Пётар [Петр] Данілавіч Шэйн [Шейн], або Штэвінг [Штевинк, Штевинг,
Шлевиры, Штевин] –
камэндант Якуцкай вобласьці Іркуцкай губэрні Расейскай імпэрыі.
У 1783 г. Сыбір была падзелена на тры
намесьніцтвы: Табольскае, Калыванскае ды Іркуцкае. Адначасова ў сакавіку 1783
г. Іркуцкую губэрню, ператварыўшы ў Іркуцкае намесьніцтва, падзялілі на чатыры
вобласьці: Іркуцкую, Нерчынскую, Якуцкую і Ахоцкую. Кожная вобласьць складалася
з вуездаў. У Якуцкай вобласьці было ўтворана пяць вуездаў: Якуцкі, Алёкмінскі,
Аленскі (Вілюйскі), Жыганскі і Зашыверскі. Кіраўнікамі Якуцкай вобласьці пачалі
прызначацца камэнданты, паветаў - земскія спраўнікі.
Ад 12 кастрычніка 1795 г. па 19 сакавіка
1796 г. якуцкім камэндантам быў падпалкоўнік і кавалер Багдан Карпавіч
Гельмерсэн. “19 сакавіка 1796 г. прызначаны якуцкім камэндантам падпалкоўнік Пётар
Данілавіч Штэвінг (з утварэньнем Якуцкага вуезда прызначаны гараднічым). На
пасадзе па 1 чэрвеня 1800 г.”. /Якутия.
Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Сост. А. А. Калашников. Якутск. 2000. С.
118./
“Падпалкоўнік
Шэйн [* Па іншым сьпісам Штэвенк]...”. /Москвинъ І. С. Воеводы и Начальники г. Якутска
и ихъ действiя. // Памятная книжка Якутской области за 1863
годъ. Санктпетербургъ. 1864. С. 198./, пры ім быў “губэрнскі рэгістратар Іван
Васілевіч Невустроеў”. /Софронов Ф. Г.
Дореволюционные начальники Якутского края. Якутск. 1993. С. 15./
“Рака
Лена пасьля даволі доўгага і няёмкага падарожжа даставіла мяне да места Якуцка,
дзе камэндантам быў палкоўнік Штэвінг, з якім я пазнаёміўся пад час нашай
першай кампаніі. Гэты афіцэр, быўшы не
вельмі строгай маральнасьці, падчас другой кампаніі, коштам ваеннага
марадзёрства, займеўшы значны стан, выклапатаў сабе гэта кіраваньне, аддаленае
ад скаргаў менскіх абывацеляў, якія могуць атакаваць яго імі. Меў ён шмат
слугаў палякаў, якія прыбылым палонным свайго народа, сакрэтна даносілі пра
асаблівасьці, якія тычацца гэтага афіцэра, пра ягоныя багацьці, набытыя у гэтай
нешчасьлівай кампаніі 1794 г., што мае шмат прадметаў хатняга ўжытку, сталовага
срэбра, касьцёльнага начыньня і ўбраньня, што ўсё здабытае не надавала яму
добрай рэпутацыі нават у гэтым аддаленым краі Знаёмства камэнданта і
непадыходзячы час да далейшага шляху, дазволілі нам у гэтым месьце працяглы
адпачынак, такім чынам, я прабыў у ім частку зімы, амаль да надыходзячай вясны.
Палкоўнік Штэвінг, як бы пакрываючы нашым суайчыньнікам прычыненыя ім крыўды,
не выявіў у стаўленьні да нас уласьцівай яму суровасьці, наадварот, прымаў нас
з людзкасьцю, якой мы зусім не чакалі; у некаторыя дні я бываў, кліканы да яго
на абед. Нарэшце, аказаў нам вельмі мілую нечаканасьць, запрасіўшы нас
некалькіх палякаў, якія не ведалі пра тое, што знаходзяцца ў адным месьце. Гэты
ўчынак так крануў нашы сэрцы, што мы забыліся пра яго мінулыя грахі, ацаніўшы
добразычлівасьць, якую аказаў нам у нашай нядолі. Да гэтай кампаніі належалі:
Аскерка, літ. стражнік, Дубраўскі з Валыні, Гарадзенскі, палкоўнік паўстаньня,
Зянковіч, палкоўнік паўстаньня. На гэтым балі можна было, на працягу ўсяго
часу, бавіцца да самазабыцьця, але размаўляць трэба было з вялікай
асьцярожнасьцю. Жонка камэнданта, родам швэдка, ветлівая ў сваім абыходжаньні,
рабіла ўсё, што магла для забавы кампаніі; там былі танцы, але ніхто з нашых
палякаў не таньчыў, акрамя Зянковіча; было шмат жанчын, жонак службоўцаў і
іхніх сваячак, даволі ласкавых. Зянковіч, забыўшыся на становішча ў якім
знаходзіўся, падтанцоўваючы камэндантшы, магчыма празьмерна, не спадабаўся
мужу; гэта акалічнасьць была чыньнікам, што яму пазьней не толькі ў камэнданта,
але і ў іншых месцах забаранілі бываць”. /Dziennik Józefa Kopcia
Brygadjera wojsk Polskich z rozmaitych nót dorywczych sporządzony. Z sześcioma
tablicami litografowanemi i mappą Kamczatki. Berlin. 1863. S. 94-95./
“Я правеў у
Якуцку частку зімы да вясны. Сустрэў камэнданта, знаёмага палкоўніка Шлевіры. Ён
даволі праславіўся грабежніцтвамі ў Менскім ваяводзтве”. /Записки
бригадира Іосифа Копця. Перевелъ и сообщилъ Г. А.
Воробьевъ. // Историческiй вѣстникъ. Т. LXVI. № 11. С.-Петербургъ. 1896. С.
579./
12 сьнежня 1796 г. выйшаў імянны ўказ пра
падзел Расейскай імпэрыі на губэрні. У сувязі з гэтым намесьніцтвы ў Сыбіры
былі скасаваны і замест іх у сакавіку 1797 г. былі ўтвораны, як і раней, дзьве
губэрні: Табольская ды Іркуцкая. У сувязі з гэтымі зьменамі Якуцкая вобласьць
Іркуцкага намесьніцтва зрабілася Якуцкім вуездам Іркуцкай губэрні. Начальнікі
Якуцкага вуезда пачалі звацца гараднічымі, а павятовыя земскія спраўнікі -
земскімі камісарамі. Было заснавана 7 камісарстваў: Амгінскае, Верхневілюйскае,
Алёкмінскае, Вудзкае, Жыганскае, Зашыверскае і Сярэднекалымскае.
“Такимъ
образомъ, по распоряженію правительства, Якутскъ, бывшій нѣкогда главною
резиденціею и опорною точкою завоеванія и управленія отдаленнымъ краемъ Сибири,
низведенъ на степень уѣзднаго городка, что и было, кажется, полезнѣе для него,
по малочисленности и бѣдности городскаго общества, чѣмъ воеводство и
комендантство, стоившія обывателямъ сначала много крови, а потомъ слезъ, денегъ
и чести! ...
При Шейнѣ увеличилась бѣдность
якутовъ, и край, до тѣхъ поръ спокойный отъ разбоевъ и грабежей, наводнился
шайками разбойниковъ. Это было такъ: по отправленіи полка Сомова въ Камчатку,
послѣдовало страшное затрудненіе въ доставкѣ туда съѣстныхъ припасовъ, такъ,
что не только мѣстное якутское начальство, но, по представленію его, и самъ
генералъ-губернаторъ Леццано затруднился .... Не знаю, самъ ли Леццано, или
другой кто, подалъ мысль учредить ландмилицію, т. е. солдатъ-хлѣбопашцевъ.
Мысль эта понравилась Правительству. Изъ Иркутска стали присылать
земледѣльческія орудія; начались отяготительныя перевозки ихъ въ Охотскъ. На
бѣду якутовъ, въ области два года существовала зараза на лошадей, отъ чего
большая часть тягостей была сложена или разбросана по Охотскому тракту.
Однакожъ, нѣсколько земледѣльческихъ орудій и сѣмянъ успѣли доставить въ
Камчатку; но опыты не удались. Оставалось одно: вывести полкъ изъ Камчатки, что
лѣтъ чрезъ 6 или 7 и было исполнено”./Москвинъ І. С. Воеводы и Начальники г. Якутска
и ихъ действiя. // Памятная книжка Якутской области за 1863
годъ. Санктпетербургъ. 1864. С. 198-199./
“Іркуцкая
губэрнская канцылярыя, грунтуючыся на ўказе Сэнату ад 20 сьнежня 1797 г.,
прадпісала гараднічаму Штэвінгу заснаваць пры Якуцкім казначэйстве «службу для канчатковага заключэньня ўмоў з якуцкімі
грамадзтвамі на ўсю паклажу патрабавальную для Ахоцка, Вудзка ды Зашыверска»”. /Башарин Г. П.
История аграрных отношений в Якутии. Москва. 1956. С. 234./
“1-го чэрвеня
1800 гада Шэйн, па загадзе, здаў свой абавязак вілюйскаму гараднічаму,
калескаму асэсару Івану Рыгоравічу Кардашэўскаму”. /Москвинъ І. С. Воеводы и
Начальники г. Якутска и ихъ действiя. //
Памятная книжка Якутской области за 1863 годъ. Санктпетербургъ.
1864. С. 198./
Літаратура:
* Dziennik Józefa
Kopcia Brygadjera wojsk Polskich z rozmaitych nót dorywczych sporządzony. Z
sześcioma tablicami litografowanemi i mappą Kamczatki. Berlin. 1863. S. 94-95, 97.
* Москвинъ І. С. Воеводы и Начальники г. Якутска и ихъ действiя. //
Памятная книжка Якутской области за 1863 годъ. Санктпетербургъ. 1864. С.
198.
* Dziennik podróży Józefa Kopcia. // Sybir.
Pamiętniki Polaków z pobytu na Sybirze. T. II. Chełmno. 1865. S. 31-32
* Записки
бригадира Іосифа Копця. Перевелъ и сообщилъ Г. А. Воробьевъ. // Историческiй
вѣстникъ. Т. LXVI. № 11. С.-Петербургъ. 1896. С. 579-581.
* Sztewing. // Janik M. Dzieje Polaków na Syberji.
Kraków. 1928. S. 74.
* Башарин Г. П. История аграрных отношений в Якутии. Москва. 1956. С. 234.
* Софронов
Ф. Г. Дореволюционные начальники
Якутского края. Якутск. 1993. С. 15-16.
*
Dziennik Józefa Kopcia brygadiera wojsk polskich. Z rękopisu Biblioteki
Czartoryskich opracowali i wydali Antoni Kuczyński i Zbigniew Wójcik. Warszawa-Wrocław. 1995. S. 96 97, 99.
*
Якутия. Хроника. Факты. События. 1632-1917 гг. Сост. А. А. Калашников.
Якутск. 2000. С. 118.
* Справочные материалы. Представители
административной власти в Якутии. Городничий Якутского уезда Иркутской губернии
(1797-1805). [Штевинг Пётр Данилович, городничий, подполковник (1797-1 июня 1800).] // Попов
Г. А. Сочинения. Т. ІІІ. История города Якутска.
1932-1917. Якутск. 2007. С.
190.
Dziennik Józefa Kopcia brygadjera wojsk polskich
z rozmaitych nót dorywczych sporządzony : z sześcioma tablicami litografowanemi
i mappą Kamczatki. [Na podstawie wydania: Berlin, nakładem Księgarni Akademickiej E. Grossa,
1863.] Warszawa. 2017.
* Штевин, городничий 407. // Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск 2006. С. 464.
* Оглезнева Т. М. Немцы. // Якутия – наш общий дом. Очерки истории народов Якутии. Якутск. 2012. С. 64.
Дзяфэнсарыя Шывэра,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz