Я ЗЬБІРАЮСЯ НА БАМ
Брат Андрэй
Прызнаўся маме:
“Маразы пякуць
На БАМе...
Ды не скардзімся
Пахмура,
Параднім
Байкал з Амурам...”
Мама ўбок
Пісьмо адклала,
Мама кончыла чытаць,
Пацішэла,
Заўздыхала —
Неспакойна ёй,
Відаць.
— Як ён там?
Ці ў цёплым ходзіць?
Можа, сівер
Пальцы зводзіць?..
Што такое БАМ —
Я знаю:
З дзецьмі ў БАМ
Люблю гуляць.
А яшчэ
Не забываю
Тэлевізар уключаць.
— Можа, зноў
Пра БАМ раскажуць? —
Мама скажа
Мне падчас,—
Можа, нам, сынок,
Пакажуць
І Андрэя ў гэты раз?
Тэлевізар
Уключалі,
І чакалі,
І маўчалі.
Мне было
Ніякавата:
Бачыў БАМ,
Не бачыў
Брата.
— Мусіць, дужа ён заняты,
Мусіць, некалі зусім
Перад
кінаапаратам
Паказацца нам
І ўсім...
І чаго ўздыхае мама,
Не магу я
Зразумець.
Я туды б
Махнуў таксама,
Каб сказала толькі:
— Едзь!
Я ў тайзе
Кастры паліў бы,
Чай з дымком
Рабочым грэў.
І пельмені
Ім варыў бы,
Завіхаўся,
Не дурэў.
І мядзьведзяў
Не баяўся б —
Як-ніяк будую БАМ!
Раз патрэбна,
Раз узяўся,
То дрыжаць
Не буду сам!..
— Што, сынок,
Напішам брату? —
Мама кінула ўздыхаць.
— Прыляціць няхай
На сьвята,
Ён жа водпуск
Можа ўзяць?..
Мне пісаць —
Двух тыдняў мала,
Я зьнямог бы і прыстаў...
Мама ручку,
Ліст дастала.
Фарбы, пэндзаль —
Я дастаў.
Я, што думаў,
Намалюю:
Гэта мне
Лягчэй, прасьцей.
Я працую.
Я шчырую...
Ёсьць малюнак на лісьце!
...Лес дрымучы.
Шпалы. Рэйкі.
Домік нізкі.
І касьцёр.
Я стаю
Каля Андрэя,—
Брат
Паказвае ў прастор.
А ў прасторы,
Перад намі —
Сонца ўсход,
Блакіт нябёс...
“Я і брат Андрэй на БАМе” —
Вывеў я
Крыху наўскос.
Брат, малюнак атрымаўшы,
Можа, скеміць,—
І здалёк,
Згоды ў мамы
Не спытаўшы,
Выклік дасьць:
“Імчы, браток!..”
Мама ўцешна
Пазірае:
— Болей брату напішы.
Твой малюнак
Атрымае —
Стане цёпла на душы...
[Стар. 3-5.]
Гомельские студенты будут строить железную дорогу,
которая соединит БАМ со столицей Якутии
Гомельские студенты будут участвовать в строительстве железной дороги, которая соединит БАМ со столицей республики Саха (Якутия). Об этом корреспонденту БелТА сообщил комиссар областного штаба студенческих отрядов Гомельского областного комитета общественного объединения "БРСМ" Александр Болсуновский.
/23 апреля 2007 у 13:50 БЕЛТА/
Літаратура:
БАМ – дорога в будущее. Метод рекомендации для преподавателей сред. спец. уч. заведений. Сост. Н. Г. Геллер. Минск 1987. 36 с.
Белорусские ветераны строительства БАМа посетили Якутию. // Якутская газета. Якутск. 10 марта 2005. С. 3.
Шпальля Калупайка,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz