sobota, 2 listopada 2019

ЎЎЎ Хрысія Правадыр. Дачка народу Праскоўя Статкус у Якутыі. Койданава. "Кальвіна". 2019.


                                                                    ДАЧКА НАРОДУ
    Калектыў Якутволава высунуў кандыдатам у дэпутаты Якуцкай гарадзкой рады тав. Статкус Праскоўю Сьцяпанаўну.
    Праскоўя Сьцяпанаўна нарадзілася ў 1898 годзе ў сям’і беларускага селяніна-бедняка. Ад дзесяці гадоў яна пайшла працаваць па найме да абшарніка Гарзялкоўскага. Працавала пяць гадоў ад відна да відна. За гэтую катаржную працу атрымлівала дзесяць капеек у дзень, але затое тут бясплатна падганялі пугай. Бацька, абцяжараны сям’ёй, змушаны быў адправіць 15-гадовую Праскоўю ў Пецярбург да дзядзькі, які працаваў на патронным заводзе.
    У Пецярбурзе Праскоўя Сьцяпанаўна паступіла ў кравецкую майстэрню. Умовы працы тут былі жудасныя, працавалі ў вільготным ды брудным паўпадвальным памяшканьні па 12-14 гадзінаў.
    Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла радаснае і шчасьлівае жыцьцё. Тав. Статкус зьяўляючыся хатняй гаспадыняй прымала актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці, працавала народным засядацелем, удзельнічала ў зьезьдзе акруговай каапэрацыі ў м. Ворша, выконвае іншыя заданьні.
    У 1937 годзе Праскоўя Сьцяпанаўна, разам з мужам інжынэрам-геолягам прыяжджае ў Якуцк. З тых часоў, зьяўляючыся сама хатняй гаспадыняй, яна вядзе вялікую працу сярод хатніх гаспадынь Якутволава. Тав. Статкус дапамагла арганізаваць дзіцячую пляцоўку, удзельнічала ў побытавай камісіі, працавала па разьмеркаваньні кватэр, удзельнічае ў драматычным гуртку, добра арганізавала працу МАДРу, бярэ ўдзел у школьным бацькоўскім камітэце. Усе ўскладзеныя на яе грамадзкія абавязкі яна выконвае добрасумленна, завошта ні бярэцца, заўсёды даводзіць справу да канца. Праскоўя Сьцяпанаўна чулы спагадны таварыш. Аднойчы ў Эге-Хая адбылося два няшчасных выпадкі. Па даручэньні групкаму тав. Статкус арганізавала клапатлівы догляд за хворымі, завошта атрымала падзяку ад грамадзкасьці і адміністрацыі.
    Цяпер Праскоўя Сьцяпанаўна зьяўляецца чальцом пленуму гаркаму МАДРу. Ячка МАДРу Якутволава знаходзіцца на адным з першых месцаў. Тав. Статкус таксама прымае актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі, працуе чальцом вучастковай выбарчай камісіі па выбарах у Якуцкую гарадзкую раду.
    Праскоўя Сьцяпанаўна Статкус годны кандыдат блёку камуністых і беспартыйных. Мы заклікаем выбарнікаў 10 выбарчай акругі ў дзень выбараў - 24 сьнежня - аддаць свае галасы за верную дачку савецкага народу, актыўную грамадзяніцу - хатнюю гаспадыню тав. Статкус.
    Давераная асоба - Ладыгін.
    Агітатары - Аглезьнеў, Халаднякоў, Макарэвіч, Кірылаў.
    /Социалистическая Якутия. Якутск. 23 декабря 1939. С. 4./






Brak komentarzy:

Prześlij komentarz