niedziela, 16 listopada 2014

ЎЎЎ Вольга Лойка-Левая. Самотны Лёнік ды якуткі. Койданава. "Кальвіна". 2014.


    Віцёк Шніп у нататцы У ГАСЦЯХ У ЯКУТАК /vik-shnip.livejournal.com/89602.html/ піша:
    27. 08. 2009. Масква. Усесаюзны семінар маладых літаратараў. Гасьцініца “Орлёнок” мяне і Леаніда Галубовіча дзьве прыгожыя маладыя якуткі запрасілі ў госьці.
    Захапіўшы пару пляшак гарэлкі, стукаемся ў нумар да дзяўчат. Дзьверы адчыняюцца і да нас кідаюцца абдымацца нашы новыя знаёмыя паэты з-пад Урала. Нейкі час мы не выстаўляем гарэлку на стол, спадзеючыся, што нашыя сапернікі хутка сыйдуць у свае нумары. Аднак хлопцы сядзяць і не думаюць нікуды ісьці. Якуткі толькі ўсьміхаюцца. Усё канчаецца тым, што мы дастаём пляшкі і, выпіўшы ўсю гарэлку і крыху пашумеўшы на разьвітаньне, пакідаем якутак рускім паэтам”.


    Кажуць, пасьля шчырага праўдаадлупства свайго непасрэднага начальніка пра маскоўскія прыгоды, самотны Лёнік доўга бадзяўся паміж двароў, не заходзячы да хаты (пэўна баяўся атрымаць кухталя ад непрыгожай Веры) трымаючы абедзьве рукі ў левай кішэні...
    Адзначым што Лёнік Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна Менскай вобласьці ў сялянскай сям'і. Пасьля заканчэньня Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна (1967), затым слуцкай прафэсійна-тэхнічнай навучальні № 97 (1969) працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1970-1972). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1989 г. - рэдактар літаратурна-драматычных праграм на Беларускім тэлебачаньні. Сябра СП СССР з 1984 г. У друку выступае з 1967 г. Аўтар зборнікаў вершаў “Таемнасьць агню” (1984) і “Споведзь бяссоннай душы” (1989). Сябра СБП, рэдактар аддзела крытыкі і паэзіі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”.
    Вольга Лойка-Левая
    Койданава
















Brak komentarzy:

Prześlij komentarz