środa, 22 stycznia 2020

ЎЎЎ Тэкільля Рэстарант. Максыміліян Швэйцар у алёкмінскім выгнаньні. Койданава. "Кальвіна". 2020.


    Максыміліян Ільліч Швэйцар (Швэйцэр) – нар. 2 кастрычніка 1880 (1881) г. у губэрнскім месьце Смаленск Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і патомнага ганаровага грамадзяніна, банкіра, купца першай гільдыі.
    Скончыўшы гімназію ў Смаленску Максымілян у 1899 г. паступіў на прыродазнаўчае аддзяленьне фізыка-матэматычнага факультэту Маскоўскага унівэрсытэту, дзе прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці сацыял-дэмакратычных рэвалюцыйных гурткоў.
    27 студзеня 1902 г. Швэйцар быў арыштаваны і прыгавораны, па абвінавачваньню ў падрыхтоўцы і за ўдзел у палітычных дэманстрацыях 9 і 17 лютага 1902 г. у Маскве, загадам ад 20 лютага 1902 г. і пастановай міністра ўнутраных спраў ад 9 сакавіка 1902 г. да высылцы ў межы Іркуцкага генэрал-губэрнатара тэрмінам на 4 гады. 16 сакавіка 1902 г. Максымілян падаў хадайніцтва пра памілаваньне, але маскоўскі генэрал-губэрнатар вялікі князь Сяргей Аляксандравіч, з-за свайго антысэміцтва, адхіліў яго.
    Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам Швэйцар быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць, а Якуцкім губэрнатарам – у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.
    4 чэрвеня 1902 г. ён быў дастаўлены ў акруговае места Алёкмінск і быў уселены ў с. Нахтуйскае. Алёкмінскім акруговым спраўнікам 14 чэрвеня 1902 г. прызначаны памочнікам пісарчука Нахтуйскага валаснога праўленьня. Ад верасьня 1902 г. займаўся ўрокамі ў Мачынскай рэзыдэнцыі.
                                                                Телеграмма
                                                Старшему советнику Олекминска
                                                                        № 211
                                                                      28 IX 1902
                           Швейцер на Маче у резидента Чижика дает уроки детям его
                                              Душкин. /НАРС(Я). Ф. 12 и. Оп. 17. Д. 10. Л. 9./
    Нагадаем, што Мэльхіёр Чыжык у 1863-1864 гг. узначальваў паўстанцкі атрад ў Менскай губэрні і за гэта быў сасланы ў Сыбір на катаргу.
    Ужо ў кастрычніку 1902 г. губэрнатарам былі забароненыя Швэйцару адлучкі праз раку Лену з Нахтуйска ў Мачу (амаль насупраць), як ў пункт, які знаходзіцца на тэрыторыі Іркуцкай губэрні.
    У ссылцы Максыміліян блізка сышоўся з чальцамі ПСР. Па хадайніцтве маці, Браніславы Швэйцар, патомнай ганаровай грамадзянкі, у лістападзе 1902 г. ён атрымаў дазвол генэрал-губэрнатара пераехаць на жыхарства ў Мінусінскі вуезд Енісейскай губэрні.
    Загадам ад 6 сьнежня 1902 г. Швэйцар быў вызвалены ад ссылкі ў Сыбіры з дазволам вярнуцца ў Эўрапейскую Расею, але з абраньнем месца жыхарства паміма гарадоў з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і знаходжаньнем пад наглядам паліцыі да 1 сакавіка 1904 г.
    Атрымаўшы прахадное пасьведчаньне ён 28 сьнежня 1902 г. выехаў з акруговага места Алёкмінск Якуцкай вобласьці ў губэрнскае места Смаленск Расейскай імпэрыі.
    Пасьля вызваленьня 17 сакавіка 1903 г. з-пад нагляду паліцыі працягваў рэвалюцыйную дзейнасьць у шэрагах ПСР, дзе зрабіўся адным з кіраўнікоў баявой арганізацыі. Меў псэўданімы: Павел, Леопольд, Давужогро, Мак-Куллон Артур Генри Мюр.
    4 кастрычніка 1903 г. Швэйцар выехаў за мяжу дзе ў Швэйцарыі ўвайшоў у “Баявую арганізацыю” ПСР і пачаў займацца вырабам дынаміту ды бомбаў.
    Напрыканцы 1903 г. Максыміліян вярнуўся ў Расійскую імпэрыю разам з Аляксеем Пакацілавым пад чужымі імёнамі дзеля арганізацыі замаху на міністра ўнутраных спраў В. Плеве. 15 ліпеня 1904 г. бомбай вырабленай Швэйцарам Ягор Сазонаў забіў Плеве на мосьце праз Абводны канал у Санкт-Пецярбургу.
    У верасьні - кастрычніку 1904 г. Швэйцар кіраваў працамі па вырабу дынаміту ў тайнай майстэрні ў Парыжы.
    У лістападзе 1904 г. Швэйцар  пад выглядам англійскага артыста прыехаў у Санкт-Пецярбург з заданьнем звабіць граданачальніка Трэпава.
    У ноч з 25 на 26 лютага 1905 г. Максіміліян Швэйцар загінуў, пры нявысьветленых абставінах, у сваім нумару ў Пецярбурскім гатэлю “Брысталь” ад выбуху бомбы, якая захоўвалася там.
    Літаратура:
*    Швейцер М. И. 120, 121, 163, 167, 194, 309. // Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 476.
*    Швейцер М. И. 120, 121, 163, 167, 194, 309. // Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 476.
    Тэкільля Рэстарант,
    Койданава


                                                                     Приложение 4
                                                             КРАТКИЕ БИОГРАФИИ
                             ПОЛИТИЧЕСКИХ ССЫЛЬНЫХ ОЛЕКМИНСКОГО ОКРУГА
                                                                       (1826-1917 гг.)
    ШВЕЙЦЕР МАКСИМИЛИАН ИЛЬИЧ род. в 1880 г. в семье потомственного почетного гражданина. Бывший студент Московского университета. Арестован по обвинению в подготовке и за участие в политических демонстрациях 9 и 17 февраля 1902 г. в Москве. Повелением от 20 февраля 1902 г. и постановлением министра внутренних дел от 9 марта 1902 г. выслан в пределы Иркутского генерал-губернаторства сроком на 4 года. Иркутским военным генерал-губернатором назначен в Якутскую обл., а якутским губернатором — в Олекминский округ.
    Доставлен в г. Олекминск 4 июня 1902 г. и водворен в с. Нохтуйск. Олекминским окружным исправником 14 июня 1902 г. назначен помощником писаря Нохтуйского волостного правления. С сентября 1902 г. занимался уроками в Мачинской резиденции, однако в октябре губернатором запрещены отлучки из Нохтуйска в Мачу как в пункт, находящийся на территории Иркутской губ. По ходатайству матери в ноябре 1902 г. получил разрешение генерал-губернатора переехать на жительство в Минусинский уезд Енисейской губ.
    Повелением от 6 декабря 1902 г. освобожден от ссылки в Сибири с разрешением возвратиться в Европейскую Россию, но с избранием места жительства вне городов с высшими учебными заведениями и с нахождением под надзором полиции до 1 марта 1904 г.
    Получил проходное свидетельство и 28 декабря 1902 г. выехал из Олекминска в г. Смоленск.
    После освобождения из-под надзора полиции продолжал революционную деятельность в рядах ПСР. Стал одним из руководителей боевой организации ПСР. Выехал за границу, вернулся под видом английского артиста в Россию и во главе с отрядом готовил очередное покушение эсеров. По неизвестной причине в Петербургской гостинице “Бристоль”, в его номере, 26 февраля 1906 г. произошел взрыв хранящейся бомбы, от которого погиб.
    /П. Л. Казарян.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 309-310./




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz