wtorek, 31 grudnia 2019

ЎЎЎ 1. Настасься Шчэрбачэня. Ладзісь Ігнась Ільліч Сьвітыч з Магілёўшчыны ў Якуцкай вобласьці. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2019.



    Уладзіслаў Ігнацій Станіслававіч Ільліч Сьвітыч нар. 1 (13) лютага 1853 г. у Магілёўскай губэрні (Магілёве) Расейскай імпэрыі, у шляхецкай сям’і тытулярнага дарадцы, каталіцкага веравызнаньня.
    У 1860-1870 гг. ягоныя бацькі жылі ў Магілёве і таму ён у 1862-1969 гг. вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, але курсу не скончыў, бо быў звольнены з 4-га клясу за “благія паводзіны” ды за арганізацыю гуртка “вольнага накірунку”.
    Служыў юнкерам у 61-м пяхотным Уладзімерскім, потым Суздальскім палках. У 1871 г. камандзіраваны ў Маскву ў пяхотную вучэльню, але хутка быў “за дрэнныя паводзіны” адлічаны назад у полк. У 1873 г. выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў бацькоў у Магілёве. Нейкі час у 1875 г. быў вольным слухачом Кіеўскага ўнівэрсытэту, затым пісарчуком на Кіева-Берасьцейскай чыгунцы, зблізіўся з народнікамі ды “пайшоў у народ”. Вёў прапаганду сярод работнікаў у Крамянчугу. Ад вясны 1876 г. працаваў чорнарабочым у Ачакаве на будаўніцтве батарэі, распаўсюджваў забароненыя кнігі, што атрымліваў ад сястры Элеаноры, сярод работнікаў і матросаў.
    [Элеанора Станіславаўна Ільліч Сьвітыч, па мужы Георгіеўская, пражывала разам з Васілём Рыгоравічам Георгіеўскім, 1848 г.н, ураджэнца с. Спаскае Тульскай губэрні, які жыў па пашпарце на імя Нікіфара Іванавіча Неледзінскага.

    Яны арганізавалі на сваёй кватэры нарадавольскую друкарню, якую выявілі 15 лютага 1882 г. Васіля выслалі на 5 гадоў ва Усходнюю Сыбір. Пражываў у м. Кірэнск Іркуцкай губэрні, у сакавіку 1877 г. быў пераведзены ў Верхаленск, адкуль разам з жонкай у Альхонскую стэпавую думу Верхаленскай акругі. Па распараджэньні міністра ўнутраных спраў быў пераведзены на жыхарства ў Якуцкую вобласьць з павялічэньнем галоснага тэрміну нагляду на тры гады. Быў уселены ў Верхне-Кангаласкі ўлус Якуцкай акругі, дзе займаўся земляробствам. У 1893 г. жыў у Іркуцку, працаваў у друкарні газэты “Восточное Обозрение”. У чэрвені 1894 г. выехаў ва Ўфу.]
    Ільліч Сьвітыч быў арыштаваны ў Ачакаве 19 лістапада 1876 г. і пры ператрусе былі знойдзены забароненыя кнігі ды перапіска, за што быў прыцягнуты да дазнаньня па абвінавачваньні ў злачыннай прапагандзе. Ягоная сястра Лізавета таксама была прыцягнутая да гэтага дазнаньня.
    [Лізавета Станіславаўна Ільліч Сьвітыч, у замужжы, Фідроўская, 1885 г. н., якая па заканчэньні гімназіі служыла настаўніцай у пансіёне ў Кіеве, Па найвысачэйшым загадзе 21 жніўня 1877 г. справа па ёй прайшла ў адміністрацыйным парадку з падначаленьнем яе галоснаму нагляду паліцыі за веданьне і неданясеньне пра злачынную дзейнасьць свайго брата. Знаходзілася пад наглядам у Магілёве. У ліпені 1878 г. прыехала з Магілёва ў Павенец Аланецкай губэрні да Міхаіла Васільлевіча Фідроўскага, і пабралася з ім шлюбам. Ад 6 траўня 1878 г. Фідроўскі быў уселены ў Петразаводзк, дзе займаў пасаду фэльчара земскай бальніцы. У сьнежні 1878 г. ў Фідроўскіх нарадзіўся сын Рыгор. У ліпені 1879 г. Фідроўскі быў пераведзены ў м. Пудаж, дзе атрымаў дазвол скончыць лекарскую адукацыю. Быў лекарам у Балце Падольскай губэрні. У 1882 г. падвергся ператрасу разам з Ядвігай Станіславаўнай Ільліч Світыч, па мужы Варжанскай. У 1900-х гг. - гарадзкі і турэмны лекар у Балце.]
     Ільліч Сьвітыч быў пераведзены ў Херсонскі турэмны замак, адкуль 10 сьнежня 1877 г. зьбег з дапамогай М. Чайкоўскага. Жыў у Адэсе пад прозьвішчам Хведара Мікалаевіча Васкрасенскага. Уваходзіў у гурток Івана Марцінавіча Кавальскага і разам з ім і В. Д. Клёнавым, у студзені 1878 г. аддрукаваў заклік “Голос честных людей”.
    Арыштаваны разам з І. Ковальским ды іншымі 30 студзеня 1878 г. у Адэсе на Садовай вуліцы, у кватэры В. Вітэн, пасьля ўзброенага супраціву, пры чым сам ён быў паранены ў нагу.
    Быў адданы суду па абвінавачваньні “пра ўступ у супрацьзаконную супольнасьць з веданьнем яе злачынных мэтаў і ва ўзброеным супраціве”. Судзіўся 20-24 ліпеня 1878 г. Адэскім ваенна-акруговым судом; 24 ліпеня прызнаны вінаватым ды прысуджаны да пазбаўленьня ўсіх правоў стану і да катаржных працаў у крэпасьцях на 8 гадоў. Прысуд канфірмаваны 28 ліпеня 1878 г. Іван Кавальскі 2 жніўня 1878 г. быў пакараны сьмерцю.
    Быў адпраўлены ў Новабелгародзкую катаржную турму, дзе ўтрымоўваўся ў адзіночным зьняволеньні да 11 лістападу 1880 г. Затым быў пераведзены ў Мцэнскую перасыльную турму, у якой прабыў да вясны 1881 г., пасьля чаго адпраўлены ў Сыбір, у Забайкальскую вобласьць.
    На Кару прыбыў 19 лютага 1882 г. [пасьля Лютаўскай рэвалюцыі нібыта высьветлілася, што ім быццам быў выдадзены падкоп на Кары, але гэтая вэрсія нічым не падмацаваная ды патрабуе перагляду]. У 1883 г., па заканчэньні тэрміну катаржных працаў, адпраўлены на паселішча ў Якуцкую вобласьць, разам з жонкай Верай, удавой народніка Дзьмітрыя Рагачова.

    [Вера Паўлаўна Карпава, па першым мужы Рагачова - нар. ля 1851 г. у Арлоўскай губэрні ў дваранскай сям’і. Вучылася ў Арлоўскай гімназіі але курсу ня скончыла з прычыны пабраньня шлюбам з Д. Рагачовым.

    {Дзьмітрый Міхайлавіч Рагачоў - нар. у 1851 г. у Арлоўскай губэрні, у дваранскай сям’і. Адукацыю атрымаў у кадэцкім корпусе і ў артылерыйскім вучылішчы ў Пецярбургу. Служыў у артылерыі і выйшаў у адстаўку з чынам паручніка. У 1872 г. паступіў у Тэхналягічны інстытут, дзе зблізіўся з нарадавольцамі. У жніўні 1876 г. быў арыштаваны ў Пецярбурзе ды прысуджаны да 10 гадоў катаргі. На Кару прыбыў у канцы лютага 1882 г., дзе і памёр 14 (24) студзеня 1884 г. ад запаленьня лёгкіх.}.
    Увосень 1873 г. Вера жыла ў Маскве і мела дачыненьне да гурткоў нарадавольцаў. У канцы 1873 г. пасялілася ў Пецярбург. Абшукана і арыштавана 12 сьнежня 1873 г. у Пецярбургу па справе яе мужа, але хутка была вызваленая. У сакавіку 1874 г. жыла разам з Катарынай Брэшка Брэшкоўскай у яе маёнтку Гараны ў Віцебскай губэрні, дзе вяла прапаганду сярод сялян. Затым пераехала ў Кіеў, дзе была ўдзельніцай “Кіеўскай камуны” (мянушка – “Дунька”). Зьехала ўвосень 1874 г. з Кіева ў Пецярбург, дзе і была арыштаваная. Ад 5 кастрычніка 1876 г. па 10 кастрычніка 1877 г. утрымоўвалася ў Петрапаўлаўскай крэпасьці, пасьля чаго была пераведзеная ў Дом папярэдняга зьняволеньня. Аддадзеная 5 траўня 1877 г. суду асобай прысутнасьці Сэнату (працэс 193-х). За адмову адказваць на пытаньні суда была выдаленая 29 кастрычніка 1877 г. з залі паседжаньня. Прысудам ад 23 студзеня 1878 г. была прызнаная невінаватаю і вызвалена з-пад варты. Па распараджэньні міністра ўнутраных спраў ад 3 чэрвеня 1878 г. з прычыны палітычнай нядобранадзейнасьці і “вельмі дзёрзкага характару” была выслана з Пецярбургу пад галосны нагляд паліцыі ў Валагодзкую губэрню ды паселеная ў Ярэнску. Па новым распараджэньні міністра унутраных спраў ад 17 сьнежня 1879 г. была высланая ў Сыбір. 10 жніўня 1880 г., знаходзячыся ў Томску, атрымала паведамленьне пра замену ссылкі ў Сыбір высылкай у Вяцкую губэрню. Замаўляла пра дазвол адправіцца ў Сыбір, на Кару, разам з мужам і прыбыла на Кару з ім у лютым 1882 г. Пасьля сьмерці ў студзені 1884 г. Д. Рагачова выйшла замуж за Уладзіслава Ільліча Сьвітыча і рушыла ўсьлед за ім у Якуцкую вобласьць, дзе жыла пад гласным наглядам паліцыі ў Амгінскай слабадзе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі, а потым у Барагонскім улусе Якуцкай акругі. Вызвалена ад нагляду ў верасьні 1884 г. У 1889 г. па хадайніцтве якуцкага губэрнатара ізноў была падпарадкавана галоснаму нагляду, з-за выяўленьня яе зносін з палітычнымі ссыльнымі Іркуцкай губэрні (перадача грошай і лістоў). Па распараджэньні Дэпартамэнта паліцыі падпарадкавана нагляду на тры гады, у 1893 г. тэрмін падоўжаны яшчэ на два гады. У 1893 г. выехала з Якуцка. Памерла ў Іркуцку.]
    У 1884 г. Ільліч Сьвітыч быў паселены ў Амгінскай слабадзе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі. У красавіку 1886 г. ён быў пераведзены ў Барагонскі ўлус Якуцкай акругі, а вясною 1887 г. у Верхне-Кангаласкі ўлус Якуцкай акругі. У 1892 г. за “добрыя паводзіны” ён быў прыпісаны да сялянскага саслоўя, а ў 1893 г. атрымаў дазвол вольна перасоўвацца па ўсёй Сыбіры.

                                              «Восточному Обозрению» 15 лет. 1897 г.
                                             Зьлева на права 3-ці стаіць Ільліч Сьвітыч
                                                                РГАЛИ
    Выехаў з Якуцкай вобласьці ў траўні 1893 г. Жыў пад наглядам паліцыі ў Іркуцку, дзе супрацоўнічаў з выданьнем “Восточное обозрение”. Жонка Вера Паўлаўна Світыч памерла ў “1890-х гг. [1895] у Іркуцку” і пасьля яе сьмерці на руках Сьвітыча “засталося трое малалетніх дзяцей”
    Восеньню 1896 г. памерла другая жонка Ільліча Сьвітыча, Алена Маркаўна, народжаная Хамер [Хоммер], прыяцелька П. Зайчнеўскага [Пётар Рыгоравіч Заічнеўскі - нар. у 1842 г. у Арлоўскай губэрні, у 1890 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір, па вяртаньні са ссылкі пасяліўся ў Смаленску, дзе і памёр у 1896 г.]. Перад тым яна была замужам за Мікалаем Астыровым [Мікалай Міхайлавіч Астыроў [Астырев] - нар. у 1857 г. ў Ціхвіне, статыстык і публіцыст. У канцы 1887 г. па запрашэньні Ўсходне-Сыбірскага генэрал-губэрнатара А. П. Ігнацьцева прыбыў на 2 гады ў Іркуцк і ўзначаліў губэрнскі статыстычны камітэт, у сакавіку 1888 г. быў абраны старшынёй статыстычнай сэкцыі Ўсходне-Сыбірскага аддзелу Рускага Імпэратарскага Геаграфічнага Таварыства. Памёр у 1894 г. у Маскве.].
    Калёнія ссыльных пахавала ягоную жонку і Ільліч Сьвітыч пачаў зьбірацца на Далёкі Ўсход. Тэрмін ягонага абавязковага знаходжаньня ў Сыбіры скончыўся. Ільліч Сьвітыч перад ад’ездам адправіў сваіх дзяцей ад першай жонкі да яе брата, які “згадзіўся ўзяць пляменьнікаў”.

    [Еўсьціхій Паўлавіч Карпаў - нар. у 1857 г. у м. Карачаве Арлоўскай губэрні. Браў удзел у прапагандзе сярод сялян у Тарапецкага вуезду Пскоўскай губэрні, дзе жыў на фэрме, арганізаванай Багдановічамі, за што ў чэрвені 1881 г. у адміністрацыйным парадку высланы ў Краснаярск, адкуль па хадайніцтве жонкі ў жніўні 1881 г. пераведзены ў Волагду. У канцы 1880-х гг. рэжысёр народнага тэатру за Неўскай заставай у Пецярбургу. Пазьней - рэжысёр Александрыйскага і Малога тэатраў у Пецярбургу. Драматург. Памёр 3 студзеня 1926 г. у Ленінградзе.]
    На нейкі час Ільліч Сьвітыч затрымаўся ў Благавешчанску у Г. І. Клітчаглу, рэдактара газэты “Амурский край”. Ад 1899 г. жыў ва Ўладзівастоку, куды яго запрасіў Макар Папоў, які заснаваў ва Ўладзівастоку газэту “Дальневосточный вестник”. Ва Ўладзівастоку закончыў аповесьць “Старый молитвенник” пра лёс паўстанца 1863 года, “які прайшоў катаргу і памірае ў сыбірскай глухамані”. Затым Ільліч Сьвітыч жыў у Нікольску-Усурыйскім.
    Напачатку 1900-х гг. вярнуўся ў Эўрапейскую Расею і пасяліўся ў Пецярбурзе, дзе супрацоўнічаў з газэтай “Новости” Восіпа Канстанцінавіча Натовіча, сына керчанскага рабіна. У Санкт-Пецярбургу Ільліч Сьвітыч прыдбаў сабе новую жонку - Надзею Сямёнаўну. 
    Ад 1905 г., калі “Новости” перасталі існаваць, пасяліўся ў Кіеве, дзе супрацоўнічаў з газэтай “Киевские отклики”, але праз нейкі час яго запрасілі ў якасьці рэдактара газэты “Приднепровский край”, што выходзіла ў Кацярынаславе. Затым яго запрасілі ў Менск у якасьці рэдактара і сувыдаўцы газэты “Минский голос” [“Минское эхо”], але “жыцьцё ў правінцыйным месьце не магла яго задаволіць” і летам 1909 г. ён ізноў вярнуўся ў Кіеў, дзе працаваў ў газэце “Киевская мысль” у якасьці тэхнічнага работніка. Карыстаўся псэўданімамі: В. С.; Иллич, В.; Иллич, В. С.; Иллич-Свитыч, В.; Иллич-Свитыч, В. С.
    Пад канец жыцьця цяжка хварэў. Тры гады праляжаў у Кіеўскай бальніцы. Памёр 21 ліпеня 1916 г. у Кіеве.
    Творы:
    Надгробное слово Александру ІІ. Харьков. 1884. 82 с.
    Вынырнул. Рассказ из сибирской жизни. // Русское богатство. № 7 (С. 68-95). № 8 (С. 1-21). Москва. 1892.
    Дети полка. // Русское богатство. № 9 (С. 111-141). 10 (С. 56-86). Москва. 1893.
    Нос и корма (картинка). // Восточное обозрение. Иркутск. 11 июля 1893.
    Неудавшееся предприятие (Из якутских нравов) // Восточное обозрение. Иркутск. № 33, 34. 15, 22 августа 1893.
    Елка. // Восточное обозрение. Иркутск. 26 декабря 1893.
    Мыльный пузырь (Из якутской жизни). // Восточное обозрение. № 42. 17 октября. С. 8-9; № 43. 24 октября. С. 10-11. Иркутск. 1893. 1893.
    Бродяга (Из жизни ссылки). // Сибирский сборник. Вып. 1. Иркутск. 1894. С. 1-145.
    Выкурил. // Восточное обозрение. Иркутск. № 152. 1895.
    Счет № 152. // Восточное обозрение. Иркутск. 5, 7 апреля 1896.
    Не приспособившаяся. // Восточное обозрение. Иркутск. 22 июня 1897.
    Счастье Матрёсь (Из якутской жизни). // Восточное обозрение. № 12. 26 января. С. 2-3; № 13. 29 января. С. 2; № 15. 2 февраля. С. 2. Иркутск. 1897.
    В поисках за счастьем. // Восточное обозрение. Иркутск. 25, 27 июня 1899.
    Надгробное слово Александру ІІ. (Воспоминания политического каторжанина). Женева. 1901. 110 с.
    Старый молитвенник. Повесть. Владивосток. 1903. 238 с.
    Дальне-восточная Украина. Киев. 1905. 37 с.
    В каменном мешке. Надгробное слово. (Воспоминания политического каторжанина). С.-Петербургъ. 1906. 63 с.
    Мое знакомство с Иваном Мартыновичем Ковальским. Былое. VII. 1906. С. 142-157.
    Прирожденный преступник. // Приднепровский край. 21 января, 26, 28 февраля 1907.
    Жертва безвременья. // Приднепровский край. 28 июня, 3, 4 июля 1907.
    Умный человек. // Север. № 38-40. 1907.
    Вася и Груня (Из жизни скопцов). // Журнал для Всех. № 9. 1911. (1196-1217).
    Надгробное слово Александру ІІ. [Пад адной вокладкай з: А. В. Долгушин Заживо погребенные.] (Из воспоминаний о политической каторге 80-х годов. Петроград. 1920. 75 с.
    Бродяга: (из жизни ссылки). Койданава. 2014. 72 л.
    Якутские рассказы. Койданава. 2014. 22 л.



    В. С. Илличъ-Свитычъ, Старый Молитвенникъ. Владивостокъ, 1903.
    Въ сѣверо-западномъ краѣ верстахъ въ шестидесяти отъ города, въ небольшой деревушкѣ мирно жилъ со отарой теткой и двумя дѣтьми шляхтичъ Кароль Дроздовскій. «Простая несложная жизнь въ заботахъ о полѣ и кускѣ трудового хлѣба съ этого поля» поглощала его цѣликомъ. Много лѣтъ подъ рядъ ѣздилъ онъ ежегодно въ городъ кое-что продать, кое-что купить, отслужить панихиду по своей женѣ Касѣ. Но вотъ однажды, пріѣхавъ по обыкновенію ко дню Всѣхъ Святыхъ, онъ былъ пораженъ какимъ-то особеннымъ, приподнятымъ настроеніемъ въ городѣ. Въ костелѣ проповѣдникъ говоритъ непривычныя для него слова: «Дорогіе братья и сестры... Идите твердо по намѣченному пути спасенія, не бойтесь никого, не страшитесь никакихъ страданій. Ваше дѣю — дѣло спасенья родины». И въ отвѣтъ на его слова въ церкви то тамъ, то сямъ среди мертвой тишины раздаются вздохи и всхлипыванія...
    Кароля въ его сѣромъ жупанѣ и съ мозолистыми руками нежданно и негаданно ведутъ къ самой красавицѣ-пани Маршалковой. И тамъ тѣ же новыя для него рѣчи о родинѣ, свободѣ, общемъ дѣлѣ...
    «...Съ дымомъ пожаровъ“ раздается подъ темными сводами костела. „То, какъ въ бурю, вздымаясь могучей волной, звуки росли, мощно потрясая воздухъ, такъ что дребезжали стекла въ окнахъ и колебалось пламя свѣчей, то, ослабѣвая, переходили въ тихую жалобу, стонъ». „Лица пѣвцовъ поблѣднѣли, глаза широко раскрылись, губы дрожали, по щекамъ катились слезы, руки невольно поднимались къ алтарю...»
    И разнеслась пѣснь по всему краю, и зажгла всѣ сердца, сравнявъ бѣдныхъ и богатыхъ, юношей и стариковъ... «Это было что-то стихійное, огромное, страшное и въ то же время до того увлекающее, что ему противиться онъ не имѣлъ силъ и даже сознательно не хотѣлъ». И Кароль, какъ и многіе другіе, бросилъ свою семью, свое поле и пошелъ на общее дѣло, готовый положить жизнь за свободу родины. Добрые люди не оставятъ — и, дѣйствительно, не оставили — сиротъ... Но нѳдологъ подъемъ: въ первой же стычкѣ повстанцы разсѣяны; годы тюрьмы, солдатчина, жизнь въ глухой деревушкѣ на сѣверѣ Сибири, съ постоянной мечтой
вернуться на родину... Трагическая потеря по грошамъ собранныхъ денегъ, нищета и, наконецъ, одинокая смерть въ холодномъ и мрачномъ углу. Таково несложное, но интересное и увлекательное содержаніе повѣсти. Особенно хороша первая часть, гдѣ попадаются истинно-художественныя страницы.
    Авторъ совершенно чуждъ современной колоритной и бьющей на эффектъ манерѣ письма. Онъ ведетъ разсказъ просто, спокойно, подробно и съ любовью выписывая каждую мелочь, и подучается впечатлѣніе живой, пережитой и выстраданной дѣйствительности. Жаль, что польскія цитаты не переведены на русскій. Надо было бы взять въ разсчетъ, что большинство читателей незнакомо съ польскимъ языкомъ.
    /Русское Богатство. Ежемѣсячный Литературный и Научный журналъ. № 9. Сентябрь. С.-Петербургъ. 1904. С. 96-97./


    Літаратура:
*    В. С. Илличъ-Свитычъ, Старый Молитвенникъ. Владивостокъ, 1903. // Русское Богатство. Ежемѣсячный Литературный и Научный журналъ. № 9. Сентябрь. С.-Петербургъ. 1904. С. 96-97.
*    Світыч Владім. Стан. [Осмоловскій Г.  Карійцы. (Матеріалы для статистики русскаго революціоннаго движенія). III. Біографическія свѣдѣнія. Мужская Карійская тюрьма.] // Минувшïе Годы. Журналъ посвященный исторïи и литературѣ. Ïюль. N 7. С.-Петербургъ. 1908. С. 144, 154-155.
*    Свитычъ (Илличь-Свитычъ) Владиславъ Станиславович. // Большая Энциклопедія. Словарь общедоступныхъ свѣдѣній по всѣмъ отраслямъ знанія. Подъ редакціей С. Н. Южакова и при участіи въ трудахъ редакціи Прив.-доц Е. В. Аничкова, проф. А. К. Бороздина, ж. врача Р. А. Брагинской, агрон. К. К. Гедройца, завѣд. Этногр. отдѣлом музея Александра ІІІ Д. А. Клеменца, доц. В. А. Ковалевскаго, проф. Л. А. Саккети, А. М. Скабичевскаго, проф. В. Г. Яроцкаго, прив.-доц. А. И. Яцимирскаго и др. Т. 22. (Дополнительный.) Мендельсонъ – Ѳразибулъ. С.-Петербургъ. 1909. С. 488-489.
    [Некрологъ] // Кіевская мысль. Кiевъ. № 204. 23 іюля 1916.
*    † Илличъ-Свитычъ В. С. [Некрологъ] // Историческiй Вѣстникъ. Историко-литературный журналъ. Т. CXLV. Сентябрь. 1916. С. 827.
*    Илличъ-Свитычъ В. С., народникъ, писатель. [Указатель личныхъ именъ, упоминаемыхъ въ четырехъ томахъ „Историческаго Вѣстника” 1916 г.] // Историческiй Вѣстникъ. Историко-литературный журналъ. Т. CXLVI. Декабрь. 1916. С. 13.
*    Свитыч Владислав Станиславович. // Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. [Историко-Революционная Библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и др. материалы из истории революционного прошлого России. Кн. I.] Москва. 1925. С. 215-216.
*    Свитыч Вера Павловна (по первому мужу Рогачева). // Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. [Историко-Революционная Библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и др. материалы из истории революционного прошлого России. Кн. I.] Москва. 1925. С. 216. 
*    Залкинд Л. С.  Воспоминания народовольца. // Каторга и Ссылка. Историко–Революционный Вестник. Кн. 24 № 3. «Партия Народная Воля». Москва. 1926. С. 90.
*    Белоконский И. П.  К истории политической ссылки 80-х годов. // Каторга и Ссылка. Историко-Революционный Вестник. Под общей редакцией Вл. Виленского (Сибирякова). Кн. 31. № 2. Москва. 1927. С. 153.
*    Осипович Н.  Под красной маской. // Кандальный Звон. Историко-Революционный Сборник. Одесское отделение Всесоюзного Общества Политических Каторжан и Ссыльно-Поселенцев. № 8. Одесса. 1927. С. 108-111.
*    Свитыч-Иллич Владислав Станиславович. // Кара и другие тюрьмы Нерчинской каторги. Сборник воспоминаний, документов и материалов. [Историко-Революционная Библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Воспоминания, исследования, документы и друг. материалы из истории революционного прошлого России. Книги XXVIII-XXIX.] Москва. 1927. С. 271.
*    Иллич-Свитыч Владислав Станиславович. Свитыч-Иллич. // Здобнов Н. В.  Материалы для Сибирского Словаря Писателей. (Предварительный список поэтов, беллетристов, драматургов и критиков.) На правах рукописи. [Общество Изучения Урала, Сибири и Дальнего Востока. Библиотечно-Библиографическая секция.] Оттиск из журнала «Северная Азия» 1927 г., кн. I, II, IV и VI. Москва. [1927] 1928. С. 26, 46.
*    Рогачева (урожден. Карпова) Вера Павловна (по второму мужу Свитыч). // Деятели Революционного Движения в России. Био-Библиографический Словарь. От предшественников декабристов до падения царизма. Т. II. Семидесятые годы. Вып. III. М-Р. Составлен А. А. Шиловым и М. Г. Карнауховой. Москва. 1931. Стлб. 1436.
*    Свитыч-Иллич (урожд. Карпова, по первому мужу Рогачева), Вера Павловна Рогачева (см.). // Деятели Революционного Движения в России. Био-Библиографический Словарь. От предшественников декабристов до падения царизма. Т. II. Семидесятые годы. Вып. IV. С-Я. Составлен А. А. Шиловым и М. Г. Карнауховой. Москва. 1932. Стлб. 1335-1337.
*    Свитыч (Иллич-Свитыч) Владислав-Игнатий Станиславович. // Деятели Революционного Движения в России. Био-Библиографический Словарь. От предшественников декабристов до падения царизма. Т. II. Семидесятые годы. Вып. IV. С-Я. Составлен А. А. Шиловым и М. Г. Карнауховой. Москва. 1932. Стлб. 1436-1438.
*    Свитыч (Иллич-Свитыч), (по мужу Фридровская) Елизавета Станиславовна. // Деятели Революционного Движения в России. Био-Библиографический Словарь. От предшественников декабристов до падения царизма. Т. II. Семидесятые годы. Вып. IV. С-Я. Составлен А. А. Шиловым и М. Г. Карнауховой. Москва. 1932. Стлб. 1438.
*    Иллич-Свитыч Владислав Игнатий Станиславович. // Большая Советская Энциклопедия. Под общей редакцией В. В. Куйбышева, Н. И. Бухарина, В. П. Затонского, Ф. А. Ротштейна, Н. Л. Мещерякова, Л. Н. Крицмана, Г. М. Кржижановского, Ю. Л. Пятакова, П. И. Лебедева-Полянского, Н. М. Лукина, В. П. Малютина, Н. Осинского, А. Б. Халатова, О. Ю. Шмидта. Главный редактор О. Ю. Шмидт. Т. 27. Зерновые -Империализм. Москва. 1933. Стлб. 762.
*    Брагинский М.  Старая якутская политическая ссылка (70 - 80-е годы XIX в.). // 100 лет Якутской ссылки. Сборник якутского землячества. Под редакцией М. А. Брагинского. [Всесоюзное общество политических каторжан и ссыльно-поселенцев. Историко-революционная библиотека. Воспоминания, исследования, документы и другие материалы из истории революционного прошлого России. № 6-7 (XCV-XCVI) 1933.] Москва. 1934. С. 147, 161.
*    Кон Ф.  Культурно-просветительная роль политической ссылки в Якутии. // 100 лет Якутской ссылки. Сборник якутского землячества. Под редакцией М. А. Брагинского. [Всесоюзное общество политических каторжан и ссыльно-поселенцев. Историко-революционная библиотека. Воспоминания, исследования, документы и другие материалы из истории революционного прошлого России. № 6-7 (XCV-XCVI) 1933.] Москва. 1934. С. 338, 342.
*    Свитыч В. С. – 147, 161, 338, 342. [Указатель имен.] // 100 лет Якутской ссылки. Сборник якутского землячества. Под редакцией М. А. Брагинского. [Всесоюзное общество политических каторжан и ссыльно-поселенцев. Историко-революционная библиотека. Воспоминания, исследования, документы и другие материалы из истории революционного прошлого России. № 6-7 (XCV-XCVI) 1933.] Москва. 1934. С. 391.
*    Морейнис-Муратова, Фанни Абрамовна. [Автобиография написана в марте 1926 г. в Москве.] (Автобиографии революционных деятелей русского социалистического движения 70 – 80-х годов. С примечаниями В. Н. Фигнер.) // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. 7 изд. 4-ый вып. сорокового (40) тома. Социализм. Москва. 1937. Стлб. 295.
*    Попов, Иван Иванович. [Автобиография написана в марте 1926 года в Москве.] (Автобиографии революционных деятелей русского социалистического движения 70 – 80-х годов. С примечаниями В. Н. Фигнер.) // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. 7 изд. 4-ый вып. сорокового (40) тома. Социализм. Москва. 1937. Стлб. 342.
*    Ястремский, Сергей Васильевич. [Автобиография написана в декабре 1925 года в Одессе..] (Автобиографии революционных деятелей русского социалистического движения 70 – 80-х годов. С примечаниями В. Н. Фигнер.) // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. 7 изд. 4-ый вып. сорокового (40) тома. Социализм. Москва. 1937. Стлб. 652.
    Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. В четырех томах. Т. 4. Алфавитный указатель авторов. 1960. С. 425.
*    Самбук С. М. Революционные народники Белоруссии (70-е – начало 80-х годов ХIХ в.). Минск. 1972. С. 47-49, 71. 
*    Свитыч Владислав Станиславович. // Петряев Е. Д.  Псевдонимы литераторов сибиряков. Материалы к «Истории русской литературы Сибири». Новосибирск. 1973. С. 9, 62. 
*    Конон В. М.  Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в. Под редакцией доктора филологических наук С. Х. Александровича. Минск. 1985. С. 78-79,137-140.
*    465. Свитыч Владислав Владиславович. // Петряев Е. Д.  Сотрудники «Восточного обозрения» и «Сибирских сборников» (1882-1906). Биобиблиографические материалы. Киров. 1987. С. 42.
*    Свитыч Владислав Станиславович (1853-1916) 49, 63; Свитыч Елена Марковна (ум. 1896) 49. // Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Подготовка текста, вступительная статья и приложение Е. Д. Петряева. Иркутск. 1989. С. 381.
*    464. Свитыч Владислав Владиславович. // Петряев Е. Д.  Сотрудники «Восточного обозрения» и «Сибирских сборников» (1882-1906). Библиографические материалы. // Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Иркутск. 1989. С. 366.
*    Ицкович Д. С.  Иллич-Свитыч Владислав (Владислав-Игнатий) Станиславович. // Русские писатели 1800-1917. Биографический словарь. Т. 2. Г. – К. Главный редактор П. А. Николаев. Москва. 1992. С. 412-413.
*    Конан Ул.  “Минское эхо”. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 203.
*    Баркоўскі А.  Світыч-Ілліч (Ілліч-Світыч) Уладзіслаў Ігнацій Станіслававіч. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Выданне першае, разлічанае на дапаўненні. Мінск. 2000. С. 267.
*    Світыч У. 5/204. [Імянны паказальнік.] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 568.
*    Свитыч В. П. 183; Свитыч В. С. // Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск 2006. С. 461.
    Патронова А. Г.  Свитыч-Иллич Владислав Станиславович. // Энциклопедия Забайкалья. Читинская область. В 4 томах. Т. ІV. Новосибирск. 2006.
*    Свитыч (Иллич) В. П. 914; Свитыч (Иллич) В. С. 913, 914, 922, 931. [Указатель персоналий. Составлен Л. С. Николаевой (РНБ).] // Грибановский Н. Н.  Библиография Якутии. Ч. VI. Археология. История. Якутск. 2008. С. 234.
*    Иллич-Свитыч Владислав Станиславович. // Корнилович Э. А.  Беларусь: созвездие политических имен. Историко-биографический справочник. Минск. 2009. С. 93-94.

*    Ілліч-Світыч У. С. // Выпуснікі і навучэнцы Магілёўскай мужчынскай гімназіі 1809-2009. Біябібліяграфічны даведнік. Складальнікі: Л. Я. Гурковіч, Т. М. Калініна. Магілёў. 2009. С. 39.

*    Иллич-Свитыч Владислав Станиславович. // Корнилович Э. А.  Беларусь: созвездие политических имен. Историко-биографический справочник. Минск. 2010. С. 93-94.
*    Иллич-Свитыч В. С. 539-544. // Грибановский Н. Н.  Библиография Якутии. Ч. VII. Языкознание. Художественная литература. Искусство. Физкультура и спорт. Печать. Издательское дело. Якутск. 2011. С. 162.
*    Баркоўскі А.  Світыч-Іліч (Іліч-Світыч) Уладзіслаў Ігнацій Станіслававіч. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 437-438.
*    Шчэрбачэня Н.  Літаратар Уладзіслаў Ігнацій Ілліч Світыч. Койданава. 2014. 9 л.


    Марк Уладзіслававіч Ільліч Сьвітыч – нар. у 1886 (1896) г. верагодна ў Амгінскай слабадзе Якуцкай вобласьці. У 1923 г. у Кіеве пабраўся шлюбам з Кларай Майсееўнай Дэснер, 1901 г. н. У 1928 г. у Харкаве ён апублікаваў кнігу “Враги”, якая складалася з двух аповесьцей: “Враги” ды “Любовь”. Яе ён прысьвяціў: “Другу – жене – мой первый труд”. Таксама у 1930 г. у Кіеве, у сэрыі “Дорожная библиотека”, выйшла ягонае апавяданьне “Шуточка”. У Кіеве ў іх нарадзіўся сын Уладзіслаў. З пачаткам вайны з Нямеччынай Марк Уладзіслававіч быў эвакуяваны ў г. Чкалаў (Арэнбург), дзе працаваў бугальтарам-рэвізорам у Чкалаўскім аблпрамсавеце. Жонка ад 1945 г. працавала ў Чкалаўскім лялечным тэатры, пасьля зрабілася ягоным галоўным рэжысёрам. Памерла ў 1955 г. ад цяжкай хваробы. Марк Сьвітыч спрабаваў працаваць і ў жанры фантастыкі, бо рабіў захады ў 1962 г. надрукаваць свой фантастычны твор “Роман по чистописанию”. Памёр 23 жніўня 1963 г. ў п. Загаранскі Маскоўскай вобласьці.


    ІЛЛІЧ-СВІТЫЧ Уладзіслаў Маркавіч (12. 9. 1934, Кіеў — 22. 8. 1966), рускі мовазнавец-камнаратывіст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). Канд. філал. н. (1963). Абгрунтаваў настратьічную тэорыю (гл. Настратычныя мовы) роднасці індаеўрап., картвельскіх, семіта-хаміцкіх, дравідыйскіх, уральскіх і алтайскіх моў; стварыў параўнальны слоўнік агульных каранёў “Спроба параўнання настратычных моў” (т. 1, 1971). Аўтар фундаментальнай працы “Іменная акцэнтуацыя ў балтыйскім і славянскім” (1963), этымалагічных і параўнальна-фанет. даследаванняў па слав. і балт. мовах, індаеўрапеістыцы.
    Літ.: Булахов М. Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 222-226.
    /Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 197./
    21 жніўня 1966 г. Уладзіслаў Ільліч Сьвітыч быў зьбіты аўтамашынай, а 22 жніўня сканаў у гарадзкой бальніцы м. Шчолкава Маскоўскай вобласьці. Быў пахаваны на могілках п. Мальцава.
                                                            K̥elHä wet̥ei ʕaK̥un kähla
                                                            k̥aλai palhʌ-k̥ʌ na wetä
                                                            śa da ʔa-k̥ʌ ʔeja ʔälä
                                                            ja-k̥o pele t̥uba wete
                                                            Мова - гэта брод праз раку часу,
                                                            яна вядзе нас да жыльля памерлых;
                                                            але туды не зможа дайсьці той,
                                                            хто баіцца глыбокай вады
                                                                В. М. Иллич-Свитыч
    Творы:
     Именная акцентуация в балтийском и славянском. Судьба акцентуационных парадигм. Москва. 1963. 179 с.
    Опыт сравнения ностратических языков. Сравнительный словарь. Т. 1 Москва. 1971. 370 с.
    Опыт сравнения ностратических языков (семитохамитский, картвельский, индоевропейский, уральский, дравидский, алтайский).. Сравнительный словарь. Т. 2. Москва. 1976. 156 с.
    Опыт сравнения ностратических языков (семитохамитский, картвельский, индоевропейский, уральский, дравидский, алтайский).. Сравнительный словарь. Т. 3. Москва. 1984. 136 с.
    Сравнительно-историческое языкознание на современном этапе. Конференция памяти В. М. Иллич-Свитыча, 6-9 февраля 1990 г. Тезисы докладов. Москва. 1990. 62 с.
    Літаратура:
    Долгопольский А. Б.  От Сахары до Камчатки языки ищут родственников. // Знание-сила. Москва. № 1. 1967. С. 43-46.
    Дыбо В. А.  Памяти В. М. Иллич-Свитыча. // Советское славяноведение. Москва. №1. 1967. С. 74-75.
    Булахов М. Г.  Восточнославянские языковеды. Т. 2. Минск. 1977. С. 222-226.
    Ілліч-Світыч Уладзіслаў Маркавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 197.

    Глеб Уладзіслававіч Ільліч Сьвітыч - нар. ў 1885 г. верагодна ў Амгінскай слабадзе Якуцкай вобласьці. Вучыўся ў Іркуцкай ваенна-фэльчарскай школе на казённы кошт з-за безграшоўя бацькоў і пасьля яе заканчэньня служыў грамадзянскім доктарам, бо ў войска яго не ўзялі. Падчас г. зв. першай рускай рэвалюцыі 1905-1907 гг працаваў фэльчарам у Віленскай чыгуначнай лякарні, дзе пазнаёміўся з Антанінай Фадзеевай.

    [Антаніна Уладзіміраўна Кунц - нар. у 1873 г. у Астрахані, у сям’і выхадцаў з Нямеччыны. Спачатку яна вучылася ў мясцовай гімназіі, а затым разам з маці і старэйшай сястрой пераехала ў Пецярбург і пачала вучыцца на Калядных фэльчарскіх курсах. Падчас вучобы яна зблізілася з сацыял-дэмакратамі, якія параілі ёй пад выглядам фіктыўнай “нявесты” схадзіць у турму на спатканьне з палітычным зьняволеным Фадpеевым.

    {Аляксандр Іванавіч Фадзееў - нар. 25 лютага 1862 г. у с. Пакроўскім Пермскай губэрні, у сялянскай сям’і. Працаваў сельскім настаўнікам ў Ірбіцкім вучылішчы. Потым выкладаў ў Пакроўскай школе, ды с. Антонаўскім, дзе стварыў нарадавольскі кружок, але мясцовыя ўлады вымусілі яго пакінуць сяло і ён адпраўляецца ў Санкт-Пецярбург. Дабраўшыся да Пецярбурга, працаваў фэльчарам у барачнай лякарні. У 1892 г. уступіў у “Санкт-Пецярбурскую групу нарадавольцаў”, кіраваў працоўнымі кружкамі. 14 чэрвеня 1894 г. яго арыштавалі.}
     Паход у турму адбыўся, а Антаніна Владиміраўна неўзабаве стала сапраўднай нявестай зьняволенага. 24 студзеня 1896 г. Аляксандра Іванавіча Фадзеева саслалі ў Шэнкурск на пяць гадоў. Антаніна Ўладзіміраўна прыяжджала да яго, а 14 кастрычніка 1898 г. яны абвянчаліся. У 1899 г. Антаніна Фадзеева працавала фельчаркай у с. Пуцілава Шлісэльбурскага вуезду, там у 1900 г. нарадзілася дачка Тацьцяна Аляксандраўна Фадзеева. 26 студзеня 1901 г. Аляксандар Іванавіч быў вызвалены, і сям’я пераехала ў с. Сусеткава Рэчыцкага вуезда Менскай губэрні, потым у Кімры Цьвярскі губэрні, дзе 11 (24) сьнежня 1901 г. нарадзіўся сын Аляксандар (Аляксандар Аляксандравіч Фадзееў  - расейскі савецкі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. Ляўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1946). Чалец РКП(б) з 1918 г. У 1939 г. Фадзееў стаў чальцом ЦК партыі. Адзін з вінаватых у рэпрэсіях у асяродзьдзі савецкіх пісьменьнікаў. Пасьля XX зьезду КПСС канфлікт Фадзеева са сваім сумленьнем абвастрыўся да мяжы. 13 траўня 1956 г. ён застрэліўся з рэвальвэра на сваёй дачы ў Перадзелкіна. У нэкралёгу афіцыйным чыньнікам самагубства быў паказаны алькагалізм.) У 1902 г. сям’я пераяжджае ў Курск, адтуль у Вільню. У 1905 г. нарадзіўся сын Ўладзімір Аляксандравіч Фадзееў. {16 траўня 1905 г. Аляксандр Іванавіч зьехаў на радзіму, пакінуўшы кожнаму з дзяцей фатаграфію з надпісам на памяць. Ізноў працаваў настаўнікам, займаўся рэвалюцыйнай дзейнасьцю. 5 студзеня 1906 г. быў ізноў арыштаваны і сасланы ў Сыбір. У 1916 г. памёр ад сухотаў у Адэсе.} Антаніна Ўладзіміраўна Фадзеева дапамагала Глебу Ўладзіслававічу Ільліч Світычу прымаць з-за межы і перапраўляць баявым дружынам зброю, захоўваць нелегальную літаратуру. У 1907 году яны пажаніліся. Глеб Уладзіслававіч быў чальцом сацыял-дэмакратычнага камітэту места Вільні, але калі ён страціў працу, то сям’я перабралася ва Ўфу, а адтуль на Далёкі Ўсход, да старэйшай сястры Антаніны Марыі Уладзімераўны Сыбірцавай [Марыя Ўладзімераўна Кунц], у с. Чугуеўка Паўднёва-Усурыйскага краю.
    У 1914 г. Глеб Уладзіслававіч паклікалі ў войска як фэльчара запасу. 28 красавіка 1917 г. ён памёр там падчас эпідэміі сыпнога тыфу. Антаніна Ўладзімераўна ў 1954 г. Ягоны сын Барыс Глебавіч Сьвітыч, які нарадзіўся ў 1910 г., у 2-ю Ўсясьветную вайну служыў камісарам брыгады старажавых катэраў, 15 студзеня 1942 г. быў паранены пад Судаком і 19 сакавіка 1942 г. памёр у Пяцігорску. Ягоны сын Глеб памёр у 1911 г. немаўлём. /Фадеев А. А.  Письма. Москва. 1973; Фадеев А. А.  Повесть нашей юности. Минск. 1987; Мельнікаў М.  Ён выхоўваў Аляксандра Фадзеева. // Магілёўская праўда. Магілёў. 23 студзеня 1987; Жигоцкий Н. «Как это действует на душу…». // Белорусская нива. 14 апреля 1992./
    Настасься Шчэрбачэня,
    Койданава




Brak komentarzy:

Prześlij komentarz