Васіль Ісаевіч Браўда (Браудо) – нар.
19 студзеня 1869 г. ў губэрнскім месьце Коўна Расейскай імпэрыі, у габрэйскай
сям’і стацкага саветніка
У 1888 г. скончыў гімназію ў Дэрпце, вучыўся ў Дэрпцкім унівэрсытэце, у
1893 г. скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт.
У рэвалюцыйным руху ўдзельнічаў з 1892 г. (мянушкі “Владимир Иванович”, “Володя Рыжий”). Уваходзіў у пецярбурскую “Групу
нарадавольцаў”. Працаваў у працоўнай падгрупе, у 1893 г. - у падпольнай
друкарні групы ў Баравіцкім вуездзе Наўгародзкай губэрні, у маёнтку Анічкава.
Прапрацаваўшы лета ў друкарні, зьехаў для адбываньня вайсковай павіннасьці ва
Ўладзімер. Падчас ягонай адсутнасьці, у красавіку 1894 г. адбыўся арышт групы,
але ён быў пакінуты на волі ў вышуковых мэтах. Па вяртаньні ўвосень 1894 г.
Брайда, разам з таксама ацалелым А. Ергіным, пачаў працаваць па аднаўленьні
друкарні і сувязяў групы. Арышт 17 сакавіка 1895 г. перапыніў ягоную
дзейнасьць.
Загадам ад 24 студзеня 1896 г. ён быў сасланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам
на 8 гадоў. Але па новай узьніклай справе аб Лахцінскай друкарні (Аляксей Бялеўскі ды Кацярына Прэйс) быў вернуты з
Іркуцка і загадам ад 18 лістапада 1897 г. падвергнуты турэмнаму зьняволеньню з
наступнай ссылкай на ўжо прызначаны 8-гадовы тэрмін у Сыбір.
Турэмнае зьняволеньне адбываў у Пецярбурскай адзіночнай турме да 8
сьнежня 1898 г. і затым выпраўлены ў Іркуцк. Іркуцкім ваенным
генэрал-губэрнатарам наўзамен прызначанага першапачаткова акруговага места
Сярэдне-Калымск Якуцкай вобласьці месцам жыхарства яму было прызначанае
акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці.
8
чэрвеня 1899 г. ён быў дастаўлены ў Якуцк і 25 ліпеня 1899 г. адпраўлены ў Алёкмінск,
куды быў дастаўлены 28 ліпеня 1899 г. Акрамя навучаньня грамаце дзяцей
мясцовага спраўніка іншых заняткаў не меў, жыў на казённую дапамогу. У
лістападзе 1902 г. падаў прашэньне якуцкаму губэрнатару аб пераводзе на
жыхарства ў акруговае места Кірэнск Іркуцкай губэрні і Іркуцкі ваенны
генэрал-губэрнатар 7 студзеня 1903 г. дазволіў яму гэты пераезд.
Алёкмінскі акруговы спраўнік з адкрытым лістом адправіў яго з Алёкмінска
18 лютага 1903 г. у Кірэнск. Па маніфэсьце 11 жніўня 1904 г. тэрмін ссылкі яму
быў скарочаны на адну траціну, пасьля чаго ён вярнуўся ў Эўрапейскую Расею.
Жыў у Пецярбурзе, дзе працаваў памочнікам прысяжнага паверанага, працягваў рэвалюцыйную працу, падтрымліваў адразу меншавікоў а потым
бальшавікоў. У 1906 (1907) г. быў арыштаваны.
Пры ператрусе ў яго было знойдзена 200 асобнікаў гектаграфаваных правіл
абыходжаньня з выбуховымі снарадамі і партыйныя дакумэнты. Некалькі месяцаў
праседзеў у турме. У 1907 г. эмігрыраваў за мяжу, пражываў у Парыжы, перавёў з
ангельскай мовы шэраг кніг пра дзяржаўны лад і гаспадарку Англіі.
Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. вярнула яго з эміграцыі, але ён не далучыўся
ані да якой палітычнай партыі. У пэрыяд г. зв. калчакоўшчыны знаходзіўся ў
Омску, пасьля разгрому Калчака прыехаў у Маскву. Працаваў у Наркамаце зьнешняга
гандлю, затым у Расейска-Ўсходняй гандлёвай палаце.
Памёр 18 сьнежня 1926 г. у Маскве.
Аляксандар Ісаевіч Браўда (Браўдо) - нар. 28 лістапада 1864 г. у
павятовым месьце Вількамір (Укмярге) Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Гадаваўся ва
Ўладзімеры-на-Клязьме, дзе скончыў гімназію. Затым вучыўся на
гісторыка-філялягічным факультэце Дэрпцкага (Юр’еўскага) унівэрсытэту. 10 сакавіка 1889 г. быў
прылічаны да Міністэрства народнай асьветы і адкамандзіраваны дзеля працы ў
Публічнай бібліятэцы Санкт-Пецярбурга, дзе загадваў аддзяленьнем “Rоssikа”. Супрацоўнічаў з 82-томным
“Энцыкляпэдычным Слоўнікам” Бракгаўза-Эфрона, удзельнічаў у працах Камітэта
пісьменнасьці, быў чальцом Вольнага эканамічнага грамадзтва, Габрэйскага
калянізацыйнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу, Таварыства распаўсюджваньня
асьветы паміж габрэямі ў Расеі, вакол якога групаваліся сталічныя габрэі, Чалец
школьнай і гісторыка-этнаграфічнай камісій габрэйскага таварыства. У 1905-1906 гг.
чалец Габрэйскай дэмакратычнай групы. У 1906-1916 гг. сакратар аддзяленьня
апякунства габрэйскіх дзяўчатаў Расейскага таварыства абароны жанчын, кіраваў
дзейнасьцю “Бюро друку” - нелегальнай арганізацыяй, якая займалася зборам і
публікацыяй зьвестак аб антысеміцкай палітыцы, актыўна зьбіраў матэрыялы пра
пагромы, пра становішча габрэяў, пра палітыку царызму ў адносінах да габрэяў. У
гады Першай сусьветнай вайны ўдзельнічаў у працы Габрэйскага камітэта дапамогі
ахвярам вайны і Таварыства аховы здароўя габрэйскага насельніцтва, кандыдат у
чальцы кіраваньня акцыянэрнага таварыства гігіенічных танных кватэр для
габрэйскага насельніцтва. У 1917-1924 гг. адзін з кіраўнікоў прац па
выратаваньні бібліятэк Петраграда і перавозу іх у сховішчы Публічнай
бібліятэкі. Старшыня Таварыства бібліятэказнаўства. У траўні 1918 г. абраны
намесьнікам дырэктара Публічнай бібліятэкі. У 1918 г. удзельнічаў у працы
Дзяржаўнай бібліятэчнай нарады, кіраваў стварэньнем даведачна-бібліяграфічнай
службы і Цэнтральнага даведачнага бюро ў Публічнай бібліятэцы, нейкі час
кіраваў таксама грамадзка-юрыдычным аддзелам бібліятэкі. Адзін з ініцыятараў і
стваральнікаў Інстытута бібліятэказнаўства ў Маскве ды часопіса “Библиотечное
обозрение”. У траўні 1919 г. выехаў у Адэсу, дзе заставаўся да лютага 1921 г.
Са студзеня 1920 г. па студзень 1921 г. ён дырэктар Адэскай гарадзкой
бібліятэкі. У лютым 1921 г. вярнуўся ў Петраград, дзе ізноў заняў пасаду
намесьніка дырэктара Публічнай бібліятэкі. Актыўна займаўся праблемамі
камплектаваньня замежнай літаратурай. У 1922 г. ініцыяваў стварэньне ў
бібліятэцы Кабінэта новай замежнай літаратуры, кіраваў працамі па яго
стварэньні. У траўні 1924 г. быў камандзіраваны ў найбуйныя бібліятэкі Эўропы з
мэтай падпісаньня дамоў пра камплектаваньне і кнігаабмен з Публічнай бібліятэкай.
Арганізаваў у Парыжы інфармацыйнае бюро “Русская корреспонденция”. Памёр 8
лістапада 1924 г. у Лёндане.
Літаратура:
*
Куделли П. Народовольцы на перепутьи. Дело Лахтинской
типографии с приложением документов и «Летучих листков» группы народовольцев
1892 г. - 1895 г. Ленинград. 1925. С. 7, 9. 30.
*
Лежава А. Памяти тов. Василия
Исаевича Браудо. Некролог. // Торговля России с Востоком (Орган
Российско-Восточной Торговой Палаты). Москва. 1925. С. 1.
*
Лежава А. Памяти тов. Василия
Исаевича Браудо. Некролог. // Торговля России с Востоком (Орган
Российско-Восточной Торговой Палаты). № 8-10. Москва. 1925. С. 1.
*
Павлович М. [Вельтман М.]. Памяти тов. Василия Исаевича
Браудо. Некролог. // Торговля России с Востоком (Орган Российско-Восточной
Торговой Палаты). № 8-10. Москва. 1925. С. 1.
*
Браудо Василий Исаевич. // Деятели революционного движения в России.
Био-библиографический словарь. Т. V. Социал-демократы. Вып. 1. Москва.
1931. Стлб. 476-478.
*
Казарян П. Л. Олекминская
политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 163, 166, 168, 170-171, 193,
287-288, 467.
*
Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг.
Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 163, 166, 168, 170-171, 193, 287-288, 467.
Макавеіна
Коўнік,
Койданава
Браудо,
Василий Исаевич («Владимир Иванович», «Володя Рыжий»), сын ст. сов. Род. 19
янв. 1869 г. в Ковно. В 1888 г. окончил гимназию в Юрьеве, учился в Юрьевск.
ун-те, а затем в 1893 г. окончил Петербургск. ун-т. С 1892 г. начал
революционную деятельность в Петербурге, ведя пропаганду среди рабочих, Входил
в т. наз. «Группу народовольцев» первого призыва (М. Александров-Ольминский, А.
Фейт, А. Федулов, А. Ергин и др.). Работал в рабочей подгруппе, в 1893 г. — в
подпольной типографии группы в Боровічск. у., Новгородск. губ., в имении
Аничкова. Проработав лето в типографии, уехал для отбывания воинской повинности
во Владимир. Во время его отсутствия, в апреле 1894 г. произошел арест группы,
но Б. был оставлен на свободе в розыскных целях. По возвращении, осенью 1894
г., он вместе с также уцелевшим А. Ергиным стал работать по восстановлению
типографии и связей группы. Арест 17 марта 1895 г. прервал его деятельность. По
выс. пов. 24 янв. 1896 г., по вменении в наказание предварительного заключения,
был выслан в Вост. Сибирь на 8 лет. Уже после того как Б. был выслан, 24 июня
1896 г. произошел арест Лахтинской типографии (новая типография «Группы
народовольцев» второго состава, в которой работал Б. до своего ареста, была
перенесена на Лахту). Б. в феврале 1897 г. был возвращен из Иркутской тюрьмы и
вновь привлечен к дознанию уже по делу второй «Группы народовольцев». По выс. пов.
18 ноября 1897 г. подвергнут 2 г. тюрьмы, за вычетом предв. закл. по тому же
делу, а затем выслан в Вост. Сибирь для отбывания 8 лет ссылки с зачетом
пребывания его в Сибири до привлечения по второму делу. Был водворен 24 июля
1899 г. в Олекминске, Якутск. области, в февр. 1903 г. перевелся в Киренск.
Будучи в ссылке, в начале 900-х г.г. стал с.-д., а с 1904 г. — меньшевиком. По
манифесту 11 авг. 1904 г. срок ссылки был сокращен на ⅓, и Б. вернулся в
Россию. Поселился в Петербурге, стал работать как пом. прис. пов. Поддерживал
близкие отношения со старыми т.т. большевиками, Ольминским и др. В 1906 (1907?)
г. был арестован. При обыске у него найдено 200 экз. гектографированных правил
обращения с разрывными снарядами и партийные документы. Несколько месяцев
просидел в тюрьме. В 1907 г. эмигрировал за границу, будучи тяжело больным (еще
в ссылке заболел нефритом). Жил в Париже, перевел с английского яз. ряд книг о
государственном устройстве и хозяйстве Англии. Февральская революция вернула
его из эмиграции. После Октября, не входя в партию большевиков, был горячим
сторонником ее. В период колчаковщины был застигнут в Омске, после разгрома
Колчака приехал в Москву. Работал в Наркомате внешней торговли, в последние
годы жизни — в Росс.-Вост. торговой палате. Умер 18 дек. 1926 г.
Сведения H. Л.
Сергиевского и М. Кротова. — Обзоры 1894 и 1895-96 (Ук.). — Ведомость 1896
(Ук.). — Деп. пол.: 3 д-во, 1895, № 222, ч.ч. 1 и 2; 4 д-во, 1906, № 2291.
В. Невский, Очерки (Ук.). — М. Павлович,
Правда» М., 20 дек. 1925 (Тов. В. И. Браудо. Некролог). — A. Лежава,
«Известия», 1925, № 290 (Василий Исаевич Браудо. Некролог).
А. Фишер, В России и в Англии, 15. — П.
Куделли, Народовольцы на перепутьи, 7, 9, 30. — В. А. Шелгунов, «От группы
Благоева к Союзу борьбы», 58 (Воспоминания). — М. Ольминский, там же, 74
(Давние связи). — Л. Ергина, «В Якутской неволе», 131 (Год в Средне-Колымске).
— «Наше Время», II, 1898, 63 (Хроника арестов). — М. С. Александров
(Ольминский), «Был.», 1906, XI, 26 (Группа народовольцев). — Б. Горев, «Кат. и
Cс.», VII, 1923, 294 (рецензия на «Материалы для биографического словаря
с.-д.»). — Ю. Стеклов, «Пролет. Револ.», 1923, V (17), 198 (В ссылке и
эмиграции). — В. Катин-Ярцев, «Кат. и Сс.», 1925, II (15), 24 (В тюрьме и
ссылке).
/Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т.
V. Социал–демократы. Вып. 1. Москва. 1931. Стлб. 476-478./
БРАУДО ВАСИЛИЙ ИСАЕВИЧ род. 19 января 1869
г. в семье статского советника в г. Ковно. В 1888 г. окончил гимназию в Юрьеве,
учился в Юрьевском университете, а в 1893 г. окончил Петербургский университет.
В революционном движении участвовал с 1892 г. Входил в петербургскую «Группу
народовольцев», один из организаторов подпольной типографии. После их разгрома
в апреле 1894 г. принимал участие в восстановлении организации и типографии.
Арестован 17 марта 1895 г. По делу петербургской «Группы народовольцев»
повелением от 24 января 1896 г. сослан в Восточную Сибирь сроком на 8 лет. Но
по новому возникшему делу о Лахтинской типографии возвращен из Иркутска и
повелением от 18 ноября 1897 г. подвергнут тюремному заключению с последующей
ссылкой на уже назначенный 8-летний срок в Сибирь. Тюремное заключение отбывал
в Петербургской одиночной тюрьме до 8 декабря 1898 г. и затем отправлен в
Иркутск. Иркутским военным генерал-губернатором взамен назначенного
первоначально Средне-Колымска местом жительства определен г. Олекминск.
Доставлен в г. Якутск 8 июня 1899 г. и 25
июля отправлен в Олекминск, а по прибытии туда 28 июля водворен в городе. Кроме
обучения грамоте детей местного исправника других занятий не имел, жил на
казенное пособие. В ноябре 1902 г. подал прошение якутскому губернатору о
переводе на жительство в г. Киренск Иркутской губ. Иркутский военный
генерал-губернатор 7 января 1903 г. разрешил переезд.
Олекминский окружной исправник с открытым
листом отправил его из г. Олекминска 18 февраля 1903 г. в г. Киренск. По
манифесту 11 августа 1904 г. срок ссылки был сокращен на одну треть, после чего
вернулся в Европейскую Россию. Жил в Петербурге, продолжал революционную
работу, поддерживая сначала меньшевиков, потом большевиков. В 1907 г.
эмигрировал во Францию, жил в Париже, занимаясь переводами. После февраля 1917
г. вернулся в Россию. Не примкнул к политическим партиям. Работал в наркомате
внешней торговли, в торговой палате. Умер в Москве 18 декабря 1926 г.
/Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг.
Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 287-288./
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz