск. 22 лютага 1966. С. 3. [Сярод кніг]}
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1963. Росквіт талентаў // Голас Радзімы. № 7 / Пад псеўд. Н. Сяргееў; Песня аб Нясвіжы: [Верш] // Там жа. № 83; Судьба одной картины // Сов. культура. 21 сент.; У самабытнасці поспех: Слова пра нар. таленты Віцебшчыны // Чырв. змена. 12 лют. / Сааўт У Паўлаў; Баявая зброя партыі – быць непрымірымым // Там жа. 19 сак.; Знаёмцеся – Мар’ян Дукса // Там жа. 24 сак.; Лявонавіцкі народны // Там жа 14 крас.; Прысяга: [Верш] // Тям жа. 29 мая”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                                           РОСКВІТ  ТАЛЕНТАЎ
    Многа таленавітых людзей жыве на Беларусі. Умее наш народ шчыра працаваць, весела адпачываць. Савецкая ўлада стварыла для гэтага ўсе ўмовы. Кожны беларус мае магчымасць развіваць свой талент, свае творчыя здольнасці.
    Новы ўздым народнай мастацкай самадзейнасці выклікала падрыхтоўка да другой дэкады самадзейнага мастацтва БССР. Толькі ў мінулым годзе на Беларусі створана каля тысячы новых самадзейных калектываў, у якіх удзельнічала больш 15 тысяч чалавек. Створаны новыя калектывы, у ліку якіх Пінскі, Маладзечанскі, Рэчыцкі і Віцебскі ансамблі песні і танца, Брэсцкі і Нясвіжскі гарадскія хоры настаўнікаў, хор калгаса “Зара” Баранавіцкага раёна, танцавальныя калектывы калгасаў імя Калініна і “Ленінскі шлях” Пружанскага раёна, жаночы ансамбль дудароў у Капыльскім раёне і іншыя. Цяпер кожны 35-ы жыхар Беларусі з’яўляецца ўдзельнікам мастацкай самадзейнасці.
    Характэрнай рысай другой дэкады мастацкай самадзейнасці БССР трэба лічыць тое, што амаль усе калектывы паказалі рэпертуары, створаныя мясцовымі аўтарамі. На гэты раз у Мінск прыбыло каля трох тысяч самадзейных артыстаў, лепшыя з лепшых калектывы, якія паказвалі сваё майстэрства на сцэне Акруговага дома афіцэраў, Палаца культуры прафсаюзаў і Дзяржаўнага тэатра оперы і балету.
    У першы дзень дэкады адбыўся справаздачны канцэрт горада Мінска. Адкрыла яго харавая капэла дома культуры трактарнага завода выкананнем беларускай народнай песні “Зайшло сонца за ваконца”. Затым наладчыца радыёзавода Л. Марцінюк выканала твор Аляб’ева “Салавей”. Выдатна прагучаў галоп з оперы “Калючая ружа” беларускага кампазітара Юрыя Семянякі ў выкананні. аркестра народных інструментаў БДУ імя Леніна. Спадабалася гледачам і уверцюра Цікоцкага “Свята на Палессі”, якую выканаў сімфанічны аркестр Палаца культуры прафсаюзаў.
    Самадзейныя артысты Віцебшчыны прывезлі ў гэты раз на дэкаду многа беларускіх песень, танцаў, музычных нумароў. Добра былі выкананы песні “Там каля млына”, “Кума, мая кумачка”, “Козачка”, танцы “Лявоніха”, “Шчабятуха” і іншыя.
    Гомельшчына парадавала таксама добрай народнай творчасцю. Песні “Між Дняпром і Сожам” самадзейнага кампазітара М. Бяспалава на словы Жычкі і “А я ў печы не паліла” ў выкананні народнага хору Тураўскага дома культуры асабліва цёпла былі сустрэты прысутнымі ў зале.
    Цудоўна ўдалася гамяльчанам музычна-харэаграфічная кампазіцыя “Плывуць над вёскай песні шчасця” самадзейнага кампазітара I. Пузырова, якую выканаў ансамбль песні і танца калгаса імя XXII з’езда КПСС Гомельскага раёна.
    Свята сапраўды народных талентаў стварылі на сцене госці з Гродзеншчыны. Шчырая любоў да роднага краю, высокая культура выканання песень, танцаў, музычных нумароў – вось што характарызавала гродзенскіх самадзейных артыстаў. Народны ансамбль песні і танца “Нёман” выканаў вакальна-харэаграфічную кампазіцыю “Наднёманскія зоры”, уступ да якой напісаў самадзейны кампазітар А. Шыдлоўскі.
    Хораша, задушэўна прагучала “Смаргонская вясельная” самадзейнага кампазітара А. Дзяругі ў выкананні цымбальнага аркестра Смаргонскага раённага дома культуры пад кіраўніцтвам аўтара. А як прыгожа праспяваў хор калгаса “Гігант” Лідскага раёна вязку беларускіх народных песень “Ну, як не пець!” А. Шыдлоўскага. Усе ўдзельнікі хору былі ў маляўнічых беларускіх касцюмах. Песні змяняліся танцамі, дэкламацыя сольнымі нумарамі.
    Магілёўшчына распачала свае выступленні “Першай сімфоніяй” Каліннікава, якую выканаў сімфанічны аркестр г. Магілёва. Затым выступіў хор даярак калгаса імя Пушкіна Бабруйскага раёна. Цёпла быў сустрэты “Касцюковіцкі вальс” самадзейнага кампазітара В. Ражкіна ў выкананні вакальнага ансамбля Касцюковіцкага раённага дома культуры.
    Пасля некалькіх дзён агляду ў памяшканні Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балету адбыўся заключны канцэрт, які складаўся больш як з сарака нумароў. Людзі розных прафесій, якіх аб’ядноўвае любоў да мастацтва, паказалі свае самыя лепшыя нумары.
    Тры тысячы чалавек прынялі ўдзел у другой дэкадзе, а гэта толькі частка вялікай арміі самадзейных артыстаў Беларусі, якая расце з дня на дзень.
    Н. Сяргееў. /Голас Радзімы. Мінск. Студзень. № 7. 1963. С. 4./
                                                   У  САМАБЫТНАСЦІ  ПОСПЕХ
                                 СЛОВА ПРА НАРОДНЫЯ ТАЛЕНТЫ ВІЦЕБШЧЫНЫ
    Зала загрымела апладысментамі, калі на сцену выйшла жаночая вакальная група тэхнікума сувязі ў складзе шасці студэнтак, а за імі ва ўніформе паштальёна з сумкай цераз плячо - прывабная салістка Вера Мальчыкава. Спявачак “прымушалі” некалькі разоў выканаць свой нумар...
    І сапраўды, “Песенька паштальёна” кампазітара Фельцмана палюбілася не толькі тым, хто сядзеў у зале на канцэрце віцяблян на другой дэкадзе самадзейнага мастацтва Беларусі. Сведчанне гэтаму -  і шматлікія заяўкі слухачоў на Беларускае радыё перадаць “Песеньку паштальёна” ў выкананні студэнтак тэхнікума сувязі, і лісты ў рэдакцыі дапамагчы адшукаць словы і ноты гэтай песні.
    Чым жа выклікана такая папулярнасць гэтага твору? І музыка і словы “Песенькі паштальёна” нічым асаблівым не вылучаюцца з вялікага шэрагу эстрадных песень. Яны, што называецца, звычайныя. Але разгадкі, як гавораць, далёка шукаць не трэба. Яна ў выкананні, у прывабных і такіх “дамашніх” галасах, што, нібы ручэй, пераліваюцца то званчэй, то сцішней. Кожная спявачка з гэтага невялікага дзявочага ансамбля выконвала сваю і толькі сваю ролю. Бачна было, што “Песеньку паштальёна” яны выбралі нездарма, не наскокам, а спявалі дзяўчаты яе даўно, зрадніліся з ёю.
    3 вялікім натхненнем, пранікнёна і па-народнаму каларытна выканаў цымбальны аркестр Віцебскага Палаца культуры мясцовай прамысловасці “Польку” Чуркіна і “Фантазію на беларускія тэмы”. Мастацкі кіраўнік аркестра Я. П. Нікіцін дамогся, каб кожны ўдар кожнага аркестранта то віхурыў, то зачароўваў сваёй мілагучнасцю, то выклікаў сапраўдную асалоду ад асацыяцый праз музыку беларускімі чароўнымі краявідамі і цудоўнымі песнямі нашага народа. Яшчэ раз паўтараем, што выступленне цымбальнага аркестра паланіла ўсіх слухачоў. У гэтым выявілася і высокае выканаўчае майстэрства і адсутнасць да вычурнасці і “непадобнасці на іншых” у падборы рэпертуару.
    Гаворачы пра мастацкую самадзейнасць Віцебшчыны, нельга не адзначыць выканання беларускай полькі “Шчабятухі” тэхнікам станцыі Парф’янава С. В. Каросцікам, якое ён зрабіў на бяроставым лісце па-народнаму ўмела і дасціпна. “Луннай серэнадай” (мастацкі свіст) парадаваў і працаўнік камбіната бытавога абслугоўвання А. Грыгор’еў і самабытны кампазітар з Віцебшчыны М. ІІятрэнка. Яго новую песню “Вяночкі” вельмі хораша праспявалі супрацоўніцы Лёзненскага РДК В. Альхоўская і Т. Дзяткова.
    Навіной было выступленне аркестра электраінструментаў і Палаца культуры домабудаўнічага камбіната з Віцебска пад кіраўніцтвам Г. К. Закса. Прыемна тое, што ўсе. інструменты рабочыя зрабілі самі, лішні раз праявіўшы, такім чынам, і сваю цягу да музычнай культуры, адданасць мастацкай самадзейнасці.
    Былі выкананы і дзве кампазіцыі - музычна-мастацкая “Ленінскаму камсамолу прысвячаецца” (Віцейскі РДК, музычны кіраўнік Насоўскі, рэжысёр Расказаў) і вакальна-харэаграфічная “Родная маці мая, Беларусь” (ансамбль песні і танца з Віцебска, мастацкі кіраўнік і балетмайстар Серыкаў). Нельга сказаць, што абедзве яны атрымаліся зусім нецікавымі. Як-ніяк у гэтых двух нумарах былі і свае мастацкія кіраўнікі і свае рэжысёры.
    Але крыўдна было гледачам, што ў віцяблян вялікія тэатралізаваныя нумары нічым не адрозніваліся ад падобных прадстаўленняў іншых абласцей. І бяда ў гэтым не толькі самадзейных артыстаў Віцебшчыны. У канцэртах усіх абласцей такія кампазіцыі атрымліваліся падобнымі, як блізняты, хіба толькі за выключэннем “Наднёманскіх зораў”. Гродзенцы пайшлі па прамым і канкрэтным шляху раскрыцця тэмы любві да Радзімы, услаўленню свайго роднага краю, а не імкнуліся “объять необъятное” агульнымі мастацкімі фарбамі.
    Не пакінулі ўражання на дэкадзе асобныя нумары (а іх было шмат) да прыкладу “Салавей” Аляб’ева, галоп з балета “Гаянэ”, некалькі “штатных” танцаў і песень, той жа мастацкі свіст. І справа не ў тым, што гэтыя творы ўсе разам і кожны паасобку дрэнныя. Справа ў тым, што сапраўды яны сталі “штатнымі”. Асабліва “грашылі” гэтым віцябляне.
    Такое заключэнне тым больш датычыць справаздачнага выступлення, бо яно, як па заказу, насіла характар эстраднасці. Віцебскія таварышы пайшлі не па шляху паказу з эстраднай сцэны лепшых узораў і праяў народнага мастацтва, якімі багаты гэты куток Беларусі, а імкнуліся выключна эстрадныя нумары выдаць за народныя.
    Мы нічога не маем супраць эстрады і яшчэ раз звяртаемся да пачатку гэтага артыкула, да “Песенькі паштальёна”, выключна эстраднай. Звяртаемся і гаворым: гэтая песня ў даным выкананні сама прыйшла на сцэну, людзі з ёй зжыліся і гучыць яна амаль прафесіянальна.
    У канцэрце віцяблян востра адчувалася цяга да прафесіяналізацыі большасці нумароў (маўляў, атрымаецца больш унушальна), каб некага здзівіць дасягнутымі поспехамі. Атрымалася ж наадварот: жаданая мэта дасягнута не была У даным выпадку не выратоўваюць ні тэмпераментная ўзнёсласць артыстаў, ні іх цудоўны голас. Для ілюстрацыі варта назваць песню Бабаджаняна “Разведзеныя масты”, “Венгерскі танец” і многія іншыя нумары.
    Слаба была прадстаўлена на дэкадзе і сельская мастацкая самадзейнасць. У выніку атрымалася, што віцябляне звузілі не толькі “геаграфію” прадстаўніцтва на канцэрне, а і невымяральнае, сапраўды беларускае самадзейнае мастацтва, сацыялістычнае па зместу, нацыянальнае па форме.
    С. Новік-Пяюн, У. Паўлаў. /Чырвоная змена. Мінск. 12 лютага 1963. С. 3./
                                                          БЫЦЬ НЕПРЫМЕРЫМЫМІ
    3 вялікім хваляваннем і ўдзячнасцю я ўспрыняў прамову Мікіты Сяргеевіча Хрушчова, з якою ён выступіў на сустрэчы з дзеячамі літаратуры і мастацтва.
    Абстракцыянізм і фармалізм чужыя і варожыя нашаму савецкаму народу - народу-творцу, будаўніку светлай будучыні - камунізма, і ён бязлітасна адмятае безыдэйнасць і безгустоўшчыну.
    Наш народ любіць і цэніць усё прыгожае. Ён любіць добрыя кнігі, карціны, музыку. Ён за літаратуру і мастацтва вялікай праўды, высокай ідэйнасці і мастацкай сілы.
    Таму сустрэча ў Крамлі, дзе адбылася вялікая размова кіраўнікоў нашай партыі і ўрада з дзеячамі літаратуры і мастацтва, - падзея радасная і хвалюючая для нас усіх.
    Сяргей Новік-Пяюн     г. Мінск. /Чырвоная змена. Мінск. 19 сакавіка 1963. С. 1./
                                               ЗНАЁМЦЕСЯ: Мар’ян ДУКСА
    У “Чырвонай змене” ўжо друкаваліся першыя вершы Мар’яна Дуксы. Сёння ўвазе чытачоў прапануюцца новыя яго творы.
    Нарадзіўся Мар’ян Дукса ў 1943 годзе ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1959 годзе з пахвальнай граматай скончыў 7 класаў Астраўлянскай школы. Лета працаваў у калгасе, а восенню быў залічаны навучэнцам Свірскага вучылішча механізацыі, якое праз год паспяхова і закончыў з правамі трактарыста. Цяпер працуе ўчотчыкам трактарнай брыгады калгаса Імя Горкага. У мінулым годзе закончыў восьмы клас вячэрняй школы, а сёлета займаецца ў 9 класе Маладзечанскай завочнай сярэдняй школы. Мар’ян Дукса з’яўляецца сакратаром камсамольскай арганізацыі свайго калгаса.
    Няхай жа маладому паэту спадарожнічае поспех у працы і паэзіі!
    С. Новік-Пяюн.
                                    Мар’ян Дукса
                                                      РУКА ІЛЬІЧА
                                              Яна пакінула найлепшы
                                              І наглыбейшы людзям след,
                                              Калі з любоўю шчырай
                                                                                         першы
                                              Пісала памятны
                                                                         Дэкрэт.
                                              Усіх, хто рукі апускае
                                              Ад дробнай роспачы ў
                                                                                    жыцці,
                                              Яна ўладарна заклікае
                                              З зямлі ўзняцца і пайсці.
    /Чырвоная змена. Мінск. 24 сакавіка 1963. С. 4./
                                                ЛЯВОНАВІЦКІ НАРОДНЫ
    “Слава аб Лявонавіцкім хоры ідзе далёка за межамі раёна. Выступаў ён па радыё і тэлебачанню. Выступаў хор на 2-й дэкадзе мастацкай самадзейнасці БССР у Мінску ў снежні 1962 года...
    Сёлета хору спаўняецца 37 год Кожная новая песня развучаная хорам, кожнае яго выступленне радуе мяне і хвалюе. Я з задавальненнем слухаю сваіх землякоў. Чаруе іх выканаўчае майстэрства, мілагучнасць, задушэўная цяплыня, шчырая радасць.
    Днямі пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР харавому калектыву Лявонавіцкага сельскага клуба Нясвіжскага раёна прысвечана ганаровае званне народнага хору.
    Ад усяго сэрца віншую сваіх землякоў–лявонаўцаў з прысваеннем ганаровага звання і раздзяляю агромную радасць.
    Няхай ляціць песня Лявонавіцкага народнага хору ад краю да краю, няхай яе чуе ўся наша зямля!
    Сяргей Новік-Пяюн, арганізатар і першы кіраўнік Лявонавіцкага народнага хору. /Чырвоная змена. Мінск. 14 красавіка 1963. С. 3./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1964. Андрэйка: Апавяданне // Бярозка. № 5; Голас Радзімы. № 11-12; Сярод добрых людзей: [Нарыс] // Голас Радзімы. № 33-34; Квітней, мой горад: [Верш]  // Там жа. № 51: Крыўдзяцца ў Лявонавічах // Звязда. 9 студз.; Такім людзям - нізкі паклон // Там жа. 17 чэрв.; Імя Якуба Коласа // Там жа. 13 жн”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399./
                                              КРЫЎДЗЯЦЦА  Ў  ЛЯВОНАВІЧАХ
   З вёсак калгаса “1 Мая” Нясвіжскага раёна выйшла шмат афіцэраў Савецкай Арміі, урачоў, педагогаў, музыкантаў. Калгас пабудаваў добрыя гаспадарчыя будынкі, дапамог калгаснікам перасяліцца з хутароў у новыя дамы, набыў многа тэхнікі - аўтамашын, трактараў, камбайнаў. У Лявонавічах ёсць 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, магазін.
    Славяцца Лявонавічы і сваім хорам. Песні яго гучаць не толькі на сцэнах калгасных і раённых клубаў, але і ў кіно, па беларускім і ўсесаюзным радыё.
    Прыкра тое, што культурная работа праводзіцца тут у старым спарахнелым будынку, узведзеным больш як трыццаць гадоў назад. Кепска, што дагэтуль у Лявонавічах і ў іншых вёсках калгаса няма электрычнага святла, хоць слупы для электраправадоў стаяць з 1959 года. Жыхары пазбаўлены магчымасці карыстацца радыёпрыёмнікамі і тэлевізарамі.
    Між тым у навакольных вёсках – у Блячыне, Палаўковічах – электрычнасць ёсць. А яны ж знаходзяцца за 1-3 кіламетры ад Лявонавіч. Чаму такое становішча ў Лявонавічах?
    Праўленне  калгаса ўжо даўно павінна было паклапаціцца аб будаўніцтве новага клуба і аб тым, каб у дамах калгаснікаў і ачагах культуры запалілася электрычнае святло. Магчымасці для гэтага ёсць.
    Сяргей Новік-Пяюн, паэт. /Звязда. Мінск. 9 студзеня 1964. С. 2./
                                                      СЯРОД  ДОБРЫХ  ЛЮДЗЕЙ
    Да Вялікай Айчыннай вайны многія жыхары горада Слоніма ведалі пажылую хударлявую жанчыну, якая кожную раніцу працавіта замятала гарадскія вуліцы. Калі хто-небудзь пытаўся, як яна жыве, Кацярына Мікалаеўна ветліва ўсміхалася і казала:
    - Вось пішу! А гэта маё пяро! - і паказвала на мятлу.
    Цяжкім было жыццё Кацярыны Мікалаеўны ў гады гаспадарання паноў і капіталістаў. Хапіла гора ў час вайны. 20 кастрычніка 1944 года, калі Слонім быў вызвалены Савецкай Арміяй ад гітлераўскіх захопнікаў, сустрэў я Кацярыну Мікалаеўну ля музея. Яна, размахваючы мятлою, замятала вуліцу. Каля яе стаяла маленькая дзяўчынка. Я ведаў, што ў яе быў сын, таму спытаў:
    - Чыя гэта дзяўчынка?
    - Мая! - адказала жанчына.
    А потым, скончыўшы сваю работу, яна расказала мне цікавую гісторыю.
    - Я беларуска, - пачала Кацярына Мікалаеўна, - нарадзілася ў 1896 годзе на Слонімшчыне ад бацькоў-беднякоў. якія ўсе сваё жыццё батрачылі ў паноў. Сама я ад 14 год пайшла працаваць у Слонім. Для непісьменнай якая ж можа быць работа! Выйшла замуж, за такога ж бедняка, як сама, і разам замяталі мы слонімскія вуліцы. Мела сямёра дзяцей, але ўсіх пахавала. У 1936 годзе знайшла на сметніку падкінутае дзіця – хлопчыка, якога прыпісала на сваё прозвішча.
    Пасля вызвалення Слоніма Чырвонай Арміі у верасні 1939 года пачала працаваць дворнікам пры Слонімскім музеі. Далі мне бясплатную кватэру.
    Але вось надыйшлі чорныя дні - настала вайна. Фашысцкай бомбай быў паранены мой муж Ігнат Студзенчык і памёр ад ран. Засталіся мы ўдваіх з прыёмным сынам Валодзем.
    Прыйшлі нямецкія фашысты і пачалі жудасную расправу над нашымі савецкімі грамадзянамі. дапамагалі ім у гэтым злачынствах здраднікі беларускага народа, што прадаліся акупантам за спірт і шакалад ды за нямецкія маркі. Пачаліся арышты, расстрэлы.
    Я жыла у доме № 43 па вуліцы Пушкіна. У гэтым жа доме жыла Соф’я Канстанцінаўна Жукава са сваёй дачкой Галінай, якая нарадзілася ў Слоніме. 23 мая 1941 года муж Жукавай Сяргей Мітрафанавіч пайшоў у партызаны. Была сонечная восеньская раніца 1941 г. У кватэру Жукавай уварваліся фашысты, схапілі яе. Соф’я Канстанцінаўна ледзь здолела кінуць мне дзіця і сказаць:
    - Кацярына Мікалаеўна! Ратуй дзяўчынку!
    Я схапіла дзіця і паімчалася на агарод. Паліцай стукнуў мяне прыкладам вінтоўкі, але я ўцякла. Вось яна, Галінка!
    Вясной 1944 года бацька Галінкі Сяргей Мітрафанавіч Жукаў, камандзір партызанскага атрада, прыслаў для дачкі сваю фатаграфію, а мне наказ:
    - Глядзі, Кацярына Мікалаеўна, за маёй дзяўчынкай, за маёй дочанькай! Прыйдзе час, прагонім фашыстаў, вярнуся, падзякую!
    Пасля гэтага ніякіх вестачак д бацькі Галінкі я не атрымлівала.
    Немцы шмат разоў цягалі мяне на допыты, але я казала адно:
    - Гэта маё дзіця - і годзе.
    Да Галінкі ж прывыкла, як да роднай, а яна таксама, прывыкла да мяне і называла “мамай”. Перажылі мы ліхалецце. Улада наша родная, савецкая вярнулася. Цяпер дзеткі мае будуць жыць.
    20 жніўня 1961 года давялося мне быць у Слоніме і ізноў сустрэцца з Кацярынай Мікалаеўнай.
    - Не загінулі бацькі Галінкі, - паведаміла яна радасна. - Маці здолела ўцячы ад расстрэлу. Бацька вярнуўся з фронту. Пасля заканчэння вайны бацкі прыехалі да мяне ў Слонім. Сяргей Мітрафанавіч па-ваеннаму аддаў мне чэсць, расцалаваў і падзякаваў за Галінку. Дачку яны ўзялі ад мяне і паехалі ў Мінск.
    Пасля іх ад’езду я убачыла на стале пачак грошай, які непрыкметна паклаў Сяргей Мітрафанавіч для мяне. Яны мне пішуць і прысылаюць грошы. Гарсавет даў мне добрую кватэру, дзе жыву з сынам Валодзем. Ён ажаніўся, жонка яго добрая жанчына. Маю ўжо і ўнукаў.
    У красавіку 1964 года я зноў па камандзіроўцы газеты “Голас Радзімы” прыехаў у Слонім, і захацелася даведацца, як жыве Кацярына Мікалаеўна. Накіраваўся да яе. Але яе не спаткаў. Яе суседка Анастасія Юр’еўна Смяткоўская расказала, што сын Кацярыны жыве ў добрай кватэры, мае дачушку Людачку і сына Сашу. Шчырым словам успамінае гэтая сям’я добрую жанчыну, якая замяніла Валодзю родную маці.
    - А я таксама выратавала дзяўчынку, - сказала Смяткоўская. - Калі ў 1941 годзе гітлераўцы напалі на нас, я жыла на вуліцы Ражанскай. Адзін за адным імчаліся танкі з чорнымі крыжамі. Па Зельвенскай шашы ішла маленькая дзяўчынка, якая ад голаду і стомы ўпала. Фашыст накіраваў танк, каб задавіць дзіця. Але аднекуль падскочыў другі немец, схапіў дзяўчынку і пасадзіў да сябе ў танк. Я стаяла на вуліцы, калі гэты танк спыніўся каля мяне. Немец выйшаў, трымаючы на руках прыгожую дзяўчынку, падыйшоў да мяне.
    - Мутэр! Гэта рускае дзіця! Вазьмі!
    Я ўзяла дзяўчынку і панесла дахаты. Маю сваіх двое, няхай будзе і трэцяе. Назаўтра немец прынёс дзяўчынцы бутэрброды з маслам, павідлам і каўбасой.
    Я спытала немца:
    - Хто вы?
    Той махнуў рукой.
    - Гэта не важна. Я не думаю так, як яны. Я... -
    Ён не сказаў, хто ён, і дадаў...
    - Мяне завуць Іоган, - і пайшоў.
    Два тыдні я даглядала дзіця, пакуль яно ачуняла і патрапіла само хадзіць. Дзяўчынка была надзвычай прыгожая, беленькая, з блакітнымі вачамі. Яна ведала сваё імя, прозвішча, імёны сваіх бацькоў,адкуль яна, колькі мае гадоў. Гэта была Тамара Іванова, 3 гадоў і 7 месяцаў. Памятае, што ехалі поездам, але немцы стралялі, і яна згубіла сваю маму.
    Пражыла ў мяне Томачка чатыры месяцы. Адшукалася яе маці. Яна не ведала, як дзякаваць за выратаванне дзяўчынкі. Пасля забрала Тамару і накіравалася ў Мінск, да родных.
    Праз нейкі час дайшлі да нас чуткі, што бацьку і маці Томы фашысты расстралялі і больш я нічога не ведаю пра Тому, ці жывая яна і што з ёю.
    - Я жыву ў Мінску і паспрабую адшукаць Тому, - абяцаў я.
    Вярнуўшыся ў Мінск, адразу ж накіраваўся я ў адраснае бюро. Праз некалькі мінут супрацоўніца бюро паведаміла:
    - Знайшла. Вось адрас Тамары Івановай.
    На другі дзень я быў ужо на Усходнім завулку, дом № 117, кв. 1. На ганку стаяла жанчына, якая аказалася маці Тамары.
    - Вы жывая'? - усклікнуў я.
    - Як бачыце.
    Даведаўшыся, хто я і што быў у Слоніме ў Смяткоўскай, Анна Васільеўна запрасіла мяне ў пакой і вось што расказала:
    - Мой муж быў ваенным. Мы жылі ў Замброве. Калі пачалася вайна, я з дзвюма маленькімі дочкамі Томай і Святланай (першай было 3 гады 7 месяцаў, другой - 6 месяцаў) ішлі на ўсход. Потым селі ў цягнік. Каля мястэчка Зельва на Слонімшчыне фашысцкія самалёты разбамбілі наш цягнік. Я з Томай на руках здолела ўцячы ў лес. Пасля налёту пакінула Томачку ў лесе і наказала, каб чакала мяне. сама ж я паімчалася да вагона, які ўцалеў, выцягнула праз акно Святлану і вярнулася у лес. Але маёй Томачкі не было там. Так я згубіла яе. Дабраўшыся да Мінска, я аднесла Святлану да сваёй бабулі ў вёску Камкі, а сама пайшла на пошукі Томы.
    Вярнуўшыся ў Мінск са старэйшай дачкой, я даведалася, што маленькую Святлану [?] фашысты забілі выстралам у галоўку. Нейкі вырадак-здраднік паказаў, што гэта дачка савецкага афіцэра. Фашысты шукалі і мяне, але не знайшоўшы, вось гэтак адпомсцілі нам.
    Анна Васільеўна паказала мне некалькі фатаграфій Томы. Яна працуе цяпер у “Белдзяржпраекце” і сёлета ў чэрвені будзе абараняць дыплом архітэктара.
    На вуліцы Карла Маркса ў “Белдзяржпраекце” я спаткаў Тамару.
    - Мне мама казала, што вы былі ў нас учора. Шчыра дзякую за тое, што вы дапамаглі нам адшукаць маю выратавальніцу Смяткоўскую, дзякую за яе адрас. Пасля абароны дыплома летам я абавязкова паеду ў Слонім, каб сустрэцца з Анастасіяй Юр’еўнай.
    У той жа дзень я выслаў ліст у Слонім да Анастасіі Юр’еўны Смяткоўскай і вось які адказ атрымаў ад яе:
    - “Сардэчна, сардэчна дзякую вам за ліст, у якім вы паведамілі, што Томачка жыва і здарова.
    Вялікая Айчынная вайна столькі прынесла слёз, проста цяжка ўспомніць. Калі я глядзела кінафільм “Сярод добрых людзей”, я плакала і думала: няўжо я не сустрэну і не знайду тую дзяўчынку Тамару, і вось якая  радасць!”
    Так, Вялікая Айчынная вайна паказала духоўную сілу савецкага чалавека. 3 любоўю ўспамінае наш савецкі народ добрых людзей і ганьбай кляйміць здраднікаў-злачынцаў.
    Сяргей Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Красавік. № 33-34. 1964. С. 4-7./
    У аўтазавадскім тэхнічным вучылішчы № 9 адбыўся літаратурны вечар, прысвечаны жыццю і творчасці Янкі Купалы ў час Вялікай Айчыннай вайны. На вечары прысутнічалі моладзь і рабочыя старэйшага пакалення. У Дом культуры аўтазаводцаў прыехала група беларускіх пісьменнікаў. Адкрыў вечар уступным словам былы партызан, вучоны сакратар літаратурнага музея Я. Купалы пісьменнік А. Есакоў [Ураджэнец в. Новікава Галіцкага павета Кастрамской губэрні. У 30-я гады пісаў разносныя артыкулы, у якіх абвяшчаў “ворагамі народа” У. Галубка і інш. пісьменнікаў. /Савік Л. С.  Есакоў Алесь. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1993. С. 428-429./]... Сваімі ўспамінамі аб сустрэчах з Янкам Купалам падзяліўся паэт С. Новік-Пяюн... /Аляксандраў Е.  Патрыятычнае слова паэта. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 9 чэрвеня 1964. С. 7./
                                                    КВІТНЕЙ МОЙ ГОРАД
                                              З крыві беларускай зрадзілася воля
                                              І сталася вольнай навек Беларусь.
                                              Савецкая Армія выкула долю
                                              І знішчыла люты фашысцкі прымус.
                                                  Чароўна і весела сонца бліскае,
                                                  Дубровы зялёныя вольна гудуць.
                                                  Ураджайныя хвалямі нівы гуляюць,
                                                  Прывольна свабодныя рэкі плывуць.
                                              І лепш, як даўней, горад Слонім красуе,
                                              Бо зніклі бясследна руіны вайны,
                                              Дамы, як палацы, народ наш будуе,
                                              Каб добра жылі ў іх дачкі і сыны.
                                                  Супольнаю працай вялікую славу
                                                  Здабыў наш народ для Радзімы сваёй.
                                                  Квітнее савецкая наша дзяржава,
                                                  Мы веліч, магутнасць вярнулі зноў ёй.
                      /Голас Радзімы. Мінск. Жнівень. № 51. 1964. С. 8./
                                                    3 КРЫВІ БЕЛАРУСКАЙ
                                                                 Гімн
            [Якуція, пасёлак Нэлькан, лагер НКУС, барак лагпункта № 3. 8 снежня 1945 года]
    /Сяргей Новік-Пяюн.  Мая песня з катаржных нараў. // Звязда. Мінск. 12 верасня 1991. С. 2./
                                                      ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
    Слонімскую раённую бібліятэку наведваюць тысячы працоўных. Тэматычныя вечары, канферэнцыі чытачоў, вечары пытанняў і адказаў, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі з’яўляюцца тут сталымі формамі прапаганды кнігі.
    Бібліятэка размешчана ў добрым памяшканні, мае 5 змястоўна аформленых залаў. Доступ да кніг - свабодны. Тут праводзіцца вялікая работа па прапагандзе кнігі ў горадзе і вёсцы. Работнікі бібліятэкі аказваюць усебаковую дапамогу іншым бібліятэкам, дзеляцца з імі сваім вопытам. У 1958 годзе абласная бібліятэка распаўсюдзіла і абагульніла вопыт работы Слонімскай раённай бібліятэкі. Выдадзена брашура “Прапаганда беларускай літаратуры ў культасветустановах Слонімскага раёна”. Ужо 10 гадоў Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа з’яўляецца базай для практыкі студэнтаў навучальных устаноў.
    За выдатную работу былая загадчыца бібліятэкі М. Капітанчык не раз атрымлівала граматы, у тым ліку Ганаровую грамату Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры. Цяпер яна пайшла па пенсію. Але новая загадчыца Леаніда Уладзіміраўна Трыпуць захоўвае традыцыі сваёй папярэдніцы. Яна напісала брашуру “Бібліятэка і чытач”, па-ранейшаму цікава і змястоўна праводзіць масавыя мерапрыемствы. Бібліятэка і цяпер з’яўляецца адной з перадавых у рэспубліцы.
    У гэтыя дні бібліятэка імя Якуба Коласа рыхтуецца адзначыць 20-годдзе з дня свайго заснавання. Заказаны партрэты пісьменнікаў. У чытальнай зале адкрыта выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці народнага паэта, яго кніг, сярод якіх ёсць адна з аўтографам паэта ў памяць 10-годдзя бібліятэкі.
    С. Новік-Пяюн. /Звязда. Мінск. 13 жніўня 1964. С. 3./
    Не так даўно ў рэдакцыю нашай газеты прыйшло пісьмо. У ім паведамлялася, што 15 жніўня гэтага года Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа адзначыла свой дваццацігадовы юбілей, што бібліятэка – адна з лепшых у Гродзенскай вобласці.
    Звычайны селькораўскі допіс. Спыняла ўвагу толькі дата - 15 жніўня 1944 года. Значыць, ужо тады, 15 жніўня 1944 года праз месяц пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ў Слоніме адкрылася бібліятэка? Адкуль узяліся кнігі? Хто тыя людзі, што здолелі зрабіць гэта за такі кароткі час у зруйнаваным, абрабаваным горадзе?
    Урэшце. якая яна цяпер, праз дваццаць гадоў, гэтая бібліятэка?
    Я паехаў у Слонім...
    Вось так адсунулася гісторыя Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа аж да лета 1941 года. Застаецца толькі дадаць, што I. Стаброўскі і цяпер жыве ў Слоніме. Нягледзячы на свае 94 гады, ён па-ранейшаму займаецца вывучэннем гісторыі роднага краю. У Слоніме ж жыве і былая загадчыца бібліятэкі М. Капітанчык. Цяпер яна на пенсіі. Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн таксама пенсіянер, жыве ў Мінску. У Мінску ж жыве і працуе і Міхаіл Трафімавіч Анішчык. Вось толькі лёс Абрама Зелікоўскага невядомы. Ці ўдалося яму перажыць чорныя дні фашысцкай акупацыі?..
    Да паслуг чытачоў – некалькі спецыяльных тэматычных куткоў і стэндаў. Асобны стэнд прысвечаны жыццю і творчасці Якуба Коласа, чыё імя носіць бібліятэка...
    Сёння Слонімская раённая бібліятэка налічвае каля трыццаці тысяч тамоў самай разнастайнай літаратуры. Карыстаюцца гэтым багаццем каля дзвюх з паловай тысяч чытачоў. Паказчыкі гэтыя, трэба сказаць, зусім неблагія...
    Сёлета тут прайшлі вечары, прысвечаныя 400-годдзю рускай кнігі, 50-годдзю з дня нараджэння Валянціна Таўлая, 150-годдзю з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі, эстафета “Хімічныя веды - у масы”, дыспут па кнізе В. Тэвекеляна “Граніт не плавіцца». Будуць праведзены вечары, прысвечаныя М. Лермантаву і М. Астроўскаму, а таксама канферэнцыі чытачоў па плану Усесаюзнай маладзёжнай...
    А цяпер колькі слоў пра людзей, якія гэта робяць, пра гаспадынь утульнага, гасціннага дома № 19 па Чырвонаармейскай і вуліцы. Пазнаёмцеся; загадчыца - Леаніда Трыпуць. Апошнюю сваю інстытуцкую практыку Леаніда праходзіла тут, у Слоніме, яшчэ пры Марыі Міхайлаўне Капітанчык. Старой бібліятэкарцы спадабалася дзяўчына – старанная, сціплая, працавітая. Запрасіла на сталую працу. I пасля заканчэння інстытута ў 1959 годзе Леаніда прыехала сюды. Марыя Міхайлаўна з лёгкім сэрцам перадала ёй бібліятэчную гаспадарку, а сама пайшла на адпачынак...
    Пасля я доўга шукаў слоў, якія нейкім чынам акрэслілі б мае ўражанні ад знаёмства з бібліятэкай. І мне прыгадаўся лозунг, што вісіць над уваходам у бібліятэку. Гэта словы В. Бялінскага “Кніга ёсць жыццё нашага часу. У ёй маюць патрэбу старыя, маладыя і дзеці”. Вось з гэтым адчуваннем – у кнізе маюць патрэбу людзі - і працуе дружны маладзёжны калектыў Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа”. /Гілевіч М. /спец. кор. “Літаратуры і мастацтва”/  Слонім, Чырвонаармейская, 19. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 18 верасня 1964. С. 1-2./
    Як мяркуюць дасьледчыкі Сяргей Новік апублікаваў у1965. Росквіт талентаў // Голас Радзімы. № 7 / Пад псеўд. Н. Сяргееў; Песня аб Нясвіжы: [Верш] // Там жа. № 83; Судьба одной картины // Сов. культура. 21 сент.; У самабытнасці поспех: Слова пра нар. таленты Віцебшчыны // Чырв. змена. 12 лют. / Сааўт У Паўлаў; Баявая зброя партыі – быць непрымірымым // Там жа. 19 сак.; Знаёмцеся – Мар’ян Дукса // Там жа. 24 сак.; Лявонавіцкі народны // Там жа 14 крас.; Прысяга: [Верш] // Тям жа. 29 мая; Род Агінскіх / 3 пол. // Голас Радзімы. № 40”. /Драздова З. У.  Новік-Пяюн Сяргей. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 399-400./
                                                                         РОД АГІНСКІХ
    25 верасня 1965 года споўнілася 200 год з дня нараджэння кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, аўтара вядомага паланеза “Развітанне з радзімай” Варшаўская газета “Кур’ер Паранны” апублікавала нарыс, які мы прапануем чытачам у скарочаным выглядзе.
    Род Агінскіх паходзіць ад князя чарнігаўскага Данілы Святаславіча, унука Уладзіміра Святога. Бацькаўшчынай іх было невялікае мястэчка Казельск ля Калугі. Падчас нашэсьця татараў Батый выразаў усіх жыхароў Казельска, і толькі князю Данілу ўдалося застацца жывым.
    Адзін з яго патомкаў Юрый Фёдаравіч у ХІV стагоддзі асеў з двума сынамі ў Літве. Два гэтыя сыны стварылі асобныя галіны роду. Першы, Уладзіслаў, сын Юрыя. празваны бацькам “Пызай”, быў роданачальнікам роду князёў Пузынаў; другі – Рыгор, празваны “агонь” - стаў родапачынальнікам роду Агінскіх.
    Да самых славутых сярод шматлікіх членаў сям’і Агінскіх належаў Міхал Казімір, які нарадзіўся ў 1731 годзе ў Варшаве. Атрымаўшы вельмі добрае выхаванне, ён знаходзіўся на працягу сямі год у замежных краінах, а ў 1761 годзе вярнуўся ў Польшчу.
    Прыгожы, элегантны і таленавіты, ён быў сапраўдным упрыгожаннем тагачаснага “вялікага” свету”. Кацярына ІІ нават намервалася паставіць яго на польскі трон. Тады яго ворагі выслалі Агінскага ў Пецярбург.
    Пазней, калі стварылася так званая барская канфедэрацыя, Агінскі далучыўся да яе. Але разбіты на галаву Суворавым у бітве пад Сталовічамі, Агінскі амаль у адной кашулі трапіў на на прускую тэрыторыю. Адтуль адправіўся ў Парыж і толькі праз некалькі гадоў бадзяння вярнуўся дамоў, атрымаўшы амністыю.
    Агінскі пасяліўся ў Слоніме і, ажаніўшыся з Аляксандрай Чатарыскай, пакінуў усялякую палітычную дзейнасць і ўзяўся за гаспадарчыя справы. Яго стараннем Слонім быў упрыгожаны раскошнымі па таму часу гмахамі. Былі пабудаваныя некалькі невялікіх прадпрыемстваў. Тады ж будаваўся канал, які злучае водную сетку Дняпра з Нёманам. Канал гэты і цяпер носіць імя Агінскага.
    Аматар і знаўца мастацтва, Агінскі побач з літаратурнымі заняткамі (ён пісаў байкі, сатыры і аповесці) яшчэ маляваў і іграў на розных інструментах. Слонім у той час стаў ачагом мастацтва, дзе часта збіраліся славутыя артысты. Памёр ён у 1800 годзе. Уся яго маёмасць перайшла да пляменніка Міхаіла Клеафаса Агнскага, які ў 1815 годзе пакінуў свой край і асеў у Фларэнцыі. Там ён памёр у 1833 годзе, пакінуўшы пасля сябе вядомыя мемуары і шмат музычных кампазіцый, у тым ліку паланезы.
    Пераклаў з польскай  мовы С. Новік-Пяюн. /Голас Радзімы. Мінск. Кастрычнік № 40. 1965. С. 8./
    Дыплямантам 3-й Дэкады народнай творчасьці БССР (1965) стаў і Лявонавіцкі народны хор.




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz