czwartek, 13 listopada 2014

ЎЎЎ Уладзімер Хведасеенка. Залацінка на БАМе ў Якутыі. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 
                                                             ЗАЛАЦІНКА НА БАМе
    У чэрвені г. г. маладыя мастакі Леанід Марчанка, Мікалай Рыжыкаў. Гарык Мазураў і Анатоль Гаршкавоз па камандзіроўцы ЦК ЛКСМ Беларусі пабывалі на БАМе ў камсамольска-маладзёжным атрадзе імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі.
    Зялацінка — так называецца таежны пасёлак, дзе абсталяваўся атрад пасланцоў Беларусі.
    — Нашым камсамольцам з Беларусі вельмі спадабаўся пасёлак. — расказвае Леанід Марчанка — Хлопцы кажуць, што нават і іх гарадок, які ўзводзіцца побач з пасёлкам, будзе насіць такую ж назву. Сапраўды, масьціна вельмі прыгожая. Вялізная, пахілая сопка. зарослая піхтай і сасьняком, а ўнізе хуткацечная рачулка Нярунга булькае сваёй серабрыстай вадой. А прыбярэжны пясочак залацісты. Возьмеш яго ў рукі, патрэш і далоні пакрываюцца залатымі іскрынкамі. Здаўна тут здабываюць гэты каштоўны мэталь — золата. Але нельга выказаць тыя пачуцьці, тыя ўражаньні, якія ахапілі нас, мастакоў, калі пазнаёміліся з калектывам атрада, нашымі землякамі. Мы перакананы, што яны яшчэ больш ўпрыгожваюць тую Залацінку. Глянеш паверх сопкі ў неба. Яно празрыстае, чыстае, блакітнае. І вочы нашых рабят вельмі падобны на небе радзімы. І думаеш, вось дзе прастора нам, мастакам, для работы. Здавалася, што мы ў сябе доме ніколі не заўважалі тых жыцьцярадасных, вясёлых, працавітых маладых людзей. Ці новыя абставіны так узьнялі іх дух, ці гістарычная місія, якая выпала на іх лёс, ці таежная шырыня расчыніла душы рабят. Нельга паверыць, што гэтыя хлопцы і дзяўчаты з тарфяністых балот і пяскоў Палесься ступілі не вечную мерзлату і яна паддаецца ім. Закладваюцца падмуркі новых будынкаў, прабіваецца скала для будучага тунэля... У новым гарадку ўжо ёсьць свае вуліцы з назвамі “Мінская”, “Пінская”, “Брэсцкая”... Але нельга сказаць, што так ужо адасоблена жывуць нашы камсамольцы, на Мінскай вуліцы жывуць мінчане, а на Брэсцкай брастаўчане. Атрад імя Кедышкі адразу ж робіцца інтэрнацыянальным. У яго ўліваецца многа камсамольцаў з іншых рэспублік нашай неабсяжнай краіны. Так, мы, мастакі, былі запрошаны на вясельле дзяўчыны з Гродна і хлопца з Азэрбайджана. Мы хуценька намалявалі ў падарунак маладым гербы двух братніх рэспублік, зрабілі іншыя замалёўкі. Радуюць адносіны і дружба маладых людзей у Залацінцы. Песьні, вясёлыя ўсьмешкі, жарты — займаюць увесь вольны ад работы час.

    Маладым мастакам давялося вельмі многа папрацаваць там. Яны зрабілі шчыты, на якіх адлюстравалі баявы і працоўны шлях камсамола, аформілі агітпункт, намалявалі эмблемы атрада, народнай дружыны, перадавікоў вытворчасьці, напісалі шмат лёзунгаў, плякатаў. Але, галоўнае, зрабілі шмат замалёвак з таго, што хвалявала, што ўразіла. Сапраўды, дзе можна ўбачыць такое: на ўзгорку сьпеюць ягады. а ў нізіне — сьнег; цьвітуць кветкі, а ў трэшчыне пад імі — іскрыцца лёд.

 




    — Мы прывезьлі шмат замалёвак, — гаворыць Леанід Марчанка, — яны патрабуюць яшчэ творчай апрацоўкі. Але такая работа не толькі прыемная для нас. Мы думаем яшчэ раз зьезьдзіць у Залацінку. Там заканчваюць будаўніцтва клюбу, і хацелася б аформіць яго прыгожа, ды і завесьці творы, народжаныя там. І, спадзяёмся, што гэта будзе наш маленькі ўклад у тую вялікую справу. якую зьдзяйсьняюць нашы равесьнікі на БАМе
    Ул. Федасеенка.
    /Літаратура і Мастацтва. Мінск. 29 жніўня 1975. С. 9./

    Уладзімер Канстанцінавіч Хведасеенка нар. 22 красавіка 1926 г. у в. Бор (Мормаль) Жлобінскага раёна Гомельскай вобласьці БССР (СССР), у сялянскай сям’і.
    У 1942-1943 гг. знаходзіўся ў партызанах, быў паранены. У 1946 г. скончыў Гомельскі рачны тэхнікум, у 1950 г. — Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі. Працаваў у абласным (1946—1948) і рэспубліканскім (1950—1951) камітэтах камсамола. У 1951-1967 гг. быў на розных пасадах у рэдакцыях газэты “Піянер Беларусі”, часопіса “Сельская гаспадарка Беларусі”, “Настаўніцкай газеты”, у выдавецтве “Беларусь”. Ад 1969 да 1979 г. — старшы інспэктар Упраўленьня кніжнага гандлю Дзярждруку БССР, загадчык аддзела газэты “Літаратура і мастацтва”, старшы рэдактар часопіса “Беларусь”. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Вялікай Айчыннай вайны І ступені, мэдалямі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны І і ІІ ступені”, Францыска Скарыны. Ганаровы грамадзянін Жодзіна. Член СП Беларусі з 1972 году. Жыў ў Мінску разам з жонкай Лізаветай Аркадзьеўнай. Ягоны сын Аляксандр стаў доктарам — працуе загадчыкам апэратыўнай хірургіі ў Другім радзільным доме.

    Памёр 3 студзеня 2018 году. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам з вайсковымі ўшанаваньнямі.

    Мадрына Хвунцік,

    Койданава

 





 




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz