Анатоль
Васільлевіч Самохін - нар. 18 лістапада 1946 г. у раённым месьце Барысаў Мінскай
вобласьці БССР (СССР).
1970-1975 гг. навучаўся ў Іркуцкім політэхнічным інстытуце на
геолягавышукным факультэце. Атрымаў вышэйшая адукацыя па спэцыяльнасьці Горны
інжынэр-геафізык.
Ад
лютага 1985 г. працуе ў Якуцкам дзяржаўным унівэрсытэце. У 1984 г. абараніў кандыдацкую
дысэртацыю, у 1994 г. - доктарскую на тэму: “Маніторынг тэрмамэханічнага стану
шматгадовамерзлага стану пры распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў на Поўначы”.
У
1984 году рашэньнем Рады ў Інстытуце горнай справы поўначы ЯФСА АН СССР
прысуджана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1989 г. рашэньнем
дзяржкамітэта СССР па народнай адукацыі нададзена навуковае званьне дацэнта па
катэдры Тэхналёгіі і тэхнікі выведкі радовішчаў карысных выкапняў. У 1994 году
рашэньнем вышэйшага атэстацыйнага камітэта РФ нададзена навуковая ступень
доктара тэхнічных навук. Указам Прэзыдэнта РС(Я) № 1035 ад 29 красавіка 1995 г.
за значны ўнёсак у выкарыстаньне забесьпячэньня ўстойлівых горных выпрацовак
пры адкрытай і падземнай распрацоўцы радовішчаў дыямэнтаў у РС(Я) прысуджана
дзяржаўная прэмія РС(Я) у галіне навукі і тэхнікі за 1995 год.
Са
жніўня 1995 г. на пасадзе загадчыка катэдрай ТіТР МПІ Нерунгрынскага філіяла
ЯГУ. Ад кастрычніка 1995 г. працуе намесьнікам дырэктара Нерунгрынскага філіяла
ЯГУ па навуковай працы. У 1996 году рашэньнем дзяржкамітэта РФ па вышэйшай
адукацыі нададзена навуковае званьне прафэсара па катэдры Тэхналёгіі і тэхнікі
выведкі радовішчаў карысных выкапняў. Ад красавіка 1997 г. па кастрычнік 2001
г. - дырэктар Нерунгрынскага філіяла ЯГУ. Рашэньнем агульнага сходу Сыбірскага
аддзяленьня Акадэміі навукі вышэйшай школы ад 23 верасьня 1998 г. абраны
чальцом-карэспандэнтам СА АН ВШ.
Доктар тэхнічных навук, заслужаны дзеяч
навукі РС(Я), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі РС(Я) у галіны навукі і тэхнікі. Чалец
Дысэртацыйнай рады па абароне кандыдацкіх дысэртацый у Інстытуце горнай справы
Поўначы. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 3-х
навучальных дапаможнікаў. У 2000 году кіраўніцтву і працоўнаму калектыву ТІ ЯГУ
імя М. К. Аммосова нададзена званьне ляўрэата “Працоўная слава Расіі – 2000”.
Анатоль
Самохин - сапраўдны чалец Нью-Ёркскай акадэміі навук (1994), чалец Нацыянальнага
геаграфічнага таварыства ЗША (1996), чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі
навук вышэйшай школы (1998), Сорасаўскі прафэсар (1999), чалец Адвізорскай рады
інстытута біялягічных дасьледаваньняў ЗША (2000), быў абвешчаны чалавекам года
ў намінацыі “Арганізацыя навуковых дасьледаваньняў” інстытутам біялягічных дасьледаваньняў
ЗША (2000), паўнамоцны прадстаўнік генэральнага дырэктара ў Эўропе цэнтра біялягічных
дасьледаваньняў Вялікабрытаніі (2000).
Узнагароджаны
мэдалём “Вэтэран працы”.
Кармэн
Самакрутка,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz