Вольга
Гурская
ЛІСТЫ З БАМа
□
Куміры
мясцовых хлопчыкаў —
верталётчыкі.
(Ды, прынамсі, й не толькі хлопчыкаў.)
Верталёты
на БАМе — тыя ж трамваі.
Казалі
— будзе.
Сядзім.
Чакаем,
хаця
й без нас у “дзяжурцы” даволі цесна.
Успамінаем Высоцкага песеньку
“Масква — Адэса”,
абмяркоўваючы
патроху
апошнія
гульні канадскіх “профі”.
І
выбары ў Францыі,
нумары
“Грамадзянскай авіяцыі”
гартаюць
з усмешкай ляніваю
пілоты з мясцовых ліній.
Фуражка
з гэпээфаўскай “птушачкай”...
Трэ,
бядак, адвярнуўшыся, вушы.
На
дзяўчат толькі гляне скоса:
—
Ну й марóзы...
Радыст
усміхаецца:
—
Адправім, мабыць, вас раніцай.
Мы ж дабрацца да вечара
марылі.
Аб
чым толькі думаюць у нябеснай
канцылярыі?
Ды
што паробіш? Ідзём у гасцініцу
з
яе традыцыйнай гасціннасцю.
Адміністратарша
вохкае, войкае,
а хвіліны праз тры
ў пакоі парай зыходзіць чайнік
(свой прынесла, няйначай).
І
— “добрай ночы!”.
Яна да размоў не надта ахвочая.
Камандзір
старэнькага “М1”
прапанову
ўнёс: “Падымім?”
Хто
за гэта?
...Пасадачнымі
агнямі свецяцца цыгарэты.
□
Восень...
Не
нам захапляцца яе палітраю.
Дажджы
і
неба,
і
спіны крэсляць.
Прыйшлі
са змены.
Усё паразвешвалі.
А
сусед за сценкай крычыць нам весела:
—
Ля клуба аб’ява. Во гэткія літары:
“Вечар паэзіі”.
Мо
пойдзем, хлопцы? Цікава будзе.
З
самой Масквы прыехалі людзі —
паэты,
майстры мастацкага слова.
Збірайцеся!
А
што нам збірацца? Раз — і гатовы.
У
зале — яблыку няма дзе ўпасці.
На
сцэне — бібліятэкарка Насця.
Называе
знаёмыя прозвішчы.
Глядзім
ва ўсе вочы.
Ці нам шкадаваць далоняў —
воплескаў
бура пранеслася.
Схіляецца
ва ўдзячным паклоне
вядомая
паэтэса,
выходзячы
да мікрафона.
(Акустыка ў нас — што ў зале Калонным.)
Дадому
вяртаемся недзе апоўначы.
Не спіцца нешта.
Расплюшчваю
вочы.
Варочаецца
на ложку бялявы Сенька:
—
Яшчэ са школы люблю Ясеніна.
—
А вось Еўтушэнка...
Слова
за слова —
здаецца,
да раніцы быць размове.
□
...Завеі
скуголяць,
напэўна, з тыдзень.
Вечарам
хлопцы
ўключаюць радыё.
Падміргваюць,
радыя:
—
Калі слухаюць нас сёння ў Тындзе...
Мітусня
ў пакоі.
Канцэрт
па заяўках!
Нехта
забыўся і на цыгарку —
дыміцца
ля ўмывальніка.
Кот,
пястун брыгадзіраў, мяўкае.
(Адчайная спроба
звярнуць
увагу і на сваю асобу.)
Вочы
прыжмурвае лена —
і на
калені.
Не
вытрываў Хомчанка Саша:
—
Мо сёння пойдзе і наша?
Адразу
рэгулятар
гучнасці амаль да адказу.
На
падлозе стаіць “Спідола”.
Навокал
— цеснае кола.
(Паселі, нібы каля вогнішча ў
лесе.)
Дыктарка
аб’яўляе: “Алеся”.
Слухайце,
браткі-беларусы!
Хвалюючыся,
сціскае вусны
Саша,
вясёлы хлопец з-пад Гомеля,
і
віцябчанін Лешчанка Коля.
А
пра мяне дык казаць не трэба...
Музыка
ападае светлай тугою...
Курым
моўчкі.
А
над тайгою
з
тыдзень, мабыць, шалее неба.
□
А
сёння ў нас дзень незвычайны —
вяселле!
Пасёлак гудзе.
Жаніх з
вясёлым адчаем
кажа
“бывай” барадзе.
Цырульнік
рагоча шчыра
і
не шкадуе “Шыпру”.
Сябры
— шафёрская братыя —
усе,
як адзін, барадатыя.
І
надта ўжо ім не верыцца,
што хутка на гэтае
месца
сядзе
і з іх каторы...
А
потым равуць маторы,
усміхаюцца
хлопцы з сустрэчных МАЗаў.
Што
свята ў нас— відаць адразу.
Дзяўчаты
ў сукенках кароценькіх
гумовыя
скідваюць боцікі.
І —
скок на “платформу” імпартную!
У
клубе з дыска чорнага
смяецца
Пугачова.
І Лешчанка зноў спявае
пра
салаўіны гай.
Аддыхваючыся,
прысела
нявеста
ў вэлюме белым.
(Гараць шчокі
ў
брыгадзіра тынкоўшчыкаў.)
Шчасліва
ўсміхнецца ў адказ:
—
Вальс наш...
Вясельны вальс...
Толькі
выйдзеш на ганак —
“Цыганачка”
Воплескі чую. Няйначай,
хтось
пад гармонік Юркаў скача.
...I
скуль толькі ўзяўся на вуліцы певень?
Па
лужынах тупае неяк няўпэўнена,
бы
хлебануў ён вясновага зелля.
Гудзе
пасёлак.
На
БАМе — вяселле!
ГУРСКАЯ Вольга нарадзілася ў 1955 годзе ў пасёлку Альхоўка
Астравецкага раёна на Гродзеншчыне. Пасля заканчэння бібліятэчнага факультэта
Мінскага інстытута культуры працуе ў Беларускім політэхнічным інстытуте.
У “Маладосці” выступае ўпершыню.
/Маладосць. Орган Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ і Саюза
пісьменнікаў Беларусі. № 2. Мінск. 1979. С. 4-7./
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz