niedziela, 16 listopada 2014

ЎЎЎ Гражына Кульгавая. АКавец Уладзя Лоўкіс ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 

    23 лістапада 1946 году адпаведнымі ворганамі быў арыштаваны “Лоўкіс Уладзімер Андрэевіч, 1922 г. нар., ураджэнец в. Жарскія Пастаўскага р-ну, жыхар в. Лапуны Камайскага с/с Маладзечанскай вобласьці, беспартыйны, па нацыянальнасьці паляк, адукацыя 4 кл., нежанаты, які працаваў на сваёй гаспадарцы, у Савецкай Арміі і партызанах не служыў, раней не судзімы”.

    8 красавіка 1947 году ў м. Вілейка ваенным трыбуналам войскаў МУС Маладзечанскай вобласьці “без удзелу прадстаўніка абвінавачваньня і абароны” у зачыненым судовым паседжаньні было выяўлена, што: “Лоўкіс Уладзімір Андрэевіч у пэрыяд часовай нямецка-фашысцкай акупацыі добраахвотна служыў на працягу адзінаццаці месяцаў, з лета 1943 г. да ліпеня 1944 г. намесьнікам солтыса Навасёлкаўкай гміны, у якую ўваходзіла чатыры вёскі: Рамейкі, Скарпаўцы, Баяры, Папоўцы і некалькі хутараў Пастаўскага раёну Маладзечанскай вобласьці. Лоўкіс выганяў жыхароў на розныя работы для немцаў. Зьбіраў с/гаспадарчыя прадукты і цёплыя рэчы для патрэбаў войска захопнікаў, а таксама ўзімку 1943-44 гг. сумесна з паліцыяй выяжджаў на барацьбу супраць Савецкіх партызанаў, а ў сакавіку 1944 году страляў па Савецкім партызанам, якія праяжджалі праз вёску Скарпаўцы, у выніку чаго адбіў у іх аднаго каня, якога здаў у нямецкі гарнізон мястэчка Камаі.

    У чэрвені 1943 г., таксама добраахвотна, уступіў у антысавецкую польска-нацыяналістычную арганізацыю “Армія Краёва”, брыгаду “Нарач”, даў прысягу на вернасьць службы былому польскаму эміграцыйнаму “ураду у Лёндане, атрымаў мянушку “Кжок”, і перадаў аднаму з верхаводаў гэтай банды, нейкаму Цыдзік Браніславу, 60 шт. баявых патронаў, 2 гранаты і адзін затвор да вінтоўкі, а ў чэрвені 1944 г. уцягнуў у “АКВаўжыцкага В. Г. і Рамейку В. Б. У верасьні 1944 года ў вёсцы Лапуны Пастаўскага р-ну, увечары, абстраляў з аўтамата легкавую машыну, у якой ехаў былы ваенкам Пастаўскага Райваенкамату маёр Міхееў і іншыя асобы. Лоўкіс, які ўхіліўся ад службы ў Савецкай Арміі і пасьля дэзэрціраваў са службы з Польскага Войску, перайшоў на нелегальнае становішча, маючы пры сабе пісталет і нямецкую баявую вінтоўку і ўлетку 1945 г. перадаў Рамейку Восіпу Баляслававічу нямецкую вінтоўку № 9936 і 100 шт. баявых патронаў для працягу ўзброенай барацьбы з Савецкай уладай за аднаўленьне Панскай Польшчы у межах 1939 г.”.

    На падставе выкладзенага ваенны трыбунал прыгаварыў У. А. Лоўкіса па “арт. 63-1 і 76 КК БССР пазбавіць волі ў ППЛ тэрмінам на дзесяць (10) гадоў з наступнай паразай у правах па пп. а, б, в і г арт. 34 КК БССР на пяць (5) гадоў, з канфіскацыяй асабіста прыналежнай яму маёмасьці…”

    Рамейка Восіп Баляслававіч, 1929 г. нар., паляк, урадж. в. Скарпаўцы 8 красавіка 1947 г. в/т Маладзечанскай вобласьці быў асуджаны па арт. 63-1 і арт. 78 КК БССР да 8 гадоў пазбаўленьня волі. 12 чэрвеня 1949 г. ён быў прыняты Індлягам, а 14 сьнежня 1949 г. адпраўлены ў Берляг.

    25 сакавіка 1948 г. Лоўкіс быў прыняты Індлягам, а 20 верасьня 1949 г. Берлягам. 25 лютага 1954 г. Лоўкіс з ляг. атраду № 7 Упраўленьня Асобнага № 5 МУС СССР быў вызвалены, на падставе загада МУС СССР за № 00874 ад 8 кастрычніка 1953 года і накіраваны ў “ссылку ў раён Калымы бестэрмінова” пад нагляд МУС. Паселены ён быў на капальні Альчан. Паводле меддаведкі ад 3 сакавіка 1954 г. у Лоўкіса з боку “стану здароўя адзначаецца падазрэньне на захворваньне сылікоз I”. Працаваў у Альчане цесьляром.

    Калі былым грамадзянам Польшчы было дазволена выяжджаць у ПНР Лоўкіс таксама падаў заяву на выезд, матывуючы сваё рашэньне тым, што ён паляк, а ягоная цётка Эльжбета Францаўна Жамойць жыве ў м. Варшава. Але з ворганаў, якія дазвалялі выезд, 21 красавіка 1955 года прыйшоў адказ: “Улічваючы, што бацька Лоўкіса, Лоўкіс Андрэй Францавіч, 1892 г. нар., пражывае па месцы нараджэньня ў в. Лапуны Маладзечанскай вобласьці, а сам ён да арышту 23-го лістапада 1946 года меў магчымасьць рэпатрыіраваць у Польшчу, у дадзены час у рэпатрыяцыі яму ў Польшчу, лічым магчымым, адказаць”.

    У далейшым Лоўкіс усе ж такі з п. Вусьць-Нэра Аймяконскага р-на ЯАССР выехаў у Польшчу, бо “на падставе загада МУС СССР № 00205 ад 23 траўня 1955 г. быў рэпатрыіраваны у Польшчу і ад далейшага тэрміну спэцпасяленьня ў Якуцкай АССР вызвалены”.

    /Па матэрыялах асабістай справы № 11721, арх. № 1-12758, якая захоўвалася ў Архіве МУС РС(Я)./

    Літаратура:

*    Баркоўскі А.  АК’авец Лоўкіс. // Рэгіянальная газета. Маладзечна. № 30. 25 ліпеня 2003. С. 7.

*    Barkouski A.  Akowiec Włodzimierz Łowkis. Z Archiwum Ministerstwa Spraw Wewnętrznych Republiki Sacha (Jakucja). // Zesłaniec. Nr. 15. Wrocław. 2004. S. 93-94.

    Гражына Кульгавая,
    Койданава
 






 
 
 
 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz