piątek, 24 stycznia 2020

ЎЎЎ 1. Мамэрта Ляхоўская. Дасьледчык поўначы Якуцкай вобласьці Кастусь Валасовіч. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2020.


    Канстантын [Константин, Konstanty] Адамавіч Валасовіч [Волосевич, Волосович, Воллосович, Wołłosowicz, Wolosowicz] – нар. 21 траўня (2 чэрвеня) 1869 г. у в. Старчыцы /Мельнікаў А. В.  Валасовіч Канстанцін Адамавіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. ІІ. Мінск. 1970. С. 567./, [в. Ёдчыцы /По следам мамонтов. // Грицкевич В. П. От Немана к берегам Тихого океана. Минск. 1986. С. 271.], [Канстанцін сапраўды зьявіўся на свет у Старчыцах тагачаснай Старобінскай воласці Слуцкага павета ў сям’і сельскага сьвятара Адама Васільевіча Валасовіча. Праз пяць месяцаў пасьля яго нараджэньня бацьку перавялі служыць у Ёдчыцы /Блінец А.  Імя на карте. // Да новых перамог. Клецк. 31 мая 2014./] Старобінскай воласьці Слуцкага павету Мінскай губэрні [у 1866 г. у Санкт-Петярбургу /Воллосович Константин Адамович. // Огрызко В.  Североведы России. Материалы к библиографическому словарю. Москва. 2007. С. 110./] Расейскай імпэрыі, у шматдзетнай сям’і праваслаўнага сьвятара [былога уніяцкага сьвятара /Ширина Д. А.  Польский след в научном изучении Якутии (конец ХІХ – начало ХХ в.) // Ссыльные поляки в Якутии: Итоги, задачи, исследование пребывания. Сборник научных трудов. Якутск. 1999. С. 92./], дзе было шасьцёра дзяцей (тры сыны (Сямён, Канстанцін, Якаў) і тры дачкі (Сафія, Еўдакія, Юлія). Маці паходзіла са шляхціцаў Лісоўскіх. Іхнія нашчадкі таксама памяталі, што іх прозьвішча мела раней напісаньне – Валасевіч /По следам мамонтов. // Грицкевич В. П. От Немана к берегам Тихого океана. Минск. 1986. С. 271./. У 1888 г. праваслаўны сьвятар Адам Валасовіч меў у Аножках 40 дзяцінаў зямлі, “ягоны родны брат айцец Іаан з вёскі Лань”. /Хільтаў М.  Род святароў Валасовічаў. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 33. Верасень. 2015. С. 5./
    Вучыўся ў Менскай духоўнай сэмінарыі, але курса навучаньня не скончыў. [Скончыў духоўную сэмінарыю і пасьпеў папрацаваць псаломшчыкам у Бабруйскім і Навагрудзкім паветах Менскай губэрні. /Сазановіч У.  Сцежкамі мамантаў. // Голас Радзімы. Мінск. № 45. 1988./], дзе далучыўся да гуртка “Народнай волі”.
    Здаў іспыты на атэстат сталасьці ды паступіў на факультэт прыродазнаўчых навук Варшаўскага ўнівэрсытэта, там жа ўвайшоў сацыял-дэмакратычную групу Іваніцкага-Пескіна. У 1892 г. Валасовіч са ступеньню кандыдата прыродазнаўчых навук за працу па арганічнай хіміі “Аб акісьленьні карычневага сьпірту і атрыманьне фэнол-гліцэрыну” скончыў унівэрсытэт. Яму прапанавалі працу ў Санкт-Пецярбурзе і ён пачаў працаваць у хімічнай лябараторыі Акадэміі навук, а потым ў Лясным інстытуце. Таксама зрабіўся хатнім настаўнікам ў доме А. В. Стэнбак-Фэрмара, якому належала амаль палова Уралу.
    Аднак ў 1894 г. паліцыя правяла масавыя арышты чальцоў варшаўскіх рэвалюцыйных арганізацый. Усплыло і імя Валасовіча. Ён быў арыштаваны ды зьняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасьці, а потым перавезены ў Варшаўскую цытадэль.
    У 1895 г. яго саслалі ў Архангельскую губэрню на 5 гадоў.
    У студзені - сакавіку 1897 гаду, падчас сваёй шэнкурскай ссылкі, ён выяжджаў у Вялікамікалаеўскую, Ліпаўскую і Вусцьпадзеньскую воласьці, вывучаў там смалакурную справу. У лютым 1898 г. ён працягваў гэтае дасьледаваньне ва Вусьцьваскай воласьці. Волосович вёў навуковыя дасьледаваньні на Муд’юскім маяку, удзельнічаў у геалягічных дасьледаваньнях на Паўночнай Дзьвіне і ў Кемскім вуезьдзе. У кастрычніку 1898 г. праектаваў каніфольна-тарпатынавы завод у Варавінскай абшчыне Архангельскага вуезду.
    На час ссылкі Валасовіча якраз ў Архангельскай губэрні апынулася экспэдыцыя, якую ўзначальваў прафэсар В. Амаліцкі. Пад ягоным кіраўніцтвам Валасовіч вывучаў геалягічную структуру берагоў Паўночнай Дзьвіны, ды ад Заалягічнага музэю дасьледаваў жывёльны сьвет Белага мора.
    У лістападзе 1899 г. ён, ужо не як ссыльны, выехаў у Санкт-Пецярбург, дзеля ўдзелу ў падрыхтоўцы палярнай экспэдыцыі Э. В. Толя.
    Вядомы палярны дасьледнік таго часу Эдуард Васільевіч Толль [Eduard Gustav von Toll], чытаючы навуковыя публікацыі Валасовіча, прыняў нечаканае рашэньне запрасіць маладога навукоўца ў Паўночную Палярную Экспэдыцыю.
    8 чэрвеня 1900 г. ад Санкт-Пецярбургу на шхуне “Заря” вырушылі удзельнікі Расейскай палярнай экспэдыцыі (1900-1902) пад кіраўніцтвам Эдуарда Толя, якая была заарганізаваная Імпэратарскай Акадэміяй навук і мела за мэту дасьледаваньне часткі Паўночнага Ледавітага акіяну на поўнач ад Новасыбірскіх выспаў ды пошук легендарнай Зямлі Саньнікава.

    Валасовіч быў прызначаны ўзначальваць дапаможную санкавую партыю, якая павінна была стварыць харчовыя базы (дэпо) па мяркуемаму шляху экспэдыцыі. Ён выехаў з Пецярбургу восеньню 1900 г., ужо пасьля адыходу шхуны “Заря” у плаваньне. Да партыі ў якасьці тапографа і астранома быў прыкамандзіраваны М. Арлоў, які павінен быў весьці магнітныя дасьледаваньні паміж Якуцкам ды сялом Казачым, якое зьяўлялася адміністрацыйным цэнтрам Вусьць-Янскага вулусу Верхаянскай акругі Якуцкай вобласьці. У Іркуцку Валасовіч пражыў усю восень і частку зімы. Там жа, у Іркуцку, ён зьвярнуўся да іркуцкага ваеннага генэрал-губэрнатара дазволіць ссыльным А. Фейту (былому лекару і заолягу Акадэміі Навук), У. Вазьнясенскаму (былому горнаму інжынэру) ды Ё. Цёнглінскаму (былому варшаўскаму студэнту-прыродазнаўцу) прыняць удзел у экспэдыцыі. Але Фейт, які толькі што прыбыў у губэрнскае места Іркуцк з акруговага места Кірэнск Іркуцкай губэрні са сваёй жонкай А. Н. Фрэліх, ды Вазьнясенскі па нейкіх прычынах не прынялі удзелу ў экспэдыцыі.
    У Якуцку Валасовіч зьвярнуўся да якуцкага губэрнатара аб дазволе ўдзельнічаць у экспэдыцыі ссыльным В. Каціну-Ярцаву (былому студэнту ваенна-мэдычнай акадэміі), П. Аленіну (кансэрватару якуцкага музэю) ды М. Брусьнёву (былому інжынэру-тэхнолягу).
    Праз Верхаянск Валасовіч прасьледаваў ў сяло Казачае. Канчаткова партыя склалася ў лютым-сакавіку 1901 г. У яе ўвайшлі: Я. Чыкачоў (мешчанін з сяла Рускае Вусьце); якуты В. Гарохаў ды М. Гулітаў; тунгусы С. Сяргееў, М. Пратадзяканаў, П. Сьляпцоў, юкагіры К. Томскі ды С. Барабанскі. З іх пяць чалавекаў былі занятыя пры сабачых запрэжках, два пры аленях ды адзін на мэтэастанцыі.
    З групай з 10 чалавек на пяці сабачых і дзьвюх аленевых запрэжках у сакавіку 1901 г. Валасовіч перабраўся на Новасібірскія выспы. Са сваёй складанай задачай ён справіўся пасьпяхова, уладкаваўшы сем харчовых дэпо на выспах Кацельная, Фадзьдзееўская, Новая Сыбір ды Ляхаўскіх (Вялікая ды Малая).

    3 верасьня 1901 г. шхуна “Заря” увайшла ў затоку Нэрпавую (Нерпалах) выспы Кацельная (Новасыбірскі архіпэляг), дзе на беразе экіпаж разгледзеў маленькую хацінку (паварню) з плаўніку ды Валасовіча, які са сваімі паплечнікамі сустракаў іх з харчам. Ад 24 верасьня 1901 г. па 14 ліпеня 1902 г. тут экспэдыцыя правяла другую зімоўку. Гэтая зімоўка зрабіла Толя ды Валасовіча сябрамі.




    У кастрычніку 1901 г. К. Валасовіч разам з Э. Толем выяжджалі сабачымі запрэжкамі на вусьце р. Рыбнай (Балыктах). У сьнежні 1901 г. у Валасовіча пачала выяўляцца нэўрастэнія і Толь узяў яго з сабою на мацярык, куды ён выправіўся за поштай.
    15 студзеня 1902 г. яны праз выспы Вялікую ды Малую Ляхаўскія, дабраліся да Чай-Паварні на рагу Сьвяты Нос, што на беразе пратокі Зьміцера Лапцева.
     У пачатку лютага 1902 г. бала атрыманая тэлеграма прэзыдэнта Акадэміі навук з указаньнем экспэдыцыі абмежавацца дасьледаваньнем Новасібірскіх выспаў і скончыць плаваньне ў вусьце Лены. Таму Толь адправіў Валасовіча ў Якуцк, каб ён там дамовіўся з уладальнікамі параплаву “Лена”, каб тыя дапамаглі давезьці да Якуцка ўдзельнікаў экспэдыцыі.
    25 жніўня 1902 г. шхуна “Заря” падышла да берага ў бухце Ціксі. 30 жніўня туды ж падышоў параплаў “Лена” ды забраў тых, хто застаўся з падарожнікаў. 2 верасьня 1902 г. “Лена” адышла ў рэйс і 30 верасьня параплаў падышоў да Якуцку.
    9 сьнежня 1902 г. у Санкт-Пецярбургу прайшло паседжаньне Камісіі па рыштунку Рускай Палярнай Экспэдыцыі, куды былі запрошаныя Матысен, Калчак ды Валасовіч. Усе былі заклапочаны высьвятленьнем лёсу групы Толя і Бірулі, ды аказаньнем ім дапамогі.
    З Пецярбургу Валасовіч, разам з жонкай, доктаркай Аляксандрай Мацьвееўнай Ляўровай, выехаў у Цюрых (Швэйцарыя) на лячэньне лёгачнай хваробы, дзе сустракаўся у 1903 г. з У. І. Леніным. Там Валасовіч праслухаў спэцыяльны курс па геалёгіі ў Цюрыхскім палітэхнікуме.
    Пра ягоныя кантакты з рэвалюцыйнай эміграцыяй зрабілася вядомым ў Пецярбургу і, па вяртаньні ў 1903 г. ў Расею, Валасовіч быў арыштаваны, але дзякуючы хадайніцтвам жонкі яго напрыканцы 1903 г. вызвалілі. Пасьля гэтага Валасовіч цалкам адыходзіць ад рэвалюцыйнага руху. Іхняя дачка Ніна гэты час правяла ў фальварку Ніўкі пад Нясьвіжам, дзе жыла сястра Канстантына Ніна.
    Пасьля вызваленьня Валасовіч апрацоўваў геалягічныя калекцыі, сабраныя Рускай Палярнай Экспэдыцыяй. Дапамагаў удаве Толя Эме падрыхтоўваць да выданьня дзёньнікі мужа. У 1906 г. ён склаў геоляга-геаграфічнаю карту Новасыбірскіх выспаў.
    31 сьнежня 1907 г. якуцкі губэрнатар накіраваў тэлеграму ў Імпэратарскую Акадэмію навук, што ў Верхаянскай акрузе, на рэчцы Санга-Юрах тунгусам Дзяканавым (Джэргелі). быў знойдзены труп мамуту.
    У 1908 г. Валасевіч узначаліў экспэдыцыю Пецярбурскай Акадэміі навук на раку Санга-Юрах, дзеля раскопак гэтых парэшткаў мамуту. 22 сакавіка 1908 г. экспэдыцыя прыбыла ў сяло Казачае ў Верхаянскай акрузе Якуцкай вобласьці. 1 красавіка ён, разам з заолягам Пфіцэнмаерам (кансэрватар Тыфліскага музэю) ды ураднікам Якуцкага казацкага палку І. Растаргуевым, выехалі на месца знаходкі і 6 красавіка 1908 г. пачалі раскопкі. Па заканчэньні раскопак экспэдыцыя разьдзялілася: Пфіцэнмаер павёз парэшткі мамуту да ракі Лены, а Валасевіч правёў дадатковыя дасьледаваньні.
    6 верасьня 1908 г. ён тэлеграмай паведамляў: “У пачатку жніўня закончыў экспэдыцыю на Булуне; дасьледаваны выспы Ляхаўскія, тундра Сьвятога Носу і прыбярэжная тундра да водападзелу Індзігіркі; адкуль краем лесу прайшоў да Лены; адкрыты новыя факты па геалягічнай будове выспаў ды мацерыку”.
    У 1908 г. Дзяржаўная Дума, Савет Міністраў ды Акадэмія Навук прыступілі да рашэньня пытаньня аб адкрыцьці рэгулярнага суднаходзтва паміж Уладзівастокам ды Якуцкам праз Бэрынгаву пратоку. Міністэрства гандлю і прамысловасьці, якое лічыла што пачынаць працу неабходна з дасьледаваньня узьбярэжжа, зьвярнулася ў акадэмічны цэнтар з просьбаю аб камандыраваньні дзеля гэтай мэты загадчыка Геалягічнага музэю І. Талмачова ды геоляга Валасовіча. Было прынятае рашэньне аб стварэньні двух партый. Кіраўніцтва Ленска-Калымскай экспэдыцыі даручылі Валасовічу.
    У 1909 г. Валасовіч выехаў, разам з ваенным тапографам М. Іюдзіным ды астраномам Я. Скварцовым, у Якуцкую вобласьць. У Казачае яны прыбылі 20 красавіка 1909 г. Там да іх далучыліся: юкагіры Я. Варакін, М. Энкачан, якут Х. Гарохаў ды казакі Дзячкоў і Турунтаеў. Атрад Валасовіча дамогся бліскучых вынікаў, бо за паўгода ён зьдзейсьніў на 25 астранамічных пунктах тапаграфічную здымку больш дзьвюх тысяч кілямэтраў арктычнага ўзьбярэжжа. Акрамя таго, былі атрыманыя найкаштоўныя мэтэаралягічныя, гідралягічныя і геалягічныя матэрыялы па Хараўлахскіх горах. Экспэдыцыя паказала, што на усім узьбярэжжы ад Лены да Калымы вялікія водмелі, акрамя вусьцяў Лены ды Калымы. Дзякуючы гэтым дадзеным ў навігацыю 1911 г. з Уладзівастока да Ніжне-Калымску быў выпраўлены камэрцыйным рэйсам параплаў “Калыма”.
    Пасьля заканчэньня экспэдыцыі Валасовіч вярнуўся ў Пецярбург ды пасяліўся ў дачным прадмесьці Лахта. Працаваў нейкі час ў Акадэміі навук. Падчас змушанага перапынку ў працы, злучанага з абвастрэньнем сухотаў, ён спрабуе выратаваць унікальныя парэшткі мамуту, выяўленага на высьпе Вялікай Ляхаўскай.
    Вясной 1910 г. па даручэньні Валасовіча прамыслоўцы адправіліся на выспу Вялікая Ляхаўская, каб адкапаць там тыя парэшткі, якія знайшоў А. Гарохаў яшчэ ў 1906 г. на рэчцы Эртэрыкан. Яны выкапалі шкілет і мяккія часткі трупу гэтай жывёліны і даставілі на Лену ды праз Іркуцк адправілі па чыгунцы ў Пецярбург. Затым парэшткі перавезьлі ў Лахту, у маёнтак Стэнбак-Фэрмара, у адмысловую лядоўню. Валасевіч прэпараваў парэшткі, а ягоны фундатар граф Стэнбак-Фэрмар падарыў іх, цэлы шкілет і чатыры ступні са скурай і мясам, кавалкі скуры, Францыі, і яны пад даглядам Валасовіча былі дастаўленыя ў Парыж ды зьмешчаныя ў палеанталягічным музэю (Les Galeries de Paléontologe et d’Anatomie comparée), які зьяўляецца часткай Парыскага музэю прыродазнаўства (Muséum national d'histoire naturelle).
    Таксама Валасовіч бярэ ўдзел у інжынэрна-геалягічных працах па рэканструкцыі Архангельскага порту. Займаецца геалягічнымі дасьледаваньнямі ў Паволжы ды Кубані, Маскоўскай ды Ніжагародзкай губэрнях.
    У 1917 г. хворы на сухоты Валасовіч зьехаў у Есентукі, дзе ягоная жонка працавала лекарам. Вывучаў геалёгію Каўказа, арганізоўваў лязарэты для параненых салдатаў у германскай вайне.
    Распачатая грамадзянская вайна сарвала шматлікія пляны навукоўца. Новая ўлада, даручыла яму праводзіць геалягічныя дасьледаваньні на Кубані ды Доне.
    У верасьні 1918 г. Валасовіч выехаў у службовую камандзіроўку ў Харкаў. 25 верасьня 1919 гады недалёка ад Харкава, на станцыі Бяспалаўка, нібыта махноўцы пусьцілі пад адхон цягнік. Сярод загінуўшых пасажыраў апынуўся і Канстантын Адамовіч Валасовіч. Пахаваны ён быў недалёка ад месца крушэньня. Удава і сын навукоўца ў 1923 г. прыяжджалі туды, але знайсьці ягоную магілу яны не змаглі.
    На допыце 21 студзеня 1920 г. перад Сьледчай Камісіяй у Іркуцку Аляксандар Колчак на пытаньне чальца камісіі А. М. Аляксееўскага засьведчыў, што “з заолягам Біруля я да вайны ўвесь час падтрымліваў сувязь, дзе зараз Біруля, я не ведаю. Затым быў яшчэ адзін вялікі прыяцель, таварыш па экспэдыцыі, Валасовіч”. /Протоколы допроса адмирала А. В. Колчака чрезвычайной слѣдственной комиссіей въ Иркутскѣ 21 января - 7 февраля 1920 г. // Архивъ русской революціи издаваемый І. В. Гессеномъ. Т. Х. Берлинъ. 1923. C. 187./
     Ягоныя дзёньнікі і запісы захаваліся толькі дзякуючы П. У. Вітэнбургу, які вывез іх і частку калекцый у 1917 г. з лецішча  Валасовіча ў Лахце.
    Ягоным імем названыя:
    Sinuplicorhynchia wollosowitschi - кляс замкавых брахіяпад, трыяс Паўночнага Ўсходу Сыбіры.
    Inoceramus vollosovitschi - кляс двухстворкавых малюскаў, сярэдняя юра Паўночнай Сыбіры.
    Picea Wollosowicyii - выкапнёвая елка на рацэ Амалой.
    Мыс Валасовіча - на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы выспы Кастрычніцкая рэвалюцыя Архіпэлягу Паўночная Зямля.
    Выспа Валасовіча ў архіпэлягу Паўночная Зямля.
    Рэчка Валасовіча - на поўначы выспы Кацельная архіпэлягу Новасыбірскія выспы.
    *
    Ягоная дачка Ніна Канстанцінаўна ў 1924 г. зьехала ва Францыю і там засталася.

    Ягоны, ды Эрны Артураўны, сын Канстантын Канстанцінавіч Валасовіч (1909-1973) скончыў у 1930 г. геалягічны факультэт ЛДУ. Ад 1928 г. працаваў навукова-тэхнічным супрацоўнікам Геалкаму, у 1930 г. зрабіўся начальнікам пошукавай партыі Ленінградзкага ГУ. Ад 1931 г. працаваў у Паўночным ГУ, ад 1940 г. кіраваў сэктарам глыбіннага сьвідраваньня на нафту ды соль. Арыштаваны 30 сьнежня 1941 г. ды асуджаны па арт. 58, п. 10. на 10 гадоў ППЛ. Тэрмін адбываў у сыстэме Красноярсклягу на лесапавале. У 1952 г. быў вызвалены, рэабілітаваны ў 1956 г. Ад 1954 г. працаваў у Варкуцінскай геолягавыведнай экспэдыцыі старшым геолягам, затым галоўным інжынэрам. Ад 1960 г. на дасьледчай працы. Між іншым написаў працу:
    Ягоная жонка Эрна Артураўна Кальбэрг (1908-1996), заслужаны геоляг РСФСР.
    Ягоны сын Вячаслаў Канстанцінавіч (1933-2015).
    Творы:
    Геологические наблюдения в нижнем течении Северной Двины, Усть-Пинега - Архангельск. // Труды варшавского общества естествоиспытателей. Варшава. 1897.
    Заметка о постплиоцене в нижнем течении С. Двины. Геологическая экскурсия в 1899 г. СПб. 1900. /Отдельный оттиск из: Материалы для геологии России. Т. ХІІІ. СПб. 1900. С. 249-262./
    Отчет начальнику Русской Полярной Экспедиции о личном составе вспомогательной санной партии и ее работах по устройству спасательных депо. // Известие Императорской Академии наук. Т. XVI. № 5. 1902. С. 240-247.
    О геологическом строении Ново-Сибирских островов и земли Беннета. // Записки Императорского Санкт-Петербургского минералогического общества. II серия. Т. XLIII. СПб. 1905. С. 34-37.
    Петрозаводский морской постплиоцен. СПб. 1908. /Отдельный оттиск из: Материалы для геологии России. Т. ХХІІІ. СПб. 1908./
    Übersicht der wissenschaftlichen Arbeiten Baron Tolls und allgemeine geolgische Resultate seiner letzten Expedition. // Die russische Polarfahrt der Sarja 1900-1902. Aus den hinterlassenen Tagebüchern von Baron Eduard von Toll [Hrsg. v. Emmy von Toll]. Berlin. 1909. S. 601-622.
    Раскопки Санга-юрахского мамонта в 1908 году. // Известия Императорской Академии наук. Серия VI. Т. III. № 6. 1909. C. 437-458.
    Сообщение о поездке между Леной и озером Тастах летом 1908 г. // Известия Императорской Академии наук. VI серия. Т. III. № 7. СПб. 1909. С. 511-514.
    Мамонт острова Большого Ляховского (Новосибирские острова). Геологический очерк. Петроград. 1914. /Отдельный оттиск из: Записки Императорского Санкт-Петербургского Минералогического Общества. II серия. T. L. 1915. C. 305-338./
    Геологические наблюдения в тундре между нижними течениями р. Лены и Колымы (по материалам Санга-юряхской экспедиции 1908 г. и Ленско-Колымской экспедиции 1909 г.) [Ч. I. Геологические наблюдения во время экспедиции за Санга-юряхским мамонтом в 1908 г. (С. 306-326); Ч. II. Геологические наблюдения во время Ленско-Колымской экспедиции 1909 г. (327-326)] Обработал для печати Р. Ф. Геккер. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. 306-356.
    Літаратура:
    Ciągliński J.  Z krain polarnych. Podróż na Wyspy Nowosyberyjskie. // Wszechświat. Nr 47, 48, 49. 1903.
*    Толмачевъ И. П.  По Чукотскому побережью Ледовитаго океана. Предварительный отчетъ начальника экспедиціи по изслѣдованію побережья Ледовитаго океана отъ устья Колымы до Берингова пролива, снаряженной в 1909 году Отдѣломъ Торговаго Мореплаванія Министерства Торговли и промышленности. С.-Петербургъ. 1911. С. 19, 23-24.
*    Протоколы допроса адмирала А. В. Колчака чрезвычайной слѣдственной комиссіей въ Иркутскѣ 21 января - 7 февраля 1920 г. // Архивъ русской революціи издаваемый І. В. Гессеномъ. Т. Х. Берлинъ. 1923. C. 187.
*    Воллосович. III. 267. // Лебедев Н. К.  Завоевание Земли. Популярная история географических открытий и путешествий. Т. III. Девятнадцатый век и Наше время. Москва. 1925. С. 408.
    Журналы заседаний Российского минералогического общества // Записки Русского Минералогического Общества. Вторая серия. Часть 56. Вып. 1-2. 1927. С. 225-263.
*   Воллосович Константин Адамович. // Сибирская Советская Энциклопедия. Т. 1.  Москва. 1929. Стлб. 525.
*    Комаров В.  От Комиссии по изучению Якутской АССР. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. I.
*    Геккер Р.  Предисловие. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. V-IX.
*    Скворцов Е. Ф.  В прибрежных тундрах Якутии. (Дневник участника Ленско-Колымской экспедиции 1909 г.) // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. 1, 4, 8, 16, 19, 21, 25, 29, 30, 39, 41-42, 49. 51-52, 58, 76, 82—84, 86, 87, 89, 91, 98, 103-104, 108, 109, 111, 113-114, 116-119, 129, 138, 165, 167, 192, 221, 230, 241.
*    Июдин Н. А. Топографические работы Ленско-Колымской экспедиции 1909 г. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. 246, 249, 253, 255.
*    Скворцов Е. Ф.  Магнитные определения во время Ленско-Колымской экспедиции 1909 г. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. 299-287.
*    Скворцов Е. Ф.  Метеорологические наблюдения во время Ленско-Колымской экспедиции 1909 г. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. 288-298.
*    Геккер Р. Ф.  Предисловие. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. 299-305.
*   Список туземных географических названий встречающихся в тексте работ и на картах, входящих в труд «Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича». [Даются согласно указаниям Э. К. Пекарского]. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. 357-362.
*    Hecker R. Th.  Geological observations in the tundra between the lower courses of the Rivers Lena and Kolyma (assording to data obtained on the Sanga-Iuriakh Expedition of 1908 and the Lena-KolymaExpedition of 1909) By С. A. Vollosovich. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930. С. 381-383.
   Геологическая карта материковой части Якутской АССР между устьями рр. Лены и Колымы, составленная по материалам К. А. Воллосовича, Р. Ф Геккером и Б. М. Куплетским. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930.
    Карта маршрутов Ленско-Колымской экспедиции от устья протоки Ильин Шар, дельты р. Яны, до усья р. Алазеи, под начальством геолога К. А. Воллосовича 1909 г. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. XV. Ленско-Колымская экспедиция 1909 г. под начальством К. А. Воллосовича. Ленинград. 1930.
    Samojlowicz R. D. L’activitè scientifique des revolutionnaires polonais en Sibèrie. // Zbiór prac poświęconych przez Towarzystwo Geograficzne we Lwowie Eugeniuszowi Romerowi w 40-lecie jego twórczości naukowej. Lwów. 1934.
    Визе В. Ю.  Моря Советской Арктики. Очерки по истории исследования. Ленинград. 1936. С. 360, 402.
*    Визе В. Ю.  Моря Советской Арктики. Очерки по истории исследования. Москва-Ленинград. 1948. С. 260, 271.
    Болотников Н.  Никифор Бегичев. Москва. 1949. С. 7, 66.
*    Толль Э. В.  Плавание на яхте «Заря». Москва. 1959. С. 234-241, 246-247, 249-251, 253-254, 256-257, 261-265, 267, 271, 277,-278, 283, 299, 313, 322. 
    Виттенбург П. В.  Жизнь и научная деятельность Э. В. Толля. Москва-Ленинград. 1960.
    Мостахов С. Е.  Сподвижники путешественников и исследователей. (Участие местного населения в геогр. изучении Северо-Востока Сибири в XVII - начале XX в.). – Якутск. 1966. С. 29, 112, 120.
*    Мельнікаў А. В.  Валасовіч Канстанцін Адамавіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. ІІ. Мінск. 1970. С. 567.
    Попов С. В., Троицкий В. А.  Топонимика морей Советской Арктики. Ленинград. 1972. С. 233.
    Mельников A. В.  Вклад K. A. Воллосовича в геолого-географическое изучение Арктики. // Sympozjum Polsko-Radzieckie. Dzieje polskich i rosyjskich (radzieckich) badań polarnych. Streszczenia referatów. Wrocław. 1978.
*    Wójcik Z.  O Konstantym Wołłosowiczu i jego badaniach geologicznych w obszarach polarnych Rosji. // Dzieje polskich, rosyjskich i radzieckich badań polarnych. Materiały III sympozjum Polsko-Radzieckiego z historii nauk o ziemi Wrocław, 25-30 września 1978 r. -*- История польских, русских и советских полярных исследований. Материалы ІІІ польско-советского симпозиума по истории наук о земле Вроцлав, 25-30 сентября 1978. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź. 1982. S. 453-489.
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка во второй половине XIX - начале XX в. Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. 07.00.02. Владивосток. 1985. С. 153-155.
*    По следам мамонтов. // Грицкевич В. П. От Немана к берегам Тихого океана. Минск. 1986. С. 270-283, 301-302.
*    Попов С. В.  Морские имена Якутии. Очерки по топонимии морей Лаптевых и Восточно-Сибирского. Якутск. 1987. С. 100-101.
*    Сазановіч У.  Сцежкамі мамантаў. // Голас Радзімы. Мінск. № 45. 10 лістапада 1988. С. 4, 8.
*    Волосович К. А. 107, 115, 261. // Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Иркутск. 1989. С. 374.
*    Воллосович К. А. 101,102, 103. // Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903. Якутск. 1989. С. 170.
*    Wołłosowicz Konstanty. // Słabczyńcy W. i T.  Słownik podróżników рolskich. Warszawa. 1992. S. 335-338.
    Чикачев А. Г.  Якутские экспедиции Воллосовича. // Республика Саха. Якутск. 5 августа 1994.
*    Грыцкевіч В. П.  Валасовіч Канстанцін Адамавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 206.
*    Аношка В., Брылеўскі М.  Нашы славутыя землякі – даследнікі прыроды і землепраходцы. Да 150-годдзя з дня нараджэння Яна Чэрскага. // Наша слова. Менск. № 20-22 (232-234). [№ 21.] 17-31 траўня 1995. С. 8.
*    Брага Г. В., Варанько К. Дз.  Беларусы на карце свету. Рэкамендацыйны спіс. /Канстанцін Адамавіч Валасовіч/. // Новыя кнігі Беларусі. Мінск. № 8. 1995. С. 14-15.
*    Багдановіч А. Я.  Да гісторыі партыі “Народная воля” ў Мінску і Беларусі (1880-1892). // Маладосьць. № 12. Мінск. 1995. С. 209.
*    Валасовіч  Канстанцін Адамавіч. // Беларуская энцыклапедыя. У 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 473.
*    Марціновіч А.  Знаўца мамантаў. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 5 лютага 1999. С. 14-15.
*    Ширина Д. А.  Польский след в научном изучении Якутии (конец ХІХ – начало ХХ в.) // Ссыльные поляки в Якутии: Итоги, задачи, исследование пребывания. Сборник научных трудов. Якутск. 1999. С. 92-101.
*    Валасовіч Канстанцін. // Географы і падарожнікі Беларусі. Дапаможнік для настаўнікаў i вучняў агульнаадукац.школы. Альбом – атлас пад рэдакцыяй доктара геаграфічных навук В. А. Ярмоленкі. Мінск. 1999. Арк. 33.
*    Ярмоленка В.  Валасовіч Канстанцін Адамавіч. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мінск. 2000. С. 141.
*    Wołłosowicz Konstanty. // Kijas A.  Polacy w Rosji od XVII wieku do 1917. Słownik biograficzny. Warszawa, Poznań. 2000. S. 381-382.
*    Воллосович Константин Адамович (2. 6. 1869 - 25. 9. 1910). // Кисель В. П. Открыватели Мира. Замечательные путешественники, исследователи, первопроходцы. Минск. 2000. С. 87-88. 
*    Знаўца мамантаў. // Марціновіч А.  Элегіі забытых дарог. Гістарычныя нарысы, эсэ. Мінск. 2001. С. 465-477.
*    Ширина Д. А.  Россия: научное исследование Арктики XVIII в. – 1917. Новосибирск. 2001. С. 148-157.
*    Брага Г. В., Воронько К. Д.  Белорусы на карте мира [По следам мамонтов. (Константин Адамович Волосович) 1869-1919.] // Медный всадник. Приложение к газете «Земля русская» Санкт-Петербург. Т. 1 (10) 2002. С. 152.
*    Воллосович Константин Адамович. // Огрызко В.  Североведы России. Материалы к библиографическому словарю. Москва. 2002. С. 110.
*    По организации и снаряжению вспомогательной партии К. А. Воллосовича. Д. 26 Л. 1-102. [Санкт-Петербургский филиал архива РАН.] // История Якутии в документах архивов г. Санкт-Петербурга. (Краткий справочник). Сост. А. А. Калашников. Якутск. 2003. С. 142.
    Боякова С. И.  Освоение Арктики и народы Северо-Востока Азии. XIX - 30-е годы XX вв. Диссертация на соискание ученой степени доктора исторических наук. 07.00.02. Якутск. 2004. С. 157, 163, 165.
*    Варанько К. Д.  Па слядах мамантаў. Канстанцін Адамавіч Валасовіч (1869-1919). // Геаграфія. Праблемы выкладання. Навукова-метадычны часопіс. № 2. Мінск. 2005. С. 63-64. 
*    Специалист... по мамонтам. // Драбо В., Ермоленко В.  Арктика: по следам соотечественников. Минск. 2005. С. 130-134. 
    Лазарев П. А. Крупные млекопитающие антропогена Якутии. Филогенез, систематика, палеоэкология, фаунистические комплексы, тафономия, останки. Диссертация на соискание ученой степени доктора биологических наук. 03.00.08. Якутск. 2005. С. 17, 20, 301.
    Романова О. С.  История картографирования Якутии. XVII - начало XX в. Диссертация на соискание ученой степени кандидата географических наук. 07.00.10. Москва. 2005. С. 80, 90-91.
*    Тихонов А. Н.  Мамонт. Москва. Санкт-Петербург. 2005. С. 25-26.
    Большиянов Д. Ю.  Пассивное оледенение Арктики и Антарктиды. Санкт-Петербург. 2006. С. 14, 136, 242.
    Аветисов Г. П.  Арктический мемориал = Arctic memorial. Санкт-Петербург. 2006. С. 135, 373, 648.
    Красникова О. А.  Академия наук и исследования в Арктике. Научно-организационная деятельность Полярной комиссии в 1914-1936 гг. Диссертация ... кандидата исторических наук. 07.00.10. Москва. 2006. 29, 89, 211.
*    Барыс С., Шпетны В.  Беларусы вывучаююць Зямлю (выхаваўчая гадзіна). [Беларускія прозвішчы на сусветнай карце. Даследчыкі і падарожнікі. Хроніка падарожжаў і даследаванняў Зямлі ўраджэнцамі Беларусі.] // Беларускі гістарычны часопіс. № 12. 2007. С. 48.
*    Воллосович Константин Адамович. // Огрызко В.  Североведы России. Материалы к биографическому словарю. Москва. 2007. С. 110.
    Чикачев А. Г.  Русские в Арктике. Полярный вариант культуры. Историко-этнографические очерки. Новосибирск. 2007. С. 20, 73.
*    Воллосович Константин Адамович. // Попов Г. А.  Сочинения. Т. III. История Города Якутска 1632-1917. [Справочные материалы.] Якутск. 2007. С. 204.
*    Барыс С.  Беларусы даследуюць Зямлю. [Беларускія прозвішчы на сусветнай карце. Беларускія даследчыкі і падарожнікі. Хроніка падарожжаў і даследаванняў Зямлі ўраджэнцамі Беларусі.] [Дзядзінец] // Наша слова. Ліда. № 11 (850). 12 сакавіка 2008. С. 5-7 (9-11).
    Басаргина Е. Ю.  Императорская Академия наук на рубеже XIX-XХ веков. Очерки истории. Москва. 2008. С. 139.
    Визе В. Ю.  Моря российской Арктики. Очерки по истории исследования. Т. 2. Москва. 2008. С. 33, 40, 57.
    Лазарев П. А.  Крупные млекопитающие антропогена Якутии = Large mammals of the anthropogene of Yakutia. Новосибирск. 2008.
*    Богдашич С., Тишкевич В.  Он искал Землю Санникова. // інфа Кур’ер. Слуцк. № 24. 11 чэрвеня 2009. С. 13.
*    Колетов К. Н.  Константин Константинович Воллосович (1909-1973). К столетию со дня рождения. // Вестник Института геологии Коми НЦ УрО РАН. № 10-11. Сыктывкар. 2009. С. 40.
*    Специалист по мамонтам... // Ермоленко В.  Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 172-179.
*    Пухонто С. К.  К. К. Воллосович - один из старейших исследователей Европейского Севера (к 100-летию со дня рождения). // Институт Истории Естествознания и Техники им. С. И. Вавилова. Годичная научная конференция. Москва. 2009. С. 475.
*    Стародубцева И. А., Кузнецова Т. В.  «Большой знаток Сибирского севера» (к 140-летию со дня рождения К. А. Воллосовича). // Институт Истории Естествознания и Техники им. С. И. Вавилова. Годичная научная конференция. Москва. 2009. С. 495-498.
*    Стародубцева И. А., Кузнецова Т. В.  Исследователь Севера К. А. Воллосович. // Палеонтология, стратиграфия и палеогеография мезозоя и кайнозоя бореальных районов. Т. I. Мезозой. Материалы научной сессии, посвященной 100-летию со дня рождения члена-корреспондента АН СССР Владимира Николаевича Сакса 18-22 апреля 2011 г. Новосибирск. 2011. С. 263-266.
*    Чарнушэвіч А.  У пошуках Зямлі Саннікава. // Беларускі час. Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Мінск. № 39. 28 сентября 2012. С. 21. 
    Комиссии Академии Наук в XVIII-XX веках = Committees of the Russian Academy of sciences in the18th-20th ctnturies. Исторические очерки. Ред.-сост.Г. И. Смагина, Э. А. Тропп. Санкт-Петербург. 2013. С. 142, 176, 183.
    Виттенбург Е. П.  Судьба ученого и Академия наук в 1920-е гг. Санкт-Петербург. 2014. С. 20. 
*    Блінец А.  Імя на карте. [Карані.] // Да новых перамог. Клецкая раённая газета. Клецк. № 41. 31 мая 2014. С. 4.
*    Ярмоленка В.  Валасовіч Канстанцін Адамавіч. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 82.
    Кузнецов Н.  В поисках Земли Санникова. Полярные экспедиции Толля и Колчака. Москва. 2014. С. 24.
    Море Лаптевых. Энциклопедия. Авт. и сост. И. С. Зонн, А. Г. Костяной. Москва. 2014. С. 41, 154.
*    Брылеўскі М. М.  Выхадцы з Беларусі ў даследаваннях бліжняга і дальняга замежжа. Вучэбны матэрыял да ўрока № 9. // Геаграфія. Навукова-метадычны часопіс. № 12. 2015. С. 43.
*    Хільтаў М.  Род святароў Валасовічаў. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 33. Верасень. 2015. С. 5.
*    Канстанцін Валасовіч. // Марціновіч А.  Гісторыя праз лёсы. Т. 2. [Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь] Мінск. 2016. С. 186-197. 
*    Осмоловский А.  Геолог из Слуцка довел мамонта до Парижа. // Комсомольская правда в Белоруссии. Минск. №. 180. 26 сентября. 2017. С. 10. 
*    Валасовіч Канстанцін Адамавіч. // Бездзель В. Я., Субоцін А. А., Хаданёнак В. М.  Беларуская навука ў персаналіях. Даведнік для студэнтаў усіх спецыяльнасцяў, якія вывучаюць дысцыпліны: інтэграваны модуль “Гісторыя”, “Гісторыя навукі і тэхнікі”, “Гісторыя і культура Беларусі”. Віцебск. 2017. С. 18-21.
*    Федоров С. Е.  История исследований млекопитающих четвертичного периода в Якутии. XVIII - XX вв. Автореферат диссертация на соискание ученой степени кандидата биологических наук. 07.00.10. Якутск. 2017. С. 1-2, 5-6, 15.
*    Федоров С. Е.  История исследований млекопитающих четвертичного периода в Якутии. XVIII - XX вв. Диссертация на соискание ученой степени кандидата биологических наук. 07.00.10. Якутск. 2017. С. 6, 8, 14, 34, 77, 103, 105-114, 131.
*    Докучаев А. Я., Крехан Г.-Р., Каргин А. В., Кулаков Ф. В., Курдюков Е. Б., Лексин А. Б., Лобанов К. В., Полякова М. В., Смольянинова В. Н., Юткина Е. В.  Русская Полярная Экспедиция (1901-1902 гг.): Страницы из архива Рудно-Петрографического музея ИГЕМ РАН и фондов Библиотеки геологической литературы БЕН РАН. Ч. 2. Русская Полярная Экспедиция (1901-1902 гг.): Руководители экспедиции. // Вестник Владикавказского научного центра. Т. 18. № 4. Владикавказ. 2018. С. 28, 30-31.
*    Докучаев А. Я., Крехан Г.-Р., Каргин А. В., Кулаков Ф. В., Курдюков Е. Б., Лексин А. Б., Лобанов К. В., Полякова М. В., Смольянинова В. Н., Юткина Е. В.  Русская Полярная Экспедиция (1901-1902 гг.): Страницы из архива Рудно-Петрографического музея ИГЕМ РАН и фондов Библиотеки геологической литературы БЕН РАН. Ч. 3. Русская Полярная Экспедиция (1901-1902 гг.): В поисках Земли Санникова. // Вестник Владикавказского научного центра. Т. 19. № 1. Владикавказ. 2019. С. 43. 
*    2 чэрвеня – 150 гадоў з дня нараджэння К. А. Валасовіча (1869-1919), прыродазнаўца, геолага, географа, хіміка. // Даты Беларускага календара. 2019. Май. Чэрвень. [2 – Канстанцін Валасовіч.] Складальнікі: В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага, Т. І. Лагош. Рэдактар К. Д. Варанько. Дадатак да бюлетэня «Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку. Штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. № 2. Мінск. 2019. С. 9-10.
*    Варанько К. Дз. 2 чэрвеня ― 150 гадоў з дня нараджэння К. А. Валасовіча (1869-1919), прыродазнаўца, геолага, географа, хіміка. // Геаграфія. Навукова-метадычны часопіс. № 5. Мінск. 2019. С. 58-59.
    Мамэрта Ляхоўская,
    Койданава
 

 









                                                                     ВАЛАСОВІЧЫ
    Паводле сямейных паданняў, род Валасовічаў вядомы з XV ст., і амаль усе яго мужчынскія прадстаўнікі былі святарамі. Своеасаблівай “сталіцай” рода была Лань, але многія Валасовічы згадваюцца сярод настаяцеляў царквы ў Ёдчыцах.
    Старэйшы брат Канстанціна Адамавіча Сямён скончыў Мінскую Духоўную Семінарыю, працаваў у Варшаўскай мужчынскай гімназіі, а з 1896 г. быў ваенным святаром. Удзельнічаў у руска-японскай і Першай сусветнай вайне. Быў узнагароджаны ордэнамі Святой Ганны і Святога Уладзіміра, наперсным крыжам. Звесткі пра малодшага брата Якава няпэўныя. Паводле ўспамінаў удзельнікаў нацыянальнага руху, напрыканцы 1880-х гадоў нейкі Валасовіч “папоўскі сын з Лубянца (бліжэйшае да Ёдчыц паштовае аддзяленне – А. Б.)” арганізаваў беларускую бібліятэчку ў Слуцку. А ў 1907 г. ён жа спрабаваў стварыць у Капылі “беларускі народны ўніверсітэт”. Калі з першай часткай гэтага сцвярджэння можна пагадзіцца, то другая выклікае сумненні. Згодна з сямейнымі аповядамі, Якаў памёр ад туберкулёзу ў 23 гады, а значыць, не мог дажыць да 1907 г.
    Сёстры палярнага даследчыка прысвяцілі сябе педагагічнай дзейнасці. Сафія ў 1891-1898 гг. была настаўніцай у Заастравецкім народным вучылішчы, Еўдакія працавала на педагагічных курсах у вучылішчы сляпых у Санкт-Пецярбургу. Юлія Валасовіч выйшла замуж за нясвіжскага святара Рыгора Чыпуля і займалася выхаваннем дзяцей. Адна з яе дачок пасля вайны працавала настаўніцай у Шчэпіцкай сярэдняй школе.
    У гісторыі Клеччыны пакінуў свой след святар Ёдчыцкай царквы Аляксандр Валасовіч, закатаваны ў Калдычэўскім канцлагеры ў 1944 г., і яго сыны: Дзмітрый – удзельнік партызанскага руху, а пазней – дырэктар Чырвоназоркаўскай школы; і Георгій, які ў 1933-1937 гг. быў псаломшчыкам у Ёдчыцах, а ў 1944-1946 гг. – настаяцелем клецкай Свята-Пакроўскай царквы. Яны даводзіліся дальнімі сваякамі герою сённяшняй публікацыі.
    Сын вучонага Канстанцін Канстанцінавіч (1909-1973) працаваў геолагам на Поўначы, забяспечваў правядзенне нафтаздабываючых работ. У 1941 г. яго арыштавалі, нібыта за “антысавецкую дзейнасць” і асудзілі на дзесяць гадоў зняволення. Толькі ў 1956 г. ён быў рэабілітаваны і змог вярнуцца да любімай працы. Дачка Канстанціна Адамавіча Ніна ў 1924 г. выехала ў Францыю і на радзіму больш не вярталася.
    Старонку падрыхтаваў Андрэй Блінец, пазаштатны аўтар газеты.




                                                                  СВАЯКІ КЛЯСЫКА
    Ёсьць людзі, якія, як зоркі, пакінулі сьлед у жыцьці цэлых пакаленьняў. Такім чалавекам зьяўляецца і беларускі паэт-клясык Максім Багдановіч. Шмат хто пісаў успаміны пра яго жыцьцё і творчасьць, але асобнае месца сярод іх займае Ганна Кіпрыянаўна Валасовіч-Гразнова, стрыечная сястра паэта. З усіх яго родзічаў яна найбольш сур’ёзна паставілася да творчасьці брата, падзяляла яго нацыянальныя ідэалы, была шчырай прыхільніцай беларускай культуры і літаратуры. У 1965 г. Ганна Кіпрыянаўна па запрашэньні сваёй сяброўкі, беларускага бібліёграфа і літаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча культуры БССР Ніны Барысаўны Ватацы прыехала ў Мінск, дзе пазнаёмілася і пасябравала з беларускімі пісьменьнікамі і дзеячамі культуры. З таго часу яна назаўсёды зьвязала сваё жыцьцё з Беларусьсю, прыяжджала сюды разоў пяць, і кожны раз шчыльней станавілася кола яе беларускіх сяброў. Карэспандэнтамі Ганны Кіпрыянаўны былі Янка Брыль, Максім Танк, Пімен Панчанка, Алесь Адамовіч, Гаўрыла Гарэцкі, Язэп Семяжон, Ніна Ватацы, Алесь Бачыла, Ірына Крэнь, Сяргей Новік-Пяюн. Апошні паведаміў сястры паэта пра трагічны лёс яе родных па бацьку – Валасовічаў родам з в. Лань.
    У1966 г. я пазнаёміўся з Г. К. Валасовіч-Гразновай на кватэры Н. Б. Ватацы, сустрэча адбылася дзякуючы С. М. Новіку-Пеюну. Я быў вельмі ўзрушаны, калі даведаўся, што Ганна Кіпрыянаўна — мая цётка па лініі маёй маці Лідзіі Аляксандраўны Хільтовай (Валасовіч). Мама нарадзілася 4 лістапада 1910 г. у в. Райцы Карэліцкага раёна на Гродзеншчыне ў сям’і сьвятара Аляксандра Іванавіча Валасовіча. Ён быў хросным бацькам Ганны Кіпрыянаўны, а яе хроснай маці была Аляксандра Апанасаўна Мякота, маці зводных братоў М. Багдановіча.
    Г. К. Валасовіч-Гразнова, з аднаго боку, была стрыечнай сястрой М. Багдановіча, паколькі яе маці Ганна Апанасаўна Валасовіч (Мякота) і маці паэта Марыя Апанасаўна Багдановіч (Мякота) былі родныя сёстры, а з другога боку, Ганна Кіпрыянаўна была стрыечнай сястрой маёй маці Лідзіі Аляксандраўны Хільтовай (Валасовіч), бо іх бацькі Кіпрыян Іванавіч і Аляксандр Іванавіч Валасовічы былі родныя браты.
    У 2012 г. унучка Г. К. Валасовіч-Гразновай Натальля Ўладзіміраўна Сарока з г. Краснадара знайшла праз інтэрнэт маю сястру Валянціну Георгіеўну Гаховіч (Хільтову), народнага настаўніка Беларусі. Мы пачалі ліставацца, і яна з вялікім хваляваньнем прыехала ў Мінск, каб наведаць сваіх родзічаў па лініі бабулі. Натальля Ўладзіміраўна паставіла сабе за мэту скласьці радавод сям’і Валасовічаў з дапамогай камп’ютарнай праграмы «Дрэва жыцьця». Я з вялікім задавальненьнем стаў ёй дапамагаць.
                                                                  Кіпрыян Валасовіч
    Высьветлілася, што Валасовічы - гэта старадаўні сьвятарскі род у Беларусі, карані якога ідуць у XIX ст. Як я даведаўся ад Н. У. Сарокі, яе прадзед Кіпрыян Іванавіч Валасовіч скончыў Мінскую духоўную сэмінарыю, але сьвятаром не стаў, а служыў ваенным рэвізорам на Лібава-Роменскай чыгунцы і даслужыўся да калескага саветніка, што ў арміі адпавядала чыну палкоўніка. Усё жыцьцё ён быў глыбока веруючым чалавекам, як і яго дачка Ганна Кіпрыянаўна, бабуля Н. У. Сарокі. Паводле ўспамінаў, ён быў вельмі сумленны, высакародны, прыстойны чалавек, добры сем’янін.
    Калі ў 1896 г. К. І. Валасовіч ажаніўся з Г. А. Мякота, яму ішоў тады трыццаты год, а яго нарачонай споўнілася дзевятнаццаць. Пабраўшыся шлюбам, маладыя адразу забралі да сябе з багадзельні бабулю М. Багдановіча Таццяну Восіпаўну Мякота (Малевіч), якая жыла ў Валасовічаў да сыходу ў іншы свет. Як чалавек рашучы і прынцыповы, пасьля нараджэньня па-за шлюбам зводнага Максімавага брата Паўла яна парвала ўсялякія стасункі з Адамам Багдановічам.
    Да 1915 г., як сьведчыць Н. У. Сарока, Кіпрыян Іванавіч жыў у Мінску з жонкай, дачкой Ганнай і жончынай маці Тацьцянай Мякота. У гады Першай сусьветнай вайны жанчыны пераехалі ў Яраслаўль, а К. І. Валасовіч пайшоў на фронт. Якраз тады ў горадзе адбыўся мяцеж Савінкава, у час якога згарэла ўся маёмасць Багдановічаў. Жанчыны цудам уратавалі знакаміты куфар М. Багдановіча з яго рукапісамі. З 1918 г. Кіпрыян Іванавіч жыў і працаваў ва Ўладзіміры спачатку з сям’ёй, а потым, калі дачка Ганна выйшла замуж, жыў з жонкай. Памёр ён 3 мая 1939 г.

                                                                     Айцец Аляксандр
    Мой дзядуля Аляксандр, родны брат Кіпрыяна Іванавіча, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў сьвятаром Сьвята-Пакроўскай царквы ў в. Ёдчыцы. З вёскай зьвязаныя ваенныя падзеі, цэнтрам якіх былі царква і дом бацюшкі. Вяскоўцы прыходзілі ў царкву па нараду і дапамогу, а дзьверы дома сьвятара былі ў любы час адчыненыя для людзей, таму прыход незнаёмых не кідаўся ў вочы. Дом А. І. Валасовіча быў явачнай кватэрай сувязных партызанскага атрада і падпольнай групы, якой кіраваў сын бацюшкі Дзьмітрый. Ён разам з жонкай, таксама партызанкай Тацьцянай Валасовіч (Лукашэвіч) жыў у бацькі.
    Айцец Аляксандр заклікаў сваіх прыхаджанаў змагацца з ворагам, дабраслаўляў падпольшчыкаў на заданьні, прасіў берагчы сябе, быць асьцярожнымі, не ўсім давяраць. Але знайшоўся здраднік у форме паліцая, які ўвайшоў у давер да Дзьмітрыя і Тацьцяны Валасовічаў і выдаў іх. Пасля папярэджаньня аднаго з паліцаяў Дзьмітрый і Тацьцяна пайшлі ў партызанскі атрад, а айцец Аляксандр адмовіўся пакідаць дом і царкву. Неўзабаве гітлераўцы арыштавалі яго і адправілі ў Калдычэўскі лягер сьмерці. За сувязь з партызанамі былі арыштаваныя і знаходзіліся ў Калдычэўскім лягеры мой бацька, сьвятар Свята-Пакроўскай царквы ў г. Клецку Георгій Аляксандравіч Хільтоў, мая маці і дачка айца Аляксандра Лідзія Хільтова (Валасовіч), мой дзядзька, сьвятар Блячынскай царквы Мікалай Аляксандравіч Хільтоў і яго жонка Натальля Іванаўна Хільтова (Навіцкая).
    Мой дзядуля знаходзіўся ў самым жудасным месцы лягера - у турме, у камэры якой гітлераўцы і іх прысьпешнікі напампоўвалі брудную ваду і суткамі трымалі ў ёй людзей. Калі вязьняў выганялі на працу, праз маленькае вакенца ў адзіночнай камэры іх з любоўю дабраслаўляў старэнькі сьвятар.
    Аднойчы ўсіх вязьняў пастроілі на пляцы. Тым, каго павінны былі расстраляць, загадалі зрабіць крок наперад. Сярод асуджаных на сьмерць была 16-гадовая дзяўчына Валянціна Антонаўна Ізьвекава з Баранавічаў. Яна падбегла да айца Аляксандра са словамі: «Бацюшка, дабраславіце мяне на сьмерць!», на што сьвятар адказаў: «Дзіцятка, дабраслаўляю цябе на жыцьцё!» І адбыўся цуд, цуд пастырскага дабраславеньня: у дзяўчыну стралялі, яна ўпала ў вялікую яму-магілу, але ноччу выбралася з яе і схавалася ў лесе.
    Пра абставіны сьмерці майго дзядулі я даведаўся, працуючы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Калі каты Калдычэўскага лягера сьмерці вырашылі павесіць 16-гадовага юнака Пакроўскага за спробу зьбегчы з лягера, мой дзядуля прасіў пашкадаваць яго. Але хлопца ўсё ж пакаралі сьмерцю, затым камэндант унутранай аховы лягера Мікалай Аляксеевіч Калько (ён вучыўся разам з маёй цёткай, будучай партызанкай Тацьцянай Валасовіч у 6 клясе ў в. Лань) загадаў майму дзядулю цалаваць ногі павешанаму хлопчыку, а потым аддаў загад расстраляць сьвятара. Так скончылася яго жыцьцё.
    Мікалай Хільтоў
    (Заканчэньне будзе)
    /Краязнаўчая газета. Мінск. № 32. Жнівень.2015. С. 5./



    (Заканчэньне. Пачатак у № 32)
                                                                        Айцец Васіль
    Не менш знакамітым чалавекам быў таксама сьвятар Ланскай Свята-Пакроўскай царквы Васіль Валасовіч, родны брат Кіпрыяна і Аляксандра. Ён нарадзіўся 28 а лютага 1872 г. у сям’і сьвяшчэннаіерэя Івана Васільевіча Валасовіча і матушкі Аляксандры Стэфанаўны Страховіч. Калі ў 2011 г. Н. У. Сарока наведала в. Лань, яна знайшла магілу айца Іаана, захаваўся і дом, у якім жылі Іван Васільевіч і Аляксандра Стэфанаўна. У гэтым доме беларускі паэт, кампазытар і мастак Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн у 1930 г., пад час прыезду з польскай ссылкі, сустрэўся з маёй маці. Іх пазнаёміў айцец Васіль у Вільні, куды ён прыяжджаў са сваёй хворай жонкай.
    Айцец Васіль у 1895 г. закончыў Мінскую духоўную сэмінарыю. Ажаніўся з дачкой протаіерэя Каржанеўскага Марыяй Рыгораўнай, шлюб зьдзейсьніў сьвятар Давыд-Гарадоцкай царквы Нікадзім Сулкоўскі ў в. Альшаны 8 студзеня 1896 г., 21 лютага быў пасьвечаны ў дыяканы эпіскопам Мінскім і Тураўскім Сімеёнам, а 25 лютага - у сьвятары Чучавіцкай царквы Мазырскага раёна. 31 сьнежня 1903 г. па сваёй просьбе архіепіскапам Мінскім і Тураўскім быў пераведзены ў в. Лань. З 1911 па 1917 г. быў дэлегатам на Мінскім эпархіяльным сходзе, з 5 сакавіка 1923 г. па 1 мая 1947 г. –Нясьвіжскі благачынны.
    У 1930 г. айцец Васіль быў узнагароджаны крыжам з упрыгожаньнямі, да Вялікадня мітрапалітам Варшаўскім Дзіянісіем быў узнагароджаны мітрай, а ў 1946 г. Патрыярхам Алексіем дабраслаўлёны праводзіць літургію пры адкрытых царскіх варотах да Херувімскай песьні. Гэта была мяжа магчымага для сельскага сьвятара.
    Бацюшка Васіль старанна служыў у царкве, пры ёй існавалі дзіцячы і дарослы хары. Як сьведчыць бібліятэкар Ланскай сельскай бібліятэкі Алена Тарасевіч, каля царквы было вельмі прыгожа: акуратна выкладзены брук, стаялі лавачкі, цьвілі ружы.
    Айцец Васіль быў добрым гаспадаром, меў каля 16-і гектараў зямлі, 8 кароваў, а таксама авечак, сьвіней, птушак і пчолаў. Матушка Марыя глядзела за домам, дзецьмі, гаспадаркай, а яшчэ прыгожа вышывала і добра гафтавала. Мая сястра Валянціна Георгіеўна расказвала мне, як яна з бацькамі езьдзіла з Клецка на фэсты ў в. Лань, дзе іх гасьцінна сустракалі.
    Айцец Васіль карыстаўся ў Лані высокім аўтарытэтам і павагай не толькі з боку прыхаджанаў, але і з боку польскіх уладаў, а пасля 1939 г. — і савецкіх.
                                                            СЛАВУТЫЯ РОДЗІЧЫ

    Зьвесткі аб родным браце жонкі айца Іаана Валасовіча Аляксандры Стэфанаўны Страховіч (маёй прабабулі) - Іосіфа (Осіпа) Стэфанавіча Страховіча - здолела адшукаць Н. У. Сарока. Як сьведчыць запіс у прыходзкай кнізе, ён быў сынам сьвятара Стэфана Страховіча з Ігуменскага павета Старыцкай царквы. Закончыў Мінскую духоўную сэмінарыю, потым Пецярбурскую духоўную акадэмію ў званьні кандыдата багаслоўя. Узнагароджаны ордэнамі Сьвятой Ганны I ст., Сьвятога Ўладзіміра III і VI ст. з мячом, Сьвятой Ганны III ст. з мячом, меў камілаўку, паліцу, крыжы: сярэбраны па ступені кандыдата багаслоўя, залаты нагрудны, упрыгожаны каштоўнымі камянямі, румынскі жалезны і медны ў памяць вайны 1877-1878 гг. і Аляксандра III.
    Айцец Іосіф быў протаіерэем сабора Зімняга палаца ў Пецярбургу. Гэта і ёсьць дзядзька па лініі маці Кіпрыяна, Васіля і Аляксандра. У сямейным архіве Н. У. Сарокі захавалася фатаграфія сьвятара, датаваная 1912 г. (акурат у гэты час Іосіф Стэфанавіч быў сакеларыем (загадчыкам рызьніцы) сабора Зімняга палаца. Памёр Іосіф у 1919 г. Як даведалася Н. У.Сарока, адзін з яго сыноў, Іван Осіпавіч, у 1929 г. быў арыштаваны па справе сьвятароў, асуджаны на тры гады лягераў, у 1930 г. адпраўлены на Салаўкі, і больш пра яго лёс нічога не вядома. Унук І. С. Страховіча быў прафэсарам Ленінградзкага політэхнічнага інстытута (вучоны-аэрагідрадынамік) і таксама не пазьбег палітычных рэпрэсіяў: у 1944 г. быў прыгавораны да расстрэлу, у 1955 г. рэабілітаваны.

    Род Валасовічаў праславіў таксама Канстанцін Адамавіч Валасовіч (1869-1919), бацька якога - родны брат айца Іаана з в. Лань. Аб гэтым неардынарным вучоным я даведаўся з артыкулаў «Сцежкамі мамантаў» («Голас Радзімы», 1988), «Знаўца мамантаў» («Літаратура і мастацтва», 1999) і іншых, якія знайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Жыццё гэтага прыродазнаўцы, геолага, географа, хіміка трагічна абарвалася 25 верасня 1919 г.: ён загінуў пад час чыгуначнай катастрофы на станцыі Бяспалаўка пад Харкавам. Крушэнне цягніка, у якім ён ехаў, было справай рук банды Махно. Канстанцін Валасовіч быў заснавальнікам чацьвярцічнай геалёгіі палеагеаграфіі Паўночнай Сыбіры, у прыватнасьці, якуцкага Запаляр’я. Імем Валасовіча названыя некаторыя выкапнёвыя расьліны і жывёлы, яно ўвекавечанае ў назьве мыса на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы вострава Кастрычніцкай рэвалюцыі ў архіпэлягу Паўночная Зямля.
    Мікалай Хільтаў
    /Краязнаўчая газета. Мінск. № 33. Верасень.2015. С. 5./





Brak komentarzy:

Prześlij komentarz