wtorek, 21 stycznia 2020

ЎЎЎ Залятуся Лястахвалёвая. Матрос Бацянкоў у Якуцкай вобласьці. Койданава. "Кальвіна". 2020.

    Рыгор Аляксеевіч Бацянкоў – нар. у 1885 г. у в. Цяцерына Прачысьцінскай воласьці Духаўшчынскага павету Смаленскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сялянскай сям’і.
    Скончыў царкоўнапрыходзкую школу, гарбар. Ажаніўся, жонка засталася ў роднай вёсцы, а сам быў пакліканы ў войска і ў 1906-1907 гг. служыў матросам 2-й стацьці на мінаносцы “Трывожны” Сыбірскага флёцкага экіпажу ва Ўладзівастоку. Прымаў удзел 17 кастрычніка 1907 г. ва ўзброеным паўстаньні ваенных маракоў. Быў арыштаваны і Прыамурскім ваенна-акруговым судом 20-22 лістапада 1907 г. ва Ўладзівастоку прысуджаны да пазбаўленьня вайсковага званьня і ўсіх правоў стану, выключэньню з вайсковай службы ды ссылцы на катаржныя працы на 12 гадоў.
    Тэрмін адбываў на Нерчынскай катарзе, ад 26 сакавіка 1908 г. у Зэрэнтуйскай турме, ад 4 лістапада 1910 г. на Казакаўскіх промыслах, ад 9 красавіка 1912 г. на Наватраецкіх залатых промыслах. Па ўказе 21 лютага 1913 г. тэрмін катаржных прац скончыўся 24 красавіка 1913 г.
    24 кастрычніка 1913 г. быў прызначаны на паселішча ў Якуцкую вобласьць. 18 ліпеня 1914 г. быў дастаўлены ў абласное места Якуцк і якуцкім губэрнатарам разьмеркаваны ў Алёкмінска-Амгінскую сельскую грамаду Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці, куды і быў адпраўлены 25 ліпеня 1914 г.
    15 чэрвеня 1915 г. атрымаў пасяленчаскую пашпартную кніжку ад сельскага грамадзтва і выехаў на заробкі ў с. Віцім Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, дзе заставаўся да канца траўня 1916 г. Там жа набыў фальшывы пашпарт і выехаў у м. Ахоцк, дзе быў арыштаваны Ахоцкім павятовым спраўнікам. На высьвятленьне асобы спатрэбілася больш за два месяца і пасьля Лютаўскай рэвалюцыі, 4 сакавіка 1917 г., быў вызвалены з-пад арышту.
    У 1917-1918 гг. быў чорнарабочым у Ахоцку, у 1918-1920 гг. - качагар на параплаве ды парабкаваньні ў Іркуцкай губэрні, у 1922-1926 гг. працаваў на гаспадарчых пасадах у м. Іркуцк.
    У 1927 г. горны штэйгер (майстар) Г. А. Бацянкоў з Іркуцку пісаў у трэст “Якутзолата”, што ў 1916 г. ім было выяўленае золата на рацэ Анча і каля станцыі Юдомы-Крыжоўскай. На выснове гэтых дадзеных была заарганізаваная Джугжурская экспэдыцыя. У выніку былі перададзены ў эксплюатацыю участкі будучых капальніцкіх упраўленьняў: Бурхалінскі, Еўканджынскі, Батыльскі, Мінорскі, Ыныкчанскі.
    У 1926-1934 гг. Бацянкоў працаваў дырэктарам Вусьць-Майскага капальніцкага ўпраўленьня трэста “Якутзолата” у м. Непрыметным Алданскага р-на ЯАССР, памагатым дырэктара канторы “Забзолата”.
    Ад 1935 г. жыл у Смаленску.
    Літаратура:
*    Батенков Г. А. 200, 426. // Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 466.
*    Батенков Г. А. 200, 426. // Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 466.
    Залятуся Лястахвалёвая,
    Койданава


                                                                     Приложение 4
                                                             КРАТКИЕ БИОГРАФИИ
                              ПОЛИТИЧЕСКИХ ССЫЛЬНЫХ ОЛЕКМИНСКОГО ОКРУГА
                                                                      (1826-1917 гг.)
    БАТЕНКОВ ГРИГОРИЙ АЛЕКСЕЕВИЧ род. в 1885 г. в семье крестьянина деревни Тетерина Пречистинской волости Духовщинского уезда Смоленской губ. Окончил церковно-приходскую школу, кожевник. Женился, жена осталась в родной деревне, а сам был призван в армию и в 1906-1907 гг. служил матросом 2-й статьи на миноносце «Тревожный» Сибирского флотского экипажа во Владивостоке. Принимал участие 17 октября 1907 г. в вооруженном восстании военных моряков. Был арестован и Приамурским военно-окружным судом 20-22 ноября 1907 г. во Владивостоке приговорен к лишению воинского звания и всех прав состояния, исключению с военной службы и ссылке на каторжные работы на 12 лет.
    Срок отбывал на Нерчинской каторге, с 26 марта 1908 г. — в Зерентуйской тюрьме, с 4 ноября 1910 г. — на Казаковских промыслах, с 9 апреля 1912 г. — на Новотроицких золотых промыслах. По указу 21 февраля 1913 г. срок каторжных работ закончился 24 апреля 1913 г. и 24 октября назначен на поселение в Якутскую обл.
    Доставлен в г. Якутск 18 июля 1914 г. и якутским губернатором распределен в Олекминско-Амгинское сельское общество Олекминского округа, куда и отправлен 25 июля. 15 июня 1915 г. получил поселенческую паспортную книжку от сельского общества и выехал на заработки в с. Витим Иркутской губ., где оставался до конца мая 1916 г. Там же приобрел фальшивый паспорт и выехал в г. Охотск, где был арестован охотским уездным исправником. На выяснение личности ушло более двух месяцев и после Февральской революции, 4 марта 1917 г., был освобожден из-под ареста.
    В 19170-1918 гг. был чернорабочим в Охотске, 1918-1920 гг. — кочегар на пароходе и батрачил в Иркутской губ., 1922-1926 гг. работал на хозяйственных должностях в Иркутске. В 1926-1934 гг. работал на производстве, директором Усть-Майского приискового управления треста «Якутзолото» в г. Незаметном (Алдане), помощником директора конторы «Забзолото». С 1935 г. жил в Смоленске.
                                                                 ИМЕННОЙ УКАЗАТЕЛЬ
    Батенков Г. А. 200, 426.
    /П. Л. Казарян.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 426-427, 466./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz