Тамара
Іванаўна Аўтушка – нар. у в. Крайцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласьці БССР
– СССР.
Пасьля
заканчэньня 10 клясаў ў Віцебску паехала ў Якуцк, да сваяка па маці Міхаіла
Сьцяпанавіча Зямчонка, які працаваў мэханікам ў якуцкім авіяатрадзе. Ён
уладкаваў яе на працу на пошту ў авіямястэчку Якуцка і Тамара пачала наведваць
дзіцяча-спартовую школу па вул. Дзяржынскага.
Неўзабаве
яе, як выдатнага спартоўца па лёкай атлетыцы, прынялі у службу бортправаднікоў
і яна пачала працаваць сьцюардэсай ды бегаць і скакаць за авіятараў Якутыі.
Яна
шматразовая чэмпіёнка спартакіядаў ЯУГА, двухразовая чэмпіёнка Якуцкай АССР.
Тамара была прызначаная на пасаду старшага
інструктара па вучэбна-мэтадычнай ды выхаваўчай працы, у 1984 г. прызначаная на
пасаду інструктара палітычнага аддзела ЯУГА. У 1985 г. скончыла завочна Кіеўскі
інстытут інжынэраў грамадзянскай авіяцыі па спэцыяльнасьці “Эканоміка і
арганізацыя паветранага транспарту”.
У 1991 г.
пераехала ў места Зеленаград Маскоўскай вобласьці, дзе працавала начальнікам
аддзела ў падатковай службе.
У 2013 г.
выйшла на пэнсію. Узнагароджаная мэдалём “За працоўную адзнаку” ды “Вэтэран
працы”.
Літаратура:
* Тамара
Ивановна Автушко. // Васильев М. Е. Королевы неба Якутии. События и люди. Якутск. 2014. С. 138-141.
Зэўсія Акрайка,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz