wtorek, 4 listopada 2014

ЎЎЎ Муся Зайка. Якуцкі зьбіральнік Іван Мігалкін ды беларускія "зайцы". Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Іван Васільевіч Мігалкін – нар. 23 чэрвеня 1954 г. у с. Барагонцы (Бороҕон), раённым цэнтры Вусьць-Алданскага раёна ЯАССР у складзе РСФСР (СССР).
    У 1967 г. быў дэлегатам трэцяга Ўсесаюзнага піянэрскага зьлёту ў Артэку, дзе жыў разам з акторамі - героямі кінастужкі “Няўлоўныя мсьціўцы”. Там і пачаў пісаць першыя вершы.
    У 1969 г. паступіў у Вілюйскае пэдагагічнае вучылішча імя М. Г. Чарнышэўскага, якое скончыў у 1973 годзе. У гэты ж год паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Вучыўся ў творчых сэмінарах Ягора Ісаева, Сяргея Сьмірнова, Мікалая Старшынава. Скончыў аддзяленьне паэзіі.
    У 1976 году выйшла першая кніга вершаў “Ньургуhуннаах сурук” (“Пралеска ў лісьце”).
    Іван Мігалкін - удзельнік VIII Усесаюзнага фэсту паэтаў братэрскіх рэспублік (Ашхабад, 1975), Сьвята Паэзіі Цютчава (Оўстуг, 1975), Дзён Паэзіі Пушкіна (Масква, 1974), ляўрэат творчага конкурсу “Лепшы дэбютант года” Якуцкага Абкама УЛКСМ.
    У 1977-1980 гг. служыў у Савецкім войску. Быў памагатым рэжысёра народнага тэатра Дому Афіцэраў у Бранску і карэспандэнтам газэты “На боевом посту” Маскоўскай ваеннай акругі.
    Пасьля войску працаваў выкладчыкам якуцкай мовы і літаратуры ў Мюрюнскай сярэдняй школе, карэспандэнтам газэт “Эдэр коммунист”, “Кыым”, “Ленинскэй тэрийээччи”, кіраваў інтэрнатам у с. Сабалах Момскага ўлусу, рэдактарам Якуцкага кніжнага выдавецтва, доўгі час працаваў галоўным рэдактарам, дырэктарам тэлестудыі “Борогон-ТБ” філіялу Нацыянальнай вяшчальнай кампаніі “Саха” РС(Я), галоўным рэдактарам тэлестудыі “Илгэ” пры НВК “Саха” PC(Я). На грамадзкіх пачатках кіраваў улусным літаратурным аб’яднаньнем “Сыккыс”.
    У 1993 г. з жонкай Зояй Васільеўнай арганізаваў Літаратурны музэй-комплекс імя В. А. Пратадзяканава-Кулантая, дзе захоўваюцца некалькі тысяч рэдкіх кніг, рукапісы пісьменьнікаў, унікальныя старадаўнія рэчы, шмат фатаграфій і скульптурных прац вядомых майстроў.
    17 сьнежня 2011 г. ў Якуцку на V зьезьдзе Саюза пісьменьнікаў Рэспублікі Саха (Якутыя) абраны ейным старшынём. Узнагароджаны Залатым Ясенінскім мэдалём, аўтар каля трыццаці кніг.
    У 2003 г. Іван Мігалкін выпусьціў кнігу “Цікавае захапленьне” - Дьикти дьарык. Орто уонна улахан саастаах оскуола оҕолоругар. Дьокуускай. «Бичик». 2003. 88 с. - дзе сярод розных значак, паштовак ды іншага, што зьбіраюць якуцкія, ды ня толькі, калекцыянэры – ёсьць выявы беларускіх грошаў г. з. “зайчыкаў”, якія нават запаланілі вокладку.
    Муся Зайка,
    Койданава











Brak komentarzy:

Prześlij komentarz