poniedziałek, 4 listopada 2019

ЎЎЎ Яна Адыход. Якуцкі навуковец Анатоль Сяргеенка з Віцебску. Койданава. "Кальвіна". 2019.


    Анатоль Іванавіч Сяргеенка – нар. 1 ліпеня 1934 г. ў раённым месьце Віцебск Беларускай ССР (СССР).
    У 1958 г. скончыў геоляга-пошукавы факультэт Маскоўскага інстытута каляровых мэталяў і золата.
    Ад 1959 г. ў Якуцкай АССР. Галіна дасьледаваньняў - стратыграфія і літалёгіі кайназойскіх адкладаў, геалёгія і мінэралёгія россыпаў. Мае больш за 70 навуковых працаў, у тым ліку 6 манаграфій: “Геология россыпей золота и закономерности размещения в центральной части Яно-Колымского складчатого пояса” (1966, Масква, разам з іншымі); “Строение, история развития, магматизм и металлогения Северной части Верхоянской складчатой зоны” (1975, Новасыбірск, разам з іншымі), “Палеоген и неоген Северо-Востока СССР” (1989, Якуцк, разам з іншымі); “Палеоген и неоген Северо-Востока России” (1998, Якуцк, разам з іншымі); “Региональная стратиграфическая схема палеогеновых и неогеновых отложений Северо-Востока России” (1998, Якуцк, разам з іншымі); “Региональная стратиграфическая схема палеогеновых и неогеновых отложений востока Сибирской платформы” (2005, Якуцк, разам з іншымі). Складальнік, разам з іншымі “Геологической карты Якутии”, м-б 1:500 000. Ніжнеянскі блёк 1, аркуш R-54-А, Б, 1995.
    Літаратура:
*    Сергеенко Анатолий Иванович. // Ученые Якутского Института геологии. 50 лет. Якутск. 2007. С. 99.
    Яна Адыход,
    Койданава








Brak komentarzy:

Prześlij komentarz