poniedziałek, 4 listopada 2019

ЎЎЎ Маўродзія Пойлік. Выправачны ў Якуцк Анатоль Русецкі. Койданава. "Кальвіна". 2019.


                      ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                                                        2 верасьня 2008 г. № 1270
                              АБ КАМАНДЗІРАВАНЬНІ А. М. РУСЕЦКАГА Ў г. ЯКУЦК
                            (РЭСПУБЛІКА САХА (ЯКУЦІЯ) РАСІЙСКАЙ ФЭДЭРАЦЫІ)
     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Камандзіраваць з 5 па 8 верасьня 2008 г. у г. Якуцк (Рэспубліка Саха  (Якуція) Расійскай Фэдэрацыі) Міністра прамысловасьці Русецкага Анатолія Максімавіча і зацьвердзіць заданьне на гэту камандзіроўку* [*Не рассылаецца.].
     Фінансаваньне па найму жылога памяшканьня ажыцьцявіць па фактычных расходах.
    Першы намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
    У. Сямашка
    /Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 сентября 2008 г. №1270 “Аб камандзiраваннi А.М.Русецкага ў г.Якуцк (Рэспублiка Саха (Якуцiя) Расiйскай Федэрацыi)” По состоянию на сентябрь 2008 года. // Законодательство Республики Беларусь./


    Анатоль Максімавіч Русецкі – нар. 14 лютага 1951 г. у раённым  месьце Барысаў Мінскай вобласьці БССР (СССР).
    У 1973 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці “Прыборы дакладнай мэханікі” і атрымаў кваліфікацыю “Інжынэр-мэханік”.
    Ад 1973 г. па 1977 г. працаваў канструктарам - вядучым канструктарам у Акадэміі Навук БССР, з 1977 г. па 1981 г. - вядучым канструктарам АКБ “Імпульс” міністэрства радыёпрамысловасьці СССР.
    Ад 1981 г. па 1997 г. працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднаньні “Плянар”, 1989-1992 гг. галоўным інжынэрам заводу Электронмаш, дырэктарам гэтага заводу, а з 1992 г. па 1997 г. прэзыдэнтам канцэрна “Плянар”.
    У 1997 г. быў прызначаны намесьнікам Міністра прамысловасьці Рэспублікі Беларусь, а ў 2002 г. - першым намесьнікам Міністра прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.
    Ад чэрвеня 2002 г. па сьнежань 2003 г. працаваў Старшынёй Камітэту па навуцы і тэхналёгіям пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
    Са сьнежня 2003 г. - міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.
    26 чэрвеня 2009 г. адпраўлены ў адстаўку а міністрам прызначаны Аляксандр Радзевіч.
    У сьнежні 2009 г быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цяпло- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а ў сьнежні 2010 г. - на пасаду старшыні Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    25 верасьня 2012 г. абраны чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага скліканьня ад места Мінска. Ад 19 кастрычніка 2012 г. - намесьнік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня.
    A. Русецкі - доктар тэхнічных навук, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, узнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў рэспублікі. Узнагароджаны мэдалём “За працоўныя заслугі”. Аўтар больш 60 навуковых прац, 12 аўтарскіх пасьведчаньняў. Жанаты. Мае двух сыноў.
    Маўродзія  Пойлік
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz