Тамара Булкіна – нар. у раённым цэнтры Чачэрск
Гомельскай вобласьці Беларускай ССР (СССР).
Пасьля заканчэньня Чачэрскай сярэдняй школы паступіла ў
фінансава-эканамічны тэхнікум, затым у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую
акадэмію ў Горках Магілёўскай вобласьці.
У
1976 г. у складзе студэнцкага будаўнічага атраду пабывала на Далёкім Усходзе
СССР, адкуль заехала да сваякоў у Якуцк, дзе яе уладкавалі бортправадніцай у
Якуцкі авіяатрад, дзе яна ўжо ў 1978 г. зрабілася “Ударнікам камуністычнай працы”.
Была камсамольскім актывістам.
Аформіўшы пераводам вучобу ў Якуцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Тамара
Булкіна (Краснаярава) яго скончыла па
спэцыяльнасьці “выкладчык геаграфіі”, а затым Санкт-Пецярбурскую акадэмію Грамадзянскай
авіяцыі па спэцыяльнасьці “юрыспрудэнцыя” ды здала кандыдацкі мінімум.
Узнагароджаная знакам “Вэтэран авіяцыі Якутыі” ды мэдалём “Вэтэран
працы”.
Літаратура:
*
Из бортпроводниц в адвокаты. // Васильев М. Е. Королевы неба Якутии. События и люди. Якутск.
2014. С. 113-116.
Мосіка Шпала,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz