Янкель Лейзеравіч (Яков
Лазаревич) Глямбоцкі – нар. 24 лютага 1903 г. у павятовым месьце
Ваўкавыск Гарадзенскай губэрні, у габрэйскай сям’і.
У
1926 г. скончыў Маскоўскі заатэхнічны інстытут. Навуковую дзейнасьць пачаткаў у
1928 г. навуковым супрацоўнікам катэдры авечкагадоўлі Маскоўскага заатэхнічнага
інстытуту. У 1933-1948 гг працаваў ва Ўсесаюзным інстытуце жывёлагадоўлі,
апублікаваў 30 навуковых прац. У 1935 г. яму была прысуджаная навуковая ступень
кандыдата сельскагаспадарчых навук, у 1944 г. яму нададзенае навуковае званьне
старшага навуковага супрацоўніка.
У 1949 г. працаваў старшым навуковым
супрацоўнікам у аддзеле жывёлагадоўлі Якуцкага Філіялу АН СССР, у 1955-1957 гг.
- дырэктарам Інстытута біялёгіі. У 1960 г. і ў наступныя гады ўдзельнічаў у
распрацоўках акадэміка Н Т. Дубинина па праблемах агульнай ды эвалюцыйнай
генэтыкі.
Яму прысуджана навуковая ступень доктара
біялягічных навук па сукупнасьці працаў. Ён прызнаны спэцыяліст па
жывёлагадоўлі ў Якуцкай аўтаномнай рэспубліцы. Вёў навуковыя даследаваньні як у
галіне генэтыкі жывёл, так і ў галіне генэтыкі расьлін. Вынікі ягоных дасьледаваньняў
па экспэрымэнтальнай генэтыцы скарыстаны ў ацэнцы стану жывёлагадоўлі і
распрацоўцы пэрспэктыў яе разьвіцьця ў ЯАССР ды накіраваны на падвышэньне
прадуктыўнасьці быдла ў асноўных жывёлагадоўчых раёнах Якутыі
Літаратура:
* Глембоцкий Яков
Лазаревич. // Ученые-исследователи Института биологических проблем
криолитозоны. Биобиблиографический справочник. Якутск. 2002. С. 13-14.
Нямезія Курасадзь,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz