niedziela, 16 listopada 2014

ЎЎЎ Аўгіньня Яўтушэнка. Кінарэжысёр Тэафіл Людвік Каржаноўскі ды Якутыя. Койданава. "Кальвіна". 2014.

 

    Тэафіл Людвік Гардзіянавіч Каржаноўскі - нар. 2 студзеня 1930 г. у акруговым месьце Мазыр БССР (СССР), у сям’і артыстаў апэрэты.

    Дзяцінства і юнацкасьць прайшлі ў тэатральным асяродзьдзі. Скончыў Іркуцкі горна-мэталюргічны інстытут, выкладаў у Іркуцкай школе ваенных тэхнікаў.

    З адкрыцьцём у Іркуцку студыі тэлебачаньня перайшоў працаваць туды ў якасьці эфірнага рэжысёра. Першым з іркуцкіх кінарэжысёраў асвоіў здымку дакумэнтальных тэлевізійных фільмаў. Пабываў на будаўніцтве Вілюйскай ГЭС.

    Першы фільм на каляровай плёнцы які зьняў ён зваўся “Тры капітаны” і апавядаў пра рачнікоў Віціму.

     Быў удзельнікам, разам з паэтам Яўгенам Еўтушэнкам, знакамітай экспэдыцыі 1967 г. на карбасе “Мікешкін” па рацэ Лена ад п. Асятрова да п. Ціксі (ЯАССР), якую узначальваў карэспандэнт газэты “Известия” па Ўсходняй Сыбіры Леанід Шынкароў.

    Калі было прынятае рашэньне пра будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі, Каржаноўскі зьняў фільм “Там, дзе пройдзе БАМ” (1974). Будаўніцтва “магістралі стагодзьдзя” надоўга становіцца галоўнай тэмай для рэжысёра. Ім зьнятыя праграмныя стужкі “Брыгадзіры Зорнага” (1983), “Залатое зьвяно” (1985).

    Памёр 9 кастрычніка 2000 г. у Іркуцку.

    Аўгіньня Яўтушэнка,

    Койданава































 














Brak komentarzy:

Prześlij komentarz