wtorek, 12 listopada 2019

ЎЎЎ 1. Ляліта Міцяўская-Жлёб. Ураджэнка Магілёўшчыны Лідзія Язерская ў Якуцку. Сш. 1. Койданава. "Кальвіна". 2019.


 

    Лідзія Паўлаўна Язерская, у дзявоцтве Казановіч, нарадзілася 27 траўня 1866 г. у Магілёўскай губэрні, у сям’і землеўласьніка Паўла Ларывонавіча Казановіча ды Марыі Густаваўны (Аўгустаўны), у дзявоцтве Эрэнбуш, дачцэ стацкага радцы Густава і Лідзіі Элеаноры Іванаўны /Ёганаўны/ Жырард, лютэранскага веравызнаньня (пахрышчаная 24 жніўня 1838 г. у кірсе Сьвятога Олафа), якая нарадзілася 24 чэрвеня 1838 г. у губэрнскім месьце Рэвель Эстляндзкай губэрні Расейскай імпэрыі. Павал Ларывонавіч Казановіч нарадзіўся 15 студзеня 1842 г. у маёнтку Кудзін свайго бацькі, адстаўнога падпалкоўніка, землеўласьніка Іларыя Гаўрылавіча Казановіча і ахрышчаны ў праваслаўнай Ількавецкай Петрапаўлаўскай царкве Магілёўскага павету. 16 сакавіка 1852 г. ён быў унесены ў 6-ю частку радаслоўнай кнігі дваранаў Смаленскай губэрні, ды належаў да старажытнага беларускага роду герба Гжымала, што бярэ пачатак ад Пятра Казановіча, войта магілёўскага, які за абарону горада ад казакоў быў узьведзены ў 1661 г. у каралеўскія сакратары. Пасьля заканчэньня 1-й Маскоўскай гімназіі паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта, але не скончыўшы курса перайшоў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які таксама не скончыў. 5 лістапада 1863 г. ён быў залічаны кандыдатам на пасаду судовага сьледчага. 30 сакавіка 1865 г. прызначаны выконваючым абавязкі Ямбурскага павятовага страпчага, 2 верасьня 1965 г. узьведзены ў чын калескага рэгістратара, 9 лістапада 1866 г. перамешчаны на пасаду судовага сьледчага 2-га ўчастка Фацескага вуезду Курскай губэрні, 29 лістапада 1867 г. быў прылічаны да Міністэрства юстыцыі і адкамандзіраваны дзеля выконваньня спраў на пасаду судовага сьледчага пры Курскім акруговым судзе, 26 лютага 1868 г. прызначаны ў 2-гі ўчастак Фацескага вуезду, 2 красавіка 1877 г. прызначаны міравым судзьдзёй 5-га ўчастка Магілёўскага павету, 30 чэрвеня 1881 года звольнены з пасады па прашэньні. Валодаў родавым маёнткам у Гарадоцкай воласьці Смаленскай губэрні пры сяле Аляксееўскім. 1-я жонка Марыя памерла ў 1869 г. і ён ажаніўся на Ганьне Іванаўне Дзешчынскай, каталіцкага веравызнаньня, дачкі папячыцеля Калмыцкага ўлуса, уладальніцы маёнтка Юзінава Няжкоўскай воласьці 3-га стану Магілёўскага павету і губэрні. Стала пражаваў у маёнтку жонкі Юзінава, а пазьней у Магілёве. Памёр 20 траўня 1908 г. ад крупознага запаленьня лёгкіх і 23 траўня 1908 г. пахаваны на Серафімаўскіх могілках Навадзеравенскай Благавешчанскай царквы Санкт-Пецярбурскага вуезду.

    Ад першай жонкі Марыі Густаваўны Павал Іларывонавіч акрамя Лідзіі меў сыноў Паўла, які нар. 1 студзеня 1868 г. у Фацежы Курскай губэрні; Дзьмітрыя, які нар. 22 красавіка 1877 г. у м. Кудзіна, выхоўваўся ў Полацкім кадэцкім корпусе, быў паранены 25 лютага 1905 г. у баі з японцамі за вёску Кундзятунь у Маньчжурыі. Ад другога шлюбу з Ганнай Іванаўнай меў: сына Ўсевалада, які нар. 22 кастрычніка 1878 г.; Веньяміна, які нар. 12 ліпеня 1881 г. у маёнтку Кудзіна; Плятона, які нар. у 1888 г., мастак і перакладчык; Яўлалію, якая нар. 15 чэрвеня 1885 г., закончыла магілёўскую жаночую гімназію, гісторыка-філялягічны факультэт Санкт-Пецярбурскіх вышэйшых (Бястужаўскіх) жаночых курсаў, у 1913-1929 гг. загадвала бібліятэкай “Пушкінскага Дому”, перакладчык, літаратуразнаўца, крытык, пакінула пасьля сябе рукапіс: Озеранские говоры Рогачёвского ўезда Могилёвской губернии. Памерла Яўлалія 1 студзеня 1942 г. у блякадным Ленінградзе. Яе архіў быў здадзены ў 1943 г. у аддзел рукапісаў Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына (цяпер Расейская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбурзе), дзе маецца падборка дакумэнтаў, якія датычацца Лідзіі Паўлаўны Язерскай (ёсьць яе сьпавядальны ліст без даты).

    Пасьля заканчэньня гімназіі ў Менску Лідзія вярнулася ў Магілёў і летам 1887 г. выходзіць замуж за адстаўнога калескага сакратара Сьцяпана Венядзіктавіча Язерскага, які паходзіў з мяшчанаў м. Чавусы Магілёўскай губэрні. Але пасьля нараджэньня сына Грыні, яна неўзабаве кідае сям’ю ды зьяждае ў Санкт-Пецярбург, дзе ў 1901 годзе паступае на зубалячэбныя курсы пры Ваенна-мэдыцынскай акадэміі. Пасьля заканчэньня курсаў яна адчыняе свой зубалячэбны кабінэт.

    У 1903 г. Лідзія Паўлаўна пераехала з Пецярбурга ў Маскву, дзе, таксама, адчыніла зубалячэбны кабінэт і нават пачала займацца літаратурнай творчасьцю. Уступіла ў Сялянскі Саюз партыі сацыял-рэвалюцыянэраў ды ператварыўшы сваю кватэру ў месца явак сваіх паплечнікаў. Каб наладзіць сувязі з групамі эсэраў, яна езьдзіла цягніком у Смаленск, Магілёў, Менск. Прыяжджала нават у Блонь ля Пухавічаў.

    Уначы 29 студзеня 1904 г. Лідзія Паўлаўна была арыштаваная па справе Серафімы Клітчаглу, якая рыхтавала замах на міністра ўнутраных спраў В. К. Плеве, але была выкрытая правакатарам Азэфам. Сьледзтва скончылася 2 ліпеня 1904 г. Лідзія была прысуджаныя да 1 году і 3 месяцам турмы, але з залікам папярэдняга зьняволеньня ды з прымяненьнем маніфэсту ад 11 жніўня 1904 г. Язерская выйшла на волю.

    Па вызваленьні з турмы Язерская зьехала ў Магілёў, дзе пачала жыць замкнёна, прымаючы ўдзел у дзейнасьці эсэраў. У гэты час губэрнатарам Магілёўскай губэрні быў прызначаны Мікалай Міхайлавіч Клінгенберг (Клінкенберг), які пачаў праводзіць рэакцыйную палітыку Расейскага ўраду, у прыватнасьці, пры ім учасьціліся габрэйскія пагромы. Неўзабаве ў Магілёў прыехала некалькіх чальцоў баявой дружыны сацыял-рэвалюцыянэраў з мэтай арганізацыі замаху.

     29 кастрычніка 1905 года Лідзія Паўлаўна, зьявіўшыся да Клінгенберга на прыём ды некалькімі стрэламі цяжка параніла яго. Яе схапілі ды зьняволі ў магілёўскую турму. Прысудам выязной сэсіяю Кіеўскай судовай палаты 7-га сакавіка 1906 года за замах на жыцьцё Магілёўскага губэрнатара Клінгенберга яе прысудзілі да 13-ці гадоў і 6 месяцаў катаржных працаў.

    Увечары 21 чэрвеня 1906 г. з Бутырскай турмы Лідзію Паўлаўну Язерскую, разам з іншымі прадстаўніцамі рускага тэрору: М. Спірыдонавай, А. Ізмаіловіч, Р. Фіялкай, М. Школьнік і А. Біцэнкі, адправілі прыстанкамі на Нерчынскую катаргу, у Акатуйскую турму. У 1907 годзе, яна разам з іншымі жанчынамі, была пераведзеная ў Мальцаўскую жаночую турму той жа Нерчынскай катаргі.

    У 1908 г. Лідзія прайшла ў Мальцэўскай турме праз “багадульскую” (інвалідную) камісію, ды выйшла на пасяленьне ў Кударынскую воласьць Селенгінскага вуезду Верхнявудзінскай акругі Забайкальскай вобласьці, дзе яе ўсялілі ў Кударынскай слабадзе.

    У 1910 годзе Лідзія Паўлаўна ўжо ў Верхневудзінску Забайкальскай вобласьці, адкуль неўзабаве яе выслалі яе ў Пятроўскі завод  той жа акругі і вобласьці. У Пятроўскім заводзе яна адкрыла зубаўрачэбны кабінэт. Яе абралі ганаровым чальцом мясцовага клюбу, дзе яна па вечарах выступала з канцэртамі на раялі. Але яе за ўдзел у дапамозе ўцёкам са ссылкі ды пагрозу мясцоваму лясьнічаму, што яна яго прыстрэліць, калі ён будзе прыгнятаць сялян, Іркуцкі генэрал-губэрнатар у лютым месяцы 1912 г. адправіў яе на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць.

    5 чэрвеня 1912 г. Лідзія Язерская была дастаўленая ў м. Якуцк акруговаму ды была прызначаная на пасяленьне ў Кільдзямскую сельскую грамаду Якуцкай акругі, з дазволам пражываньня ў Якуцку.

    У 1913 годзе скончыўся тэрмін яе прымусовага паселішча, і ёй ужо было можна падаваць прашэньне на атрыманьне сялянскіх правоў і выехаць з Якуцкай вобласьці ў больш лепшыя месцы пражываньня. Тады ж памёр ейны сын, спатканьня з якім яна чакала з нецярпеньнем на наступнае лета. Грыня, вучачыся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе, не вытрымаўшы насьмешак сукурсьнікаў страляўся. Куля прабіла чэрап, што моцна адбілася на яго псыхіцы. Лісты якія ён дасылаў маці стракацелі вялікімі дзівацтвамі. То ён марыў зрабіцца вялікім кампазытарам, то дасылаў нейкія няскладныя вершы, то паведамляў, што вынайшаў чацьвёртае вымярэньне і г.д. Лекары знайшлі, што яму неабходная апэрацыя, інакш ён страціць розум. Але апэрацыю ён не перанёс і памёр.

    Лідзія Паўлаўна Язерская цяжка перажывала гэтае гора. Яе здароўе рэзка пайшло на пагаршэньне. Заняткі ўрокамі, якімі яна зарабляла сабе на жыцьцё, пачалі стамляць яе і яна вырашыла замест іх узяцца гуляць на піяніна ў кіно.

    Праца ў кіно аказалася пагібельнай для Лідзіі Паўлаўны. У яе пачасьціліся прыпадкі ўдушша. Неяк Язерская прыйшла з працы зусім у дрэнным стане. На ноч з ёю засталіся Арэстава ды Рая Табарыская, фельчар-акушэр, родам са Смургоні Віленскай губэрні. Досьвіткам Арэстава падышла да яе пасьцелі і ўбачыла твар Лідзіі Паўлаўны ўвесь у сініх плямах. Упырскваньне камфары не дапамагло. Як адзначае Арэстава Язерская “памерла ад бранхіяльнай астмы 1 кастрычніка 1915 года”.

    Газэта “Ленский край” (№ 24) за 1 кастрычніка 1915 г. у рубрыцы “Мясцовае жыцьцё” паведамляла што Л. П. Язерская памерла 30-га верасьня, у 9 гадзінаў раніцы, ад эмфізэмы.

    Газэта “Ленский край” (№ 25) за 3 кастрычніка 1915 г. у рубрыцы “Мясцовае жыцьцё” на першай старонцы паведамляла: “Пахаваньні. 1 кастрычніка адбылася пахаваньне Л. П. Язерскай... Нэкралёг памерлай Л. П. будзе зьмешчаны ў наступным нумары газэты”.

    У № 26 за 4 кастрычніка 1915 г., як і абяцалася на 2-й старонцы, быў зьмешчаны нэкралёг “Памяці Л. П. Язерскай”. за подпісам “Х”.

                                                         Памяці Л. П. Язерскай.

    Ня стала Лідзіі Паўлаўны Язерскай... Хто з якуцянаў не ведаў ці, прынамсі, ня чуў пра гэту яшчэ не старую, жывую, энэргічную і такую чароўную ў асабістых адносінах жанчыну? Тры гады Л. П. пражыла ў Якуцку, і за гэты час пасьпела набыць шырокую папулярнасьць у горадзе: яе тонкі, праніклівы розум, шырата поглядаў, чуласьць і спагадлівасьць мімаволі вабілі да яе ўсякага, хто ні судатыкаўся з ёй. Але, вядома, яна бліжэй усяго была да ссылкі, да якой яна прыналежала не толькі па становішчы, але і па сваіх сымпатыях, настроям і па сваім мінулым лёсе. Цяжкае жыцьцё пражыла нябожчыца, жыцьцё, поўнае фізычных і маральных пакутаў, але разам з тым і жыцьцё высокага парыву, і цьвёрдага, няўхільна пасьлядоўнага перакананьня. Усё сваё сьвядомае жыцьцё яна аддала на служэньне грамадзкай справе, пераносячы дзеля гэтага служэньня ўсе нягоды і пакуты.

    Паходзіла нябожчыца з дваранаў Магілёўскай губэрні. Атрымаўшы хатнюю самавітую адукацыйную падрыхтоўку, яна заканчвае гімназію і выходзіць замуж за вядомага грамадзкага дзеяча м. Магілёву. Але ўжо ў сталым узросьце яна парывае з тым асяродзьдзем, у якой яна жыла да таго часу, паступае на петраградзкія зубалячэбныя курсы, заканчвае іх і застаецца некаторы час у Петраградзе ў якасьці зубнога лекара. Грамадзкая дзейнасьць яе пачалася яшчэ падчас пражываньня ў Магілёве, а той рух, які пачалося ў Расеі ў 900-х гадах, захоплівае яе цалкам.

    У 1905 г. у м. Магілёве Л. П. зьдзяйсьняе тэрарыстычны замах на жыцьцё тагачаснага магілёўскага губэрнатара Клінгенберга, за што і прыгаворваецца судовай палатай да 13 гадоў катаргі. Тэрмін яна адбывала ў турмах Нерчынскай катаргі - Акатуйскай ды Мальцаўскай. У 1909 годзе па хваробе яна вызваляецца мэдычнай камісіяй з турмы і ўсяляецца для пасяленьня ў паселішча Кударынскае, Забайкальскай вобл.; затым яна пражывае некаторы час у м. Верхневудзінску, адкуль высылаецца ў Пятроўскі завод Забайк. вобл., а адтуль ужо ў Якуцкую вобл., куды яна і прыбыла ўлетку 1912 году.

    У 1913 году скончыўся тэрмін яе прымусовага пасяленьня, яна магла б атрымаць сялянскія правы і выехаць з вобласьці, калі б яна не адмовілася клапатаць пра гэта ў падлеглага начальства. Лекары неаднаразова ўказвалі ёй на неабходнасьць, з прычыны яе хваробы (яна пакутавала астмай), зьмены клімату, але нябожчыца рашуча адмаўлялася клапатаць пра сябе, хоць кожны раз, калі справа ішла пра кім-небудзь іншым, яна ахвотна ішла і клапатала. Нябожчыцы не было яшчэ поўных 48 гадоў. Нягледзячы на яе страшную хваробу, яна да апошняга моманту захавала свае грамадзкія навыкі і настроі. Сышла яна, і шматлікія якія ведалі яе адчуюць, як шмат яны страцілі з яе сьмерцю: нельга ўжо будзе пайсьці на яе сьціплую кватэру, дзе, слухаючы яе гульню на раялі ці беручы ўдзел у гутарцы, якую яна ўмела накіроўвала, кожны адчуваў як у душы яго прачыналіся настроі далёкага мінулага, лепшай пары яго жыцьця. Да яе прыходзілі адпачыць, забыцца, хоць на час сысьці ад людзей, будзённага  яго жыцьця.

    Яна хворая і стомленая, пасьля працоўнага дня, аддавала нешматлікія гадзіны свайго вольнага часу ўсім, хто патрабаваўся ў ёй. Зьбіраліся ў яе часам людзі разнастайныя па грамадзкім становішчы, але ўсіх яна ўмела аб’яднаць, ствараючы вакол сябе атмасфэру інтэлігентнасьці і шырокіх культурных інтарэсаў.

    Сышла яна, і ў які час! Жыцьцё пачынае перабудоўвацца на новых пачатках, недалёка ўжо той час калі той грамадзкі рух, якому нябожчыца Л. П. прысьвяціла ўсе свае думы, атрымае магчымасьць разьвівацца вольна, а яго дзеячам не прыйдзецца пераносіць тых пакут, якія выпалі на дзель нябожчыцы”.

    Літаратура:

*    Езерская Лидія (29-го января 1904-го г., соціалистка-революціонерка). ... Списокъ сидящихъ въ Московской тюрьмѣ. [Тюрьма и ссылка.] // Впередъ. Россійская Соціальдемократическая Рабочая Партія. Женева. 14 (1) января 1905. С. 4.

*    Новый процессъ соц.-революціонеровъ. Обвинительный акт. О личномъ почетн. гражд. Леонидѣ Оттоновѣ Крумбюгелѣ, Гиршѣ Абрамовѣ Ривкинѣ и дворянкѣ Лидіи Павловой Езерской. // Революціонная Россія. Женева. № 60. 5 марта 1905. С. 9, 11-13.

*    Москва. 30-го марта въ особомъ присутствіи Московской судебной палаты... вторично разбиралось дѣло товарищей Л. О. Крумбюгеля, Г. А. Ривкина и Л. П. Езерской... [Изъ общественной жизни. Акты и предостереженія.] // Революціонная Россія. Женева. № 66. 5 мая 1905. С. 11.

    Могилевъ... // Новая Жизнь. С.-Петербургъ. № 4. 30 октября 1905. С. 9.

*    Покушеніе на убійство губернатора. [Мѣстный отдѣлъ.] // Могилевскія Губернскія Вѣдомости. Часть неоффиціальная. Изданіе второе. Газета общественная и литературная. Выходитъ по вторникам, четвергамъ и субботамъ. Могилевъ на Днѣпрѣ. № 129. 1-го ноября 1905. С. 2 (516).

*    Часть Неоффиціальная. По Россіи. Могилевъ. (Покушеніе на жизнь губернатора). // Иркутскія Губернскія Вѣдомости. Иркутскъ. № 4211. 18 ноября 1905. С. 2.

*    По Россіи. Могилевъ. Мѣстныя газеты сообщаютъ слѣдующія подробности о покушеніи на жизнь губернатора Кленгенберга. (Н. Д.) // Восточное Обозрѣніе. Газета политическая и литературная. Иркутскъ. № 257. 22 ноября 1905. С. 1.

*    Телеграммы Россійскаго и Петербургскаго агентства. От 7-го марта. Могилевъ. Езерская, обвиняемая въ покушеніи на нанесеніе ранъ губернатору Крингенбергу, приговорена къ каторгѣ на 13 л. 6 мѣс. // Сибирское Обозрѣніе. Газета политическая и литературная. Иркутскъ. № 30. 10 марта 1906. С. 3.

*    Мѣстная хроника. Проѣздъ М. А. Спиридоновой... // Восточный Край. Иркутскъ. № 10. 12 іюля 1906. С. 3.

*    Тюрьма и ссылка. // Обнинскій В.  Полгода русской революціи. Сборникъ матеріаловъ къ исторіи русской революціи (октябрь 1905 - апрѣль 1906 гг.). Выпускъ первый. (Съ картами, графиками и таблицами. Москва. 1906. С. 120.

*    Городская хроника. Разныя. Бывшей каторжанкѣ Езерской, отбывшей срокъ каторги въ Забайкальѣ, разрѣшенъ проѣздъ въ Якутскую область, куда она переведена на поселеніе на свой счетъ. Въ настоящее время Езерская содержится въ иркутской губернской тюрьмѣ. // Сибирскій Край. Газета политическая, общественная и литературная. Иркутскъ. № 14. 8 мая 1912. С. 3.

*    Телеграммы и привѣтствія, полученныя редакціей «Русскаго Богатства» къ дню 10-лѣтней годовщины смерти Н. К. Михайловского. [Якутскъ. ... Езерская ...] // Русское Богатство. Ежемѣсячный литературный, научный и политическій журналъ. № 2. Февраль. С.-Петербургъ. 1914. С. 391.

*    Сегодня, въ 2 часа дня, состоится выносъ тѣла Л. П. Езерской изъ квартиры покойной, (уголъ Полицейской и Никольской ул., домъ Горчакова) на Никольской кладбище. № 85. // Ленскій Край. Газета политическая, общественная и литературная изд. в Якутскѣ ежедневно. Якутскъ. № 24. 1 октября 1915. С. 1.

*    Мѣстная жизнь. Л. П. Езерская. 30-го сентября, въ 9 час. утра, скончалась отъ эмфиземы политическая ссыльная Л. П. Езерская. // Ленскій Край. Газета политическая, общественная и литературная изд. в Якутскѣ ежедневно. Якутскъ. № 24. 1 октября 1915. С. 2.

*    Мѣстная жизнь. Похороны. 1 октября состоялись похороны Л. П. Езерской. // Ленскій Край. Газета политическая, общественная и литературная изд. в Якутскѣ ежедневно. Якутскъ. № 25. 3 октября 1915. С. 1.

*    Х.  Памяти Л. П. Езерской. // Ленскій Край. Газета политическая, общественная и литературная изд. в Якутскѣ ежедневно. Якутскъ. № 26. 4 октября 1915. С. 2.

*    Мѣстная жизнь. На могилу Л. П. Езерской. // Ленскій Край. Газета политическая, общественная и литературная изд. в Якутскѣ ежедневно. № 26. 4 октября 1915. С. 3.

*    Спиридовичъ А. И.  Революціонное движеніе въ Россіи. Выпускъ 2-й. Партія Соціалистовъ-Революціонеровъ и ея предшественники. Петроградъ. 1916. С. 217.

*    Изъ партійной жизни. На могилахъ павшихъ борцовъ. (Рѣчи открылъ членъ Якутскаго Комитета п. С.-Революціонеровъ П. А. Куликовскій.)]. // Соціалистъ. Органъ Якутскаго Комитета Партіи Соціалистовъ-Революціонеровъ. Якутскъ. № 1. 22 марта 1917. С. 2.

*    Виноградовъ-Бессель А.  Амурская колесная дорога. // Былое. Журналъ посвященный исторіи освободительнаго движенія. № 3 (25). Сентябрь. Петроградъ. 1917. С. 124.

*    Памяти Л. П. Езерской. // Социалист. Орган Якутского Комитета Партии Социалистов-Революционеров. Якутск. № 11. 18 октября 1917. С. 4.

*    Памяти Л. П. Езерской. Прилож. к № 11 «Соцiалистъ». Якутск. 1917. 1 с.

*    Брильонъ И.  На каторгѣ. Воспоминанія революціонера. Петроградъ. 1917. С. 8-9, 18, 24

*    Боевыя предпріятія соціалистовъ–революционеровъ въ освѣщеніи охранки. [Партия левыхъ соціалистовъ-революціонеровъ (интернаціоналистовъ).] Москва. 1918. С. 34.

*    Спиридовичъ А. И.  Революціонное движеніе въ Россіи въ періодъ имперіи. Партія Соціалистовъ-Революціонеровъ и ея предшественники. 1886-1916. Изданіе второе, дополненное. Съ 50 портретами, 12 приложеніями документовъ и указателемъ лицъ. Петроградъ. 1918. С. 131, 222, 349, 613.

*    Егоръ Сазоновъ. Воспоминанія, письма, матеріалы для біографіи. Съ. предисл. С. П. Мельгунова. // Голосъ Минувшаго. Журналъ исторіи и исторіи литературы. (Годъ изданія VI.) Светлой памяти В. И. Семевскаго. № 10-12 Октябрь – Декабрь 1918. Москва. 1919. С. 38, 66.

    Спиридонова М.  Прош Прошьян. // Знамя. Еженедневный журнал политики, литературы и искусств. Москва. 1919. № 1.

*    Валк С.  [Рецензия] А. И. Спиридовичъ, Партія Соціалистовъ-Революціонеровъ и ея предшественники. 1886-1916. Изданіе второе, дополненное. Съ 50 портретами, 12 приложеніями документовъ и указателемъ лицъ. Стр. ІХ+628+10 вкладныхъ листовъ съ портретами. Петроградъ. 1918. Цѣна не обозначена. // Дела и Дни. Исторический журнал. Книга первая. Петербург. 1920. С. 468.

*    Езерская, Лидия, (1904) 468. [Указатель личных имен.] // Дела и Дни. Исторический журнал. Книга первая. Петербург. 1920. С. 629.

*    Крамаров Г. М.  Нерчинская каторга. Доклад, прочитанный на заседании Исторической Секции Дома Печати в Москве 18 октября 1921 года. (1907-1910 гг.) // Каторга и Сылка. Общество бывших политических каторжан и ссыльно-поселенцев. Сб. 3-й. Москва. 1922. С. 59.

*    Лелевич Г.  Лидия Езерская и покушение на могилевского губернатора Клингенберга 29-го октября 1905-го года. По неизданным материалам. Гомель. 1922. 28 с.

*    Истрин С.  Г. Лелевич. «Лидия Езерская и покушение на могилевского губернатора Клингенберга 29-го октября 1905-го года». По неизданным материалам, издание группового объединения парт. и сов. печати. «Гомгазета». Гомель, 1922 г. in 8%, стр. 28. // Пролетарская Революция. Исторический журнал Истпарта. № 12. 1922 г. Москва-Петроград. 1923. С. 306-308.

*    Виленский (Сибиряков) Вл.  Последнее поколение Якутской ссылки. (Листки воспоминаний). // Каторга и Ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 7. № 7. Петроград (Москва). 1923. С. 133-134.

*    Измайлович А.  Из прошлого. // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 8. № 1. Москва. 1924. С. 153, 166, 167, 169.

*    Спиридонова М.  Прош Прошьян. // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 9. № 2. Москва. 1924. С. 219.

*    Жуковский-Жук И.  Из неволи в могилу. (Памяти Ф. И. Корешкова и С. Лисиша. // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 13. № 6. Москва. 1924. С. 223.

*    Ефим Абрамович Гальперин.  Автобиография почетного пенсионера Наркомсобеса Белоруссии. // Народны комісарыят соцыяльнай апекі Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікі 1919-1923 гг. Да надзвычайнага зьезду Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі. Менск. 1924. С. 47.

*    Зіміонка А.  Соцыялістычны рух на Бнеларусі. ІІ. Партыя соцыялістычных-революцыянэраў. // Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэволюцыйнага руху. Колектыўная праца пад агульнай рэдакцыяй А. Сташэўскага, З. Жылуновіча і Ў. Ігнатоўскага з дапамогай А. Смоліча, С. Некрашэвіча і Я. Пятровіча. Менск. 1924. С. 151, 152, 162, 165.

*    Бонч-Асмалоўскі А.  Лібэральна-опозыцыйны рух на Беларусі. // Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэволюцыйнага руху. Колектыўная праца пад агульнай рэдакцыяй А. Сташэўскага, З. Жылуновіча і Ў. Ігнатоўскага з дапамогай А. Смоліча, С. Некрашэвіча і Я. Пятровіча. Менск. 1924. С. 170.

*    Чемоданов Г. Н.  Нерчинская каторга. Воспоминания бывшего начальника конвойной команды. Москва. 1924. С. 69, 157, 162, 173, 175.

*    Спиридонова М. А.  Из жизни на Нерчинской каторге. // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 14. № 1. 1925. С. 193, 201, 203.

*    Спиридонова М. А.  Из жизни на Нерчинской каторге. // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 15. № 2. 1925. С. 179.

*    Бонч-Асмалоўскі.  Эпоха 1905 г. Мае ўспаміны. // Полымя. Беларуская часопісь літаратуры, політыкі, экономікі, гісторыі. № 6. Менск. 1925. С. 188.

*    Письма Егора Созонова к родным 1895-1910 г.г. Редакция Б. П. Козьмина и Н. И. Ракитникова. [Историко-революционная библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и др. материалы из истории революционного прошлого России. Кн. IV и V.] Москва. 1925. С. 95, 96, 158.

*    Бейлін А. Сьпіс політычных вязьняў у Магілеўскай губэрнскай турме 1906, 1908 і 1909 г.г. [14. Езерская. Сябра партыі  с.-р. страляла ў Магілеўскага губэрнатара, пакончыла з жыцьцём праз самагубства на катарзе.] // 1905 год у Беларусі. Зборнік артыкулаў, успамінаў і матэрыялаў. Пад рэдакцыяй М. Шульмана. [Камісія ЦВК БССР па організацыі сьвяткаваньня 20-годзьдзя Рэволюцыі 1905 году і Гістпартаддзел ЦК КП(б)Б.] Менск. 1925. С. 108.

*    Езерская Л. П.  – 203. [Драбкин Я.  1905 год в районе Полесского Комитета Р.С.Д.Р.П.] // 1905 год в Гомеле и Полесском районе. [Губ. Комиссия по организации празднования 20-летия революции 1905 года. Испартотдел Гомельского Губкома Р.К.П.(Б.).] Гомель. 1925. С. 372.

*    Новая Жизнь. Первая легальная с.-д. большевистская газета 27 октября – 3 декабря 1905 года. Полный текст под редакцией и с предисловием М. Ольминского и со вступительными статьями Л. Красина, М. Литвинова, Ис. Гуковского Е. Смиттен. Выпуск первый. №№ 1-7. [ИСПАРТ. Отдел ЦК РКП(б) по истории Октябрьской Революции и РКП.] Ленинград. 1925. С. 85.

*    Каховская И.  Из воспоминаний о женской каторге. (Окончание.) // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 23. № 2. 1926. С. 182.

    Спиридонова М.  Из воспоминаний о Нерчинской каторге. Москва (Ленинград). 1926.

*    Жуковский-Жук И.  Лидия Павловна Езерская (Материалы для биографии). // Пути революции. Историко-революционный журнал. [Всеукраинский Совет Всесоюзного О-ва Политкаторжан и Ссыльно-поселенцев.] № 5-6 (8-9). Харьков. 1927. С. 152-166.

*    Читатель.  Обзор журналов. ... «Пути Революции», № 5-6 (8-9)... // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 31. № 2. 1927. С. 262.

*    Попова В.  Динамитные мастерские 1906-1907 г.г. и провокатор Азеф. (Продолжение.) // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 34. № 5. 1927. С. 47.

*    Ярославский Ем.  Накануне Февральской революции в Якутске. // В якутской неволе. Из истории политической ссылки в Якутской области. Сборник материалов и воспоминаний. [Историко-революционная библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и др. материалы из истории революционного прошлого России. Кн. XIX.] Москва. 1927. С. 30.

*    Израэльсон А.  Скорбные страницы якутской ссылки (памяти погибших в Якутской области). // В якутской неволе. Из истории политической ссылки в Якутской области. Сборник материалов и воспоминаний. [Историко-революционная библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и др. материалы из истории революционного прошлого России. Кн. XIX.] Москва. 1927. С. 207.

*    Плесков В.  Из недр архива. // Кара и другие тюрьмы Нерчинской каторги. Сборник воспоминаний, документов и материалов. [Всесоюзное общество политических каторжан и ссыльно-поселенцев. Историко-революционная библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и другие материалы из истории революционного прошлого России. Книги XXVIII-XXIX.] Москва. 1927. С. 209.

*    Жуковский-Жук И.  Мартиролог Нерчинской каторги. // Кара и другие тюрьмы Нерчинской каторги. Сборник воспоминаний, документов и материалов. [Всесоюзное общество политических каторжан и ссыльно-поселенцев. Историко-революционная библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и другие материалы из истории революционного прошлого России. Книги XXVIII-XXIX.] Москва. 1927. С. 242-243.

*    Жуковский-Жук И.  Примечания. // Кара и другие тюрьмы Нерчинской каторги. Сборник воспоминаний, документов и материалов. [Всесоюзное общество политических каторжан и ссыльно-поселенцев. Историко-революционная библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и другие материалы из истории революционного прошлого России. Книги XXVIII-XXIX.] Москва. 1927. С. 288.

*    Брильон И.  На каторге. Воспоминания революционера. С предисловием Л. Г. Дейча. Москва-Ленинград. 1927. С. 23-25, 34, 39.

    Школьник М. М.  Жизнь бывшей террористки. Москва. 1927.

*    Биценко А. А.  Две встречи с М. Горьким. // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 41. № 4. 1928. С. 65.

*    Гинзбург И.  Николай Иванович Ривкин. (Биографический очерк.) // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 49. № 12. 1928. С. 154-156.

*    Езерская, Лидия Павл., с.-р., чл. боевой орган. III 59. VII 133, 134. VIII 153, 166, 167, 169. IX 219. XIII 223. XIV 193, 201, 203. XV 179. XIX 222. // Кантор Р. М.  Именной и Систематический указатель к историко-революционному вестнику «Каторга и Ссылка» за 1921-1925 г.г. Москва. 1928. С. 72.

*    Езерская – 164. [Указатель имен.] // Агурский С.  Очерки по истории революционного движения в Белоруссии (1863-1917). Минск. 1928. С. 344.

    Радзиловская Ф. и Орестова Л.  Мальцевская женская каторга 1907-1911 г.г. // Каторга и ссылка. Историко-Революционный Вестник. Кн. 59. № 10. 1929. С. 116, 124, 126, 143, 166.

    Школьник М. М.  Жизнь бывшей террористки. Изд. 2-е. Москва. 1929. 1930.

*    Езерская Л. П., политкаторжанка – 69, 182, 196. // Чемоданов Г. Н.  Нерчинская каторга. Воспоминания бывшего начальника конвойной команды. II-е изд. Москва. 1930. С. 198.

*    Жуковский-Жук И. и Плесков В.  Примечание. // Чемоданов Г. Н.  Нерчинская каторга. Воспоминания бывшего начальника конвойной команды. II-е изд. Москва. 1930. С. 182, 186, 196.

*    Радзиловская Ф., Орестова Л.  Мальцевская женская каторга. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. В. Фигнер. Москва. 1930. С. 20, 29. 31, 51.

*    Каховская И. К.  Из воспоминаний о женской каторге. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. В. Фигнер. Москва. 1930. С. 86.

*    Меттер П. Ф.  Страничка прошлого. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. В. Фигнер. Москва. 1930. С. 95, 98.

*    Список сидевших на Нерчинской женской каторге. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. В. Фигнер. Москва. 1930. С. 233.

*    Езерская, Лидия Пвл. XXIII 182. XXXI 202. XXXIV 47. XLI 65. XLIX 154-156.; Езерский, Степан. XXIV 90. // Кантор Р. М.  Именной и Систематический указатель к историко-революционному вестнику «Каторга и Ссылка» за 1926-1928 г.г. Москва. 1930. 1931. С. 63.

*    Пирогова А.  Мальцевская каторжная тюрьма. // Сибирская Советская Энциклопедия. Главный редактор Б. З. Шумяцкий. Москва. Том третий. Л – Н. 1932. Стлб. 277.

*    Радзиловская Ф., Орестова Л.  Творчество за решеткой. В мальцевской тюрьме. // Учеба и культура в тюрьме и каторге. Сборник статей и воспоминаний. Москва. 1932. С. 161-162.

*    Радзиловская Ф., Орестова Л.  Мальцевская женская каторга. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. М. М. Константинова. 2-е изд. Москва. 1932. С. 19, 27, 30, 51.

*    Каховская И. К.  Из воспоминаний о женской каторге. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. М. М. Константинова. 2-е изд. Москва. 1932. С. 90.

*    Меттер П. Ф.  Страничка прошлого. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. М. М. Константинова. 2-е изд. Москва. 1932. С. 121, 125.

*    Орестова Л. П.  Лидия Павловна Езерская. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. М. М. Константинова. 2-е изд. Москва. 1932. С. 225-233.

*    Список сидевших на Нерчинской женской каторге. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. М. М. Константинова. 2-е изд. Москва. 1932. С. 265.

*    Езерская, Лидия Пвл. LIX 116, 124, 126, 143, 166. // Кантор Р. М.  Именной и Систематический указатель к историко-революционному вестнику «Каторга и Ссылка» за 1929-1930 г.г. Москва. 1932. С. 52.

*    Никитина Е. Д.  Что читать о Нерчинской каторге. (Список основной литературы.) // Нерчинская каторга. Сборник Нерчинского землячества. Под редакцией М. А. Брагинского. Москва. 1933. С. 266.

*    Язерская, Л. П. – член баявой дружыны ПСР. – 167, 168, 245. // Майзель Л. Н.  1905 – 1907 гг. на Беларусі. Хроніка падзей. Менск. 1934. С. 516.

*    Виленский-Сибиряков В.  Якутская ссылка 1906-1917 годов. // 100 лет Якутской ссылки. Сборник якутского землячества. Под редакцией М. А. Брагинского. [Всесоюзное общество политических каторжан и ссыльно-поселенцев. Историко-революционная библиотека. Воспоминания, исследования, документы и другие материалы из истории революционного прошлого России. № 6-7 (XCV-XCVI) 1933.] Москва. 1934. С. 259-260, 276.

*    Езерская,  259, 260, 276. [Указатель имен.] // 100 лет Якутской ссылки. Сборник якутского землячества. Под редакцией М. А. Брагинского. [Всесоюзное общество политических каторжан и ссыльно-поселенцев. Историко-революционная библиотека. Воспоминания, исследования, документы и другие материалы из истории революционного прошлого России. № 6-7 (XCV-XCVI) 1933.] Москва. 1934. С. 387.

*    Архангельский В. Г.  Катерина Брешковская. Прага-Ужгород. 1938. С. 128.

*    Мельнікаў М.  Вуліца яе імя. // Работніца і сялянка. Выданне ЦК КП Беларусі. № 4. Красавік. Мінск. 1964. С. 11.

*    Мельнікаў М.  Лідзія Язерская. [Людзі і падзеі.] // Магілёўская праўда. Орган Магілёўскіх прамысловага і сельскага абкомаў КПБ, прамысловага і сельскага абласных Саветаў дэпутатаў працоўных. Магілёў. № 168. 26 жніўня 1964. С. 4.

*    31. Казанович Евлалия Павловна. «Езерская» Выписки о Л. П. Езерской (рожд. Казанович). [1928 г.] 13 лл. // Казанович Евлалия Павловна. Опись фонда. [Государственная Трдового Красного Знамени Публичная библиотека им. М. Е. Салтыкова-Щедрина. Отдел рукописей. Ф. 326. Оп. № 251.] Ленинград. 1970. С. 5.

*    Езерская Л. П. (1866-1916) – зубной врач... – 3; 208, 259. [Указатель имен.] // Переписка В. И. Ленина и руководимых им учреждений РСДРП с партийными организациями 1903-1905 гг. Сборник документов. В трех томах. Т. 3. Октябрь 1904 г. - 22(9) Январь 1905 г. Москва. 1977. С. 523.

*    Крылоў А.  Імёны ў назвах вуліц. Лідзія Язерская. [Магілёўская панарама. Старонкі гарадскога жыцця.] // Магілёўская праўда. Орган Магілёўскага абкома і гаркома Камуністычнай партыі Беларусі, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. Магілёў. № 156. 14 жніўня 1985. С. 4.

*    Щербаков Н. Н.  Ссыльные большевики и партийное строительство в Сибири (1907-1917). // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. – февраль 1917 г.). Вып. 11. Иркутск. 1989. С. 218.

*    Езерская Л. П.  217.  [Именной указатель.] // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. – февраль 1917 г.). Вып. 11. Иркутск. 1989. С. 267.

*    Хазиахметов Э. Ш.  Численность и состав политических ссыльных в Якутии в 1906-1917 гг. // Освободительное движение в России и якутская политическая ссылка (XIX - начало XX в.). Материалы всесоюзной научной конференции. Якутск - Черкех, 28-30 июня 1989 г. Ч. I. Якутск. 1990. С. 62.

*    Воробьев А. А.  Деятельность эсеровских организаций на Могилевщине в 1902-1907 годах. // Магілёўшчына (ІІІ выпуск). [Магілёўскі абласны краязнаўчы музей.] Магілёў. 1992. С. 82.

*    Багдановіч А. Я.  Да гісторыі партыі “Народная воля” у Мінску і Беларусі (1880-1892). Рукапіс да друку падрыхтавала А. Кісялевіч. Камэнтарыі П. Качатковай. Пераклад з рускай мовы А. Камароўскага. // Маладосць. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. № 11. Мінск. 1995. С. 236.

*    Попова В.  Динамитные мастерские 1906-1907 г.г. и провокатор Азеф. // Женщины-террористы в России. Собрал, снабдил вступительной статьей и примечаниями Олег Будницкий. Ростов-на-Дону. 1996. С. 193.

*    Школьник М. М.  Жизнь бывшей террористки. // Женщины-террористы в России. Собрал, снабдил вступительной статьей и примечаниями Олег Будницкий. Ростов-на-Дону. 1996. С. 302. 306, 309.

*    Измайлович А.  Из прошлого. // Женщины-террористы в России. Собрал, снабдил вступительной статьей и примечаниями Олег Будницкий. Ростов-на-Дону. 1996. С. 398, 413, 414, 418.

*    Спиридонова М. А.  Из жизни на Нерчинской каторге. // Женщины-террористы в России. Собрал, снабдил вступительной статьей и примечаниями Олег Будницкий. Ростов-на-Дону. 1996. С. 437, 448, 451, 472, 473.

*    Радзиловская Ф. и Орестова Л.  Мальцевская женская каторга 1907-1911 г.г. // Женщины-террористы в России. Собрал, снабдил вступительной статьей и примечаниями Олег Будницкий. Ростов-на-Дону. 1996. С. 502, 511, 514, 538.

*    Указатель террористических актов, совершенных женщинами эсеровских боевых организаций. // Женщины-террористы в России. Собрал, снабдил вступительной статьей и примечаниями Олег Будницкий. Ростов-на-Дону. 1996. С. 622.

*    Карніловіч Э. А.  Яе вабіў світанак. Трагедыя аднаго змагання. // Маладосць. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. № 12. Мінск. 1998. С. 185-195.

*    Езерская Л. П. 405. [Именной указатель.] // Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Издана на средства главы строительной фирмы В. А. Азатяна. Якутск. 1998. С. 460.

*    Ліпецкі Э.  Магілёўская арганізацыя эсераў. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 16.

*    Иванов А. А., Агалаков В. Т. [В. Т. Агалаков, профессор при при участии Т. В. Ковальской.]  «Слышишь, тревожные дуют ветра». // И так идет за веком век. История города Черемхово. Сост. Ковальская Т. В. Иркутск. 1999. С. 64.

*    Винокурова Т. Ю.  Социалисты-революционеры в документах Национального архива РС(Я). // Архивы Республики Саха (Якутия) на рубеже ХХI века: оценка прошлого и взгляд в будущее. (Материалы научно-практической конференции, посвященной 80-летию Национального архива РС (Я) 21 декабря 2000 г.) Якутск. 2000. С. 80.

*    «Мы вернемся в свободную Россию». Материалы о встречах сибиряков с группой политссыльных во главе с М. А. Спиридоновой. 1906 г. Публикацию подготовила кандидат исторических наук Н. П. Курусканова. [Архивная россыпь.] // Исторический архив. Научно-публикаторский журнал. № 2. Москва. 2001. С. 211, 217.

*    Петрова Т. Ю.  Социалисты-революционеры в якутской ссылке. // Историческая наука и образование в Якутии на рубеже веков. Материалы научно-практической конференции, посвященной 90-летию И. М. Романова. Декабрь 1999 г. Якутск. 2002. С. 40.

*    Федоров В. И.  Якутия в эпоху войн и революций (1900-1919). Кн. 1. Москва. 2002. С. 233.

*    Глушаков Ю.  Революция на еврейской улице. // История Могилевского еврейства. Документы и люди. Научно-популярные очерки и жизнеописания. В 2-х книгах. Кн. 1. Составитель Александр Литин. Минск. 2002. С. 189-190.

*    Скульбедов В.  Из истории улиц. // Зямля і людзі. Абласная грамадска-палітычная аграпрамысловая штотыднёвая газета. Магілёў. № 15. 16 красавіка 2003. С. 5.

*    Язерская Л. П. [Імянны паказальнік.] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 604.

*    Пакутнікі і героі. Прадмова. // Карніловіч Э. А.  Імёны з небыцця. Мінск. 2003. С. 4-5.

*    Высакароднасць не ўратавала. // Карніловіч Э. А.  Імёны з небыцця. Мінск. 2003. С. 41-51.

*    Максимова Валентина Николаевна.  Женская политическая каторга и ссылка в Восточной Сибири (1907-1917 гг.). Специальность 07.00.02 – Отечественная история. Автореферат диссертации на соискание ўченой степени кандидата исторических наук. Иркутск. 2003. С. 6.

*    Барковский А.  Террористка Лидия Езерская. [Архивариус.] // Эхо столицы. Городская ежедневная газета. Якутск. № 183. 8 декабря 2004. С. 4.

*    Бардакова В. В.  Акатуйская тюрьма. // Энциклопедия Забайкалья. Читинская область. В четырех томах. Т. II. А – З. Главный редактор Р. Ф. Гениатулин. Новосибирск. 2004. С. 33. [Озерская, А. А. Буденко.]

*    Мошкина З. В.  Женская политическая каторга. // Энциклопедия Забайкалья. Читинская область. В четырех томах. Т. II. А – З. Главный редактор Р. Ф. Гениатулин. Новосибирск. 2004. С. 346.

*    Литин А., Глушаков Ю.  Калмансон Лабори Гилелевич. [1917-1918 гг. – К новой жизни через новую власть. {Люди.}] // История Могилевского еврейства. Документы и люди. Научно-популярные очерки и жизнеописания. В 2-х книгах. Кн. 2. Ч. 1. Составитель Александр Литин. Минск. 2006. С. 23.

*    Езерская 23. [Именной алфавитный указатель..] // История Могилевского еврейства. Документы и люди. Научно-популярные очерки и жизнеописания. В 2-х книгах. Кн. 2. Ч. 1. Составитель Александр Литин. Минск. 2006. С. 379.

*    Могилевские губернаторы. К печати подготовила Наталья Горовцова. [Это наша с вами история.] // Вечерний Могилев. Могилев. № 66. 15 августа 2007. С. 2.

*    Макаров И. Г.  Якутск – место ссылки. // Город Якутск. История, культура, фольклор. Якутск. 2007. С. 119, 122.

*    Ласков А. И.  Якутская организация эсеров и ее периодическая печать. // Якутский архив. Историко-документальный научно-популярный иллюстрированный журнал. № 3. Якутск. 2008. С. 28.

*    Езерская (урожд. Казанович) Лидия Павловна. // Прощаев К. И., Ильницкий А. Н.  Уроженцы Беларуси на службе зарубежной медицине. /Прашчаеў К. І., Ільніцкі А. М.  Ураджэнцы Беларусі на службе замежнай медыцыне./ Вып. 1. 100 имен – 100 судеб. /100 імён – 100 лёсаў./ Белгород. 2009. С. 13.

*    Якутская политическая ссылка 1906-1917 годов. [Виленский-Сибиряков В. Якутская ссылка 1906-1917 годов // 100 лет якутской ссылки: Сб. якутского землячества. Под ред. М. А. Брагинского. М. Изд-во Всесоюз. о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев, 1934. С. 250-264, 276-279.] // Попов Г. А. Сочинения. Т. 4. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. 2009. С. 256.

*    Дмитриев Д. И.  История политической каторги Восточной Сибири в 1895-1905 гг. // Сибирская ссылка. Сборник научных статей. Вып. 5. (17). Иркутск. 2003. Иркутск. 2009. С. 301.

*    Максимова В. Н.  Политическая каторга в Сибири в 1906-1917 гг.: гендерный аспект. // Сибирская ссылка. Сборник научных статей. Вып. 5. (17). Иркутск. 2003. Иркутск. 2009. С. 313, 321.

*   Езерская Л. П.  191. [Имена, вошедшие в книгу.] {Езерская (урожденная Казанович) Лидия Павловна. /Женщина в политике./} // Корнилович Э. А.  Беларусь: созвездие политических имен. Историко-биографический справочник. Научно-популярное издание. Минск. 2009. С. 402.

*   Езерская Л. П.  191. [Имена, вошедшие в книгу.] {Езерская (урожденная Казанович) Лидия Павловна. /Женщина в политике./} // Корнилович Э. А.  Беларусь: созвездие политических имен. Историко-биографический справочник. Научно-популярное издание. Минск. 2010. С. 402.

*    Рекунова В.  Время бобылей. [Иркутские истории.] // Восточно-Сибирская правда. Иркутск. № 111. 31 июля 2010. С. 4.

*    Иванов А. А.  Политическая ссылка Восточной Сибири в воспоминаниях Е. К. Брешковской (по материалам ГАРФ). // Известия Иркутского Государственного Ўниверситета. Серия «Политология. Религиоведение». № 1 (6). Иркутск. 2011. С. 230.

*    Иванов А. А.  Политическая ссылка Восточной Сибири в воспоминаниях Е. К. Брешковской (по материалам ГАРФ). Часть 2. // Известия Иркутского Государственного Ўниверситета. Серия: «Политология. Религиоведение». № 2 (7). Иркутск. 2011. С. 258-260.

*    Курусканова Н. П.  Ссыльная тематика в нелегальной печати сибирских эсеров начала ХХ в. // Сибирская ссылка. Сборник научных статей. Вып. 6. (18). Иркутск. 2011. С. 52.

*    Глава 79. Время бобылей. // Рекунова В. М.  Иркутские истории. Хроники глазами беллетриста. Ч. 1 (1904-1906 годы). Иркутск. 2012. С. 356.

*    Террористка баронесса Меердорф-Езерская и губернатор барон Клингенберг. // Рыськов М.  Неизвестные страницы истории Могилевщины. Могилев. 2012. С. 18-21.

*    Езерская Лидия Павловна 106, 107, 108, 109, 111, 118; Казанович Лидия Павловна 186, 496. [Именной указатель.] // Стецкевич-Чебоганов А. В.  Я - сын Ваш: Казановичи герба «Гржимала». Минск. 2012. С. 567, 568.

*    ...Вачыма прашчураў разгледзець гісторыю Айчыны. Гутарыў Мікола Міршчына. [Ігуменскі тракт. № 6.] // Звязда. Беларуская газета. Мінск. № 151. 8 жніўня 2012. С. 4.

*    Малиновский С.  От героев войны 1812 года до революционеров. История одного рода. [В глубь веков.] // Комсомольская правда в Белоруссии. Общеполитическая, научно-популярная, для досуга. Минск. № 172. 13-19 сентября 2012. С. 6.

*    Статкевіч-Чабаганаў. Яўлалія Паўлаўна Казановіч з роду Казановічаў герба “Гржымала”. Пераклад з рускай мовы. Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса. /Вяртанне да вытокаў./ [Нацыянальная і сусветная культура.] // Роднае слова. Штомесячны навуковы и метадычны часопіс. Мінск. № 1. Студзень. 2013. С. 75.

*    Маркушаў А.  Як Статкевіч-Чебаганаў дапоўніў Аляксея Талстога. // Полымя. Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. № 2. Мінск. 2013. С. 185.

*    Язерская (Казановіч) Лідзія Паўлаўна  135. [Імянны паказальнік.] // Маракоў Л.  Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 гг. Кн. 2. Мінск. 2013. С. 464.

*    Шиловский М. В.  Революционеры на сибирской каторге (1906 – февраль 1917 г.): поведенческие стереотипы и специфика ўчастия в протестных акциях. // Сибирская ссылка. 40 лет с начала издания. Сборник научных статей. Вып. 7. (19). Иркутск. 2013. С. 414.

*    Міцяўская–Жлёб Л.  Тэрарыстка Язерская. Койданава. 2014. 21 л.

*    Баринов А.  Фурии революции. Мария Спиридонова и её «боевые» подруги. [Этот день в истории.] // Читинское обозрение. Газета нашего города. Чита. № 9. 4 марта 2015. С. 28.

*    Самойлов М.  Удобное беспамятство или насмешка над историей? [Наш город.] // Вечерний Могилев. Могилев. №102. 23 декабря 2015. С. 10.

*    Митявская–Жлёб Л.  Террористка Езерская. Койданава. 2015. 51 л.

*    Лидия Езерская (урожденная Казанович). // Андреева Ю.  Мадонна с револьвером. [100 лет великой русской революции.] Санкт-Петербург. 1917. С. 52-53.

*    Ратьковский И.  Дзержинский. От «Астронома» до «Железного Феликса». Москва. 2017. С. 412.

*    Майорова Е.  В огне революции: Мария Спиридонова, Лариса Рейснер. Санкт-Петербург. 2019. С. 34, 36, 45

*    Соколов В. Я.  Просопографический анализ личности Ф.В. Езерского. [Социологические аспекты ўправления и экономики.] // Известия Санкт-Петербургского государственного экономического ўниверситета. Периодический научный журнал. № 5 (125). 2020. С. 222-223, 227

*    Кротова Т.  Убийца в юбке. Террористка Лидия Езерская. [История.] // Якутск вечерний. Якутск. № 48. 8 декабря 2023. С. 21.

    Ляліта Міцяўская-Жлёб,

    Койданава

 

 

 


Brak komentarzy:

Prześlij komentarz