Кароткая
біяграфія
чальца КПБУ Вайцэховіча
Сямёна Карпавіча
Нарадзіўся я ў 1888 годзе ў в. Огава Пінскага павету Менскай губэрні. [Беларус, родная мова руская] Бацькі мае малазямельныя сяляне,
бацька працаваў у маёнтку стальмахам, маці па гаспадарцы і на падзённых працах.
Пасьля сьмерці бацькі і з-за жабрацкага становішча маці больш за ўсё я жыў
у дзядулі, пасьвіў ягонае быдла і дапамагаў па гаспадарцы.
Ад
адзінаццаці гадоў я змушаны быў самастойна зарабляць на свой пражытак ды
таксама падтрымліваць сваю маці, таму ані ў якай школе не вучыўся; навучыўся ж
чытаць і пісаць самавукам, калі ўжо быў зусім сталым чалавекам. Першым маім
падручнікам былі шыльды крамаў. Пачаў я працаваць на падзённых працах у
падрадчыка па нарыхтоўцы плытоў для сплаву на рацэ Піне, атрымліваючы ўзнагароды
15 кап. у дзень. Працаваў таксама ў маёнтку пры малатарнях і пабудове чыгункі.
У
13-ці гадовым узросьце паступіў на паравы катэр у мест. Пінску, у якасьці
матроса; дзьве навігацыі праплаваў матросам і дзьве навігацыі качагарам. Дзьве
зімы ў 1905 і 1906 г. працаваў у якасьці качагара на суднабудаўнічай вэрфі
“Дэлясэ” ў м. Пінску.
У
1907 годзе я пераехаў на Волгу з прычыны часавага прыпыненьня працы вэрфі пасьля
страйку і немагчымасьці ўладкавацца на параходах. На Волзе плаваў у якасьці
матроса (зьмяніў прафэсію з прычыны хваробы), плаваў да пакліканьня на вайсковую
службу да 1909 г. У студзені 1912 года быў вызвалены ад вайсковай службы па
хваробе як няправільна пакліканы і быў перавезены ў ратнікі 2-го разраду.
Вызваліўшыся ад ваеннай службы паступіў у берагавыя наглядчыкі Кацярынаслаўскай
суднаходнай дыстанцыі. На зіму застаўся беспрацоўным. Увесну 1913 года паступіў
на параплаў “Днепр” у якасьці боцмана, праплаваўшы на “Дняпры” да 1915 году. У
1915 годзе перайшоў на пасаду Прыстанскага старшыны і працаваў па вугальных
перавозках у м. Кацярынаславе. У лістападзе гэтага ж году, нягледзячы на тое,
што па пасадзе вызваляўся ад вайсковай службы, усё ж інспэктарам Суднаходзтва
быў адпраўлены да Ваеннага начальніка як ратнік 2-га разраду і залічаны ў запасны
полк з якога за непадпарадкаваньне Начальству быў высланы на фронт.
У
дні Лютаўскай рэвалюцыі я знаходзіўся ў войску і быў абраны ў Палкавы камітэт,
затым у дывізіён, апошнім быў адкамандзіраваны ў Петраград. З Петраграду я быў
накіраваны з камісіяй па забесьпячэньні фронту і спажывальных губэрняў у м.
Сімфэропаль для арганізацыі забесьпячэньня войска. У Сімфэропалі быў залічаны ў
33-й запасны полк у 16 роту, апошняя абрала мяне ў Раду працоўных і сялянскіх
дэпутатаў. Рада адправіла мяне па просьбе вышэйпаказанай камісіі ў яе
распараджэньне. Камісія накіравала для працы ў Перакопскі павет, дзе да 1-го
ліпеня працаваў па арганізацыі валасных харчовых упраў.
Старшынёй гэтай камісіі меншавіком Чэрагодцавым я быў ад гэтай працы
адхілены, як не адпаведны свайму прызначэньню. У жніўні месяцы быў
адкамандзіраваны Радай памагатым камісара ва уч. Сімфэропальскай гарадзкой міліцыі.
У
верасьні арганізаваў Зьвяз міліцыянэраў і быў абраны старшынёй яго. На гэтай
пасадзе і засьпела мяне Кастрычніцкая рэвалюцыя. У студзені 1918 года я прымаў
самы актыўны ўдзел у захопе ўлады Саветамі, камандуючы групай міліцыянэраў.
Затым Рэвалюцыйным камітэтам я быў прызначаны начальнікам баявой дружыны м.
Сімфэропаля, а ў момант выбараў кам. складу міліцыі быў абраны старшым
памагатым камісара і на гэтым скончыў сваю працы ў м. Сімфэропалі.
10
сакавіка 1918 гада па дэмабілізацыі быў вызвалены і пераехаў у Кацярынаслаў да
сваёй сям’і. У Кацярынаславе мне, які вярнуўся з фронту, было прадстаўлена маё
ранейшае месца службы ў Водным транспарце, дзе і прыйшлося прымаць самы актыўны
ўдзел па эвакуацыі Крамянчуга ад надыходзячых нямецкіх войскаў.
Пры прыходзе немцаў я заставаўся на службе ў Водным транспарце. У
чэрвені месяцы 1918 году я афіцыйна ўступіў у партыю камуністаў Кацярынаслаўскай
арганізацыі, якая была тады ў падпольлі. Па ўступе ў партыю ва ўсе наступныя
часы займаўся чытаньнем марксісткай літаратуры, чым значна папоўніў свае
палітычныя веды.
У
першыя часы мая праца ў партыі складалася ў распаўсюджваньні літаратуры сярод
нямецкіх і аўстрыйскіх войскаў, разьмешчаных на прыстанях і ў жніўні месяцы быў
арыштаваны на прыстані Кацярынаслаў” ды адпраўлены ў адміністрацыйным парадку ў
турму.
У турме праседзеў усяго 24 дні і быў
вызвалены. Пасьля вызваленьня з турмы ў канцы верасьня прыступіў да арганізацыі
разбуранага рэвалюцыйнага зьвяза Воднікаў у Кацярынаславе і быў абраны яго
старшынёй.
У
20-х чыслах студзеня 1919 году, падчас наступу Чырвонай Арміі на Кацярынаслаў,
я з лёцманам сустрэўшы ІІ Савецкі полк у прыстанях ніжэй Кацярынаславу,
ператапляў яго праз парогі, камандуючы І-й ротай пры ўзяцьці Кацярынаслава.
У
лютым, як воднік, быў вызвалены з Войска і стаў працягваць працу ў Зьвязе
Воднікаў па стварэньні органаў кіраваньня і падрыхтоўкі да нацыяналізацыі
флёту, уваходзячы ў склад Калегіі Рупводу, дзе і прапрацаваў да 15 красавіка
1919 году.
15
красавіка выехаў на Ўсеўкраінскую канфэрэнцыі воднікаў у Кіеў. На гэтай Канфэрэнцыі
быў абраны чальцом Абласнога бюро і ў якасьці тав. Старшыні гэтага органа ведаў
аддзелам арганізацыі Транспарту і нацыяналізацыі яго, прапрацаваўшы да дня
эвакуацыі места Кіева г.зн. да 1-го верасьня 1919 году. У дні эвакуацыі быў
упаўнаважаным па эвакуацыі флёту і суправаджэньня яго ў Гомель.
У
Гомелі 5 верасьня быў абраны старшынёй раённага камітэта Воднікаў. У лістападзе
месяцы Цэнтральны камітэт воднікаў (Цэквод) стварыў камісію для аднаўленьню Зьвязу
і кіраваньня Водным Транспартам ва Ўкраіне, у якую быў уведзены і я, дзе ведаў
арганізацыйным аддзелам гэтай камісіі.
У
студзені 1920 году я вярнуўся ў Кіеў, дзе вёў падрыхтоўчую працу да Канфэрэнцыі.
У лютым месяцы была праведзена Раённая Канфэрэнцыя Воднікаў на якой я быў
абраны Старшынёй Райкамвода, і знаходзячыся ў гэтай пасадзе я кіраваў Зьвязам
адзін год, г.зн. да лютага 1921 году. У наступных чыслах красавіка 1920 году,
падчас наступу палякаў Зьвяз і Кіраваньне эвакуіравалі ў м. Кацярынаслаў.
У
Кацярынаславе прабыў да 12 чэрвеня. 15 чэрвеня першым параплавам прыбыў у Кіеў
і прыступіў да аднаўленьня як Зьвязу, так і Кіраваньня. 28 чэрвеня пры аднаўленьні
працы пасьля палякаў Губпрафсаветам быў абраны чальцом Прэзыдыюму яго, і працуючы
ў якасьці Таварыша Старшыні ведаў тарыфным аддзелам. 1 кастрычніка губэрнскім
Зьездам Прафсаюзаў ізноў быў абраны ў Прэзыдыюм і, застаючыся на той жа пасады,
працаваў да траўня месяца 1921 году. Апроч працы Старшрайкамвода, чальца
Прэзыдыюма Губпрафсавета, працаваў у Падольскім Райпарткамітэце, чальцом якога
зьяўляюся з лістапада месяца 1920 года па красавік месяц 1921 года.
З
1-го траўня па 7 жніўня быў у камандзіроўках у Маскве, і Кацярынаславе,
праводзіў у апошнім Канфэрэнцыю Воднікаў. 7 жніўня выехаў у Харкаў у
распараджэньне ЦК КП(б)У, па прадпісаньні Кіеўскага Губкаму, у парадку плянавага
перакідваньня.
У
жніўні па патрабаваньні фракцыі Кіеўскага Райкамвода і Паўдбюро Цэнтрана быў
прызначаны Камісарам Воднага Аддзела Паўднёвай Акругі Шляхоў Зносін, які тады
арганізаваўся пад час Ўсеўкраінскай Канфэрэнцыі Транспартных Працоўных. 25
жніўня 1921 года быў абраны чальцом Паўдбюро Цэнтрана і знаходзіўся ў Прэзыдыюме
яго застаючыся Камісарам Воднага Аддзела да ліпеня месяца 1922 году, калі быў
пераведзены ў м. Харкаў і прызначаны на пасаду Ўпаўнаважанага Наркама Шляху Н.
Дняпроўска-Бугскага Басэйна.
У
1923 годзе быў чальцом Хэрсонскага Укама і Чальцом Бюро ячэйкі, дзе знаходжуся
і ў наш час. У сакавіку месяцы 1923 году пастановай СПА быў прызначаны
Старшынёй Кіраваньня Н. Дняпроўскага Дзяржпараходзтва, адначасова застаючыся на
пасадзе Ўпаўнаважанага Наркамшляху.
1923 г. лістапада 15 дня.
м.
Хэрсон. /Подпіс/
Характарыстыка
Тав. Вайцэховіч С. К. - Упаўнаркамшляху, работнік губэрнскага маштабу
(гр. XVI - в). За час знаходжаньня на гэтай пасадзе выявіў ініцыятарскія
здольнасьці кіраўніка адміністратара. Праводзіў пры гэтым працу ў поўным
кантакце з Акркамам. У далейшым мэтазгодней пакінуць на працы паводле
прымацаваньня да групы і маштабу.
Палітычна разьвіты сярэдне (група 2). У стане арыентавацца ў палітычным становішчы
- кіруючыся маркс. мэтадамі. Самастойна працуе на бягучыя палітычныя тэмы і на
пытаньні аўтагаспадаркі. Прапагандыст.
Устойлівы, палітычна вытрыманы; адхіленьняў ад партыйнай лініі не выяўляў,
у працы настойлівы, энэргічны. Стаўленьне да т. т. па партыі, па працы і
падпарадкаваным добрае, схільнасьцяў да звады не мае.
Сакр. акрпарткама /подпіс/ Лейбензон/
* * *
13
лістапада 1926 г. накіраваны ў распараджэньне Гаррайкама Бурат-Монг. АССР для
працы старшынёй кіраваньня Селенгінскага Дзяржпароходзтва..
* * *
У Якуцкі УКП(б)
Арг распрэд ЦК УКП(б) накіроўвае ў Ваша распараджэньне т. Вайцэховіча дзеля
працы па лініі НКШЗ.
4
ХІІ 1928 г. Пам. Заг. Адд. ЦК УКП(б) /подпіс/
Н. Федарук.
* * *
Выпіс
з пратаколу № 25 паседжаньні Бюро Якуцкага Абкама
УКП(б)
ад 23/І 1929 г. г.
Якуцк.
Пастанавілі:
пагадзіцца з прызначэньнем т. Вайцэховіч старшынёй ЦУНТ і НКШЗ пры СНК
ЯАССР
Кіраўнік справамі /подпіс/ Ф. Жыркоў
*
* *
Вайцэховіч Сямён Карпавіч (1889? - 1938?). ЛРП. З 1929 (з Ніжне-Дняпроўскага
п-а). Нач. параходзтва “Лендзяржпар” (23. 07. 29 - 1930).
* * *
(Паводле
А. Паўлава)
“Як
успамінаў старэйшы ленскі рачнік Навум Самуілавіч Гаравацкі: “Прыехалі мы (з Карпавым
В. А.) у Кірэнск і даведаліся, што старшынёй кіраваньня параходзтва прызначаны
Вайцэховіч С. К., які працаваў у Якуцку начальнікам будаўніцтва дарог, а да
гэтага - начальнікам параходзтва на Дняпры, і яго добра ведаў наркам НКШЗ.
Наркам сьпісаўся з Карпавым, і замест мяне прызначылі Вайцэховіча, якога Карпаў
застаўся чакаць у Кірэнску з Якуцка. У ліпені 1929 года прыбыў Вайцэховіч,
увесь дзень праседзеў з Карпавым і пасьля перамоў ён з камісіяй выехаў у
Маскву. Відавочна, Карпаў з Вайцэховічам дамовіліся перавесьці з Якуцка Кіраваньне
параходзтва ў Кірэнск, пад юрысдыкцыю Іркуцкай вобласьці, чым пазбавіць Якуцкі
ўрад магчымасьці кантраляваць працу параходзтва, што было ў інтарэсах іркуцкай
золатапрамысловасьці. 23 ліпеня 1929 году па акце прыняў ад мяне кіраваньне
параходзтва Вайцэховіч Сямён Карпавіч, на падставе тэлеграмы ЦК Палуяна №
0/6186 ад 28 чэрвеня пра яго прызначэньне Старшынёй часавага кіраваньня
Ленскага параходзтва. Вайцэховіч С. К. тут жа выдаў загад - галоўнае кіраваньне
Ленскага параходзтва знаходзіцца ў г. Кірэнску. 26 ліпеня 1929 г. загадам № 19 мяне
прызначаюць на пасаду інспэктара Кіраваньня Лендзяржпара, з аднясеньнем
часавага выкананьня абавязкаў чальца кіраваньня, загадчыка эксплюатацыйным і
тэхнічным аддзеламі, з захаваньнем акладу, які атрымоўваю. Аформіўшы ўсё
загадам, Вайцэховіч прапанаваў мне кіраваць працай параходзтва, а сам пачаў
займацца з Чырвонаармейскім затонам і гаспадаркай параходзтва ў месьце Кірэнску.
Уся перапіска з лініі паступала да мяне, і ў адной з тэлеграм з Якуцка ад
сакратара абкама Баранава Вайцэховічу было сказана пра неабходнасьць выканаць
абяцанае. Атрымаўшы гэту тэлеграму, Вайцэховіч даў распараджэньне ўсё сабраць і
выяжджаць мне ў Якуцк з усёй канторай, дзе будзе хутка ізноў адноўлена кіраваньне
параходзтва, і разам з намі выехаў у Якуцк. Праз паўмесяца, у жніўні 1929 году,
з Масквы прыехаў з жонкай Спазіта, які быў прызначаны Вайцэховічам начальнікам
эксплюатацыі, а былога начальніка эксплюататар цыі Мана М. М. звольнілі. Ман
перайшоў у Дзяржплян пры СНК ЯАССР. У канцы жніўня Вайцэховіч быў прызначаны Масквой
у камісію па прыёмцы флёту ад Канцэсіі, якая ліквідавалася. Пакінуўшы замест
сябе Спазіта, Вайцэховіч вылецеў у м. Кірэнск. Пасьля ад’езду Вайцэховіча
Спазіта папрасіў мяне, каб я яго пазнаёміў з Якуцкім Урадам. Пайшлі мы з ім да
Старшыні СНК Вінакурава Івана Мікалаевіча, які нас ласкава прыняў і, зьвяртаючыся
да Спазіта, сказаў: “Добра, што Вы прыехалі з Дняпра, нашы работнікі павучацца
ў Вас”. А Спазіта яму адказвае: “Хоць бы мне працаваць так, як працуе Навум
Самойлавіч”, паказваючы на мяне. Вінакураў Іван Мікалаевіч яму адказаў жартам,
што калі Вы прыехалі да нас вучыцца, то, мабыць, не варта было б прыяжджаць.
Спазіта аказаўся культурным чалавекам і, відавочна, дасьведчаным. Праўда, я з
ім прапрацаваў усяго адзін месяц, бо было рашэньне СНК ЯАССР тэрмінова мне
выехаць у Маскву, у Арбітраж, судзіцца з НКШЗ па перадачы параходзтва і
няправільнаму разьліку Камісіі ў асобе Карпава В. А. 29 верасьня 1929 году я з
Якуцка вылецеў у Маскву самалётам да Іркуцка, а далей цягніком. Вылецеў я са
знаёмым пілётам Сьляпнёвым Маўрыкіем. У Кірэнску на прыстані мяне сустрэў
Вайцэховіч і перадаў ліст для наркама НКШЗ Палуяна Зьміцера Міхайлавіча”.
* * *
Паводле Энцыкляпэдыі рачнога транспарту
Сямён Вайцэховіч: “З 1926 па 1928 кіраваў Селенгінскім п-вам у
Верхне-Вудзінску, з 1928 па 1930 - Ленскім рач. п-вам у Якуцку. З канца 1930
пры арг-цыі Усход.-Сыбірскага краю накіраваны на саў. працу ў якасьці заг.
крайкамгазам у Іркуцку. З 1932 па 1934 - нач. порта Ігарка, з 1934 па чэрвень
1935 - нам. нач. Уральскага п-ва ў м. Уральск. З ліпеня 1935 - нач. Водбуду ў
м. Саратаў. У 1936 асуджаны па справе аб злоўжываньні ва Ўральскім п-ве, але
практычна адразу амніставаны. Пра далейшы лёс нічога невядома”.У 1930 годзе Вайцэховіч
перайшоў працаваць у Іркуцкі крайкамгас.
Літаратура:
*
Личное дело тов. Войцехович Семен Карпович. Действительный член КП(б)У.
// НАРС(Я) [Партийный
архив Якутского ОК КПСС] Ф 3. Оп. 4. Д. 159.
*
Войцехович Семен Карпович. // Павлов А. Ленские Речники. Якутск. 2008. С. 28.
Войцехович Семен Карпович. // Энциклопедия
речного транспорта. Т. 1. Москва. 2011.
*
Павлов А. В новой Энциклопедии
речного транспорта есть и наши имена. // Ленский водник. Якутск. 1 октября 2011. С. 4.
Праскудзія Кіранга,
Койданава
Brak komentarzy:
Prześlij komentarz