czwartek, 13 listopada 2014

ЎЎЎ Вяніпція Казьлевічанская. Койданаўскія мяшчане Бараноўскія ды Якуцкая вобласьць. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 

    Каб выявіць дакладную дату сьмерці беларускага пісьменьніка Арцёма Вярыгі-Дарэўскага (1816-1884), аднаго з пачынальнікаў “новай” беларускай літаратуры, які, па словах ягонай дачкі Габрыэлі, памёр недзе ў “якуцкай тайзе”, давялося праглядаць якуцкія царкоўныя мэтрычныя кнігі, што захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Саха (Якуція). Асабліва цікавілі мэтрычныя дакумэнты царквы ў Мачы, бо паселішча Мача ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя зрабілася сталіцай толькі што адкрытых залатых капальняў Алёкмінскай горнай сыстэмы, гэткі “Кландайк на Якуцкай зямлі». Адным з рэзыдэнтаў на Мачы быў Мэльхіёр Чыжык, былы паўстанцкі камандзір вызвольнага руху 1863 года ў Менскай губэрні, які са сваім атрадам пратрымаўся ажно да самай восені. Дарэчы, ён і пахаваны на цьвінтары Мачынскай царквы.

    Адразу пасьля адкрыцьця радовішчаў золата туды пацягнуліся “шукальнікі шчасьця” з усёй тагачаснай Расійскай імпэрыі. Не выключэньнем было і Койданава. Напрыклад, “Метрическая книга выданная из Якутской Духовной Консистории притчу Мачинской Николаевской церкви на 1900 год” паведамляе, што 31 ліпеня 1900 года (зразумела, што дата падаецца па старым стылі) у Мачынскай Мікалаеўскай царкве была ахрышчана Алімпіяда, якая нарадзілася 24 ліпеня 1900 года. Яе бацькамі былі койданаўскі мешчанін Менскай губэрні і павета Канстантын Сямёнаў Бараноўскі і Міхаліна Мартынава - абое рымска-каталіцкага веравызнаньня. Сьведкамі гэтага былі “прыказны Якуцкага казацкага ліку Аляксандар Кузьмін Бубякін і дваранка Васа Хведараўна Лімант”. Хрост зьдзейсьніў “сьвятар Мікалай Папоў”.

    Літаратура:

    Баркоўскі А. Койданаўцы на залатых капальнях Якуціі. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 7. Люты. 2007. С. 6.

    Вяніпція Казьлевічанская,

    Койданава


                                                     Мачинская Николаевская церковь

                                                [* НА РС(Я). Ф. 226-и. Оп. 9. Д. 158. Л. 52.]

    Мачинская Николаевская часовня была построена в 1867 г. на средства золотопромышленников Олекминской системы золотых приисков [* Сафронов указывает, что с 1854 г. действовала Мачинская часовня. См.: Сафронов Ф. Г. Православное христианство в Якутии. – Мирный, 1997. С. 54.]. Дата освящения часовни в чин церкви не установлена (1880-е гг. - ?). Здание - деревянное, одноэтажное, с колокольней над папертью. Церковь однопрестольная. Внутри здание было покрыто штукатуркой.

    Причт церкви не получал государственного жалованья, и оплата труда священно- и церковнослужителей осуществлялась по договору между причтом и Ленским золотопромышленным товариществом.

    Церковной земли причт не имел.

    На территории Мачинской резиденции золотопромышленников была расположена часовня, находящаяся в аварийном состоянии и построенная примерно в 1850-е гг. Кроме того, в Мачинском приходе были расположены две Никольские часовни в Жедайском и Дельгейском селениях и два молитвенных дома, один из которых - в Нохтуйском селении.

    Численность прихожан зависела от количества добываемого золота.

    [С. 96-97.]

 

 

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz