Тамара Іванаўна Сарока - нар. 23 верасьня
1923 г. у в. Варонічы Чэрвеньскага павету БССР.
У 1948 г. скончыла хімічны факультэт
Беларускага ўнівэрсытэту, у 1952 г. асьпірантуру Інстытуту хіміі АН БССР.
У 1952-1954 гг. працавала ў Інстытуце
хіміі, у 1954-1964 гг. у Інстытуце фізыка-арганічнай хіміі АН БССР.
У 1964-1977 гг. працавала Інстытуце геалёгіі
у Якуцку, затым у Інстытуце фізыка-тэхнічных праблемаў Поўначы СА РАН
Заслужаны дзеяч навукі ЯАССР (1990). Ёй
належыць больш за 80 навуковых працаў.
Літаратура:
* Сороко Тамара
Ивановна. // Ученые Якутского Института геологии. 50 лет. Якутск. 2007. С. 104.
Галіндуха Вандровец,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz