niedziela, 2 listopada 2014

ЎЎЎ Тускулана Пекла. Арангас - Хлеб Кальварыйскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Зайшла неяк ў Дзяржынску (былое Койданава), у краму і са зьдзіўленьнем убачыла ў продажы “Хлеб Кальварыйскі” або па-навабеларуску “Хлеб Кальварийский”:

    Агульна вядома што на лаціне Calva – чэрап, Calvariae locus - месца чэрапу — заходні варыянт вымаўленьня назвы Галгота — месца, дзе быў укрыжаваны бадзяга Хрыстос.

    У XVIII ст. на ўзгорку, што разьмяшчаўся на Ракаўскім гасьцінцы (раён цяперашняй вуліцы Кальварыйскай), зьявіліся каталіцкія могілкі. Яны налічваюць больш 30.000 пахаваньняў. Зачыненыя для новых пахаваньняў ад 1967 году. У 1990 годзе рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту комплекс усіх збудаваньняў разам з пахаваньнямі ўключаны ў дзяржаўны сьпіс помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры Менску. У 2001 годзе Кальварыйскія могілкі атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі як аб’ект міжнароднага значэньня. Звычайна ля могілкаў вуліцу называлі Кальварыйскай, што адпавядае ў Расеі Кладбищенской.

    І нават жыхар далёкай Якутыі, “дзікі якут”, не назваў бы хлеб арангаскім. Раней якуты не хавалі нябожчыка ў зямлі, а труну з ім ставілі на чатыры або шэсьць слупоў. Таму, як ва ўсіх разумных людзей, у Якуцку назву Арангасмае пахавальнае бюро, але аніяк не хлеб, як у цывілізаванага насельніцтва Беларусі...
    Між іншым Хлеб Кальварыйскі, нават, чымсьці прыцярушаны, пэўна, попелам з крэматорыю, дзеля смаку...
    Тускулана Пекла,
    Койданава


 


 



Brak komentarzy:

Prześlij komentarz